Дзвінскі ўзгорак, 9 (151) 2022

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

9 (151) 2022

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2022-06

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2022 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Падчас спёкі нашаму целу можа быць цяжка кампенсаваць высокую тэмпературу навакольнага асяроддзя і астуджаць сябе. Наступствы – перагрэў і цеплавы ўдар. Небяспека расце ва ўмовах высокай вільготнасці, калі пот выпараецца з меншай хуткасцю, а таксама ў залежнасці ад стану здароўя. Узрост, наяўнасць атлушчэння, ліхаманкі ці абязводжвання, сардэчныя і ментальныя хваробы, дрэнны кровазварот, сонечны апёк, ужыванне лекаў і алкаголю – усё гэта ўплывае на тое, як мы пераносім спякотнае надвор’е. Але нават маладым людзям, хто не мае хранічных хваробаў, можа зрабіцца дрэнна ў спёку. Пазбегнуць гэтага можна так: - Праводзьце на вуліцы менш часу, асабліва ў сярэдзіне дня, калі тэмпература самая высокая. Калі ж вы працуеце або трэніруецеся на вуліцы, рабіце частыя перапынкі ў цені ці ў памяшканні пад кандыцыянерам, падчас якіх піце ваду. - Выкарыстоўвайце сонцаахоўную касметыку і не забывайце яе нанава наносіць на скуру праз пэўны час. - Перагледзьце інтэнсіўнасць сваіх спартовых трэніровак – пачынайце занятак з малой нагрузкі і павышайце яе паступова. Гэты ж прынцып варта ўжываць і да звычайнай працы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле