Розныя тэксты

Гесэ Герман


Партрэт літаратара-пярэстарка

Яшчэ ён стоўп, яшчэ ў фаворы,
хоць спарахнеў пад ім падмурак,
і, каб ня вецер, даў бы форы
пуцатым выскачкам амурам.

Хоць слабне, чэзьне спакваля
ад курчаў, дыхавіцы, спазмаў,
а здольны ўзьбіцца з мазаля
на тузін плоскіх плеаназмаў.

Зь дзіцячых баваў шчасны подзіў
сабе штукуе старац творчы,
у дзевятнаццатым стагодзьдзі
ў раі сваім забыўшы вочы.