be
pdf

Наша слова.pdf 43 / 2022

23 кастрычніка на аграсядзібе "Гасьціна" у Песках Лідскага раёна прайшоў яшчэ адзін Багач - сціплае падвядзенне вынікаў дзейнасці грамадзянскай супольнасці Лідчыны ў 2022 годзе. Сёлета гэтая імпрэза супала з 25-годдзем пачатку выдання газеты "Наша слова" у Лідзе, таму ў зале прысутнічалі многія актывісты, валанцёры і ветэраны гэтага 25-гадовага чыну, сярод іх той жа Станіслаў Карабан, які гадоў 15 штотыдзень насіў 10 асобнікаў "Нашага слова" у гарадскую лазню, ці Сяржук Чарняк, які раздаваў газету на мінірынку на Слабадзе ды іншыя. А да ведама шырокіх масаў - 1-шы лідскі нумар "Нашага слова" быў падрыхтаваны ў канцы кастрычніка 1997 года, выйшаў за 1 лістапада і быў прэзентаваны ў Свіслачы на свяце ў гонар паўстанцаў 1863 года на Дзяды 1997 года. Канва вечарыны ткалася як інфармацыя рэдактара "Нашага слова" Станіслава Судніка пра сітуацыю ў грамадскім жыцці Лідчыны ў 2022 годзе і выбарачна ў мінулыя гады. Інфармацыя разбаўлялася песнямі ў выкананні барда і валанцёра "Нашага слова" Сержука Чарняка на словы таго ж рэдактара, а яшчэ і паэта Станіслава Судніка.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2022-10-26
  • Copyright: © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org