be
pdf

Народная воля 3 (4767) 2023

Вольга Севярынец распавяла пра сва¾ маленькае сямейнае свята. ў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 арт.13 і ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса – Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. У выніку П.Севярынец асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Зараз ён ў Шклоўскай калоніі. “Зімовы сезон самы багаты ў нашай сям’і на святы, – распавяла Вольга Севярынец, жонка палітыка. – На гэтым тыдні была гадавіна нашага з Пашам вянчання – 9 год, як мы разам. Заходзім на юбілейнае кола! Мару, што зробім на дзясятую ці якую Бог дасць гадавіну аднаўленне сужэнскай клятвы, як у амерыканскіх фільмах. Запросім святара, які нас вянчаў, родных і сяброў і будзем весяліцца. З гэтых 9 год Паша каля года правёў на сутках і больш двух год па турмах. Мы шмат працавалі, шмат аддавалі, шмат атрымлівалі. Нарадзілі двух цудоўных хлопчыкаў Янку і Францішка. Кахалі, былі шчырымі, рабілі, што маглі, прымалі выклікі, станавіліся лепш і згаршаліся. І заўсёды былі разам – “у шчасці разам, разам і ў горы, па самыя берагі”. Плёнам нашай гісторыі стаў і каляндар на 2023 год, які Паша маляваў, а мы выдалі, яшчэ застаюцца асобнікі, бо мы зноў дадрукавалі каляндар па просьбах людзей, то запрашаю, хто яшчэ не мае, адзначыцца ў каментарах ці напісаць мне, альбо замовіць праз Кроплю.бай”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2023-01-13
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2023 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org