![]() |
![]() |
I коні ржал i, i людзі крычалі, I вылі ваўкі ў лесе, Імчаліся першыя эскадроны У першае вогнішча вайны, Дзе порахам боек запахла паветра. Рыжыя дрэвы званілі ключамі, Лісты свае слалі ўздагон экспрэсу; I на вяршыні шырокай кроны Косткі сукоў былі відны, Хіліліся падатна яны пад ветрам. Болей »
Бялявай стужкай вакол мястэчка Віецца ў змроку, бруіцца рэчка. З нябёс маўклівых глядзяцца зоры, Адлюстраваны ў рачным прасторы. Гучыць далёка, у чыстым полі, Юнацтва песня аб светлай долі. Гармонік новы, басовы рып, Ліпнёвы вечар у цвеце ліп. Болей »
Змест дзевятага тома склалі «Першая кніга», дзённікі, запісныя кніжкі, накіды, слоўнік, пагаворкі, асобныя выразы, аўтабіяграфічныя запіскі «У пачатку вайны», крытычныя і публіцыстычныя выступленні 1946-1976 гадоў, каментарыі да тома. Болей »
Літаратурная спадчына лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа (1921-1976) стала нашым нацыянальным гонарам. Гэты дзесяцітомны Збор яго твораў уключае ў сябе ўсё лепшае, што створана пісьменнікам. Першы том склалі апавяданні і аповесці Івана Мележа. У томе публікуецца прадмова доктара філалагічных навук, прафесара і пісьменніка Алеся Адамовіча, а таксама каментарыі. Болей »
Змест сёмага тома Збору твораў Івана Мележа складае раман «Завеі, снежань», а таксама накіды, планы, няскончаныя раздзелы гэтага рамана, асобныя накіды і сцэны да «Палескай хронікі», нататкі з запісных кніжак Івана Паўлавіча Мележа за 1957—1970 гадоў. Болей »
Змест другога тома складаюць нарысы і п'есы Івана Мележа. Першая абарончая лінія ворага была прабіта. Танкавая брыгада Шутава адразу рушыла далей. Але прарвацца ўдалося недалёка: разведка, што ішла ўперадзе, неўзабаве выявіла на вышынях абапал дарогі замаскаваныя ствалы гармат, варожыя танкі. Яны былі ўсе нацэлены на дарогу, чакалі. Болей »
Змест дзесятага тома Збору твораў Івана Мележа складае эпісталярная спадчына пісьменніка, а таксама паказальнікі адрасатаў, твораў і творчых задум, імёнаў, летапіс жыцця і творчасці. Іван Мележ ва ўяўленні шматлікіх прыхільнікаў яго таленту — гэта перш за ўсё выдатны раманіст, аўтар «Палескай хронікі» і «Мінскага напрамку». Аднак буйная пісьменніцкая індывідуальнасць заўсёды вызначаецца шырынёй творчых інтарэсаў. І сапраўды, Іван Мележ,... Болей »
Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў належыць да тых выдатных і сапраўдных мастакоў слова, чыя творчасць і лёс шматлучна і неадрыўна звязаны з лёсам свайго народа і сваёй Радзімы. Шматлікія чытачы добра ведаюць і творчасць паэта і пройдзены ім праз гады і дзесяцігоддзі вялікі шлях. На гэтым шляху ўсё галоўнае ў грамадскім развіцці і цудоўным жыцці Савецкай краіны станавілася зместам і пафасам творчасці Аркадзя Куляшова і выяўлялася з вялікай п... Болей »
Пяты том Збору твораў Аркадзя Куляшова складаюць вершы і паэмы розных гадоў, а таксама крытычныя нататкі. Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914—1978), беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік". У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 г. Выйшлі кнігі паэзіі: "Росквіт зямлі", "Па песню па сонца!..", "Медзі дождж",... Болей »
О, Беларусь, мая шыпшына... Літасць ленінска-сталінскага рэжыму прадугледжвала замену смяротнае кары на 25 гадоў зняволення. Уладзімір Дубоўка — зорка першае велічыні на небасхіле паэзіі 20-х гадоў — адгрукаў, як казалі некалі, ад званка да званка каля 27-і гадоў, не па карце вывучаючы самыя глухія і самыя аддаленыя куткі «единой и неделимой» савецкай імперыі. Любы паэт у болыпай ці меншай меры — прарок, і ў першую чаргу свайго лёсу. А ... Болей »