ХХХI. ПАЛЯВІК
Абiтурыент i абiтурыентка здалi перадапошнi iспыт дый вырашылi адзначыць падзею. Прыдбалi пляшку празрыстай настойкi "Беларуская арыгiнальная" i паехалi на электрычцы за горад. У лесе абiтурыенты расклалi вогнiшча. Яны пiлi горкую настойку, салодка цалавалiся i не заўважылi, як прайшоў час. Каб хутчэй дабрацца да станцыi, абiтурыенты пайшлi не па дарозе, а пашыбавалi праз жытнёвае поле — напрасткi. Пасярод поля абiтурыенту да смерцi захацелася зведаць жанчыну. Ён нiколi не меў жанчыны, таму засаромеўся самога сябе, але выпiтая "Беларуская арыгiнальная" i ўспамiн пра пацалункi ля вогнiшча падштурхнулi да наступу. Ён нязграбна блытаўся ў трох словах, пакуль прапанаваў спынiцца i адпачыць. Абiтурыентка не адказала, але, калi той на зямлi разаслаў сваю марынарку, яна пакорлiва апусцiлася на каленi. Хлопец i дзяўчына пажадалi зрабiць тое, што iм хацелася ўтварыць у лесе. Абiтурыентка занервавала, бо сяброўкi папярэджвалi: як толькi мужчына ўвойдзе ў цела — з'явiцца боль, i ўсё адно ёй страшэнна жадалася, каб менавiта тут, на полi, зараз, неадкладна тое i здарылася. Дзяўчыну здзiвiлi памеры чэлеса ў эрэкцыi, яна раптам забаялася, што не зможа прыняць яго ў сябе, што ёй будзе страшна балюча. І разам з гэтым яна хацела падабацца хлопцу, якi гэтаксама баяўся за сваю няўклюднасць i недасведчанасць у iнтымных справах. Абiтурыент з абiтурыенткаю валтузiлiся ў жыце, яны спрабавалi хутчэй здзейснiць наканаванае, але нiчога ладнага не атрымлiвалася. Яны не ўмелi мiлавацца. Нi яго, нi яе нiхто не навучыў мастацтву цялеснае любовi. Яны адно ведалi, што павiнна адбыцца надзвычайная падзея, таму працягвалi валтузню на пакамечанай марынарцы. Нарэшце хлопец здагадаўся дапамагчы свайму чэлесу рукою i зрабiў рызыкоўны рэзкi рух дый пачуў, як правалiўся ў апякальную глыбiню. Жанчына выгнулася насустрач мужчынскай сiле. Мужчына адхiнуўся ад жанчыны. Ад выгляду крывавых рагаў на жаночых сцёгнах i клубах яму зрабiлася зiмна.
— З мяне выцеча ўся кроў, — упэўнена прамовiла абiтурыентка i пачала абцiрацца хусткаю.
— Як ты пойдзеш? — пераадольваючы млосць, выцiснуў з сябе абiтурыент.
— Уздзену нагавiцы i пайду...
Яна ўжо зашпiляла гузiк на джынсах, калi зусiм побач зашамацела жыта i пачуўся гучны пранiзлiвы свiст. Абiтурыенты павярнулiся на гук i пабачылi мужчыну ў белым шаўковым строi, зялёнай кашулi ды жоўтым саламяным канацье. Ён высока ўзняў тонкi драўляны кiй, так дырыжор узнiмае палачку за iмгненне да ўверцюры, i сказаў:
— Вы, як бачым, ладны лапiк жыта выкачалi. І трэба вас пакараць. Але ўлiчваючы ўмовы, — пакаранне будзе няцяжкае. Каля вашых ног ляжыць камень. Вазьмiце яго i вынесiце з поля дый кiньце каля дарогi. Я — Палявiк i страшэнна не люблю камянёў, што ляжаць на палях.
Па гэтых словах Палявiк упаў у жыта дагары тварам, i па полi разышлiся хвалi, такiя кругi iдуць па цiхай вадзе, калi кiнеш камень.
Абiтурыент узяў на рукi цяжкi, як падняць, валун i, пахiстваючыся, рушыў да дарогi. Абiтурыентка iшла следам i несла перапэцканую марынарку.
Апошнi iспыт абiтурыент здаў на "выдатна", а вось абiтурыентцы не пашанцавала — паставiлi "двойку". Радасць i гора яны адзначылi паасобку: яна глядзела штучную эротыку ў вiдэасалоне, а ён з сябрамi пiў горкую настойку "Беларускую арыгiнальную".
XXXІІ. ПАСТУХ
Ад самае ранiцы сыпаў дождж. Пастух, хлопчык, iшоў за статкам i раз-пораз папраўляў велiкаватую, бо дзедава, кепку. Ватоўка набрыняла вiльгаццю i зрабiлася цяжкаю. Дождж церусiў на люстраную гравiйку, на пярэсты статак кароў, на груды, на прыдарожныя хмызы, на ўвесь Божы свет... Хлопчыка пакiнулi на дарозе, каб якая з кароў не высунулася на гравiйку i яе, крый Бог, не збiў самазвал.
У ватоўцы ляжаў пачак "Прымы" i запалкi. Пастуху закарцела папалiць, але ён саромеўся старых цётак, якiя абавязкова скажуць ягонай бабе, калi ён толькi запалiць. Хлопчык быў якраз у тым узросце, калi пачынаюць пацiху палiць у зацяг, але калi яшчэ год цi два саромеюцца рабiць гэта на вачах старэйшых.
Каровы скублi чэзлую траву на адхонах. Дождж патроху ацiх. Халаднаваты вецер пагнаў па небе спачатку цёмныя, а потым святлейшыя i зусiм белыя аблачынкi. У высокiм блакiце паўстала сляпучае, да зялёнага, сонца. Пастухi пагналi кароў на поплаў. Хлопчыка паставiлi запыняць ад рэчкi. Ён скiнуў ватоўку i зняў кепку, бо высокае сонца ўжо добра прыпякала. Захацелася пiць, але вада ў рэчцы плыла высокая i рудая пасля дажджу. Пастух пабег да старой, што пiльнавала кароў збоку поля, каб не стапталi грэчкi. У старой знайшлася бутэлька малака, заткнутая газетным коркам. Хлопчык выпiў палову, падзякаваў i пайшоў было да рэчкi. Але праз колькi крокаў спынiўся, каб яшчэ раз сказаць "дзякуй за малако".
Старая кабета стаяла на ўскрайку чырвонага поля грэчкi, тварам да хлопчыка. З-пад доўгае чорнае спаднiцы, памiж расстаўленых босых ног, на нiзкую траву з шалёсткiм шумам падаў iскрысты струмень. Хлопчык пачырванеў, як зачараваны, ён не мог адвесцi вачэй ад зiхоткага струменя, што ляцеў на зямлю i рассыпаўся на дыяментавыя драбочкi.
— Чаго стаў? Ідзi. Старая ўжо я, — загаварыла кабета. — Цi ж ты сам так не робiш?
— Раблю, — адказаў Пастух i павярнуўся да яе спiнаю.
Увечары зноў сабралася на дождж. І калi прыгналi статак у вёску, дык Пастух адразу пабег на балота да хлапцоў, што клалi вогнiшча, каб паспець да дажджу расказаць пра тое, як старая рабiла стоячы i нават спаднiцу не задзiрала. Пачаў накрапваць дождж. Пастух дабег да вогнiшча. Але так нiкому i не распавёў — пасаромеўся.
XXXІІІ. КАРЭСПАНДЭНТКА
Прывiтанне!
Адразу папрашу: абавязкова i неадкладна прачытайце мой лiст на тэлевiзii. Ён шмат каго папярэдзiць i прымусiць задумацца над уласнымi паводзiнамi.
Справа ў тым, што я пастаянна займаюся мастурбацыяй — сексам сам-насам.
Першы раз я задаволiла сябе ў чатырнаццаць гадоў. Мяне заўсёды вабiла ўласнае цела. Я любiла стаяць перад люстэркам i разглядаць свой твар. Уключала музыку, рухалася i назiрала за адбiткам. Прыдумала: распранацца i танчыць аголенай. Само па сабе атрымалася i гэта. Я нават спярша не зразумела, што адбываецца. Рукi самi песцiлi грудзi, пальцы знаходзiлi прыемныя зоны — пагладжвалi жывот i сцёгны, пакуль не трапiлi ў патаемнае месца. Было невыказна добра.
Танцы перад люстэркам занялi ўсе думкi, усе мары, засланiлi ўсе жаданнi... Я танчыла — танчыла штодня.
Мне — шаснаццаць гадоў. Я даволi прывабная дзяўчына, i шмат хлопцаў выказваюць мне сiмпатыi... У мяне больш чым дастаткова знаёмых мужчын, але, у адрозненне ад iншых дзяўчат, застаюся цнатлiваю, калi толькi можна так гаварыць пра чалавека, якi штодня з замiлаваннем глядзiць у люстэрка... Здаралася безлiч выпадкаў, калi я магла згубiць цноту, але... Цi патрэбна? Я задавальняю сябе цалкам. Больш таго, нiхто са знаёмых не вабiць мяне як уласна мужчына. Даволi дзiўна, праўда? Але пачуццё гiдлiвасцi выклiкаюць i дзяўчаты, асаблiва тыя, што самазадавальняюцца з дапамогаю фотакартак з тварамi вядомых тэлевiзiйных актораў. Зусiм незразумелае вычварэнне! Да думкi, што мне не падабаюцца нi жанчыны, нi мужчыны, я прыйшла нядаўна — мне зрабiлася страшна. Мне жахлiва, што нiколi не нараджу дзiця, нiкому не стану мацеркаю... Пужаюся, так-так, менавiта пужаюся сексу з мужчынамi. Нават не столькi страшна, колькi гiдка ад уяўлення сексу з мужчынамi. Ад адной думкi, што побач i ўва мне мужчына, — апаноўвае жудасць.
Можа, я ненармальная, i трэба лекавацца?
Але я не ведаю, да каго звярнуцца, бо мой любiмы адбiтак у люстэрку толькi задае пытаннi. Дзе ж адказ?
Зрэшты, не трэба чытаць мой лiст па тэлевiзii, бо ведаю: секс сам-насам найпрыемнейшы ў свеце занятак. А калi хто супраць, дык толькi таму, што нiчога не разумее ў асалодзе.
Бог з вамi.
Бывайце.
ХХХIV. ДАМАВІК-5
Дамавiк назiраў за жанчынаю з цёмнага кута. Тая сядзела за пiсьмовым сталом i складала лiст у рэдакцыю папулярнага часопiса. Настольная лямпа ярка асвятляла аркушы, вырваныя са школьнага сшытка. Дамавiк чытаў:
"Прывiтанне, часопiс "АВС"!
Маё iмя — Анжэлiка. Мне дваццаць два гады. Працую сакратаркаю. Але асноўны занятак — прастытуцыя".
Жанчына спынiлася, перачытала напiсанае, закрэслiла iмя "Анжэлiка" i вывела "Ірына". Дамавiк немаведама нашто падмiргнуў. Жанчына пакусала тронак шарыкавай асадкi, закрэмзала "Ірына" i выпiсала "Галiна". Але i "Галiна" не ўтрымалася на перапэцканым месцы, бо замест яе з'явiлася грувасткае, як старажытны Рым, iмя Кунiгунда. Дамавiк у непаразуменнi пацiснуў плячыма. Лiст пiсаўся далей:
"Сваё дзявоцтва я страцiла ў трынаццаць. Наш клас завезлi ў працоўны лагер. Тут i пазнаёмiлася з дзяўчынаю са старэйшага класа. Яна гуляла з хлопцамi i не хавала гэтага, прынамсi, i ад мяне. Шмат разоў i мне прапаноўвалi пагуляць — заняцца сексам, але я ўсё адмаўлялася, пакуль старэйшая сяброўка не сказала, што я дэбiлка, бо секс — гэта зусiм не балюча, а наадварот — вельмi прыемны занятак, да якога раней цi пазней, а прыходзяць усе нармальныя людзi. Я пагадзiлася пайсцi з хлопцамi, iх было двое аднакласнiкаў сяброўкi, i яны мелi вопыт у такiх справах. Пасля той прагулянкi мы ўтраiх уцякалi з лагера кожную ноч.
А калi я вярнулася ў горад, дык хлопцы з майго двара нейкiм чынам даведалiся пра лагерныя прыгоды. Напэўна, нехта высачыў нас. Хлопцы пачалi падпiльноўваць мяне ў пад'ездзе, некалькi разоў спрабавалi згвалцiць, бо я адмаўлялася iсцi, як кажуць, у ложак. Аднаго разу яны сказалi, што больш не будуць мяне дамагацца, i прапанавалi за гэта выпiць вiна. У сутарэннi мы сядзелi на скрынях i пiлi горка-салодкi "Вермут". Я напiлася так, што страцiла прытомнасць, як кажуць, да адключкi. Хлопцы мяне цалкам распранулi i згвалцiлi, а яшчэ яны прынеслi фотаапарат i сфатаграфавалi мяне ў розных позах i нават з чэлесам у роце. А праз некалькi дзён, калi я зноў адмовiлася iсцi ў сутарэннi, яны паказалi фотакарткi i паабяцалi, што падораць iх дырэктару школы i маёй мацi. Я выбрала сутарэннi. Туды i хадзiла амаль кожны дзень. Хлопцы прыводзiлi знаёмых, якiм за плату дазвалялi "паляжаць" са мной. Усе грошы iшлi на вiно i цыгарэты. У рэшце рэшт я зацяжарала, бо нi пра якiя процiзачаткавыя сродкi нават размоў не было. Давялося рабiць аборт. Пакуль я хадзiла па гiнеколагах, маё месца занялi iншыя дзяўчаты. Спачатку я страшэнна ўзрадавалася такой акалiчнасцi, але праз месяц — другi зразумела наступнае: я люблю секс, люблю аддавацца мужчынам, добра, калi iх некалькi, бо адзiн, якi б там нi быў, усё роўна не зможа мяне задаволiць...
Вечарамi я сядзела дома, пiсала i перачытвала свой дзённiк. Я ўсё не магла вырашыць, што ж мне рабiць.
Дзённiк той i цяпер ёсць. І вось што там напiсана...
"Вось i вярнулася з лякарнi. Мацi нi пра што не здагадалася. А праз мяне ўжо прайшло 46 хлопцаў, якiм 16—18 гадоў, дый 28 мужчын, якiм 19—25 гадоў. Былi i старэйшыя, але iх iмёны я не занатоўвала".
Жанчына пачала перачытваць лiст ад самага пачатку. Яна шчыльна заштрыхавала "з чэлесам у роце" i напiсала "з бутэлькай вiна". Колькасць чалавек, што "прайшлi" да аборту, павялiчвалася ўдвая.
Дамавiк нячутна выйшаў з кватэры, сеў у пад'ездзе на парэнчы (дом стары — парэнчы шырокiя, дубовыя, лакiраваныя) i запалiў цыгарэту.
А жанчына працягвала пiсаць:
"Ад мужчын я адпачывала месяц, а потым пайшла на вакзал i пачала здымаць клiентаў. Ведала некалькi зручных месцаў — за гаражамi i на гарышчах. Клiенты звычайна спяшалiся i рабiлi справы вельмi хутка. Дамаўлялася на пяць рублёў, але сустракалiся i такiя, што зусiм не хацелi плацiць. Так цi iнакш, а за дзень атрымлiвалася паўсотнi. Дадому вярталася на таксоўцы. Сядала побач з шафёрам, закiдала нагу на нагу... А працавала я на вакзале ў мiнi-спаднiцы — зручна. Амаль усе таксавiкi прапаноўвалi чырвонец, i што дзiўна — нiводзiн не падмануў. Пэўна, баялiся, што непаўналетняя i запiшу нумар, а потым заяўлю. Цяпер разумею, а тады над такiмi дробязямi не задумвалася".
Жанчына адклала асадку, пацягнулася, як маладая котка, i пайшла ў гатавальню, дзе зварыла каву, дастала з лядоўнi марозiва ды зрабiла глясэ. З высокай шклянкаю дзiцячага салодкага напою яна вярнулася за стол.
"Адзiн з таксавiкоў параiў папрацаваць на вялiкiх магiстралях. Ну i паспытала задавальнення. Выязджала за горад, выходзiла на трасу, дзе-небудзь за кiламетраў 5—6 ад кальцавой дарогi, i, калi бачыла вялiкую фуру, расхiнала куртку на голых грудзях цi задзiрала спаднiцу, пад якой, зразумела, нiчога не было, акрамя маёй прыгажосцi. Ехала з шафёрамi дзень цi два. Яны кармiлi мяне i паiлi. Я з iмi разлiчвалася. Калi шанцавала — давалi грошы на развiтанне. Але дарогi хутка надакучылi. Улетку яшчэ можна трываць, а ўвосень-узiмку — занятак для тых прастытутак, каму за пяцьдзесят".
Жанчына дапiла глясэ i занесла мутную шклянку ў гатавальню. У перадпакоi яна ледзь не сутыкнулася з Дамавiком, але той своечасова паспеў заняць месца ў выратавальным кутку.
"Трасы змянiла на бары. Звычайна ў барах працуюць школьнiцы дый студэнткi-першакурснiцы. Аддаюцца ў мужчынскiх прыбiральнях. Стаўкi мiзэрныя: вагiнальны — 5 рублёў, аральны — 3 рублi. А ў адным бары непаўналеткi збiлi цану так, што нават у вагiну каштавала рубель. Мужчыны баяцца ў такiх умовах лезцi ў похву — хваробы, вошы... Даюць мiнет. Задаволеныя iдыёткi бяруць i сцiскаюць у кулаках зашмальцаваныя рублёвыя паперкi.
Працаваць у бары проста. Заходзiш, сядаеш за столiк, робiш сумны выгляд. Клiент сам падыходзiць i прапаноўвае, застаецца адно ўдакладнiць кошт. Ідзеш у прыбiральню.
Бывала i такое, што не паспявала апрануцца, а ў кабiнку грукалi наступныя. Адчыняла, там чалавек з пяць. І нехта з усмешкаю казаў: "Ну што, кiнем па траяку?" Я распраналася цалкам цi здымала толькi верх, як замовяць, укленчвала i брала мiнет. Большасць мужчын прымушаюць глытаць сперму, а я не люблю, калi ў такiя моманты на мяне глядзяць. А яны не толькi глядзелi, а i каментавалi бачанае. Заплацiлi — глядзiм i каментуем. Што сказаць?"
Жанчына падышла да акна i прытулiлася лбом да шыбы. У цемры прабразгатаў асветлены трамвай з чорнымi постацямi самотных пасажыраў. Жанчына вярнулася да лiста:
"Працаваць у бары проста, але рызыкоўна.
Аднойчы малалетнiя канкурэнткi мяне пакаралi. Працавала ў вузкай няўтульнай кабiнцы. Раптам — дзверы зрываюцца з завесаў, мяне хапаюць за валасы, клiент некуды знiкае. Мяне цягнуць праз пiсуары да рукамыйнiкаў i кiдаюць на слiзкую падлогу. Вакол тоўпяцца хлопцы i некалькi размаляваных дзевак рагочуць i крычаць. Я ў адных калготках сяджу на падлозе i не магу ўцямiць, што адбываецца. Мяне пачынаюць бiць, як кажуць, "качаць нагамi". Потым гвалцяць. Я нават не крычу, баюся, што яшчэ горш будзе — заб'юць. Падлога мокрая, смярдзючая. А яны, каб не ўпэцкаць нагавiцы, падкладаюць сабе пад каленi маю сукенку, сукi..."
Жанчына закрэслiла слова "сукi".
"Мяне выцягнулi на вулiцу i кiнулi на тратуары. Аголеная з папарыванымi апранахамi пабегла да чэзлых хмызоў, дзе плакала i адзявалася ў мокрыя лахманы. Там i чакала ночы, каб дадому дайсцi, каб людзi..."
Дамавiк выйшаў з цёмнага кута на сярэдзiну пакоя i сказаў:
— Добры вечар, дзяўчыначка!
Жанчына здрыганулася, азiрнуцца яна збаялася. Дамавiк падышоў да стала, сабраў спiсаныя аркушы, склаў iх у стос, якi парваў на дробныя шматкi. Жанчына было памкнулася ратаваць паперы, але спалох не пусцiў.
— Любiш мужчын? — спытаўся Дамавiк, калi ўвесь стол быў засыпаны белым смеццем.
— Люблю, — прашаптала перапалоханая.
— Разбяры ложак, бо забыўся, калi апошнi раз ужываў падушкi...
Жанчына паслухмяна выканала загад.
Такой ночы, як была з Дамавiком, жанчына не бачыла нават у снах. А ў снах яе любiлi i мядзведзь, i конь, i нават слон, чым i выклiкалася найвялiкшая асалода.
Пад ранiцу Дамавiк сышоў. Жанчына бачыла праз акно, як ён сеў у пусты асветлены трамвай.
— Лiсты ў рэдакцыю папулярнага часопiса "АВС" жанчына больш не складала.
XXXV. ХУТ
Хут? Увечары яго можна ўбачыць на небе, калi ён ляцiць, вогненны чалавек-птах. Як за iм чырвоны след застаецца, дык ведайце — золата ён нясе гаспадарам, а як след на небе сiнi — хлеб у яго руках.
Раней Хут у вёсках жыў, на гарышчах хаваўся, а цяпер i ў горад можа завiтаць. Любiць Хут мастакоўскiя мансарды. Вось адзiн жывапiсец расказваў такую гiсторыю:
— Прыходжу я ў майстэрню, а на маiм няскончаным палатне надпiс. Нiбыта якое неразумнае дзiця пазабаўлялася. Я працаваў над краявiдам, хацеў напiсаць iмжу, i ў мяне амаль атрымалася. Нават прахалодаю ад палатна павеяла. А тут узялi дый прымалявалi жоўтае сонца, брыдкае — з лупатымi вочкамi i шырозным ротам. А яшчэ i надпiс: "Занадта жмурна!!! Якi ж ты мастак?" Я хацеў пайсцi паскардзiцца ў пастарунак, а потым падумаў: можа, знаёмыя няўдала пажартавалi. Бог з iмi, падумаў, i замазаў надпiсы i сонца.
А калi на другi дзень у мяне з лядоўнi ўсе яйкi ды брыкет масла знiклi, дык я расказаў знаёмаму i пра лядоўню, i пра малюнкi. Знаёмы сказаў, што гэта Хут, i параiў спячы яечню i паклiкаць яго наступнымi словамi:
"Хут, Хут, хадзi сюды, пачастунак ёсць — яечня твая любiмая!" Каб не крыўдзiць знаёмага, я паабяцаў, што так i зраблю. А сам падумаў: мой знаёмы — вар'ят, самы звычайны. Але i я не лепшы. Вярнуўся ў майстэрню, спёк сабе яечню i мяркую — вось вазьму зараз i клiкну Хута. А што будзе? Ды нiчога не будзе. Паставiў панiву з верашчакаю на стол i кажу: "Хут, Хут, хадзi сюды..." Не паспеў дагаварыць, як адчынiлiся дзверы на гарышча.
Я ж там свае палотны хаваю, ну i розны рыштунак, каб у майстэрнi вальней дыхалася. Выходзiць да мяне пачвара — чалавек не чалавек, птах не птах... Адразу не скажаш, хто такi. Галава чалавечая, толькi замест носа дзюба арлiная. Рукi маленькiя. За плячыма крылы вiсяць. Уся пастава пёрамi парослая. А замест ног лапы курыныя, толькi вялiкiя, i кiпцi не белыя, а чорныя. Грабануў Хут лапаю па падлозе, ажно трэскi пырснулi, i кажа: "Клiкаў мяне?" — "Клiкаў, — гавару, — клiкаў", — "Яечню абяцаў?" — "Абяцаў, — гавару, — абяцаў". А сам думаю: вось заб'ю зараз Хута i чучала зраблю, во будзе чучала — усiм чучалам чучала. Не паспеў пра тое падумаць, а Хут яечню з'еў i на гарышча iдзе. "Куды гэта ты?" — пытаюся. "Па справах трэба бегчы. А за пачастунак дзякуй". Зайшоў на гарышча i прычынiў за сабой дзверы. А я да стала падбег, у панiву паглядзеў — пустая. Звар'яцеў, сам сабе думаю, далiбог, звар'яцеў. І раптам заўважаю: манета залатая на стале ляжыць. Хапануў манету i сышоў з майстэрнi. Потым ювелiру паказаў, ён запэўнiў, што самая сапраўдная царская. А цяпер у мяне з той манеты залаты зуб стаiць. Можаш паглядзець. Больш я Хута не бачыў i не клiкаў, дзякуй Богу.
Ну, вядома, мастакi жыццё ўспрымаюць, як казку. У iх нават ад карцiны прахалодаю павявае. Так што можна i не верыць. Але пра таго ж Хута мне i селянiн расказваў, а селянiну я давяраю.
— Было так. Адзiн мужчына пачуў, як жонка клiча Хута:
"Хут, Хут, хадзi сюды, дам табе яечаньку абарачаньку!" А калi жонка сышла, панiву пакiнуўшы, дык мужчына з'еў яечню. А Хут раззлаваўся, бо падумаў, што знарок з яго здзекуюцца. Уночы падпалiў Хут дом i гумно. Людзi гасiлi, але рады не далi. Стаяў пагарэлец пасярод двара i ўсё паверыць не мог, што пажар з-за яечнi ўсчаўся. Стаяў, глядзеў на галавешкi i ўбачыў, што каля ганка ляжыць старое кола. Схапiў мужчына кола i кiнуў яго на суседнi гарод. Ён i ведаць не ведаў, што ягоны вораг Хут у кола перакiнуўся. Дык адкуль што ўсё ўзялося ў суседа?! За якi год стаў ён самы багаты ў вёсцы. А гэта Хут паспрыяў. Трэба ж шанаваць Хута. Паабяцаў яечню — частуй.
Так селянiн расказваў. А сам я Хута не бачыў, але ж i не клiкаў, бо хто яго ведае, а раптам не спадабаюся i ён спалiць дом цi наогул усё чыста агнём пусцiць.
XXXVІ. ДВАРАВІК
У бары мужчына замовiў адно гарэлку. Ён сеў адзiн i пiў засяроджана, нiбыта працаваў, таму i не заўважыў знаёмца, якi ўзяў таксама гарэлку ды шукаў вольнае месца.
— Ты ўжо адзiн п'еш? — знаёмец узрадаваўся, бо знайшоў вольнае крэсла.
— П'ю, — мужчына адказаў без iмпэту.
— Можа, разам? — знаёмец сеў, налiў сабе поўную чарку i, не чокнуўшыся, выпiў, а потым дадаў:
— Ты з твару змянiўся... Можа што здарылася, а я i не ведаю? Можа, хто памёр?
— Нiхто не памёр, а шкада, лепш бы ён здох.
— Хто? — здзiвiўся цiкаўны знаёмец.
— Хто-хто? Конь у палiто! Вось хто. Сядзi пi.
— Ты перабраў. Можа, табе i пiць не трэба? Га?
— Добра-добра, налiвай. Вып'ем — раскажу. Мужчыны выпiлi па поўнай чарцы.
— Бяда ў мяне. Тыдзень таму саджуся ранiцай у свой "опель", i такое адчуванне, што на iм чужы паездзiў. Ты ж ведаеш, як я да свайго "опеля" стаўлюся, як да жонкi, а то й лепш. І не хаваю гэтага. Лялька ў мяне была, а не машына, а тут бачу — брудная i бензiну ледзь-ледзь да запраўкi даехаць засталося. Хто? Што? Невядома. Можа, падалося, думаю. І думаў так да наступнай ранiцы, бо запiсаў паказчык на спiдометры, а назаўтра ранiцай там тры сотнi новых, не маiх кiламетраў. Што рабiць? Не ведаю! Колькi нi пiльнаваў злодзея, не ўпiльнаваў. Толькi аднаго разу бачыў падазронага тыпуса ў доўгiм палiтоне ды з кавенькаю. Я было да яго iсцi, а ён за рог. Пакуль я за рог дома забег, там нiкога няма, як скрозь зямлю правалiўся. Што цяпер рабiць? "Опеля" шкада. Гэта ж машына, да яе падыход адпаведны патрабуецца, а не так — сеў, паехаў.
— Не сумуй. Давай нальём, i скажу, што трэба рабiць з канём у палiто.
Мужчыны звонка чокнулiся i выпiлi.
— Ты толькi не думай, што я чакануты, — пачаў знаёмец. — Бо гэта Дваравiк катаецца на тваiм "опелi".
— Ды мне хай сам чорт, абы ты навучыў, як гада ад машыны адагнаць.
Знаёмец навучыў мужчыну, як адагнаць Дваравiка. Той выслухаў, падзякаваў i сышоў з бара.
Дома ён узяў парафiнавую (бо васковай не было) свечку, сярнiчкi ды папяровы абразок. Паўночы мужчына праляжаў на падлозе свайго любiмага "опеля". Ён ужо нават пачаў пацiху клясцi знаёмца з ягонай навукай, калi пачуў, як асцярожна адчыняюцца "опелевы" дзверцы. Мужчына раптам забыўся на ўсё доўгае навучанне i замест таго, каб запалiць свечку i асветленым абразком напужаць Дваравiка, схапiў таго за горла. І гэта было памылкаю, бо ўдар жахлiвага цяжару забраў свядомасць. Дваравiк не толькi збiў гаспадара дагледжанай машыны, а i саму яе знявечыў — кавенькаю разбiў ветравое шкло, нажом папрапорваў колы, пабiў фары, парэзаў крэслы, сапсаваў радыё, раструшчыў карбюратар, папарываў шлангi, вылiў на зямлю масла i бензiн — растрыбушыў "опель" за ўсю, як кажуць, мазуту.
Мужчына, як толькi ачомаўся, адразу заявiў у пастарунак, але злачынцу колькi нi шукалi, а так i не знайшлi. Так што рапараваўся "опель" за кошт гаспадара.
Больш той машыны нiхто не чапаў, таму можна сказаць, што спраўдзiлiся словы знаёмца, якi сказаў: "А Дваравiк катаецца толькi на новых, дагледжаных, блiскучых, што тыя лялькi, машынах..."
XXXVІІ. СПЯВАЧКА
У Спявачкi быў слабы голас. Яна мела фiласофскую адукацыю i густ. Выкшталцонасць дапамагала выбiраць тэксты песень, а густ маскаваў слабiну вакальных даных. Таму Спявачка даволi паспяхова запiсвала кампазiцыi на радыё. Музыку яна прыдумвала сама, а вось iграць запрашала музыкаў з рок-гуртоў i кансерваторыi.
Музыкаў прыходзiла шмат — хто пайграць, хто паслухаць, а хто i папiць гарбаты. На адной з рэпетыцый адбылася сварка. Спявачка не пагадзiлася з партыяй, што прапаноўвала вiяланчэлiстка. А тая, не — каб саступiць, пачала ўпiрацца i настойваць на сваiм варыянце. На бок вiяланчэлiсткi стала яшчэ i скрыпачка. Тады Спявачка папрасiла iх пайсцi з кватэры. Калi вiяланчэлiстка са скрыпачкай сыходзiлi, дык нагадалi ўсiм, што ў Спявачкi слабы голас. І яшчэ запэўнiлi, што больш рэпецiраваць i запiсвацца на радыё ў такой падвязцы яны не будуць. Спявачка таксама нагаварыла шмат рознага на музыкантак, пакуль тыя чакалi лiфта.
Музычны крытык, якi тым часам пiў гарбату, вырашыў суцешыць пакрыўджаную. Ён дастаў з валiзкi дый паставiў на стол бутэльку вiна. Спявачка i крытык выпiлi партвейн. Яна супакоiлася, а ён узбудзiўся, бо захацеў перайсцi ад тэарэтычнага суцяшэння да практычнага. Крытык пагладзiў сваё зарослае рыжай шчэццю падбароддзе i сказаў:
— У цябе выдатны густ.
— У мяне слабы i не пастаўлены голас, — сумна вымавiла Спявачка.
— У цябе выбiтная пастава i доўгiя ногi, ты цудоўна выглядаеш на сцэне.
— А ў жыццi я выглядаю блага? — iранiчна пацiкавiлася яна.
— Калi ты побач, дык ногi мне падабаюцца ўдвая больш, чым на сцэне...
— А што табе падабаецца ў маiх нагах? — Спявачка пасунула спаднiцу i агалiла каленi.
Крытык укленчыў каля спяваччынага крэсла i зашаптаў:
— Мне падабаецца ўсё, што вышэй калень.
— Табе падабаюцца сцёгны? — удакладнiла жанчына.
— Сцёгны i... — крытык пацалаваў спяваччына сцягно каля самага краю ўзнятае спаднiцы.
— Якi ты колкi! Чаму ты не пагалiўся?
Крытыкавы вушы пачырванелi, i ён пачаў апраўдвацца:
— У iнтэрнаце другi дзень няма гарачай вады.
Раптам застракатаў дзвярны званок. Спявачка абсунула спаднiцу i пабегла адчыняць. Крытык падняўся з калень i сеў за стол. Ягоны няголены твар азмрочвала расчараванне. У кватэру ўляцела запыханая круглавокая жанчына — менеджэр Спявачкi.
— Ты прагнала скрыпачку i вiяланчэлiстку?! Яны патэлефанавалi i заявiлi, што не будуць выступаць з табой. Я месяц шукала iх, а ты парэпецiравала тыдзень i прагнала. Нават са мной не параiлася. Дзе я новых знайду? — прагаварыла менеджэр на адным дыханнi.
— Яны ўпартыя, тупыя i няздатныя да iмправiзацыi, — упэўнена баранiлася Спявачка.
— У цябе ўсе тупыя i няздатныя нi на што. Але я табе дарую...
— Што ты даруеш? Хiба я нешта кепскае зрабiла?
— Праз тыдзень запiс, дзе мы возьмем музыкаў?
— Ты прынесла выпiць? — уклiнiўся ў спрэчку музычны крытык.
— Як ты здагадаўся? — здзiвiлася менеджэр.
— Убачыў у тваiх круглых вачах, — крытык падышоў да менеджэра, запусцiў руку ў яе валiзку i дастаў пляшку гарэлкi, не раўнуючы, як чараўнiк дастае труса з цылiндра.
— Рыльца тырчала, — Спявачка сапсавала фокус.
Менеджэр, крытык i Спявачка пiлi да дзвюх гадзiн ночы. Бо як скончылася пiтво, дык крытык схадзiў на таксовы прыпынак i прынёс яшчэ. Нарэшце Спявачка сказала, што хоча пайсцi легчы. Музычны крытык шырока пазяхнуў i таксама выказаў жаданне паспаць. Менеджэр нiчога не казала, адно хiтнула галавою ў знак згоды. Леглi на канапе ўтраiх — менеджэр каля сцяны, крытык пасярэдзiне, а Спявачка ўладкавалася з краю.
— Не люблю мужчын, — гучна прашаптала менеджэр.
— І я не люблю, — азвалася Спявачка.
Музычны крытык хацеў быў сказаць, што i ён не любiць мужчын, але змаўчаў.
Спявачка выцягнула з-пад коўдры руку i пачала пяшчотна лашчыць валасы менеджэра. Крытык ляжаў нерухома i не ведаў, што казаць i што рабiць. Тым часам менеджэр прытулiлася да яго ўсiм целам, але толькi дзеля таго, каб зручней было лашчыць Спявачку.
— Можна палашчыць твой нос? — спыталася Спявачка ў менеджэра.
— Вядома. Табе падабаецца мой нос?
— І нос, i вочы, i спiна, i грудзi... Але я не магу дацягнуцца з-за гэтага крытыкана.
Музычны крытык скiнуў з сябе жаночыя рукi i злез з канапы.
— Вычварэнкi, мачалкi, лесбiянкi, iдыёткi... — мармытаў ён.
— Пайшоў прэч! — надзiва цвяроза крыкнула Спявачка.
Крытык запалiў святло i пачаў апранацца. Жанчыны селi на канапе. Спяваччына рука ляжала памiж сцёгнаў менеджэра.
— Можа, i яго дарма выганяю? — пацiкавiлася Спявачка ў сваёй партнёркi.
— Ты ўсё правiльна робiш, i я цябе люблю.
Музычны крытык гучна ляснуў дзвярыма.
Ён крочыў па пустых вулiцах i абдумваў зласлiвы артыкул пра Спявачку. Крытык меў музычную адукацыю i абсалютны слых. Таму ён быў перакананы, што мае права напiсаць пра слабы вакал. А ў падтэксце ён вырашыў адзначыць лесбiянскiя схiльнасцi так званай зоркi сучаснай сцэны. Крытыку давялося доўга грукаць у замкнёныя iнтэрнацкiя дзверы, якiя так i не адчынiлiся. Тады ён намерыўся залезцi ў свой пакой на пятым паверсе па балконах. Ён лез, як лазiў шмат разоў з балкона на балкон, i думаў пра артыкул.
Калi б ён сарваўся i ўпаў на асфальт, дык апошнiя словы былi б такiя: "У Спявачкi слабы голас!"
Бо менавiта так пачынаўся ягоны зласлiвы артыкул: у Спявачкi...
XXXVІІІ. ЭКСКУРСАНТКА
Гiд правёў групу ў двор Мiрскага замка. Экскурсанты вышнуравалiся паўколам. Гiд пачаў дундзiць завучаны тэкст пра каштоўнасць старажытнага помнiка дойлiдства. Нават iнтанацыйная амплiтуда i акцэнтацыi ў гiдавым дундзеннi былi завучаныя. Адна з экскурсантак адышла ад групы i праз незачыненыя дзверы апынулася ў велiзарнай залi. Экскурсантка азiрнулася, а потым хуценька пашыбавала праз усю залю да цёмнага прагалу ў сцяне.
Замак стаяў на рэстаўрацыi, якая цягнулася больш за дзесяцiгоддзе, i па стану помнiка было вiдаць, што да заканчэння яшчэ далёка.
Праз прагал Экскурсантка трапiла ў невялiкi пакой без вокнаў, з яго — у доўгi калiдор, на якi выходзiла шмат дзвярэй. Тут яна спынiлася, нiбыта выбiрала, у якi бок лепш пайсцi. Выбар спынiўся на сходах у самым канцы калiдора. Засыпаныя друзам сходы вывелi на другi паверх, у прасторную залю з растрыбушаным камiнам. Па залi гулялi скразнякi — Экскурсантка знiзала плячыма, яе пачала бiць дрыготка. Раптам яна схапiлася за жывот i скурчылася, нiбыта лялька, зламаная напалам. Трымаючыся сцяны, Экскурсантка прасунулася з камiннае залi ў невялiчкi светлы пакой, дзе спешкам зрабiла тое, што называюць малой i вялiкай патрэбамi. Замест гiгiенiчных сурвэтак яна скарыстала навюткую насоўку. Экскурсантка таропка ўсцягнула майткi i калготкi, аправiла спаднiцу, зiрнула на зробленае, уздыхнула з палёгкаю i пакiнула светлы пакой. З кожным крокам да Экскурсанткi вяртаўся яе заўсёды ўпэўнены i разам з тым крышачку меланхалiчны выгляд.
Калi яна вярнулася да групы, гiд якраз скончыў дундзенне i нехта з прысутных наважыўся вымавiць нясцiплае пытанне:
— А дзе прыбiральня?
Гiд бадзёра паведамiў, што Мiрскi замак не адрапараваны i ў прыбiральню ўсе пойдуць на аўтастанцыi праз якiх паўгадзiны, бо экскурсiя працягваецца.
— Няўжо нельга патрываць? — спыталася Экскурсантка адразу ва ўсёй групы i фанабэрыста ўскiнула галаву.
XXXІX. ЧОРНАЯ ДАМА
Вяселле было сцiплае, бо жанiх гуляў сваё вяселле другi раз. Ладзiлi банкет у цеснай двухпакаёўцы, што мясцiлася ў дзевяцiпавярховiку на ўскрайку горада. Мужчын за сталом назбiралася ледзь не ўдвая больш, чымся жанчын. Таму самаму маладому хлопцу з кампанii давялося пазавiхацца перад тым, як ён апынуўся на вулiцы з сястрою нявесты. Яна была значна старэйшая за хлопца, але яе прыгажосць проста ўражвала. Чорная сукня пасавала да вялiкiх персiянскiх вачэй. Прыгажосць была д'ябальская. І таму канкрэтна сказаць, хто каго выбiраў на банкеце, цi ён яе, цi яна яго, немагчыма. Сам для сябе хлопец назваў жанчыну Чорная дама i не памылiўся, бо здарылася неспадзяванае...
Чорная дама прыняла запрашэнне "пакiнуць банкет" з радасцю, чым i здзiвiла хлопца. А калi ён пачаў цалаваць яе ў лiфце, дык адказала юрлiвай непасрэднасцю. На вулiцы хлопец сказаў, што ведае выдатнае месца, i павёў Чорную даму за сабою. Па дарозе ён расказаў паданне пра Барбару Радзiвiл, якую ў Нясвiжы называюць Чорная дама.
Паданне пра Чорную даму, якое расказаў малады чалавек:
Князёўна Барбара з Радзiвiлаў рана выйшла замуж, але рана i заўдавела, муж загiнуў на вайне. Маладая ўдава-князёўна засталася жыць у Вiльнi ў палацы нябожчыка-мужа. На той час у Вiльнi жыў княжыч Жыгiмонт, пляменнiк вялiкага князя. Ён убачыў Барбару i закахаўся. Разумная князёўна не была супраць таго, каб зрабiцца жонкаю будучага караля. Пачалiся патаемныя спатканнi.
Пра такiя сустрэчы шмат напiсалi Бакачыо i Наварская.
Аднойчы месячнай ноччу княжыч пералез праз высокую сцяну ў сад да сваёй любай i натрапiў на варту. Узняўся вэрхал. Усхапiлася чэлядзь...
Княжыч Жыгiмонт змушаны быў ажанiцца з князёўнай Барбараю. Звянчалi iх патаемна ў касцёле. Неўзабаве Жыгiмонт стаў-такi каралём. Але сойм не хацеў прызнаць за каралеву Барбару Радзiвiл. Толькi Жыгiмонт усё ж дамогся свайго, i ягоная жонка стала каралеваю. Аднак Барбара заставалася бяздзетнаю, нашчадка не было, а праз год яна раптоўна памерла. Гаварылi, што, нiбыта, каралеву атруцiлi. Караля вельмi засмуцiла смерць любай. І жанiцца другi раз ён адмовiўся, бо моцна кахаў сваю Барбару. Прыдворныя запрасiлi чарнакнiжнiка з Англii, каб ён выклiкаў дух каралеўны, якi загадаў бы каралю ажанiцца. І вось аднойчы ўночы ў залю, дзе сядзеў Жыгiмонт з гасцямi, увайшла дама, апранутая ва ўсё чорнае. Кароль кiнуўся да яе з крыкам: "Басенька, мая любая Басенька!" Ён схапiў яе за рукi, як стрэлiў Пярун, i Чорная дама знiкла.
Пасля дух Барбары ў выглядзе Чорнай дамы з'явiўся ў Нясвiжскiм замку. Казалi i такое, што, калi ўзыдзе месяц, апоўначы ў замку з'яўляецца Чорная дама. Яна нiбыта спрыяе закаханым i заступаецца за бяздзетных жанчын. А на каго Чорная дама зiрне, таму выпадае шчасце.
Выдатным месцам, куды хлопец прывёў сваю Чорную даму, быў ельнiк, што стаяў за кальцавой дарогай. Памiж ельнiкам i полем была нешырокая паласа, парослая высокай i мяккай травою. Так што можна было легчы i адчуць рамантычную вусцiшнасць. Напэўна, тое i адчувалi Чорная дама з маладым чалавекам пад месячным святлом. І раптам хлопец пачуў, што жанчына зусiм не ў жарт пракусiла яму нiжнюю губу. Але ён iмгненна забыўся на боль, бо быў заняты вызваленнем цяжкiх грудзей са станiкавага палону. Акрываўленымi вуснамi ён цалаваў шыю Чорнай дамы i адначасна спрабаваў сцягнуць калготкi з жаночых клубоў. Жанчына адказала рэзкiм супрацiўленнем i паведамiла, што ёй нельга... Малады чалавек пачаў гарачым шэптам угаворваць даму. Ён абяцаў, што не будзе глыбока заходзiць, што зробiць усё акуратна, а калi яна не згодная ў першую адтулiну, дык ён не супраць паспрабаваць i ў другую. Чорная дама пагадзiлася на варыянт з другой адтулiнай. Малады чалавек задаволiў сябе цалкам. А жанчына стомленым голасам сказала, што ёй не вельмi падабаецца генiтальны акт. Апраналася Чорная дама страшэнна павольна, i хлопец ужо збiраўся выказаць незадаволенасць, як здарылася неверагоднае...
Чорная дама хiстанулася, i з вабнай намацальнай жанчыны ўтварылася клубчастая аблачынка, што атрутна патыхнула сераю. Аблачынка хутка ўзнялася ў зорнае неба i растала. Малады чалавек разгублена азiраўся, нiбыта шукаў сведку. Але здзiўленне i разгубленасць яшчэ павялiчылiся, бо ён убачыў, што стаiць пасярод пусткi, заваленай будаўнiчым смеццем, што святочная адзежа парваная i ў гразi.
"Нельга столькi пiць, — падумаў хлопец, каб нейкiм чынам замацавацца ў рэальнасцi, i ўголас паўтарыў: — Нельга напiвацца на чужым вяселлi!"
ХL. ФРАНТАВІК
Яны пiлi ўтрох. Сядзелi за гастраномам на пластыкавых скрынях i разлiвалi па шклянках моцны "Агдам". Хлопцы адзначалi вяртанне Франтавiка. Той адслужыў паўтара года ў Афганiстане i вось вярнуўся цэлы i вясёлы. Чым не свята?!
— ...дваiх паклаў. Яны з нажамi, а я з пасам. — Франтавiк выхваляўся. — І паклаў...
Гаварыў ён падоўгу з гонарам i амбiтнасцю. Ягоныя сабутэльнiкi не служылi ў войску, бо адзiн хадзiў у студэнтах, а другi, як перакананы хiпi, памiж войскам i вар'ятняй выбраў вар'ятню. Таму Франтавiк лiчыў, што абавязаны выхваляцца.
— І траiх магу пакласцi, — працягваў ён.
— Канчай залiваць, — студэнт перапынiў афганскага героя.
— Што ты там вякнуў, шчанюк? — Франтавiковы вочы заблiшчалi дурным агнём.
— Не трэба, хлопцы, — вяла азваўся хiпi.
— Вы ўдвох, а я адзiн! — Франтавiк устаў са скрынi i выцягнуў з нагавiцаў пас.
— Я не буду, i вам не трэба, лепш выпiце вiна, — хiпi са шкадаваннем зiрнуў на студэнта.
Той устаў. Франтавiк узняў складзены ўдвая i нацягнуты памiж чырвоных салдацкiх кулакоў скураны пас. Студэнт стаяў да яго бокам, таму Франтавiк не бачыў, як быў расцiснуты ў пальцах цыгарэтны недапалак.
— Нападай! — закамандаваў Франтавiк.
Хiпi глядзеў у шклянку з вiном.
— Конiк! Чакай, зараз конiка злаўлю, — студэнт нахiлiўся да травы i ўзняў сцiснуты кулак.
— Злавiў? — пацiкавiўся хiпi i папрасiў адпусцiць жамярыну.
— Глянь, — студэнт падышоў да Франтавiка.
Той апусцiў пас i ўтаропiўся на студэнтаў кулак. Пальцы расцiснулiся. Студэнт здзьмуў тытунёвую пацяруху ў здзiўленыя вочы. Падмануты схапiўся за твар. Студэнт без размаху, але дакладна нанёс удар пад дыхаўку. Франтавiк скурчыўся. Студэнт склаў рукi замком i абрынуў яго на Франтавiкову шыю. Той упаў на зямлю. Студэнт сеў конна на пабiтага i спытаўся:
— Усё?
Той застагнаў i паспрабаваў выкараскацца з-пад пераможцы, але не змог.
— Здаюся, злазь...
Студэнт з Франтавiком пачалi абтрасаць адзежу.
— Трэба яшчэ выпiць, — прапанаваў хiпi.
Яго паслалi па "Агдам".
Франтавiк сеў на скрыню, запалiў цыгарэту i загаварыў:
— Да войска за такi вось жарт я б нiколi не дараваў. А цяпер мне без рознiцы, прайграў цi выйграў. Звыкся не звяртаць увагi нi на што, нават на самога сябе. Абыякавасць — мой нармальны стан, нават калi запсiхую, дык толькi вонкава агрэсiўны, а ў душы ўсё роўна спакойны. Гэты спакой я адчуў у войску, калi даслужваў апошнiя паўгода. І сон гэтыя паўгода мне снiўся той самы. Спакойны сон. Нiбыта iду я ў краму, купляю бутэльку таннага мацаванага вiна i плаўлены сырок, заходжу ў пад'езд, сядаю на падлогу каля батарэi, п'ю з рыльца i закусваю сырком. І ўсё. І найвышэйшы кайф — зайсцi ў пад'езд i выпiць. Больш нiчога не трэба.
Вярнуўся хiпi. Хлопцы разлiлi па шклянках вiно i чокнулiся.
ХLI. ЛІФТАВІК
Жанчына зайшла ў лiфт i нацiснула кнопку з лiчбаю 6.
"666 — знак д'ябла! Якое глупства, у нашае лiфтавае стагоддзе думаць пра д'ябла?" — разважала яна.
Лiфт спынiўся. Жанчына павярнулася тварам да дзвярэй, але тыя не рассунулiся.
"Засела... Лiфт зламаўся... Далiбог, — мiльганула ў жаночай свядомасцi. — Што рабiць?"
— Чакаць! — пачула яна за спiнаю i ўкамянела.
Схамянуўшыся, жанчына паспрабавала азiрнуцца, але дужыя прахалодныя рукi не дазволiлi.
— Закрычу! — папярэдзiла яна.
— Крычы! На крык збягуцца людзi, многа людзей... Яны ўзломяць дзверы. Ты плачучы пачнеш расказваць, што ў лiфце цябе спрабавалi згвалцiць. Але кабiна будзе пустая. І ўсе падумаюць, што ты ўцякла з вар'ятнi i трэба як мага хутчэй вярнуць лекарам iхнюю пацыентку. Цябе пачнуць супакойваць, але не са спачуваннем, а з апаслiвасцю, са страхам у душы. Суседка з 345 кватэры, гэты цэнтнер жывое вагi са злосным сабачкам на руках, выклiча брыгаду санiтараў. Ты паспрабуеш вырвацца, уцячы i зробiш яшчэ горш. Цябе прывяжуць да насiлак. Ты назмагаешся на сорак дзён палону ў вар'ятнi. Так што выбiрай: або ты зараз зробiш усё, што я загадаю, або трапiш у лякарню.
— Гэ-э-эй! Хто там лiфт трымае?! — разляцелася па пад'ездзе.
Жанчына пазнала нахабны голас суседкi з кватэры 345.
— Пазнаеш голас? — пачула яна за спiнаю задаволены шэпт.
— Пазнаю...
— А зараз я далiчу да трох, i забрэша яе сабака. Раз... Два...
— Не трэба.
— Позна! Тры!
Злосны брэх разляцеўся на ўвесь пад'езд.
— Што Вам трэба? — вымавiла жанчына праз слёзы.
— Крышачку пяшчоты...
Прахалодныя дужыя рукi ўзляцелi па жаночых сцёгнах. Пераступаючы з нагi на нагу, жанчына зняла майткi. Яна падпарадкавалася ўпэўненым рукам, развяла ногi, нахiлiлася i ўбачыла, як мыскi яе пантофляў адрываюцца ад падлогi.
Лiфтавая кабiна хiстанулася, заскрыгаталi тросы, рытмiчны грукат заскакаў па пад'ездзе.
На першым паверсе каля сiнiх паштовых скрынак стаяла кабета з кватэры 345. У яе на руках сядзеў лупавокi сабачка. Побач, пры самых лiфтавых дзвярах, курыў мужчына з зямлiстым тварам. Ён трымаў за руку дзяўчынку-школьнiцу.
— Зноў Лiфтавiк гуляе, — мужчына выкiнуў цыгарэту.
— Пры дзецях мог бы i памаўчаць, — важна кiўнула кабета ў зямлiсты твар.
Дзяўчынка-школьнiца запытальна паглядзела на мужчыну, той схаваў вочы.
XLII. ПАЖАДНІК
Юнак стаяў на тралейбусным прыпынку пад лiхтаром. У шырокаадкрытых вачах плыла смуга алкагольнай асалоды.
З цемры да юнака наблiзiўся Пажаднiк у светлым плашчы.
— Прабачце, малады чалавек, цi не пачастуеце Вы мяне цыгарэтай?
Юнак са шкадаваннем дастаў пачак арабскiх цыгарэт "Клеапатра".
— І запалкi, калi Вам не цяжка...
Шчодры юнак затулiў далонямi агеньчык ад уяўнага ветру. Пажаднiк прыпалiў цыгарэту i пяшчотна правёў рукою па юнаковаму сцягну. Той адхiнуўся i натапырыўся.
— Што Вы так палохаецеся? — Пажаднiк выпусцiў дым праз ноздры, — у мяне ёсць цiкавая прапанова. Пойдзем да мяне. У кватэры чакае жанчына. Гэта яна паслала мяне па цыгарэты. Ведаеце, так здараецца: ёсць жанчына, жаданне i няма цыгарэт. І даводзiцца iсцi на вулiцу i прасiць. Я ўпэўнены, што яна ўзрадуецца, калi я прыйду з Вамi. І калi Вы дасце згоду, гэтая ноч абяцае быць прыемнай...
Халодны недавер блiснуў у асмужаных алкаголем вачах юнака.
— А можа Вы яшчэ не ведаеце, што такое жанчына?
— Ведаю, — паспешлiва адказаў юнак.
— Тут зусiм побач...
Пажаднiк i юнак зайшлi ў цемнаваты пад'езд старога будынка.
— Другi паверх, — зусiм цiха ўдакладнiў Пажаднiк.
На пляцоўцы памiж паверхамi ён злавiў у цемры юнакову руку. Той паспрабаваў вызвалiцца, але намаганнi былi марныя. Пажаднiк моцна трымаў яго.
— Адну хвiлiначку... Вы, як бачу, зусiм не спрактыкаваны ў жаночым пытаннi. І таму ў мяне ёсць прапанова. Трэба хуценька зняць напружанне, iнакш Вы можаце патрапiць у малапрыемную сiтуацыю, калi развiтаецеся з патэнцыяй перад самым адказным момантам. Дазвольце Вам дапамагчы...
Пажаднiкавы пальцы хутка расшпiлiлi гузiкi на юнаковых нагавiцах.
— О, выдатна! Напятасць, як у струны. Даўно такога не бачыў. Выдатна...
Пажаднiк укленчыў перад юнаком. Таму зрабiлася млосна, i ён заплюшчыў вочы.
— А цяпер можна i да жанчыны пайсцi, — Пажаднiк выцер насоўкаю вусны.
Юнак пачаў было запраўляць кашулю i ў гэты момант атрымаў моцны ўдар кастэтам у падбароддзе.
Пажаднiк зашпiлiў светлы плашч, пераступiў праз непрытомнага юнака i выйшаў з пад'езда ў цёплую ноч.
ХLIII. ПАЖАРНІК
Пажарнiк хроп на раскiрэку-тапчане. Поўня асвятляла сыты твар.
Фуражка з неблiскучай кукардай ляжала побач з тэлефонным апаратам. Тэлефон раптоўна ўскiнуўся траскучым звонам.
Пажарнiк ускочыў так, нiбыта яму ўсадзiлi з размаху шыла ў бок.
— Пажарная! — пракашляўся ён у слухаўку.
— Я вячэру сабрала. Можна прынесцi? — прапанаваў цёплы голас.
— Нясi! Магла б i не тэлефанаваць...
— А раптам ты на выездзе...
— Кiнь, дурная. Яшчэ накаркаеш... Нясi хутчэй, а то кiшкi марш iграюць.
На далёкiм канцы паклалi слухаўку.
Пажарнiк надзеў фуражку, запалiў настольную лямпу i прамармытаў у пракураныя вусны:
— Футы, нуты, чэрцi гнуты...
Праз нiзенькiя дзверы ў пакой зайшоў Шафёр. На iм, як i на Пажарнiку, спраўна сядзела гiмнасцёрка i галiфэ. Толькi на цалкам лысай галаве не хапала фуражкi з кукардаю.
— Лахудра есцi нясе? — Шафёр баднуў лысiнаю паветра.
— Вядома, — меланхалiчна адказаў Пажарнiк.
— Кажуць, яна раней да салдатаў поўзала.
— А мне што з гэтага?
— Каб вошы не прынесла, а то потым не адцярэбiмся, — Шафёр завалiўся на тапчан-раскiрэку.
Пажарнiк выняў з галiфэ калоду картаў i шпурнуў у круг святла пад лямпаю:
— Габлюй.
— Каб толькi трасцы не прыцягнула.
— Зубоў баяцца, у рот не даваць. Габлюй.
Шафёр з Пажарнiкам згулялi ў "дурня" разоў з пяць, пакуль да iх не завiтала жанчына ў сiвым парыку. Проста на карты яна паставiла кайстру, з якой тырчала дзюба кiтайскага тэрмаса.
— Казляты-рабяты, ваша мама прыйшла, малака прынясла, — праспявала жанчына з чорнай дзiркаю замест пярэдняга верхняга зуба.
Пажарнiк пасунуў i згроб карты.
Шафёр высветлiў, што ў тэрмасе замест гарбаты быў цукровы самагон.
Пажарнiк кульнуў у сябе паўшклянкi i выхукнуў:
— Гарыць.
— Шэйсят градусаў, канешне, гарыць, — начная госця падаравала прысутным дзiравую ўсмешку.
Пасля другой порцыi самагону Пажарнiк зняў фуражку, а пасля трэцяй расшпiлiў гiмнасцёрку i прапанаваў Шафёру пакiнуць памяшканне.
Той не стаў спрачацца, а хуценька пайшоў за нiзенькiя дзверы.
Пажарнiк з жанчынаю ў сiвым курчавым парыку добра-ткi ўладкавалiся на тапчане, калi пачулi такое:
— Засунь ёй у дупу.
Над голымi каханкамi ўзвышаўся Шафёр у гiмнасцёрцы, сваё галiфэ ён акуратна расклаў на стале.
Пажарнiк з неахвотаю перапынiў распачаты занятак. Ён лёг на спiну i заклаў рукi за галаву. Жанчына села на яго i схiлiлася так, каб Шафёр змог зрабiць тое, што прапаноўваў Пажарнiку.
Нацешыўшыся, Пажарнiк, Шафёр i жанчына селi дапiваць самагон.
Кiтайскi тэрмас хутка апаражнiўся.
Шчарбатая начная госця сышла.
— Нутро гарыць, — паскардзiўся Пажарнiк.
— Вадою патушы! — параiў Шафёр i бадануў паветра спатнелай лысiнаю.
ХLIV. ЦЕНЯВІК
У букiнiстычнай краме я гартаў "Беларуска-нямецкi слоўнiк" i знайшоў спiсаны аркуш паперы.
Вось што я прачытаў:
"Яго заўсёды прынiжалi.
Адразу, як мы сабралiся, каб стварыць клуб аматараў фантастыкi, i прычыкiльдаў ён, па нявымаўленай нiкiм дамоўленасцi з яго зрабiлi апошняга чалавека, яго адсунулi, адпiхнулi, заштурхнулi ў цень. Ён паспрабаваў супрацiўляцца i нават пасварыўся з клубным Старшынёю за свае фантастычныя абразкi, але супраць, на абарону Старшынi, паўсталi ўсе сябры клуба. Так атрымалася, што Ценевiку раз i назаўсёды адмовiлi ў публiкацыях. Нiхто не казаў, што я цябе нiколi не надрукую, усе казалi прасцей: ты — няздара, ты — плагiятар, ты — гiдкi... Калi што i даручалася гэтаму нябогу, дык толькi самая няўдзячная праца: схадзiць на пошту, пасварыцца з электрыкам цi прыбiральшчыцаю... І нават малапрыемныя даручэннi давалi яму неахвотна. А калi на рахунку аматараў фантастыкi з'явiлiся сямiзначныя лiчбы, а на прэзентацыю нашага часопiса былi запрошаны мiнiстры культуры i фiнансаў, дык Старшыня напярэдаднi сказаў Ценевiку, што ягонае прозвiшча не значыцца сярод сяброў клуба. Казалi: Ценявiк заплакаў.
Ён кульгаў i хадзiў з кавенькаю. Ценевiка можна было пазнаць здалёк: шырокi, з цяжкай галавою ў цыратавай кепцы, падобны да акiянiчнай пачвары, якую выкiнулi на бераг. І гэтае няўклюднае прыпаданне на карацейшую нагу... Толькi вось спачування Ценявiк не выклiкаў. Нават калi яму даручылi прадаваць састарэлыя газеты, i ён сядзеў каля метро з пачкам пажоўклай макулатуры, ва ўсёй каржакаватай постацi Ценевiка прамалёўваўся нязломны каркас. Ён абапiраўся на самшытавую кавеньку, на рукаяцi ў якой ашчэрвала пашчу львiная галава. Газеты нiхто не браў. У клубе ведалi, што так яно i будзе, але знарок паслалi Ценевiка гандляваць непатрэбшчынаю. Можна сказаць: запланаванае прынiжэнне. Але ён пагадзiўся. Ценявiк, пэўна ж, не прадаў нiводнага асобнiка, але здаў у бухгалтэрыю такую выручку, нiбыта распрадаў усё да апошняга нумара.
Калi нехта з сяброў клуба аматараў фантастыкi скажа, што i думаць не думаў пра магчымасць такога жахлiвага здарэння, дык тое няпраўда. Усе ведалi, усе бачылi прынiжэнне, усе спрыялi здзекам...
І тое, што Ценявiк у рэшце рэшт выйшаў з ценю ды самшытавай кавенькаю праламаў чэрап Старшынi, — натуральны вынiк з нашага да яго стаўлення. Ценявiк у нечым..."
На гэтым запiсы абрывалiся.
Чарнавiк тлумачальнае запiскi я забiраць не стаў. Я пакiнуў яго ў слоўнiку, якi вярнуў на палiцу букiнiстычнае крамы.
ХLV. ПАЭТ
Паэт у 33 гады нарэшце выдаў за ўласныя грошы зборнiк вершаў.
Ён перавёз з друкарнi дадому 20 пачкаў з танюткiмi брашуркамi i склаў iх пад ложак.
З таўсценнай этнаграфiчнай энцыклапедыi Беларусi ён дастаў прыхаваныя 500 рублёў i разгубiўся, бо зразумеў, што ён адзiнокi чалавек, што сяброў няма, што жанчыны, з якiмi зрэдку i сустракаўся, зусiм не адпавядаюць урачыстаму моманту ягонага жыцця, што знаёмыя i суседзi проста не зразумеюць, з якой нагоды пасярод тыдня ладзiцца свята... Паэт лiхаманкава гартаў даведнiк, пакуль не спынiўся на прозвiшчы Журналiсткi. Тэлефанаваць не хацелася, але i заставацца аднаму не хацелася таксама.
— У мяне свята. Выйшла з друку першая кнiга. І я...
— Прабачце, але я вас не помню, — пачуў Паэт.
Ён змоўк i намерыўся пакласцi слухаўку, але замест гэтага набраў поўныя грудзi паветра i працягваў:
— Паэт выдаў кнiгу i мае права запрасiць жанчыну на свята...
Праз хвiлiну яны дамовiлiся, дзе i калi ўбачацца.
Паэт з Журналiсткаю сустрэлiся ў тэатральным скверыку.
— Мяне прывяла сюды прафесiйная цiкаўнасць, — паведамiла яна замест прывiтання.
Ён падаў жанчыне танюткую брашурку сваiх вершаў.
— Вiншую, — Журналiстка зрабiла кнiксен.
"Што нi раблю — адны памылкi спрэс", — Паэту згадаўся ўласны радок.
— І як будзем святкаваць? — Журналiстка перахапiла iнiцыятыву.
— Трэба ўзяць спiртное, — вяла прапанаваў аўтар кнiгi.
У камiсiйнай крамцы яны ўзялi "NAPOLEON".
Журналiстка затэлефанавала дамоў i папрасiла мужа, каб ён забраў сына з дзiцячага садка. А на пытанне, дзе пiць каньяк, прапанавала сесцi ў дваровай альтанцы, зрабiць па глытку i вырашыць, куды iсцi далей.
Праз якiя паўгадзiны парожняя бутэлька паляцела ў хмызы за альтанкаю.
"Ёсць дарога, няма ў той дарогi канца дый пачатку", — ап'янелы Паэт успомнiў другi радок.
— Мне трэба ў прыбiральню, — Журналiстка паднялася.
— Я правяду, — Паэт устаў.
Яны ўзялiся за рукi i пайшлi праз хмызы да гаражоў.
— Ідзi, а я пагляджу, каб нiхто не iшоў, — прапанаваў ён.
— Можам разам пайсцi, — яна зазiрнула ў Паэтавы вочы.
За гаражом Журналiстка спрытна ўскiнула спаднiцу i прысела на кукiшкi. Паэт стаў тварам да гаражнае сцяны. Узбуджанасць замiнала яму, i Журналiстцы давялося доўга чакаць Паэта. Яна ўжо зусiм не з прафесiйнай цiкаўнасцю назiрала за мужчынам, якi спраўляў патрэбу на аблезлую сцяну.
Паэт зашпiлiў нагавiцы i прапанаваў пайсцi да яго дамоў. Журналiстка апусцiла вочы ў знак згоды. Яны селi ў тралейбус, дзе Паэт адчуў няёмкасць, бо ў нагавiцах меў больш плоцi, чым звычайна, калi ездзiў грамадскiм транспартам. Яму стала зусiм нiякавата, калi сутыкнуўся твар у твар са знаёмым Тэлеаператарам. І каб выйсцi з недарэчнай сiтуацыi, Паэт не прыдумаў нiчога лепшага, як запрасiць яго ў госцi. Тэлеаператар узяў дый пагадзiўся.
Дома Паэт выставiў на кухонны стол прыхаваную на чорны дзень гарэлку. Пасля другой чаркi ён з сумам заўважыў, што Тэлеаператар спадабаўся Журналiстцы.
Яна колькi разоў тэлефанавала дадому, i яе голас рабiўся падчас размоў з мужам лагодны да прыкрасцi.
Ад выпiтага Паэт заблажэў i пайшоў у прыбiральню ванiтаваць, а калi вярнуўся на кухню, дык не ўбачыў удзельнiкаў iмправiзаванага свята паэзii.
Ён узяў са стала перапэцканы ў тлушч зборнiчак i ледзь не заплакаў, пабачыўшы на вокладцы колца следу ад чаркi. З кнiжкаю ў руцэ, трымаючыся за сцяну, Паэт пайшоў класцiся спаць. Ва ўласным ложку ён убачыў аголеную жанчыну, у якой памiж раскiнутых сцёгнаў цямнела мужчынская галава. Паэт нават не адразу пазнаў у каханках Тэлеаператара з Журналiсткаю.
Ён не стаў спыняць эратычны занятак, а вярнуўся за непрыбраны стол i пачаў перачытваць свае вершы.
Паэт заснуў, седзячы за сталом.
А калi прачнуўся, убачыў хлопчыка, якi сядзеў насупраць i з апетытам еў печыва.
Паэт быў амаль упэўнены, што сон працягваецца, але галасы ў перадпакоi вярнулi ў рэальнасць.
— Зараз пойдзем, — казаў прыкры жаночы голас.
— Гаварыць будзем дома, — голас незнаёмца меў незадаволеную афарбоўку.
Зусiм недарэчна Паэт адчуў узбуджанасць, бо згадаў раскiнутыя жаночыя сцёгны i мужчынскую галаву памiж iмi.
— Тата! Дзядзька прачнуўся! — закрычаў хлопчык, крошкi пячэння пасыпалiся з поўнага рота.
"Дзверы грукнулi, бразнуў замок", — чарговы радок усплыў у Паэтавай памяцi.
Ён абышоў пустую кватэру, вярнуўся на кухню i памыў посуд.
Спляжаны зборнiк Паэт парваў напалам i выкiнуў у смецце.
XLVI. СУТАРЭННІК
У горадзе пачынаўся голад i толькi штодня раслi чэргi па малако i хлеб.
Мужчына прывез з вёскi выменяны на механiчны дрыль мех бульбы i паставiў яго ў сутарэннях. Жонцы раз на тыдзень даводзiлася спускацца па бульбу. Яна не любiла тыя хвiлiны, калi з лiхтаром iшла па цёмных лабiрынтах.
Лямпачак у горадзе не прадавалi больш за год.
У чарговы раз яна ўзяла вядзерца з-пад гароднiны i накiравалася ў сутарэннi.
Замок на ўваходных дзвярах добра-ткi саржавеў, i Жанчына з цяжкасцю павярнула ключ.
Авал лiхтарнага святла саскочыў з цаглянае сцяны на пыльныя сходы i пераламаўся. Жанчына асцярожна пераступiла парог. Вядзерца хiснулася, дзыгнула па цэгле, i цынкавы звон паляцеў у цемру.
Падлога ў сутарэннях была земляная, да непрыемнасцi мяккаватая, нiбыта знарок зробленая, каб праглынаць гукi. Густая цiша пахла сапрэлымi дошкамi i кацiнымi сiкунамi.
Жанчына iшла няспешна, асцярожна, невядома чаго баючыся.
Раптам наперадзе ў чарноццi гупнуўся з трубы на падлогу вялiзны кот. Лiхтарны пыльны прамень замiтусiўся ў сцiснутай сценамi прасторы. Люстраным бляскам зiркнулi на Жанчыну кацiныя вочы, i ў гэты момант яна пачула вiсклiвае рыпенне дзвярных завесаў. Жанчына згасiла лiхтар ды ўслухалася ў цiшу, з якой выплыў грукат яе ўласнага сэрца.
Шчоўкнуў выключальнiк, i круг святла на сцяне дазволiў прачытаць колькi брудных словаў i пабачыць маляванку аматара палавых асаблiвасцяў чалавека. Святло сарамлiва спаўзло на падлогу.
Жанчына зрабiла яшчэ адзiн паварот, спынiлася каля абабiтых бляхаю дзвярэй i пачала адчыняць замок. Ледзь чутныя крокi паляцелi да яе. Жанчына стаiлася i прыслухалася, але нiчога не пачула, акрамя шуму сваёй крывi.
Мех з бульбаю стаяў у парозе.
Жанчына павесiла лiхтар на загадзя ўбiты мужам доўгi цвiк.
Мех быў завязаны тоўстай вяроўкай на вялiкi бант. Сухi i шорсткi пах бульбы прыемна хваляваў уяўленнi галоднага чалавека. Асцярожна, каб не бiць, Жанчына пачала перакладаць бульбiны ў вядзерца. Перад яе вачыма ўзнiкла вiдовiшча: на агнi духмяна сквiрчыць дый патрэсквае поўная панiва румянай смажанай на сале бульбы.
І таму Жанчына не магла заўважыць, як з цемрадзi падышоў да яе Сутарэннiк.
Вялiзны, у адных нагавiцах, босы, ён стаяў, схiлiўшы набок цяжкую зарослую сiвымi кудзерамi галаву.
Сутарэннiк быў за крок ад Жанчыны, а тая спакойна перамешвала лыжкаю ўяўную бульбу на панiве.
— Бульбу набiраеш? — правуркатаў Сутарэннiк, i ягонае цiхамiрнае вуркатанне зрабiла выбуховы эфект.
Жанчына тузанулася ў глыб кладоўкi, цягнучы за сабою цяжкi мех. Яе вочы спачатку вылупiлiся, зрэнкi закацiлiся пад лоб, так што на твары засталiся адно невiдушчыя бялкi. І, трацячы прытомнасць, Жанчына павалiлася на мех.
Вядзерца перакулiлася, i бульбiны пакацiлiся да босых ступакоў Сутарэннiка. Той схiлiўся, выбраў большую, абцёр аб нагавiцы, адкусiў i захрумстаў, як тым яблыкам. Сутарэннiк амаль з'еў бульбiну, калi Жанчына апрытомнела i села на мех.
— Уставай, распранайся, глядзецьму, — Сутарэннiк наблiзiўся да спалоханай.
Яна паспрабавала расшпiлiць халат, але пальцы здзервянелi i не слухалiся, гузiк выслiзгваў з iх.
Сутарэннiк зняў з цвiка лiхтар.
Шаўковы станiк упаў на пыльную мешкавiну.
Жанчына закрыла рукамi твар, паказаўшы пад пахамi густыя светлыя валасы.
Лiхтарны прамень ссунуўся з аголеных грудзей на жывот i сцёгны, мiж якiх рос кусцiк такiх жа густых валасоў, як пад пахамi.
Сутарэннiк задаволена завуркатаў, кiнуў лiхтар, схапiў жанчыну i аддаў ёй усю сваю ласкавую сiлу. Тая, каб не пабiцца аб сцяну, моцна абняла Сутарэннiкаву шыю. У млява-запаволеным танцы пара растварылася ў цемры.
Лiхтар самотна ляжаў на станiку i высвечваў круг на бетоннай столi, пакуль ягоная лямпачка не ўспыхнула ярка-ярка перад сконам.
У кватэры Жанчына не магла ўспомнiць: нi як знайшла ў суцэльным чарноццi свае апранахi, нi як дайшла да выхаду, нi як апынулася на кухнi з вядзерцам бульбы ў руках...
Яна цiхамiрна сядзела на зэдлiку i вострым нажом абiрала бульбiны, калi ў перадпакоi загаварыў Муж:
— Не паверыш! Лямпачкi я знайшоў, цэлую скрыню... Успомнiў раптам, як у мiнулым годзе ёлку каля завода ставiлi. А скрынку з цацкамi я сам i хаваў на складзе запчастак. Пайшоў, штук дзесяць набраў. Цяпер у сутарэннях будзе Новы год. Лямпачкi ж розныя: жоўтыя, сiнiя, чырвоныя...
— У горадзе голад пачынаецца, — сказала Жонка ў рандэлю з абабранаю бульбаю i дадала ў вядро з шалупiннем. — Прынясi бульбу з сутарэнняў, а iнакш украдуць.
ХLVII. ГВАЛТАЎНІК
Ва унiверсаме "Цэнтральны" гула вечаровая талкатнеча. Гвалтаўнiк iшоў уздоўж палiц з кухоннымi прыладамi. Каля стэлажа са слоiкамi ды гаршчэчкамi пад кветкi ён убачыў дзяўчыну. Стрункая, гнуткая, нiбы пяро паўлiна, яна засяроджана выбiрала слоiк. Твар Гвалтаўнiка змянiўся, абыякавасць саступiла месца зацiкаўленасцi. Дзяўчына так i не здолела выбраць слоiк. З пустымi рукамi яна накiравалася да выхаду. Хаваючыся за палiцамi i стэлажамi, Гвалтаўнiк пайшоў следам. З унiверсама яна выйшла на праспект дый спусцiлася ў метро. Гвалтаўнiк ледзь паспеў сесцi з ёй у адзiн цягнiк. З метро дзяўчына прайшла на аўтобусны прыпынак. Гвалтаўнiк зрабiў выгляд, што ўважлiва чытае аб'яўкi, налепленыя на лiхтарны слуп. У аўтобусе дзяўчына прайшла ў сярэдзiну салона, а Гвалтаўнiк застаўся стаяць на задняй пляцоўцы. Аўтобус завярнуў з шырокае магiстралi на вузкую вулку, праехаў пад чыгуначным мостам i загамаваў каля каштанавага сквера. Дзяўчына лёгка саскочыла з прыступкi на асфальт. Гвалтаўнiк перачакаў на прыпынку, пакуль дзяўчына адыдзецца, каб, не выклiкаючы падазрэнняў, рушыць следам. Дзяўчына кiравалася ў бок чыгункi. Яна перасякла сквер i падышла да вузкага тунеля, што ляжаў пад чыгуначным палатном. Яна ўжо ступiла на шахматную — у чорна-шарыя квадраты тунельную падлогу, калi Гвалтаўнiкова рука легла ёй на плячо.
— Стой! — загад, як стрэл, паляцеў у тунель.
Дзяўчыну скаланула, як ад удару токам.
— Будзеш крычаць, перарэжу горла, — Гвалтаўнiк паднёс нож да збялелых дзявочых вуснаў.
— Пайшлi! — ён пацягнуў дзяўчыну да сябе.
Яны iшлi ўздоўж высокага насыпу. Безаконныя сцены складоў ды парканы з калючым дротам цягнулiся з другога боку. Гвалтаўнiк спынiўся толькi каля моста праз сонную начную Свiслач.
Дзяўчына трымцела ад сполаху i гiдкасцi, калi ён зрываў з яе сукенку. Яна падпарадкоўвалася Гвалтаўнiку, як анучная лялька слухаецца дзiцячых рук. Ён паклаў яе на засыпаную чыгуначным пылам шорсткую траву. Гвалтаўнiк увайшоў у дзяўчыну нечакана i рэзка. Але тая не ўскрыкнула i не застагнала, яна адно працяжна ўздыхнула. Жах панаваў у свядомасцi, бо перад вачыма ўсё яшчэ стаяў бляск нечакана ўбачанага нажа. Яна не ўскрыкнула нават, калi Гвалтаўнiк перавярнуў яе i, рассунуўшы рукамi клубы, увайшоў ззаду. Дзяўчына сцiснула зубамi самы кончык уласнага языка i трывала. Яна так i засталася стаяць на каленях з тварам, прыцiснутым да бруднай травы, калi Гвалтаўнiк пачаў паднiмацца на чыгуначны адхон. Насвiстваючы, ён перайшоў мостам на другi бераг Свiслачы i знiк за хiсткiмi галiнамi вербаў.
* * *
У кiнатэатр "Цэнтральны" Гвалтаўнiк прыйшоў на апошнi сеанс. Зала была запоўненая на трэць. Калi фiльм скончыўся i запалiлася святло, Гвалтаўнiк убачыў шыкоўную жанчыну. Годная, як гатычны сабор святой Ганны ў Вiльнi, яна iшла мiж пустых крэслаў. Ад кiнатэатра яна прайшла на тралейбусны прыпынак, дзе ад няма чаго рабiць разглядала газетны шапiк, асветлены слабаю лямпачкай. У тралейбус жанчына зайшла праз сярэднiя дзверы, а Гвалтаўнiк — праз заднiя. Наступны прыпынак быў якраз насупраць абутковага завода "Прамень". Тралейбусны салон вокамгненна бiтма набiўся работнiцамi, што ехалi з трэцяй змены. Над пасажырамi залунаў пах клею i гумы. Гвалтаўнiк захваляваўся, бо збаяўся згубiць сваю абраннiцу ў гэтым задушлiвым цясноццi. Але нерваваўся ён дарма, большасць работнiц сышла праз прыпынак, каля метро. Паўпусты тралейбус хутка ляцеў на ўскраiну горада. Годная абраннiца Гвалтаўнiка сышла насупраць Кальварыйскiх могiлак. Ён паспяшаўся за ёю. Яна абмiнула кветнiк з соннымi ружамi i ўзнялася па лесвiцы да вялiкага будынка, на першым паверсе якога паблiскваў цьмянымi вiтрынамi "Гастраном". Праз гулкую арку жанчына выйшла ў двор, засаджаны нiзка пастрыжанымi кустамi. Крадком, каб не было чуваць крокаў, Гвалтаўнiк зайшоў у арку. Жанчына чакала лiфт, калi ў пад'езд зайшоў ён.
— Мне восьмы, — абыякава сказала яна ў кабiне.
— Вышэй, — пераканаўча запэўнiў Гвалтаўнiк.
Лiфт, уздрыгваючы i парыпваючы, пасунуўся ўгору. На сваiм паверсе жанчына паспрабавала выйсцi, але Гвалтаўнiк не пусцiў, наставiў дзюбу двухбаковавострага нажа ў перапужаны твар.
— Вышэй! — паўтарыў ён праз сцiснутыя зубы.
— Адпусцiце! Што я Вам зрабiла?! Можаце забраць грошы...
— Едзем вышэй, — вольнай рукою ён нацiснуў кнопку апошняга паверха, на якiм выштурхнуў жанчыну да металёвай лесвiцы.
— Адпусцiце, — у голасе ахвяры стаялi слёзы.
Ён моўчкi штурхануў ахвяру на прыступкi, звараныя з чорных прэнтаў. Жанчына паднялася на цёмную пляцоўку да дзвярэй, што вялi на гарышча.
— Заходзь, — лязо нажа блiснула ў цемры.
Жанчына зайшла на гарышча. Гвалтаўнiк узяў яе за руку i ўпэўнена павёў да маленькага акенца, што слаба свяцiлася ўдалечынi. Каля акенца ён прымусiў жанчыну выканаць усе свае пажаданнi. Гвалтаўнiка не спыняла i тое, што яна была ў неспрыяльным стане. Пах крывi яшчэ больш узрушыў ягоную пажаднасць. Па ўсiм жанчына ўкленчыла i безгалоса зарыдала.
З дома, у якiм на гарышчы засталася плакаць жанчына, Гвалтаўнiк выйшаў у гуморы.
* * *
На прыгараднай станцыi "Мiнскае мора" Гвалтаўнiк разглядаў жанчын. Яму прыглянулася дзяўчына з сумнымi, як у панядзелак ранiцаю, вачыма. Сум прывабiў Гвалтаўнiка. Ён як мага далей адышоў ад абранай ахвяры. На ёй была сакавiта-чырвоная сукенка, i можна было лёгка сачыць за жанчынай. Але, каб мець пэўнасць, Гвалтаўнiк усё ж сеў у адзiн вагон з абраннiцаю. Дзяўчына выйшла з электрычкi праз адзiн прыпынак на станцыi "Масюкоўшчына". Гвалтаўнiк узрадаваўся такому хуткаму разгортванню падзей. Дзяўчына iшла ў бок мiкрараёна. Гвалтаўнiк няспешна крочыў следам. Яна абмiнула дзевяцiпавярховiк i зайшла ў пад'езд старога двухпавярховага дамка. Небарака не паспела зачынiць кватэрныя дзверы, а ў перадпакоi ўжо ўсмiхаўся неспадзяваны госць. Дзяўчына кiнулася да яго i паспрабавала выпхнуць за парог. Марныя намаганнi. Гвалтаўнiк ударыў ахвяру. Кроў тонкiм струменьчыкам пацякла з губы на падбароддзе, намаляваўшы вось сiметрыi. Ён падумаў, што кроў пасуе да чырвонае сукенкi. Эстэтычныя развагi парушыў крык:
— Ратуйце!
Дзяўчына наляцела на Гвалтаўнiка з намерам разадраць пазногцямi ягоны халодны i гожы твар. Моцны ўдар адкiнуў яе на сцяну.
— Заб'ю! — сыкнуў Гвалтаўнiк i як доказ паказаў нож.
Дзяўчына звяла. Ён узяў яе двума пальцамi за акрываўленае падбароддзе i перавёў у пакой. Дзяўчына больш не пярэчыла, яна толькi адвярнула твар, калi ён абцiраў сукенкаю яе перапэцканыя кроўю вусны. Асмужанымi вачыма дзяўчына глядзела ў столь. Гвалтаўнiковы рухi былi таропкiя i рэзкiя. Яна так i засталася ляжаць аголеная на кiлiме, калi ён выйшаў з кватэры. У пад'ездзе Гвалтаўнiк уважлiва i педантычна агледзеў вопратку. Ён выйшаў у двор з вясёлымi вачыма, якiя бываюць у працаўнiкоў па суботах пасля цяжкага тыдня. Ён не ўбачыў на гаўбцы другога паверха аголеную дзяўчыну з сумным поглядам, якая ўзняла над галавою цяжкi пяцiлiтровы слоiк з мёдам i шпурнула ўнiз. Слоiк трапiў на гвалтаўнiкову галаву з такой сiлаю, што чэрап хруснуў. Сутарга скаланула цела, рукi ўзнялiся ўгору, нiбыта Гвалтаўнiк хацеў папрасiць даравання ва ўсiх пакрыўджаных жанчын. Па зямлi рассыпаўся веерам мёд, перамяшаны са шклом i крывёю.
XLVIII. ГРЭШНІК
Грэшнiк сядзеў на верандзе за светлым сталом i спрабаваў пералiчыць сем смяротных грахоў:
— Пыха, блуд, лянота... Лютасць... Зайздрасць... Блуд.
Ён збiваўся i пачынаў наноў загiнаць пальцы з дагледжанымi пазногцямi:
— Блуд, раз! Пыха, два! Лянота, тры! Ненажэрнасць! Так, выдатна, у той раз я не называў ненажэрнасць... Ненажэрнасць, чатыры! Трэба запiсаць найменнi ўсiх смяротных грахоў на аркушы дый павесiць на сцяну. Лютасць, пяць! Сквапнасць, шэсць! І яшчэ адзiн, апошнi... Зайздрасць, сем!
Грэшнiк уздыхнуў так цяжка, нiбыта камень закацiў на высокi груд. Як нi дзiўна, але i ў шэсцьдзесят гадоў вочы Грэшнiка не страцiлi блакiтнай яснасцi i глыбiнi. І ён глядзеў удалеч, калi па абедзе на верандзе свайго загараднага дома разважаў пра мараль.
— Цiкава, а цi мае значэнне паслядоўнасць у пералiчэннi смяротных грахоў? Напэўна, не мае, бо ўсе яны караюцца смерцю, як вынiкае з назову, а значыць усе яны роўныя.
Задаволены высноваю, Грэшнiк прымружыў вочы.
— Вядома, я — грэшнiк, як, дарэчы, i кожны смяротны. Вось возьмем, напрыклад, НЕНАЖЭРНАСЦЬ, не скажу, што ўсё жыццё я аб'ядаўся i напiваўся. Апошнiя гадоў дзесяць я наогул абмяжоўваюся вельмi сцiплай дыетаю, але было безадказнае дзяцiнства, i я з'еў узапар два кiло спелых бананаў. Мацi прытрымлiвала iх на свой дзень нараджэння, яны ляжалi ў лядоўнi. А я ўбачыў iх апетытна-васковую скуру i не вытрываў, схапiў спачатку адзiн банан, адарваў ад гронкi, аблупiў i амаль цалкам запхаў у рот. Я быў упэўнены, што другi банан абавязкова спатолiць маю прагу, але так думаў пра кожны наступны, пакуль не з'еў усе пятнаццаць вялiкiх бананаў. І мне не зрабiлася блага, а стала страшна, што пакараюць. Я сабраў лупiнне i загарнуў у старую газету. Пакунак я вынес ажно за горад i шпурнуў у кар'ер са смеццем. Бацькi так i не дазналiся, хто з дзяцей з'еў пачастунак.
Грэшнiк прабарабанiў па стальнiцы скаўцкi марш.
— А вось ЛЮТАСЦЬ у маёй бiяграфii не мае вартага прыкладу. Я не служыў у войску, не быў на вайне, не забiваў i не катаваў людзей. Зрэшты, не мне судзiць... Я засек кацяня. Улетку, калi вучыўся ва унiверсiтэце, дык працаваў на будоўлi. У мястэчку на ахвяраваныя знакамiтым паэтам грошы мы будавалi школу. І ў гэтай непабудаванай школцы прыблудная котка нарадзiла кацянятаў. Хударлявыя, брыдкiя, блыхастыя бегалi яны па двары. Праз колькi тыдняў з трох засталося толькi адно, бо двух нехта ўкiнуў у ямiну з недагашанай вапнаю. Аднаго дня я паклаў на стол у двары свой бутэрброд i пайшоў апаласнуць рукi. А калi вярнуўся, дык убачыў, як пад лаваю кацяня грызе мой хлеб з мясам. Я схапiў шуфель i адсек кацяняцi галаву. Закапаў кацяня там жа ў двары разам з недаедзеным бутэрбродам.
Грэшнiк набiў духмяным тытунём вiшнёвую люльку.
— ЗАЙЗДРАСЦЬ! Яна таксама была ў маiм жыццi. Не скажу, што я зайздроснiк, але быў выпадак, калi давялося выбiраць, або я, або iншы мог заняць месца кiраўнiка лабараторыi ў iнстытуце. Мой канкурэнт быў, бясспрэчна, таленавiты чалавек. Але я не лiчыў ягоныя здольнасцi большымi за мае. І я склаў дакладную запiску ў рэктарат. Пiсаў я досыць аб'ектыўна, толькi iнтанацыя была вельмi жорсткая, а падбор фактаў тэндэнцыйны. Гэты опус атрымаўся хутчэй аўтапартрэтам, чым партрэтам майго канкурэнта, у якiм я старанна пералiчыў усiх ягоных каханак. А iх было тры. Лабарантка, якая ўяўляла сябе вучоным i пiсала суцэльную лухту, а ён перапiсваў за яе ўсю антынавуковую абракадабру дый вазiў лабарантку на фазэнду. Адмiнiстратарка гатэля, да якой ён заходзiў з сябрамi раз на месяц, каб прыйсцi назаўтра ранiцай няголеным, стомленым, з сiнiмi паўкружкамi пад пагаслымi вачыма. І мантажорка з кiнастудыi, якой карцела выйсцi замуж, таму яна клалася ў ложак з кожным, хто нi прапануе. Мой опус пра Дон Жуана спрацаваў. Яго пераказвалi ў iнстытуцкiх калiдорах. І пацiху мой канкурэнт сапраўды ператварыўся ў вачах выкладчыкаў у Дон Жуана, яму пачалi зайздросцiць. А зайздрасць — магутная, хай i адмоўная, сiла. У вынiку лабараторыю атрымаў я.
Грэшнiк старанна вычысцiў люльку.
— Калi апiсваў чужыя прыгоды, вядома, скарыстаў уласны вопыт. А мой сцiплы на той час вопыт склалi iнтымныя кантакты з трыццаццю трыма жанчынамi. Няшмат, я так лiчу, але i дастаткова, каб аздобiць выдуманае пераканаўчымi дэталямi. Мой БЛУД саслужыў-такi службу. Я ўзяў нататнiк, дзе занатоўваў уражаннi ад жанчын, выбраў самыя што нi на ёсць яркiя i перапiсаў iх.
Замест лабаранткi я ўзяў сваю каханку А.Ч., якая прасiла мяне перад блiзкасцю галiць яе пад пахамi i вакол похвы, а таксама вырываць валаскi, што вырасталi вакол музкоў. У А.Ч. захоўвалася цэлая калекцыя лёзаў, пэндзлiкаў, крэмаў для галення, духоў i адэкалонаў. Пакуль распраналася, яна сядала на канапу, уздымала i разводзiла сцёгны. Я ўзбiваў цнатлiва-белы мыльны шум. А.Ч. эгаiстычна наракла акт гульнёю ў цырульню. Праз некалькi гульняў я пакiнуў А.Ч., бо яе мысок над вагiнаю пачаў асацыiравацца ў мяне з мужчынскай шчакою. Такой чыста выгаленаю, блакiтнай... А я пры ўсiх грахах яшчэ i натурал, не ўспрымаю бiсексуальнасцi.
На месца гатэльнай адмiнiстратаркi была ўстаўлена В.Р. з яе жаданнем зацiскаць мужчынскiя чэлесы памiж вялiкiх грудзей. Папярэдне грудзi намазвалiся духмяным алеем, а мне, стоячы над ею на каленях, даводзiлася рабiць неверагодную колькасць рухаў, каб упрыгожыць яе цела мацiцовымi пацерамi. В.Р. з сумам прызнавалася, што нiякiм iншым метадам не можа дасягнуць задавальнення. Пэўна, яна гаварыла праўду, бо такiх сакаўных грудзей, як мела В.Р., я не бачыў нават на телеэкране...
Вобраз кiнамантажоркi я змаляваў з С.Т.У параўнаннi з папярэднiмi вакханкамi яна выстаўляла досыць сцiплыя патрабаваннi — С.Т. любiла ваду. Даводзiлася кахацца ў ваннай, пад душам. Але i з гэтага трывiяльнага факта я выцягнуў максiмум ненармальнасцi. Аднойчы з душа — незнарок быў зачэплены кран — пасыпаўся жывы кiпень. Я хуценька закрыў кран, але было позна. Пяшчотна-белая скура С.Т. змянiла афарбоўку, на грудзях, жываце i сцёгнах ружовымi плямiнамi прамалявалiся апёкi. Некалькi з iх нават ператварылiся ў пухiры. С.Т. смяялася i казала, што зусiм не чуе болю, што ёй нават прыемна вострае, нi з чым не параўнальнае пачуццё. І мы працягнулi занятак, гвалтоўна перарваны кiпенем. А калi я выпадкова правёў рукою па абпаленай скуры, дык яна скруцiлася на целе як тонкая вiльготная папера. С.Т. адно мацней абняла мяне. Пэўны мазахiзм каханкi вымагаў ад мяне садысцкiх схiльнасцяў, а я iх не меў, мы разышлiся.
Грэшнiк згатаваў сабе кубачак кавы з мёдам i часнаком.
— Калi ўжо згадваць СКВАПНАСЦЬ, дык ледзь не кожны мой учынак можна разглядаць праз гэты грэх. Я, да прыкладу, нiколi не плацiў жанчынам. У маладосцi я, наадварот, не саромеўся браць у iх грошы. Нават дробныя падарункi i кветкi я не прыносiў каханкам. А калi i замаўляў абед цi каньяк у бары цi рэстарацыi, дык толькi з разлiкам, што выпiтае ды з'едзенае паспрыяе гульням у ложку. У твар мне казалi — ашчадны, а за вочы — сквапны. Я не крыўдаваў.
Грэшнiк апаласнуў кубачак з-пад кавы.
— ЛЯНОТА зусiм не грэх. І тым больш не зразумела, чаму яе залiчваюць у смяротныя грахi. Яшчэ i кажуць: хто рана ўстае, таму Бог дае. Я сплю па дзесяць–дванаццаць гадзiнаў, кладуся позна, устаю ў гадзiну дня. Мне падабаецца ляжаць у ложку. Не прымаю i такiх вось развагаў з папрокамi: ты мог бы зрабiць больш, ты мог бы зрабiць лепш... Наогул, усе адкрыццi чалавек робiць дзякуючы ляноце. Ён лянуецца хадзiць, бегаць, насiць, цягаць i... вынаходзiць кола. Менавiта лянотнiк вынайшаў кола. Трэба ставiць помнiкi ляноце, а не працаўнiкам. Упэўнены: вынаходнiк — ён i ёсць лянотнiк.
Грэшнiк налiў сабе стопку гарэлкi.
— ПЫХА! Поўнае непаразуменне. Калi ты не блуднiк, не лянотнiк, не сквапнiк, не зайздроснiк, не п'янiца i ненажэра, не злыдзень, дык ты — самаўпэўнены, ганарысты, фанабэрысты, напышлiвы жахлiвы грэшнiк. Так-так. І ўсе смяротныя грахi замыкаюцца, дзякуючы пысе, у зачараванае кола.
Грэшнiк ударыў кулаком у сцяну, i ў гэты момант са сцяны выйшаў Белы анёл. Грэшнае чалавечае сэрца сцiснулася i перастала бiцца. Анёл разгарнуў крылы i ўзняўся ў чыстае неба.
ХLIX. ВЫНАХОДНІК
Вынаходнiк скiнуў кашулю, а ягоная жанчына — сукенку. Ён налiў брэндзi ў келiхi. Яна пiла маленькiмi глыткамi. Каханкi загаралi, седзячы ў белых фатэлях на беразе спакойнага, як мармур, возера.
Каханка запусцiла руку ў станiк i паправiла адну са сваiх важкiх грудзей. Вынаходнiк дакрануўся да яе загарэлага пляча. Тады яна завяла рукi за спiну i зняла станiк. Каханак намаляваў уяўнае колца вакол тугога музка.
— Такiя важкiя грудзi... Табе яны не замiнаюць хадзiць?
— Вядома, цяжка... Але ёсць лекi, што здымаюць стому.
З-за вялiкiх люстраных акуляраў суразмоўцы не бачылi вачэй адно аднаго.
— І такiх лекаў шмат? — ён зняў акуляры.
— Многа, — яна паклала свае на станiк.
— А ёсць такiя варыянты, што мы з табою яшчэ i не паспрабавалi?
— Напэўна, iх не меней за пятнаццаць.
Бровы каханка ўзляцелi. Каханкавы веi апусцiлiся.
— Можа паспрабуем iх проста зараз? — спытаўся ён.
— Усе пятнаццаць? — пытаннем на пытанне адказала яна.
— Колькi зможам. Але я маю намер паспытаць з табою ўсё.
Вынаходнiкава жанчына ўзнялася з фатэля i скiнула нiжнюю палову бiкiнi.
— Пачнём?!
Каханка, расставiўшы ногi, упiралася рукамi ў свае круглыя каленi.
Вынаходнiк акуратна расклаў шорты на фатэлi i сказаў:
— Мы пачнём з французскага спосабу.
— Толькi французы называюць яго iтальянскiм, — удакладнiла жанчына, калi мужчынскiя рукi леглi на яе талiю.
Па ўсiм Вынаходнiк iзноў разлiў брэндзi па крышталёвых келiхах.
— Цiкава, беларусы маюць уласны спосаб наталяць эратычную прагу? — спыталася аголеная жанчына, калi надзявала акуляры.
— Не ведаю, — Вынаходнiк глытнуў моцнага напою i раптам узрушана дадаў: — Мы павiнны вынайсцi беларускi варыянт сексуальнай гульнi. Я адчуваю ў сабе здатнасць на такое адкрыццё...
З-за далёкай азёрнай выспы лёгка выплыў трохкутны ветразь. Жанчына павярнулася да Вынаходнiка, пэўна, яна хацела загаварыць з iм пра яхту i ветразь, але ён пацалаваў яе ў вусны, падняў i панёс у дом, каб на льняной прасцiне вынайсцi беларускi варыянт эратычнай гульнi.
L. МАЛЯВАЛЬШЧЫК
Па майстэрнi гулялi скразнякi. Малявальшчык унурыўшыся сядзеў на табурэтцы. Насупраць на старой канапе ляжала Экслiбрыстка.
— Я — генiй, — выказаўся п’яны Малявальшчык.
— Каб монстры мелi сiлы на палюбоўнiц, абавязкова легла б пад якога з iх, — Экслiбрыстка паправiла сукенку на вострых каленях.
— Фармат фармуе форму. Таму маляваць трэба дзвюма рукамi, правай — форму, левай — фармат. Генiяльна. Здзейснiцца мара iдыёта. Адбудзецца фармаванне формы ў фармаце.
— Толькi стары Вэ-Вэ спрабаваў заляцацца. Запрасiў, нiбыта збiраўся пiсаць партрэт. І нават накiды рабiў вугалем. А потым выцер рукi аб халат i давай выцягваць свае старыя палотны. І на ўсiх, не паверыш, цяжарныя цёткi. На круглых жыватах тырчаць пупы, як абуджаныя музкi на цыцках. І замест жанчын бачыш толькi тры цыцкi: дзве маленькiя i адну велiзарную. Вэ-Вэ панастаўляў iх па ўсёй майстэрнi. А потым апушчаным голасам папрасiў мяне распрануцца. А я маўчала, як зачараваная глядзела на цыцачны фэст, i ўзнiкла такое адчуванне, што i мой жывот пачаў надзiмацца, расцi, поўнiцца нейкай д’ябальскай арганiкай... Вэ-Вэ схапiў мяне за грудзi. Я, пэўна, страцiла б прытомнасць, каб не смурод. У Вэ-Вэ хворы страўнiк. Мусiць, так смярдзелi трохгаловыя цмокi. Давялося вырывацца i ўцякаць.
— Форму фармуе фармат, — Малявальшчык замацаваў на мальберце цнатлiва-белы планшэт.
Экслiбрыстка скiнула праз галаву сiнюю сукенку. Яна засталася адно ў лiмонных паўпразрыстых калготках.
— Фармуе форму фармат, — Малявальшчык узяў два алоўкi, адзiн у левую, другi ў правую руку. З агрэсiўным напалам ён пачаў крэмзаць. З-пад левага вымалявалася нейкая рваная амёба, а з-пад правага — крывы торс без рук, без ног i без галавы.
— Фэ, фэ, фэ! — выгукнуў Малявальшчык, схапiў нож i выразаў папяровую амёбу. Ён шпурнуў малюнак на падлогу, скочыў на яго i разадраў напалам абцасамi.
— Я — бяздарны, — Малявальшчык сеў на канапу i па-п’яному апусцiў галаву на грудзi.
Экслiбрыстка ласкава пагладзiла апушчаную галаву.
Праз iмгненне лiмонныя калготкi ляжалi на табурэце, а спружыны старой канапы рыпелi так, што, здаецца, увесь свет чуў, чым займаюцца Малявальшчык з Экслiбрысткаю.
— Глыбей! — прасiла яна.
— Фэ, фэ, фэ! — вылятала з яго.
LI. ПРЫБІРАЛЬНІК
Самотны адпачыннiк няспешна спусцiўся шырокай лесвiцаю на пляж. Ён прайшоў мiж роўных радоў блакiтных лежакоў да цёмнага, аброслага слiзкiмi з зеленкаватымi водарасцямi хвалярэза. Памiж сiвымi жалезабетоннымi блокамi на бруднай вадзе пагойдвалася смецце: расцягнуты i падраны прэзерватыў, памаранчыкавае лупiнне, вострыя трэскi, цэлулоiдная торба з расплывiстым малюнкам, згарэлыя запалкi, цыгарэтныя фiльтры i мутны аднаразовы шпрыц. У паветры стаяў гаркаваты ёдзiсты пах настылага мора. Ад вострага паху i вiдовiшча адкiдаў, што ўздымалiся i апускалiся ў затоцы памiж блочных плоскасцяў, у жываце адпачыннiка завуркатала. Пругкi камячок млосцi папоўз ад страўнiка да горла. Адпачыннiк адчуў, што калi яшчэ раз зiрне на раскiслы акрываўлены гiгiенiчны пакет, дык яго iмгненна званiтуе на сiвыя прасоленыя пляжныя камянi. Па храбусткiм засыпанам галькаю пляжы адпачыннiк прайшоў на заасфальтаваны праменад. Выгляд вiльготных адкiдаў, што гайдалiся на вадзе, неадчэпна стаяў уваччу. Адпачыннiк прыкурыў цыгарэту, але курыць не змог. Ванiтны камячок заторгаўся каля ярэмнай лагчынкi, мiж ключыцамi. Засмажыла, захацелася глытнуць вады, любой, нават iржавай з-пад кранiка ў грамадскай прыбiральнi, толькi не марской. Адпачыннiк ведаў, што метраў за трыццаць-сорак у сасняку хаваецца белы з сiнiмi дзвярыма дамок прыбiральнi. Гучна цокаючы ангельскiмi чаравiкамi, адпачыннiк прайшоў да дзвярэй з лiтараю "М". Ён моцна i ўпэўнена тузануў за аблезлую ручку. Дзверы жалобна войкнулi i не адчынiлiся. І ў гэтае iмгненне, як назло, адпачыннiку захацелася ў прыбiральню. Да нуднасцi ў страваводзе дадаўся цiск на сподзе мачавога пухiра. Другая прыбiральня, згадалася адпачыннiку, была праз паўкiламетра. І ён шпарка пашыбаваў да яе. Яшчэ здалёк ён з радасцю i замiлаваннем глядзеў на белую ратонду, што сарамлiва хавалася за крываватымi камлямi i галiнамi соснаў, выраслых на крупчастым марскiм пяску. Дзверы ў прыбiральню былi забiтыя дошкамi крыж-накрыж. Цiск у пухiры стаяў такi моцны i пякучы, што адпачыннiк наважыўся знайсцi палёгку за прыбiральняю. Але з-за соснаў выйшаў рабочы ў газетнай пiлотцы. У руках пагойдвалася вядро з тлустай зялёнай фарбаю i квач на даўжэзным дзяржальне. Адпачыннiк заспяшаўся праз сасоннiк на гару. Пакручастымi, драўлянымi i гнiлымi сходамi ён выйшаў на пустую шашу, уздож якой цягнуўся высозны, не ўзлезеш, паркан. Пякучы боль знiзу жывата двума танюткiмi струменьчыкамi перапоўз у ныркi. Адпачыннiк сагнуўся i пабег уздоўж непералазнага паркана. Ён ужо збiраўся выпусцiць непатрэбную вадкасць у порткi, як паркан скончыўся. За невысокiм нахiленым плотам гурбiлася купка прыватных дамкоў, побач з якiмi ў бязлiстым кустоўi зелянела прыбiральня на дзве кабiны. Дзверы ў адну з кабiн былi прачыненыя, бо трымалiся толькi на верхняй завесе. Спакутаваны адпачыннiк iрвануўся да выратавальнай чорнай шчылiны. У паўзмроку цеснаватае прыбiральнi ён, прытанцоўваючы на абсiканых дошках, пачаў вызваляць з нагавiцаў набалелы адростак. У спешцы дрыготкiя пальцы зашмаргнулi матузок у плаўках на вузел. І адпачыннiку давялося скрыгатнуць зубамi i парваць ангельскi шаўковы матузок. І калi ён нарэшце сцiскаў у руцэ вялы i зморшчаны чэлес, трэск i храбусценне ў цёмным кутку, за скарабачаным вядром, прымусiлi пакутнiка адхiнуцца i ўперцiся спiнаю ў зачыненыя на перакручаны кручок дзверы. З-за вядра, поўнага перапэцканых чалавечымi непатрэбнасцямi паперчын i газет, узнялася змяiная барадатая галава на даўжэзнай танклявай шыi, а за ёю зусiм ужо i чалавечае шыракаплечае тулава з кароткiмi рукамi. У ружовенькiх, як дзявочыя, адманiкюраных пальцах пачвара трымала паўлiтровы слоiк i пластыкавую аднаразовую талерку. Замест вопраткi на iстоце паблiсквала карункавая луска цёмна-зялёнай перасохлай алейнай фарбы. Змяiная галава павяла лупатымi вачыма i разявiла пашчу. Раздвоены танклявы язык прайшоўся па вострых, загнутых у сярэдзiну зубах. Разам з гнiлым смуродам у бок адпачыннiка паляцела гэткае:
— Танчыш? Грукочаш? А я тут з голаду памiраю. Пазачыняюць прыбiральнi, дошкамi пазабiваюць, хлёркаю пазасыпаюць... А што Прыбiральнiк без харчоў застанецца, нiкога i не турбуе. Што закалацiўся, як авечы хвост? Чалавечыну не ўжываю, толькi гной i сiкуны. Вось памачыся ў келiх, а то смага замучыла. Зiрнi ў дзiрку... Суха i чыста. Усе запасы выйшлi.
Дагледжаная рука з сiнiмi пазногцямi працягнула адпачыннiку трэснуты слоiк. З перапуду той ледзь пацэлiў струменем у келiх Прыбiральнiка. Ад страху адпачыннiк не адчуў доўгачаканай палёгкi. Ён вярнуў слоiк гаспадару, якi ўвобмiльг заглынуў бурштынавую вадкасць.
— А што ў нас на другое? Га? Булёнчык люблю, але i ад другога не адмоўлюся, — смярдзюча загаварыў змяiнагаловы Прыбiральнiк i строс з рэдкай барады кроплi сiкуноў.
— Па вялiкаму... Я па... Па вялiкаму хадзiў... Схадзiў ранiцаю... Даруй... Даруйце...
— Да-арую! — Прыбiральнiк выцягнуў з вядра вялiкi шмат газеты з зялёнай кляксаю i як сурвэткаю абцёр вусны i прамакнуў бараду.
Не зводзячы вачэй з Прыбiральнiка, адпачыннiк завёў руку за спiну, адкiнуў кручок i адступiў на яркi ад красавiцкага сонца двор. Пасля цемры ўсё навокал здалося яму асляпляльна-сiнiм. Не спыняючыся, адпачыннiк прабег кiламетры са тры i толькi тады спынiўся, каб схаваць мужчынскую адзнаку i зашпiлiць нагавiцы.
LII. АДПАЧЫННІК
Адпачыннiку зрабiлася млосна ў гэтым свеце. І ён узяў квiток на самалёт i прыляцеў на Поўдзень, да Чорнага мора.
Пачатак красавiка. Айва ў квеценi.
Адпачыннiк сядзеў у кавярнi за белым сталом, на якiм у празрыстай шклянцы стаялi брудныя сурвэткi. Ён глядзеў у фантан, у тонкiя струменi i думаў, што яны занадта бiялагiчныя, чалавечыя, i яму зноў стала нудна i млосна.
Кава хутка астывала на скразняку. Адпачыннiк не любiў пiць каву з таўстасценных парцэлянавых кубкаў, тым больш, калi ў посудзе неставала вушка. Але напой быў выдатны — моцны з густым шумам. Мутарна — падумаў Адпачыннiк. Яму захацелася пайсцi ў парк i знайсцi там лаўку са спiнкаю, каб можна было адкiнуцца i выцягнуць ногi, але ён не ўстаў i застаўся ў кавярнi разглядаць жанчын. Яны пiлi белае вiно за суседнiм столiкам. У адной з iх пад непрыгожым тварам ляжаў на стале вялiзны, абцягнуты тонкiм швэдрам бюст. Другая, драбнейшая, з тонкiмi цёмна-сiнiмi вуснамi iмгненна заўважыла зацiкаўлены позiрк Адпачыннiка. Той адвярнуўся i зноў стаў глядзець у фантан. Фантан тым часам ачах, нiбыта ў яго раптоўна скончылася жаданне струменiць i забаўляць прысутных. Адпачыннiк з сумам спынiў вочы на галiне айвы, што расла каля самага ўвахода ў кавярню. Ён шэптам лiчыў ружовыя кветкi. Яму пагоршала. Давялося пакласцi локаць на стол, каб падтрымлiваць ацяжэлую галаву. У яго над страўнiкам круцiўся клубок гарачынi, такое бывае, калi нашча глынуць неразбаўленага спiрту. Нечакана свет паяснеў. Адпачыннiк зрабiў вялiкi глыток прахалоднай i таму кiславатай кавы. Жанчына з блакiтным тварам i сiнiмi вуснамi падсела да Адпачыннiка.
— Табе блага? — пытанне нязмушана зляцела з яе экзатычных вуснаў.
— Не магу ўстаць...
— Трэба крышку выпiць, i ўсё пройдзе, — у жанчыны быў голас выхаванай медсястры.
Пра тое, што спiртное дапамагае ад усiх хваробаў, акрамя алкагалiзму, Адпачыннiк ведаў i без сiнягубай жанчыны, але iсцi да стойкi не хацелася. Ён дастаў грошы i паклаў на стол:
— Схадзi па лекi.
Блакiтнатварая медсястра вярнулася наўздзiў хутка:
— А маю прыгожую сяброўку можна запрасiць за наш столiк?
— На дзвюх у мяне не хопiць сiлы, нават пасля лекаў.
Жанчына расцягнула цёмныя губы i пайшла казаць сяброўцы, што ў Адпачыннiка нестае сiлы на дзвюх. Можа, блакiтнатварая гаварыла сваёй сяброўцы i што iншае. Адпачыннiк не чуў, бо ў бары досыць гучна iграў магнiтафон. Калi жанчына праносiла паўз фантан свой вялiкi, прыўзняты тугiм станiкам бюст, настрой у Адпачыннiка прыўзняўся. Настрой палепшаў i ад добрай порцыi каньяку, а можа i ад фантана, якi ачуняў i заструменiў з пругкай сiлаю i яркай прыгажосцю.
Блакiтнатварая жанчына сядзела насупраць Адпачыннiка, i яны пiлi каньяк i гаварылi пра рознае глупства. Пра тое, што айва квiтнее раней за iгрушу, а алыча — раней за слiву, што на платанах вось-вось патрэскаюцца пупышкi. У Адпачыннiка прайшла млявасць i з’явiлася лёгкасць ва ўсiм целе. Ён больш не падтрымлiваў рукою галаву.
Адпачыннiк прапанаваў жанчыне прайсцiся ў парк, дзе знайшлася лаўка са спiнкаю, на якую можна было адкiнуцца.
За чорнымi галiнамi бязлiстага платана стаяў белы скрылiк маладзiка.
— Як ты сябе адчуваеш? — з блiзкай цемры спыталася жанчына.
— Выдатна, — сказаў Адпачыннiк халоднаму маладзiку.
— Дарма ты не запрасiў маю сяброўку...
— І сапраўды: у яе такi выдатны бюст, — Адпачыннiк дастаў з кiшэнi прыхопленую ў кавярнi сурвэтку i выцер сiнюю памаду з жаночых вуснаў.
— Ты не пойдзеш да мяне?
— Мне будзе дастаткова тут, пад платанам.
Жанчына дастала з сумачкi блiскучы пачак з прэзерватывам.
Пад кароткай спаднiцай у блакiтнатварай нiчога лiшняга не было. Адпачыннiк наталiўся значна хутчэй, чым меркаваў. Прэзерватыў ён кiнуў у сметнiцу, бо не любiў, калi расцягнутыя гумкi валяюцца пасярод вулiцы.
— А цяпер куды? — спыталася жанчына з цемры, што пахла айвовай квеценню.
— У аэрапорт.
Жанчына засталася ў парку, на лаўцы.
Адпачыннiк iшоў пустым праспектам i думаў, што такое кароткае каханне бывае толькi ў амерыканцаў.
Млосць вярталася да яго.
LIII. МЯРЗОТНІК
Мярзотнiк абрэзаў пазногцi на руках i нагах. Ён не выкiнуў iх, як робiць большасць звычайных людзей, а сабраў у гурбачку пасярод пiсьмовага стала i доўга з замiлаваннем разглядаў. Згарнуўшы далонь лодачкаю, Мярзотнiк ссунуў пазногцi на край стала i ссыпаў на глянцавы аркуш паперы, якi склаў у некалькi столак i засунуў у кiшэню шарага ангельскага пiнжака. Паправiўшы перад люстэркам тугi вузел чорнага гальштука, ён выйшаў са сваёй кавалерскай кватэры. Пазвоньваючы ключамi, Мярзотнiк накiраваўся ў Траецкае прадмесце, дзе доўга прастаяў у букiнiстычнай краме "Вянок", разглядаючы карэньчыкi дарагiх альбомаў па мастацтву. Некалi даўно, у пару сваёй перадвайсковай маладосцi ён вучыўся на педагагiчным аддзяленнi мастацкай вучэльнi. Але ў войску Мярзотнiка палюбiў начальнiк асобага аддзела. Ён i дапамог паступiць ва унiверсiтэт, на юрыдычны факультэт. Вучыцца давялося на вечаровым аддзяленнi, бо ўдзень Мярзотнiк хадзiў на службу ў Камiтэт Дзяржаўнай Бяспекi. Яму падабалася праца з яе таямнiчасцю i правам насiць зброю. Акуратнасць i педантызм дапамагалi зрабiць кар’еру, невялiкую, але дастатковую, каб цешыць уласнае самалюбства. І вось цяпер, стоячы ў краме "Вянок" i гледзячы на супервокладкi альбомаў Малевiча i Энгра, ён згадаў студэнцкую сталоўку, якую называлi "Бухенвальд". Успомнiўся малапрыемны эпiзод, калi, п’ючы гарбату, ён выкалупаў лыжачкай з кiслага тварагу рудое цельца мёртвага прусака. Злосць i жаданне адпомсцiць з’явiлася на шарым твары Мярзотнiка. З кнiгарнi ён дайшоў да метро i праз якiх пятнаццаць хвiлiнаў шыбаваў па вулiцы Друкарскай у кiрунку сталоўкi № 32, якую i дагэтуль студэнты называюць мiж сабою "Бухенвальд". У пустой таннай сталоўцы Мярзотнiк выглядаў недарэчна ў сваiм новым дарагiм гарнiтуры. Дзяўчаты ў марлевых каўпаках з цiкавасцю сачылi за незвычайным наведнiкам, якi паставiў на спод адно сырнiкi i гарбату. Пад пiльнымi позiркамi Мярзотнiку было цяжка здзейснiць задуманае, але, на ягонае шчасце, у нетрах кухнi адбыўся выбух. Пэўна, нехта ўпусцiў на падлогу пяцiлiтровы балон з кансерваванымi кабачкамi. Пакуль дзяўчаты войкалi i вохкалi, Мярзотнiк паспеў прыправiць абрэзанымi пазногцямi свежую капусту, якая чакала ў сподачках галодных студэнтаў. Калi Мярзотнiк паварочваў з Друкарскай на праспект Скарыны, ён думаў пра тое, што ў беларускай мове ангельскае слова сатысфакцыя ўспрымаецца хутчэй як помста, а не задавальненне.
LIV. ГРЫБНІК
У Грыбнiка было запаветнае месца.
Уставаў Грыбнiк рана, гадзiны ў тры, i з вялiкiм лазовым кашом выходзiў з цёмнага соннага мястэчка. Ён любiў адзiноту i ноч перад золкам, любiў ранiшнi цяжкi туман.
Аднаго разу ў тумане ён напаткаў сямейства дзiкоў. Выйшаў на поле з хмызоў i ўбачыў, як з-за буртоў бульбы выбег вялiзны дзiк, за iм па раллi пабегла свiння з паласатымi кабанчыкамi. Грыбнiк пашукаў вачыма якога дрэва, каб, калi што, узлезцi i ўратавацца. Дрэваў не было: арэхавыя хмызы ды бясконцае бульбяное поле з нiзкiмi буртамi. Грыбнiк хацеў быў уцякаць, але перадумаў, бо дзiкi не заўважылi яго i мiрна беглi па раллi.
Пасля сустрэчы з дзiкамi Грыбнiку прыснiўся сон, у якiм паўтаралася спатканне з дзiкамi, толькi ў сне велiзарны кныр заўважыў яго i, разявiўшы iкластую пашчу, пачаў нападаць. Ад сполаху Грыбнiк прахапiўся i доўга не мог заснуць. Ён варочаўся на мулкiм ложку ў пакамечаных прасцiнах каля гарачай жончынай спiны i пераконваў сябе, што трэба набыць паляўнiчую дубальтоўку i, калi якая звяруга сунецца, дык пекануць у лоб свiнцовым жаканам.
Стрэльбу Грыбнiк не прыдбаў, бо не захацеў выпрошваць дазвол у мiлiцыянтаў. І адзiнай зброяй, якую ён браў у лес, па-ранейшаму быў стары сцiзорык.
Грыбнiк перайшоў чыгуначны пераезд i накiраваўся да балоцiстае лагчыны, парослай чэзлым бярэзнiкам, дзе паклаў у кош дзесятак вялiкiх "бабак". За лагчынаю пачыналася гара i бярозавы гай, у якiм на верасовых палянах Грыбнiк нарэзаў "чырвонагаловiкаў" i тых жа "бабак", толькi страйнейшых. З бярэзнiку праз поле ён пайшоў у невялiчкi ельнiчак пашукаць лiсiчак. Грыбнiк любiў лiсiчкi, бо растуць яны вялiкiмi сем’ямi дый не чарвiвеюць. У ельнiку лiсiчак не было, пэўна, ужо адышлi. Але Грыбнiк не засумаваў, бо наперадзе чакала запаветнае месца з баравiкамi. Месца тое — вузкая прычыгуначная лесапалоса. І трэба ж такому здарыцца, што менавiта ў ёй разраслася грыбнiца. Крэпкiя тоўстыя баравiкi выходзiлi ледзь не да самага адхону. Грыбнiк не ведаў лепшага вiдовiшча, чым высокi брунатны баравiк у смарагдавай траве.
Ён прайшоў праз чыгуначны пераезд, на якiм вiсклiва пазвоньваў апушчаны шлагбаум. Каля пасястай дошкi стаяла жонка пуцявога абходчыка з жоўтым скручаным сцяжком. На галаве ў жанчыны нязграбна сядзела мужава чырвоная фуражка.
— Лёдзя, а дзе гэта мужык твой? — Грыбнiк паставiў кош на шлагбаум.
— А чорт яго ведае, павалокся некуды. А тут вось таварняк у 10.20 трэба сустракаць. А ты, Вiталь, мусiць, грыбное месца недзе тут знайшоў, бо ўсё каля нашага пераезда круцiшся?
Грыбнiк зняў са шлагбаума кош з грыбамi i незадаволена прамармытаў:
— Якiя тут грыбы каля смярдзючых шпалаў? Мухаморы дый паганкi, цi трутавiкi на дрэвах...
Каб не выдаць свайго запаветнага месца, яму давялося сунуцца ў другi бок, пераходзiць праз палатно i рабiць вялiкi крук. Нарэшце ён дайшоў да купкi высокiх елак, пад якiмi i пачыналася грыбнiца баравiкоў. Грыбнiк так захапiўся зразаннем i складаннем у кош магутных, iнакш не скажаш, грыбоў, што сам не заўважыў, як апынуўся каля яркай, жоўтай з чорным у крыжы, радзюжкi. На той, раскiнутай на iмху пад сасною радзюжцы задыхана стагнала жанчына. У яе памiж сцёгнаў хутка рухалiся ўверх-унiз мужчынскiя клубы. Радзюжку Грыбнiк пазнаў адразу, бо такая, жоўтая ў чорныя крыжы, была адна на ўсё мястэчка i выткала яе Грыбнiкова мацi. Каханкi не заўважылi напоўненага злой помслiвасцю Грыбнiка. Пуцявы абходчык смактаў белую шыю Грыбнiковай жонкi i пакiдаў на ёй свежыя ружовыя сiнякi.
— Зараз я вам... — мармытнуў Грыбнiк i схаваўся за елкаю.
У двары пуцявога абходчыка ён пагрукаў у акно зялёнага дагледжанага дамка. Неўзабаве на ганку з’явiлася абходчыкава жонка.
— Лёдзька, я вось толькi што мiлiцыянта Савiча сустрэў, ён на матацыкле ў Стоўбцы ляцеў. А мяне ўбачыў, спынiўся i папрасiў, каб я табе перадаў... Толькi ты не перажывай надта...
Лёдзiн твар стаў белы, як пясок каля пераезда.
— І не плач... Мужыка твайго машына збiла каля малаказавода. Ён яшчэ жывы. У бальнiцы. Але Савiч сказаў, што, мусiць, не выжыве, бо галаву яму моцна пабiла.
Лёдзя заскуголiла тоненька, па-сабачы.
— Ты, Лёдзя, у бальнiцу бяжы, а я пераезд павартую.
Абходчыкава жонка, як стаяла ў хатнiм халаце, так i пабегла ў мястэчка.
Грыбнiк зайшоў у дом. Ён ведаў, што ў абходчыка ёсць дубальтоўка. Яна вiсела на сцяне ў спачывальнi над шырокiм, засцеленым стракатай, бурачковай i сiняй у квадраты, радзюжкай. Рэмень з патронамi Грыбнiк зняў з цвiка ў кладоўцы. Узброены дубальтоўкаю ён рушыў у сваё запаветнае месца.
Спатолiўшы смагу кахання, абходчык i Грыбнiкова жонка пiлi самагон, заядаючы хлебам, салам i памiдорамi. За гэтым мiрным заняткам iх i заспеў Грыбнiк. Правая руля дубальтоўкi выплюнула набой шроту ў твар абходчыка пуцей, а левая — у спiну жонкi-здраднiцы, якая спрабавала ўцячы. Перазарадзiўшы стрэльбу, Грыбнiк два разы стрэлiў у горла жончынага спакушальнiка. Забiўшы яго, ён зноў жа два разы пусцiў шрот пад жончыну патылiцу. Трупы каханкаў Грыбнiк склаў побач i накрыў яркай, у крыжы радзюжкаю.
Паўпляшкi самагону ён выпiў з рыльца i са смакам закусiў чырвоным, як кроў, памiдорам.
Захмялелы Грыбнiк зняў чаравiк, сеў пад сасну i нацiснуў на курок вялiкiм пальцам босай нагi. Толькi нiводная шрацiна не трапiла ў сэрца. І праз якiх пятнаццаць хвiлiнаў Грыбнiку давялося ўстаўляць у рот дзве рулi стрэльбы, каб назаўсёды развiтацца з любай лесапалосай, поўнай крамяных баравiкоў.
Стрэлаў нiхто не чуў, бо iх паглынуў грукат цягнiкоў, таварняка i пасажырскага.
У турме скалечаны Грыбнiк вельмi пакутаваў, асаблiва напрыканцы жнiўня i ў вераснi. Ён любiў i мог гадзiнамi расказваць сваiм асуджаным на прымусовае зняволенне таварышам пра запаветныя месцы, пра лiсiчкi i чырвонагаловiкi.
— Каб яны ў якiм iншым месцы любiлiся, далiбог, не страляў бы, — казаў Грыбнiк i плакаў, успамiнаючы пакiнуты каля шлагбаума кош грыбоў.
LV. ЛІРЫК
Яны зайшлi ў пустую кватэру.
— Зараз прыгатую каву, — сказала жанчына, калi здымала капялюш.
Лiрык моўчкi прайшоў у залю, дзе, цяжка ўздыхнуўшы, апусцiўся ў чорны скураны фатэль.
Жанчына прынесла на срэбным сподзе каву i канапкi.
— Чорную цi з вяршкамi?
— Чорную, — ледзь чутна вымавiў Лiрык.
Ён глядзеў на жанчыну халоднымi вачыма, як звычайна пазiраюць у тэлевiзар. Яна сядзела, адкiнуўшы плечы, каб лепш вылучалiся круглыя грудзi. Пад паўпразрыстай кашуляй чарнеў карункавы станiк.
Лiрык не хацеў блiзкасцi, на ягоным твары ляжала пячатка адчужэння. У жаночых вачах з’явiлася прыкрасць. Ён выпiў каву, запалiў цыгарэту, прапанаваў запалiць жанчыне. Яна палiла i пажадлiва ўсмiхалася. Ён узняўся з фатэля i ўважлiва, нiбы лекар, агледзеў яе з галавы да ног. Жанчына iмгненна зразумела мужчынскае памкненне.
— Мне распрануцца? — яна паклала цыгарэту на край крышталёвай папяльнiцы.
— Станiк можаш пакiнуць, мне падабаецца ўсё чорнае: чорная кава, чорны станiк, чорны настрой...
— Ты — рамантык?
— Так, як i кожны лiрык.
Жанчына скiнула спаднiцу, пад якой былi адно чорныя карункавыя майткi.
— Табе прыемна глядзець, як я распранаюся?
— Мне прыемна думаць, што ты распранаешся.
Жанчына завяла рукi за спiну i расшпiлiла станiк. Яна стаяла перад iм цалкам аголеная.
— Пайшлi, — нарэшце сказаў Лiрык i пагасiў недапаленую цыгарэту.
Яны зайшлi ў цёмную спачывальню.
Лiрык падумаў, што ўчора ў гэтую спачывальню ён прыводзiў iншую жанчыну, зусiм не падобную да гэтай, усмешлiвай.
— Кладзiся, — загадаў Лiрык i распусцiў пас.
— А ты...
Ён павольна распрануўся, лёг побач з ёю i пяшчотна правёў рукою па яе плечуку.
— Колькi ў цябе было мужчын?
— Я iх не лiчыла, гэта мужчыны займаюцца такiмi глупствамi, як падлiк спакушаных дзяўчат...
— А хто быў першы? Толькi не кажы, што ён загiнуў у аўтакатастрофе i ты не можаш яго забыць.
— На жаль, усё было не так. Першы быў мой стрыечны брат, якi прыйшоў з войска ў адпачынак... Мне было пятнаццаць... Хадзiла ў школу.
— А хто быў апошнi?
— Прайшло больш за месяц...
Лiрык прыгарнуў жанчыну i пацалаваў. У лоб, як на развiтанне цалуюць дзяцей.
— Табе сумна са мною?
— Зусiм не.
— У цябе сумныя вочы.
— Гэта толькi здаецца.
— Пацалуй мяне... Толькi не так, як цалуюць дзяцей.
У жанчыны была вельмi белая скура. Лiрык нiколi ў жыццi не бачыў такой бялюткай i пяшчотнай скуры. Ён лашчыў яе ўсю кранальнымi дотыкамi вуснаў. Лiрык авалодаў жанчынай асцярожна i запаволена. Яны доўга ляжалi злiтыя ў непадзельнае цэлае.
Лiрык устаў з ложка i адвярнуўся.
— Можна, я пайду ў лазнiцу?
— Вядома, iдзi...
У глыбiнi кватэры зашархацеў душ.
Лiрык сядзеў у чорным скураным фатэлi. Ён апрануў адно белую свежую кашулю з накрухмаленым каўняром.
Калi жанчына вярнулася з лазнiцы i пабачыла Лiрыка, што спаў у пакоi, яна спалохалася, бо ён выглядаў як нежывы.
LVI. ДЭПУТАТ
Дэпутат запхаў iспанскi берэт у кiшэню плашча.
— Надвор’е цудоўнае, можна хадзiць i голай галавою.
Дэпутат глянуў праз акуляры на адбiтак Аспiранта, якi з’явiўся ў люстэрку з-за ягонага пляча:
— І ты ўцякаеш з другога аддзялення?
— Трэба набыць лямпачку з маленькiм цокалем. Перагарэла. Увечары працаваць не магу.
— А я хачу пераапрануцца, каб на фуршэт да мiнiстра пайсцi ў строi. Ты ў якi бок? — у iнтанацыi Дэпутата прамацвалася жаданне пазбавiцца ад Аспiранта.
— Нам па дарозе, — здзеклiва канстатаваў той.
З опернага тэатра яны накiравалiся ў бок скверыка, што не носiць iмя пiянера-героя Марата Казея, хоць помнiк непаўналетняму немцабойцу там i стаiць.
— Ну i як вам у дэпутатах?
— Кепска, братка. У галаве замест паўшар’яў ляжаць кавалкi бетону. Калi пачынаю думаць, яны труцца адзiн аб адзiн, крышацца, крыгочуць. Кыхр-р-р, кыхр-р-р, — Дэпутат закашляўся.
— А "Гульню ў шкляныя перлiны" Германа Гесэ больш не перакладаеце?
— Ты, братка, шмат помнiш...
Яны перамiнулi класiчны будынак генеральнага штаба мiнiстэрства абароны i моўчкi пашыбавалi па ўзбярэжжы Свiслачы.
Аспiрант не стаў казаць Дэпутату, што памятае, як той у п’янай шчырасцi прызнаўся, што толькi аднаго разу ў жыццi пачуваўся чалавекам.
— Аднойчы, братка, я быў чалавекам. Здарылася тое пад Гамбургам. Вечарэла. Турыстычны аўтобус спазняўся ў гатэль, але мужчыны пасля нямецкага чорнага пiва запатрабавалi ў шафёра прыпынку. Я адышоўся ў высокую траву, прысеў i пачуў гудзенне вялiкага горада. Гу-у-у... Трава казыча дупу, з мяне вывальваюцца шлакi, за небакраем гудзе Гамбург, i я адчуў сябе чалавекам.
Дэпутат з Аспiрантам парукалiся каля станцыi метро "Пляц Перамогi", дзе гарэў Вечны агонь у гонар палеглых у барацьбе з фашысцкай Нямеччынай.
Лямпачку з маленькiм цокалем Аспiрант набыць не паспеў, крама зачынiлася. Назаўтра ранiцай давялося iсцi па яе зноў. Па дарозе Аспiрант набыў газету, у якой прачытаў паведамленне, што Дэпутат прызначаны паслом у Федэратыўную Рэспублiку Нямеччыну.
— Цiкава, цi будзе Дэпутат ездзiць пад Гамбург у высокую траву, каб адчуць сябе чалавекам? — прамармытаў сабе пад нос Аспiрант i выкiнуў газету.
LVII. ПРЫТУЛЯЛЬНІК
Лета. Спёка. Тралейбус. Проймы.
Трынаццацiгадовы Прытуляльнiк стаяў на задняй пляцоўцы i пазiраў, расплюшчыўшы нос аб шыбу, у запыленае акно.
На прыпынку "Пратэзны завод" у салон узнялася пяцiдзесяцiгадовая мажная кабета. Яна ўпэўнена заняла месца побач з хударлявым вузкагрудым Прытуляльнiкам. Ён адхiнуўся ад шыбы i скасавурыўся на спадарожнiцу — глыбокiя зморшчынкi апускалiся ад трапятлiвых крылцаў тонкага носа да куточкаў поўных падмаляваных пунсовай памадаю вуснаў. Фарбаваныя ў белыя, валасы былi завiтыя ў дробныя-дробныя кудзеркi. Пагляд Прытуляльнiка ссунуўся нiжэй — конусы ёмiстых грудзей былi забраныя ў станiк, не раўнуючы, як у рыцарскiя латы, прахалода белай крухмальнай кашулi спынялася глыбокай чарнатой спаднiцы, што туга абцягвала вялiкi круглы жывот. Прытуляльнiк зрабiў лёгкi, ледзь заўважны крок. Ягоны востры, яшчэ зусiм дзiцячы локаць слiзгануў па чорнай бавоўне жаночае спаднiцы.
"Якi тугi ў яе жывот?! — зазначыў Прытуляльнiк. — Якi ён пругкi i тугi! Нiколi б не падумаў, што ў такой старой кабеты можа быць такi тугi жывот".
Прытуляльнiк адчуў, як у ягоных школьных нагавiцах за прарэхай, у якой не хапала гузiка, узнiкла напружанасць, а потам пругкасць i напятасць. Прытуляльнiк зрабiў яшчэ крок, але ўжо не лёгкi, а рэзкi i нахабны, так каб усёй рукой прыцiснуцца да пукатага жывата пяцiдзесяцiгадовай спадарожнiцы. Кабета адсунулася, падумаўшы, што дотыкi школьнiка выпадковыя. Ён зноў прытулiўся i налёг на жанчыну так, каб плечуком датыкацца да ёмiстай цыцкi. Кабета, нарэшце ўцямiўшы, што азначаюць прытуляннi, павярнула да хлопца насаты твар.
— Ты што робiш? — тралейбусны салон запоўнiў сухi шэпт, шорсткi i пыльны, як асфальт.
— Я чырванею! — адпрэчыў Прытуляльнiк i саскочыў на прыпынку "Вячэрняя школа".
Ён сапраўды быў пунсовы, бо кроў з пахавiння ўдарыла ў галаву.
LVIII. МАЛЫ РЫБНІК
Малы Рыбнiк уладкаваўся ў краму "Акiян".
Пэўна, ён быў адзiным юнаком у горадзе, каго не раздражняў пах гнiлых селядцоў i смак перастаялай цвiлой вады. Ён нават любiў ёдзiстую мляўкасць марской капусты i гумовую саладжавасць кальмараў. Адным словам, Малы Рыбнiк быў дробным вычварэнцам. Ён натуральна ўздымаўся на сёмае запаветнае неба, калi ўзлазiў на цыстэрну, поўную яшчэ варухлiвых люстраных карпаў. З сапраўднай вынегаю Малы Рыбнiк чэрпаў рыбiн вялiкiм сачком i кiдаў iх у ацынкаваныя балеi, растрасаючы кропелькi мiлага водару.
Пасля чарговага завозу жывых карпаў у "Акiян" стомлены Рыбнiк сядзеў на перакуленай балеi. Ён адчуваў такую палавую ўзбуджанасць, што не мог абысцiся без дапамогi рук. Справа ў тым, што перад ягонымi вачыма стаяла i нiяк не жадала знiкаць пiкантная карцiна: загадчыца аддзела кансерваў, даўганогая маладзiца з велiзарнымi грудзьмi, схiлiлася над скрынкаю i пачала перакладаць бляшанкi са шпротамi ў валiзу. Малы Рыбнiк якраз сядзеў на кукiшках i збiраў у вядро наплюханую карпамi лужыну. Маладзiца нахiлiлася так, што караткаваты халат узняўся ледзь не на плечы. Рыбнiку адчынiлася ашаламляльнае вiдовiшча: у ямцы памiж сцёгнаў i клубоў чарнела рыбiна похвы. Кiнуўшы анучу, ён схаваўся за скрынi з кансервамi i, счакаўшы, пакуль сыдзе загадчыца, расшпiлiў нагавiцы ды пачаў масiраваць свой пругкi, нiбыта мянтуз, стрыжань. Мацiцовыя кроплi насення плытка ўпалi на падлогу якраз у той момант, калi за спiнаю Малога Рыбнiка загучаў голас загадчыцы аддзела кансерваў:
— Дык вось чым займаецца на адзiноце малы нягоднiк!
Ад сполаху Рыбнiкаў стрыжань сцiснуўся i схаваўся ў кулаку, як той вiнаградны вусень у ракавiнку.
— Я за карпамi лужыны збiраў. Яны наплюхалi, не прайсцi... Трэба ж было падмыць, — голас юнака дрыжаў, як хвост карпа, якому кухар адразае галаву.
— Падмываў, кажаш? Якi ты старанны хлопчык, як ты любiш парадак i чысцiню... А я i не ведала, што ты любiш падмываць за карпамi. Ты ж любiш падмываць, праўда? — загадчыца аддзела насоўвалася на Малога Рыбнiка ўсiм сваiм высокiм целам, усёй магутнасцю грудзей, падобных да кiлаграмовых ананасаў.
— А я заўсёды мыю падлогу, — Рыбнiк прыўстаў з балеi i нязграбна пачаў хаваць у прарэху слiзкi чэлес.
— А ты ведаеш, малы мярзотнiк, што ў мяне памiж сцёгнаў ёсць чорная рыбка i яе трэба таксама мыць. І зараз ты памыеш маю маленькую рыбку сваiм маленечкiм языком, — загадчыца нацiснула рукамi на юнаковы плечы, i той бязвольна апусцiўся на каленi.
Салодкi, прахалодны водар свежае рыбы ахутаў Малога Рыбнiка цалкам: юнак апусцiўся ў падводнае царства.
Наступным ранкам дырэкцыя крамы "Акiян" абвiнавацiла Рыбнiка ў крадзяжы кансерваваных шпротаў i звольнiла.
LIX. РУСАЛКА-2
Русалка ўскочыла ў кватэру першая. Мужчына праслiзнуў за ёю ў цемнаваты перадпакой. Яна прапанавала распрануцца тут жа, каля скрынi з абуткам i пачапельнiка. Апранахi, ломячы рукавы i калашыны, пападалi на кiлiм. Ён са здзiвам разглядаў рабацiнне на шырокай Русалчынай спiне. Тая, ужо цалкам аголеная, азiрнулася i спытала:
— Што? Шукаеш мой хвост? Не шукай. Русалчыны хвасты засталiся ў XІX стагоддзi.
Русалка пацягнула мужчыну ў лазнiцу, дзе ўключыла душ са срабрыстым гафрыраваным шлангам.
— Шланг душа заўсёды нагадвае мне пра цмока, якi i спакусiў Адама i Еву ў Боскiм Раi... Як там было? — мужчына пацалаваў Русалчыну рабую лапатку. — Карацей, вогненна-чырвоны анёл выгнаў першых людзей з-пад райскiх шатаў... Не пашанцавала...
— У мяне такая глыбокая адтулiна, што ў ёй заўсёды застаецца вада, — стоячы ў ванне, паведамiла Русалка i паставiла адну нагу на край чарупiны. — Паглядзi, якая глыбiня. Засунь туды палец...
— А вада такая халодная, — ускрыкнуў мужчына, трапiўшы пад струменi. — Здаецца, так пiсаў Камю ў сваiм "Падзеннi", калi дзяўчына-самагубца кiнулася з моста ў рэчку.
— Зараз, зараз, зараз... Зробiм табе цяплейшую... А цi-цi, а цi-цi... Здаецца, так прыгаворвае матка, калi кладзе ў начоўкi сваё немаўлятка, а яно разяўляе бяззубы рот, маўляў, радуецца, маўляў, смяецца... А цi-цi... У мяне нiколi не будзе дзяцей, я так вырашыла.
Вада пацяплела. Мужчына цалаваў млечны шлях рабацiння на Русалчыным хрыбетнiку.
— Скажы мне, любая, а цi праўда, што Русалка можа зацяжараць ад тапельцавага насення?
— У XІX стагоддзi, любы, усе казкi засталiся ў мiнулым... А можа ты хочаш, каб я ўтапiла цябе, зацягнула ў глыбiню, а потым яшчэ зацяжарала?
"І зусiм у яе не глыбокая... Наадварот, — падумаў мужчына. — Вузкая i караткаватая дый поўная мяне... Стоячы нязручна".
Русалка трымала шланг-цмока за горла, каля самай галавы-распырсквальнiка. Локцем яна пацiху закручвала халодны кран. Вада пагарачэла.
— А цi-цi! — закрычала Русалка. — А цi-цi!
На каханкаў ляцеў кiпень. У густой пары патанула экстатычнае заканчэнне акта.
— Цiкава, як хутка сыдуць з майго пляча пухiры апёкаў? — спыталася Русалка ў мужчыны, што выцiраў голаў махровым ручнiком.
— Думаю, праз тыднi два i следу не застанецца, — сказаў той, разглядаючы свае ружовыя апараныя пальцы.
LX. ДАМАВІК-6
Лiтаратар жыў каля iнфекцыйнай бальнiцы. Штодня даводзiлася праходзiць каля яе. Вядома, ён не карыстаўся тэлефонным апаратам, што вiсеў на вартаўнiковым буданчыку каля металёвай механiзаванай брамы. Можа, таму лiтаратар не баяўся падхапiць жаўтуху-гепатыт цi якую iншую трасцу з халераю. Да людзей у белых ды iншаколерных халатах ён ставiўся абыякава, без шкадобы i спачування. Ходзяць сабе за плотам i хай сабе ходзяць. Ёсць яны i ёсць я, i нiшто нас не знiтоўвае. Толькi нельга сказаць, быццам бы лiтаратара зусiм не цiкавiла бальнiца. Яму вельмi падабалiся цагляныя дамкi, збудаваныя на пачатку стагоддзя ў казачным стылi мадэрн. Ён нават марыў займець, калi стане вядомы i адпаведна заможны, падобны вось такi акуратны дом пад чырвона-брунатнай дахоўкаю. Асаблiва падабаўся дом з крыжыкам над уваходам.
Аднаго разу, шпацыруючы каля iнфекцыйнай бальнiцы разам з крытыкам, лiтаратар спытаўся:
— Бачыш дамок з пакручастым дахам?
— Звычайны мадэрн, — вiславусы крытык знiзаў сутулаватымi плячыма.
— Болей таго, — узбудзiўся вiхрасты лiтаратар, — правiнцыйны югендстыль... Але мне падабаецца... Гэта ж не дашчаная шпакоўня на лецiшчы i не раскiрэка будан экс-партыйца цi ньюкамерсанта... Гэта твор... Два асобныя ўваходы, вокны арачныя, канёк з флюгерам, падмурак высокi каменны, дзверы фiлянговыя, ганкi з каляровых цэментаў — чорны, чырвоны, блакiтны, i асноўнае — белыя накрухмаленыя фiранкi. Усё-ўсё разумею, i бальнiчны каларыт у iх, i элемент галечы прысутнiчае, i халадок эфiрны, лёгенькая пройма, скразнячок, ветрык, свежасць... стэрыльнасць мяне заўсёды вабiла...
— А мне ад такiх халерных баракаў тхне фармалiнам. Не разумею, нашто табе морг? Цi ты вырашыў займацца некрафiлiяй?
— Якi морг? Вунь дом, жоўты... — лiтаратар асекся. — А я нiколi не думаў, што адбываецца ўсярэдзiне. Стаiць i стаiць. Дах, сцены, вокны...
— Сутарэннi, — утроп дадаў крытык. — Другi ўваход вядзе ў сутарэннi, дзе ў холадзе на лёдзе захоўвалi нябожчыкаў, а ў верхнiм памяшканнi iх анатамiравалi. Толькi давай пагаворым пра iншае...
І крытык распавёў лiтаратару пра тое, як у дзяцiнстве яго паклалi на сорак дзён у гэтую iнфекцыйную бальнiцу. Мацi крытыка, а тады трэцякляснiка, працавала ў пiянерлагернай бiблiятэцы. З-за гнiлаватай перамёрзлай бульбы, якой кухар спрабаваў кармiць дзяцей, яна перасварылася не толькi з кухарам i лыжкамыйнiкамi, а i з загадчыцай медыцынскага пункта. У спрэчцы бiблiятэкарка, вядома, атрымала перамогу, i ў лагер прывезлi два кодабы добрае бульбы. Адпрацаваўшы чэрвень i лiпень, яна з’ехала на цэлы жнiвень адпачываць на Каўказ у Гагру, пакiнуўшы сына ў тым жа лагеры. І ўсё было б добра, каб не дурнiцы, што выспелi на калялагерным балотцы. Хлопец наеўся лясных ягад так, што страўнiк узбунтаваўся, i давялося бегчы ў медпункт i прасiць лекi, каб спынiць панос. Вельмi лагодная загадчыца ўгаварыла трэцякласнiка пераначаваць у iзалятары. А той, не бачачы пасткi, згадзiўся. Яна ж выклiкала з Мiнска "хуткую дапамогу", сказаўшы, што ёсць падазрэннi на дызентэрыю. Спрачацца, бунтаваць хлопцу не выпадала, i яго соннага i вялага перавезлi ўночы з лагернага iзалятара ў рэспублiканскую iнфекцыйную бальнiцу. Дызентэрыйнай палачкi аналiзы не выявiлi, i "стул" быў нярэдкi. Толькi памяркоўныя дактары вырашылi не рызыкаваць. І, праляжаўшы з хворымi дзецьмi тры днi, будучы крытык быў як i ўсе — з рэдзенькiм "стулам", тэмператураю i наяўнасцю палачкi. Хлопцу давялося праляжаць у мадэрновым дамку ажно ўсе сорак дзён. Праз закратаваныя вокны ён бачыў засаджаны бэзам двор, старую драўляную паветку i высозны паркан, над якiм зрэдчас праплывалi сiнiя тралейбусныя дахi. Сум i аднастайнасць зняволення крышку ўпрыгожвала дзяўчынка аднагодка. Яна дазваляла будучаму крытыку прыходзiць да яе ў ложак i засоўваць пальцы ў пругкую мiжножную цяплынь...
— Пасля выпiскi я нi разу яе не сустрэў, — са шкадобаю ў голасе скончыў свой аповед крытык.
Лiтаральна на другi дзень позна ўвечары лiтаратар вяртаўся дамоў i праходзiў каля бальнiцы. У завулку нi душы. Святло высачэнных лiхтарняў цьмянае i мярцвянае. Нават у будынку вартаўнiка вокны чорныя, як смала. Мёртва. А рэха крокаў такое гулкае i страшнае, нiбыта iдзеш па дарозе ў пекла. І ў той момант, калi лiтаратар наблiзiўся да морга, лiхтарнi ўспыхнулi ярчэй, яны, нiбыта маланка, асвяцiлi нерухомы краявiд i згаслi. Але не канчаткова. Над чорнымi шатамi клёнаў, у нябеснай сiнечы, вiселi крывава-гнiлаватыя лямпачкi. Яны нагадвалi кавалкi яшчэ жывой, яшчэ гарачай плоцi. Лiтаратар пабег па завулку пад ледзь жывымi лямпачкамi.
З таго часу ён iмкнуўся не трапляць уначы на той завулак, дзе стаяў морг.
Але такая перасцярога не ўратавала лiтаратара ад здарэння.
Ідучы ўраннi па хлеб, ён краем вока зiрнуў на фiлянговыя дзверы некалi любiмага дамка. Яны былi прачыненыя. З-за iх i пачулася меладычнае запрашэнне:
— Калi ласка, заходзьце... Яны стамiлiся чакаючы... Заходзьце, калi ласка...
Лiтаратар укамянеў. Яго ахапiў транс. Дробненькiмi крокамi ён прайшоў паўз вартаўнiковы буданчык, у механiзаваную браму i накiраваўся да морга. Цяжкiя дзверы расхiнулiся лёгка, нiбыта фiранкi. У кутку беласценнага пакоя ўзвышалася шкляная шафа з хiрургiчнымi iнструментамi. Побач стаялi беланогiя стол i крэсла. Пасярэдзiне пакоя на двух шырокiх сталах ляжалi iстоты: стары чорнабароды Дамавiк у скураным плашчы i вастраносых ботах i белагаловая Русалачка ў белых гольфах з шаўковымi кутасiкамi. Вочы абедзвюх iстот былi заплюшчаныя, рукi складзеныя на грудзях, але ўсё казала, што i стары i дзiця жывыя.
— Ты пабачыў, — аднекуль здалёк учуўся лагодны голас, — старога Дамавiка, якi яшчэ не памёр, i маленькую Русалачку, якая яшчэ не нарадзiлася. А цяпер iдзi i раскажы ўсiм пра тое, што чуў i бачыў.
Са здарэння i трансу лiтаратар выйшаў толькi ў хлебнай краме, пачуўшы раздражнёнае:
— Вось ваш хлеб, мужчына!