Народная воля, 2 (4562) 2021

Народная воля

2 (4562) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-01-12

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2021 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 мая 1926 года ў Прапойску, сённяшнім Слаўгарадзе. Ён вэтэран вайны, даўні сябра Партыі БНФ і ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны”. У 2005 годзе быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэса дэмакратычных сіл Беларусі. Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў з ліпеня 1941 года актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху. У лістападзе 1943 года быў цяжка паранены. Пасля закачэння ваенна-інжынернага вучылішча ў званні малодшага лейтэнанта трапіў на 4-ы Украінскі фронт камандзірам сапёрнага ўзвода. Вайну скончыў пад Прагай. Быў чатыры разы паранены. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны першай ступені, медалямі “За адвагу”, “Партызану Айчыннай вайны” першай ступені, “За Перамогу над Германіяй”. Пасля вайны служыў у органах дзяржбяспекі, працаваў у геолагаразведцы на Далёкім Усходзе, быў старшынёй Слаўгарадскага Савета дэпутатаў. Фелікс Шкірманкоў выдаў шмат кніг розных літаратурных жанраў. Сярод яго твораў – успаміны, замалёўкі, абразкі, “ваенныя” і “геалагічныя” апавяданні, паэтычная кніга на рускай мове, кнігі вершаў, напісаных па-беларуску.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле