Някляеў Уладзімір, На ўсякім свеце

На ўсякім свеце

Прыпавесць

Някляеў Уладзімір

Дата выхаду: 2020

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Уладзімір Някляеў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце: Апавяданні і прыпавесці. — Менск: Кнігазбор, Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2018. — 159-220 с.

Вецер дзьмуў з дажджом і лятучым лісцем, удоўж і ўпоперак дарогі, пранізліва няўтульны, такі, які звычайна дзьме, віхруе ў гэтых краях позняй восенню. Але калі пачаліся лугавыя лагчыны ды ляшчынавыя пагоркі Нальшанскай зямлі, вецер стаў сціхаць, далягляд праясняцца, як праясняўся ён амаль заўсёды, колькі ездзіў Стась па гэтай старой дарозе на Вільню. Тут вышэй было. Бліжэй да неба. Тут святлеў не толькі далягляд, святлела ў Стася на душы — і ўзнікала адчуванне, якога не ставала яму ні ў Менску, ні ў іншых блізкіх і далёкіх месцах, дзе даводзілася бываць: адчуванне яснасці жыцця. Тут яно нічым не зацямнялася і нікім не заблытвалася. Вось дарога, вось ты на дарозе — і трэба проста йсці. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Прыпавесць: На ўсякім свеце