Наша слова, 6 (1521) 2021

Наша слова

6 (1521) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-02-10

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У пачатку лютага была створана Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ці адсутнасці ў ёй прыкметаў экстрымізму. Сярод сілавікоў і чыноўнікаў там знайшлося месца і аднаму гісторыку - дырэктару Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзіму Лакізе. "Наша Ніва" пацікавілася думкамі спадара Лакізы пра магчымае пры-знанне бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім, пра што нядаўна гаваралі прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры. - Правільная, добрая камісія, я даў згоду на сваё ўключэнне ў яе склад. Кожная краіна мае такія камісіі. Сітуацыя ж ва ўсім свеце няпростая: і пандэмія, і геапалітычная сітуацыя складаная. Камісія яшчэ не збіралася, пытанне аб бел-чырвона-белым сцягу перад намі не ставілася. Я адсочваю ўсю інфармацыю, і ў недзяржаўных, і ў дзяр-жаўных СМІ. І пакуль не ведаю, пра што тут можна турбавацца. Калі я выкажу меркаванне як член камісіі, то гэта будзе суб'ектыўна. Паспрабую выказацца як кіраўнік Інстытута гісторыі НАН. Апублікавана вельмі шмат матэрыялаў на гэтую тэму, я абапіраюся толькі на навуковыя факты, яны выкладаліся і раней у адказах на звароты грамадзян. Гэта ўсё факты, іх нельга ні замоўчваць, ні перабольшваць, ні змяншаць. Трэба дакладна паказваць грамадству ўсё: ад моманту з'яўлення сцяга да 1995 года. Так, бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся калабарацыяністамі - гэта прызнаюць усе. Гэты сцяг быў дзяржаўным у Рэспубліцы Беларусь - гэта таксама важны факт. Сцяг не вінаваты ў тым, хто яго выкарыстоўваў. А выкарыстоўвалі канкрэтныя людзі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле