be
pdf

Мастацтва 6 (447) 2020

З-за ад­ме­ны ме­рап­ры­емстваў і ка­ран­ці­ну актыў­на да­па­магае твор­цам пры­ват­ны сек­тар. Kickstarter ства­рыў архіў сай­таў для мас­та­коў — ад леп­шых рэ­сур­саў для дыс­тан­цый­най пра­цы і пе­ра­лі­ку надзвы­чай­ных гран­таў для па­цяр­пе­лых ад кры­зі­су да юры­дыч­най да­па­мо­гі і рэ­ка­мен­да­цый па прад­ухі­лен­ні пры­пы­нення твор­чай пра­кты­кі. The Art Newspaper скла­ла спіс рэ­сур­саў і фі­нан­са­вай да­па­мо­гі, Нью-Ёркскі фонд мас­тац­тваў вы­пус­кае вы­дан­не, дзе пад­ра­бяз­на апіс­ва­юцца надзвы­чай­ныя гран­ты і краў­дфан­дын­га­выя вы­сіл­кі па ака­зан­ні да­па­мо­гі твор­чым лю­дзям,якія стра­ці­лі да­ход. Ка­алі­цыя до­на­раў за­сна­ва­ла фонд на 75 млн до­ла­раў (з ча­сам ён вы­рас да 95 млн), каб да­па­маг­чы не­ка­мер­цый­ным арга­ні­за­цы­ям у га­лі­не мас­тац­тва, ку­ль­ту­ры і са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня ў Нью-Ёрку, што па­цяр­пе­лі ад пандэ­міі. Фонд рэ­ага­ван­ня і ўздзе­яння NYC Covid-19, якім кі­руе фонд New York Community Trust, раз­дае гран­ты і бес­пра­цэн­тныя па­зы­кі ма­лым і ся­рэд­нім не­ка­мер­цый­ным арга­ні­за­цы­ям, каб да­па­маг­чы ім за­бяс­пе­чыць па­трэб­насці жы­ха­роў го­ра­да і па­крыць стра­ты, звя­за­ныя з па­ру­шэн­нем ку­ль­тур­ніц­кай дзей­нас­ці. Су­ма гран­таў вар’іру­ецца ад 8 да 250 ты­сяч до­ла­раў, а па­зык —ад 100 ты­сяч да 3 млн. Каб мець пра­ва на атры­ман­не гро­шай, арга­ні­за­цыя павін­на быць не­ка­мер­цый­най, ба­за­вац­ца ў Нью-Ёрку і мець га­да­вы бю­джэт да 20 млн до­ла­раў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва
Выдаўцы і выдавецтвы: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-06
  • Рэдактар: Каваленка Алена
  • Выдавец: Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва»
  • Copyright: © 2020 by Мастацтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org