Інфа-Кур’ер, 36 (1022) 2020

Інфа-Кур’ер

Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані

36 (1022) 2020

Месца выхаду: Слуцк

Дата выхаду: 2020-09-03

Рэдактар: Станкевіч Сяргей

Выдавец: ПУП Інфа-Кур'ер

Copyright © 2020 by Інфа-Кур'ер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нядзельны ранак, жнівень, сонечны і цёплы дзень. Мой шлях з Салігорска на паўднёвы захад раёна — у вёску Гоцк, якая і сёння славіцца сваім асаблівым каларытам, сваёй гаворкай, а яшчэ культурным побытам. Падвор'і тут чыстыя, пафарбаваныя. Да нядаўняга часу ў вёсцы жыло больш за тысячу чалавек ў працаздольным узросце. Чамусьці мясцовыя ўлады на хвалі аб’яднання гаспадарак ліквідавалі калгас шляхам далучэння яго да суседняга. Гэта вымусіла многіх гоцкіх шукаць шчасця ў іншых краях. Усё гэта адмоўна адбіваецца на моладзі, бо колькасць рабочых месцаў не павялічваецца, таму моладзь уцякае з вёскі. Але сённяшні візіт у Гоцк падарыў мне прыемнае знаёмства і добры ўспамін аб працавітых гоцкіх людзях, якія робяць усё магчымае, каб іх дзеці і ўнукі любілі вёску. Такімі новымі знаёмымі сталі муж і жонка Рабко. З Мікалаем я пазнаёміў­ся на вуліцы. Убачыў, як у мой бок па асфальтаванай вуліцы коціць на роверы мужчына пенсіённага ўзросту. Выйшаў насустрач, прыпыніў. «Вы гоцкі чалавек?» — спытаўся. «Ды не, я паляшук з суседняй вёскі Чаланец. Але тут жыву ўжо 45 гадоў з жонкай Антанінай. Яна адсюль», — расказаў уладальнік ровера і запрасіў да сябе ў госці. «Вунь плот белым свеціцца, — паказаў ён. — Гэта мая сядзіба. А завуць мяне Мікалай Рабко».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле