Наша слова, 36 (1551) 2021

Наша слова

36 (1551) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-09-09

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гэта ўжо традыцыя: чацвёрты год запар 6 жніўня, напярэдадні Свята беларускага пісьменства і друку каля помніка Сымону Буднаму ў Нясвіжы збіраецца зацікаўленая грамада. Так па ініцыятыве сяброў ТБМ ушаноўваецца справа Францішка Скарыны, вялікі дзень у культурным лёсе беларусаў, калі запрацаваў друкарскі станок нашага асветніка. Сёлета на сустрэчу каля Буднага сабралася шмат наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра, людзей сталага ўзросту. Некаторыя прыйшлі з унукамі. Але галоўнае, па просьбе арганізатараў, прыйшлі са сваёй любімай, самай цікавай і памятнай беларускай кнігай. У кожнага знайшліся добры словы пра родную мову, беларускіх пісьменнікаў, іх кнігі і творы. Хто рэкламаваў, нібыта “Малую падарожную кніжыцу” Скарыны, невялічкія па фармаце кнігі з серыі “Сто асобаў Беларусі”, хто прынёс свежае выданне Леаніда Дранько-Майсюка з нядаўняй сустрэчы ды прачытаў самае ўпадабанае, а хто, як далёкі ўспамін - "Людзі на балоце", што чыталіся яшчэ падчас вучобы ў школе. Гучалі прачулыя словы ў памяць пра Ніла Гілевіча і яго раман у вершах "Родныя дзеці". Расчуліла ўсіх удзельніца, што прачытала так званы "плач Кацярыны" з кнігі-сказа Станіслава Судніка "Пілігрымка дадому". Галоўнай кнігай сустрэчы ля Буднага, як тое і належыць, як і кожнага разу, была Біблія на роднай мове ў перакладзе Васіля Сёмухі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле