![]() |
![]() |
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу. «(Не)расстралян... Болей »
Як прафесійныя гіды, аўтары вядуць чытача затравелымі сцежкамі нашай гісторыі: ад манеты да манеты. Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт. Альбом-энцыклапедыя “100 манет Вялікага Княства Літоўскага” падрыхтаваны знаўцамі нумізматыкі, але спадабаецца кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй. Ён поўны сціслых і займальных фактаў пра грошы, якімі карыстал... Болей »
36 і 6 катоў вяртаюцца! І цяпер у катоў-танцораў з’явіўся новы талент — драпапіс. Іхныя карціны ўпрыгожылі сцены кавярні гаспадара, але ненадоўга… Адбылося злачынства. Хто возьмецца расследаваць дзіўнае знікненне? Хто раскрые таямніцу васьмі ліпавых дошчачак? 36 і 6 катоў-дэтэктываў бяруцца за справу… Болей »
Niezwykłość tej książki polega na jej różnorodności zarazem. Te ballady, z akcją rozgrywającą się na przestrzeni wieków, przez które przewija się cała plejada postaci historycznych i współczesnych, od kata w rodzinnym Płocku, przez renesansowych artystów z Padwy, Casanovę, po współczesnych ukraińskich poetów, łączy osoba autora - poety i historyka, podróżnika i archeologa własnej duszy. Niemal reportażowy weryzm łączy się z oniryzmem, l... Болей »
"Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі". Болей »
Новая кніга Максіма Жбанкова — суплет пярэстых (стылістычна і моўна) тэкстаў, аб’яднаных агульнай тэмай: айчынная культура мінулага дзесяцігоддзя і яе падставовыя праявы. Аўтар, як заўжды, аджыгае ды інцярэснічае. Шукае кідкія маркеры для персон і сітуацый. Пазначае паходжанне новых герояў і даследуе тэхнікі беларускага поспеху. Тлумачыць адхіленні і паталогіі. Запрашае да спрэчак і нязгоды. Адбудоўвае прастору крытычнага мыслення — для... Болей »
Займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, адкуль з’яўляецца на нашых сталах смачны сыр розных гатункаў. Болей »
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. Болей »
Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. Болей »
«Калі ёсць сябра, тады няма чаго баяцца!» Мядзведзік і Тыгрык — блізкія сябры. І яны нічога не баяцца, таму што разам яны надзіва моцныя, моцныя, як мядзведзь і тыгр. У доме ля ракі ім добра жывецца. Але аднойчы яны выпраўляюцца ў дарогу на пошукі Панамы, краіны сваёй мары. У дарозе з імі здараюцца розныя прыгоды. Але дзе знаходзіцца Панама? Ліс, Карова, Мыш — яны нічога пра гэта не ведаюць, толькі Варона дапамагае сябрам. У рэшце рэшт ... Болей »