Фотавыстава Еўрапарламента: Хочам, каб еўрапейцы лепш зразумелі беларусаў
2021-04-29 20:48
Польскі офіс Еўрапарламенту прэзентаваў віртуальную фотавыставу “Беларусь: марш свабоды”.
Кажа каардынатарка тэматычных кампаній Бюро Еўрапейскага Парламента ў Польшчы Ева Міхноўская:
- Мы, як Бюро Еўрапарламенту ў Польшчы, вырашылі, што варта наблізіць выставу да палякаў, і не толькі палякаў, бо выстава таксама выстаўляецца ў іншых краінах ЕЗ. Гэтая выстава – сведчанне тых спраў, якія распачалі беларусы ў мінулым годзе.
Азнаёміцца з выставай
“Беларусь: марш Свабоды” можна
на сайце віртуальнай галереі
VIRTURAMA.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя