![]() |
![]() |
Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту. Болей »
Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту. Болей »
Кнігу складаюць два цыклі санэтаў - Мінскія і Менскія, падказаныя жыцьцём, гісторыяй беларускае сталіцы і знакамітымі Крымскімі санэтамі Адама Міцкевіча. Часам здаецца, что Мінск не натхняе на паэзію пра сам Мінск. Мабыць таму, што ягоныя жыхары панаторканыя, як дробныя рэчы ў шуфлядкі, у сучасныя дамы-шафы, якія адваёўваюць прастору ва ўскраінаў. Стары Мінск малалюдны, таму і колькасць паэтаў на колькасць культурна каштоўных квадратных... Болей »
Дзея першая. Раніца. Летняя р аніца ў таежным райцэнтры. Стары драўляны дом з высокім ганкам, верандай і мезанінам. За домам высокая адзінок ая бяроза, далей бачыцца сопка, унізе пакрытая ельнікам, вышэй – сасной і лістоўніцай. Не веранду дома выходзяць тры акны і дзверы, на якіх прыбіта шыльда “Чайная”. Перад мезанінам невялікі балкончык, дзверы на яго крыху прачынены, унізе вокны закрытыя аканіцамі. На адной з ак аніц вісіць паперка, ... Болей »
— І з таго часу ўсё, усё пайшло не так і не туды! — Што пайшло не так? Куды — не туды? — зняможана спытаўся Бучацкі. Ён ужо стаміўся ад напорыстага госця, але той нібыта і не заўважаў, што гаспадар кабінета глядзіць на яго жаласлівым позіркам пабітага сабакі. Госць шпаркімі крокамі хадзіў па кабінеце з кута ў кут, няспынна жэстыкулюючы: яго рукі круціліся, як на шарнірах — яны патэтычна падымаліся ўгору, пагражаючы нябёсам; потым разлят... Болей »
Кніга “Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары” – гэта гісторыя населенага пункта, прадстаўленая праз погляд яго жыхароў. Унікальнасць Міра ў якасці аб’екта вывучэння вызначылі некалькі момантаў. Першае – гэта наяўнасць цудоўнага гатычнага замка XVI ст., у якім да самага прыходу савецкай улады ў 1939 г. жылі князі Святаполк-Мірскія. Жыццё побач з замкам, князямі надавала міранам адчуванне унікальнасці іх малой радзімы. Жыхары м... Болей »
Вядро было цяжэннае, даверху напёртае сыраватымі клубнямі, і калі яна, з дзюймоўчыным сваім ростам, падымала яго, каб перадаць на борт грузавіка, у яе перад вачыма плылі аранжавыя плямы і шалёна калацілася сэрца, не надта здаровае ад нараджэння, але дзяўчына пра гэта не здагадвалася. Не давялося ёй пазнаёміцца ні са старэнькім кардыёграфам, ані з падобным да Мыйдадыра з кніжкі Чукоўскага рэнтген-апаратам – дасягненнямі аховы здароўя яе ... Болей »
Ня ведае чалавек часу скону свайго, але ж і пачатку свайго ня ведае. З чаго пачынаешся?.. З таго, што помніш, як з ганку зваліўся і гузакоў набіў, ці як руку ў сячкарню ўсунуў, ці як пуня суседава зашугала, а ты сядзеў за ёй у маліньніку, шукалі цябе — знайсьці не маглі, маці галасіла на попеле, думала — згарэў... І ня помніш зусім, як спасьцігаў гэты сьвет, нечаканы, незнаёмы, таямнічы, як дзеяліся ў табе дзівы дзівосныя, здараліся адк... Болей »
епасрэднай нагодай к набыццю замка было прыняцце расійскага закона 1887 года, па якому замежныя грамадзяне валодаць землямі на тэрыторыі Расійскай Імперыі не маглі. Таму дачка Марыя Гагенлоэ-Шылінгфюрст, уладальніца замка, быўшы іншаземкай, вымушана была прадаваць сваі зямлі, у тым ліку і Мірскі замак. Распродажы маёмасці Вітгенштэйнаў выклікалі небывалы ажыятаж сярод рускай арыстакратыі. У 1891 годзе гэтыя землі і замак купляе наказны ... Болей »
Трэці дзень нехта невідочны і агромністы раз'ятрана ляпаў аканіцамі і шпурляў ва ўзорыстыя шыбы прыгаршчы каляных круп. Трэці дзень знадворку вокны былі завешаныя непрагляднаю белай апонай, і папскі нунцый Кантэльмі ніяк не мог пазбыцца адчування, што яго пакоі не на галоўнай вуліцы сталічнай Варшавы, а дзесьці ў самым глухім кутку гэтай велізарнай краіны. Кантэльмі зябка паправіў накінутае на вузкія плечы куніцавае футра і пасунуў цяжк... Болей »