Народная воля, 1 (4561) 2021

Народная воля

1 (4561) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-01-05

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2021 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Суддзя Лідзія Целіца можа прамовіць: 15 сутак арышту я вынесла ёй за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Так, пенсіянеры не бяруць афіцыйны дазвол на правядзенне мірных маршаў. А, скажыце, у каго ўлады бралі дазвол на фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў? З парушэннем мноства законаў яны правялі ўсю палітычную кампанію. Апофеозам іх махінацый стаў заключны этап – калі, лічы, амаль паўсюдна ў выніковыя пратаколы ўпісваліся не рэальныя лічбы галасавання, а тыя, якія спускаліся зверху. Цяпер ужо ўсім зразумела: старшынь і членаў выбарчых камісій штурхалі на беспрэцэдэнтнае парушэнне законаў кіраўнікі мясцовай вертыкалі, а іх у сваю чаргу – больш высокае начальства. А хто ў нас правіць усім начальствам? Ужо больш за 26 гадоў гэта адзін і той жа чалавек. І як тут не ўзгадаць выказванне мудрага філосафа Джона Лока (цытую па-руску): “Если государь нарушает закон, то народ получает право на восстание”. Вось і паўсталі сумленныя беларусы супраць парушэння закона, а дакладней – супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Пра тое, што гэта адбывалася ледзь не на ўсіх участках, сведчаць тысячы фактаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле