![]() |
![]() |
Прапануем вашай увазе новы нумар газеты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі "Крыніца". У ім вы можаце знайсці матэрыялы да 95-й гадавіны ўтварэння БХД, агляд дзейнасці, сустрэч і ініцыятыў рэгінальных арганізацый БХД, расклад сёлетніх мерапрыемстваў у Будславе і іншае. Болей »
Пасля кожнага паходу апазіцыі на «выбары» рэйтынг даверу народа да дзеючай улады павялічваўся, расла ўпэўненасць грамадзян краіны, што ў Беларусі выбары адбываюцца свабодна. (Усе жадаючыя могуць пераканацца ў гэтым, вывучыўшы матэрыялы сацыялагічных даследаванняў НІСЭПД). Болей »
Улады давялі Беларусь да жабрацтва. За апошні год кожнага з нас абрабавалі ў тры разы. Рубель абясцэніўся. Кошты пастаянна растуць. Па БТ – хлусня. Тыя, хто пратэставаў – у турмах. Замест выбараў – падман. Лукашэнка з усімі пасварыўся. Яму засталося толькі прадаваць Крамлю нашу Беларусь па кавалках: «Белтрансгаз», НПЗ, МАЗ… На гэтыя грошы жыруюць тыя, хто пры ўладзе, а простыя беларускія сем’і бяднеюць з кожным месяцам. Болей »
25 сакавіка сцягі “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” былі самымі заўважнымі на святкаванні Дня Незалежнасці Беларусі. Ля Акадэміі навук луналі бел-чырвона-белыя сцягі, штандары Еўрасаюзу і сцягі БХД. Спачатку планавалася, што ад Акадэміі навук удзельнікі святкавання накіруюцца па праспекту Незалежнасці на Кастрычніцкую плошчу. Улады Мінску не санкцыянавалі шэсце па гэтаму маршруту. Але і на Бангалор людзі не пайшлі. Болей »
Акрамя ўдзелу ў Кангрэсе, які распачынае працу сёння, 29 красавіка, сустаршыня БХД Павал Севярынец сустрэнецца з міністрам замеж ных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім, а таксама намеснікам Міжнароднай камісіі Сейму Польшчы Кшыштафам Лісэкам. Болей »
Па выніках падліку галасоў на вечар 25 красавіка ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў мясцовыя саветы абраныя тры дэпутаты. Дэпутатам Асіповіцкага райсавета стаў ветэрынар Аляксей Цюлькоў. У Прамысловай акрузе №22 Цюлькоў перамог намесніцу дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання і супрацоўніцу таго ж КБА. Перамога ўжо была здабытая нават падчас датэрміновага галасавання, перавага ж у асноўны дзень выбараў была больш істотнай. Болей »
Будслаўскі фэст – найвялікшая ў Беларусі хрысьціянская сустрэча. Дзясяткі тысячаў людзей, якія вераць у Бога і любяць сваю Радзіму, зьбіраюцца разам дзеля супольнага пакланеньня і малітвы. Фэст арганізоўваецца Каталіцкім Касьцёлам, але штогод у ім удзельнічае усё больш праваслаўных і пратэстантаў. Сапраўднае нацыянальнае сьвята! Болей »
Беларусь рыхтуецца да правядзеньня Эўрапейскага Форума. Ужо цяпер, улетку, пачынаецца вылучэньне дэлегатаў на найбуйнейшы сход прыхільнікаў эўрапейскага выбару для Беларусі, які мае прайсьці ў лістападзе гэтага году ў Менску. Болей »
Хутка ўжо дваццаць гадоў, як Беларусь атрымала дзяржаўную незалежнасьць. За гэты час вырасла цэлае пакаленьне маладых беларусаў. Але ці можам мы ўпэўнена сказаць, што жывем у незалежнай краіне? Болей »
31 кастрычніка ў Менску пройдзе Зьезд Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Нацыянальная Рада БХД прыняла рашэньне: ад кожных трох заснавальнікаў на Зьезд накіроўваецца адзін дэлегат. Госьцем на Зьезьдзе можа быць кожны сябра БХД. Аплата праезду, харчаваньне, а пры патрэбе і разьмяшчэньне на ноч 31 кастрычніка будзе забясьпечана. Болей »