Народная воля, 12 (4572) 2021

Народная воля

12 (4572) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-02-16

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2021 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 15 лютага вынес прысуд за карупцыю былой начальніцы ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Кацярыне Дзегцяровай. Яна прызнана вінаватай у неаднаразовым атрыманні хабару і пакарана чатырма з паловай гадамі зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 350 базавых велічынь, што складае 10.150 рублёў. 36-гадовую жанчыну міліцыя ўзяла пад варту ў зале суда. Пасля затрымання ў сакавіку 2020 года Дзегцярова чатыры месяцы правяла ў СІЗА, а пасля знаходзілася пад хатнім арыштам. На суд прыходзіла самастойна. Адначасова з экс-ідэолагам пакараны штрафам у паўтысячы базавых велічынь (14.500 рублёў) дырэктар і заснавальнік прадюсарскага рэкламнага цэнтра «Арт Ворк» Яўген Кірыла, праз якога начальніца ад ідэалогіі брала хабары. З крымінальнай справы бачна, што пачынаючы з верасня 2014 і ажно да затрымання ў сярэдзіне сакавіка 2020 года Дзегцярова атрымлівала грошы ад прадстаўнікоў прыватных кампаній, якія займаліся арганізацыяй канцэртаў. Гэткую «ўзнагароду» за перамогу ў конкурсных кірмашах і своечасовую аплату па дамовах. Следства ўстанавіла каля дзясятка эпізодаў хабару на агульную суму амаль 4 тысячы долараў плюс каштоўныя падарункі – смарт-гадзіннік і планшэт. Выглядае, што засілле на канцэртных пляцоўках Гомеля расійскай папсы ў апошнія гады тлумачыцца наяўнасцю асабістага шкурнага інтарэсу ў некаторых гарадскіх начальнікаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле