Symbal.by канчаткова спыніў сваю дзейнасць — што далей?
2021-03-05 14:53
Для беларускай улады сёння не толькі бел-чырвона-белы сцяг — “фашысцкі”. Пад рэпрэсіі і пераслед трапілі ўсе і ўсё, што мае дачыненне да прапаганды і развіцця нацыянальнай культуры і традыцый.
Як вынік пасля шэрагу “праверак” і ператрусу з канфіскацыяй тавару (у тым ліку і кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”) вымушаная была зачыніцца і крама Symbal.by.
Ці азначае закрыццё крамы, што і каманда Symbal.by надалей не будзе працаваць? Ці магчыма ў сённяшніх умовах займацца развіццём і прасоўваннем нацыянальнай культуры? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае заснавальнік і кіраўнік крамы Symbal.by Павел Белавус.