- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6 сакавіка ў Мінску стартуе новы фэст сучаснага мастацтва Moving Art Festival. Ён будзе адбывацца па суботах на Куйбышава, 22 — на пляцоўцы MAF, што на шостым паверсе завода "Гарызонт".
Арганізатары пазіцыянуюць фестываль першай пляцоўкай у Беларусі, дзе адначасова на розных лакацыях размесцяцца розныя жанры сучаснага мастацтва: выстава, лекцыі, тэатр, музыка, сучасны танец. Набыўшы квіток наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у воркшопах, наведаць тэатральную пастаноўку ці харавы канцэрт, набыць працы мастакоў і танчыць да раніцы.