Каталіцкі веснік, 6 (123) 2021

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

6 (123) 2021

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2021-06

Рэдактар: Місевіч Віктар

Copyright © 2021 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Святы Айцец удзяліў бласлаўленне часткова паралізаванаму ліванскаму спартсмену, які збіраецца ў пешае падарожжа праз Арктыку і падкрэслівае, што “інваліднасць – гэта стан духу”. “Памаліся за мяне, калі будзеш там”, – з такім словамі Папа Францішак звярнуўся да Мішэля Хадада, прафесійнага атлета і Пасла добрай волі ААН у пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Пантыфік сустрэўся з ім падчас агульнай аўдыенцыі, якая 2 чэрвеня прайшла ў Ватыкане. Хадад распавёў Святому Айцу сваю гісторыю і падзяліўся неверагоднымі планамі: пераадолець пешшу сто кіламетраў праз Арктыку ў кірунку Паўночнага полюса. Складанасць місіі заключаецца ў тым, што спартсмен мае парушэнні маторных функцый. Падчас здарэння на водным матацыкле, якое ён перажыў у шасцігадовым узросце, у яго было паралізавана 75% цела. Але не была паралізаваная воля. Спачатку Мішэль перасоўваўся на інвалідным вазку, потым на мыліцах, цяпер у яго распараджэнні ёсць экзашкілет. Дзякуючы цяжкім трэніроўкам і дапамозе медыкаў ён ходзіць на лыжах і займаецца альпінізмам, утрымліваючы тры сусветныя рэкорды. “Няма нічога немагчымага. Як чалавек, які не можа хадзіць, уставаць і садзіцца самастойна, я вырашыў даследаваць свой патэнцыял. Я зразумеў, што няма нічога немагчымага. Усё гэта дзякуючы дзвюм рэчам: веры і рашучасці. Веры ў нашага Стваральніка і веры ў самога Святы Пасад зрабіў заяву па Беларусі Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву па Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле