Наша слова, 52 (1515) 2020

Наша слова

52 (1515) 2020

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2020-12-30

Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Будаваць новую Беларусь на Евангеллі заклікаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой імшы на Свята Божага Нараджэння 25 снежня ў Чырвоным касцёле ў Менску Вялікую радасць адчувалі вернікі ў гэты дзень, бо духоўны айцец, адзін з галоўных маральных аўтарытэтаў у краіне, вярнуўся да сваіх дзяцей. Усе прысутныя вернікі горача прывіталі яго несціхаючымі апладысментамі. - Сёння, калі я перасёк мяжу, машына спынілася, я стаў на калені, маліўся з удзячнасцю Богу за вяртанне і пацалаваў зямлю, - распавёў іерарх. - Я нарадзіўся на гэтай зямлі і пакліканы служыць ёй. Бацькаўшчыну нельга выкінуць з сэрца! - У нас няма АМОНу, няма танкаў, няма самалётаў, але ў нас ёсць Евангелле, - сказаў мітрапаліт Тадэвуш перад пачаткам службы. - І мы будзем будаваць новую Беларусь на Евангеллі, - прамовіў святар. - Нечаканыя выклікі, якія выпалі на долю свету і нашай краіны, якія паказалі крохкасць сучаснага сусветнага парадку і яго ўразлівасць, агалілі духоўныя праблемы сучаснага чалавека, - сказаў іерарх. - Ён даверыў сябе не Богу, але самому сабе, свайму інтэлекту, развіццю навукі, тэхналогіі, культуры. Эпідэмія паказала, што гэтага занадта мала, бо мікраскапічных памераў вірус пачаў супрацьстаяць магутным гэтага свету і паставіў іх на калені.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле