Народная воля, 13 (4573) 2021

Народная воля

13 (4573) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-02-19

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2021 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Зміцер Панкавец у “Нашай Ніве” абвяргае новаспечанага дырэктара Інстытута гісторыі, майго былога партайгеносе Вадзіма Лакізу, які сцвярджае, што целяханскія Бабровічы палілі пад бел-чырвонабелым сцягам. Зміцер паказвае таксама, што бел-чырвона-белы сцяг карнікаў – прыдумка Наталлі Голубевай, якая 13 студзеня пусціла гэтую лажу са старонак “Звязды”. Змітра трэба пахваліць, але ў яго тэксце маецца адзін недахоп: бракуе спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі (т.1, с.283) і Беларускую Энцыклапедыю (т.2, с.259), дзе змешчаны артыкул “Балотная ліхаманка”, пералічаны тыя фарміраванні, якія бралі ўдзел у карнай аперацыі, і паказана адпаведная літаратура. Казённым гісторыкам і “звездзюкам” варта было б пачытаць тыя артыкулы. Я ж асабіста параю Лакізу прачытаць артыкул “Беларускі Корпус Самааховы” (ЭГБ, т.1, с.435). А там напісана, што створаныя падраздзяленні БКС не выканалі ўскладзеныя на іх задачы, бо з восені 1942 года немцы кардынальна памянялі сваё стаўленне да самааховы. Тое ж можна прачытаць і ў 2-м томе Беларускай энцыклапедыі. Аўтар артыкула – не археолаг, а спецыяліст у гісторыі Другой сусветнай вайны. Спадару Лакізу лепш было б не лезці не ў сваю парафію. Што датычыцца пані Голубевай, то, на мой погляд, мы маем справу з падтасоўкай. Яна сама ад сябе піша, што Беларускі Корпус Самааховы (БКС), Беларуская Краёвая Абарона (БКА) і Беларуская Грэнадзёрская брыгада СС “пад бел-чырвонабелым сцягам праводзілі карныя аперацыі супраць партызанаў, мірных жыхароў”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле