З улікам гэтай прыгожай і крэатыўнай ідэі арганізатары вырашылі запрасіць у сёлетнія рэзідэнцыі пісьменніц, пісьменнікаў, перакладчыц і перакладчыкаў з Беларусі, Украіны і Расіі, найбліжэйшых да нас краін, якія, аднак, усё яшчэ знаходзяцца па-за межамі еўрапейскай супольнасці.
Мы пачынаем першую літаратурную рэзідэнцкую праграму для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у Варшаве. Сёлета мы запрашаем гасцей з Беларусі, Украіны і Расіі правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы, пад гасцінным дахам Старамесцкага Дома культуры. Мы абвяшчаем два наборы, з якіх запросім прынамсі пяць рэзідэнтаў на побыт ад 2 да 6 тыдняў.
Арганізоўваючы рэзідэнцыі, мы хочам уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны свет. Мы запрашаем вас правесці некалькі тыдняў у Варшаве і пазнаёміцца з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы. Мы прадастаўляем нашым рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыя ў памеры 840 злотых брута на тыдзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці нашай установы.
Набор прызначаны для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў з Беларусі, Украіны і Расіі, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:
у іх ёсць хаця б адна кніга, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку,
яны могуць дачыняцца на англійскай ці польскай мовах,
у гэты момант працуюць над літаратурным праектам.
Падрабязнасці, тэрмін і час побыту мы ўзгоднім з рэзідэнтамі індывідуальна.
Набор № 1:Апошні тэрмін падачы заявак: 7 мая 2021 г.
Час побыту: май-чэрвень 2021 г.
Набор № 2:Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2021 года
Час побыту: ліпень-снежань 2021 года
Як падаць заяўкуЗаяўка мае змяшчаць:
запоўненую форму,
CV са спісам апублікаваных літаратурных твораў,
суправаджальны ліст з апісаннем канцэпцыі творчай працы на час побыту (не болей за 5000 знакаў з прабеламі),
фрагмент апублікаванай працы (максімум 10 старонак А4).
Заяўкі просім кіраваць у пададзены тэрмін па адрасе:
rezydencje@sdk.plСпампаваць
ЗАЯЎКУСпампаваць
ПРАВІЛЫ ПРАГРАМЫСпампаваць
ЎЗОР ДАМОВЫ РЭЗІДЭНТАПраект рэалізуецца ў рамках партнёрства польскіх гарадоў-арганізатараў рэзідэнцый – Кракава, Гданьска і Варшавы – і двух літаратурных аб’яднанняў: Асацыяцыі Літаратурнай Уніі і Асацыяцыі перакладчыкаў літаратуры. Гэтае супрацоўніцтва прывядзе не толькі да творчана побыту ў трох гарадах-гаспадарах, але і да стварэння сумеснага вэб-сайта, які прасоўвае ідэю літаратурных рэзідэнцый, а таксама да складання базы звестак аб стыпендыях у Польшчы і за мяжой.
Больш інфармацыі пра літаратурныя рэзідэнцыі ў Польшчы можна знайсці
на сайце.