Дзвінскі ўзгорак, 1 (161) 2023

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

1 (161) 2023

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2023-01

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2023 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Краязнаўца Віктар Сцяпанаў выдаў кнігу “Рьша, Орша, Ворша: гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны XIX стагоддзя”. Аўтар распавядае пра гісторыю гэтага славутага горада адстаражытнасці на XIX стагоддзя на падставе малавядомых фактаў. Аўтар прапануе сваю кнігу ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі, а ў прыватнасці — Оршы. Спадар Сцяпанаў адзначае, што ў кнізе маецца не толькі пералік больш альбо менш вядомых фактаў, але і апісанне працэсу паступовага нараджэння і ўсталявання гарадской грамады як асновы, з якой пазней вырасла і на падставе якой сфарміравалася сучаснае еўрапейскае грамадства. — Я паспрабаваў больш падрабязна паказаць працэс пераўтварэння памежнага ўмацавання ў складанае і шматаблічнае сацыяльнае ўтварэнне, развіццё якога на пэўным этапе пачало падпарадкоўвацца сваім унутраным эканамічным і сацыяльным законам, а з другога боку, стала асновай развіцця ў глыбіні традыцыйнага феадальнага грамадства пачаткаў новай буржуазнай цывілізацыі, у тым ліку сучаснай дэмакратыі і рэспубліканскай формы кіравання, — кажа ён.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле