![]() |
![]() |
"СВАБОДЫ баіцца раб". Вы трымаеце ў руках нумар фактычна забароненага выданьня. Хаця паводле закону закрыць газэту можа толькі суд, аднак урад Кебіча зрабіў прасьцей: загадаў Дому друку больш не друкаваць СВАБОДЫ. А ў нашых умовах, калі ўсе друкарні зьяўляюцца дзяржаўнымі і кантралююцца ўрадам, загад "не друкаваць" азначае фактычна забарону газэты. Болей »
Кебіч - гэта вайна. Сакрэтныя дакуманты, якія атрымала рэдакцыя СВАБОДЫ, сьведчаць, што Кебіч і ягоная кампанія спадзяюцца толькі на аўтаматы Калашнікава і міліцэйскіх сабак. Узгадайце: кожны раз, калі пад Кебічам хістаецца крэсла, ён выводзіць да Дома ўраду ўнутраныя войскі. Ня выключана, што нават пасьля правалу на прэзыдэнцкіх выбарах Кебіч паспрабуе ўтрымац уладу з дапамогаю зброі. Болей »
"Жалезны Фэлікс" таксама рыхтуецца да выбараў. Гэты здымак выдатна ілюструе той факт, што курс цяперашняга рэжыму застаецца нязьменным з камуністычных часоў. І нішто ня зьменіцца, калі на прэзыдэнцкіх выбарах "партыя ўлады" возьме верх. Рэстаўрацыю б’юста Дзяржынскаму, які стаіць у Менску наспраць "жоўтага дома", фінансуе гарвыканкам супольна з КДБ. Болей »
Нашу зброю затрымалі каля Кіпра. Карэспандэнту СВАБОДЫ пра гэта паведаміў ("пад вялікім сакрэтам") адзін урадавы чыноўнік. Потым пайшлі чуткі, нібыта гэтая партыя беларускай зброі накіроўвалася ў Харватыю. Мы пачалі шукаць "канцы". І вось што ўдалося высьветліць. Болей »
Кебич жил! Кебич жив!.. Кебіч будзе жыць? Трэці тыдзень крэсла пад Вячаславам Кебічам працягвае хістацца. Упершыню за тры з паловаю гады свайго прэм’ерства ён пачувае сябе гэтай няўпэўнена. Здараецца, што Старшыня Саўміну не вытрымлівае і пачынае крычаць зь мейсца: "Хлусьня!" (падчас выступленьня дэпутата В. Голубева). А то выходзіць на трыбуну і заяўляе ў адказ на рэпліку дэпутата В. Какоўкі: "А калі нехта хоча пагальдзець ці ёсьць у м... Болей »
Лепш адзін дзень пастаяць на плошчы, чым кожны дзень у чарзе. Размова была ў чарзе па хлеб. Дзядзька лаяў Кебіча, а цётка - "дэмакратаў". Аднак пад ціскам дзядзькавых аргумэнтаў цётка хутка пагадзілася, што "дэмакраты тут ні пры чым". І пачала лаяць Кебіча. Дзядзька незадаволена буркнуў: "Лепш бы адзін раз пастаяла на плошчы, чым кожны дзень у чарзе." "Хадзілі і на плошчу, а што толку?!" - запярэчыла другая жанчына. Болей »
Ці праб’юцца дэмакраты ў дом ураду? Галоўная тэма гэтых дзён - кааліцыйны ўрад. Дэмакраты рыхтуюцца сур’ёзна і спадзяюцца да пачатку наступнага года дасягнуць мэты. Кебіч і К. таксама рыхтуюцца - па добрай волі сыходзіць яны не зьбіраюцца. Зрэшты, цяпер ужо залёка ня ўсё залежыць ад жаданьня Кебіча. У Кебіча ёсьць стгратэгія. Кампанія Кебіча зацікаўленая пратрымацца ля ўлады да новых выбараў - менавіта такую стратэгію, па нашых зьвестка... Болей »
У Шушкевіча ёсьць сябра. Здавалася, Шушкевіча натхнілі маскоўскія падзеі і ён пайшоў у наступ. Але падобна на тое, што Старшыня Вярхоўнага Савета вырашыў усяго толькі паказаць зубы, правёў, так бы мовіць, разьведку боем. Калі прааналізаваць паводзіны Шушкевіча ў другой палопве верасьня, можна пагадзіцца, што гэтая "вылазка" была больш-менш удалай. Кебічу даводзілася толькі апраўдвацца. Болей »
СЬвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы, якое адбудзецца 8 верасьня а 18 гадзіне ў Менску каля опэрнага тэтра, Урад лічыць "дзяржаўным злачынствам". Пра гэта сьведчаць афіцыйныя дакумэнты, копіі якіх неафіцыйным шляхам трапілі ў рэдакцыю СВАБОДЫ. Першы дакумэнт "Докладная записка" першаму намесьніку Старшыні Саўміну М. Мясьніковічу ад Дзяржаўнага сакратара па барацьбе са злачыннасьцю і нацыянальнай бясьпецы Г. Данілава. Болей »
П’яныя дэпутаты хацелі зьняць Шушкевіча. Апазыцыя перамагла, але гэта мала хто заўважыў. Пра п’яных дэпутатаў скажу ніжэй. Спачатку ж пра тое, што адбылося. Першыя паведамленьні афіцыйнай прэсы пра камуністычны шабаш у Вярхоўным Савеце былі настолькі блытаныя, што многія людзі так і не зразумелі вынікаў галасаваньня. Калі верыць газэтам, то Шушкевічу выказалі давер "усяго 27 дэпутатаў, супраць - 166". Гэта няпраўда, дакладней - ня ўся п... Болей »