Хаўстовіч Мікола

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікола Хаўстовіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Верабей Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Верабей.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

pdf
Свабода (Тут і цяпер), 21/2006

Свабода (Тут і цяпер)

21/2006

Мінская міліцыя змагаецца ўжо не толькі супраць свечак, але і супраць усмешак. У выходныя дні, 16-18-га верасня Кастрычніцкая плошча ў цэнтры Мінска зноў на кароткі час апынулася ў цэнтры ўвагі. У суботу ўвечары маладыя людзі спрабавалі запаліць на бруку свечкі ў знак салідарнасці са зніклымі і арыштаванымі палітыкамі. Апранутыя ў цывільнае супрацоўнікі праваахоўчых органаў збівалі свечкі нагамі. Потым міліцыя пачала выціскаць удзельнік... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 20/2006

Свабода (Тут і цяпер)

20/2006

У ноч на 10 верасня ў электрычцы Мінск — Пухавічы адбылося масавае пабоішча. Разагрэтыя алкаголем на сталічным свяце горада маладыя людзі пачалі збіваць адны адных і ўсіх, хто быў побач, а ў дадатак засыпалі электрычку камянямі, павыкрышыўшы ў ёй шыбы. Дзяўчыне з Мар’інай Горкі камень патрапіў у твар, разарваў губу і выбіў зубы. Лекары наклалі ёй швы, але яна дагэ-туль не можа ачуняць. Патруль у складзе двух міліцыянтаў нічога проціпаст... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 19/2006

Свабода (Тут і цяпер)

19/2006

Сёлета 1 верасня кожны вучань першакласнік атрымаў падарунак — кнігу пра Беларусь. Шыкоўна выдадзеная кніга багата ілюстраваная здымкамі, на якіх можна бачыць Аляксандра Лукашэнку ў форме галоўнакамандуючага, у форме хакеіста з нумарам “1” і ў іншых абліччах і позах. Шасцігадовыя дзеткі могуць даведацца з выдання пра дасягненні Беларусі ў розных галінах пад кіраўніцтвам першага прэзідэнта — у тым ліку, у спорце і шоўбізнесе(!). Кніга, з... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 18/2006

Свабода (Тут і цяпер)

18/2006

Гісторыя з высяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дома літаратара ў Мінску цягнецца ўжо некалькі гадоў і сёння набліжаецца да лагічнага завяршэння. Няма сумневу, што наступным крокам у змаганні прэзідэнта з пісьменнікамі стане ліквідацыя Саюза на падставе страты юрыдычнага адраса. У чым логіка гэтай барацьбы, у чым яе сэнс і рацыянальнае зерне, а ўрэшце - у чым карысць ад ліквідацыі найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі? Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 17/2006

Свабода (Тут і цяпер)

17/2006

Столькі новых даражэзных “мерсаў” і “лексусаў”, колькі ездзіць сёння пад беларускімі нумарамі па вуліцах сацыялістычнага Мінска, вы не пабачыце ані ў буржуазнай Варшаве, ані ў капіталістычных Рызе і Вільні. Капіталісты - людзі рацыянальныя, яны ведаюць, што ўкладаць у аўтамабіль больш за $30 тысяч - гэта ўжо “панты”, грошы, выкінутыя на вецер дзеля пустога шыку. Гэта як унітаз з золата. Але гаворка пра іншае: адкуль у сённяшняй небагата... Болей »


pdf
Свабода (Тут і цяпер), 1/2004

Свабода (Тут і цяпер)

1/2004

14 гадоў таму мы выпусьцілі ў сьвет першы нумар “Свабоды”. Яе магутны ўзьлёт, выхад у лідэры беларускай мэдыя-прасторы скончыўся прыкрым падзеньнем. Гісторыя мела нешчасьлівы канец, адбіты ў чалавечых лёсах. Але канец газэты ня мог стаць канцом свабоды. Таму “Свабода”, зь якой у 1902-м пачалася сучасная Беларусь, і “Свабода”, зь якой у 1991-м Беларусь стала незалежнай краінай, — выходзіць зноў. Сёньня рабіць гэта шматкроць цяжэй ва ўсіх... Болей »


pdf
Лукша Міра, Выспа

Выспа

Лукша Міра

Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца несмяротнай. Просты вясковы побыт, апісаны аўтаркай, стварае настальгічны настрой, бо відавочна тое, што губляем, спяшаючыся паспець ... Болей »


pdf
Сачко Зоя, Паэмы

Паэмы

Сачко Зоя

Зоя Сачко выдала свой першы томік вершаў у 19 гадоў. І гэта кніга на досыць высокім узроўні. Вялікая сіла кнігі Зоі Сачко ў тым, што яе вершы, паказваюць, што кожная, нават самая звыклая рэч, мае схаваны ў сабе свой глыбокі метафізічны сэнс. (Тэрэса Занеўская, www.racyja.com) Болей »


pdf
Мартынюк Жэня, Белы гарлачык

Белы гарлачык

Мартынюк Жэня

Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хві­лінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў безабароннага белага гарлачыка, што пакорліва гайдаецца-трапечацца на хвалях, падуладны зьменлівым настроям капрызьлівага ветрыку… Кампазіц... Болей »


pdf
Буйнюк Юрка, Субота ў Малінніках

Субота ў Малінніках

Буйнюк Юрка

Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва, хвілінай, якую схопліваецца ў некалькіх словах,хвілінай, якая затрымліваецца ў вершы. Паэзія ёсць душэўнай тэрапіяй. Сам паэт павінен... Болей »