be
pdf

Наша слова 14 (1529) 2021

Круглы стол, прысвечаны 90-гадоваму юбілею прафесара Аляксея Пяткевіча, зладзілі ў Купалаўскім універсітэце 31 сакавіка. Цёплая сустрэча аб'яднала за круглым сталом усіх, хто хацеў павіншаваць вядучага навуковага супрацоўніка аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці, прафесара Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча. Завітала на свята рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. З хваляваннем яна падкрэсліла, што такой падзеі ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта яшчэ не было: 90 гадоў святкуе паважаны выкладчык, 64 з якіх - амаль усё жыццё - ён прысвяціў працы ва ўніверсітэце. - Гэта сапраўды адданасць, - адзначыла Ірына Фёдараўна. - Адданасць справе, якой прысвяцілі жыццё, і роднай зямлі, на якой Вы нарадзіліся. Дазвольце шчыра падзякаваць Вам за Вашу плённую працу, за Ваш асабісты прыклад і мудрасць, прафесіяналізм і любоў да ўніверсітэта! Ірына Кітурка павіншавала юбіляра каштоўным падарункам і ад імя ўніверсітэта ўзнагародзіла Ганаровай граматай ГрДУ імя Янкі Купалы. Святочнае пасяджэнне закранула асноўныя вехі жыцця, творчасці і дзейнасці Аляксея Пяткевіча. Сярод прысутных за круглым сталом былі блізкія, вучні, калегі па працы, асветніцкай, літаратуразнаўчай і культурнай дзейнасці прафесара. Успамінамі дзяцінства падзялілася дачка Аляксея Пяткевіча - мастацтвазнаўца Марына Загідуліна.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-04-07
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org