be
epub

Спатканне

Вештарт Алена
Апавяданні

Мой літаратурны гуру патрабуе, каб я напісала, нарэшце, пра Баку. Рука цягнецца напісаць шмат баналь­насцяў: горад сонца, горад вятроў ці горад кантрастаў. Апошняе гучыць па-савецку смяхотна і адначасова злавесна. Насамрэч, Баку гэта горад нафтавых качалак. Яны, як велізарныя маскіты, варушацца на далягля­дзе. Яны, як той беларускі лес, стаяць паўсюль: абапал шашы, пасярод мора і нават на пляжы. Смокчуць з-пад зямлі «чорнае золата». Гэтае самае «золата» і дае гораду той неабходны шык паўднёвага разняволення, калі па шырокіх дарогах паміж будынкаў кантынентальнай архітэктуры гойсаюць шыкоўныя аўто. Імклівыя японскія «лексусы» абганяюць BMW, а насустрач ляцяць не меней імклівыя «паршэ». Прыгажуні, падобныя да ружовых, жоўтых і блакітных бутонаў экзатычных кветак, паселі за кубкам гарбаты на тэрасе французскай кавярні. Гэтыя двайнікі Одры Хэпбёрн матляюць бездакорнымі ножкамі з туфлікамі на высокіх абцасах і бесклапотна цілікаюць, раз-пораз трасучы галовамі і гонячы хвалю па даўжэзных цёмных валасах. З аднаго боку кавярні месціцца буцік “Ціфані”, з другога – дзіцячай “Дольчэ Габаны” (такога шыкоўнага магазіна няма нават у Маскве). (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Алена Вештарт; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Вештарт Алена, Спатканне. Апавяданні; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (114) 2021; с. 139-149
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org