be
pdf

Наша слова 3 (1518) 2021

Адышоў на вечны спачын былы кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, які больш за 35 гадоў служыў яе адраджэнню і развіццю. У Менску і ў Жыровічах прайшло развітанне з мітрапалітам Філарэтам, Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Яму было 85 гадоў. Пахавалі мітрапаліта ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры 15 студзеня. Як напісана ў Бібліі, па адыходзе чалавека, які прысвячае сябе служэнню Усявышняму, больш адкрываюцца велічныя справы яго і памяць пра яго захоўваецца з роду ў род (Сірах, 39). Кірыл Вахрамееў, сын выкладчыка Маскоўскай музычнай вучэльні, выхаванец Маскоўскай духоўнай семінарыі, у 1959 годзе прыняў манаства з імем Філарэта Міласцівага. У 1961 годзе ён атрымаў ступень кандыдата багаслоўя, з 1961 года загадваў аспірантурай пры Маскоўскай духоўнай акадэміі, у 1963 годзе ён быў узведзены ў сан архімандрыта, а затым, у 1975 годзе - у сан мітрапаліта. 10 кастрычніка 1978 года ён быў прызначаны мітрапалітам Менскім і Беларускім. Да таго, як Уладыка ўзначаліў Беларускую Праваслаўную Царкву, у ёй было 340 прыходаў і 1 епіскап, а зараз на беларускай зямлі існуе больш за 1, 5 тысячы праваслаўных прыходаў і дзейнічаюць 15 епіскапаў. Мітрапаліт Філарэт спрыяў будаўніцтву новых храмаў і рэканструкцыі старых, дзякуючы яго намаганням былі адкрытыя духоўныя школы, аднавіла дзейнасць семінарыя ў Жыровічах. Ён спрыяў вяртанню беларускай мовы ў багаслужэнне, перакладу Святога Пісання.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-01-20
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org