Някляеў Уладзімір, Цар зямлі

Цар зямлі

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Дата выхаду: 2020

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Уладзімір Някляеў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце: Апавяданні і прыпавесці. — Менск: Кнігазбор, Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2018. — 120-129 с.

Лапік зямлі, на якім Тодар Цыркун зляпіў з аполкаў ды фанеры сваё лецішча, дастаўся яму выпадкова. Яшчэ за савецкім часам у міністэрстве фінансаў, дзе ён працаваў рэвізорам, стварыўся дачны кааператыў «Фінансіст», у які Тодар не збіраўся ўступаць, бо лецішча яму без патрэбы было, а Салівей, швагер ягоны прапанаваў: «Вазьмі зямлю, я лецішча сабе збудую, а ты будзеш на шашлыкі да мяне ездзіць». Ну, швагер, якая ні ёсць, а радня, брат жонкі, дык тая прычапілася: «Вазьмі, вазьмі…» — Тодар і ўзяў. І гэтакі файны ўчастак у шэсць сотак па жэрабю яму выпаў — якраз паміж лесам і возерам. Тодар нават пашкадаваў, калі ўбачыў тую прыгажосць, што за нейкія шашлыкі яна швагру дастанецца. Дык нічога швагру і не дасталася. Ён толькі слупоў з аполкамі нацягаць паспеў, каб плотам шэсць сотак абгарадзіць. Укапаў першы слуп — і на тым скончыў не на сваёй зямлі гаспадарыць. Ад шчасця, што гэтакі ўчастак на халяву ўрваў, сэрца парвалася. Такі сквапны быў чалавек. Наўрад ці Тодар шашлыкоў ягоных дачакаўся б. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне: Цар зямлі