be

Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі. Атлас

Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання

Дарагія сябры! Надышоў новы навучальны год, а з ім і вывучэнне наступнага перыяду гісторыі нашай краіны. Вы ўжо ведаеце, як жылі людзі на землях Беларусі ў старажытнасці. Настаў час даведацца, што і як адбывалася на тэрыторыі нашай краіны ў сярэднія вякі, гэта значыць з сярэдзіны I тысячагоддзя н. э. да канца XV ст. Сваю назву сярэднія вякі атрымалі ад еўрапейскіх навукоўцаў, якія жылі пазней за 1500 г. і называлі свой час сучасным, альбо Новым. Той час, калі жылі старажытныя грэкі і рымляне, гэтыя навукоўцы лічылі старажытнасцю. Але Рымская імперыя знікла ў V ст., а Новы час пачаўся толькі ў XVI ст. Між імі прайшло прыблізна 1000 гадоў, альбо 10 вя-коў. Вось гэтыя вякі і сталі называць сярэднімі паміж старажытнасцю і Новым часам. (фрагмент)

Каталёг: Каталёг EEDC
  • Рэдактар: Малышава Г. С.
  • Памеры: 24 с.
  • ISBN: 985-6625-35-1
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 2005 by Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Белкартаграфія
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3002
  • Дадатковая даведка: Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Атлас складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам „Белкартаграфія" Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у 2004 г. Спецыяльны змест атласа распрацавалі: I. А. Аўдзееў, Э. М. Загарульскі, А. В. Перзашкевіч
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org