Чаму бел-чырвона-белы сьцяг ужо перамог
2021-03-04 15:59
Пасьля пачатку пратэстаў Аляксандар Лукашэнка часта гаворыць пра бел-чырвона-белы сьцяг і зьвязвае яго з пэрыядам нацысцкай акупацыі. Разьбіраемся з экспэртамі, чаму гэта няправільна.
Пра што вы даведаецеся зь відэа
Сьцяг ня можа адказваць за тое, хто яго і калі выкарыстоўваў. Бел-чырвона-белы сьцяг мала адрозьніваецца ад сьцягоў многіх эўрапейскіх краінаў, якія перажылі нямецкую акупацыю.
Бел-чыовона-белы сьцяг услаўлялі ў сваёй творчасьці партызан Янка Брыль і франтавік Максім Танк.
Пад чырвона-зялёным сьцягам ніхто не «праліваў кроў» на франтах Другой сусьветнай вайны. Яго ўхвалілі з падачы Сталіна ў 1951 годзе. Аўтар эскіза сьцяга БССР маляваў партрэты Гітлера падчас акупацыі.
За савецкім часам любыя згадкі і выявы бел-чырвона-белага сьцяга былі забароненыя.
Першым у публічнай прасторы сьцяг узьняў студэнт Акадэміі мастацтваў Алесь Пушкін — у 1989 годзе падчас сьвяткаваньня ўгодкаў БНР.
Рэфэрэндум-1995 па вяртаньні чырвона-зялёнага сьцягу нельга лічыць легітымным.
Цяпер сотні тысяч беларусаў падымаюць бел-чырвона-белы сьцяг, кідаючы выклік і ідучы на рызыку.
Заканчэньне сасьпяваньня беларускай нацыі непарыўна зьвязана зь бел-чырвона-белым сьцягам.
7 фактаў пра бел-чырвона-белы сьцяг
Эскіз белага сьцяга з чырвонай стужкай Дуж-Душэўскі намаляваў у пачатку 1917 году. За аснову ён узяў колеры «Пагоні».
Яшчэ ўзімку сьцяг выкарыстоўвалі толькі беларускія студэнты ў Пецярбургу.
У сакавіку ён стаў галоўным элемэнтам падчас «Дня беларускага значка», калі бел-чырвона-белыя адзнакі, кукарды і сьцяжкі можна было пабачыць на вуліцах Менску.
Сьцягі, пашытыя паводле эскізу Кляўдыюша Дуж-Душэўскага, разаслалі ў мясцовыя арганізацыі.
У жніўні на 1-й сэсіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў было вызначана, што ўсе вайскоўцы-беларусы павінны насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня.
У сьнежні ў Менску пад бел-чырвона-белымі сьцягамі пачаў працу Першы Ўсебеларускі зьезд.
1918 год – афіцыйны сьцяг Беларускай Народнай Рэспублікі.