Беларуская нацыянальная ідэя

На маршы

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Месца выхаду: Варшава

Дата выхаду: 2022

Мастацкі рэдактар: Міхневіч Уладзімір

Выдавец: Euroradio

Памеры: 368 с.

ISBN: 978-83-963661-0-8

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Copyright © 2022 by Europejskie Radio dla Białorusi, Studio Magenta Nadzieja Michnievič

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Другі том кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі. Ён называецца "Ідэя на маршы" і, як і першы том, складаецца з інтэрв'ю выбітных беларусаў пра тое, хто мы, адкуль мы і куды мы ідзем. У новай кнізе 100 інтэрв'ю. Пра нашу рэчаіснасць і нашы мары пра будучыню. "Ідэя на маршы" стваралася зусім у новых умовах — у эміграцыі. Яна выдадзеная ў Польшчы. Здаецца, змянілася ўсё вакол нас. Але мы жывыя, мы працягваем працаваць. І ёсць адчуванне, што з кожным днём набліжаемся да пераменаў, якіх так чакаем. Сярод суразмоўцаў — Святлана Алексіевіч, Святлана Ціханоўская, Уладзімір Някляеў, Віктар Марціновіч, Мікалай Халезін, Фелікс Аксёнцаў, Пётр Клюеў ды іншыя.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)