Наша слова, 1 (1516) 2021

Наша слова

1 (1516) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-01-06

Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

3 студзеня 2021 г., у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Рымскі Францішак прыняў яго адстаўку. Кіраўніцтва Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй пакуль што пераходзіць да Генеральнага вікарыя Пінскай Рымска-каталіцкай епархіі, біскупа Казіміра Велікасельца - ён прызначаны Апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі. Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 траўня 1945 г. у вёсцы Стараволя Пружанскага раёна цяперашняй Берасцейскай вобласці ў сям'і сялян. Ужо ў 1948 г. парафіяльны касцёл тут зачынілі, святара арыштавалі. Але дзякуючы глыбокай веры бацькоў, Казімір з дзяцінства быў прывучаны да малітвы. Да першай споведзі і св. Камуніі хлопчыка рыхтаваў бацька. І ў 10-гадовым узросце адвёз яго на ровары ў бліжэйшы касцёл у Кобрын - гэта 60 км у адзін бок. Казімір Велікаселец памятае, як у дзве гадзіны ночы бацька пасадзіў яго побач на ровар, да 8 раніцы яны былі ў Кобрыне. Там святар прыняў іспыт у Казіміра, дапусціў яго да першай споведзі і Камуніі. Назад дадому - таксама 60 кіламетраў на ровары. Сям'я слухала па радыё св. Імшу на польскай мове. У юнацтве Казімір вывучыў на памяць Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі. І, калі яго прызвалі ў войска, чытаў яе штодня: калі засцілаў ложак раніцай ці калі клаўся спаць пасля адбою. Кожную нядзелю замест Эўхарыстыі маліўся на Ружанцы. Пасля войска ён адправіўся працаваць на будоўлю ў Вільню. Там жа пазнаёміўся з братамі-дамініканцамі, у далейшым прынёс у ордэне першыя манаскія шлюбы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле