«Герой Беларусі, які загінуў у Бахмуце». Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага
2023-07-30 15:22
Прэм’ера фільма адбылася 27 ліпеня — у Дзень незалежнасці Беларусі, за якую ўсё жыццё змагаўся Міраслаў Лазоўскі.
«Беларусь — у сэрцы, у думках, ва ўчынках. Усё жыццё. Так было і з Міраславам Лазоўскім. Да свайго апошняга ўздыху, які здарыўся 16 траўня 2023 года пад Бахмутам. Але Генерал Мыш, як яго называлі пабрацімы, аказаўся там, каб абараняць не толькі Украіну, але і будучыню вольнай Беларусі.
Унёсак Міраслава Лазоўскага ў беларускі нацыянальны рух — аграмадны. Ён быў адным з заснавальнікаў «Белага легіёну». Маштаб асобы нам яшчэ трэба будзе ўсвядоміць.
Лазоўскі назаўжды застанецца ўзорам лідэра, маральным аўтарытэтам і сімвалам супраціву», — гаворыцца ў прадмове да фільма.
Стужку зняла каманда «Альянса расследавальнікаў Беларусі».