be
pdf

Слова Жыцця 22 (551) 2020

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Час сёлетняга Адвэнту з, яўляецца добрай матывацыяй, каб прадпрыняць канкрэтныя дзеянні і напружана папрацаваць над сабой. Разам з чарговымі днямі чування да нас прыходзіць Любоў, а таму варта і нават неабходна належным чынам падрыхтавацца да гэтай падзеі. Кожны, хто ўспрымае сваё жыццё як падрыхтоўку да самай важнай сустрэчы, не толькі адкажа на пытанне “што мне рабіць у Адвэнце?”, але штодня будзе працаваць над недахопамі. Сваімі недахопамі. Захоча навярнуцца. Ачысціць сваё сэрца. Аддаліцца ад рэчаў гэтага свету і паглядзець у бок Неба. Ніхто не любіць думаць, што ён далёкі ад дасканаласці. Няпроста пакінуць зручную, ужо пратаптаную сцежку і пачаць жыць па-новаму. Але іншага выхаду няма. Калі мы хочам дабрацца да мэты, важная не якасць дарогі, а кірунак, у якім яна вядзе. А мэтай кожнага чалавека з, яўляецца Неба. Навяртанне – гэта не праполка градкі. Мы можам вырваць адно ці другое пустазелле, але на іх месцы вырасце новае. Навярнуцца – значыць змяніць сваё мысленне. Сказаць сабе, што я больш не люблю зло, што больш не прывязаны да яго. Хачу ісці за Езусам і жыць так, як бы Ён жыў на маім месцы. Няхай сёлетні Адвэнт стане для кожнага з нас плённым часам у пошуках Езуса ў сваім жыцці. Шукайма Хрыста ў літургіі, у малітве, у Божым слове, у сакрамантах, у паўсядзённасці і ў іншым чалавеку. Не трэба баяцца адкрыць Яму дзверы сэрца. Неабходна супакоіцца, засяродзіцца і прымаць мудрыя, адпаведныя з Божай воляй, рашэнні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2020-12-06
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2021 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org