Новы Час, 34 (693) 2020

Новы Час

34 (693) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-09-11

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сотні затрыманых, сотні штрафаў, суткі, выкраданні. Так блазны ў балаклавах спрабуюць забіць наш пратэст. А яшчэ яны думаюць, што пераследам журналістаў прымусяць іх замаўчаць. Але праўду не схаваеш. 1 верасня 6 журналістаў — Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Марыя Эляшэвіч, Сяргей Шчогалеў, Мікіта Дубалека («Камсамольская праўда ў Беларусі») і Андрэй Шаўлюга (БелаПАН) — былі затрыманыя падчас асвятлення студэнцкіх пратэстаў у Мінску. Усе яны былі пазначаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам: на іх былі надзетыя сінія камізэлькі з надпісам «ПРЭСА», таксама яны мелі бэйджы з фотаздымкамі і ўказаннем СМІ, для якога працуюць. Няма ніякіх сумневаў, што журналістаў затрымлівалі мэтанакіравана, каб перашкодзіць незалежным СМІ даваць праўдзівую інфармацыю аб падзеях. 4 верасня калегі выйшлі на волю, адседзеўшы па 3 сутак арышту. Уладам не хапіла смеласці адкрыта сказаць журналістам: шаноўныя, мы мусім вас нейтралізаваць, бо вы занадта шмат гаворыце і спараджаеце хваляванні ў народзе. Не, дзейнічалі цішком, па-бандыцку. Затрымалі з нагоды праверкі дакументаў. Потым склалі пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, назваўшы журналістаў каардынатарамі пратэсту.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле