pdf
Лукашук Аляксандр, Прыгоды АРА ў Беларусі

Прыгоды АРА ў Беларусі

Лукашук Аляксандр

Раскрыцьцё невядомых старонак беларускай гісторыі пасьля першай сусьветнай вайны і ліхалецьця пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Выданьне зьяўляецца не толькі займальным расповедам “прыгодаў амэрыканцаў у Беларусі”, але і дае штуршок да далейшага пошуку нашай гісторыі – забытай, забароненай, запоўненай хлусьнёй. Аўтар выданьня нечакана для сябе адкрыў, што ў першыя гады пасьля вайны ў Беларусі дзякуючы амэрыканскай дабрачыннай арг... Болей »


pdf
Садоўскi Пётра, Мой шыбалет

Мой шыбалет

Аўтабiяграфiчныя арабэскi

Садоўскi Пётра

Пётра Садоўскі вынырнуў з свайго першага жыцьцёвага Ярдану датэрмінова, сямімесячны, у сенцах вясковай хаты на каталіцкія грамніцы 2 лютага 1939 году, калі маці, у дзявоцтве Фрыдрых, звалілася зь лесьвіцы, лезучы на гарышча па мерзлыя дулі. Дынамічнае нараджэньне абумовіла шэльмаўскія станцыі жыцьця будучага германіста і першага амбасадара незалежнай Беларусі ў Нямеччыне. Ужо трохгадовы ён хадзіў на палявую кухню вэрмахту па гарохавы су... Болей »


pdf
Ракіцкі Вячаслаў, Беларуская Атлянтыда

Беларуская Атлянтыда

Кніга другая: міты і брэнды калянізаванай нацыі

Ракіцкі Вячаслаў

Рэстаўратары выраю. Вячаслаў Ракіцкі зь сябрамі робяць справу, якой немагчыма зрабіць: яны вычэрпваюць мора чужых мітаў, бліскучае, цяжкае і сьлізкае, як ртуць, і такое ж небясьпечнае. Яны глядзяць назад і бачаць не мінулае, а таемнае і прышлае. Яны адчыняюць куфар з фамільным срэбрам, а там манэты краіны, якой няма на мапе. Яны выцягваюць са студні ваду, якая нараджае адно ненатольную смагу. Яны здымаюць слой за слоем тынкоўку ў пошука... Болей »


pdf
Бушлякоў Юрась, Жывая мова

Жывая мова

Бушлякоў Юрась

«Жывая мова» Юрася Бушлякова – калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі. Болей »


pdf
Бахарэвіч Альгерд, Каляндар Бахарэвіча

Каляндар Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс. Болей »


pdf
Шупа Сяргей, Падарожжа ў БНР

Падарожжа ў БНР

Архіўны раман

Шупа Сяргей

Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаграфіяй, і занадта стрыманая ў аўтаравай фантазіі, каб быць літаратурным творам, адсюль і жанр — «архіўны раман». На яе старонках у трох сотнях кароткіх фрагмэнтаў апісваецца ўзьнікненьне цуду, які адбыў... Болей »


pdf
Абламейка Сяргей, Нечаканы Скарына

Нечаканы Скарына

Абламейка Сяргей

Кнігу складае аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына», у якім прадстаўлены новы погляд на асобу Францішка Скарыны і арыгінальныя гістарыясофскія канцэпцыі для разуменьня ягонай дзейнасьці, даробку і шчыльных сувязяў з італьянскім Рэнэсансам. Другую частку кнігі складаюць аўтарскія інтэрвію зь беларускімі, аўстрыйскімі, італьянскімі, польскімі, францускімі і чэскімі навукоўцамі, якія расказваюць пра эпоху Скарыны і новыя знаходкі ў... Болей »


pdf
Сурвіла Івонка, Дарога, Выданьне другое, дапоўненае

Дарога

Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск

Сурвіла Івонка

Дзейная старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцьця і адказвае на сто пытаньняў з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Івонкі Сурвілы, Паўліны Сурвілы, Янкі Сурвілы, Лявона Шыманца, Сяргея Навумчыка, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фота з архіваў сем’яў Шыманцоў і Сурвілаў. Болей »


pdf
Алексіевіч Сьвятлана, 100 цытатаў на Свабодзе

100 цытатаў на Свабодзе

па-беларуску по-русски українською in English

Алексіевіч Сьвятлана

Кнігу складаюць выбраныя фрагмэнты вусных выказваньняў першай у Беларусі ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, якія цягам двух дзесяцігодзьдзяў гучалі на хвалях Радыё Свабода. Болей »


pdf
Пілецкі Алесь, Казкі па целефоне

Казкі па целефоне

Пілецкі Алесь

«Казкі па целефоне» — калекцыя выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа, якія ў жанры гіпэррэалізму ад агульнай млявасьці і асабістага суму ў 2015 годзе пачаў пісаць у Фэйсбуку журналіст Алесь Пілецкі. Чытачы плакалі ад сьмеху і тысячамі ставілі лайкі, начальства шалела і рабіла рэпосты, а новая чалавечая камэдыя вірусным чынам падвышала агульнанацыянальны гемаглябін. Болей »