Авантурнік Сімпліцысімус

фон Грымэльсгаўзэн Ганс Якаб Крыстофэль


Кніга пятая

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ

Сімпліцы і сябар сардэчны ягоны ідуць у Швейцарыю на паклоны

Калі Хэрцбрудэр зусім ачуняў і залечыў свае раны, ён расказаў мне, як у цяжкай бядоце ён даў зарок адбыць паломніцтва ў Айнзідэльн. А як што цяпер ён зусім блізка ад швейцарскай граніцы, дык вось і думае ўчыніць гэта, кормячыся ў дарозе бедніцкай міласцінай; я быў вельмі рады пачуць гэта і прапанаваў яму свае грошы і кампанію, я нават хацеў адразу купіць два конікі, каб выправіцца з ім у падарожжа, праўда, не таму, што мяне парывала на тое пабожнасць і сумленне, а таму, што хацелася пабачыць швейцарскую рэспубліку, якая была адзінай дзяржавай, дзе працвітаў усімі жаданы мір. Мяне таксама парадавала, што падарожжа давала нагоду паслужыцца Хэрцбрудэру, бо я палюбіў яго, як самога сябе; але ён усё адхіліў: і маю дапамогу, і маю кампанію, спаслаўшыся на тое, што паломніцтва ўчыняецца толькі пеша, ды яшчэ пры гэтым трэба насыпаць у боты гароху. А калі ўжо мне аж так ў галаву ўроілася скласці яму кампанію, дык гэтым я не толькі яму парушу ўмілаваную багавейнасць, але і сабе спрычыню вялікую няўдобіцу, бо ж ён ісціме вельмі няспешна, самапаглыблена. А дапамогі ад мяне не прыме, бо сумленне яму не дазваляе ў час такога святога чыну жыць на грошы, здабытыя смертазагубствам і разбоем, а звыш таго не хоча ён уводзіць мяне ў вялікія траты і заяўляе, што і без таго я ўжо зрабіў дзеля яго болей, чым быў яму вінен, чым ён таго заслужыў і чакаў. Тут мы па-прыяцельску пасварыліся, і было гэта так ткліва і міла, што нічога падобнага я зроду не чуў і не бачыў; бо мы не ўжывалі ніякіх іншых аргументаў, апрача таго, што кожны бажыўся, быццам яшчэ не зрабіў другому нічога, што след было б зрабіць, і дабрачынствы кожнага яшчэ не аплачаны. Хэрцбрудэр больш за ўсё бедаваў, што, як ён казаў, я асыпаю яго шчадротамі, паслугамі і шчыраю дружбаю ў такой меры, што ён ніколі не здолее сплаціцца такою самаю; а я дкараў яго, што сёння, калі мне далося раз дагадзіць яму і даказаць сваю ўдзячнасць за ўсе ягоныя даброці, а ж не падступень які, не заяда, не ліхамыснік які, а сябар і руплівы слуга, ён адхіляе мяне як нявартага дружбы і службы, я нават нагадаў яму пра апошнюю волю добрай памяці яго бацькі і як мы абодва пад Магдэбургам змацавалі прысягаю нашую дружбу, якое цяпер ён мяне пазбаўляе і тым самым нас абодвух адразу хоча зрабіць клятваадступнікамі. Але ўсё гэта зусім не пераканала яго прыняць мяне ў сваю кампанію на паломніцтвапакуль я не заўважыў, што неўзлюб яму не толькі шчырае золата Олівера, але і маё агуднае бязбожніцкае жыццё. Таму я падмануў і ўгаварыў яго, што штурхае мяне на дарогу ў Айнзідэльн мой намер ачысціцца духоўна; а калі ён утрымае мяне ад гэтага памыснага кроку, дык пагалам мая бедная галава без пакаяння, а ён будзе трымаць за гэта цяжкі адказ. Вось так мне і ўдалося ўламаць яго, і ён напаследак згадзіўся наведаць святыя мясціны разам са мною, асабліва калі я паказаў (хоць усё гэта было няпраўда) сваё вялікае раскаянне ў грэшным жыцці, а таксама бажыўся, што я рашыў накласці на сябе спагонку і разам з ім пайду ў Айнзідэльн, насыпаўшы ў боты гароху..

Ледзь скончылася гэтая свара, як усчалася другая, бо Хэрцбрудэр быў занадта сумленны. Ён не згаджаўся, каб я ўзя\ў у каменданта на нас абодвух пашпарты ў полк. “Што? – усклікнуў ён. – Ці ж бо не намерыліся мы паправіцца і пайсці на пакаянне ў Айнзідэльн. І вось сам памяркуй, ты хочаш запачаткаваць гэта падманам і засляпіць людзям вочы хлуснёюі Хто зрачэцца мяне ў гэтым свеце, таго і зракуся я і я перад айцом маім нябесным, сказаў Хрыстосі Ці ж мы малпы дурныя? Калі б усе пакутнікі і прапаведнікі Хрыстовыя рабілі так, дык мала было б святых на небе. А калі мы пойдзем з імем Божым і пад яго аслонай, куды скіруюць нас яго святая воля і вызначэнне, і аддамо сябе яго добраму накіраванню, дык ужо ж, напэўна, Бог павядзе нас туды, дзе нашыя душы здабудуць спакой, неагуднасць і злагадуі” Але я сказаў яму, што мы не павінны спакушаць Бога, а мусім стасавацца да абставінаў і часу, заўжываючы сродкі, ад якіх не можам адмовіцца, асабліва таму, што паломніцтва сярод жаўнераў не практыкуецца, і калі мы ўяўнім свой намер, нас прымуць за дэзерціраў, а не за пілігрымаў, што можа спрычыніць нам немалыя турботы і клопат, а таксама паставіць пад пагрозу наша здароўе і нават само жыццё, бо вось жа і сам святы апостал Павел, з якім мы аніяк не можам раўняцца, надзіва хорашўа дастасаваўся да часу і звычаяў свету гэтага; аж пад канец Х\рцбрудэр змогся і саступіў, і я атрымаў пашпарт, каб выправіцца ў полк. Маючы гэты пашпарт, выйшлі мы з надзейным правадніком з горада ў той час, як ужо зачынялася брама, быццам збіраліся ў Ротвайль, але неўзабаве збочылі на вакольную дарогу і тае ж ночы перайшлі швейцарскую граніцу, а на раніцу завярнулі ў вёску, дзе экіпаваліся, купіўшы сабе даўгаполыя чорныя світкі, хабіты, паломніцкія кіі і ружанцы, а правадніка адпусцілі з Богам, шчодра яму заплаціўшы.

Усё ў гэтай краіне здавалася мне дзіўным, не як у іншых нямецкіх землях, быццам я апынуўся ў Бразіліі альбо ў Кітаі. Я ўбачыў, як там, у міры і спакоі, усе занятыя кожнае сваім, у хлявах поўна быдла, сялянскія двары кішаць курамі, качкамі і гусямі; вуліцы бяспечныя дарожнікам, у корчмах паўнымпоўна люду, усё бушуе, весяліцца і радуецца, людзі жывуць, не баючыся непрыяцеля, рабунку, без клопату за магчымую страту дабра, здароўя, а то і самога жыцця; усе жывуць бяспечна пад смакоўніцамі і алівамі і, калі параўнаць з іншымі нямецкімі землямі, у поўнай спатолі і радасці, аж мне гэтая зямля здалася раем зямным, хоць норавы там былі даволі грубыя. Усю дарогу я толькі і зіркаў па баках, а Хэрцбрудэр перабіраў ружанец; таму часам ён папракаў мяне, бо хацеў, каб я тварыў малітвы, а я ніяк не мог да гэтага прывыкнуць.

У Цюрыху ён выкрыў усе мае хітрыкі і таму вельмі суха выклаў мне ўсю праўду, бо калі мы ўчора начавалі ў Шафхаўзэне, дзе ў мяне ад гароху вельмі забалелі ногі, дык раніцай я пабаяўся ісці па гароху і папрасіў яго прыварыць, а тады ўжо зноў ссыпаць у боты, пасля чаго весела датупаў да Цюрыха; а ён ледзь ногі валок і сказаў мне:”Браце, на табе пакоіцца вялікая мілата Божая, бо ты і па гароху ідзеш, як па гладкай дарозе, весела і бадзёра”. – “Так, -- адказаў я, -- пашаноўны і любасны Хэрцбрудэр, я яго зварыў, а то ж бо дзе мне адмахаць такую далеч”. – “Божа міласэрны! – усклікнуў ён. – Што ты нарабіў? Лепей бы ты яго зусім выкінуў з ботаў, каб жывых смехаў не чыніць. Мне трэба паклапаціцца, каб Гасподзь не пакараў нас абодвух, цябе і мяне. Не залічы гэта ў ліха, дружа, калі па братняй любові я скажу табе па-нямецку шчыра ўсё, што мне на сэрцы набалела-накіпела, а вось што: я па тым бядую і ўжальваюся, што, калі ты не перастанеш гнявіць Бога, не будзе табе вечнага выратавання. Ахвотна прызнаюся і скажу табе чыстую праўду, што я нікога так не люблю на белым свеце, як цябе, аднак не буду і тоіць, што калі ты не выправішся, дык мусіцьму пасароміцца і адцурацца нашага з табою сяброўства”. Я знямеў ад страху, аж, здавалася, не вымаўлю ні слова; нарэшце адкрыта павінаваціўся яму, што паклаў гарох у боты не дзеля богашанавання, а толькі каб дагадзіць яму, каб ён узяў мяне з сабою паломнічаць. “Ах, брацеі – адказаў ён. – Бачу я, далёка адышоў ты ад сцежкі збавення, калі б не было б тут нават ніякага гароху. Хай пашле табе Бог выпраўленне, бо без яго не выстаіць нашая дружба”.

З таго самага часу я следаваў за ім у глыбокім смутку і ў пахілай зубожанасці, як чалавек, якога вядуць на шыбеніцу; сумленне пачало тачыць мяне, і калі я думаў, паўставалі перад маімі вачыма ўсе мае безлічныя пракудствы, якія чыніў я ў зямным жыцці. Тады найперш ахінуўся я слязою за сваю прастадушнасць, з якою выйшаў з лесу і якую пракепіў і прасвістаў у свеце; а што яшчэ больш дадавала жалю, гэта тое, што Хэрцбрудэр гаварыў са мною мала і толькі ўздыхаў, пазіраючы на мяне, і мне было так горка на душы, быццам ён ведаў пра вечные маё асуджэнне і шкадаваў мяне.

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ

Сімпліцы скруціўся з нячыстым духам, а ўсё таму, што сябра не слухаў

Вось такім чынам мы дабраліся да Айнзідэльна i зайшлі ў кірху якраз у той час, калі святар заклінаў нейкага апантанца; мне гэта была навіна i дзіва; таму я пакінуў Хэрцбрудэра кленчыць i маліцца, колькі яму трэба, а сам пайшоў паглядзець на гэты смяхотны спектакль. Але ледзь толькі я наблізіўся, як нячысты дух залямантаваў з небаракі: «Эгэ, хлопча, якая халера цябе сюды прыгнала? А я ж думаў, што, вярнуўшыся, застану цябе ў геенскім лёху разам з Оліверам; аж вось бачу, ты тут, ах ты, пералюбны пахацімец i курвель! Няўжо ж ты i праўда падумаў, што табе ўдасца ад нас увінуцца? О вы, паны! Не прымайце яго, ён хлус i круцель большы за мяне, ён толькі тое i робіць, што круціць за нос i блюзнерыць з Бога i рэлігіі». Заклінач нячысціка загадаў ліхому духу змоўкнуць, бо яму, як самаму хітраму падзямельніку, i так ніхто не паверыць. «Во, во! — выкрыкваў той.— Папытайцеся ў спадарожніка гэтага беглага мніха, ён вам, напэўна, раскажа, што гэты атэіст не пабаяўся зварыць гарох, на якім ён прыйшоў сюды паводле свайго зароку!» Я падумаў, што стаю дагары нагамі, пачуўшы такія словы, i ўсе ўтаропіліся на мяне; але святар закляў нячыстага i прымусіў яго змоўкнуць, хоць i не змог выгнаць яго таго дня. Тым часам падышоў i Хэрцбрудэр, калі ўжо я зусім зніякавеў ад страху i, ні жывы ні мёртвы, у надзеі i роспачы, не ведаў, што мне рабіць; Хэрцбрудэр, як мог, суцяшаў мяне i пры гэтым запэўніваў ycix вакол нас, асабліва патэра, што я ніколі ў жыцці не быў манахам, а ўсяго толькі жаўнер, які, можа, i натварыў больш зла, чым дабра, i дадаў, што д'ябал — хлус i пустаглуздзень, а ўсю гісторыю з гарохам перавярнуў i паказаў горшаю, чым яно было насамрэч. А я быў так разгублены, што адчуваў сябе, як калі б мяне ўжо сапраўды паліла геена вогненная, святару давялося шмат пакруціцца, каб суцешыць мяне. Яны ўшчувалі мяне i ўгаворвалі паспавядацца i прыняць прычасце, але нячысты дух зноў залямантаваў з апантанца: «Во, во, ён вам зараз выспавядаецца! А ён жа нават не ведае, што такое споведзь! Чаго вы хочаце ад яго? Ён ерэтычнае, падлыжнае выроддзе i з вантробамі ўвесь наш, ягоныя бацькі былі нават не кальвіністы, а пярэхрысты, etc.». Але экзэрцыст яшчэ раз загадаў нячысціку змоўкнуць i сказаць яму: «У такім разе табе будзе яшчэ крыўдней, калі аблудная небарака-авечка будзе вырвана з тваёй пашчы i зноў вернецца ў статак Хрыстовы». Тут нячысты так дзіка заягліў, што вусцішна слухаць было, але з гэтага мярзотнага крыку я атрымаў сваю долю асалоды, бо падумаў, што калі б не было ў мяне болей надзеі на літасць Божую, д'ябал так не курчыўся б.

I хоць тады я так i не адважыўся на споведзь, ды, зрэшты, колькі жыву, наўме такога не меў, бо ад сораму мяне такі страх разабраў, як чорта перад шчырым крыжам, аднак у тыя хвіліны я адчуў глыбокае раскаянне за патолю сваім грахам i такое гарачае жаданне пакаяцца i адцурацца свайго ліхамыснага i бязбожнага жыцця, што адразу ж захацелася паклікаць духоўніка, i гэты раптоўны наварот i выпраўленне няма ладу як моцна парадавалі Хэрцбрудэра, бо ён заўважыў i выдатна ведаў, што я да гэтага часу не належаў ні да якой канфэсіі. Потым я, каб усе чулі, абвясціў, што прымаю каталіцкую веру, пайшоў да споведзі, атрымаў дараванне грахоў, прычасціўся, пасля чаго мне зрабілася так лёгка i хораша на сэрцы, што i сказаць не магу як; а самае дзівоснае гэта тое, што з таго часу злы дух, які мучыў апантанага, адчапіўся ад мяне назусім, a то ж да споведзі i прычасця ён увесь час чыніў глум i неаболіў мне праз розныя ачмурныя маталыжнасці, якія я рабіў несвядома, i увесь перавёўся, быццам ён быў якраз на тое I прыстаўлены да мяне, каб весці рахунак маім пахібам i грахам ды патураць маёй сваволі; аднак ніхто, хто чуў яго, не верыў яму, як заядліваму хлусу i неабольніку, бо мае годнасныя пілігрымскія шаты станавілі на вочы зусім іншае.

Мы правялі два поўныя тыдні ў гэтым дабрадайным месцы, дзе я дзякаваў Навышняму за свой наварот i разважаў пра ўчынены цуд, які даволі-такі пасунуў мяне да замілаванасці i мілажальнасці ў Бозе. Але як бы доўга ні поўнілася гэтым душа мая, як што бо наварот мой адбыўся не з любові да Бога, а ад страху перад вечнай асудай, дык пачаў я павалютку зноў западаць у гультайства i нядбальства, бо з памяці знікаў той жах, які нагнаў на мяне злы дух, i калі мы па горла нагледзеліся на святыя кляйноды, шаты i іншыя вартыя падзівавання прычындалы дома Гасподняга, дык выправіліся ў Бадэн, каб там зазімаваць.

РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ

Сімпліцы з сябрам спакойна зімуе, а ўвесну зноў манаткі пакуе

У Бадэне я зняў нам абодвум міленькі пакоік з каморкай, якія звычайна, асабліва ўлетку, здымаюць багатыя швейцарцы, калі наязджаюць на воды, больш каб павесяліцца, пакавалерыць ды пакандзебоберыць, чым каб выпаласкаць свае немачы. Умовіўся я i пра кошты, i калі Хэрцбрудэр убачыў, як шырока я размахнуўся, ён пачаў талкаваць мне пра ашчадлівасць, пра доўгую суровую зіму, якая яшчэ наперадзе, бо не быў упэўнены, што маіх грошай хопіць надоўга. Мне яшчэ, казаў ён, мус прыберагчы грошы на вясну, калі будзем адсюль выбірацца; грошы ў дзве рукі сплываюць, калі толькі браць i нічога не класці; у нядзелю, казаў, гуляюць, а ў панядзелак толькі рот палошчуць, грошы, як дым, назад не вяртаюцца, etc., etc. Пасля такіх душанадрываў я ўжо не мог утойваць ад Хэрцбрудэра, якое багацце ў маім кашальку i што я хачу з яго не голы шчолак сёрбаць, а гушчу есці разам з ім, Хэрцбрудэрам, бо паходжанне i набыццё гэтых грошай такое, што на ix i без таго пакоіцца мілата нябесная, i я не намышляю купіць на ix хутар; i як што я не збіраюся іх укладваць, каб утрымліваць свайго найлепшага на зямлі сябра, дык было б толькі справядліва, калі б ён, Хэрцбрудэр, атрымаў

з грошай Олівера аднікадаванне за знявагу, якую меў ад яго пад Магдэбургам. I як што я чуўся ў поўнай бяспецы, дык паздымаў наплечнікі i вылузаў з іх дукаты i пістолі, сказаўшы Хэрцбрудэру, што ён можа карыстацца гэтымі грашмі, як яму на душу навіхнецца, ужываць ix i дзяліць на часткі, як, на яго думку, будзе найлепей нам абодвум.

Калі ён не толькі ўбачыў, які давер я маю да яго, але i такую пропадзь грошай, з якімі я i без яго мог бы зрабціца будзь-будзь якім марцыпанам i печанай рэдзькі не еў бы, дык сказаў: «Браце, колькі я цябе ведаю, ты толькі тое i робіш, што дорыш мяне сваёй дзейснай любоўю i вернасцю! Аднак жа скажы мне, ці змагу я зноў табе ўсё аплаціць? Галоўнае тут не грошы, якімі ты мяне запазычаеш, бо па часе, магчыма, іх удасца аддаць назад, а чым я аддам табе за любоў i вернасць, асабліва за твой высокі давер да мяне, якому, даверу, цаны няма? Гэта змушае мяне чырванець ад сораму, бо я мушу прызнацца, што ніколі ніводнаму чалавеку на цэлым свеце не давяраў настолькі, як ты мне. Адным словам, браце, твой добрасны нораў робіць мяне тваім рабом, i тое, што ты робіш дзеля мяне, больш здзіўляе, чым дазваляе адплаціць табе. О сумленны мой Сімпліцы, якому ў наш бязбожны час, калі свет поўны вераломства, не прыходзіць у галаву, што бедны, згалелы Хэрцбрудэр можа прыўлашчыць такую кучу грошай, а самога яго асудзіць на зубожанасць i галечу! Будзь пэўны, браце, што твая шчырая дружба больш прывязвае мяне да цябе, чым багацей, які дарыў бы мне тысячы. Але прашу цябе, браце мой, заставайся ты валадаром, ахоўнікам i дарыльнікам сваіх грошай; годзе мне i таго, што ты мне сябар!» Я адказаў: «Якія дзіўныя словы ты кажаш, высокашаноўны Хэрцбрудэр! Ты вусна заяўляеш мне i даеш зразумець, што прывязаны да мяне i з добрага дзіва супрацівішся, каб я без толку прасвістваў нашыя супольныя грошы на шкоду i табе i мне». I такія вось дзіцячыя спрэчкі вялі мы, бо любілі адзін аднаго, аж я быў гатовы паверыць, што дрэнная тая любоў i даверлівасць у людзей, калі яны часам не мелюць ніякай лухты. I вось зрабіўся мой Хэрцбрудэр адначасова i маімнастаўнікам, i скарбнікам, i слугою, i маім панам, а ў вольны час расказаў мне гісторыю свайго жыцця, якім чынам ён стаў вядомы графу фон Гёцу i атрымаў ад яго павышэнне, пасля чаго я расказаў Хэрцбрудэру ўсё, што спрыгодзілася са мною пасля таго, як памёр яго светлай памяці бацька, бо раней нам вольнай хвілінкі не выпадала; i калі ён даведаўся, што ў мяне ў Л. засталася маладая жонка, дык папікнуў мяне, што я не адправіўся да яе замест таго, каб ісці з ім у Швейцарию, бо гэта было маім святым абавязкам. А я апраўдваўся, што не мог знайсці ўправы свайму сэрцу i пакінуць у такой гароце свайго найлепшага на зямлi сябра, пасля чаго ўгаварыў ён мяне напісаць жонцы i расказаць ёй усе мае прыгоды з абяцаннем неўзабаве да яе вярнуцца, да чаго я яшчэ дадаў свае перапросіны за доўгую адсутнасць, бо давялося мне перажыць шмат перашкодаў, i як ахвотна замест гэтага я быў бы з ёю.

Калі Хэрцбрудэр са звычайных навінаў даведаўся, што ў графа фон Гёца ўсё ўдала паправілася, асабліва, што ён апраўдаўся перад яго імператарскай вялікасцю i зноў выйшаў на свабоду i нават атрымаў камандаванне арміяй, дык паслаў яму ў Вену рапарт пра сваё становішча, а таксама напісаў у армію бадэнскага курфюрства пра сваю маёмасць, якая заставалася яшчэ там, i паклаў надзею на свой лёс i далейшае шчаслівае павышэнне; таму мы рашылі, што вясною расстанемся, бо ён збіраўся да памянёнага графа, а я ў Л. да сваёй жонкі. А каб зіма не заела лянотай, мы вывучалі ў тутэйшага інжынера фартыфікацыю, ды так, што ні кароль гішпанскі, ні французскі не мог бы набудаваць столькі фартэцый, колькі мы набудавалі на паперы. Заадно я пазнаёміўся з некаторымі алхімістамі. Убачыўшы, што ў мяне водзяцца грошы, тыя рашылі навучыць мяне, як рабіць золата, абы каб я ўзяў на сябе выдаткі, i, я думаю, яны ўгаварылі б мяне, калі б Хэрцбрудэр іх не спраторыў, сказаўшы ім, што сам не асамішся, калі Бог не дасць, i ім, такім здольнікам i ўмельцам, няма чаго хадзіць у жэбры, бо сабачы глос няйдзе да нябёс,— нарабіце сабе золата самі, калі аж такія разумныя ўмельцы i рызыканты!

Тым часам як у Хэрцбрудэра выйшла добрая дагода з памянёным венскім графам i ён атрымаў прыемны адказ з цвёрдымі абяцаннямі, я — каб хоць слоўца якое, каб хоць літарку з Л., хоць nicаў многа лістоў in duplo. Гэта вельмі мяне бянтэжыла i сталася прычынаю таго, што ўвесну я не скіраваў дзюбы ў Вестфалію, a ўпрасіў Хэрцбрудэра ўзяць мяне ў Вену, каб нацешыцца панадным шчасцемю I вось на грошы, якія былі ў мяне, набылі мы вопратку, коней, слуг i зброю, як два кавалеры, i выправіліся праз Канстанц да Ульма, адтуль паплылі па Дунаі i праз восем дзён шчасліва апынуліся ў Вене. Па дарозе я не змеціў нічога такога, бо мы дужа як спяшаліся, не лічачы таго, што маладзіцы, якія жылі па берагах, калі хто, праплываючы, задзіраў іх, адказвалі не толькі словам, але i ўзаемнасцю — задзіралі такія аргумэнты, што было-такі на што падзівіцца.

РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ

Сімпліцы зноў на Фартуну спадзяецца, ды на вайне ж — як калі каму павядзецца

Як дзіўна ўсё перакручана ў гэтым зменлівым свеце! Звычайна кажуць: будзеш ведаць усё, хутка разбагацееш, а я скажу так: хто можа ўпісацца ў час, той стане вялікі i магутны. Сёй-той гіцаль альбо жмінда (а гэтыя пачэсныя тытулы даюць скупым) хутчэй разбагацеў бы, калі б ведаў i ўмеў знаходзіць усюды выгоды, а таму ён ніколі не ўвойдзе ў пашану, а застанецца i будзе смыкацца i гоўтацца ў вечнай халепе, як дагэтуль ва ўбогай беднасці. А хто ўмее ўзвысіцца i стаць магутам, хто мужчына-здаравец, той мужчына-гмах, таму багацце на пяты насядае, i Фартуна годзіць не ўбогаму, а патрэбнага ў душу бярэ. Фартуна, якая дорыць уладу i багацце, пазірала на мяне даволі спагадліва і, калі я прабыў у Вене з тыдзень, не раз давала мне нагоду без ніякіх завадаў падняцца па прыступках пашаны i гонару; але я, як добры дурань, не зрабіў гэтага. Чаму? — папытаецеся. А я думаю — таму, што мой фатум (fatum) праторыў мне іншую сцежку, а менавіта тую, па якой павяла мяне, чмута, мая фатуітас (fatuitas) — дурасць мая.

Граф фон дэр Валь, пад чыім камандаваннем я колісь вызначыўся ў Вестфаліі, якраз быў у Вене, калі мы з Хэрцбрудэрам туды прыбылі; на банкеце, дзе разам з іншымі імперскімі вайсковымі радцамі i самім графам фон Гёцам быў i памянёны камандзір, зайшла гаворка пра розных хітрамудрых людзей, вынаходлівых жаўнераў i славутых удальцоў у вылазках, успомнілі егера з Зёста i расказалі пра яго столькі ўсяго ўсялякага пахвальнага, што многія дзіву даваліся з ягонай маладосці i шкадавалі, што хітры гесэнскі палкоўнис С. А. навесіў яму на шыю нейкую зацухмоленую растопу-бабу, каб ён альбо адклаў убок шпагу, альбо ўзяў ў рукі шведскі мушкет. Тут памянёны граф фон дэр Валь падрабязна растлумачыў, як гэты пры той гутарцы вельмі нават дужа хацеў паспрыяць маёй удачы, перапрасіўся i набіўся дазволіць яму ўставіць свой грош, i пусціў голас, што ведае егера з Зёста лепей, чым хто другі на белым свеце, i што гэта не толькі спраўны жаўнер, які не баіцца нюхнуць пораху, але яшчэ i шыкоўна ездзіць на кані, умельскі фехтавальшчык, выдатны стралок i бамбардзір, а звыш усяго не саступіць ніякаму інжынеру; ён пакінуў у Л. не толькі жонку, з якою пашлюбіўся такім ганебным манерам, але i ўсю сваю маёмасць i цяпер зноў жадае паступіць у імперскую службу, бо ў мінулую кампанію быў пад камандаю ў графа фон Гёца, i калі гэтага егера захапілі ў палон веймарцы i ён разам з адным капралам, ягоным прыяцелем, i іласцю мушкецёрамі захацеў зноў перайсці да імперцаў, дык тыя, што былі пасланыя ўнагонку, іх пабілі i абрабавалі; i як што ён сам прыбыў з ім у Вену, каб зноў змагацца з ворагамі рымскай імператарскай вялікасці, але на такіх кандыцыях, якія былі б для яго прыстойныя, бо ён не хоча больш служыць пасмешышчам як просты шараговец.

Тады ўся гэтая знатная кампанія ужо настолькі запал ілася ад прыемных напояў, што пажадала спатоліць сваю цікаўнасць i паглядзець на самога егера, бо Хэрцбрудэр быў такі ўвішны, што прывёз мяне туды ў сваім вазку. Па дарозе ён настаўляў мяне, як мне паводзіцца ў такой знакамітай кампаніі, у такой шыкоўнай кампазіцыі, бо ад гэтага залежала маё назначэнне i будучыня. Таму я адказваў, калі мы прыйшлі, на ўсе пытанні коратка i афарыстычна, навокал пачалі здзіўляцца, бо я не гаварыў нічога лішняга, а ўжо калі i казаў што, дык глыбакамысна. Адным словам, я паказаў сябе так, каб кожнаму спадабацца, бо i без таго граф фон дэр Валь пахваліў мяне як добрага жаўнера. Але тут я захмялеў i пачаў выдурнівацца, i думаю, усе заўважылі, што я яшчэ не ацёрся ў высокім свеце. Скончылася ўсё тым, што адзін пяхотны палкоўнік паабяцаў мне роту ў ягоным палку, ад чаго я не адмовіўся, падумаўшы: «Выбіцца аж у капітаны гэта, браце, не два пальцы абцурболіць!» А ўжо другога дня Хэрцбрудэр выгаворваў мне за шугавейную легкадумнасць i сказаў, што калі б я толькі пратрымаўся даўжэй, дык дастаўся б i вышэй.

I вось ужо я, капітан, быў ангажаваны роце, якая хоць i была цалкам укамплектаваная начальствам са мною in prima plana*, аднак налічвала не болей сямі годных да вахты. Убачыўшы гэта, я сказаў самому сабе: «Сімпліцы, калі б я быў палкаводцам i меў такога капітана, у якога пад камандаю столькі, колькі ў цябе, я прагнаў бы яго к ліхаматары!» А да таго ж мае ўнтэры былі старыя шэпшалы i цабры, праз іх мне давялося пакалупаць у носе; і, ясна, неўзабаве мне з гэтай ротай добра па пузе высмалілі пад час крутой закалоткі, калі граф фон Гёц быў забіты. Хэрцбрудэр паплаціўся сваімі testiculos — ну, каб без латыні,— ялітамі, іх яму зусім адпстрыкнулі, а я сваю долю дастаў у сцягно, што, зрэшты, была не такая ўжо й рана. Таму i выправіліся мы ўдвух у Вену, каб падлечыцца, бо там заставалася ўся нашая майнасць.

Хэрцбрудэравыя раны, што праўда, хутка пагоіліся, але ён запаў у даволі небяспечны стан, які медыкі не адразу здолелі распазнаць, бо ў яго адняліся адразу ўсе канечнасці, як у халерыка, у якога прасмердла жоўць, хоць як на сваю камплекцыю ён зусім не быў схільны да гневу. Тым не меней яму параілі аздаравіцца на кіслых водах у Грысбаху, што ў Шварцвальдзе.

Вось так нянаджана-неспадзявана, без стуку, без груку падклалі мне суку: незадоўга да таго Хэрцбрудэр рашыў ажаніцца са знатнай дзяўчынай i на такі канец стаць баронам, а мяне ўвесці ў шляхту. Але ж якія тут шлюбаванні, калі іншае наўме, i вось, як што ён страціў тое, чаго назад не прышпіліш i што мусова патрэбна на шлюбны працяг роду, а ў дадатак яму адабраў ногі паляруш, які мог зацягнуцца надоўга i пры якім ён не мог абысціся без дапамогі добрага сябра, дык ён склаў тастамант i абвясціў мяне адзіным спадкаемцам ycix сваіх добраў, асабліва калі ўбачыў, што дзеля яго я пусціў на вецер сваё шчасце ў Вене i развітаўся з ротай, каб ехаць з ім на кіслыя воды i там даглядаць яго, пакуль ён не паправіць свае здароўе.

* На першым аркушы, найперш (лац.).

РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ

Сімпліцы Юпітара зноў пабачыў, i сына адведаў, і зноў пажабрачыў

А калі Хэрцбрудэр зноў мог сесці на каня, мы перавялі ўсю нашу грашовую наяўнасць — бо з таго часу ў нас была адна каса — вэксалем на Базэль, купілі коні, нанялі слуг i адплылі Дунаем у Ульм, а адтуль на памянёныя кіслыя воды ў Заўэрбрун, бо якраз настаў травень, сама-сама час на ўсякія падарожжы. Там знялі мы сабе лажамент, а я паскакаў у Страсбург, каб атрымаць там частку грошай, якія мы перавялі з Базэля, i каб пашукаць там дзельных медыкаў, якія прапісалі б рэцэпты i далі парады, як карыстацца водамі. Яны паехалі разам са мною ў Заўэрбрун i устанавілі, што Хэрцбрудэра абпаілі, а як што атрута аказалася не настолькі моцнаю, каб даканаць яго адразу, дык далася толькі ў рукі й ногі, адкуль памянёную можна эвакуіраваць толькі з дапамогай лекаў, супрацьяддзяў і потавых ваннаў i на такое лячэнне спатрэбіцца ад аднаго да васьмі тыдняў. Тут Хэрцбрудэру ўзбегла на памяць, хто i калі яго абпаіў, якраз тыя, хто ахвоціўся на ягонае месца, а пачуўшы ад дактароў, што на ягонае лячэнне зусім не было ніякае патрэбы пасылаць на кіслыя воды, ён цвёрда ўпэўніўся, што яго палявы медыкус быў падкуплены тымі самымі працмыгамі-супернікамі, каб струбіць яго i загнаць куды-небудзь далей; аднак ён усё-такі рашыў закончыць лячэнне ў Заўэрбруне, бо там было не толькі здаровае паветра, але i вельмі прыемная кампанія сярод гасцей.

Аж столькі часу мне не хацелася прабавіць марна, бо меў сардэчнае жаданне пабачыцца са сваёй жонкай, а як што Хэрцбрудэру я быў не тое каб канечне, дык я адкрыў яму скруху свайго сэрца. ЁН пахваліў мой намер i параіў не адкладваць, а наведаць яе, i чым хутчэй, тым лепш, даў мне таксама каштоўнасці, каб я іх паднёс ёй ад яго імя, i гэтым самым перапрасіўся за тое, што ён стаўся прычынаю, чаму я не наведаўся да яе раней. I вось паскакаў я ў Страсбург, дзе не толькі прызапасіўся грашыма, але i распытаўся, як больш надзейна праехаць далей, даведаўся, што конна лепш не ехаць, бо было даволі неспакойна ад раз'ездаў сярод столькіх гарнізонаў абодвух бакоў; таму я вырабіў пашпарт страсбургскаму пасыльніку i напісаў некалькі пісьмаў жонцы, яе сястры i бацькам, быццам хацеў іх паслаць з ім у Л., а потым забраў пашпарт у пасыльніка, адаслаў назад са слугою свайго каня, пераапрануўся ў белую з чырвоным ліўрэю i на караблі дабраўся да Кёльна, які, горад, у той час трымаўся нейтралітэту.

Сама перш пайшоў я наведаць свайго колішняга прыяцеля Юпітара, які калісьці аб'явіў мяне сваім Ганімэдам,— разведаць, як тут усё з маімі рэчамі, пакінутымі на захаванне. Але ён зноў быў няўвесь, быў гевэзэн, ды выскачыў i цяпер заеўся на ўвесь белы свет. «О, Меркуры! — заталдоніў ён, як толькі мяне ўбачыў.— Якіх навінаў панавёз ты з Мюнстэра? Ці не надумалі людзі пайсці наперакос маёй волі i заключыць мір? Дык жа ж не! Яны з яго цешыліся, навошта ж яго паламалі? Хіба, калі падбухторылі мяне наслаць на іх вайну, заганы іхнія не перабралі цераз край? Чым жа яны з таго часу заслужыліся, каб я іх зноў дарыў мірам? Можа, раскаяліся? Хіба яны не сталі яшчэ люцейшыя i не пазбягаліся на вайну, як на кірмаш? Альбо, можа, раскаяліся ад дарагоўлі, якую я наслаў, i таму выпетрала столькі тысяч народу? Альбо мо іх так напалохала лютая поіласць, якая прыгрэбла мільёны, i яны ўсе, рэшта, паправіліся? Не, вой не, Меркуры, ацалелыя, якія на свае вочы пабачылі мілажальнае бедства, не толькі не паправіліся, а злюцелі i пашалелі, ятраю набрынялі яшчэ больш, чым калі ранней! Але калі яны не паправіліся пасля столькіх суворых выпрабаванняў, пад цяжкім крыжам i сярод поіласцяў не перасталі блюзнерыць у бязбожнасці, дык чаго ж яшчэ нашахраяць яны, калі я зноў пашлю ім залатаюрны мір? На воўка ім той мір! Мне трэба асцерагчыся, каб яны, як калісьці тытаны, не паспрабавалі скалануць нябёсы! Але я загадзя падбаю заступіць ім дарогу i запыніць іх зухвалую сваволю, i няхай яны яшчэ колькі часу прагуцца са скуры ў мярзотах вайны!»

Але добра ведаючы, як хутка гэты бог завашывее, калі толькі патрапляць яму як след ды калі трэба пад'юджваць, я сказаў: «Божа вялікі, але ж бо цэлы свет благае міру i ў зарокі кладзецца, што паправіцца, навошта ж ты гэтую маруду разводзіш?» — «Во, во,— адказаў Юпітар,—яны, бач, благаюць, але ж дзеля сябе, а не дзеля мяне, не дзеля таго, каб сядзець пад вінаграднымі лозамі i смакоўніцамі i славіць Бога, а каб акладацца гэтымі дабрадатнымі пладамі ў добрым спакоі i поўнай дагодзе. Спытаўся я надоечы ў аднаго пархатага краўчука, ці пасылаць мір на зямлю? Дык ён мне чаўпе, што яму, бач, адна халер'я — i ў міры, i ў вайне фехтуе ён нажніцамі. Падобны адказ атрымаў я i ад медыка; той сказаў, што ў міры яму не даюць ліць званоў, а калі вайна, дык па горла працы — ліць гарматы i марціры. Гэтак сама адказаў i каваль, які сказаў: «Калі ваенным часам мне не перападае каваць шворні ў сялянскія вазы, дык затое ў вайну пропадзь райтарскіх коней i ваенных падвод, так што чорт бы я столькі каваў, каб не вайна». Дык вось i раскінь мазгамі, дарагі Меркуры, на якога ражна я павінен дараваць ім мір? Праўда, шмат знойдзецца i такіх, што млеюць i прападаюць па міры, але, як ужо сказана, дзеля свайго спакою i тоўстае юклы; і, наадварот, як гразі такіх, што хочуць, каб зямля ваявала i не таму, што на тое воля мая, а дзеля свайго прафіту. I як муляры i цеслі прагнуць міру, каб будаваць i падымаць з попелу разбураныя дамы i тым самым зрываць грошы, сама гэтак i тыя, што ў мірны час не разлічваюць пракарміцца працаю рук сваіх, а расцягваюць вайну, каб парабаваць. Не, любасны Меркуры, не рабі смердзі дабра, не пярдоль яго жонку!»

Калі Юпітар занурыўся ў свае філязофіі, я лёгка зразумеў, што пры такой замароцы яго розуму не дужа шмат уведаю ад яго пра сваіх блізкіх, а таму я не адкрыўся яму, а завінуўся-страпянуўся i з паўротам за дзверы, загуменнем-загуменнем, рознымі навакольнымі дарогамі, якія былі мне добра вядомыя, пайшоў у Л., дзе спачатку распытаўся пра свайго цесця, удаючы з сябе старонняга пасыльніка, i адразу даведаўся, што загавеў мой цёсць разам з цешчаю яшчэ з паўгода таму назад i што мая раскаханая жонка, раскалоўшыся сынком, які цяпер жыве ў яе сястры, не забавілася пасля родаў i таксама знебылася марнасці зямное. Пасля я перадаў швагру лісты, якія я сам напісаў цесцю, маёй жонцы i таму ж швагру; а ён з'ахвоціўся даць мне прытулак, каб разведаць як у пасыльніка, у якім цяпер стане i як пажывае спадар Сімпліцы Сімпліцысімус? Я вёў доўгі дыскурс пра гэты прадмет з маёй свэсцяй i вельмі красамоўна pacпicаў ей, што ведаў за сабою пахвальнага, бо воспіны да таго знявечылі i змянілі мне твар, што мяне каб хацеў, ніхто не пазнаў бы, апрача фон Шэнштайна, які быў мой лепшы сябар i таму трымаў язык на лейцах.

Пасля таго як я падрабязна расказаў, што ў спадара Сімпліцы мноства цудоўных коней i слуг, а сам ён у пашане i пахаджае сабе ў чорным аксамітным капелюшы, абшытым золатам, свэсця ўсклікнула: «Ну вось, я заўсёды ведала, што ён не такога нізкага паходжання, як сябе выдаваў. Тутэйшы камендант угаварыў маіх светлай памяці бацькоў выдаць за яго маю сястру, а яна ж была вельмі лагоднага нораву паненка; ён абнадзейваў іх вялікай выгодай, але я ніколі не чакала, што ўсёе гэта сыдзе на добры канец; а тым не меней ён падаваў тут добрыя надзеі i рашыў запісацца ў шведскую ці, лепей сказаць, у гесэнскую службу ў тутэйшым гарнізоне, бо меўся перавесці сюды сваю пакінутую ў Кёльне маёмасць. Але выйшла прамашка, i яго самым подлым чынам загналі ў Францыю, а тут ён пакінуў маю сястру, якая хадзіла ўжо тоўстая i ведала яго менш месяца, ды яшчэ i ўкачаў з паўтузіна мяшчаначак; так што ўсе па чарзе, а мая сястра напаслед, рассыпаліся хлопчыкамі. А як потым паўміралі мае бацькі, а ў мяне з мужам няма надзеі на дзяцей, дык мы i аб'явілі пляменічка спадчыннікам усёй нашай маетнасці, а з дапамогай тутэйшага каменданта атрымалі ўсё майно дзіцяцевага бацькі, пакінутае ў Кёльне, якое складае прыкладна тры тысячы гульдэнаў, дык калі хлопчык дарасце да сталага веку, яму не будзе патрэбы запісвацца ў войска. Я i муж палюбілі хлопчыка так моцна, што не аддамо яго бацьку, нават калі б ён сам па яго з'явіўся i захацеў забраць яго; i апрача ўсяго, ён самы прыгожанькі з ycix сваіх братоў-байструкоў i сам копаны бацька, як усе бубачкі пазбіраў; i я знаю, што калі б мой швагер ведаў, які ў яго тут пекны сынок, нічога яго не ўтрымала б i прыехаў бы, нават калі б баяўся ўбачыць ycix астатніх сваіх выблядкаў, каб толькі падзівіцца на свае мiлае сэрданька».

Такімі i падобнымі словамі дала мне свэсця адчуць сваю любоў да майго дзіцяці, якое вілося вакол яшчэ ў першых штоніках i цешыла мне сэрца. Таму я дастаў каштоўнасці, якія аддаў мне Хэрцбрудэр, каб я паднёс іх ад яго імя сваёй жонцы; іх, бач, сказаў я, паслаў са мною светлы спадар Сімпліцы перадаць ягонай ненаглядзе, як вітанне ад яго; але як што яна памерла, дык, я так сабе мяркую, будзе справядліва, калі я пакіну гэтыя каштоўнасці яе дзіцятку, што мой швагер i ягоная жонка прынялі з радасцю, зрабіўшы з гэтага выснову, што мне не прыпірае са сродкамі, што я птах зусім іншага палёту, чым яны думалі раней. Тым часам я папрасіў адпусціць мяне і, атрымаўшы распіску, пажадаў ад імя Сімпліцы пацалаваць дзіцятка, каб потым расказаць пра гэта ягонаму бацьку. А калі швагерка мне гэта дазволіла, дык у нас абодвух, у мяне i ў дзіцяці, раптам кроў пабегла з носа, ад чаго ў мяне зайшлося сэрца і, здавалася, вось-вось разарвецца; але я затоіў свае пачуцці i, каб не даць часу на роздум пра прычыну такое сімпатыі, як мага хутчэй сышоў i праз два тыдні з вялікай цяжкасцю вярнуўся ў Заўэрбрун у жабрачых лахманах, бо па дарозе мяне абчысцілі дашчэнту.

РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ

Сімпліцы, абжыўшы воды кіслыя, шарлатана выводзіцъ на воды чыстыя

Вярнуўшыся, я ўбачыў, што здароўе ў Хэрцбрудэра, бадай, пагоршылася, хоць дактары i аптэкары скублі яго як укормленага гусака; яшчэ я заўважыў, што ён як бы нават здзяцінеў i ледзьве ногі перастаўляе. Я, праўда, падбадзёрваў яго, як мог, але рады не даў: ён сам разумеў, што сіла яго пакідае i што надоўга яе не расцягне. Самай вялікай уцехай яму было, што я застануся з ім, пакуль яго вочы свяціцьмуць.

А я, наадварот, прыахвоціўся да ранейшых разгулаў i шукаў ветраных забаваў усюды, дзе толькі мог знайсці, але так, каб гэта не замінала даглядаць майго любаснага Хэрцбрудэра. А як што я цяпер ведаў, што заўдавеў, дык мая вальготніца i маладосць падбівалі мяне на валакіцтва, якому я аддаўся з гарачым запалам, бо ўсе мае зарокі-зарукі, якіх я надаваў у Айнзідэльне, былі даўно забытыя. На кіслых водах я сустрэў адну прыгожую даму, якая выдавала сябе за высакародную, аднак, як на маё вока, была не так nobilis, як mobilis*. Гэтай мужалоўцы я пачаў усяляк патрафляць, бо яна здалася мне даволі прыгожай, так што неўзабаве я атрымаў не толькі свабодны доступ да яе самой, але i да ўcix уцех, якіх толькі мог жадаць i дамагацца. Але яна хутка мне прыелася i абрыдла сваёй ветранасцю, i я стараўся прыстойным чынам ад яе адхрысціцца, бо мне здалося, што яна больш меціла ў мой кашалёк, чым у сэрца. Да таго ж, куды б я ні ішоў i дзе б ні паяўляўся, яна дарыла мяне пяшчотнымі палымянымі позіркамі i іншымі сведчаннямі сваёй палкай прыхільнасці, аж я мусіў саромецца за нас абаіх. Тыя самыя воды піў таксама нейкі заможны швейцарац, у якога ўкралі не толькі грошы, але i ўсе жончыны бразготкі з золата, срэбра, жэмчугу i каштоўных камянёў. I як што з такімі рэчамі расстаюцца гэтаксама лёгка, як цяжка яны здабываюцца, дык памянёны швейцарац кідаўся на ўсякія хітрасці, каб вярнуць скрадзенае, i дзеля гэтага паклікаў з Гайсхаўта сдавутага чарнакніжніка, які заклёнамі аж так дапёк злодзея, што той сваімі рукамі прынёс украдзенае дабро ў назначанае месца, за што вучоны буртнік атрымаў у дарунак дзесяць рэйхсталераў.

Я вельмі хацеў пабачыцца з гэтым буртнікам i мець з ім канфідэнцыю, але каб без стратаў у маёй рэпутацыі, бо я тады меў сябе за вельмі прыстойнага чалавека; таму, даведаўшыся, што ён вялікі аматар віна, я падвушчыў свайго слугу пабанкеціцца з ім i паглядзець, а ці не змагу я такім чынам завесці з ім кампанію i вывудзіць з яго што-колечы карыснага, бо мне нарасказвалі пра яго такое мноства ўсялякіх дзівосаў, што я не мог таму паверыць, пакуль сам ад яго не пачую. Я пераапрануўся вандроўным гандляром, які прадае зёлкі i усялякія лекі, i падсеў да яго распытацца, ці здагадаецца ён альбо падкажа яму чорт, хто я такі. Але я не заўважыў ані ценю ягонай празорлівасці, бо ён увесь час піў i абыходзіўся са мною адпаведна з маёй вопраткай, i мне паднёс некалькі чарак, i рабіў мне менш рышпекту, чым майму слузе. А слузе ён адкрыў, што калі б той, хто абакраў швейцарца, хоць крышачку з крадзенага ўкінуў у працёчную ваду i такім чынам выдзеліў шалапутнаму чорту ягоную долю, дык не было б ніякай магчымасці ні назваць злодзея, ні вярнуць назад крадзенае.

Слухаў я пра такую ідыёцкую прыкмету i дзіву даваўся, як падступны i спрытны ў многіх хітрынах вораг няшчаснага роду людскога занаджвае ў свае пазуры такімі нікчэмнымі забегамі. Я лёгка мог заўважыць i зразумець, што гэтая ягоная галуза — толькі адна з умоваў таго хаўрусу, у які ён уступіў з д'яблам, i мог здагадацца, што такая штука не дапаможа злодзею, калі, каб выкрыць крадзеж, клічуць чарнакніжнага буртніка, у дагаворы з якім такое клаўзулы няма; таму загадаў слузе, які ўмеў ўкрасці не раўнуючы як той цыган, калі не спрытней, каб ён yпаіў нашага варажбіта да бяспамяці i потым украў у яго дзесяць рэйхсталераў, але каб адразу некалькі грошаў кінуў у Рэнх. Гэта слуга мой учыніў з вялікім спрытам. А калі раніцай буртнік спахапіўся, дык выправіўся на бераг дзікага Рэнха несумненна дзеля таго, каб параіцца са сваім spiritu familliari**, але быў так уроблены, што вярнуўся з сінякамі i пахрупанай храпай, чым мяне, бедны стары сухабздуліна, так разжаліў, што я вярнуў яму грошы i загадаў паказаць, што ад цяперага, калі ён убачыў, які прынцыпал ліхаты i ашуканец ёсць д'ябал, ён павінен яго зрачыся, i не вадзіцца з ім, i не паслугоўвацца яму, а зноў навярнуцца да Бога. Але ад такога ўшчування мала мне выпала толку, бо з таго самага часу мне ні ў чым не шанцавала; неўзабаве здохлі два мае найлепшыя кані, якія былі сапсаваныя буртай. I, калі па шчырасці, чым тут можна было перашкодзіць? Жыў я бязбожна, як эпікурэец, i ніколі не ставіў сябе пад аслону божую — дык чаму ж бо гэты ўрвіс i чмут не меў папомсціцца мне?

* Nobilis — шляхетны, mobilis — рухавы, распусны (лац.).

** Тут: хатш, сямейны дух (лац.).

РАЗДЗЕЛ СЁМЫ

Сімпліцы найлепшага сябра свайго пахаваў i дзяўчыну сяляначку пакахаў

Чым далей я жыў у Заўэрбруне, тым больш мне гэта падабалася, бо не толькі дзень у дзень прыбывалі новыя госці, але i само тое месца i ўвесь лад жыцця былі мне дадушы. Я перазнаёміўся з самымі вясёлымі дасціпнікамі з прыязджанаў i пачаў вучыцца — бо як намучышся, дык навучышся,— куртуазнасці, тонкай выдалікатненасці i кампліментам, што, колькі жыў раней, не дужа мне абыходзіла.

Мяне прынялі за шляхціца, бо i мае слугі называлі мяне гер-капітанам, а такога гонару не часта спадабляюцца жаўнеры Фартуны, ды яшчэ ў такім маладым веку, як я тады. А таму багатыя фарсістыя піжоны не толькі знаёміліся са мною, а i я з імі, заключалі брацкія хаўрусы, i ўсялякія забавы; гульні, папойкі i застоллі былі ў той час маёй галоўнай турбацыяй, на што ішло шмат дукатаў, аднак я няма каб дужа шмат зважаў на гэта i маркоціўся, бо торба са спадкамі Олівера была яшчэ важкая.

Тым часам здароўе Хэрцбрудэра ўсе больш i больш падупадала i пагаршалася, аж канец канцом даўгі прыродзе павінны былі быць сплачаны, пасля таго як яго, уняўшы рэшту здароўя, пакінулі дактары i аптэкары, якім шмат ад яго перапала. Ён яшчэ раз пацвердзіў свой тастамант, адпісаўшы мне ўсё, што яму самому дасталася ад светлай памяці бацькі; а я пахаваў яго з поўнай пышнасцю, а слуг ягоных, узнагародзіўшы хаўтурнай вопраткай i грашыма, распусціў на ўсе бакі.

Ягоны скон балюча параніў мяне, асабліва таму, што страцілі яго са свету атрутаю, i хоць усяго гэтага я нічым ніяк змяніць ужо не мог, але яно мяне за сэрца няло, змяніла мяне самога, бо я з кожным днём усе больш аддаляўся ад кампаніі, усе больш бедаваў i ўдаваўся ў самоту, каб прысвяціцца журботнаму роздуму. Дзеля гэтага я хаваўся куды-небудзь у зарасці i разважаў не толькі пра тое, што страціў сябра, але i што ніколі ў жыцці больш не знайду другога такога. Я прыкідваў i так i гэтак, як мне паставіць сваё будучае жыццё, але ніякага разумнага выйсця не знаходзіў. То я зноў збіраўся на вайну, то раптам згадваў, што самаму нікчэмнаму селяніну ў гэтых мясцінах жывецца лепш, чым палкоўніку, бо тут не гойсаюць раз'езды. Страх было нават падумаць, чаго тут магло нарабіць войска, калі б ушчэнт спустошыла краіну, дзе кожны сялянскі двор цэлы i моцна стаіць на нагах, як у мірныя часіны, а ў даржніках не прадушыцца ад быдла, тым часам як у далікных вёсках ужо ні ката, ні сабакі не засталося.

Аднойчы прылёг я ўскрай дарогі над рэчкай у траве пад тоўстым цяністым дрэвам паслухаць салаўеў, чые спевы найлепш лагодзілі мяне ў маім смутку; я слухаў іх цудоўны пошчак не абы як, а ўважліва, як прывык, i здзіўляўся, што з такой малюпасенькай дудачкі, ці з горлечка, вырываецца такі светлы тонкі голас i мілагучная гармонія. I калі ўжо я даволі доўга звесяляў сябе слуханнем, уяўляючы, што салавей салодкімі спевамі зачароўвае іншых птушак, прымушаючы іх змоўкнуць i слухаць толькі яго, падышла да таго берага прыгажуня, якая — а на ёй была простая сялянская сукенка — прывабіла мяне больш, чым якая паненка. На галаве яна несла кош з кругалямі свежага масла, каб прадаць яго на кіслых водах; яна прамыла масла ў вадзе, каб яно не растала ад гарачыні; потым села на траву, адкінула пакрывала i сялянскі каптур i выцерла пот з твару, так што я мог добра цікаваць за ёю, цешачы вочы ідылічнай карцінай. Памятаю, я быў падумаў, што колькі Бог даў, а не бачыў я такой красуні, такой пазорніцы; прапорцыі яе цела былі дасканалыя i бездакорныя, рукі i пясці белыя як снег, твар свежы i прыемны, а чорныя, поўныя агню вочы сыпалі панадныя іскры. Калі яна зноў склала масла ў кош, я гукнуў ей: «О дзеўчына! Ты сваімі цудоўнымі рукамі асвяжыла масла ў вадзе, але твае светлыя вочы ўкінулі маё сэрца ў цемру!» Толькі яна мяне пачула i ўгледзела, як кінулася ўцякаць з ycix ног, быццам за ёю пагоня была, i не сказала ў адказ ні слова, пакінуўшы мяне з грузам той дураслівасці, якая звычайна находзіць на летуценнікаў.

Маё палкае жаданне i далей грэцца ў промнях гэтага сонца не толькі прымушала мяне пакінуць зацішак, які я сабе тут выбраў, але i настрой цалкам змяніла — ужо i салавей забезгалосіў, ужо i песня яго здалася не лепшай за воўчы сковыт. Я памчаўся ў Заўэрбрун i паслаў слугу, каб знайшоў тую сяляначку, патаргаваўся з ёю за масла, пакуль я падаспею. Ён скеміў сваё, а я, падышоўшы, сваё; аднак я сустрэў каменнае сэрца i такую халаднату, якой ніколі не чакаў ад сялянскай дзяўчыны, таму я закахаўся яшчэ мацней, нягледзячы на тое, што, пабываўшы ў розных прыгодах, ведаў, што, колькі вокам ні смакуй, а падступіцца да нячэпы, а спагнаць ахвоту — вой, зусім няпроста.

На тым часе не было ў мяне ні заклятага ворага, ні вернага сябра; ворага, каб я забыў пра сваё каханне ад нянавісці да яго, сябра, каб той па параіў мне што-колечы людскае i адгаварыў ад тых глупстваў, на якія я быў гатовы. Але вось бяда! Не было ў мяне нічога, апрача грошай, сваіх i Хэрцбрудэравых, якія мяне засляпіліш, настырных жаданняў, якія мяне спакушалі, бо я расцугляў ix, ды грубага неразумства, якое загубіла мяне i ўвяло ў павабу. Я звярнуўся да зводнікаў i зводніц, каб хоць праз ix дабіцца свайго i, саграшыўшы яшчэ больш, атрымаць сатысфакцыю сваім грэшным пахацімствам; аднак я не пацэліў i даведаўся, што гэтая вясковая дзеўка з пагардай адхіліла ўсё, чаго якраз ад яе дамагаліся іншыя, што мяне даводзіла да шаленства. Але ж я, дурны, павінен быў хоць бы па нашай вопратцы здагадацца, што не пашанцуе мне з каханнем; бо як я страціў Хэрцбрудэра, так i ў гэтай дзяўчыны памерлі бацькі, i таму мы абое, першы раз убачыўшы адно адное, яшчэ насілі жалобу, дык якія ж тут любоўныя падвыперды? Адным словам, я моцна заблытаўся ў Венерыных мярэжах альбо, лепей сказаць, у нераце на дурняў i таму зусім аслеп i здурнеў, як той Купідон, а як што я не спадзяваўся спатоліць свой жывёльны юр інакш, дык рашыў — ажаніцца. «Што ж? — думаў я.— 3 роду ты сялянскі сын, хамут гужовы, i ўсё роўна ў цябе ніколі не будзе спадчыннага замка; край тут дабрадайны i ў параўнанні з іншымі квітнеў пад час гэтай лютай вайны; а звыш таго ў цябе яшчэ хопіць грошай купіць тут самы лепшы сялянскі двор; ты ажэнішся з сумленнай вясковай дзяўчынай i спакойна зажывеш пан-панам сярод мірных пасялян. Дзе яшчэ знойдзеш такі прыемны кут, як не паблізу Заўэрбруна; бо з прычыны частых наездаў i ад'ездаў гасцей кожныя шэсць тыдняў перад табой расхінаецца новы свет i ты можаш думаць сабе, што зямны шар мяняе адно пакаленне за адным». Мноства такіх думак раілася ў маёй галаве, пакуль, нарэшце, я не пачаў схіляць сваю каханачку да шлюбу i, хай не без цяжкасці, згадзіў.

РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ

Сімпліцы збіраецца зноў ажаніцца, i адкрылася роду яго таямніца

Я як след падрыхтаваўся да вяселля; неба для мяне было ўвешана скрыпкамі i пасвісцёламі — аж такая, бачыце, радасць апанавала; я не толькі адкупіў цэлы сялянскі двор, дзе нарадзілася маладая, але i пачаў рабіць новую прыгожую прыбудову, як калі б мерыўся завесці тут вялікую гаспадарку; i, яшчэ не згуляўшы вяселля, закупіў больш трыццаці галоў жывёлы, бо якраз столькі можна было ўтрымаць там круглы год. Адным словам, я справіў усё як лепш не бывае i нават набыў самае дарагое начынне i усялякае хатняе патрэб'е, якое толькі магла прыдумаць мая дурасць. Але неўзабаве мая дудачка хляпнулася ў гразь, бо тым самым часам, калі я думаў, што з добрым ветрам завяду свой карабель у Брытанію, нечакана прыплыў у Маўрытанію i вось тут, на жаль, ужо запозна, даведаўся, з якой прычыны мая маладая так неахвотна пайшла за мяне i чаму ёй урэшце адлегла; а найбольш было прыкра, што я нікому не мог пажаліцца на сваю бяду. Праўда, цяпер я ўжл ўцяміў, што справядліва плачу за свае старыя rpaxi, аднак такі вырак не ўрахманіў мяне, тым больш не зрабіў пабожнейшым, а, убачыўшы, што мяне крута ашукалі, я рашыў ашукваць саму ашуканку і, пакуль не перарупіла, пачаў пасвіцца на траўцы, дзе толькі яна ні расла; апрача таго, увесь свой вольны час я больш праводзіў у прыемнай кампаніі на кіслых водах, чым у сябе дома; in summa я пусціў гаспадарку на самапас; ды i мая мілая растопа не дужа ў працу ўлягала, не дужа ўгіналася; у яе быў вол, якога я загадаў закалоць i пасаліць у бочках; а калі яна захацела патрактаваць мяне малочнай парасяцінкай, дык ухітрылася абскубсці тое парася, як курыцу; парывалася яна гатаваць i зайца, смажыць на рэшаце ракаў i на ражне стронгаў. 3 гэтых двух прыкладаў можна ўбачыць, як ашчадліва я жыў з ёю. Ахвотна таксама брала яна на язык вінцо i падносіла іншым добрым людцам, што прагназавала мне на будучае пагібель, адным словам, крывасць пайшла паміж намі неяк адразу.

Аднойчы, шпацыруючы з некалькімі падлыжнікамі, якія тут на водах спаганялі моду i панства, я спусціўся ў даліну сустрэцца з кампаніяй іншых кіславодцаў; па дарозе сустрэўся нам стары селянін, які вёўу на вяроўцы казу прадаваць; як мне памроілася, я калісьці дзесьці ўжо бачыў гэтага селяніна i таму спытаўся ў яго, адкуль ён ідзе з гэтай казой. А ён зняў капялюш i будзе адказваць: «Пане літасцівенькі, ай, i не скажу пра тое». Я сказаў: «Ужо ці не ўкраў ты яе дзе калі часам?» — «Ды не,— сказаў селянін,— вяду во з мястэчка, што во там у даліне, а з якога, дак не магу сказаць пры панох, раз ужо мы завяліся пра коз». Гэта насмяшыла ўсю кампанію, i, як што я змяніўся ў твары, усе падумалі, быццам я сумеўся альбо засаромеўся, што мужык так ёрна мяне падчапіў. Але мне набеглі іншыя мыслі, бо па вялікай бародаўцы, якая сядзела, як рог, у селяніна пасярод лоба, я пазнаў, што гэта быў мой татусь з Шпэсэрта, i таму я, перш чым адкрыць яму сябе i парадаваць яго знакамітым сынам, на якога я тады па вопратцы выходзіў, рашыў удаць з сябе варажбіта, а таму спытаўся: «Любасны мой стары бацечка, а ты часам не са Шпэсэрта будзеш?» — «Але ж, пане, буду»,— адказаў селянін. Тады я сказаў: «А ці не табе гадоў гэтак з васемнаццаць таму назад райтары спляжылі i спалілі хату?» — «Так, Божа літасцівы! — усклікнуў селянін.— Няўжо-такі столькі часу прабегла?» А я далей: «А ці не было ў цябе тады двух дзяцей, дарослай дачкі i хлопчыка, які пасвіў авечкі?» — «Пане,— адказаў татусь,— дзеўка сапраўды была мне дачка, а хлапчо — не; я толькі гадаваў яго за сына». Тут з ягоных слоў я зразумеў, што не быў сынам гэтага грубага баўтрука, i гэта мяне нават крыху ўзрадавала, але i засмуціла, бо тут жа надбегла думка, што я, мабыць, байструк альбо падкідзень; таму я спытаўся ў татуся, дзе ж ён здабыў сабе таго хлопчыка альбо з якой прычыны рашыў яго выгадаваць за сына. «Ах,— адказаў ён,— з ім усё выйшла вельмі авантурна: мне прынесла яго вайна, вайна ж i забрала». Але як што я крыху апасаўся, што тут можа выплысці якая-небудзь дзівосная фацэція, звязаная з маім нараджэннем i пашкодзіць маёй рэпутацыі, дык я зноў перавёў наш дыскурс на казу i спытаўся, ці не мерыцца ён прадаць яе на мяса, з чаго мяне вялікае дзіва бярэ, бо ж госці, якія з'язджаюцца на кіслыя воды, не дужа дападаюць да старой казляціны. «Э не, пане! — адказаў мне селянін.— У тракціршчыцы тых коз — заваліся, яна не дасць за маю i гроша. Я вяду яе графіні, што там на водах палошчацца, а доктар не кыш варона будзь, панавыпісваў ёй усялякага зелля, дык вось, каза тое зелле будзе лопаць, а тады зельнае малачко ад яе возьме доктар i зробіць панацэю, а тады ўжо графіня піцьме тую панацэю з малачком, дасць Бог, здаровенькая выкачаецца. Кажуць, графіні сярэдзіна баліць, i калі каза спраможацца памагчы, дык ад яе будзе больш толку, чым ад доктара i ягонага аптэчніка». Слухаючы гэтую рэляцыю, я абдумваў, як мне ўсё ўладзіць, каб яшчэ паталкаваць з селянінам без сведак, а таму прапанаваў за казу на талер больш, чым давалі доктар i графіня, на што селянін адразу згадзіўся, бо нават малы барыш мяняе людскія намеры, аднак з тою ўмоваю, што ён павінен спачатку аб'явіць графіні, што я даю на талер больш; а ці захоча яна тады ўзяць за гэтую цану, дык гэта ейны абыход, а не, дык ён аддасць казу мне i ўвечары скажа, які быў гандаль.

I вось пайшоў мой татусь сваёй дарогай, а я з кампаніяй сваёй; але я не хацеў, не мог i сілы не меў зацягваць з імі гэты шпацыр, а збочыў i пайшоў туды, дзе спаткаў селяніна, які ўжо тым часам зноў стаяў з казой, бо тыя, што гадзіліся з ім, за яе больш не далі, няма што так выстаўляліся, аж я дзіву даўся з такой іх заможнасці, але не стаў ад гэтага больш скупы. Я завёу яго ў сваю купленую гасподу, заплаціў за казу, і, калі мы гэты гандаль замачылі i выпілі барыша i ён ужо быў нападпітку, я спытаўся ў яго: а адкуль жа ўзялося ў яго тое хлапчанё, пра якое мы сёння раніцай гаварылі. «Ах, пане мілы,— адказаў ён.— Мансфэль-дава вайна падкінула мне яго, а бітва пад Нёрдлінгенам зноў забрала». Я сказаў: «Пацешная, мабыць, прыгода!» — i папрасіў, што калі ўжо нам больш няма пра што талкаваць, дык хай ужо раскажа, калі на язык набегла. Тады ён сказаў: «Калі Мансфэльд прайграў баталію пад Хёхстам, дак яго расхрыстанае войска рассеялася напаўсюдых, бо ніхто не ведаў, куды каму рэціравацца. Багата гэтых забродаў навалаклося i ў Шпэсэрт, дзе яны хаваліся ў хмызоўі, але, уцёкшы ад смерці ў даліне, знаходзілі яе ў нашых гарах, а як што абодва бакі лічылі справядлівым рабаваць i забіваць на нашай зямлі, дак i мы не сядзелі рукі згарнуўшы, а пускалі юху. Тады мала які селянін ішоў у хмызы без мушкета, бо калі дрылюеш ці арэш, дык не седзячы ж дома. Пад час гэтага закалоту аднаго разу, пачуўшы стрэлы, надыбаў я непадалёк ад нашага двара ў дзікім лесе прыгожую маладую кабету на выдатным кані; я спачатку прыняў яе за мужчыну, так па-маладзецку гарцавала яна вярхом, але, убачыўшы яе вочы i рукі, пачуўшы, як яна жаласна балбоча не па-нашаму i заклінае Бога, я апусціў мушкет, хоць ужо склаўся пальнуць, але адвеў люфу ўбок, бо яе крыкі i pyxі падказалі мне, што жанчына ў бядзе, чым яна i схіліла мяне да спагады. Тут мы зблізіліся, i, убачыўшы мяне, яна сказала: «Ах! Калі ты чыстая хрысціянская душа, дык, прашу цябе, дзеля Бога i яго мілажалю, дзеля самога Страшнага Суду, перад якім мы ўсе паўстанем i адкажам за нашыя ўчынкі, завядзі мяне да сумленных жанчын, якія з Божай ласкі дапамаглі б мне ў родах». Гэты напамін пра свяшчэнныя рэчы разам з ласкавымі словамі i хай журботным, але прыгожым тварам увеў мяне ў такую спагадлівасць, што я ўзяў каня за аброць i вывеў праз усе зарасці i хмызы ў самую нетру, куды сам схаваў сваю жонку, дзіця, чэлядзь i быдла. Там недзе праз паўгода яна i нарадзіла хлопчыка, пра якога мы сёння гутарку мелі».

Такімі словамі закончыў расказ мой татусь, хлебтануў яшчэ, а я шчодра яму падліваў. Калі ж ён спаражніў шклянку, я спытаўся: «Ну, а што потым сталася з гэтай жанчынай?» А ён адказаў: «Калі яна разрадзілася, дак папрасіліа мяне за кума, а як што я хацеў занесці дзіця i ахрысціць, назвала мне сваё i мужава імя, каб запісаць іх у хросныя кнігі; а тым часам адчыніла сваю валізу, у якой было многа выдатных i каштоўных рэчаў, i падарыла мне, маёй жонцы i служанцы i яшчэ адной выпадковай жанчыне столькі ўсяго ўсялякага, што мы засталіся ёю вельмі задаволеныя. Яна расказала нам i пра мужа, ды i памерла яна на нашых руках, даверыўшы нам свайго сынка. Але як што ўсю краіну калацілі вялікі вэрхал i непамыслота i ніхто не адважваўся заставацца дома, дак нам ледзьве ўдалося знайсці пастара, каб прыйшоў на пахаванне i ахрысціў дзіця; калі ж усё зладзілася як след, дак наш стараста i святар наказалі мне, што я павінен гадаваць дзіцятка, пакуль яно не падрасце, i за свае клопаты i турботы маю ўзяць усё пасля парадзіхі, акрамя ружанца, некалькіх каштоўных камянёў i ўсякай драбязы, што трэба было потым перадаць дзіцяці. I вось выкарміла мая жонка гэтае немаўля казіным малаком, а хлапчо нам так палюбілася, што мы думалі, калі ўжо падрасце, аддаць за яго нашу дачку; але пасля бітвы пад Нердлінгенам страціў я абаіх, дзяўчынку i хлопчыка, разам з усім, чым валодаў».— «Ты расказаў мне,— сказаў я свайму татусю,— мілую i даволі кур'ёзную гісторыю, але забыўся пра самае галоўнае: ты не сказаў мне, як звалі тую жанчыну, яе мужа i хлопчыка».— «Ах, пане мой,— адказаў ён,— мне i да галавы не даходзіла, што вам гэта цікава. Высакародную жанчыну звалі Сюзана Рамзай, мужа — капітан Штэрнфэльз фон Фуксгайм, а як што мяне самога завуць Мельхіёрам, дык я пры хрышчэнні дзіцяці назваў яго гэтым імем i сказаў запісаць яго ў хросныя кнігі Мельхіёрам Штэрнфэльзам фон Фуксгаймам».

3 гэтага расказу я дакладна ўведаў, што даводжуся майму пустэльніку i сястры губернатара Рамзая любімым сынам; але, ах гора ты маё! Надта позна, бо бацькі мае былі ў нябожчыках, а пра дзядзьку я не мог нічога разведаць, апроч таго, што ханаўцы турнулі яго з горада разам з усім шведскім гарнізонам, аж ён ад прыкрасці i гневу набраўся вялікай журбы, умілаваўся i розумам высівеў.

Я напаіў свайго хрышчонага бацьку да ўпаду, а на другі дзень сказаў клікнуць i ягоную жонку. А калі я ім адкрыўся, дык яны гэтаму паверылі толькі тады, калі я паказаў ім на грудзях валасяны радзімы знак.

РАЗДЗЕЛ ДЗЯВЯТЫ

Сімпліцы-ўдавец ажаніўся зноў, робіцца бацькам аж трох сыноў

Неўзабаве пасля гэтага я ўзяў хроснага да сябе i выправіўся з ім вярхом у Шпэсэрт раздабыць там дакладнае пасведчанне i дакументы пра сваё паходжанне i нараджэнне ў законным шлюбе, што я i зрабіў без лішніх клопатаў па храмавых кнігах i сведчанні майго хроснага. Я адразу ж завярнуў да святара, які жыў у Ханаў i колісь мяне там даглядаў. Гэты выдаў мне пісьмовую легітымацыю пра скон светлай памяці майго бацькі i што я быў пры ім да самай ягонай смерці, а потым пад імем Сімпліцы пэўны час жыў у пана Рамзая, губернатара ў Ханаў; i я паклапаціўся, каб уся мая гісторыя была сабрана з ycix вусных сведчанняў i грунтоўна занатавана ў дакуменце, завераным праз натарыўса, бо быў падумаў: «Хто ведае, на што табе гэта яшчэ можа спатрэбіцца!» Гэтая паездка абышлася мне ў чатырыста талераў, бо па дарозе назад нас прыхапіў, ссадзіў з коней i абрабаваў раз'езны гуф, дык я i мой татусь, ці хрышчоны, вярнуліся дамоў голыя i босыя, як стаялі, мала што горлам не заплацілі.

Тым часам i дома ўсё перакасілася; бо як толькі жонка мая дазналася, што муж яе шляхціц, тут i пачала не толькі строіць з сябе няма ладу якую васпаню, але i сваім нядбальствам глуміла ў хаце ўсё, што магла, а я цярпеў моўчкі, бо яна якраз хадзіла пры надзеі; звыш таго ўтачылася бяда i ў хлеў, i павыздыхала найлепшае быдла.

Усё яшчэ можна было ператрываць, але — о, mirum!* — ніводная бяда не ходзіць адна: у той самы час, як жонка разрадзілася, ляжала ў родах i служанка. Праўду кажучы, дзіця, якое яна прывяла, было вельмі падобнае на мяне, а тое, якое нарадзіла мая жонка, як вылітае — на нашага парабка. У дадатак i тая самая дама, пра якую вышэй было гаворана, тае ж самай ночы падкінула да майго парога немаўля з пісулькай, што я даводжуся яму бацькам, так што я адным банкетам тры радзіны справіў, i мне ўжо здалося, што няйначай як з кожнага кутка вылезе яшчэ па адным,— сівой галавы дастаць можна з такое долі. Але ж якраз такая доля, а не якая не іншая чакае ўcix, хто жыве бязбожна, бадзяла i распусна, як жыў тады я, следуючы сваім жывёльным пахацімствам.

Ну, якое тут рады дасі? Ніякае ўправы на баб — я мyciў ахрысціць ycix дзяцей, ды яшчэ i сплаціць накладзеную на мяне па законе грашовую віну**, а як што ўлада тады стаяла шведская, а я да таго служыў імперцам, дык мне тым даражэй абышоўся чужы пахмел, што, зрэшты, было яшчэ толькі прэлюдыяй да новае плягі. I ў той час, як гэтыя нянаджаныя бедствы мяне вельмі засмучалі, жонка мая пра тое aні не дбала, а ў дадатак яшчэ дзень у дзень дацінала i дапякала, мучыла i пляскала за вясёленькую знаходку пад парогам i за тое, што мне давялося рабіць тую сплату віны. А калі б яна даведалася, якія шашні я сплёў са служанкай, дык ужо, напэўна, тыраніла б яшчэ лішэй; але добрая дзеўка была такая недацеклівая, што паладзіла са мною роўна за такую самую суму, якую я выклаў бы ёй як за байстручыную віну, i згадзілася прыпісаць малое аднаму рызыканту, які летась у мяне гуляў на вяселлі i нібыта сыграў на валасянцы, хоць насамрэч да служанчынага бусла аніяк не дачыніўся. Усё-такі ёй давялося вымятацца з хаты, бо мая жонка падазравала мяне ў тым, у чым я яе з парабкам, але не магла ні да чога прычапіцца, бо я ёй удзёўб, што не мог адначасова быць i ў яе, i ў гэтай дзеўкі. Тым часам, пакуль мы так тузаліся, даймала мяне дакука, што мушу я гадаваць дзіця, прыстроенае парабкам, а маё кроўнае не стане маім спадчыннікам, i што я мушу яшчэ маўчаць i радавацца, што ніхто нічога не ведае.

Такія думкі ўгрызалі мяне як у Бога дзень, а жонка тым часам звесяляла сабе душу віном, бо з самага вяселля не адстаўляла чаркі i кожнае ночы ішла спаць на добрым падпітку. I так яна дачасна спаіла ў магілу сваё дзіця i учыніла ў сваёй нутробе такое запаленне, што неўзабаве зрабіла мяне зноў удаўцом, i я так чула прыняў гэты клопат у сваё датклівае сэрца, што рагатаў, як усе роўна жывога вярблюда ўбачыўшы.

* О дзіва! (лац.)

** Штраф (стар. бел).

РАЗДЗЕЛ ДЗЯСЯТЫ

Сіліпліцы сяляне плятуць прыгоды пра возера Мумэлъзэе дзіўныя воды

Калі я такім чынам зноў атрымаў свабоду, пасвабаднеў i мой кашалек, а ўся гаспадарка адразу пералішнілася быдлам i чэляддзю; таму я ўзяў ў дом хроснага татуся Мельхіёра за бацьку, хросную за маці, а байстручка Сімпліцыя, якога мне падкінулі ў парог, абвясціў сваім спадчыннікам, перадаў старым дом i двор з усім дабром i грунтамі, акрамя невялікай долі залатовак i каштоўнасцяў, якіх я яшчэ не распусціў, а адклаў на выпадак крайняй патрэбы; i я адчуў такую агіду да ycix баб паасобку i ў сукупнасці, што рашыў: калі ўжо я так на іх апёкся, дык прападзі яно ўсё пропадам, аніколі больш не жанюся. Старая пара, з якою in re rusticorum* ніхто зраўняцца не мог, адразу перакроіла ўсю маю гаспадарку на зусім іншы лад; яны збылі з двара ўсю непатрэбную чэлядзь з быдлам разам i завялі толькі тое, з чаго можна было зыскаць прыбытак. Стары татусь ці новы хросны разам з мамцяй назычылі мне ўсялякага шчадроцця i абнадзеіліш, што калі я пакіну ix тут на гаспадарскіх грунтах, дык у мяне заўсёды будзе напагатове конь у стойле, i зладзяць яны ўсё так, што любым часам i парою я змагу з сумленным чалавекам распіць бутэльку віна. Я адразу скеміў, каму даверыў свае грунты i дабро: хросны з чэляддзю мамэнтам упрагліся араць тыя грунты, гандляваць i кірмашыць быдлам, лесам i смалою круцей за любога жыда, а мамця даглядала быдла i адна выручала i адкладвала столькі, колькі не маглі мне даць дзесяць рыкуній**, якіх я трымаў раней. Праз нядоўгі час гаспода мая мела дастаткова ўсялякага прычындалля, а таксама буйной i дробнай быдласці, што ўжо лічылася самаю лепшаю ў той мясцовасці. А я мог спакойна выпраўляцца на шпацыры i рабіць абсэрвацыі, бо бачыў, што хросная больш выціскала з пчолаў на адным воску i мёдзе, чым мая распанёлая жонка з рагатай жывёлы, свіней i інш., дык я быў пэўны, што i ва ўсім астатнім свайго не ўпусціць.

Аднойчы гуляў я на кіслых водах i пайшоў туды больш дзеля глытка гаючай вады, чым каб па старой завядзёнцы знаёміцца з моднымі фаготамі, бо я пачаў слухацца ўшчуванняў прыёмных бацькоў, якія адраілі мне вадзіцца з такімі людзьмі, што бесталку працвіртвалі сваё i родавае дабро. Але я трапіў у кампанію людзей сярэдняга дастатку, i яны вялі між сабою дыскурс пра вельмі рэдкі прадмет, менавіта ж пра Мумэльзэе, бяздоннае возера, непадалёк, высока ў гарах; яны таксама паклікалі некалькіх старых сялян, якія маглі расказаць, што ім давялося чуць пра дзівоснае возера, i іхнія рэляцыі я слухаў з вялікай ахвотай i цікавасцю, дарма што лічыў іх пустымі выдумкамi, фальшывымі i смеху вартымі, як некаторыя байкі ў Плінія.

Адзін казаў, што калі ўзяць няцот гарошын, каменьчыкаў альбо чаго хоч яшчэ i ўвязаць у насоўку, а потым апусціць у возера, дык дастанеш цот, а калі апусціш цот, выцягнеш няцот. Другі, а за ім i астатнія пэўнілі i згадвалі прыклады: калі хто кіне ў возера адзін камень альбо некалькі, дык якое б ні стаяла надвор'е, а тут падымецца бура са страшэннай злівай, градам i ветрам. Пасля гэтага яны перайшлі на самыя розныя дзівосныя гісторыі, якія там здараліся, i якое там бывае замроенне ад усялякіх гномаў i вадзянікоў, i пра што яны балакаюць з людзьмі. Адзін сказаў, што аднаго разу, калі пастухі пасвілі непадалёк ад возера, з яго выйшаў гняды бык i ўвайшоў у статак, а потым выскачыў малюпасенькі чалавечак i пачаў заганяць быка ў возера, а калі бык заўпарціўся, той чалавечак загразіў, што калі той бык не вернецца, дык на яго зваляцца ўсе людскія нягоды, i пасля гэтага бык i чалавечак зноў далі нырца ў воды. Другі расказаў, што ў той самы час, калі возера ўжо замерзла, нейкі селянін пераехаў па ім на валах — i хоць бы што яму якое, а быкі везлі ж брусы i дошкі на падлогу, а калі за падводай улёг ягоны сабака, лёд хруснуў, сабака шалёхнуўся ў ваду, i толькі таго сабакі й было, нават бурбалкі не пайшлі. А яшчэ адзін бажыўся, што шчырая праўда, як адзін мыслівец ішоў за дзічынай па следзе да самага возера, дзе на беразе сядзеў маленькі вадзянік, а ў яго поўны прыпол залатых манет, якімі ён бавіўся; а калі мыслівец той, ну, паляўнічы, зладзіўся ў яго стрэліць, чалавечак угнуўся i сказаў: «Калі б ты ў мяне папрасіў памагчы табе ў тваёй беднасці, ты з сям'ёй разбагацеў бы. А за такі твой жарт ты i усе твае нашчадкі будзеце вечна ў гароце». Але самае фантастычнае з таго, што яны панарасказвалі, было вось што: «Даўным-даўно позна ўвечары прыйшоў да аднаго селянша ў Хайдэхёфе маленькі чалавечак i папрасіўся нанач; селянін перапрасіўся, што ў яго няма лішняй пасцелі, але калі госць не пагрэбуе ўслончыкам ці сенам на вышках, дык ён ахвотна, чаму ж не! — пусціць яго. На гэта чалавечак папрасіў толькі дазволіць яму паспаць ноч у канапляным мачулішчы, дзе яму больш даспадобы, чым у самай мяккай пасцелі. «Што да мяне,— сказаў селянін,— дык начуй, калі табе гэта дагодзіць, хоць у сажалцы, хоць у калодзежным карыце». 3 гэтым дазволам чалавечак пайшоў да мачулішча i ўбіўся там у канаплянае бадылле i твань, як жаба якая альбо той, хто ў сцюжу зашываецца ў стог сена, каб там забавіць ноч. Калі ж за белы свет селянін падняўся будзіць парабкаў на працу, дык памянёны чалавечак вылез з вады i стаў перад ім ну зусім ва ўсім сухім, у якім ён i залез быў у мачулішча, з чаго селянін вялікаму дзіву даўся i спытаў: «Вой, які ж дзіўны i пацешны госць у мяне!» — «Але ж бо,— адказаў чалавечак,— можа, яно ўсе так, што да мяне тут сто гадоў так добра ніхто не начаваў!» Ведучы такую гутарку, дайшлі яны да таго, што чалавечак нарэшце прызнаўся, быццам ён, бач, вадзянік, які згубіў сваю жонку i вось цяпер хоча знайсці яе ў Мумэльзэе i просіць яго, селяніна, зрабіць яму ласку i дагоду i правесці туды, на што селянін з'ахвоціўся, бо па госцевай вопратцы скеміў, што той, мабыць, асоба важная i яму давядзецца тут пабачыць яшчэ шмат розных дзівосаў. Па дарозе малы наплёў селяніну шмат усялякае небывальшчыны, што i як водзіцца ў азёрах, дзе ён ужо шукаў, але не знайшоў сваёй скрадзенай жонкі, асабліва — колькі дзе там водзіцца ўсялякага гадаўя, а найбольш у Чорным возеры, дзе жывуць жабы велічынёю з печ. А калі яны падышлі да Мумэльзэе, дык чалавечак даў нырца ў яго, папярэдне папрасіўшы ў мужыка, каб той пачакаў, пакуль ён не вернецца альбо не падасць яму якога знаку. А калі той прачакаў каля возера дзве-тры гадзіны, раптам пасярэдзіне возера паказаўся з вады кій таго чалавечка, i паявілася кроў цэлымі прыгаршчамі, i ceлянін адразу здагадаўся, што гэта i ёсць заляцаны знак, пасля чаго ён адкланяўся возеру i заспяшаўся дахаты». Гэтая i іншыя падобныя гісторыі, якіх я наслухаўся, здаліся мне казачнымі людскімі вымысламі, якімі бавяць дзяцей, я рагатаў з ix i не мог паверыць, што на вяршыні гары можа быць такое бяздоннае возера; але тут нахапіліся іншыя сяляне і прытым старыя, вартыя даверу людзі, якія павядалі, што яшчэ за іх памяці i за памяці іхніх бацькоў высокія княскія асобы падымаліся ў горы, каб агледзець гэтае возера, а аднаго разу герцаг Вюртэмбэргскі загадаў зрабіць плот i праплыць на ім на сярэдзіну, каб вымерыць глыбіню возера; але пасля таго як апусцілі з грузілам дзевяць маткоў тоўстага прадзіва (мера, з якою шварцвальдскія сялянкі ўпраўляюцца лепей за многіх геаметраў) i не дасталі дна, пачаў іх драўляны плот, насуперак усякай сваёй прыродзе, апускацца ў возера, дык тыя, якія былі на ім, мусілі ратавацца на бераг, дзе i сёння можна яшчэ пабачыць рэшткі таго плота, княскі герб Вюртэмбэрга i ўсякія іншыя выявы, высечаныя на камені на памяць пра гэтую прыгоду. Іншыя запэўнівалі мяне i спасылаліся на многіх сведак, быццам эрцгерцаг Аўстрыі etc. збіраўся нават спусціць возера, што яму вельмі адрайвалі i па хадайніцтве абшчынаў утрымалі-такі ад таго, баючыся, каб уся краіна не была затоплена. Больш за тое, памянёныя князі загадалі ўкінуць у возера некалькі цэбраў стронгаў; але не прайшло i гадзіны, як усе яны павыздыхалі i былі вынесены плынню з возера, хоць рака, якая цячэ пад гарою ў даліне i мае тую ж самую назву, што i возера, аж кішыць той рыбай i выцякае з возера азёрнай жа вадою.

* У сельскай гаспадарцы (лац.).

** Аканомка, ахмістрыня (стар. бел.).

РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ

Сіліпліцы слухае, як пацыенты сваім дактарам перабіраюць шчэнты

Гэтая апошняя легенда неяк успасобіла мяне паверыць ва ўсё i так падсцёбнула маю цікаўнасць, што самому захацелася агледзець дзівоснае возера. Сярод тых, хто разам са мною слухаў расказы, кожны меркаваў па-свойму, што відаць было з іх розных i супярэчлівых высноваў. Я ж хоць i сказаў, што нямецкая назва Мумэльзэе* дазваляе зразумець, што тут, як на маскарадзе, усё схавана пад падманлівай маскай, аж не кожны можа распазнаць сапраўдную сутнасць, як i глыбіню, якая да гэтага часу не вымерана, хоць гэта i спрабавалі такія высокія асобы; пасля я выправіўся ў тое месца, дзе летась упершыню сустрэў сваю нябожчыцу жонку i скаштаваў салодкай атруты кахання.

Там я лёг на зялёную мураву ў цяньку, але не слухаў, як бывала раней, што i як пасвіствалі салаўі, а разважаў, якія я перажыў перамены. Тут i уявілася маім вачам, як я на гэтым самым месцы сама-сама i пачаўся, як з вольнага кавалера стаў рабом кахання i з афіцэра перахалопіўся ў селяніна, а з багатага селяніна ў задрыпанага шляхцюка, з Сімпліцы ў Мэльхіёра, з удаўца ў маладзіка, з маладзіка ў рагулю, з рагулі зноў ва ўдаўца; iteт, што я з сялянскага сына абярнуўся ў сына прыстойнага жаўнера i зноў жа ў сына свайго татуся, які вось ужо і сам у сынка на ласкавым хлебе прабаўляецца. I згадалася мне ўраз, як доля забрала ў мяне ўмілаванага Хэрцбрудэра і, наадварот, падарыла мне старую сямейную пару. Я падумаў пра богаспадобнае жыццё i бацькаў скон, пра богаспадобнае жыццё маці, а таксама пра найразмаіцейшыя перамены, якія мне выпалі ў жыцці, аж не мог стрымацца ад слёз. I падумаў я таксама: колькі ж перабыло ў мяне грошай i як без толку прапусціў я іх праз горла, i ледзь толькі пачаў убольвацца, як падышлі да мяне два мардатыя пасыльнікі i прапойцы, якім падагра ўбілася ў суглобы, з чаго яны i закульгавелі i цяпер прыперліся на кіслыя воды. Яны селі непадалёк ад мяне, бо там было зручнае месца для адпачынку, і, думаючы, што адны тут, пачалі жаліцца на свае нягоды. Адзін сказаў: «Мой доктар паслаў мяне сюды, бо страціў надзею на маё выздараўленне альбо, можа, таму, што мусіў задобрыць тракціршчыка, які надоечы прыслаў яму барылку алею; што да мяне, дык лепей бы я зусім яго не бачыў альбо, прынамсі, спачатку параіў бы мне з'ездзіць на кіслыя воды, у Заўэрбрун, дык у мяне засталося б i болей грошай, чым цяпер, i я быў бы здаравейшы, бо кіслыя воды мне моцна памаглі».— «Ах! — адказаў другі.— Я дзякую Творцу за тое, што ён не даў мне лішніх грошай, бо калі б мой доктар унюхаў, што ў мяне яны водзяцца, ён яшчэ доўга не пасылаў бы мяне сюды, пакуль не падзяліў бы іх з аптэкарам, які нездарма штогод падмазвае яго, а я ад таго даўно скапыціўся б. Гэтыя жмінды нараяць гаючае месца не раней, чым пераканаюцца, што самі больш не могуць i не ведаюць, чым памагчы, альбо калі ўжо няма чым пажывіцца. I калі папраўдзе, дык тыя, каго яны трымаюць каля сябе i чуюць, што ў іх ёсць грошы, выгадныя ім толькі тады, калі хворыя».

Гэтыя двое яшчэ доўга выклікалі сваіх дактароў, але я не задачуся ўсё тое пераказваць, бо, крый божа, паны медыкі на мяне ўзлуюцца i прапішуць мне такое праноснае зелле, што яно высвішча мне i душу з цела. Я цытую іхні дыскурс толькі таму, што адзін пацыент падзякаваў Творцу, што той не ўшчодрыў яго лішніцай грошай, i гэта так мяне ўсцешыла, аж я выбіў са сваёй галавы ўсе клопаты i цяжкія роздумы пра грошы ці яшчэ пра што-колечы, што цэніцца ў свеце. I рашыў філасофнічаць i весці богаспадобнае жыццё, аплакваць сваю нераскаянасць i заедлівасць, каб, як мой светлай памяці бацька, падняцца на найвышэйшую ступень памыснае цноты.

* Тuттel — вадзяны дух; die Тuттe — маска; тuттeln, тurтeln — бурчаць, мармытаць (ням.).

РАЗДЗЕЛ ДВАНАЦЦАТЫ

Сімпліцы дыхае ў вадзе, як у паветры, i апускаецца ў водныя нетры

Маё палкае жаданне агледзець Мумэльзэе яшчэ пабольшала, калі я даведаўся ад майго хроснага, што ён там бываў i дарога туды яму вядомая. Але пачуўшы, што я асабіста хачу туды выправіцца, сказаў: «А што вы там здабудзеце, пайшоўшы? Спадар сын i яго хросны нічога там не ўбачаць, апрача свайто адбітку ў возеры, якое схавана ў густым лесе, i калі ён за сваю цяперашнюю цікаўнасць заплаціць цяжкім расчараваннем, дык нічога ўзамен не атрымае, акрамя прыкрасці i струджаных ног ад хадзьбы ў абодва канцы, а конна туды наўрад ці дастанешся. Мяне туды ніхто сілай не загнаў бы, калі б толькі не давялося ратавацца ўцёкамі, калі доктар Даніэль (ён хацеў сказаць Дзюк д'Ангіен) са сваімі ваярамі забіраў даліну пад Філіпсбургам». Аднак мая цікаўнасць не патухла ад ягоных адгавораў, i я згадзіў аднаго хлопца, каб ён правёў мяне да возера. Калі татусь убачыў, што я не адступлюся ад свайго, а як што авёс ужо быў пасеяны i не трэба было нічога ні дрыляваць, ні араць, дык падрадзіўся сам паказаць дарогу; бо ён загарэўся да мяне такой любоўю, што не хацеў пускаць мяне з вачэй, а як што ўсе тамтэйшнікі лічылі, што я ягоны родны сын, дык задаваўся мною i гатовы быў дзеля мяне на ўсё, што толькі здольны зрабіць бедны чалавек свайму сыну, які каваў сваё шчасце без ягонай падтрымкі i дапамогі i тым часам вялікае панства спагнаў.

I вось, павандравалі мы праз горы i даліны, пакуль менш чым за шэсць гадзін не прыйшлі да Мумэльзэе, бо хросны мой быў мацак i выдатны хадыка, як усё роўна малады дзяцюк. Спачатку мы аддалі шану ўзятым з сабою ежы i пітву, бо далёкая дарога i крутыя горы, дзе залегла возера, вельмі нас патамілі i ўвялі ў добрую жагу. Падсілкаваўшыся, я агледзеў возера i адразу знайшоў некалькі абструганых жэрдак, якія мы з татусем прынялі за вёслы з вюртэмбэргскага плыта. Я прыкінуў ці, лепей сказаць, памераў даўжыню i шырыню возера з дапамогай геаметрыі, бо было б даволі цяжка ісці вакол возера i мераць яго крокамі, i нарысаваў яго граніцы ў паменшаным маштабе на аспіднай дошчачцы; а калі з гэтым скончыў, захацеў, бо неба было чыстае i паветра мяккае i цёплае, праверыць, наколькі праўдзівыя чуткі, быццам калі кінуць у возера камень, дык падымецца непагадзь; бо па мінеральным смаку вады я ўжо зрабіў выснову, што пагудкі, нібыта ў возеры не могуць жыць стронгі, слушныя.

Каб зрабіць гэтую пробу, я пайшоў налева ўздоўж возера да таго месца, дзе празрыстая вада, як крышталь, з прычыны жахлівай глыбізны здаецца чорнай, як вуголле, i таму мае такі страшны выгляд, што вусцішна робіцца глядзець; там я пачаў кідаць у возера самыя вялікія камяні, якія толькі мог падняць i данесці. Мой хросны, альбо татусь, не толькі не схацеў пасабляць мне ў гэтым, але яшчэ і прасіў-благаў, пакуль тое можна, напрамілы бог, схамянуцца i адступіцца; а я ўсё-такі рабіў сваё i тыя камяні, якіх не мог падняць, скочваў уніз, пакуль не ўкінуў іх больш трох дзясяткаў. Тут пайшоў вецер, неба завалакло хмарамі, пачуліся страшэнныя грымоты, аж мой татусь, які стаяў па той бок возера i маліўся, гледзячы на мае завіханні, не закрычаў, не замахаў мне, каб я хутчэй ішоў, каб нас не прыхапіла дажджом i непагаддзю альбо каб не сталася якога яшчэ горшага ліха. А я крыкнуў яму: «Тату, я застануся тут i дачакаюся, чым усё скончыцца, будзе хай хоць з неба пасыплюцца стрэлы, дзіды i валочні».— «Вой,— адказаў татусь,— вы паводзіцеся, як усе ветрагоны, якім напляваць, хоць увесь свет гарам гары!»

Тым часам, напаўвуха слухаючы ягоныя папрокі, я не зводзіў вачэй з віра, думаючы, што з дна возера зараз забулькае, як гэта бывае, калі кідаюць камяні ў глыбіню стаялых альбо працечных водаў; але нічога такога не ўсачыў, а разгледзеў толькі тое, што ў самой глыбіні круцяцца i боўтаюцца нейкія стварэнні, падобныя на жаб, ускідаюцца i рассыпаюцца, як швермеры з пульнутай угору феерверачнай ракеты, калі яна рвецца ў паветры; i чым бліжэй яны падплывалі да мяне, тым больш раслі на вачах i рабілі з выгляду падобнымі на людзей, што спачатку мяне няма ладу як здзівіла, а нарэшце, калі я ix убачыў зусім блізенька, увагнала ў дзікі пярэпалах i дрыготку. «Ах! — сказаў я сабе, поўны страху i здзіўлення, але даволі голасна, i мой татусь, які стаяў па той бок возера, мог добра разабраць, хоць i грымеў гром.— Якія дзівосныя i вялікія Божыя стварэнні нават у чэраве зямлі i у бездані марской!» Ледзь толькі паспеў я вымавіць гэтыя словы, як адзін з тых сільфаў ужо высунуўся з вады i адказаў: «Бач, ты прызнаеш гэта, яшчэ нічога не пабачыўшы; што ж скажаш, калі спусцішся ў centruт terrae* i ўгледзіш селішчы нашы, якія так займаюць тваю дацеклівую пустамудрасць?» Тым часам то тут, то там пачалі вынырваць маленькія плыўцы, лупілі на мяне вочы i выносілі назад камяні, якія я ўкінуў у возера, не скажу, як моцна мяне гэта здзівіла. Першы i самы відны сярод іх быў у вопратцы, якая ззяла золатам i срэбрам, кінуў мне самацвет велічынёю з галубінае яйка, такі зялёны i празрысты, быццам смарагд, i сказаў такія словы: «Вазьмі сабе гэты каштоўны камень, каб было табе потым што расказаць пра нас i пра гэтае возера!» Але як толькі я яго падхапіў i схаваў, як зацяло мне дух, быццам само паветра сціснула мяне i душыла, аж я нават не змог устояць на нагах, закруціўся, як верацяно, i боўтнуўся ў возера. Але толькі я апынуўся ў вадзе, як адразу ачуўся i пад уздзеяннем сілы, якая была ў камені, што быў пры мне, пачаў дыхаць вадою, як паветрам; я лёгка i без ніякай натугі плыў у возеры, як i вадзяныя істоты, бо разам з імі пайшоў у прадонне, падобна на тое, як калі б чародка птушак з высокіх пластоў нагрэтага паветра сплыла на зямлю.

Калі татусь убачыў гэты цуд, менавіта тое, што адбылося над вадою, i мае раптоўнае падзенне ў ваду, ён наўскапыта кінуўся ўпрочкі ад возера, быццам за ім гналіся, на пяты насядаючы, дамоў, дзе i расказаў пра ўсе, што здарылася, асабліва ж, як вадзяныя чалавечкі павыцягвалі назад камяні, якія я паўкідаў у возера, і, нягледзячы на жахлівую навальніцу, разнеслі іх на ранейшыя месцы i што потым звалаклі мяне на дно. Некаторыя, хто слухаў яго, верылі, а большасць палічылі гэта байкай; знайшліся i такія, што падумалі, быццам я, бы другі Эмпедокл Арыгенцкі, які сам кінуўся ў жарало Этны, каб кожны падумаў, нідзе яго не знайшоўшы, што ён узнесся на неба, дык вось быццам я сам скінуўся ў возера, а свайму татусю наказаў распусціць пра мяне такую, перапрашаю, бздуру, каб знясмерціць сваё імя; бо i з маёй меланхоліі можна было выснаваць, што я ўпаў-такі ў роспач i etc. А іншыя, хто не ведаў маёй цялеснай сілы, ахвотна паверылі, што мой прыёмны бацька, як стары сквалыга, сам мяне ўклычыў, каб назаўсёды адчапіцца ад мяне i завалодаць усімі маімі добрамі. Так што ў той час на кіслых водах i па ўсёй краіне ні пра што больш не талкавалі так i гэтак, як толькі пра Мумэльзэе, пра мяне, пра мой зыход у бездань i пра майго бацьку-татуся.

* Цэнтр зямлі (лац.).

РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ

Сімпліцы ў дарозе на дно марское многа Божых дзівосаў спазнаў i засвоіў

Пліній піша ў канцы другой сваёй кнігі «Historiae naturalis» пра геаметра Дыянісія Доруса, нібыта яго сябры знайшлі ў ягонай магільніцы пісьмо, напісанае ім, Дыянісіем, у якім ён паведамляе, што са сваёй магілы дастаўся да самага цэнтра зямлі i вылчыў, што да яго 42 000 стадый. Але князь Мумэльзэе, які суправаджаў мяне i вышэйпамянёным чынам зацягнуў мяне ў бездань i цвёрда заявіў, што з centri terrae праз палавіну зямное кулі да паверхні будзе якраз 900 нямецкіх міляў, усё роўна ці мераючы да Германіі, ці да антыподаў, i гэтыя падарожжы яны павінны рабіць праз такія азёры, якіх то тут, то там па ўсім свеце набярэцца столькі ж, колькі дзён у годзе, i усе гэтыя бездані сыходзяцца каля палаца іхняга ўладара. I такую жахлівую адлегласць мы адолелі меней чым за гадзіну, так што такое шпаркае падарожжа зусім альбо, можа, толькі ледзь-ледзь адставала ад бегу месяца; i гэта адбылося без аніякай цяжкасці, аж бо я не толькі не адчуў ніякай стомы, але i пры такім мяккім лунанні мог яшчэ весці дыскурс пра розныя матэрыі з памянёным прынцам Мумэльзэе; бо калі я заўважыў ягоную прыязнасць, дык спытаўся, дзеля чаго яны ўзялі мяне з сабою ў такую далёкую, небяспечную i ніводнаму чалавеку не звычайную дарогу. Тады адказаў ён мне даволі ветліва, што дарога зусім не далёкая, за гадзіну абярнуцца можна, i не небяспечная, бо са мною ён сам i ягоны почат, i апрача таго, мяне ахоўвае дадзены мне каштоўны камень; а што мне гэта не прывычна, дык ніякага ў тым дзіва няма; зрэшты, ён узяў мяне з сабою не па загадзе свайго караля, які, канечне, хацеў бы са мною пагутарыць, а дзеля таго, каб сам я мог пабачыць дзівосы прыроды ў водах i пад зямлёю, з якіх ужо дзіваваў на паверхні, хоць згледзеў толькі ніцы ix цень. Пасля гэтага я папрасіў яго сказаць мне, дзеля чаго найдабрэйшы Творца стварыў такое мноства загадкавых азёраў, калі ад ix, як мне здаецца, няма ніякай карысці людзям, а хутчэй мецьмецца шкода. А ён адказаў: «Сапраўды ты годнасна пытаешся пра тое, чаго не ведаеш альбо не разумееш. Гэтыя азёры створаны з траякай прычыны: па-першае, імі ўсе моры, асабліва вялікі Акіян, прымацаваныя да зямлі як усё роўна цвікамі; па-другое, праз гэтыя азёры, як па каналах, з трубамі i помпамі, якімі людзі карыстаюцца у гідраўлічных мастацтвах, мы пераганяем ваду з бездані Акіяна ва ўсе зямныя крыніцы, што ўжо ёсць нашая праца, адкуль выходзяць яны на паверхню зямлі i ўжо цякуць як вялікія i малыя рэкі, арашаюць зямлю, вільготняць расліны, пояць людзей i жывёлу; нарэшце, мы жывём тут як разумныя істоты, створаныя Навышнім, робім нашую працу i славім Бога ў ягоных дзівосных дзеях. На тое i створаны гэтыя цудоўныя азёры, якія будуць стаяць да Страшнага Суду. Калі ж мы ў гэты астатні час з той ці іншай прычыны спынім усё, дзеля чаго мы створаны i пастаўлены Богам i прыродаю, спынім i пакінем, дык увесь свет непазбежна згарыць у агні, што, думаю, настане не раней, чым Месяц (doneс anferatur luna. Psal. 71), Венера альбо Марс перастануць быць ранішнімі i вячэрнімі свяціламі, бо павінны спярша загінуць generationes fructuuт et aniтaliuт i усе воды знікнуць, перш чым зямля сама ад сонечнага жару загарыцца, падвергнецца кальцынацыі i зноў рэгенэруе. Але гэта вядома аднаму Богу, а нам не дадзена ведаць, акрамя таго, што мы можам толькі дапускаць, здагадвацца альбо чэрпаць з таго, што пра сваё мастацтва балабоняць вашыя хімікі».

Пачуўшы такія словы i што ён цытуе Святое Пісанне, я спытаўся, ці яны істоты смяротныя, якія чакаюць пасля гэтага часовага свету будучага веку, альбо ж яны духі, якія выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі, пакуль стаіць свет. Ён адказаў: «Мы не духі, а смяротныя чалавечкі, якія, праўда, як i вы, людзі, надзелены розумам, аднак паміраем разам з нашым целам i прападаем. Бог такі дзівосны i ў сваіх творах, што гэтага не можа растлумачыць мова ніякага стварэння, аднак, што да нас, я намераны расказаць табе так, каб ты мог зразумець, наколькі мы адрозніваемся ад іншых твораў Божых. Святыя анёлы справядлівыя, разумныя, свабодныя, цнатлівыя, светлыя, прыгожыя, ясныя, імклівыя i несмяротныя, яны — падабенства Божае i на тое створаны, каб у вечнай радасці славіць, хваліць, шанаваць i апяваць яго святое імя, а ў гэтым мінушчым жыцці на зямлі слугавацца царкве Божай i выконваць святыя Божыя наказы-запаведзі, з якой прычыны ix часам i называюць дабравеснікамі. I створана ix было адразу столькі сотняў тысячаў тысяч мільёнаў, колькі было заўгодна Божай мудрасці. А пасля таго як безліч ix захапіла сваволя i яны, узбунтаваўшыся, адпалі, створаны былі Богам прабацькі людзей з такою самаю разумнаю i несмяротнаю душою паводле падабенства Божага i надзелены целам, каб яны маглі самі пладзіцца, пакуль ix род не зраўняецца з лікам адпалых анёлаў. На тaкi канец i быў створаны свет з усімі астатнімі творамі, каб зямны чалавек, размножыўшыся да ліку адпалых анёлаў, аднавіў яго i, жывучы на зямлі, славіў Бога сярод ycix іншых створаных на ёй істот, валадаром над якімі Бог паставіў яго, каб яны служылі дзеля пракорму яго прахлага цела. Тады чалавек атрымаў адрозненне ад святых анёлаў у тым, што быў надзелены цяжарам зямнога цела i не ведаў, што ёсць дабро i зло, i таму не мог мець ні сілы, ні хуткасці анёлаў, аднак жа не было ў яго нічога агульнага i з неразумнымі істотамі. А калі чалавек пасля грэхападзуння ў раі асудзіў на смерць сваё цела, стаў ён, як мы лічым, пасярэднікам паміж святымі анёламі i неразумнымі істотамі. Бо падобна на тое, як душа, пакінуўшы цела зямнога, але ахінутага нябесным святлом чалавека, мае ўсе цудоўныя ўласцівасці святых анёлаў, так i цела, якое страціла душу зямнога чалавека, мае ўласцівасць гніць, як i любое іншае падла неразумнай жывёлы. А нас самых мы лічым пасярэднікамі паміж вамі i ўсімі іншымі істотамі на гэтым свеце, бо мы, хоць i маем душу, надзелены розумам, аднак мы паміраем разам з нашымі целамі, як знікае жывы дух неразумных істот разам з іхняй смерцю. Праўда, нам вядома, што прадвечны Сын Божы, які ёсць i наш Творца, сваім вялікм чынам узнёс вас, прыняўшы ваш вобраз i ўучыняючы Божую справядлівасць, суняў гнеў Айца свайго i зноў адсланіў вам вечнае шчасце, што ставіць ваш род высока над намі. Але я спамінаю i разумею тут не вечнасць, якое мы скаштаваць не спадобімся, а адно толькі часовае наша жыццё, у якім добры Творца дастаткова адуховіў нас, даўшы нам добры i здаровы розум i здольнасць спазнаць святую волю Божую, наколькі гэта нам патрэбна, так i здаровае цела i даўгалецце з высакароднаю свабодай, неабходнымі навукамі, мастацтвамі i разуменнем ycix натуральных рэчаў; i нарэшце, што найважней, мы бязгрэшныя, а таму не падупадаем ні гневу, ні пакаранню Божаму, i мы зусім не хварэем; што я табе так падрабязна расказваю, успомніўшы пры гэтым святых анёлаў, зямных людзей i неразумных жывёл, каб ты ўсё як мага лепей уразумець здолеў».

Я адказаў, што не магу ўцяміць, раз яны не ўчыняюць нічога благога i, значыцца, беспакараныя, дык навошта iм патрэбен кароль; iteт, як яны могуць нараджацца i потым паміраць, калі не адчуваюць нi пакутаў, нi хваробы. Прынц адказаў, што ў ix кароль не на тое, каб чыніць суд i юстыцыю, i не на тое, каб яму слугавалі, а ён у ix як матка ў пчаліным вулеі, кipye ўсімі ixнімі дзeямi, i падобна на тое, як іхнія жoнкi in coitu* не адчуваюць плоцкай пажады, дык не адчуваюць i мукаў пры родах, што я магу пэўным чынам уявіць сабе на прыкладзе нашых котак i магу пераканацца, што яны зачынаюць у пакутах, а нараджаюць з асалодай. Гэтак сама i паміраюць яны не ў пакутах i не ў старым веку ад немачы i хвароб, а патухаюць, як свечка, калі яна адсвяціла свой час, а целы ixнiя знікаюць разам з душою. А са свабодаю, якую ён услаўляў, не дараўнаецца свабода самага вялікага манарха на зямлі, якая не больш, чым цень; бо нi яны самыя i ніводнае стварэнне на свеце не можа нікога з ix забіць альбо прымусіць схіліць да нечагась, што ім не падабаецца, i яшчэ менш таго ўвязніць у турму, бо яны могуць праходзіць праз агонь, паветра i зямлю без ніякай цяжкасці i стомы (пра што яны нават не ведаюць, як гэта стамляцца). Тут я сказаў: «Калі вы так зладжаны, дык ваш род яшчэ больш узнесены i адухоўлены нашым Творцам, чым род людскі».— «О не! — запярэчыў прынц.— Той грэшыць, хто так думае, бо прыпісвае даброць вышэйшага рэчам, якія яе не маюць; род людскі адухоўлены больш, чым наш, бо вы створаныя дзеля вечнага шчасця i пастаяннага сузірання aблiччa Божага, i у райсюм жыцці той з вас, хто яго дасягне, у адно імгненне адзін скапітуе больш радасці i шчасця, чым увесь наш род ад пачатку стварэння i да самага Страшнага Суду». Я сказаў: «А што з таго тым, хто пракляты?» А ён прывёў мне такое пярэчанне: «A хіба дачынная да гэтага Божая дабрыня, калі адзін з вас поіць сябе атрутай, аддаецца ўсялякім паскудствам, не трымае ў кілзах ceaix жывёльных пахацімстваў i тым самым прыпадабняе сябе да неразумных icтотаў, больш за тое, такім непаслушэнствам Богу ставіць сябе бліжэй да пякельных духаў, чым да шчасных? I такі асуджэнец на вечныя мукі, у якія ён сам сябе ўкінуў, не змяншае велічы i высакародства роду людскога, бо такі чалавек, як i ўсякі іншы ў сваім часовым жыцці, мог дасягнуць вечнага шчасця, калі б толью захацеў пайсці назначанай на тое праведнай сцежкаю».

* У палавым акце (лац.).

РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ

Сімпліцы дыскурс вядзе па дарозе пра тое, як сільфы жывуць у Бозе

Я сказаў князю, што, як бо на зямлі даводзілася чуць пра гэтую матэрыю больш, чым магло мне пайсці на карысць, я хацеў бы папрасіць яго, ці не мецьме ён ласкі патлумачыць, з якое такое рацыі i прычыны часам пачынаецца непагадзь, калі ў такія азёры кідаюць каменне; бо вось жа згадваюцца мне падобныя пагудкі i пра Пілатава возера ў Швейцарыі, чытаў я i пра возера Камарына ў Ciцыліі, пра якое кажуць: «Caтarinaт тovere».— «Як што ўсе, што мае цяжар, не перастае падаць да centri terrae, пакуль не ўпадзе на цвёрдае, дзе i застанецца ляжаць, а гэтыя ўсе азёры бяздонныя i адкрытыя, дык камяні, кінутыя ў ix натуральным чынам, абавязкова падаюць на нашыя селішчы i будуць ляжаць там да таго часу, пакуль мы не вынесем ix назад на тое самае месца, адкуль яны да нас прыйшлі; а мы выконваем гэтую працу так апантана, каб напалохаць i ацугляць тых, хто кідае камяні i ўчыняе нам такое памарачэнне, бо гэта ёсць адна з самых высакародных частак нашай дзеі, дзеля якое мы i створаны. А калі мы будзем патураць i перапускаць, што нам кідаюць камяні, калі будзем вывалокваць ix назад без абурэння, дык урэшце нам нічога не застанецца, як толькі валаводзіцца з такімі шустрыкамі, якія дзеля забавы пасыпацьмуць нас каменнем. I ўжо з аднаго гэтага, што мы робім i папраўляем, ты можаш зрабіць выснову, наколькі патрэбна існаванне нашага роду, бо калі б мы не выносілі тых камянёў угору, а кожны дзень праз падобныя азёры, як гэтае тут i па ўсім свеце, шпypлялi б ix у цэнтр зямлі, дзе мы жывём, дык урэшце былі б парушаны ўсе повязі, якімі моры змацаваны i ўцверджаны на зямлі, i ўсе праходы, па якіх бяжыць вада ў крыніцы i разыходзіцца па зямлі, замкнуліся б, што магло б прывесці толькі да ганебнага канфузу i пагібелі ўсяго свету».

Я падзякаваў яму за такое тлумачэнне i сказаў: «Як я зразумеў, ваш род праз такія азёры забяспечвае вадою ўсю паверхню зямлі, дык хацеў бы таксама, каб мне патлумачылі, чаму воды не ўсе аднолькавыя, а розныя пахам, смакам etc., таксама сіліай i дзеяннем, хоць, як я разумею ix кругазварот, усе пачынаюцца з бездані вялікага Акіяна, куды потым зноў выліваюцца. Бо некаторыя крыніцы нясуць прыемныя кіслыя воды i карысныя здароўю; а другія хоць i кіслыя, аднак не спрыяльныя, а шкодныя для піцця, а некаторыя нават атрутныя i смертаносныя, як тая крыніца ў Аркадыі, з якое Ёла хацеў атруціць Аляксандра Вялікага. Некаторыя крыніцы цеплаватыя, другія гарачыя, як кіпень, а некаторыя халодныя, як лёд; сустракаюцца i такія, што раз'ядаюць жалеза, як салетраная кіслата, бы крыніца паблізу Цэпузіума альбо ў графстве Цыпс у Мадзярах; іншыя ж, наадварот, ацаляюць усе раны, як тая, што павінна быць у Фесаліі; а некаторыя воды ператвараюцца ў камень, соль, а іншыя ў купарвас. Возера непадалёк ад Цыркніца ў Карынтыі поўнае вады толькі зімовай парою, а летам зусім перасыхае; а ручай каля Энгстлена бяжыць толькі летам i толькі ў тыя гадзіны, калі пояць быдла; ручай Шэндлебах каля Обернхайма напаўняецца вадою толькі ў такую пару, калі на ўсю краіну прыходзіць якая-небудзь бяда. A Fluvius Sabbathicus у Сірыі перасякае сваю плынь кожнае суботы, з чаго я вельмі здзівіўся, калі думаў пра гэты прадмет, i не мог уведаць прычыны».

На гэта адказаў князь, што ўсе гэтыя рэчы маюць свае натуральныя прычыны, якія даволі-такі выпрабаваны людзьмі i часцей за ўсё з розных уласцівасцяў гэтых водаў, ix пахаў, смаку, cілаў i дзеянняў выведаны, абвешчаны i вядомыя на зямной паверхні. Калі воды з нетраў, дзе яны знаходзяцца, ідуць да выхадаў, якія мы называем крыніцамі, i праходзяць праз розныя каменныя пароды, дык застаюцца салодкімі i халоднымі; калі ж на сваёй дарозе яны сустракаюць металы (бо вялікае чэрава зямлі ў розных месцах мае розныя ўласцівасці), як: золата, срэбра, медзь, цынк, свінец, жалеза, ртуць etc., альбо паўмінералы, а менавіта: серку, соль ва ўcix яе родах, як: sal geттae, sal nativuт, sal radicuт, sal nitruт, sal aттoniacuт, sal petrae etc. белага, чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў, таксама victril, тarchasita aurea, argentea, pluтbea, ferrea, lapis lazuli, aluтen, arsenicuт, antiтoniuт, rasigalluт, electruт naturale, chrysocolla, subliтatuт etc., дык прымаюць яны ix смак, пах, уласцівасць, сілу i дзеянне, так што робяцца альбо гаючымі, альбо шкоднымі людзям. I менавіта таму мы маем такія розныя солі, з якіх адны добрыя, другія дрэнныя. У Чэрвіі i Камакіё соль даволі чорная, у Мэмфісе чырванаватая, у Сіцыліі белая, бы снег, у Чантаропіё пурпуровая, а кападокійская аддае жаўтлявасым. А што да цёплых водаў, казаў ён далей, дык прымаюць яны свой жар ад агню, які гарыць у чэраве зямлі, і, так як i нашыя азёры, маюць свае коміны, як гэта мы бачым на славутай гары Этне ў Сіцыліі, Гекле ў Ісландыі, Гумапі ў Банду i многіх іншых. А што да Цыркніцкага возера, дык воды яго летняй парою знаходзяць у антыподаў у Карынтыі, а вада крыніцы Энгстлена ў пэўныя часіны i поры года з'яўляецца ў іншых мясцінах зямной паверхні, каб ёю маглі карыстацца гэтак сама, як тое заведзена ў швейцарцаў. Такія ж уласцівасці мае i ручай Шэндлебах у Обернхайме, крыніцай якога кiруюць людзі нашага роду па волі i ўстанаўленні Бога дзеля памнажэння яго славы. А што да Fluviuт Sabbathicuт у Сірыі, дык у нас павялася завядзёнка, калі мы спачываем у сёмы дзень тыдня, рабіць прывал i адпачываць у яго вытоках i каналах, як у самым прывольным месцы нашага акваторыя, i таму памянёны ручай перасякае сваю плынь да таго часу, пакуль мы жывём там у славу Божую».

Пасля гэтага дыскурсу я спытаўся ў прынца, ці можа ён вярнуць мяне ў свет не праз Мумэльзэе, а ў іншым месцы на зямлі. «Вядома,— адказаў ён,— чаму ж нельга, калі на тое будзе воля Божая? Бо такім чынам у даўнія часы прабацькі нашыя перанеслі ў Амерыку некалькі хананэйцаў, якія ўцякалі ад мяча Ёcii i ў смяротнай роспачы кінуліся ў такое возера, бо нашчадкі іхнія да сёння паказваюць возера, з якога выйшлі i пайшлі іхнія продкі». А калі я заўважыў, як ён здзіўляецца з майго здзіўлення, як калі б ва ўсім ягоным расказе не было нічога дзіўнага, дык спытаўся ў яго, хіба ж не здзіўляюцца таксама яны самыя, заўважаючы ў нас, людзей, што-небудзь рэдкае i незвычайнае. На гэта ён адказаў: «Мы з нічога так не здзіўляемся ў людзей, як з таго, што вы, створаныя дзеля шчаснага жыцця i бясконцых нябесных радасцяў, дазваляеце так засляпіць сябе часовымі зямнымі асалодамі, якія рэдка бываюць без прыкрасці i скрухі, як ружы без калючак, што траціце ўгатаванае вам на небе, пазбаўляеце сябе шчаснага сузірання святога аблічча Божага i разам з адпалымі анёламі ўкідаеце сябе ў асуду вечную!. Ах, калі б род наш мог быць на вашым месцы, як бы кожны з нас стараўся ў кожнае імгненне нікчэмнага i мінушчага часовага жыцця вашага вытрымаць спакусу лепей, чым вы. Бо жыццё, якое вы ведзяце, гэта не ваша жыццё; бо ваша жыццё альбо смерць будзе даравана вам тады толькі, калі вы пакінеце гэтую часовасць; а тое, што вы называеце жыццём, гэта ўсяго толькі момант альбо імгненне, якое адпушчана вам, каб спазнаць Бога i наблізіцца да яго, каб ён узяў вас да сябе. Таму лічым мы свет пробным каменем Бога, на якім Усемагутны выпрабоўвае людзей, гэтак сама як багаты ставіць пробу на золаце i срэбры пасля таго, як зведае ix якасць па гушчыні штрыха альбо, ачысціўшы ix на агні, аддзяляе добрыя i высокія гатункі золата i срэбра i бярэ ix у нябесную скарбніцу, а дрэнныя i фальшывыя кідае ў вечны агонь, што ваш Збаўца i наш Творца дастаткова патлумачыў i абвясціў ў прыпавесці пра пшаніцу i жыцец».

РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ

Сімпліцы ў гутарцы з царом Акіяна хлусіць шчырадушна i старанна

Такі быў канец нашай гутарцы, бо мы нaблiзiлicя да каралеўскай рэзідэнцыі, куды я быў прыведзены без ніякіх затрымак i рацымоній. Тут у мяне было дастаткова прычын папаздзіўляцца з яго вялікасці, бо не ўбачыў я там нi добраўпарадкаванага двара, нi пышнасці, ні, прынамсі, хоць бы якога заваляшчага канцлера альбо тайнага радцы, ні перагаворшчыкаў, ні трабантаў, ні лейбгвардыі, ані блазна, кухара, склепніка, кашталяна, пахолка, аніводнага фаварыта, ні табе хоць бы якога падлыжнага прыпахлебцы; а вакол яго лyнaлi адны толкі князi розных азёраў, раскіданых па свеце, прычым кожны князь быў апрануты паводле звычаю той краіы, у якой падуладзілася яму тое ці іншае возера. А таму я ўбачыў тут падабенствы кітайцаў i афрыканцаў, трагладытаў i жыхароў Новага Зэмбля, татараў i мексіканцаў, самаедаў i жыхароў Тaлyкcкix выспаў i нават тых, што жывуць пад пoлюcaмi arctico i antarctico — spectacul вeльмi дзівосны. Тыя двое, што iнcпeктaвaлi Белае i Чорнае азёры, былі, зразумела, разубраныя гэтак сама, як i той князь, які мяне сюды адканваяваў, бо ix азёры ляжаць недалёка ад Мумэльзэе-возера; а той, якію тфзіраў за Пілатавым возерам, нaciў важную разлапістую бараду i шаравары, як прыстойны швейцарац, i тыя, што былі пастаўлены над ужо памянёным возерам Камарына, 6ылі па вопратцы i паводзінах так падобныя на сіцылійцаў, аж можна было пабажыцца, што яны ніколі не пакідалі Сіцыліі i не вeдaлi аніш слова па-нямецку. I вось, нібы гартаючы альбом, разглядваў я стpoi i aблiччы персаў, японцаў, маскавітаў, фінаў, лiцвiнаў, лапландцаў i ўcix іншых нацый, якiя тoлькi ёсць на свеце.

Мне не трэба было рассыпацца ў кампліментах, бо кароль сам загаварыў са мною на выдатнай нямецкай мове, i першае, што ён мне сказаў, было: «3 якой такой прычыны асмеліўся ты так свавольна накідаць нам цэлую крушню камення?» Я адказаў коратка: «Бо ў нас кожнаму дазволена стукацца ў зачыненыя дзверы». На гэта ён сказаў: «Ну, а кaлi табе давядзецца заплаціць за тваю нахабную дапытлiвacць?» Я адказаў: «Мяне нельга пакараць больш, чым смерцю; але як што я ўжо ўбачыў столькі розных дзівосаў, колькі не пашчасціла ўбачыць ніводнаму з мноства мільёнаў людзей, дык, кaлi я памру альбо прыму смерць, гэта нельга лiчыць альбо назваць караю».— «О жалю вартая слепата! — усклікнуў кароль i падняў вочы ўгору, быццам ад здзiўлeння, пасля сказаў: — Вы, людзі, можаце памерці толкі адзін раз, i вы, хрысціяне, павіны сустрэць смерць не раней, чым кaлi праз веру i любоў да Бога здабудзеце цвёрдую надзею, што як тoлькi самкне вочы прахлае цела, дык вашыя душы спадобяцца пабачыць аблічча Навышняга. Аднак я гэтым разам хачу пагутарыць з табою пра іншае».

Пасля ён сказаў: «Мне прадставілі рэферат пра дзеі зямных людзей, acaблiвa пра тое, што вы, хрысціяне, чакаеце хуткага прыходу Страшнага Суду, бо не толью спраўдзіліся ўсе прадказанні, а найбольш тыя, што пaкiнyлi ciвілы, a ўсе жыхары зямлi зaгpaзлi у такім жaxлiвым 6eззаконні, што ўсемагутны Бог не будзе больш адцягваць канец свету. Але як што i наш род загіне ў агні з yciм светам, хоць мы i жывём у вадзе, дык i мы жахаемся перад набліжэннем такого страшнага часу, i таму загадал i мы даставіць цябе сюды, каб паслухаць, якія трывогі i надзеі чакаюць нас. Мы, праўда, яшчэ не маглі зрабіць выснову па зорках альбо заўважыць па руху зямной кулі, што блiзiццa такая пературбацыя, а таму вымушаны збіраць звесткі ў тых, каму калісьці сам Збаўца паведаміў некаторыя азнакі будучага прышэсця, таму npociм цябе з усей пачцівасцю абвясціць нам, ці захавалася яшчэ на зямлi тая вера, якую будучы Суддзя наўрад ці знойдзе пры cваім прышэсці?» Я адказаў каралю, што ён пытаецца пра тaкiя матэрыі, якiя мне недасяжныя, бо будучыню, а acaблiвa крэс другого прышэсця, ведае адзін толькі Бог. «Ну, добра,— сказаў кароль,— тады скажы нам, як чыняць свае абавязкі розныя саслоўі, каб мог я з гэтага выснаваць, ці спадзявацца ўсяму свету i нашаму роду хуткай пагібелі альбо ж нас чакае, паводле майго слова, ycix нашых i мяне самога доўгае жыццё i шчаслівае юраванне. За гэта пакажу я табе ўсе, што яшчэ тут агляду вартае, а потым адпушчу цябе з дарункам, які будзе звесяляць цябе ўсе тваё жыццё, калі толькі ты адкрыеш мне праўду». А калі я прамаўчаў i задумаўся, кароль пачаў мяне падбадзёрваць i сказаў: «Ну ж, ну ж бо, пачні з самых высокіх i скончы найніжэйшымі; трэба ж табе адважыцца, калі ты i праўда хочаш выдастацца на паверхню зямлі!»

Я адказаў: «Калі ўжо іншага мне не выпадае i трэба разважаць пра найвышэйшых, дык справядліва будзе пачаць з духоўных. Яны, якога б ні былі веравызнання, звычайна такія, як пра іх піша Эўсэбіус у сваёй пропаведзі, а менавіта: сапраўдныя пагарднікі спакою, уцекачы ад пажады, рупліўцы ў сваёй працы, паблажлівыя ў асуджэнні i нецярплівыя ў справах гонару, бедныя ў маёмасці, багатыя сумленнем, сціплыя ў сваіх заслугах i нецярпімыя да грэху; i гэтак сама рупяцца яны слугавацца Богу i прывесці ў ягонае царства не так словам, як сваім прыкладам i іншых людзей, i таму высокія свецкія асобы i кіраўнікі клапоцяцца толькі пра любасную ім юстыцыю, якой яны следуюць, не зважаючы на асобы, заўсёды ўсюды i шчыра выказваючы i робячы толькі справядліва што беднаму, што багатаму. Тэолагі ўсе падрад — чыстыя Еранімы i Беда, кардыналы — існыя Барамэі, біскупы — Аўгусціны, настаяцелі — новыя Іларыёны i Пахомы, а ўсё астатняе духоўніцтва падобнае на супольства эрэмітаў у Фіванскай пустэльні. Купцы гандлююць не з прагнасці альбо дзеля каб барышу, а дзеля каб забяспечваць блізкіх таварамі, якія дастаўляюць з далёкіх краёў з вялікай цяжкасцю, з небяспекаю. Тракціршчыкі займаюцца сваім промыслам не каб багацець, а каб чыніць дзеі міласэрнасці стомленым i знясіленым людзям i ўсе спрагненыя, смяглыя i падарожныя беднікі маглі ў іх пасілкавацца. Гэтак сама i медыкі не шукаюць сваёй карысці, а рачаць толькі здароўю сваіх пацыентаў, да чаго спрамагаюцца i аптэкары. Рамеснікі i слухаць не хочуць ні пра якую там выгоду, ілжу ці падман, а пнуцца, каб толькі забяспечыць сваіх заказчыкаў даўнавечнымі i дыхтоўнымі рэчамі. Краўцам не стракаціць уваччу ад крадзенага, а ткачы з прычыны сваёй сумленнасці такія бедныя, што ў іх нават мышаняці няма чым пажывіцца, калі яны не кінуць у іх маток прадзіва. У нас i не чулі, што такое ліхвяры, а людзі ўдастатачныя i статэчныя дапамагаюць змізарнелым з чыста хрысціянскай любові, нават калі ў іх не просяць. I калі бедны не можа заплаціць без прыкметнага ўшчэрбу страты ў сваім пракармленні, дык багаты з лёгкай душою даруе яму запавіненасць. Ніхто не пышаецца, не заносіцца, не выстаўляецца, бо кожны ведае, што ён смяротны. I нідзе не відаць зайздрасці, завідушчасці, павідлівасці, бо кожны лічыць іншага вобразам i падабенствам Божым, якога любіць Творца. Ніхто не гневаецца на блізкага свайго, бо ведае, што Хрыстос адцерпеў i прыняў смерць за ycix. He чуваць нічога i пра плоцкую нечыстату альбо непатрэбную плоцкую пажадлівасць, любадзейнасць, блуднае віно, а ўсё, што здараецца, ідзе адзіна ад чалавекалюбнасці і жадання мець нашчадкаў, каб множылася царства Гасподняе. Нідзе не знойдзеш п'яніц i жлуктаў, а калі хто каму i паднясе чарчыну-другую, дык абодвум хапае проста хрысціянскага хмяльку. Таксама няма i нядбальства да набажэнства, бо кожны маніцца паказаць нястомную руплііасць i ўлеглівасць, як ён выпярэджвае другога ў шчырым служэнні Госпаду; i вось якраз з гэтай прычыны ідуць цяпер на зямлі ліхія войны, бо адзін бок лічыць, што другі неахаіцца ў служэнні Богу. I цяпер няма ўжо болей скнараў, ліхаздзірцаў, а засталіся толькі ахайныя, ашчадлівыя, няма марнатраўцаў, а толькі шчодрыя хлебасольцы, няма галавасекаў i мужабойцаў, каб гэта рабавалі i плюндрылі, а ёсць адны толькі адважныя жаўнеры, якія бароняць бацькаўшчыну, няма распусных лянівых валацугаў i жабракоў, а толькі пагарднікі, пагрэбнікі багацця i ахвотнікі да дабравольнай убогасці, i няма юдаў, скупшчыкаў хлеба i віна, а толькі прадбачлівыя, запабеглівыя людзі, якія робяць запасы на выпадак голаду, каб дапамагчы люду ператрываць i падняцца ўгору»

РАЗДЗЕЛ ШАСНАЦЦАТЫ

Сімпліцы плыве ў Тipнae мора, дзе жэмчугу, пэрлаў з пурпураю — прорва

Я зрабіў паўзу, каб набраць духу i падумаць, што б гэта яму яшчэ сказаць, але сказаў кароль, што ўжо столькі ад мяне ўсякага наслухаўся, што больш i знаць нічога не трэба, альбо, прынамсі, ён таго i знаць не хоча. А калі мне аж так карціць, дык яго падданыя адразу вынесуць мяне на тое месца, адкуль да яго даставілі; але калі («Бо я ж добра бачу,— сказаў бн,— што ты даволі кур'ёзны») я хачу сёе-тое агледзець у ягоным валадарстве, што людзям майго складу несумненна будзе вялікім дзівам, дык, калі ласка, яго падначаленыя (хто пад ягонай юрысдыкцыяйі) ахвотна правядуць мяне, куды толькі я захачу; а пасля гэтага ён адпусціць мяне з такім дарункам, што я буду толькі рады. Але як што я не ведаў, на што мне наважыцца, і не мог адказаць адразу, дык кароль звярнуўся да некаторых падданых, якія якраз выпраўляліся ў бездань Мірнага мора — Тare del Zel*, дзе, быццам у нейкім садзе ці то на паляванні, яны здабывалі правізію; ім кароль загадаў: «Вазьміце яго з сабою і неўзабаве прынясіце назад, каб яшчэ сёння ён выйшаў на паверхню зямлі!» А мне ён заляцаў, каб я тым часам падумаў, што ён мог бы мне даць з таго, што ў ягонай уладзе, як узнагароду і на вечны ўспамін пра ягонае валадарства. Дык вось праплылі мы з сілфамі праз канал у некалькі сотняў міляў, пакуль не дабраліся да дна памянёнага Мірнага мора. Там падымаліся каралавыя грабяні з зубцамі, высокімі, як дубы, з якіх сілфы набралі сабе на ежу такіх, што яшчэ былі без колеру і не зацвярдзелі, бо яны ядуць іх, як мы панты маладых аленяў. Там можна было ўбачыць ракавіны вышынёю, як крутая замкавая вежа, і ўшыркі, як вароты ў хляве; iteт, жамчужыны з кулак, якія яны елі, як мы яйкі, і многія іншыя марскія дзівосіны, што нават не здолею тут іх пералічыць; а ручаі, якія цяклі па дне, былі ўсыпаны смарагдамі, туркусам, рубінамі, адамантамі, шафірамі і іншымі вочнязводнымі каштоўнымі камянямі, што так цэняцца людзьмі, ды такімі вялікімі, як глыгі якія ўсё роўна. Там былі велізарныя спадзістыя абвалы, якія падымаліся з дна на сотні міляў ўгору над морам, дзе ўтваралі вельмі вокаўсцешныя выспы. Гэтыя абвалы-урвішчы былі аперазаныя рознымі мудрагеліста-кур'Ізнымі марскімі раслінамі і заселены дзівоснымі паўзунамі, нерухомымі і мігатлівымі стварэннямі, як паверхня зямлі людзьмі і жывёламі; а вялікія і малыя рыбіны безлічы парод, якія шныралі над намі ва ўсе бакі, нагадвалі мне птушак, што вясновай і восеньскай парою вяселяць нас на паветры; а як што час прыпаў на поўню і было светла, бо сонца стаяла тады на нашым даляглядзе, а ў нашых антыподаў была ноч, а ў еўрапейцаў дзень, дык я праз ваду бачыў месяц і зоркі разам з polo antarctico**, з чаго дужа здзівіўся. Аднак той, каму я быў даручаны пад прыгляд, сказаў мне, што калі б там стаяў дзень, а не ноч, дык я яшчэ большаму дзіву даўся б, бо тады здалёк відаць, якія горы і даліны адкрываюцца ў бездані марской, прыгажэйшыя нават за самыя прыгожыя ландшафты на паверхні зямлі. А калі ён у бачыў, што я дзіўлюся на яго i ягоную світу, бо яны былі апранены, як перуанцы, бразільцы, мексіканцы, японцы, інданезійцы i жыхары астравоў de los latronos***,— а ў дадатак няблага ўсе яны лапаталі па-нямецку, дык сказаў мне, што яны не толькі ведаюць па некалькі моваў, але i разумеюць мовы ўcix народаў ва ўcix канцах зямлі, як i ix caміх усе разумеюць, а гэта таму, што іхні род не ўчыніў таго глупства, якое ўчынілі людзі, калі намыслілі ўзвесці Вавілонскую вежу.

Калі мой канвой добра назапасіўся ежай, мы праз іншую расколіну вярнуліся з Мірнага мора да цэнтра зямлі. Па дарозе я расказаў некаторым з іх, што лічыў, быццам цэнтр зямлі ўсярэдзіне пусты i ў той пустаце, як у зубчатым коле, бегаюць пігмеі i прымушаюць зямную кулю паварочвацца, каб яе адусюль абагравала сонца, якое, на думку Арыстарха i Каперніка, стаіць нерухома пасярэдзіне неба; за такую прастадушнасць з мяне дужа пасмяяліся i параілі лічыць марным летуценнем як меркаванні абодвух памянёных філосафаў, так i сваю выдумку. Мне сказалі яны: «Замест такіх матэрый лепш падумаць, які дарунак атрымаць ад караля, каб не вярнуцца на паверхню зямлі з парожнімі рукамі». Я адказаў, што разнастайныя дзівосы, якіх я тут панагледзеўся, да таго ўразілі мае помаракі, што ў вачах замаргацела i я не магу апамятацца i таму прашу іх параіць мне, што прасіць у караля. Мне здалося, што калі ён кіруе ўсімі крыніцамі на зямлі, дык можна папрасіць, каб у маім двары прабілася крыніца гаючай вады, як тая, што нядаўна сама сабою адчынілася ў Германіі, хоць, праўда, толькі з адною прэснаю вадою. Князь альбо рэгент Мірнага мора i яго каналаў адказаў мне, што гэта не падуладна ягонаму каралю; хай бы нават ён i мог зрабіць гэта, хай бы нават захацеў аддзячыць мне такім чынам, гаючая крыніца не будзе даўгавечная, etc. Я папрасіў у яго, што калі гэта не станецца завялікай турботай, расказаць мне, з якой жа гэта такой прычыны здараецца. Ён сказаў: «У зямной нетрадзі ў розных мясцінах утвараюцца пустоты, якія спакваля напаўняюцца металамі, бо самыя яны нараджаюцца ex exhalatione huтida, viscosa et crassa, гэта значыцца, з вільготных i тлустых выпарынаў; тым часам, як адбываецца гэта нараджэнне, з расколін паступаюць тarchasitae aureae vel argentеае, а з цэнтра зямлі, адкуль выціскаюцца ўсе крыніцы, вада, якая застойваецца сярод металаў на сотні гадоў i прымае ў сябе ix высакародныя якасці i гойныя ўласіцвасці. Калі ж воды, якія цякуць з цэнтра зямлі, з часам множацца i з большым напорам шукаюць i знаходзяць выйсце на паверхню зямлі, дык вада, сотні i нават тысячы гадоў замкнутая сярод металаў, выкідаецца першаю i ўчыняе ў чалавечым целе тое дзівоснае ўздзеянне, якое мы назіраем у такіх крыніцах. Але як толькі гэтая першая вада, якая так доўга застойвалася сярод металаў, схлыне, дык ужо наступная, хоць яна i праходзіць тымі самымі шляхамі ў сваёй плыні, не паспявае набрацъ гойнасці альбо сілы металаў, а таму ўжо не такая моцная i карысная здароўю людзей. I калі я, казаў ён далей, так ужо руплюся пра свае здароўе, як напускаю, дык мне трэба ўпрасіць караля, каб ён адрэкамендаваў мяне на цаленне каралю саламандраў, з якім ён у вельмі добрых дачыненнях; той умее ачышчаць чалавечыя целы i надае ім з дапамогай высакароднага каменя такую ўласцівасць, што яны не могуць згарэць ні на якім агні, быццам яны — дзівоснае мінеральнае палатно, якое мы знаходзім у зямлі i чысцім у агні, калі яно забрудзіцца; i вось садзяць такога чалавека проста ў агонь, як старую абсмактаную смярдзючую люльку, i выпальваюць дрэнны гумор i шкодныя вадкасці, так што пацыент выходзіць з яго малады, свежы, здаровы i абноўлены, як пасля эліксіру Тэафраста». Я не ведаў, ці ён мяне дурыў, ці гаварыў сур'ёзна; аднак падзякаваў яму за добрую раду i сказаў, што, як што я халерык, дык баюся, каб гэтае лекаванне не аказалася мне залішне гарачым; мне ж нічога так не люба, як калі б я мог вынесці на паверхню зямлі гаючую крыніцу, якая дала б маім сучалавекам карысць, іхняму каралю гонар, а мне неўміручую славу i вечную ўдзячную памяць. Князь адказаў, што калі я гэтага дамагаюся, дык ён закіне за мяне добрае слова, хоць іхні кароль такога нораву, што гонар альбо глум, якія яму чыняць на зямлі, яму аднолькава абы-што. Тым часам мы зноў прыбылі да сярэдзіны зямное кулі i сталі перад абліччам караля, калі ён i ўсе прынцы якраз збіраліся сесці за стол. То было снеданне, падобнае да грэцкіх нэфаліяў, без віна i якіх-колечы моцных трункаў; замест таго выпівалі адно жамчужыны, як п'юць сырыя яйкі альбо крыху прывараныя і незацвярдзелыя, але ўжо досыць густыя, альбо, як кажуць сяляне, наедныя.

Там я назіраў, як светлапраменнае сонца асвятляе адно за адным бяздонныя азёры i яго прамяні праходзяць праз іх на гэтую страшную глыбіню, так што сільфам ніколі не бракуе святла. I ў гэтай бездані ўсё асветлена сонцам гэтак сама ясна, як i на зямлі, так што яны нават адкідаюць цень, i ім, сільфам, азёры служаць люкамі альбо вокнамі, праз якія яны прымаюць святло i цяпло; i хоць гэта не ўсюды спраўна, бо некаторыя азёры ідуць крыва, аднак гэта кампенсуецца з дапамогай адлюстравання, бо прырода размясціла ў розных вуглах скалы з крышталю, адамантаў i карбункулаў, якія прыносяць на глыбіню святло i яснасць.

* Старая іспанская назва Ціхага акіяна.

** Палярная зорка.

*** Зладзюжныя астравы: Марыянскія (icn.).

РАЗДЗЕЛ СЯМНАДЦАТЫ

Сімпліцы з возера выйшаў на бераг сухенькі, здаровы і ў добрых намерах

А тым часам прыспела мне вярнуцца на зямлю; таму кароль загадаў, каб я сказаў, якую, на маю думку, ён, кароль, мог бы зрабіць мне ласкавую прыемнасць дзеля памяці. Я сказаў, што большай прыемнасці i быць не можа, як калі б ён адчыніў у маім двары спраўную гаючую крыніцу. «А я ж думаў, ты возьмеш некалькі вялікіх смарагдаў з амерыканскага мора i папросіш вынесці іх з табою на зямлю. Цяпер я бачу, што сярод вас, хрысціян, няма скнараў». 3 гэтымі словамі ён даў мне камень, які пераліваўся рознымі колерамі, i сказаў: «Вазьмі яго, i дзе толькі ты на зямлі яго пакладзеш, адтуль ён i пачне зноў імкнуцца да цэнтра зямлі, будзе праходзіць праз самыя патрэбныя міералы, пакуль дойдзе да нас i праб'е табе ад нас дарогу выдатнай крыніцы, якая табе найболын даспадобы, якая табе найбольшаю аддзякаю будзе за тую праўду, адкрыццём якое ты так заслужыўся». Пасля гэтага князь Мумэльзэе зноў атачыў мяне сваім початам i вырушыў са мною ў дарогу назад да возера, якую мы ўжо раз адбылі, etc.

Дарога дадому здалася мне намнога даўжэйшаю, чым сюды, ну, не менш, як я палічыў, некалькіх сотняў добра мераных у немцаў швейцарскіх міляў; гэта, вядома, i было той прычынай, што час мне здаўся такім задоўжаным, бо я ні пра што не гаварыў з маім початам, а толькі слухаў i даведаўся, што жывуць яны, сільфы, па тры, чатыры, а то ж i па пяць сотняў гадоў i ніколі ні на што не хварэюць. У астатнім у мяне круцілася наўме толькі тое, як я разбагацею на сваёй крыніцы, як узвялічуся, i ўсе мае думкі круціліся вакол таго, дзе i як размясціць тую крыніцу i як яе скарыстаць з найбольшай выгодаю. Я ўжо меў планы, што i як пабудаваць, каб госці, якія з'язджацьмуцца на воды, маглі размясціцца зручна i камфортна, а я каб толькі аграбаў з ix грошы. Я ўжо абдумваў, як падмазаць медыкаў, каб яны аддалі перавагу маёй новай цуд-крыніцы перад усімі астатнімі, нават перад тою, што ў Швальбаху, i каб наслалі мне кучу багатых пацыентаў. Я ўжо руйнаваў з зямлёю цэлыя горы, каб пры- i ад'язджанаў не мітрэнжыла цяжкая дарога; я наймаў ужо ў дом хітрых праныраў-слуг, скупых кухарак, асцярожлівых пакаёвак, дбайных конюхаў, ахайных наглядчыкаў пры ваннах i каля крыніцы i ўжо нагледзеў мясціну непадалёк ад дома ў дзікіх тарах, дзе ў мяне будзе вясёлы сад, i насаджу ў ім розных дзівосных раслін, каб замежныя госці i іхнія жонкі рабілі там свае праменады i шпацыры, хворыя каб дыхалі свежым паветрам, а здаровыя каб адпачывалі ў розных забавах i гульнях. Медыкі павінны будуць скласці, за харошы куш, вядома, на паперы выдатны трактат пра маю цудатворную крыніцу i яе пекныя ўласцівасці, які, трактат, я потым аддам надрукаваць на выдатнай паперы з прыгожым меднарытам, на якім будзе абрыс майго сялянскага двара, каб кожны хворы, які жыве далёка, прачытаўшы, ужо напалавіну выздаравеў ад захаплення і атрымаў надзею на другую палавіну. Я загадаю сабраць маіх дзяцей, прывезці іх з Л. i навучыць усяму, што трэба дзеля асталявання маіх новых водаў; i ніхто з гасцей каб не адбрыкваўся ад карыстання водамі, бо я ўжо паклаў цвёрды намер растрэсці як след калі не іхнія жываты, дык кашалькі.

3 такімі раскошнымі думкамі i шчаслівымі пералівамі здаровага клёку дабраўся я зноў да паверхні вады, да паветранай стыхіі, бо шмат разоў памянёны князь Мумэльзэе высадзіў мяне з возера на цвёрдую зямлю і, зразумела, зусім непрамоклага; але я мусіў адразу ж аддаць яму каштоўны камень, які ён быў спачатку даў мне, калі мы спускаліся ў возера, бо інакш я задыхнуўся б у паветры альбо ж, каб дыхаць, мусіў бы сунуць галаву ў ваду, бо згаданы камень рабіў такое ўздзеянне. Калі ж гэта адбылося i прынц узяў камень, мы дабраславілі адзін аднаго, як людзі, якія развітваюцца на векі вечныя i ніколі больш не пабачацца. Ён скуксіўся i разам са сваімі нырнуў у бездань; а я пайшоў сваёй дарогай са сваім lapide*, які мне даў кароль сільфаў, i такі радасны, як калі б прынёс адтуль залатое руно Калхіды.

Але, ах, радасць мая, якая марна пялася ўцвердзіцца на моцным грунце, была нядоўгая, бо ледзь толькі я адышоўся ўбок ад гэтага дзівоснага возера, як тут жа i заблудзіўся ў лясной нетры, бо не меў ані каліўца ўяўлення, адкуль i як татусь вывеў мяне да гэтага возера. Я ўжо прайшоў ладны кавалак дарогі, перш чым змеціў, што зайшоў не туды, i ўсё яшчэ складаў сабе каляндар; якія кіслыя воды адчыняцца на маім двары i як прыгожа я ўсе размяшчу i ўлаштую i як зажыву спакойнай ціхапанскай жыткай. I вось так, чым больш, тым далей я адыходзіў непрыкметна самому сабе ад таго месца, куды больш за ўсе памыкаўся, а, што найгорш, расшалопаў гэта толькі тады, калі сонца ўжо пакацілася з неба i я ўжо ніякае рады сабе даць не мог. I стаяў сярод лясной гушчобы, як балван на дрэздэнскім мосце, без ежы i зброі, што, на ноч гледзячы, было б зусім не лішне. Але суцяшаў мяне мой міленькі каменьчык, які я прынёс з самых найзапаветнейшых нетраў зямлі. «Цярпенне! Цярпенне! -- казаў я самому сабе.— Гэты камень звяселіць цябе напаслед. Добры плод паспявае не адразу, ды i сліва за высокім плотам смачнейшая. Хто хоча арэшка, хай спярша скарлупку расколе, а то ж кожны дурань, не пастаяўшы ў парозе, адразу палезе ў покуць, кожны друшляк пачне вадзічку цадзіць».

Падбадзёрыўшы сябе такімі словамі, я разам з новай рашучасцю здабыў i новую сілу, пашыбаваў весялей, чым раней, хоць ужо ноч села на пяты. Поўня, праўда, ужо свяціла на ўвесь кругляк, але высокія яліны не прапускалі столькі святла, як мінулае ночы глыбокае мора. Але я ўсё-такі ішоў ды ішоў, пакуль пад поўнач не згледзеў агню i не рушыў нацянькі на яго, ды i натыкнуўся на сялян-лесавікоў, якія гналі смалу. I хоць такім малойчыкам не след было давяраць, але мусовасць i мая адвага тузанулі мяне загаварыць з імі; я ціхенька падкраўся да ix i гукну ў: «Добрай ночы, панове, ці добры дзень, ці добрай раніцы, ці добры вечар! Скажыце мне спярша, каторая цяпер гадзіна, каб я мог правшьна вітаць вас!» Усе шасцёра, што там былі, хто стаяў, хто сядзеў, задрыжалі ад страху i не ведалі, што сказаць; мабыць, мая жардзястая пастава ў чорным жалобным адзенні, якое я ўсё яшчэ насіў у глыбокім смутку па памерлай жонцы, ды жахлівая жардзіна ў руках, на якую я абапіраўся, як дзікі чалавек, нагналі на іх столькі страху i жуды. «Як? — усклікнуў я.— Ніхто не хоча сказаць?» Яны яшчэ нейкі час былі ў здранцвенні, пакуль адзін не схамянуўся i не буркнуў: «Адкуль ты ўзяўся, спадарочку?» Тут я скеміў, што яны швабы, якіх, праўда,— i дарма! — маюць за прыдуркаў, i таму сказаў ім, што я вандроўны шкаляр i вяртаюся з Венерынай гары, дзе вучыўся мноству дзівосных рэчаў. «Эге,— сказаў стары селянін,— дзякуй Богу, цяпер я ўжо веру, што дажыву да мірнай часіліы, калі па свеце зноў зашвэндаліся вандроўныя шкаляры».

* Камень (лац.).

РАЗДЗЕЛ ВАСЯМНАЦЦАТЫ

Сімпліцы не мерыўся так памыліцца: заснуў — і пабегла пад ім крыніца

I вось мы разгаварыліся, i яны сустрэлі мяне так ветліва, што запрасілі да вогнішча i пачаставалі лустай чорнага хлеба i нятлустага каровінага сыру, што я i прыняў з годнасцю. Нарэшце яны даверыліся мне так, што пачалі ўпрошваць мяне як вандроўнага шкаляра паваражыць ім, нічога не ўтойваючы. А як што я быў крыху абазнаны ў фізіягноміцы i хірамантыі, дык пачаў ім кашалі плесці, што, як мне здалося, кожнаму падабалася, ды я не хацеў страціць іхняга даверу, бо сярод такіх лясных малойцаў было б мне не вельмі спакойна на душы. Яны дамагаліся, каб я адкрыў ім розныя вядзьмарскія хітрыкі, а я, спаслаўшыся на тое, што заўтрае пакажа, прасіў даць мне перавесці дух. Нейкі час я такім чынам удаваў з сябе цыгана, а потым лёг крыху наўзбоч, але не тое каб дужа хочучы заснуць, хоць i вельмі цягнула на сон, а каб прыслухацца i скеміць, што ім наўме. I чым мацней я хроп, тым больш яны насцярожваліся; яны пачалі ціхенька перагаворвацца ды так i гэтак прыкідваць, хто я такі буду. На жаўнера як бы i не падобны, бо на мне ўсе чорнае, на мешчаніна таксама не ўдаю, бо вось жа ў такі нягожы час залез у глухамань да самага Мюкенлёха, а так называўся той лес. Напаслед яны рашылі, што я лацініст-чаляднік, які заблудзіўся тут, альбо, як я сам назваўся, вандроўны шкаляр, бо спрытна варажу. «Ага ж,— сказаў яшчэ адзін,— відаць, таму ён i не спанатраны ў такіх гешэфтах; ён хутчэй за ўсё беглы ваяка i толькі апрануўся пад шкаляра, каб высачыць наша быдла i ўсе сцежкі ў лесе. Каб жа ж мы дакладна ведалі, дык уклалі б спаць, каб i прачнуцца забыўся. Нікому цяперашнім часам давярацца нельга: яйкі на патэльню — i куранят не будзе!» Але тут усунуўся яшчэ адзін i запярэчыў, думаючы, што я зусім іншага складу. А я ляжаў, наставіўшы вушы, i думаў: «Хай толькі паткнуцца гэтыя валухі, двух-трох пакладу, перш чым яны мяне прыкончаць».

I вось, пакуль яны так меркаваліся, а я курчыўся ад страху, раптам мне здалося, што нехта прылёг побач i пусціў пад сябе, бо я ўвесь падмок. О, тiruт!і Пагібель Tpoi! I ўсе мае выдатныя планы пропадам пайшлі, бо я адразу па паху заўважыў, што гэта мая гаючая крыніца. Тут мяне axaпіў такі гнеў i шал, што я гатовы быў кінуцца на ўcix шасцёх мужыкоў i зацяцца з імі ў бойцы. «Ах вы, галганы бязбожныя! — закрычаў я, размахваючы кіем.— Па гэтай крыніцы, што адчынілася пад мною, можаце здагадацца, хто я такі. Якое дзіва, калі я пакараю вас так, што чэрці костак вашых не пазбіраюць, калі вы што намыслілі супроць мяне!» I пры гэтым я напускаў на твар свой такую жуду, што нагнаў на іх поўнага страху. Але я адразу схамянуўся i ўбачыў, якога нарабіў глупства. «Не,— падумаў я,— лепш страціць гаючую крыніцу, чым жыццё, якім ты лёгка можаш заплаціць, калі завядзешся з гэтымі камлукамі i ёлупамі»,— таму я зноў загаварыў з імі лагодна i сказаў: «3ірніце толькі ды скаштуйце з гэтай крыніцы кіслай вады, якая адчынілася ў гэтай глухамані i якою ад сённяга з маёй ласкі будуць карыстацца ўсе лесарубы i смаляры!» Яны ніяк не маглі ўцяміць, што такое я ім даводжу, а толькі лыпалі вачыма, як палтусы, пакуль не ўбачылі, што я спакойненька зачарпнуў капелюшом i адпіў. Тут i яны адзін за адным паўставалі ад вогнішча, каля якога сядзелі, дзіву даліся з цуду i паспыталі вады, але замест каб падзякаваць мне, пачалі ганіць мяне, кажучы, каб я ішоў ca сваімі кіславодамі к чартаматары; бо калі паны даведаюцца, дык замардуюць усю Дорнэнштэцкую акругу шарваркамі i падаткамі i прымусяць правесці сюды дарогу, ад чаго ім набяжыць вялікая страта. «Зусім наадварот,— сказаў я,— калі ўсе пачнуць імі карыстацца, дык вы больш награбяце грошай за курэй, яйкі, масла, мяса i ўсё такое ўсялякае».— «Не, не,— залапаталі яны,— не! Пан пасадзіць тут тракціршчыка, ён адзін i разбагацее, а мы толькі будзем на яго каркі гнуць, чыста дурні тыя, ды даглядаць дарожкі i сцежкі, а ніхто табе пасля i дзякуй не скажа!» Пад канец яны разышліся ў думках, двое былі за крыніцу, а чацвёра за тое, каб я зноў яе зачыніў і, як што яно ў маёй уладзе, адчыніў яе дзе-небудзь у іншым месцы, не ўблытваючы іх у такі гандаль, не думаючы пра іхні прыбытак альбо страты.

А калі тым часам развіднела, i мне там рабіць больш не было чаго, i я пабойваўся, што калі мы доўга тут завалэндаемся, дык на ліхі лад можам пабіцца, а таму сказаў, што калі яны не хочуць, каб ва ўсім Баерсбруне ў кароў ішло крывавае малако да таго часу, пакуль не высахне гэтая крыніца, дык яны павінны мяне вывесці да Зэебаха, на што яны згадзіліся, далі мне двух праваднікоў, бо ісці аднаму са мною было страшнавата.

I вось развітаўся я з гэтым краем, і хоць увесь ён быў неўрадлівы, як Аравійская пустыня, і не пладзіла там нічога, акрамя яловых шышак, аднак зычыў яму яшчэ горшае долі, бо пакінуў там усе свае надзеі. Я ішоў моўчкі з праваднікамі, пакуль мы не выйшлі на вяршыню гары, дзе ўжо можна было агледзецца і пазнаць мясцовасць. Тады я сказаў ім: «Вы, панове, можаце атрымаць немалую карысць ад крыніцы, калі пойдзеце і заявіце пра яе ўладам; i будзе вам вялікая пашана, бо тады сам князь загадае будаваць тут дзеля сваёй славы i карысці ўсей краіе i абвесціць пра гэта на ўвесь свет дзеля памнажэння сваіх прыбыткаў».—«Во, гля! — сказалі яны.— Дурні мы былі б, калі б наклікалі дубцы на свае задніцы; не, мы хацелі б, каб лепей чорт цябе забраў разам з тваёй клятай крыніцай; мы табе ўжо казалі, чаму не хочам яе тут». Я запярэчыў: «Эх вы, бязбожныя пустадомкі, ці ж не заслужылі вы, каб вас звалі вераломнымі шэльмамі, бо вы так далёка адышлі ад праведных сцежак вашых продкаў? Яны былі такія верныя свайму князю, аж ён хваліўся, што можа з поўным даверам пакласці галаву на калені кожнаму свайму падданаму i спакойна заснуць; а вашыя баязлівыя душы такія грэшныя, што пабаяліся нават мізэрнай працы, якая з часам акупілася б i прынесла б усім вашым нашчадкам вялікую ўцеху, вашаму шаноўнаму князю карысць, а многім далеглым у хваробах здароўе i дабрадзенства, калі б адкрылася гэтая гаючая крыніца. Што з таго, калі б кожнаму давялося дзеля гэтага адбыць колькі тых дзён шарварку i крыху папацець?» — «Што? — закрычалі яны.— Ды мы хутчэй заб'ём цябе да смерці на той паншчыне, каб ніхто не даведаўся пра тваю крыніцу».— «Эх вы, птахі,— сказаў я.— Мала вас тут зляцелася!» —і, махнуўшы кіем, папёр іх да ўcix чарцей, а сам пайшоў з гары на захад i поўдзень; i шмат намучыўшыся, пад вечар прыбіўся да сялянскага двара, такім чынам на сабе ўведаўшы, як наперад казаў мне мой татусь,— што з гэтага паломніцтва нічога людскага не выйдзе, акрамя натруджаных ног ад пустое ходні ў два канцы.

РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ

Сіліпліцы пярэхрыстаў сустракае, даспадобы яму ix жытка такая

Вярнуўшыся дахаты, я пачаў жыць вельмі замкнена; найбольшай радасцю i уцехай мне зрабілася чытанне; я дастаў мноства кніг, якія трактавалі пра розныя рэчы, асабліва такіх, якія трэба было чытаць з галавою, разважліва. Тыя, над чым сядзелі шкаляры i навукоўцы, хутка паабрыдалі, арыфметыка таксама прыелася; а што да музыкі, дык i яна ўжо мне згоркла горш горкай рэдзкі, i я ненавідзеў яе, як халеру, i разлюшчыў сваю лютню на дробныя трэсачкі, дразачкі, скабачкі. Матэматыка i астраномія яшчэ сяк-так ехалі; але як толькі я па ix yexаў у астраномію, дык хай ты згары — раскланяўся i з імі i на нейкі час прыляпіўся да гэтай, памянёнай ужо, разам з астралогіяй, якая мяне няблага распацешыла. Але пад канец i яна здалася фальшывай,ненадзейнай i неапорнай, так што нядоўга я ёю галаву сабе ў затлуме трымаў, а ўхапіўся за «Мастацтва» Раймонда Лулія, але i тут выявіў, што крэчу i гвалту шмат, а толку здаровага мала, i, палічыўшы гэты твор чыстай топікай, інакш кажучы — вышукам лагічных сувязяў, не больш, дык i закінуў яго ў запечак, i звярнуўся да славутай «Кабалы» габрэяў i да егіпецкіх іерогліфаў, i нарэшце ўцяміў, што з ycix маіх навук i мастацтваў няма нічога лепшага за тэалогію, бо менавіта праз яе людзі вучацца любіць Бога i служыць яму. I, ідучы следам за яе настаўленнямі, я адкрыў людзям такі лад жыцця, які можна было б хутчэй назваць анёльскім, а не чалавечым, калі б яны склалі супольнасць, куды ўвайшлі б нежанатыя i жанатыя, як мужчыны, так i жанчыны, якія, паводле прыкладу пярэхрыстаў, здабывалі б сабе ежу рупнасцю рук сваіх пад разумным прыглядам свайго начальніка, а ў вольны час славілі б Бога i турбаваліся пра збавенне сваёй душы. I як што я ўжо раней нешта такое бачыў на Мадзяршчыне ў перахрышчэнскіх дварах, i як што гэтыя добрыя людзі i падобныя да ix не заблыталіся ў ерасях, супраціўных саборнай хрысціянскай царкве, i не загразлі ў іх, дык я па свабодным сумленні прыстаў да іх ці, прынамсі, пачаў шанаваць іхняе жыццё, як самае праведнае на ўсім белым свеце, бо яны паўсталі перад мною ва ycix сваіх дзеях i чынах такімі, як Язэп Флавій, i іншыя аўтары апісвалі габрэйскіх есэяў. У іх былі сабраны вялікія скарбы, назапашаны правіянт, якім яны, аднак, не раскідаліся як папала, без карысці; у іх нельга было пачуць кленічаў, нарокаў i папрокаў, аніводнага пустога слова. Я бачыў там рамеснікаў, якія працавалі ў майстэрнях, як калі б яны падрадзіліся; ix настаўнікі настаўлялі моладзь, як калі б гэта былі іхнія кроўныя дзеці; нідзе я не бачыў, каб мужчыны i жанчыны былі ўперамешку, а наадварот, кожны пол трымаўся асобна, выконваючы кожны сваю працу. Я бачыў у іх пакой спецыяльна для парадзіх, якія разам са сваімі дзецьмі без ніякага прыгляду мужоў дастаюць патрэбную дапамогу ад сваіх сясцёр i шчодра забяспечаны ўсім патрэбным; іншыя дзівосныя залы напоўнены там мноствам калысак з немаўлятамі, за якімі прыглядваюць прыстаўленыя да ix нянькі, якія ix кормяць i падціраюць, так што мацеркам i клопату за ix няма ніякага, калі тры разы на дзень прыходзяць даць ім шчодрае мацярынскае цыцкі; i хадзіць за парадзіхамі i дзеткамі даручана толью ўдовам.

У іншым месцы я бачыў жанчын, якія займаліся толькі прадзівам, так што ў адным пакоі стаяла побач больш за сотню прасніц i калаўротаў. Там у кожнае была свая праца; адна — прачка, другая — пасцельніца, трэцяя — даржніца, чацвертая — судамыйніца, пятая — склепніца, шостая — ключарка, якая глядзела за чыстай бялізнай, гэтак i ўсе астатнія, i кожная ведала, да чаго яна прыстаўлена. I гэтак сама, як разумна былі падзелены ўсе пасады ў жаночага полу, так i сярод мужчын i хлопцаў кожны рабіў сваё самым пахвальным i свабодным чынам. А калі каторае, хай мужчына, хай жанчына, западзе ў нядугу, дык прыстаўляюць да таго служку ці сядзелку, а таксама пасылаюць да яго медыка i аптэкара, хоць пры пахвальнай бязлiшнiцы ў ежы i добрым парадку ва ўсім хварэюць там рэдка; мне даводзілася бачыць у ix старых, якія былі здаровенькія ў вельмі шаноўным веку, што ў іншых мясцінах бывае нячаста. У ix назначаны гадзіны на ежу i на сон, ані хвіліны на гульні i гульбішчы, акрамя моладзі, якая дзеля цялеснага здароўя прагульваецца адну гадзіну пасля яды са сваім настаўнікам, у той жа час чытаючы малітвы i спяваючы духоўныя песні. Там не ведалі ні гневу, ні прыкрасці, ні дакукі, ні помсты, ні зайздры, ні варожасці, аніякіх турботаў пра часовае, ніякага чарадзейства, жмоцтва, поцягу да гульні i скокаў, ніякага душэўнага надрыву i знемажэння плоці! Адным словам, там была такая шчасілівая гармонія, якая, здавалася, была створана дзеля таго, каб сумленна памнажаць людскі род i царства Божае. Ніводзін мужчына не бачыць сваёй жонкі да тае пары, пакуль у пазначаны час не ўвойдзе з ёю ў спальны пакой, дзе знойдзе пасланы ложак а акрамя таго, толькі начную пасудзіну, кубак з вадою і чысты ручнік, каб ён мог умыць рукі перад сном i раніцай, перш чым пойдзе на працу. Звыш таго называлі яны адно адное братамі i сестрамі, аднак гэтая сумленная ўзаемная даверлівасць не давала прычыны да парушэння цноты. I такое праведнае жыццё, якое вялі тыя пярэхрысты-ерэтыкі, я i сам бы завёў ў сябе, бо мне здаецца, што яно было нават свяцейшае за манаскае. Я падумаў: «Калі б ты мог завесці ў сябе такое сумленнае хрысціянскае жыццё, ты стаў бы новым Дамінікусам альбо Францыскам!» — «Але, ах! — уздыхаў я часта.— Калі б ты мог схіліць пярэхрыстаў, хай бы навучылі яны праведна жыць тваіх аднаверцаў, вось тады ты быў бы святы чалавек! Альбо каб ты ўгаварыў сваіх хрысціянаў, хай бы яны, як тыя твае пярэхрысты, павялі такое самае сумленнае хрысціянскае жыццё, дык чаго б ты толькі не дасягнуў!?» Я, праўда, казаў сам сабе: «Дурань, што табе да іншых людзей? Ідзі ў капуцыны. I без таго табе ўжо бабы душу ад’елі і папярок горла сталі!» Але тут жа i адумваўся: «Заўтра ты будзеш не той, што сёння, i хто ведае, якія сродкі спатрэбяцца ў будучым, каб праведна ісці па следзе Хрыста? Сёння ты апантаны цнотай, а заўтра запалаеш пажадаю».

Такія i падобныя думкі агарталі мяне доўга, i я ахвотна аддаў бы якому-небудзь аб'яднанаму хрысціянскаму брацтву i мой двор, i ўвесь мой дастатак, каб яны прынялі мяне да сябе. Але мой татусь сказаў проста, што я ніколі не збяру вакол сябе такіх дастойнікаў.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАТЫ

Сімпліцы страціў зусім галаву, бо, як добры той дурань, падаўся ў Маскву

Тае ж восені хлынулі да нас французскія, шведскія i гесэнскія войскі, каб адпачыць, а разам з тым i аблажыць суседні імператарскі горад, той, які быў збудаваны адным англійскім каралём i названы яго імем; з той прычыны ўсе, хто мог, уцякалі са сваім быдлам i самымі каштоўнымі рэчамі ў навакольныя лясы. Я зрабіў так, як i мае суседзі, пакінуўшы амаль пусты дом, у якім размясціўся шведскі палкоўнік на часовай аплаце. Ён знайшоў у маім кабінеце некалькі кніг, бо я ў спеху не ўсе паспеў прыхапіць, у тым ліку некалькі матэматычных i геаметрычных чарцяжоў i трактатаў па фартыфіацыі, якімі звычайна карыстаюцца інжынеры, а таму заключыў, што яго кватэра раней належала не простаму халопу, i таму ён пачаў распытвацца пра ўсе мае абставіны i стараўся залучыць мяне самога, i з дапамогай розных куртуазнасцяў i пагрозаў яму ўдалося дабіцца, каб я прыйшоў да яго на свой уласны двор. Там ён прыняў мяне з выключнай ветлівасцю i забараніў сваім людзям без патрэбы псаваць i нішчыць што б там ні было ў мяне. Такой прыязнасцю ён cxіліў мяне распавесці яму пра ўсе мае акалічнасці, асабліва пра свой род i паходжанне. I тут ён вельмі здзівіўся, што ў ваенны час я жыву сярод сялян i гляджу, як іншыя прывязваюць коней да майго шула, тым часам як з большым гонарам мог бы прывязваць свае коні ў іншых людзей; што я павінен, казаў ён, зноў навесіць шпагу i не дапусціць, каб талент, дараваны мне Богам, зацвіў у запечку цi за плугам; ён упэўнены, што калі я паступлю ў шведскую службу, дык пры маіх вартасцях i веданні ваеннага мастацтва неўзабаве дастануся ў высокія чыны i зраблюся знакамітым кавалерам. Я выслухаў гэта з поўнай халоднасцю i сказаў, што павышэнне маё застаецца за сямю гарамі, калі ў чалавека няма сяброў, якія вядуць яго пад рукі. На гэта ён адказаў, што мае выдатныя якасці дадуць мне i тое i другое: сяброў i павышэнне; апрача таго, ён не сумняваецца, што ў шведскай арміі я сустрэну сваякоў, якія сёе-тое значаць, бо там многа знакамітых шатландскіх арыстакратаў. Праўда, i яму самому, казаў ён, Торстэнсан абяцаў полк; i калі ён яго атрымае, у чым ён зусім не сумняваецца, дык адразу назначыць мяне сваім падпалкоўнікам. Гэтакімі i іншымі ўгаворамі ён такі дамогся, што ў мяне сліні пабеглі, i як што не было яшчэ добрай надзеі, што скора настане замір'е, мяне чакалі далейшыя пастоі i лежы да поўнага разору, i я рашыўся зноў выпрабаваць Фартуну i абяцаў палкоўніку выправіцца разам з ім, калі ён стрымае сваё слова і даверыць мне месца падпалкоўніка ў сваім будучым палку.

Так i зброварылі мы піва; я папрасіў клікнуць майго татуся, хроснага, бо ён усе яшчэ хаваўся разам з маім быдлам у Байрышбрунскай даліне. Яму i ягонай старой адпісаў я двор i ўвесь маёнтак, але з умоваю, каб пасля яго смерці ўсё гэта ўспадкаваў мой байструк Сімпліцы, якога падкінулі мне да парога, калі не аб'явяцца спадчыннікі з законнага шлюбу. Пасля я ўзяў каня, зaxaпіў усе грошы i каштоўнасці, якія яшчэ заставаліся; i калі я ўладзіў усе свае справы i распарадзіўся пра выхаванне майго памянёнага вышэй прыблудніка, дык задуманая аблога была знята, i не паспелі мы азірнуцца, як памаршыравалі на злучэнне з галоўнымі сіламі. Я cтроіў з сябе гофмайстра пры палкоўніку, камандаваў коньмі i конюхамі, вёў ўсю ягоную гаспадарку, якая складалася з рабункаў i разбою i называлася фуражоўкай.

Торстэнсанавыя абяцанкі, якімі так хваліўся палкоўнік на маім двары, аказаліся не такімі ўжо й вялікімі, як ён мне нагарадзіў, i здаецца, на яго глядзелі з пагардаю. «Ах! — казаў ён мне.— Які шалудзівы сабака наплявузгаў на мяне перад генералітэтам? Ну, тады я тут доўга не затрымаюся». I як што ён падазраваў, што i я не збіраюся ў яго доўга біць лынды, дык напісаў ліст, нібыта яму належала ў Ліфляндыі, адкуль ён быў родам, навербаваць свежы полк, i так патрапіў угаварыць мяне, што я выправіўся з ім з Вісмара, а адтуль у Ліфляндыю. Але ўсё гэта быў адзін пшык, бо яму не толькі ніхто не даручаў вербаваць палкі, але i сам ён аказаўся бедненькім шляхцючком, i было ў яго толькі тое, што ён узяў за жонкаю — маёнтак i пасаг.

I хоць ён ужо двойчы мяне ашукаў, аднак я таргануў прынаду i трэці раз, бо ён паказаў мне паперыну, якую атрымаў з Масквы, у якой, як ён бажыўся, яму прапаноўвалі сан вялікага вайскоўца, бо ён так мне патлумачыў гэта пасланне па-нямецку i многа хваліўся, якая яму абяцана вялікая пэнсія. I як што ён падымаўся з жонкаю i дзецьмі, дык я падумаў: «Ну не, за так ён з жамарвою туды не павалачэцца!» I таму ўзбіўся з ім разам у дарогу з вясёлым спадзяваннем на будучыню, бо я i без таго не меў i не бачыў нагоды i магчымасці вярнуцца ў Нямеччыну. Але як толькі мы пераступілі рускую граніцу i нам пачалі пападацца насустрач адстаўныя нямецкія жаўнеры, асабліва ж афіцэры, у мяне мароз пабег па скуры, i я сказаў свайму палкоўніку: «Якога чорта нам тут трэба? Адтуль, дзе ідзе вайна, мы выхапіліся, а цягнемся туды, дзе пануе мір, жаўнеры не ў цане i звольнены ў адстаўку!» А ён усё яшчэ падбадзёрваў мяне добрым словам i сказаў, што мне трэба толькі пакласціся на яго, бо ён лепей за мяне ведае, што трэба рабіць, чым гэтыя баязлівыя ўбоіны, ад якіх мала толку. Калі ж мы шчасліва дабраліся да горада Масквы, я адразу прыкмеціў, што зрабіў вялікую прамашку, праўда, мой палкоўнік штодня меў канферэнцыі з тамтэйшымі магнатамі i пры тым больш з мітрапалітамі, чым з князямі, тут запахла не так порахам, як ладанам, што навяло мой розум на дзіўныя намыслы i фантазіі, хоць я i не мог расшалопаць, куды ён меціць i цаляе. Нарэшце ён заявіў мне, што вайна тут ні пры чым, а сумленне памыкае яго прыняць грэцкую веру. I ён шчыра раіць мне ўзяць з яго прыклад, бо з гэтага часу ён не можа мне больш пасабляць у тым, што абяцаў. Яго царскі маестат ужо атрымалі добрую даклярацыю, што да маёй асобы i маіх выдатных здольнасцяў; i калі я павяду сябе належным чынам, дык буду літасціва ўблажаны багатым маёнткам з мноствам прыгонных, ад якой найміласцівейшай прапановы не след адмаўляцца, бо кожнаму больш карысна набыць у такім магутным манарху мілажальнага валадара, чым неабольнага вялікага князя. Такія словы падзівілі мяне нязбыт як моцна, аж я не ведаў, што адказаць; бо судасі я гэтага палкоўніка яшчэ дзе-небудзь, ён атрымаў бы ад мяне ладную зубатычыну i засвістку. Аднак я мусіў трымаць нос па ветры i прынаровіцца да мясціны, дзе апынуўся, быццам у палоне, i таму доўга маўчаў, перш чым адказаў. Нарэшце я сказаў яму, што хоць меў намер служыць яго царскаму маестату жаўнерам, дзеля чаго ён, пан палкоўнік, i падбухторыў мяне сюды прыехаць, але як што цяпер мая служба не затычка гасудару, дык я не магу гэтага перайначыць, ні тым больш наракаць, што дзеля яго ўчыніў дарма такую доўгую падарожу, бо мяне ж не запрашалі пасланнем; аднак калі б іх царскі маестат літасціва ўдабраволілі зрабіць мне такую высокую чту i ласку, дык мне больш лічыла б i я болей рачыў бы ўслаўляць яго на ўвесь белы свет, чым пакорліва прыняць i заслужыць, бо я ўсе яшчэ не магу рашыцца памяняць сваю рэлігію i таму выказваў жаданне вярнуцца на мужыцкі свой двор у Шварцвальдзе, не чынячы нікому лішняй канфігурацыі. На што ён адказаў: «Вольнаму воля, але я мяркую, што калі да яго Бог i Фартуна прыхільныя, дык трэба па справядлівасці аддзячыць абаім. А калі чалавек не куе свайго шчасця, а сам хоча жыць прынцам, дык, спадзяюся, яго за такога i мецьмуць, а я не шкадаваў на яго ні працы, ні дбання». Пасля гэтага скруціў ён мне глыбокі паклон i пайшоў сваёю дарогай, пакінуўшы мяне сядзець на месцы, i нават не дазволіў, каб я правёў яго да дзвярэй.

А калі я сядзеў i бедаваў, думаючы пра сваё цяперашняе становішча, пачуў, як да нашага дома пад'ехалі дзве расейскія падводы, а зірнуўшы ў акно, убачыў, што мой добры гаспадар палкоўнік сядае на адну са сваімі сынамі, а на другую пані палкоўніца з дочкамі. То была падвода i слугі вялікага князя, былі там i нейкія духоўныя патрыярхі, якія праводзілі нашую пару i выказвалі ёй усялякае ўпадабанне.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ

Сімпліцы Маскву забяспечыў порохом i шабляй адважна біся з ворагам

З таго самага часу сачылі за мною некалькі стральцоў, праўда, не адкрыта, а тайна, я нават ні разу гэтага не заўважыў, а мой палкоўнік знік з вачэй з усёю сям’ёю і бэбахамі, і яне ведаў, куды ён падзеўся. Тады, пра што можна здагадацца, самыя дурныя думкі палезлі мне ў галаву, а на ёй прыбавілася нямала сівых валасоў. Я пазнаёміўся з немцамі, якія былі ў Маскве па справах гандлю, і з рамеснікамі і пабедаваў ім на свае турботы і як хітра мяне абкруцілі; яны суцяшалі мяне і параілі, як вярнуцца ў Нямеччыну з надзейнай аказіяй. Але як толькі даведаліся, што цар рашыў пакінуць мяне ў краіне і хоча да гэтага прыняволіць, дык усе як вады ў рот панабіралі і так цураліся мяне, што мне стала цяжка знайсці сабе прыстанак, бо я ўжо праеў свайго каня разам з сядлом і вуздэчкай і распускаў дукаты, якія разумна зашыў у вопратцы. Пад канец я пачаў прадаваць пярсцёнкі і іншыя каштоўнасці, спадзеючыся пракарміцца да таго часу, пакуль не ўлаўлю шчаслівага выпадку вярнуцца ў Нямеччыну. Тым часам прайшло тры месяцы, пасля чаго памянёны палкоўнік быў перахрышчаны ў артадоксію разам з усімі дамачадцамі і адораны шляхецкім станам з грунтамі, добрамі і мноствам прыгонных.

У той самы час быў абвешчаны ўказ, які забараняў пад загрозай непазбежнай кары ўсякае дармаедства тамтэйшым чужапанцам, а ўсіх гультаёў і валацугаў, каб яны не аб’ядалі працаўнікоў і не вырывалі ў іх з горла кавалак хлеба, загадваў выгнаць з усёй дзяржавы за месяц, а з Масквы за дваццаць чатыры гадзіны. І вось, сабралася нас чалавек пяцьдзесят, каб з Божай дапамогай разам выправіцца ў Нямеччыну праз Падолле; але не паспелі мы аддаліцца ад горада на дзве гадзіны дарогі, як нагнаў нас гуф расейскіх коннікаў і завярнуў назад, паведаміўшы, што іх царскі маестат дужа ўгневацца мелі за тое, што мы самахоць і ў такой кольскасці сабраліся гамузам і асмеліліся бяспашпартна праехаць па ягоных землях, дадаўшы, што яго вялікасць не палічаць несправядлівым за такое ўчыненае намі вялікае самаволле выслаць усіх нас у Сібір. Па дарозе назад я даведаўся і моцна засмуціўся, што справы мае зусім швах; бо ж начальнік таго гуфа сказаў мне, што яго царскі маестат не дазволіць мне выехаць з Маскоўшчыны, а таму шчыра мне раіць схіліцца перад найлітасцівейшай воляй яго вялікасці, перайсці ў іхнюю веру i, як зрабіў палкоўнік, не пагрэбаваць салідным дваранскім маёнткам, i запэўніў, што калі я ад гэтага адмоўлюся i не захачу жыць у іх панам, дык воляй-няволяй буду служыць у іх як слуга; i яго царекі маестат ніколі не перадумаюць i не выпусцяць з дзяржавы такога абазнанага чалавека з такімі выдатнымі якасцямі, як гэта апіcаў ужо не адзін раз памянёны палкоўнік. Адказваючы на гэтую інтэрвенцыю, я пачаў упрошваць яго i сказаў, што пан палкоўнік ужо, напэўна, прыпісаў мне куды больш даброцяў, навук i мастацтваў, чым у якіх я абазнаны. Правда, я па тое прыехаў сюды, каб служыць да апошняй кроплі крыві іх царскаму маестату i праслаўленай расейскай нацыі супроць яе ворагаў, а не каб выменьвацца вераю, на што я ўсё яшчэ не магу адважыцца. Ва ўсім астатнім, у чым i чым толькі магу паслужыцца іх царскаму маестату, не азмрочваючы свайго сумлення, дык проша пана! — гатовы не пашкадавацца.

Мяне аддзялілі ад усёй кампаніі i паставілі на кватэру да аднаго купца i цяпер ужо адкрыта трымалі пад наглядам, затое кармілі выдатна, дорага паілі ад стала яго вялікасці, кожнага дня мяне наведвалі розныя людзі i мелі са мною аўдыенцыі, клікалі ў візіты, асабліва адзін там хітры пралазень, якому, відаць, я быў даручаны; гэты прыходзіў да мяне штодня i пацяшаў сяброўскай гутаркай, бо я ўжо няблага намянціўся па-расейску. Ён часцей талкаваў мне пра розныя механічныя штукі, iteт, пра ваенныя i іншыя машыны, пра фартыфікацыю, артылерыю etc. Нарэшце, калі ўжо ён мяне як след вымацаў, а ці не схілюся я прыняць умовы іх царскага маестату, i не залучыўшы ніякай надзеі, што я хоць крыху пахіснуся, пачаў пад'юджваць, што калі я не хачу перайсці ў рускую веру, дык, прынамсі, я павінен паведаміць вялікаму цару да славы іх нацыі сёе-тое з таго, чым абазнаны ў навуках, i валадар за такую маю гатоўнасць адораць мяне сваёй высокай царскай мілатою. На гэта я адказаў, што служыць вераю i праўдаю іх царскаму маестату заўсёды было маім палкім жаданнем, дзеля таго я i прыбыў у Маскоўшчыну, i што i дагэтуль я ўсё яшчэ выношваю тыя самыя намеры, хоць i бачу, што мяне тут за палоннага маюць. «Ай, зусім не, пане мой,— сказаў ён,— ты не ў палоне, а толькі царская вялікасць выказваюць табе такое ўпадабанне, што не хацелі б разлучын з тваей асобай!» — «Дык жа дзеля чаго такога,— спытаўся я,— мяне трымаюць пад наглядам?» — «А дзеля таго,— адказаў ён,— што яго царская вялікасць дбаюць пра тое, каб не спрыгодзілася табе якой прыкрасці i непамыслоты альбо пахібы твайму здароўю».

Калі ж ён уразумеў маю прапазіцыю, дык сказаў, што ix царекі маестат найлітасцівей удабраволілі загадаць у сваёй дзяржаве капаць салетру i рабіць з яе порах; але як што ў іх такіх майстроў не было, якія б гэта ўмелі, дык я саслужыў бы вельмі спадобную службу іх царскаму маестату, калі б толькі мог зрабіць гэта; яны даставілі б пад маю каманду досыць люду i ўсяго, што патрэбна, а ён ад сябе самога шчыра просіць мяце не адкідаць гэтай найлітасцівейшай прапановы, бо атрымаў вестку, што я дужа добра разумею гэтую справу. На што я адказаў: «Пане, я, як раней, так i сёння, запэўніваю, што гатовы ўсім, чым толькі магу, служыць іх царскаму маестату i не пашкадую сілы свае, калі толькі іх маестат літасціва дазволяць мне застацца ў маёй веры». Мае словы так развесялілі гэтага расейца, які быў са слыннага княскага роду, што ён pacпіў са мною віна больш за любога немца.

На другі дзень прыйшлі да мяне ад цара два князі i перагаворшчык, каб вырашыць са мною ўсё канчаткова i адарыць мяне багатай расейскай вопраткай ад яго вялікасці. I вось ужо праз некалькі дзён пасля гэтага я пачаў шукаць салетраную зямлю i вучыць расейцаў, якіх мне даверылі, як трэба здабываць i ачышчаць салетру, а тым часам я падрыхтаваў таксама чарцяжы парахавога млына i вучыў таксама, як трэба абпальваць вугаль, так што неўзабаве мы пачалі вырабляць выдатны ручны i грубы гарматны порах у вялікай колькасці, бо ў мяне было дастаткова людзей і, акрамя таго, меў дзіўных слуг, якія слугавалі мне ці, слушней сказаўшы, ахоўвалі i сачылі за мною.

А калі, здавалася, я ўсё так выдатненька ўладзіў, дык з'явіўся да мяне, пышна i раскошна, не раз памянёны палкоўнік у дарагім расейскім убранні з процьмай слуг, несумненна каб гэтай паказною раскошаю схілць мяне да перамены веры. Але я добра ведаў, што адзенне яму пазычылі ў дзяржаўнай палаце, каб у мяне слікі пабеглі, бо пры царскім двары гэта была звычайная хітрасць.

I каб чытач мог уразумець, як там звычайна ўсё вядзецца ў тых расейцаў, я хачу расказаць пра гэта на сваім прыкладзе. Аднаго разу быў я на парахавым млыне, які я збудаваў пад Масквой на рацэ, i аддаваў указанні падначаленым мне людзям, якую каму з іх рабіць працу таго самага i наступнага дня; аж тут нечакана падняўся алярм, бо за чатыры мілі ад нас аб'явіліся татары, арда якіх у сто тысяч коней спусташала краіну i хутка імчала наперад. Тады я вымушаны быў разам з усімі сваімі людзьмі паспяшацца ў крэмль, дзе нас экіпіравалі з царскай зброевай палаты i канюшні. Мне, праўда, дастаўся замест кірасы залаты шаўковы каптан, які хоць i бараніў ад стрэлаў, але мог быць прабіты любой куляй. Далі мне яшчэ боты, астрогі, княскі шалом з плюмажам i шаблю, такую вострую, што секла волас, аздобленую шчырым золатам i усыпаную чыстымі камянямі; а з царскай канюшні прывялі выдатнага каня, якога такога другога, колькі жыву, не бачыў, не кажучы, каб мець. I сам я, i конская збруя ззялі золатам, срэбрам, жэмчугам i каштоўнымі камянямі; я падвесіў жалезную булаву, якая ззяла, як люстра, i была зроблена так добра i была такая цяжкая, што магла забіць кожнага, каму ўваліць, так што сам цар, калі б ён выправіўся на бітву, не мог бы экіпіравацца лепей. За мною везлі белы сцяг з двухгаловым арлом, да якога з ycix бакоў сцякалія ваяры; не мінула i дзвюх гадзін, як сабралася сорак тысяч, а праз чатыры гадзіны тысяч шэсцьдзесят коннікаў, якія ўсе i выступілі супроць татараў. Праз кожныя чвэрць гадзіны я атрымліваў вуснае ўказанне ад вялікага князя, якім ён нагадваў мне, што я павінен паказаць сябе сёння адважным ваякам, якім сябе называў, каб i ix царекі маестат маглі прызнаць мяне за такога. 3 кожнай хвілінай войска наша множылася, бо да яго прыходзілі простыя жаўнеры i начальнікі цэлымі атрадамі i паасобку, так што ў гэтым вэрхале я не мог пазнаць, хто камандуе ўсім корпусам i хто павінен весці баталію.

Мне не хочацца акідацца падрабязнасцямі гэтай бітвы, бо яна мала клеіцца да маёй гісторыі; я толькі хачу сказаць, што татары на стомленых конях i ўцяжаныя здабычай былі нечакана, калі яны менш за ўсё таго спадзяваліся, дагнаны i атакаваны намі ў даліне так шалёна i зацята, што мы амаль з самага разу іх рассеялі. У першай схватцы я сказаў тым, што пілі за мною, па-расейску: «Ну, з Богам! Рабі кожны, як я». Яны закрычалі тое самае, i я, апусціўшы налбіцу, кінуўся на ворагаў i першаму, каго дагнаў, а гэта быў мірза, згаламоўзіў галаву з такой сілай, што мазгі яго, змяшаныя з крывёю, прыліплі да булавы. Расейцы паследавалі гэтаму геройскаму прыкладу, татарва не ўстояла супроць націску i кінулася бегчы. А я біўся, як апантаны ці як чалавек, які шукае сабе смерці i не можа яе знайсці. Я валіў i крышыў ycix, каго быў зарваў, хто быў на дарозе, не разбіраючы, хто там быў — татарын ці расеец. А тыя, каго цар прыставіў да мяне, тлуміліся за мною i тым самым надзейна прыкрывалі з тылу. Паветра было напоена стрэламі, быццам ляцеў рой чмялёў альбо пчол, з якіх адна ўпілася мне ў руку, бо я закасаў рукавы, каб лягчэй было ўпраўляцца з шабляю i булавою, крышыць i біць да смерці. I датуль, пакуль я не nepaxaпіў стралу, гэта кровапусканне весяліла мне сэрца, а калі я ўбачыў, што пралілася мая кроў, дык весялосць перайшла ў лютасць. Пасля таго як ліхія ворагі былі змушаны да ўцекаў, некаторыя князі сказалі мне па царскім указе даставіць радасную вестку, як мы адолелі татараў, самому цару. I вось, па іх слове, я вярнуўся назад са світаю прыкладна ў сто коннікаў. Я праскакаў праз увесь горад да царскага палаца, i мяне ўсюды сустракалі радаснымі крыкамі i дабраславеннямі ўсяго народу; аднак як толькі я далажыў пра баталію, хоць вялікі цар ужо быў пра ўсе ўведамлены, дык мусіў зняць з сябе ўсё княскае адзенне, якое было вернута ў царскую скарбніцу, хоць усё яно разам з конскім уборам было запырскана i запэцкана крывёю, так што стала ні на што не прыдатнае, i я думаў, што не інакш, як мне яго разам з канём аддадуць як узнагароду за тое, што я ў гэтай баталіі біўся, бы рыцар; а таму даведаўся, як у расейцаў было шсё з тою пышнасцю ў вопратцы, якою фарсіў перада мною мой палкоўнік, бо ўсё гэта было пазычанае, якое, як i усе іншыя рэчы ва ўсей расейскай дзяржаве, належыць аднаму толькі цару.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ

Сімпліцы на Волзе; у дадатак кар'еры — тaтapcкi полон, піраты, галеры...

Увесь час, пакуль не загоілася мая рана, мяне трактавалі па-княску; i я пахаджаў у футраным шлафроку, расшытым золатам i падбітым собалем; i хоць рана мая была зусім не смяротная i не небяспечная, я, колькі жыву, не меў такое тлустае кухні, як тады. Але гэта была мая адзіная выгода за ўсе адбытыя турботы, не лічачы пахвалы, якую я меў ад цара, якая, аднак, была атручана зайздрасцю некаторых князеў.

А калі я зусім ачуняў, мяне адправілі на караблі ўніз па Волзе ў Астрахань, каб там учыніць выраб пораху, бо цару было досыць нязручна кожны раз завозіць у гэтую памежную крэпасць свежы порах з Масквы, ды i далёкая дарога па вадзе тоіла ў сабе шмат небяспекі. Я ахвотна згадзіўся, бо меў надзею, што, калі выканаю ўсё, цар адправіць мяне ў Галандыю i ўзнагародзіць грашыма адпаведна сваёй велічы i маім заслугам. Але ах, ледзь толькі мы найбольш ўпэўніліся ў нашых надзеях i канцэпцыях, як раптам падымаецца вецер i перакульвае ўсё xicткae збудаванне, якое мы так старанна ўзводзілі. Губернатар Астрахані трактаваў мяне гэтак сама, як цар, i неўзабаве я ўсё там у іх пераналадзіў; заляжалую амуніцыю, якая пагніла i паржавела, так што ад яе ўжо не было ніякага толку, я перарабіў нанава, як той бляхар, які старыя алавяныя лыжкі пералівае на новыя, што на тыя часы ў расейцаў было нечувана; з гэтай прычыны, а таксама за мае іншыя ўмельствы адны лічылі мяне чарадзеем, другія новым святым ці прарокам, а некаторыя новым Эмпедоклам альбо Горгам Леанцінам. Аднаго разу, калі я быў заняты па горла i начаваў на парахавым млыне за крапасным мурам, мяне па-зладзейску захапіла ў палон шайка качавых татараў, якія звялі мяне разам з мноствам іншых глыбіню сваёй краіны, так што я не толькі пабачыў там дзівосную расліну баранец, але i пакаштаваў яе. Качавыя татары памянялі мяне на розныя кітайскія тавары ў нючаскіх татараў, а тыя спрэзэнтавалі мяне як адмысловае дзіва карэйскаму каралю, з якім толькі што замірыліся. Там я здабыў сабе вялікую пашану, бо ніхто не мог дараўнацца са мною ў баі на цесаках, i я вучыў караля, што трэба зрабіць, каб, паклаўшы мушкет на плячо i павярнуўшыся да мішэні спінай, усё-такі пацэліць у самую сярэдзіну, i з гэтай прычыны ён стаў такі ласкавы, што на маю вернападданую просьбу даў мне свабоду i праз Японію адправіў у Макаа да партугальцаў, але тым да мяне клопату не было; таму я бадзяўся ўсюды, як авечка, якая адбілася ад чарады, пакуль дзіўным чынам не быў захоплены турэцкімі ці то магаметанскімі марскімі піратамі, а тыя цэлы год цягалі мяне па морах сярод розных нябачаных дзівосных народаў i людаў, якія жылі на ўсходнеіндыйскіх выспах, пакуль не старгаваліся з некалькімі купцамі з Александрыі ў Егіпце. Яны даставілі мяне разам з сваім таварам у Канстанцінопаль, i як што турэцкі султан якраз тады ладзіў галеры супроць Венецыі, дык быў недахоп у веславальнай сіле i многія турэцкія купцы мусілі саступіць, аднак за наяўныя грошы, сваіх рабоў-хрысціян, сярод якіх апынуўся i я, бо быў малады i здаровы дзяцюк. I вось я мусіў навучыцца веславаць; але такая цяжкая служба доўжылася не больш як два месяцы, бо ў Леванце нашай галерай па-рыцарску авалодалі венецыянцы, i я разам з усімі маімі сугалернікамі быў вызвалены з турэцкай няволі. А калі памянёная галера разам з багатаю здабычаю i некалькімі знатнымі туркамі была прыведзена ў Венецыю, дык мне далі поўную свабоду, бо я выказаў намер спаломнічаць у Рым і ў Ларэта, каб агледзець тыя мясціны i падзякаваць Богу за збавенне. Дзеля такой мэты я лёгка атрымаў пашпарт, а некаторыя багалюбцы, асабліва немцы, падтрымалі мае планы, так што я быў забяспечаны доўгай пілігрымскай вопраткай i мог выбрацца ў дарогу.

Пасля карацейшай дарогай рушыў у Рым, дзе мне досыць пашанцавала, бо я нажабраваў у багатых i ў простага люду шмат усякай міласціны; i пасля таго, як правёў там прыкладна тыдняў шэсць, выправіўся ў Ларэта разам з іншымі паломнікамі, сярод якіх былі i немцы, асабліва з Швейцарыі, якія хацелі вярнуцца дамоў. Адтуль я пераваліў цераз Гатард i прайшоў Швейцарыю, дабраўся да Шварцвальда да майго татуся, які захаваў мой двор i сваім кіраваннем прывёў яго ў выдатны стан, тым часам як сам я не прынёс дамоў нічога, апрача барады, якая вырасла ў мяне на чужыне.

Я прабыў у вандроўках тры гады i некалькі месяцаў i за гэты час пераплыў некалькі мораў i нагледзеўся розных народаў, але ўсюды сустракаў больш ліха, чым дабра, пра што можна было б напісаць вялікую кнігу. Тым часам быў падпісаны нямецкі мір, так што цяпер я мог жыць у майго татуся ў поўным спакоі; я пакінуў яго на гаспадарцы клапаціцца пра ўсё, а сам зноў засеў за кнігі, якія з гэтага часу сталі мне поўнай радасцю i працай.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦІ

Сімпліцы жыццё зразумеў зямное — яно цяпер яму марнае i пустое

Аднойчы я прачытаў, як адказаў Апалонаў аракул рымскім пасланцам, калі яны папыталіся ў яго, што трэба зрабіць, каб спакойна кіраваць i валадарыць падданымі: «Nosce te ipsuт», што азначае — спазнай самога сябе. Я задумаўся i азірнуўся на пражытае жыццё, i закарцела мне парахавацца з самім сабою. «Жыццё тваё не было жыццём, а смерцю; дні твае — цяжкія цені, гады — цяжкія сны, асалоды — цяжкія грахі; твая маладосць — міраж, блізір, тваё дабрадзенства — скарб алхіміка, які коціць у трубу i пакідае цябе, перш чым ты паспееш гэта ўразумець! Ты зведаў многія небяспекі на вайне, дзе перападалі табе i шчасце i няўдачы, то ты ўзносіўся, то падаў, то быў знакаміты, то нікчэмны, то багаты, то бедны, то рады, то засмучаны, то ўсімі любімы, то ўсім ненавісны, то ў гонары, то ў пагардзе. Але ты, о гаротніца душа мая, што здабыла ты ў гэтых прыгодах? Вось што сталася тваёю доляй: я збяднеў дабрынёю, сэрца маё ўціснута клопатам, я нядбалы на ўсё добрае, я гультай, я сапсаваны, а што найгорш — сумленне маё парушана i патрывожана, а сам я заграз у поскудзі грэху i беззаконня! Цела стамілася, розум запамрочыўся, нявіннасць прапала, найлепшая пара маладосці растранжырана, залаты час страчаны. Ніхто ўжо мяне не радуе, i стаў я чужы самому сабе. Калі пасля смерці светлай памяці бацькі майго прыйшоў я ў свет, дык быў просты i чысты сэрцам, прастадушны, шчыры i сумленны, праўдзівы, пакорлівы, сціплы, паўстрымлівы, цнатлівы, сарамяжлівы, богабаязны i пабожны, але хутка я стаў злы, хітры, хлуслівы, фанабэрысты, задзірлівы i бязбожны ва ўсіх учынках сваіх i усім пахібам навучыўся без настаўнікаў. Я трымаў свой гонар не дзеля яго самога, а каб узвысіцца. Я глядзеў на час не дзеля таго, каб ужыць яго на душэўнае збавенне, а каб дагаджаць свайму целу. Я шмат разоў ставіў пад пагрозу сваё жыццё, але ніколі не турбаваўся, каб паправіць яго, каб здабыць сабе неганебны i шчасны скон. Я глядзеў толькі на часовае жыццё i мінушчую выгоду i ні разу не падумаў пра будучыню i яшчэ меней пра тое, што буду вымушаны адказваць перад тронам Навышняга!» Такімі думкамі мучыў сябе кожны дзень, i якраз у гэты час трапілі мне ў рукі некаторыя творы Гевары, з якіх я прывяду некалькі слоў, бо яны былі такія моцныя, што зусім адштурхнулі мяне ад свету. I гэтыя словы былі наступныя:

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ

Сімпліцы свету зямнога зракаецца, жыць пустэльнікам бедным збіраецца

«Бывай, свеце! бо нельга на цябе ні спадзявацца, ні абаперціся; у доме тваім ужо знікла мінулае, з рук сплывае цяперашняе, а будучае не прыходзіць ніколі, самае трывалае валіцца, самае моцнае рассыпаецца пылам, i самае вечнае канчаецца, i ты — мёртвы сярод мёртвых, i за ўсе стагоддзі не дасі нам ані хвіліны жыцця.

Бывай, свеце! бо ты бярэш нас у палон i не вызваляеш; ты вяжаш нас i не развязваеш, ты засмучаеш i не суцяшаеш, ты рабуеш i не аддаеш нарабаванага; ты вінаваціш нас без віны, ты асуджаеш, не выслухаўшы бакоў, i забіваеш нас без прысуду i хаваеш без памірання! I няма ў цябе радасці без маркоты, міру без нязгоды, любові без злосці, спакою без страху, паўнаты без нястачы, гонару без заганы, маёмасці без нячыстага сумлення, стану без незадаволенасці i дружбы без фальшу.

Бывай, свеце! бо ў палацы тваім даюць абяцанні, не думаючы ix выконваць; служаць без платы, лашчаць, каб забіць; узвышаюць, каб скінуць; падтрымліваюць, каб папхнуць; шануюць, каб зняславіць; пазычаюць, каб не аддаваць; караюць без літасці.

Аслані цябе Бог, свеце! бо ў тваім доме скідаюць долу вялікіх паноў i фаварытаў, аддаюць перавагу нягодным, асыпаюць ласкамі здраднікаў i прадажнікаў, а верных трымаюць за парогам; ліхадзеяў пакідаюць на волі, а невінаватых караюць; мудрых i абазнаных гоняць у адстаўку, а няздольцам кладуць вялікую пэнсію; падступнікам вераць, а ў праўдзівых i сумленных адбіраюць крэдыт; i кожны творыць, што ён хоча, i ніхто не робіць таго, што рабіць павінен.

Бывай, свеце! бо ніхто ў табе не завецца сапраўдным імем сваім; нахабніка называюць адважным, баязліўца асцярожлівым, настырнага рупліўцам, а маладушніа міралюбным. Марнатраўцу называюць шчодрым, а скупога ашчадлівым, хітрага балбатуна i пустамалота красамоўным, а маўклівага дурнем або летуценцам, пералюбніка i разбэсту называюць кавалерам, пахібніка завуць талантам, помслівага гарачым i мяккасэрдага баламутам, так што ты нам падтыкаеш шалапута за дзельніка i дзельніка за шалапута.

Бывай, свеце! бо кожнага ты спакушаеш; ганарліўцам i гардунам абяцаеш пашану i чту, няўрымслівым перамену, пыхлівым ласку ў князёу, нядбальцам пасады, скнарам вялікія скарбы, ненаядам i бабнікам асалоды i юрнасць, супастатам помсту, злодзеям потай, маладым доўгі век, фаварытам бясконцае княскае ўпадабанне.

Бывай, свеце! бо ў палацы тваім не здабудуць сабе прыстанку ні праўда, ні вернасць! Хто ўступіць з табою ў гутарку, адыдзе пасаромлены; хто табе даверыцца, ашуканы будзе; хто за табою пойдзе, улезе ў змусту; хто цябе баіцца, таму будзе найгорш; хто цябе ўмілуе, таму ліхам аддзячыцца, а хто найбольш на цябе паспадзяецца, той найбольш пагрэбаваны будзе. Цябе не ўмілажаліць ніякімі дарункамі, якія даюць табе, i ніякаю ласкаю, якую табе робяць, i ніякімі лагоднымі словамі, што табе кажуць, i ніякаю вернасцю, што дзеля цябе захоўваюць, i ніякай дружбай, што табе дораць; а ты ашукваеш, скідаеш, разбэшчваеш, пляміш i пэцкаеш, пагражаеш, нішчыш i забываеш кожнага; а таму кожны плача, уздыхае, стогне, енчыць, нікне i здабывае пагібель сабе. У табе не ўгледзіш i не навучышся нічога іншага, як толькі ненавідзець адзін аднаго да душагубства, балбатаць да поўнай хлусні, любіць да дзікасці, гандляваць да разбою, прасіць да падману i грашыць да смерці.

Аслані цябе Бог, свеце! бо той, хто пойдзе за табою, распусціць час у забыцці, маладосць — у бегатні i скаканні цераз платы i гароды, цераз шляхі i дарогі, цераз горы i долы, цераз лясы i бары, цераз моры i рэкі, у дождж i слоту, у холад i спёку, у вецер i непагадзь. Сталасць вымучыць капаннем руды, яе плаўкаю, прымусіць камень часаць i аграньваць, лес сячы i цяслярыць, расліны садзіць i гадаваць іх, уруплівацца ў намыслах i мроях, разважаць i меркаваць у турботах i жальбе, у куплі i продажы, у сварах i разладах, на вайне, у мане i хлусні. Старасць высушыць нас у гароце i ўбостве, знемачыць дух нам, дыханне зробіць смярдзючым, твар умаршчыніць, стан згорбіць, вочы зацьміць i патушыць, усё цела будзе дрыжаць, на носе павісне капіца, галава сплешыцца, вушы аглухнуць, нюх прытупіцца, смак прападзе, толькі i застанецца, што ўздыхаць ды стагнаць, гніць i слабнуць і, адным словам, да самага скону, акрамя турботы-маркоты, нічога не мець!

Бывай, свеце! бо ніхто ў табе не імкнецца да пабожнасці. Кожны дзень караюць горлам забойцаў, чацвяртуюць здраднікаў, вешаюць злодзеяў, завугольных рабаўнікоў i махляроў, адцінаюць галовы смертазабойцам, паляць ведзьмароў, караюць клятваадступнікаў i выганяюць падбухторшчыкаў.

Аслані цябе Бог, свеце! бо слугі твае не ведаюць іншага клопату i уцехі, як толькі аддавацца ляноце, глуміцца i бэсціць, спакушаць дзяўчат, вымурлыквацца з кабетамі i заводзіць з імі каншахты, гуляць у карты i кідаць косці, броварыць са зводнікамі, грызціся з суседзямі, слухаць i перадаваць плёткі, выдумляць новыя вышпігі, здзіраць ліхву, выдумляць новыя моды, плесці новыя падступствы i заводзіць новыя заганы!

Бывай, свеце! бо ніхто не рады табе i не задаволены табою. Хто бедны, той хоча багацця; хто багаты, пнецца завалодаць яшчэ большым; хто пагарджаны, той марыць узвысіцца; хто абражаны, той прагне помсты; хто ў ласцы, той імкнецца загадваць; хто пахібны, той не жадае сабе нічога іншага, апрача бадзёрасці.

Бывай, свеце! бо няма ў табе нічога пастаяннага. У высокія вежы смаліць маланка, млыны пераганяюць патокі вады, дрэва точаць чэрві, зерне з'ядаюць мышы, плады — вусені, а вопратку — моль; быдла гіне з лядашчасці, а кволы чалавек ад упадку ў нядузе. У аднаго струпы, у другога рак, у трэцяга ваўчанка, у чацвёртага пранцы, у пятага падагра, у шостага xipaгpa, у сёмага вадзянка, у восьмага камяні, у дзявятага пясок, у дзясятага сухоты, у адзінаццатага шохля, у дванаццатага струпля, у трынаццатага падучы кадук, а ў чатырнаццатага — дурнота! У табе, о свеце, ніхто не робіць так, як друі-іншы; бо калі адзін плача, другі рагоча, як дурны; адзін уздыхае, другі радуецца; адзін посціцца, другі жарэ i п'е ў тры горлы; адзін банкетуе, другі курчыцца з голаду; адзін жарабеніцца на кані, а другі валачэцца пеша; адзін гаворыць, другі ані-ні; адзін грае, другі працуе; і калі адзін прыходзіць, другі канае. I вось кожны жыве не так, як другі; адзін загадвае, другі слугуе; у аднаго цаства — людзі, а другі пасвіць свінні; адзін ідзе за дваром, другі за плугам; адзін плавае па моры, а другі вандруе па краіне, з кірмашу на кірмаш; адзін працуе каля агню, другі шапошыцца ў зямлі; адзін ловіць рыбу ў вадзе, другі птушак у паветры; адзін мардуецца ў поце рук, другі крадзе і рабуе краіну.

О свеце, аслані цябе Бог! бо ў доме тваім няма жыцця праведнага, і гэтак сама не здабываюць шчаснае смерці. Адзін памірае ў калысцы, другі маладым на ложку, трэці на шыбеніцы, чацвёрты пад мячом, пяты на коле, шосты на вогшшчы, сёмы ў віне, восьмы ў рацэ, дзявяты ў абжорстве, дзясяты ад атруты, адзінаццаты проста так: ад узяў ды даў дуба, дванаццаты ў бітве, трынаццаты ад чараў і сурокаў, а чатырнаццаты топіць сваю бедную душу ў атраманце — піша.

Аслані цябе Бог, свеце! бо мне абрыдла маталыжнасць твая. Жыццё, якое ты нам даруеш,— жалю вартая вандроўка, непастаяннае, жорсткае, грубае, кароткае і нячыстае жыццё, поўнае мізэрнасці і аблуд, і лепей бы яго называць паміраннем, а не жыццём, у якім мы кожнае імгненне канаем ад мноства заганаў мінушчасці на мностве сцежак смерці. Табе мала горычы самой смерці, якою ты аперазаны і прасякнуты, але ж колькі яшчэ людзей уводзіш у змусту сваімі лёстачкамі, пад'юджваннем і фальшывымі абяцанкамі, абнадзейкамі; з залатога кубка, які ў цябе ў руках, ты даеш ім выпіць горычы і падману, ператвараючы іх у сляпых, глухіх, кручаных, выпівохаў i шаляніц! А якія шчасныя тыя, хто ўнікае супольства з табою i не хоча ўкінуць сябе ў пагібель разам з гэтым хітрамудрым i бессаромным ашуканцам. Бо ты абяртаеш нас у цёмную прорву, гаротную юдоль, дзіця гневу, смярдзючае падла, нячысты посуд у памыйнай яме, посуд тлену, поўны смуроду i мярзоты; бо як толькі ты завабіш i вымучыш нас сваімі змустамі i панадамі, ласкамі i пагрозамі, пакутамі, тартурамі i тыранствам, адразу аддаеш наша змардаванае цела магіле, а душу перасяляеш у ненадзейныя шанцы. Бо хоць i няма нічога больш пэўнага за смерць, аднак чалавек не ўпэўнены, калі i як ён памрэ і, самы вялікі жаль! куды выправіцца ягоная душа i як ёй там будзе. Гора тады беднай душы, што табе, о свеце! служыла, слухалася i следавала твайму раскашаванню i пажадзе; бо як толькі ў раптоўным страху разлучыцца яна са сваім трупехлым целам, дык абступяць яе не сябры i слугі, якія акружалі цела пры жыцці, а процьма яе самых гнюсных ворагаў, якія павалакуць яе да дзівоснага Судзлішча Хрыстовага. Таму, о свеце, аслані цябе Бог! бо я напэўна ведаю, што ты адступішся i пакінеш мяне не толькі, калі мая бедная душа паўстане перад строгі суддзёю, але i калі грымне вусцішны вырак: «ідзеце вы, адкінутыя, у агонь вечны!»

Бывай, свеце! О спагарджаны, скупы свеце! О ты, смярдзючая нікчэмная плоць! Бо дзеля цябе i за тое, што ішла следам, служыла i слухалася цябе бязбожная, непакаяная душа, будзе асуджана яна на вечны праклён, у якім вякі вечныя чакацьмуць яе замест хуткаплынных радасцяў несуцешная пакута, замест абжорства неспатольны голад, замест пышнасці i велялепнасці непраглядная цемра, замест глорыі i ўзвелічэння няспынны лямант, плач i стогны, пекла без прахалоды, агонь непагасны, холад невымерны i скруха бясконцая.

Аслані цябе Бог, о свеце! бо замест абяцаных табе радасцяў i ўцех ускладуць на нераскаяную асуджаную душу свае лапы дэманы i ўмомант увалакуць у апраметную; там не пачуе i не ўбачыць яна нічога іншага, а толькі жахлівыя морды д'яблаў i асуджаных, цемру апраметную i чад, агонь без водбліску, крыкі, выццё, скрогат зубоў i блюзнерства. 3 таго часу міне ўсякая надзея на дараванне i мілжальнасць, i ніхто не паглядзіць на зямны гонар i вартасць; чым вышэй хто падняўся, чым цяжэйшыя яго грахі, тым глыбей ён будзе скінуты i тым цяжэйшая будзе мука ягоная. Каму многа дадзена, з таго многа i спагоніцца, i хто больш узнёсся ў табе, о скупы, пагарджаны свеце, таму больш будзе адмерана пытак i цярпенняў; бо таго патрабуе Божая справядлівасць.

Аслані цябе Бог, о свеце! бо хоць цела i будзе нейкі час ляжаць i гніць у табе, аднак у дзень Страшнага Суду яно паўстане i пасля вынясення апошняга выраку паяднаецца з душою ў вечным пякельным полымі. I тады ўсклікне бедная душа: «Будзь ты пракляты, свет! Бо з твайго нашапту забыла я Бога i самую сябе i аддала ўсе дні жыцця свайго тваім раскашаванням, злосці, грэху i сораму! Пракляцце той хвіліне, у якую Бог стварыў мяне! Праклён таму дню калі я нарадзілася ў табе, о скупы, злосны свеце! О вы, горы, пагоркі i скалы, упадзіце на мяне i схавайце мяне ад суровага гневу Ягняці, ад аблічча таго, хто сядзіць на троне суддзі! О гора, о гора навечна!»

О свеце! О нячысты свеце! дзеля таго я заклікаю цябе, я благаю да цябе, я ўпрошваю цябе, я пратэстую супроць цябе, каб ты ні ў чым не меў долі са мною. I, наадварот, я не маю больш на цябе надзеі, бо табе вядома, што я маю цвёрды намер, менавіта: «Posui fineт curis, spes et fortuna, valete!»*

Усе гэтыя словы я ўзважыў вельмі грунтоўна i, разважаючы, схіліў сябе да рашэння пакінуць свет i стаць пустэльнікам. Я ахвотней пасяліўся б у глухамані каля маёй крыніцы, але суседскія сяляне не захацелі таго дапусціць, хоць мне гэта была б радасная пустэльня. Яны баяліся, што я абвяшчу пра тую крыніцу i тым самым схілю ўлады з нагоды падпісання міру пракласці туды дарогі i сцежкі; таму я выправіўся ў іншую пустэльню, дзе зноў павёў жыццё, як у Шпэсэрце; але, ці буду я там, як светлай памяці бацька, да канца дзён cвaix, пакажа час. Бог няхай спашле нам сваю ласку i ўгатуе нам тое, да чаго мы найболей імкнуцца павінны, а менавіта — дабрашчасны

*Я паклаў канец турботам; надзея i шчасце, бывайцеі (лац.)

КАНЕЦ