Куля для прэзыдэнта

Падгол Уладзімір


Гаспадары кулі і ўкрыжаваньне Хрыстовай душы - Частка трэцяя

ПАДБОР ДЫКТАТАРАЎ

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ

Лукапшык не даслухаў і кінуўся ціснуць на супернікаў:

-- Я пабудаваў чароўную Будучую Беларусь – Беларускую Урну (БУ). Я змагу лётаць па часе і браць у выбарчай урне з сабой усю дзяржаву. Мы можам вяртацца па часе ў мінулае, усталёўваць там свой парадак і тым самым набліжаць мінуўшчыну да будучыні. Мы зможам утварэньне Сусьвету наладзіць у любы час. Такога ўладараньня не меў ніводзін дыктатар!

Лукапшык нахіліўся, нешта схапіў і кінуў долу. Пад нагамі гасьцей апынуліся распляскатыя да таўшчыні папяровага аркуша гіганскія пацукі, прусакі і мізэрныя людзі.

-- У маёй Урне 300% спрэсаваных душ маіх грамадзянаў. Яны заўжды падарожнічаюць разам са мной у выглядзе выбарчых бюлеценяў, прагаласаваўшых “ЗА”. Пасьля падарожжа мае сьпецы надзьмуваюць душы і жыцьцё працягваецца. А адпрасаваць душы я магу да любой таньшыні. Нават усіх у адзін аркуш распляскаць і маёй Урне і Куля з душаў зьмесьціцца і Труна з нябожчыкаў.

Душы можна нават на лазерны дзіск запісаць у Урне транспартаваць і бясконцца карыстацца імі праз кампутар.

Шклоўскі Ідал, агаломшаны незнаёмымі словамі, не здаваўся і даводзіў, што яго Беларуская Труна (БТ) мусіць ляжаць у фундаменце збудаваньня ўсіх Беларусяў, бо мінулае -- апора і основа. І ўся яго дзяржава таксама разам з ім можа падарожнічаць у Труне-дзяржаве ў будучыню і пры гэтым захопліваць будучыя Беларусі, усталёўваць там свой мінулы парадак, бо яго заўжды людзі лічылі лепшым, і тым самым падпарадкоўваць час.

Лепшы цьвердзіў:

-- Мая Куля – станет душой сьвету. Бог ўдыхнуў у чалавека душу, Мы з беларускіх душ зрабілі жывую Кулю. Она ажывіт космас і прэвраціт его в сапраўдную Беларусь.

Душы в маей Куле аднаврэмэнна і жывыя і мёртвыя.

А у вас в Труне і Урне толька мёртвыя душы…

Лукапшык і Шклоўскі Ідал, уражаныя касьмічнасьцю плянаў суперніка, адначасова ўсклікнулі:

-- Твае душы дрэнна змацаваныя. Любы моцны вецер разьнясе саломіны… А пры палёце ў Космас Куля згарыць!

Уточылася ДуППа:

«Вы самі дрэнна ведаеце беларускую душу. Яны змацаваны Кантрактам! Лепшым цэментам в мірэ. І ніякі вецер ні Заходні ні ўсходні на расьцярушыць душы ў Кулі!»

Лепшы таксама бараніўся:

-- Я што дурань? Куля паляціць у ЧаСе. ЧаС – лепшая абалонка Кулі і самы вялізны ў сьвеце касмічны карабель.

Сьмерць прыпыніла спрэчкі:

-- На другім этапе спаборніцтва – галоўным, кожны з вас мусіць адвярнуць падначаленыя вам душы ад Бога. Душы вашых беларусаў павінны верыць толькі вам, любіць толькі вас, а пра бога забыць. Хто з вас зможа стаць Богам для ўсяго свайго народа, той стане пераможцам конкурса Містэр дыктатар.

Усталявалася ціша. Сьмерць думала пра Лявона і не ўтрымалася:

-- І Пане Каханку патурыць у Космас свой народ. Ён і яго футарал ад басэтлі таксама маюць права на конкурс. Хай дакажа, што яго залаты век Вялікае Княства Літоўскае вартыя звацца лепшымі ў беларускай гісторыі.

Лявон, што меў вопыт чвораньня розных выбрыкаў, на гэты раз вельмі сур’ёзна думаў пра тайныя пляны Кашчавай. “Адарваць аад Ластаўкі!” – здагадаўся ён.

Але ў ягоны роздум ўточыліся гаспадары:

-- Чаму нам трэба ляцець у Космас, каб даказаць, што мы лепш за Бога?

-- Мы і тут прымусім сябе любіць, верыць сабе.

Кашчавая зрэзала:

-- Тут? Ніколі! Замежныя турысты, тэлевізар, радыё, поп і сэкс зоркі рабураць веру да вас. Толькі на іншай плянеце вы зможаце ўзвысіцца да абсалютных веры і любові.

ДуППа зачаравана глядзела на Кулю. Мармытала сабе пад нос разьлікі. Чулася: “Прадаць арабам…Мільярд далярав… А еслі аддзельна па міліарду за каждую?!» І раптам, нешта ўцяміўшы, ДуППа выпаліла:

-- Па асобку вашы Кулі – нішто. А калі іх зьяднаць у Саюз, тады мы будзем непераможныя…

- Хто “мы”? – Разам спыталі тры гаспадары.

-- Беларускія Прэзыдэнты і мы захопім Космас. Беларусь будзе квітнеючым космасам

З Кулі, Урны і Труны можна зрабіць ракету! – беларускі КУТ! Футарал ад басэтлі будзет дзвігацелем – Пане Каханку гэта паказаў. Он занесёт беларускі КУТ в любую кропку Вселеннай… Палучым первый беларускі касмічны карабель! Наша ракета -- беларусі КУТ будзет вазіць в касмічны рай міліардзерав і за эта мы будзем браць касмічныя ганарары! І кожны назьбірае грошай на чарговыя выбары, нават каб абрацца на Боскую пасаду…

ДуППа крыху падумала і раптам уцелелася сэрцам, якое павялічылася ад чэрапной падлогі да столі і гіганскае сэрца загадкава мовіла:

-- Наш КУТ зможа даставіць Кулю з беларускіх душаў нават у Богава сэрца! Скарыць яго, ці зваяваць у ім куточак і набыць у Богавым сэрцы звышрай!

Лявон бачыў, на твары Кашчавай сполахі радасьці. Яна ўявіла, што ўсе беларускія душы футарал патурыць у космас і Лявон са скуры вылузьнецца, каб ачысьціць беларускую зямлю ад набрыдзі і сапсаваных ужо нялюдзкіх душаў… А яна застанецца з Лявонам сам насам. Тады ў Лявона проста не будзе выбару на каханьне…

І Кашчавая сказала:

-- А камендантам пакінутай зямлі застанецца Пане Каханку. Ён будзе даказваць, што тут можна таксама пабудаваць беларускі рай!

Лявон жахнуўся, уявіўшы, што Ластаўчына душы пакіне зямлю, і адначасова акрыяў магчымасьцю зрабіць тутэйшае жыцьцё чароўным і шчаслівым… Але каханьне зрабіла сваё.

Лявон уляпіў:

-- Ваш Богалёт недасканалы. У кожнай з трох яго частак людзі зносяцца на разных беларускіх мовах. Як толькі рушым да Боскіх вяршынь, так Богалёт разваліцца як Вавілонская вежа.

-- Не! – запярэчыў Лепшы. – У беларусав ёсць адзіны язык -- падчынення і власці!

Кашчавая, сумна гледзячы на гадаванца, адказала:

-- Усе краіны, пабудаваныя на гэтай мове, бурыліся на маіх вачах. І толькі Боскі мір, што стаяў на мове любові, ўстояў. Ваш Новы сьвет мусіць змацаваць язык любові, тады вы зможаце перамагчы ў конкурсе «Місцер дыктатар».

ДуППа не вытрымала:

-- Правядзем рэферэндум і все прагаласуюць за тот язык, каторый нада. Я правяду – не праблема!

Лявон напружана думаў, як сарваць вар'яцкую будоўлю. І знайшоў:

-- Трэба змацаваць Труну і Урну, а Кулю з душ зьмясьціць унутр іх. Бо калі злучыць тры часткі асобна, пад час палёту Куля з душаў у космасе акалее і рассыпецца. А ўнутры Труны і Урны яна ацалее.

Прэзыдэнты, захопленыя мажлівасьцю падначаліць сабе астатніх, заспрачалася.

Лукапшык настойваў, каб Куля з душаў месьцілася ў яго Урне, бо выбіраць для беларусаў – сэнс жыцьця і без яго яны памруць. А Лепшаму ён прапанаваў ляцець у Труне.

Шклоўскі Ідал моўчкі цвердзіў, што душы захаваюцца толькі ў яго Труне, што гэта надзейнае сховішча для беларусаў, і для іх нябожчыцкі вобраз існаваньня – самы звыклы… А Лепшаму лепей ляцець у выбарчай Урне, бо ў гэтым сэнс яго жыцьця.

Лявон радаваўся спрэчцы, што дзіця, але віду не падаваў і прапанаваў:

-- Частку душ з Кулі трэба зьмясьціць у Труне, а частку ў Урне. Калі пад час палёту адбудзецца аварыя і разгерметызацыя Труны, тады душы з Урны захаваюцца і наадварот.

Лепшы падхапіў:

-- Лепшая частка Кулі мусіць быць у выбарчай Урне, бо яна больш трывалая, а тыя хто вагаюцца пад час выбараў, ці галасуюць супраць няхай лятуць у Труне.

Ідал даводзіў, што ён сам спрасуе Кулю з душаў да памера адной беларускай душы – ідалапаклонскай у форме падковы і змесціць яе ў Труну.

Лявон прапанаваў:

-- Давайце створым адзіны размясьційны цэнтр і яго чальцы – вашы дэпутаты хай вырашаць як разьмясьціць душы.

Гадаванцы пагадзіліся, а ДуППа ад незапатрабаванасьці залямантавала:

-- Все тры часці Гроб, Урна і Душы (ГУД) далжны быць крэпка саедзінены ў Союз і пры этам каждая далжна сахраніць сваю незавісімасць і суверэніцет. А мы далжны па чарзе кіраваць Саюзам, скрапляючы яго сваёй воляй!

Адны зірнулі на ДуППу, як на вар’ятку, другія, як на махлярку, а Кашчавая сказала сваё:

-- Ваш Богалёт мусіць быць змацаваны эратычнай любоўю. Спачатку тры Прэзыдзента павінны ўз'яднацца ў адзіным патоке эрасу, а потым тым эрасам змацаваць Кулю-ракету…

Наступіла паўза. Усе спрабавалі ўявіць, як гэта любоў будзе выглядаць…

А Кашчавая працягвала:

-- Для гэтага мы выбярем “Міс дыктатарку”. Яна паляціць з вамі, злучаючы жаноцкім эрасам трох прэзыдэнтаў і Саюз. А ДуППа будзе лучыць Вас мужчынскім сяброўствам…

Гасьцям прапанова спадабалася, што яны і пацьвердзілі воклічамі, а ДуППа ў роздуме маўчала, спрабуючы ўявіць сваю ролю.

БОЙКА ЗА ПЕРАМОГУ НАД КАХАНЬНЕМ

Кашчавая на ўсю залу абвясьціла:

-- Пачынаем выбары Міс нашага сьвята. На званьне ёсць кандыдатуры: Я, Рагнеда, Маргарыта, і Ластаўка. Я прыгажэйшая за ўсіх, бо паглынула безліч прыгажунь. Рагнеда хоча стаць нявестай Хрыстовай. Маргарыта авалодала сваім майстрам і падначальваецца Воланду. А вот Ластаўка нікім не валодала і заўжды ўсім падпарадкоўвался, але заўжды марыла авалодаць “каханьнем”. І за гэту ўладу яна паклялася чорным магам атдаць ім душу.

Годная кандыдатка…

ДуППа заявіла:

-- Я яшчэ 26.04.2002 атдал загад правесці конкурс на званне «Міс Беларусі». А счас пара падвесці ітог.

Госьці хорам закрычалі:

-- Ластаўка – прынцэса балю!

Кашчавая звярнулася да Ластаўкі:

-- Віншую – гэта вялікі гонар.

І, нахіліўшыся да Ластаўкі, спытала:

-- Ну, дык каго выбіраеш? Каханьне да дыктатараў і перш наперш да маіх трох гадаванцаў, ці лёс пакутніц сваім дочкам?

Лявон, што радаваўся адтэрміноўцы палёту Кулі, зараз не ведаў што рабіць, як дапамагчы каханай і не раскрыць сябе. Раптам прыгадаў інфармацыю сканера і крыкнуў:

-- Містэра мусяць абраць усе жанчыны Кулі. Тады будзе дэмакратычна і яго прызнаюць!

І Лявон пільна паглядзеў на ДуППу. Тая ўзьляцела над сталом:

“О, женшчыны – эта маі ізьбірацелі. Вот гаварат, што Лукашенка адні женшчыны паддзержывают. А я гавару: дай Бог, штоб так было да канца жызні... І страна будзет наша – жэнская. А я буду у вас рукавадзіцелем парціі вашей...”

З глыбіні Кулі данеслася:

-- Султаном!

І Лепшы ў роспачы крыкнуў у адказ:

-- Султанам? Нет, на эту роль я ужэ не спасобен, патаму, што пасля двух лет прэзідзенства аб этам ужэ разгаворав быць не можэт”.

Лявон абмяк, а Ластаўка падумала: “Якая мне розніца, хто будзе “Містэр Дыктатар”? Калі адзіны ўладар маёй душы, мой каханы спакойна глядзіць як рынецца на мяне гвалт пачвараў..

І дрыжачым голасам абвясьціла:

-- Згодна адразу на трох.

ДуППа абурылася:

-- А Я? -- І далей ДуППа працытавала газету «Знамя юности»:

“В номерах 146 и 157-158 “Знаменка” объявила конкурс “Секссимвол-97” и предложила список из 50 претендентов... “Экспертами стали наши читатели… если бы наш конкурс проводился по профессиональным номинациям, то в номинации “государственный деятель и политик” наш Президент был бы вне всякой конкуренции“.

Прадстаўнік Пуціна абвясціў:

-- «Российские женщины заявляют, что их президент самый сексуальный мужчина в стране».

Кашчавая ўзяла лейцы:

-- Ластаўка – наш галоўны эксперт. Кажы!

Ластаўка сказала:

-- Першымі кандыдатамі на званне самы сэксуальны “Містэр Дыктатар” будуць Шклоўскі Ідал, Лепшы і Лукапшык.

ДуППа папёрла напралом:

-- Яны мне не роўня! Вот мая заяука!

З гэтымі словамі ДуППа выхапіла з кулявой саломы тлустую саломіну-душу бізнесоўца Рамана Ананьева, якая лагодна мовіла:

"Бизнесменам, как и всем нормальным людям в обществе, нужна социально-политическая стабильность. Некоторые поспешили обвинить беларусских предпринимателей в том, что они якобы "легли под власть", не хотят участвовать в заседаниях "круглого стола" и т.д. Если мы и "легли", то под власть всенародно избранную. А с политическими импотентами нам в одной постели делать нечего".

Кашчавая скептычна паглядзела на ДуППу і зрэзала:

-- Этат -- «Містэр» сярод сэксуальна заклапочаных бізнесоўцаў, а нам патрэбны гіганты.

І Кашчавая пацягнула Ластаўку за руку:

-- Пойдзем. Настала твая чарга плаціць...

Маргарыта звярнулася да Воланда:

-- Абаронім яе?

-- Не хвалюйся. – Адказаў той.

Маргарыта прыязна ўсміхнулася Ластаўцы і яна, намацаўшы ў кішэні маленькія кулі, што падклаў Кот, упэўнена пайшла за Кашчавай.

Валанд спыніў іх:

-- Так не пойдзе! Мы ўсё мусім бачыць.

Кашчавая заўпарцілася:

-- Гэта не па-беларуску... Мы не можам з конкурса рабіць порнавідовішча!

-- А мы і не будзем. Мы іх змесьцім за шкло, як прынята ў сучасным сьвеце.

З тройкі прэтэндэнтаў узрадваўся толькі Шклоўскі Ідал, які кожную зіму жыў пад шклоўскім лёдам.

А Лукапшык, які жыў у кулянепрабіваемай выбарчай урне, і Лепшы, што з большага хаваўся ў рэзыдэнцыі паспрабавалі пярэчыць. Але ўсе дыктатары захацелі відовішча і разам крычалі:

“За шкло! За шкло! За шкло!”

Кашчавая здалася і ёй нават спадабалася ідэя, яна ўявіла, што адчуе Лявон, пабачыўшы Ластаўку ў абдымках містэраў. І напружана думала, дзе ўзяць гэта “шкло”.

Воланд узняў рукі ўгору і паміж ног беларускай статуі волі, ніжэй за парламенцкі кош узнік шкляны пакой, прымацаваны да пэніса ланцугамі. У пакоі стаяла мэбля, тэлевізар і відэмагнітафон. Тройка беларускіх прэзыдэнтаў і Ластаўка апынуліся за шклом у крэслах.

Шклоўскі Ідал кінуўся да Ластаўкі:

-- Я старэйшы і па праве буду першы. Апошні раз мяне абдымалі жанчыны некалькі стагодзяў таму. – І да Ластаўкі: -- Ніводная ад мяне не зацяжарыла, бо я не кахаў іх і нават не ведаў, што гэта за пачуццё такое, а ты абудзіла ўва мне каханьне. Я адчуваю ў сабе сілы, каб апладніць цябе!

Ідала спыніў Лукапшык:

-- Мэтазгодна першым быць мне. Мой нашчадак зьменіць мяне і ўмацуе нашу ўладу на стагодзьдзі.

Ад Ідала ўзьнікае пагроза кровасьмяшэньня, кровазасьмечваньня і акаменьваньня прэзыдэнскага роду. Нам у будучыні не патрэбны каменныя прэзідэнты, бо гнуткасць патрэбна бязмежная, шматвектарнапакручастая.

Лепшы не адступаў:

-- Людцы! Вы толька гляньце, што яны робяць! – Лямантаваў ён. -- Ана жэ -- гражданка Беларусі. А я ее -- Прэзідзент. і паэтаму с точки саблюдзения ее прав ана імеет полнае права мне перваму отдаць сваю любоу! Я жэ, выпалняя волю всего народа, абязан первым её взяць! А еслі рэбёнак радзіцца ат Лукапшыка, то ОБСЕ і Савет Европы не прызнаюць его за легіцімнага прэзідзента і наш род прарвецца... І ваабшчэ -- нечага лезць паперэд Бацькі в пекла!

Лепшы падскочыў да Лукапшыка, паднёс да яго дазіметр і той затрашчаў. Лепшы зазначыў:

Лукапшыка нельга дапускаць да міс дыктатаркі, бо ён празмерна радыёактыўны і заразіць Ластаўку. Яна памрэ ад рака і астанім дыктатарам не дастанецца -- конкурс сарвецца.

Лукапшык з усьмешкай парыраваў:

-- У нас сэкс даўно ёсьць духоўны акт -- пшыкамі робіцца. Хто мацней жанчыне пшыкне, той і сэксгігант і сэксідал…

Агаломшаныя супернікі, не ведалі што адказаць, хапалі ротам паветра, і зь ненавісьцю глядзелі адзін аднаму то паміж ног, то ў рот.

Лявон напружана сачыў за спрэчкай і не стрымаўся, закрычаў:

-- Правядзіце рэферэндум і пастаўце пытаньні каму быць першым!

Шклоўскі Ідал зазначыў:

-- Да за мяне ўсе ідалапаклонцы і ідалы за ўсю гісторыю існаваньня зямной кулі! А гэта міліарды членаў!

Лукапшык гнуў сваё:

-- А за меня ўсе грамадзяне будучай краіны, якія яшчэ не радзіліся. Гэта ж бясконцая колькасьць! Да таго ж мы пшыкамі галасуем, а гэта бясконцасьць памножаная на бясконцасьць!

Лепшы спачатку разгубіўся, але тут жа знайшоўся:

-- Якасьць галоўнае! У маёй дзяржаве Лепшыя члены! У Лукапшыкавай яны ад радыёактыўнасці даўно абвіслі, а пшыкамі нашу жанчыну толькі паказычаш ды насмяшыш.

А Шклоўскага Ідала ўвогулле нельга дапускаць да рэферендума, бо ў яго адбіты тырчак. Ён прыклеіў сабе чужды нам член з царства Саламонава, да яшчэ тырчак не славянскага паходжання. А калі казаць юрыдычным языком, яго член не мае беларускага грамадзянства і не можа ўдзельнічаць ва ўнутраных працэсах. Спецслужбы мусяць департаваць Ідалаў член за межы рэспублікі на істарыччэскую родзіну за спробу ўмяшацельства ва ўнутраныя справы і пагрозу здароўю граждан!

-- Правільна!!! -- Крычала ДуППа. -- Мы дажэ Буша дэпартавалі!

Яна віхурай круцілася над шклом, раз-пораз сядала на яго, прыціскалася грудзьмі, спрабуючы ўточыцца скрозь, адлятала і куляй білася аб гладкую паверхню, лямантуючы:

"Я ни за кого не буду голосовать. Ни за кого! Все равно обманут. Одни ушли со льготами, вторые придут -- льготы прихватят. И ещё меня будут давить. Не потому, что я тут против выборов. Ради бога!... Но я не пойду голосовать".

Госьці зарагаталі і чмур зьляцеў з Ластаўкі. Яна сьціснула ў кішэні два тэнісныя шарыкі, ператвораныя Катом з Лепшых яйцаў. Той схапіўся паміж сваіх ног і зароў ад болю. Шклоўскі Ідал успрыняў гэта як баявы вокліч, пагрозу і сігнал да атакі і са словамі “Я вас абодвух адсюль дэпартую! Умнікі х…вы" падскочыў да Лепшага і каменным ілбом дзёўбнуў яму ў пысу. “Браткі” па-зверску завіскаталі, і клубок цел пакаціўся па пакоі, разбіваючы мэблю. Па шкляных сьценах пабеглі рысы. Пэніс беларускай свабоды вібраваў. Статуя хісталася. Рэактар калаціла так, што госьці спалохана паўскоквалі з-за стала. Чуліся воклічы: "Рэактар абудзіўся! Зараз выбухне!" Разгубілася і Кашчавая. Бо сярод гасьцей былі і жывыя палітычныя трупы, якім яшчэ было наканавана папрацаваць на Смерць у сваіх дзяржавах.

Ластаўка білася аб шкло, крычала: “Ратуйце!» І Воланд, узьняў рукі, і яна апынулася на доле.

ДуППа каментавала:

“Нашли время в течении 2 недель обсуждать проблемы, допустим, простреленых ягодиц молодой сотрудницы одного депутата. 2 дня и 2 ночи кипел Верховный Совет. Зал – то раздвигались стены, то снова сдвигались. Высоты потолка не хватало, там выше потолок, чем здесь, то поднимался потолок, то опускался. А что обсуждали?”

Ідал схапіў супернікаў, стукнуў ілбамі і адкінуў. Лепшы і Лукапшык, праламіўшы шкло, паляцелі долу. За імі шкло градам забразгатала па чэрапах, і разам з ім аб чэрапы бразнулася тройца. Шклоўскі Ідал раструшчэліў дзесяткі чэрапоў у падлозе, Лепшы шмякнуўся тоўстым задам і маленькі чэрап уціснуўся ў Лепшы зад, а да Лукапшыка падляцела выбарчая урна, ён ускочыў у яе і даляцеў да дыктатараў.

Усе рагаталі. А Лявон сур'ёзна заўважыў:

-- Як жа мы паляцім з такімі пілотамі? Яны паміж сваімі Кулямі вайну распачнуць…

Стала ціха. Ластаўка падыйшла да Лявона, паклала рукі яму на шыю і пацалавала доўгім пацалункам. Потым з палёгкай уздыхнула і сказала:

-- Вось мой сапраўдны абраннік! Ён будзе “Містэр дыктатар” майго каханьня…

Запанавала цішыня, а Лепшы запярэчыў:

-- “Пане Каханку” ў этым конкурсе па-за конкурсам! Прафесіаналы каханьня не дапускаюцца. Толька любіцелі!

І каб Лявон нават не спрабаваў пярэчыць, Лепшы гучна аддаў загад слугам -- прынесці чэрапы з Курапатаў і замасціць падлогу чэрапамі ахвяр нашчадкаў Радзівілаўскага роду…

Лявонавы ступакі апякло ад думкі, што прыдзецца хадзіць па галовах нашчадкаў. Але чэрапнікі, што брукавалі чэрапамі, высьветлілі, што ў Курапатах з'явіліся нейкія абаронцы і не даюць капаць.

Лявон супакоіўся і прапанаваў:

-- Бачыце: каханьне не вельмі трывалая рэч, каб ім змацоўваць Труну, Кулю і Урну. Іх можа па-сапраўднаму змацаваць толькі родная мова…

Госьці згодна ківалі галовамі, Лепшы, Лукапшык і Шклоўскі Ідал усчалі спрэчку пра тое, якой мовай мацаваць адзінства ракеты.

Тым часам у Кнізе “Аб Лепшых дасягненьнях… Найвялікшых перамогах…” з’явіўся запіс, пра тое, што шмат жанчын імкнуліся адорыць Прэзыдэнта сваёй першай любоўю, але ён гераічна перамагаў д’яблаву спакусу і чалавечую слабасьць і дазваляў сабе сваёй першай любоўю любіць толькі народ, які ўзаемна любіў прэзыдэнта.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МІСТЭР ДЫКТАТАР

Спрэчка пра адзіную мову распаліла гаспадароў і ледзь не дайшло да бойкі. Шклоўскі Ідал цьвердзіў пра стараславянскую, ці ў крайнім выпадку пра тарашкевіцу. Лепшы бубніў пра двухмоўе: наркомаўку і рускую. Лукапшык стаяў за сапраўдную старажытную беларускую мову – мову звяроў, птушак і насякомых.

Паміж імі мітусілася ДуППа:

-- "Людзі, которые гаварат на беларусском языке, не могут здзелаць нічаго, кроме как разгаварываць на беларусскам языке, патаму, што па-беларусскі нельзя выразіць нічаго велікага. Беларусскій язык -- бедный язык. В міре сушчэствует толька два вялікіх языка -- рускій і англійскій"

Госьці, звыклыя да ўсяго, спакойна назіралі за спрэчкай, і Лявон зноў узяў рэй будаўніцтва Саюза і прапанаваў:

-- Давайце шукаць паразуменьне ў іншым. Паспрабуем правесьці нацыянальны тур конкурса на званне “Містэр Дыктатар”. Мы на беларускай зямлі. І над намі ў небе квітнее чароўная кветка – “Зорны Чорнабыльнік”. Калі мы не пераможам Зорны Чорнабыльнік, тады чароўная кветка не дасьць нам узьляцець: і душы ў Кулі сапсуе і ракету разбурыць. Хто авалодае чароўнай кветкай, той і будзе лепшым з нас.

Лукапшык падхапіў:

-- Згодны! А то ў ноч на 26 красавіка ў нас усе вар'яцеюць ад касьмічнага сарняка! У гэтую ноч ён квітнее і выспявае, сеючы ў душы сваё насеньне, і ніхто не слухае пульт кіравання. Шмат хто пачынае кахаць, а некаторыя нават вершы пішуць… Потым некалькі месяцаў лечым людзей – дурызатары ўключаем на поўную магутнасьць, каб выкараніць «каханьне» і адрадіць любоў да мяне.

Лепшы рашуча падтрымаў:

-- Пабядзіцель в бітве з Зорным Палыном будзет «Містэр беларускі дыктатар». Этат цветок нада зніштожыць, штоб он кулявую салому не раскалдавал.

І Лепшы заслухаў даклад Найбяспечнага:

-- Зорны Чорнабыльнік вельмі хутка расце. Чым больш робіцца, тым мацней змяняе беларускія душы. Будзе паўстанне.

Уточылася ДуППа:

-- Я пабедзіл у этым конкурсе яшчэ вчэра. Маі беларусы не толька спакойна жывуць у чарнобыльскай зоне, но і как магніт цянут туда людзей з гарачых точак. Мая зона засяляецца.

-- А мая ад гэтага павялічваецца! За што шчыра дзякуй. – мовіў Шклоўскі Ідал.

Лепшы падазрона зірнуў на Ідала і ДуППу:

-- Вы што? хочаце, каб мы ўсе в «Невіданное міру гасударства» прапалі? Засяліўшы спачатку Зорны Чорнабыльнік?

-- Да не…-- спахапілася ДуППа. -- Кнігі Аляксяевіч, з якіх расце Зорны Чорнабыльнік, мы не друкуем!

Лепшы да Найбяспечнага:

-- А сеткай кветку спрабавалі спаймаць, птамаць!?

-- Нават з касмічных матэр'ялаў кідалі на кветку сетку -- згарэла.

-- Харашо, а еслі падкупіць душы, штоб ані хаця б на час выбарав аба мне плакалі ці заткнулісь. Передалі ім маё абяшчанне выдаваць по 100 далярав ежемесячна?!

-- І падкупалі, і передавалі! А ім толькі каханне і спатканне с любімымі трэба.

-- Ну так паабешчаць нада была, што ажывім іх каханых і яны встрэцяцца!

-- Абяцалі. Але яны не вераць нам. Толькі Богу вераць.

Мао-Цзэ-Дун параіў:

-- Душы маленькія таму ракеты міма лятуць. Мы сваіх вераб’ёў з пнеўма вінтовак пастралялі. І вашы душы трэба так…

ДуППа заўважыла:

-- “Мудрый Китай присматривался к политике нашей Беларуси. И сегодня я уже сказал Цзян Цзэмину, что он уже прищурил глаза на меня не смотрел, а смотрел прямо мне в лицо и заверил и меня и весь белорусский народ, что Китай будет предан дружбе белорусского народа”.

Лепшы ўсё хапаў на ляту:

-- Міністр юсціцыі тут?

Міністр юстыцыі імгенна склаў паперу:

-- Папярэджваю, што Зорны Чорнабыльнік – незарегістраваны дзяржавай і калі будзе працягваць галасіць, тады ўсе галасы і галасістых арыштуем.

Лепшы ўладарна гукнуў:

-- Слушаць мой УА! (Указ-Анцітэрарыстычны!) Усе душы Зорнага Чорнабыльніка -- тэрарысты.

Міністру спорта – вывесці зборную па стрэльбе і біатлону на дах і адкрыць агонь па галасах! Заадно і к алімпіадзе трэніроўка”

З даха пачулася шпоканне, але галасы Зорнай кветкі гучалі як гучалі. Лепшы вар’яцеў ад злосьці, а спартовыя чыноўнікі паведамілі, што спартоўцам ужо некалькі дзён не даюць палуднаваць і іх рукі дрыжаць. І тут жа Лепшаму паднесьлі ліст ад алімпійскіх чэмпіёнаў, якія прасілі Лепшага пагадзіцца працягваць кіраваць Алімпійскім камітэтам.

Лепшы лагодна пагадзіўся і адмяніў свой намер пакараць спартоўцаў. А галасы Чарнабыльніка вярэдзілі душу.

Слова ўзяў Дух былога кіраўніка Панамы Нар'егі, які прыляцеў на дыктатарскі саміт з амерыканскай турмы:

-- Дайце душам Зорнага Чорнабыльніка наркотыкі. Гэта гуманна. Тым больш, што ахвярам Чарнобыля, неабходна абязбольваньне. Наркотыкі ўсе душы ашчасьлівяць і нашы таксама! Як аўтар праекта сусветнага шчасьця прэтэндую на званьне «Містэр дыктатар».

-- Боже праведный! -- Узрадваўся Лепшы. -- Так эта жа па-настаяшчаму біблейскі метад! Прыказываю: “Выдаць душам атвар макавай саломкі!”

Самалёцікі беларускай зборкі ўжо стаялі з бакамі напою, падрыхтаваныя да паліву дэманстрантаў на выпадак масавых пратэстаў. Яны хутка ўзляцелі, і наркатычны дождж праліўся над ЧаСам.

Галасы Зорнага Чорнабыльніка працягвалі свае споведзі, а дыктатары паваліліся на падлогу, цалуючы чэрапы, і поўзалі пад сьпеў “Сяброў” “А я лягу прылягу…”

Лепшы раз’юшана крычаў: “Да нашых нада па калхознаму абрабатываць! Дустам!”

Самалёцікі ўзняліся ў паветра і скінулі дуст. Дыктатары пачалі керхаць. Нават Кашчавая закаркавала свой рот каменным фаласам, што насіла за поясам як дубінку.

Але галасы гучалі. І з кулі, утворанай з беларускіх душаў, не чулася ніводнага чыха.

Слова ўзяў Гітлер:

-- Трэба зрабіць як мы: спаліць кнігі Аляксяевіч і Зорны Чорнабыльнік згарыць!

-- І саму “пісменніцу” спаліць на вогнішчы зь яе кніг! -- Параіў нехта з уладароў сярэднявечча.

-- Няма сэнсу – сказаў Лепшы і, паглядзеўшы на Пуціна, працягваў. – Яе “галасы” у Маскве друкуюць. Відаць гэта спецаперацыя Крамля, каб іх прэзідэнт Містэрам стаў.

Але бяда не ходзіць адна. Найбяспечны далажыў, што з Захаду да іх рухаюцца паветраныя шары з ЗША. Трымаюць курс праз вайсковы аэрадром у Бярозе.

Уточылася ДуППа:

– Мае хлопцы сабьюць…

БІТВА З ПАВЕТРАНЫМІ ШАРАМІ

Што адбылося далей бачыў увесь свет:

«Пролетев пол-Европы, благополучно миновав не одну государственную границу, воздушный шар с двумя американскими спортсменами- аэронавтами в небе Белоруссии встретил 20 пуль из крупнокалиберного пулемета и рухнул на землю.

Бессмысленно погибли два человека. Представитель госкомиссии, назначенной президентом Лукашенко, доложил, что сбиватели шара, от генерала до капитана, действовали строго по уставу и винить их не за что.

В тот же день, 12 сентября, еще два воздушных шара, приплывших в Белоруссию из Швейцарии, из Центра международных соревнований, были принудительно посажены белорусскими военными, хотя оргкомитет соревнований заранее оповестил о воздушном визите шаров...

Надо ли было выпускать по шару двадцать пуль, если хватило бы всего одной, чтобы шар превратился в парашют и плавно опустил “бессознательных” американцев на белорусскую землю, сохранив две жизни?

Этот вопрос задает пресса, эту дилемму решает общественность. Для военных же здесь проблемы не существует: 20 пуль были необходимы, потому что надо было потратить государственные деньги, щедро отпускаемые на охрану страны от врага.”

Амерыканскі журналіст не пагадзіўся з беларускім, аб чым Выліваха чытаў у артыкуле “Кавалкі мяса з Менску”:

“Існуе простае тлумачэньне, чаму беларусы зьбілі спартовы паветраны шар, -- глупства. У спаборніцтве краінаў за найбязглузьдзейшае кіраўніцтва Беларусь магла б прэтэндаваць на першае месца.”

Перамога зьяднала Кулю і зь яе да гасьцей п'яныя галасы неслі новую народную песьню дзядзькі Васіля:

Мой мiлёнак пцiчку зьеў
Зь дзюбкаю i зь пер'ем.
Мы з рагатак дастаем
Вашых мангальф'ераў.

Мой мiлёнак рыбку зьеў,
З костачкамi схрупаў.
Статасраты, сратастаты
Нам цяпер да дупаў!

Нежна пахне кветка роза
Ва шырокам во палi --
Wеlcome, вэлкам ту Бяроза,
Вашы дзiрыжопелi!

Вэлкам, вэлкам вам, пта'маць,
Ваздушныя палёмнiкi!
Нас ня могуць запугаць
Сэмавы балёнiкi!

Ад песьні Лепшы расчуліўся сьлязьмі.

Сканер паказваў у душы Лепшага “пачуцьцё глыбачайшага задавальненьня ад таго, што за яго гатовы галасаваць усе, хто страляў з рагатак па птушках ці кідаў яйкамі па прахожых».

Рэдактар кнігі «Аб Найцяжэйшых бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях» палкоўнік Запужалін пісаў главу пра тое, што моц Найлепшай душы наводзіла жах на варожыя балёнікі і яны, заляцеўшы ў яго краіну, лопаліся ад страху.

Палкоўнік Залівалін прапанаваў:

-- А калі пераплакаць гэтую зачараваную кветку! Слёзы шчасцця нашых патрыётаў павінны ўздзейнічаць на беларускія душы мацней чым слёзы суму касмічнага Чортапалоха.

Лепшы падхапіў:

-- Слёзы робяць душы лёгкімі і ўзбуджаюць прагу палёту.

І эці слезы вынесуць мяне на грэбень валны. Прыказываю: саздаць слёзны цунамі -- «Місцер Дзіктатар» і змыць Зорны Чорнабыльнік з неба!

РЭВАЛЮЦЫЯ СЬЛЁЗ

Першымі сьлязьмі БэПэСэ-эмаўкі абрыдалі гасьцей і абпырскалі падлогу.

Лепшы пагрозьліва зірнуў на Заліваліна:

-- Зноў прэміяльны фонд раскралі?! Пасажу!

Лявон гучна заклікаў гасьцей:

-- Навошта сьлёзы ліць дарэмна?! Правядзем конкурс “Самы любімы ўладар”: па каму больш наплачуць, той і пераможца. Кожны госьць мае роўнае права выставіць сваіх плакальшчыц. І пачаць адначасова!

Усе падтрымалі, і ў ЧаСе зьявіліся плакальшчыцы ад кожнага дыктатара са слоікамі для сьлёзаў. Лявону даверылі старт і ён махнуў шабляй.

Лепшыя дзеўкі рупліва цягалі свае доўгія веі, як каровіны сыскі, выдойваючы струмяні сьлёзаў.

Лепшы задаволена зірнуў на Заліваліна і той патлумачыў:

-- Паабяцалі за кожны літр сьлёз -- літр гарэлкі. Грошай на заробак усё роўна няма…

Сьлезы хутка напоўнялі слоікі, і іх ставілі на стол каля кожнага госьця. Было бачна што ў лідэрах гаспадары.

ДуППа чайкаю лётала над слоікамі і ціўкала, пра неабходнасьць перадаць усе сьлёзы ў прэзыдэнцкі фонд, а потым прадаць іх на аукцыоне.

Слоікі хутка скончыліся і сьлёзы паліліся на падлогу, пакрылі чэрапы. Душы дыктатараў, млеючы ад шчасьця, стагналі, успаміны ўнесьлі іх у часы найвышэйшай папулярнасьці.

Шклоўскі Ідал ускочыў на стол, бо жудасна баяўся макрэчы пасля таго, як Лявонаў продак ськінуў яго у рэчку, дзе давялося ляжаць некалькі стагодзьдзяў.

Лепшы, прадачуваючы катастрофу ад паводкі, прапанаваў гасьцям спыніць спаборніцтва, але яго не чулі: ўсё заглушаў роў плакальшчыц і цурчаньне слёзаў.

Лепшага разьдзіралі пачуцьці: сьлёзы патрыётак маглі вывесьці яго на званьне “Місцер Дыктатар”, патапіць Зорны Чорнабыльнік, але ж і заліць ЧаС з Куляй і гасьцямі, бо Бэ-Рэ-Сэ-эМаўкі раўлі як рухавікі рэактыўнага самалёта. Зь іх вачэй фантанам білі сьлёзы. Яны енчылі, стагналі і крычалі:

-- А як жа мы без цябе, Найлюбімейшы, жыць будзем?!!!

-- А як жа мы без цябе, Лепшы, ражаць будзем?!!!

-- А навошта ты нас, Незаменны, пакідаеш?!!!

Лепшы анямеў. Ён пачуваўся як тапелец, якога хаваюць. Менавіта ад гэтага ж бруялі сьлязьмі Бэ-Пэ-Сэ-эмаўкі, бо ім сказалі, што калі прайграюць, фінансаваньня ня будзе.

Залівалін, зразумеўшы што са сьлязьмі перабор, укленчыў на стале, зьвесіў галаву і лакаў сьлёзы як сабака. А тэледыктар Сьлязоўскі з экрана тэлевізара, напалову залітага, паведамляў:

“Тэрарысты і ЦРУ справакавалі сьлёзны патоп. Яны планавалі рэвалюцыю сьлёз! Думалі, што народ паўстане супраць Прэзідэнта і змые яго з пасады... Пралічыліся гаспада і гасподкі. Наш народ разам з Прэзідэнтам вып'е да дна чашу горькага лёсу. А Найлепшая ідэялагічная вертыкаль хутка выпье сьлёзы гора і пакіне толькі сьлёзы шчасьця».

Усё ў ЧаСе рухалася і гуло толькі ў Кулі душы ляжалі нерухома. Кожная думала, што яе не затопіць, што залье ніжэйшых, а ёй наканавана выплыць сухой…

Слязоўскі казаў:

«Дарэмны патугі апазіцыі падліць кракадзілавых слёз, купленых на гранты, у народнае мора гора. Народ мае імунітэт ад заморскіх слёз! І разам з Прэзыдэнтам мы асушым патоп»

-- Як «асушым»?! – зараўла Кашчавая. – Балбатуны бязмозглыя! Са сьлёзаў трэба ствараць новы сьвет! Сьлёзы па дыктатарах – гэта ідэальны будаўнічы матэр'ял разам з апрацаванымі беларускімі душамі і чарнобыльскімі атамамі. Вось і дакажыце хто з вас сапраўдны Містэр! У сьлёзах стойце, са сьлёзаў стройце!

-- А як? Хто будзе будаваць? Дзе праект? – патыліся дыктатары і караскаліся па баках Кулі, як малпы. Але за адгабляваныя, адпрасаваныя, прычэсаныя душы немажліва было зачапіцца і госьці падалі ў сьлёзы.

Мао-Цзэ-Дун павольна плыў вакол Кулі, і голасна разважаў:

-- Я «Місцер Дыктатар»! Ніхто з вас не пераплываў вялікую раку. А я пераплываў. І Кулю абплыву столькі разоў, колькі трэба для перамогі. Гэта палітычны заплыў. Хто не можа плаваць, той не дыктатар!

Князь Уладзімір падплыў да Кулі, стоячы на стале з Рагнедаю, падграбаючы сахорам і грамавым голасам абвясьціў:

-- Дачакаўся! Урэшце праваслаўны атэіст, прыме хрышчэньне! І гасьцей ахрысьцім! І камуністаў таксама! І жыдоў! Кожную душу.

Падплыўшы да Кулі, ён уторкнуў сахор ў яе бок, выдраў шматок кулявой саломы, тэатральным жэстам узьняў душы над слязьмі і страсянуў долу. Каршуком падляцела ДуППа, падхапіла душы і ўторкнула на месца.

Уладзімір ашалеў ад такога нахабства, тыцнуў віламі ў ДуППу, тая ўхілілася, і віхурай закруцілася вакол Уладзіміра, цэлячы яму дзюбай у вочы. Рагнеда самапісным тэкстам Бібліі адганяла ДуППу, а Уладзімір адграбаў ад Кулі. І толькі, калі яны адплылі далей, тады ДуППа села на вяршыню Кулі, як на труп і прамовіла: «Кулю з душ не варуш!»

Кашчавая адкінула ДуППу з вяршыні Кулі і мовіла: «Гістарычнае хрышчэньне… душаў ў дыктатаравых сьлёзах… Яны стануць непадуладны Богу! Стануць ідэальнымі рабамі! А мы ўсе станем сапраўднымі ўладарамі -- Багамі! Толькі як акунуць Кулю ў сьлёзы?»

У гэты момант на экране перадалі навіны па Еўраньюс:

«Утворана сумесная камісія з прадстаўнікоў Еўразьвязу, ЗША і Расеі па пошуку Першага Прэзыдэнта ці хаця б ягонай душы». Паведамілі таксама, што матэр'ялы на яго перададзены ў Інтэрпол.

І ДуППа ўточылася ў падзеі, зваротам да гасьцей:

-- Это не жызь! Мы прашлі агонь недругав, медные трубы сваіх трубадурав, а даже слёзы шчасьця нашых паклоннікав!

Нам не было шчасця на земле, ні ва дварцах, ні в бункерах, і даже тут в ЧаСе.

Но перспэкціва есць… Мы можам лётаць па Космасу, жыць на лучшых планетах з лучшымі душамі ва Вселеннай! – Беларускімі душамі. Как амерыканскіе пенсіянеры жывут на экскурсіях, так мы будзем жыць пуцешэствуя па Вселеннай вечна!

І мы найдзём Боскі рай!

Толька ракета даст нам шчасьце. Я уже вам гаварыл пра Саюз Гроба, Урны і Кулі. Пара дзействаваць.

Паручыце мне, і я прызаву душы сваіх лучшых майстроў і ані нам злучат гроб з урнай і впіхнут туда Кулю з душ. І мы в невіданнам міру касмічэскім караблі-гасударстве паляцім за Боскім шчасцем…

-- А на чым рухавік будзе працаваць? – Спыталі госьці.

ДуППа адказала:

-- “Если мы с руководителями областей поплачем вместе, то наплачем 209 тонн салярки!”

І эта мая заявка на званне “Місцер дзіктатар”!

К таму жэ пісацелі і паэты, если імі правільна кіраваць – эта двігацель гасударства. Оні валшэбнікі і любые слёзы прэврацят в гаручае, грэшніка ў святога, а прэзыдэнта в астранавта…

Вот напрымер был Хрыстос і был Ленін, каторый этага Хрыстоса ненавідзел как саперніка і его слуг-папов стрелял, а іконы скідал. А вот паявілся хрысцьянін Зянон Пазьняк, каторый Бога пачытал, а Леніна ненавідзел. І вот как іх прэвраціл паэт Браніслав Спрынчан.

ДуППа па дырыжорску махнула рукой і з пад слёз успыла душа Браніслава Спрынчана, натхнёна дэкламуючы:

-- Эпиграф!

“Он управлял теченьем мыслей
И только потому – страной”.
Б. Пастернак.

Не случайно выпало ему
В руки взять истории штурвал
В лютый шторм, а только потому,
Что теченьем мыслей управлял.

Передал с восторгом Пастернак,
Как под дикий ураганный вой
Смело курс прокладывал сквозь мрак
Рулевой рукою волевой.

А десятилетия спустя,
В суете всплывающей везде,
Оплевал Зенон Позняк вождя
В строчках, напечатанных в “Звяздзе”.

Но недосягаемо высок
У вождя заслуженный им ранг,-
И в лицо плюющего плевок
Возвращается как бумеранг.

Верю,-- если до скончанья дней
В мире горю горькому тужить,--
В душах обездоленных людей
Ленин, как надежда, будет жить.

Говорят: -- Мечтатель, утопист...
Допускаю, может быть, и так.
Но для тех, чей путь тернист и мглист,
Ленин – как спасительный маяк.

Что ему хулители? Ничто!
Он в сознанье поколений врос,
И в своем простреленном пальто
На ветрах маячит, как Христос.

Чуткою становится душа
В обостренной классовой борьбе.
И, на сердце руки положа,
Говорю я самому себе:

Только вникнув в грозный ход времен,
За оценку Ленина берись!
Прав, конечно, не Позьняк Зенон,
А поэт мой –

Пастернак Борис.

Госьці пляскалі далонямі. Душа Леніна, стоячы на даху доміка першага зьезда РСДРП, што плыў на плоце па слёзах вакол Кулі, указала адной рукой на ЧаС, другой на Кулю і прамовіла:

-- «Верным курсом идете, товарищи!»

І дадаў:

-- Думаю, что этого стиха хватит на мою солидную заявку на звание «Мистее диктатоо». Только не нужно нам этих булжуазных словечек! Назовем по нашему, пооще -- «Товаишч Бог миавой эволюции!

Загібалін запісаў у Кнігу:

«От простреленного пальто к простреленному мерседесу -- историческая эстафета!»

Лепшы і Лукапшык незадаволена сачылі за ДуППай. Ім нехацелася

пакідаць свае Дзяржавы дзеля касмічнай авантуры. І яны разам спыталі:

-- А хто будзе кіраваць дзяржавай-ракетай? Хто будзе выбіраць шлях? Па якой Канстытуцыі будзем жыць на караблі?

ДуППа разышлася:

-- Ратацыяй будзем кіраваць! Кожны дзень новы камандзір, а астатнія -- віцэпрэзыдэнты. Пачнем са старэйшага дыктатара, а можна з маладзейшага…

А на першы ганаровы дзень палёта я прапаную кіраваць тройке гаспадароў:

Шклоўскаму Ідалу, Лепшаму і Лукапшыку.

Эх тройка! Птіца тройка! Я цебя выдумал…

Тройца анямела, а госьці ўзрадавана крычалі:

-- Заві! Злучай! Пхай!

Лявон не мог уцяміць, пра які карабель кажуць. А ўспамін пра палёт у пуні на зоркі з дзяўчынаю лагодзіў яго стаўленьне да падарожжа. Да думка, што ўся набрыдзь пакіне краіну і зямлю таксама цешыла душу. І Лявон моўчкі сачыў за падзеямі.

ДуППа гукнула пісьменьнікаў, якія ляжалі на дне пісьменьніцкага дома-ямы, набраўшы у рот сьлёзаў:

-- “Лицература – это большая полицика, а писацели – это большие полицики».

З пад слёз адгукнулася душа Міколы Мятліцкага:

-- “Літаратура – гэта вышэйшая ступень палітыкі. Яна існуе дзеля таго, каб, наталяючыся ёй, як свежай крынічнай бруёй, сама палітыка станавілася маральнай і адказнай перад народам ва ўсіх сваіх грамадскіх учынках”.

Лявон ---засмяяўся:

-- Які адмысловы літаратурны бруяслоў! Усю палітыку забруяе!

На паверхню сьлёзаў усплыла бруёвая Міколава душа, а за ёй -- Душа Народнага Пісьменніка БССР, што енчыла з галадухі:

-- Да развала Саюза я мог кожны дзень есьці кіўбасу! А цяпер яе нават раз у месяц не магу -- грошай не хапае!

ДуППа чайкай сьпікіравала да сьлёзаў, стукнула грудзьмі аб іх паверхню і на тым месцы ўсплыў вялікі стол. На ім стаяла патэльня і шкварчэла яешня. На талерцы ляжалі колцы смажанай кіўбасы, пханай пальцам. Часнычны водыр казытаў пісьменьніцкія насы і круціў імі ях хвост сабакай. Бутэлька гарэлкі, толькі што выцягнутая з лядоўні, вабіла цнатлівай спадніцай, сатканай са срэбраных кропелек, узбуджаючы ламату ў зубах ды палымянасьць крыві й душы. На баку бутэлькі праз срэбраную спадніцу бачылася выява каня з крыламі. На ім сядзеў вершнік, узняўшы руку ў гору.

«Пагоня!?» -- падумаў Лявон, але ўбачыў на пісьменьніцкіх тварах прагу да той рукі. Іх вабіла прэзыдэнская рука прэміяй. Гарэлка называлася «Саюзная прэмія».

Пасярэдзіне стала з фотаздымка Першага Прэзыдэнта, хітравата ўсміхаючыся, глядзела на творцаў ДуППа.

Вакол стала паўсплывалі душы пісьменьнікаў і паэтаў. Душы трымалі на паверхні сьлёзаў выратавальныя паясы, складзеныя з кніг. Пісьменьніцкія насы як на якар паставілі пахі смажанага сала, кіўбасы, яешні і часныку, а вочы пажыралі фота ДуППы і ад гэтага касілі. Творцы спрабавалі наблізіцца да стала, але цьвёрды ДуППаў позірк, як кій упіраўся ў галовы і трымаў на дыстанцыі. ДуППа тлумачыла:

-- Раньше пан, кагда брал на работу, он карміл работніка і сматрэл как он ест. Еслі харашо ел, значыць так і работаць будзет.

А я па-другому раблю. Паставлю на стол і сматру хто как глядзіт. І прынюхваюсь, хто как нюхает. Но есць не даю, а чытаю, хто што пры гэтым пішэт. Па взгляду, нюху і пісьму выбіраю талент…

А вот “Апазицыйныя СМІ постоянно юродствуют по поводу уборочной кампании…”

Душа міністра інфармацыі Падгайнага -- тут жа зрэагавала:

-- “Мы с вами сегодня ходим по асфальту и всегда купим кусок хлеба в магазине и потому должны постоянно думать о людях, которые выращивают хлеб».

ДуППа задаволілась:

-- Главнае точна указаць на таго, хто в поце ліца вырашчывает хлеб. Міністр не ашыбся і будзет начальнікам Мыслей і Чувств (ГосКомМыЧу). Харошэе начало страіцельства.

Дэпутат Касьцян далажыў:

-- «Напярэдадні з'езда пісьменнікаў пэўным колам вельмі невыгадна, каб творчая інтэлігенцыя павярнулася да Прэзідэнта тварам…»

ДуППа дала слова Падгайнавай душы і тая абвясьціла:

-- Ствараем Холдзінг РВУ Літаратуру і Мастацтва! Кіраўнік -- Касьцян!

Дэпутат Касьцян пагрозліва заявіў:

“Пусть знают империалисты, что наши ракеты превратят в руины Берлин и Рим!”

Дыктатары з павагаю зірнулі на Касьцяна, а Лепшы спытаў:

-- Што такое холдзінг? І пачаму ён будзет рваць ліцературу?

ДуППа патлумачыла:

-- Пісакі-нацыяналісты такога панапісвалі, што іх кнігі как якар цянут нас назад в прошлае. Іх кнігі не дадут нам взлецець, тварыць.

С такім ліцературным прошлым нада парваць, врэдныя кнігі парваць, і незавісімых ат нас пісацелей парваць! А для маскіроукі, каб інцэлігенцыя не вякала РВУ расшыфравалі, як Рэдакцыйна Выдавецкая Установа.

Лепшы зноў спрасіў:

-- На што пахож ліцературны холдзінг?

Душа праваабаронцы ДуППы Новікава патлумачыла:

-- «Ну, представьте, что это сегодня как строительство Днепрогэса!»

ДуППа пільна агледзела прамоўцу і захапілася:

-- Эта жэ гатовы брыгадзір ліцературных стаханавцэв! Ані нам далжны быстра пастроіць ліцературную плаціну пасрадзіне ЧаСа і паставіць заслон на пуці разрушыцельнага патока врэдных новаму міру ідзей. А плаціну проста зрабіць! Нашых пісацелей і паэтав аж 500 штук! Паставіць в круг і платнее здвінуць, штоб ні адна тэрарыстычная кніга, ні адзін паэцічэскій радок с ліцературнай взрывчаткай скрозь ніх не праплыл. Паставіць в два этажа, на плечы друг другу: пакаленіе на пакаленіе. Тогда в цэнтрэ не будзет ні слёз, ні вады, а будзет чыстае страіцельнае места.

-- А калі пісьменьнікі не стануць? – Спытаў Лявон.

-- Стануць! – Адказала ДуППа. -- Калі ім пенсію зрэжам і паабяцаем пахаваць за дзяржаўны кошт, тады нават на галаву стануць!

І, звярнуўшыся да Лепшага, ДуППа працягвала:

-- А на чыстым месце мы быстра злучым Гроб, Урну і Кулю.

-- Як? – Спытаў Лепшы.-- Наверна нада леса здзелаць?

ДуППа зіхацела. Яна трапіла ў родную сціхію:

-- Сначала паставім вертыкаль: маральны слуп, ці ідзейны столб: ідзеалагічэскую страіцельную верцікаль. А на ім злучым Гроб, Урну і Кулю.

Вы саздалі (ГосКомТвор), для получэння разрашэння цем, кто хочэт што-та тварыць в госкаміцэце па творчэству. І он будзет штабам холдзінга па страіцельству. Яго главная задача падбіраць якасны матэр'ял, прочна скрапляць, врагов адганяць!

Тут ажыў і дух члена Саюза пісьменнікаў Спрынчана:

-- ...А у водоемов Беларуси
Хищники гнездятся хорошенько.
Кто они? -- дознаться не берусь я,
Если не поможет Лукашенко...

ДуППа ўзьвілася:

-- Я знал, што врагі рядам! Будзем ваяваць!

“Герой Сацыялістычнай Працы пісьменнік Іван Шамякін прапанаваў калегам па пяры вылучыць кандыдатуру свайго сябра, рускамоўнага паэта Браніслава Спрынчана на званне Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь...”

Душа Таісы Бондар бараніла новабудоўлю ад ворагаў рытарычнымі пытаннямі:

-- «Што, Ул. Арлоў, які пераліцоўвае гісторыю, нацыянальны пісьменнік, а Іван Шамякін – не нацыянальны? Карлас Шэрман і Рыгор Барадулін – нацыянальныя, а Іван Пташнікаў ці Раіса Баравікова – не?»

Душа Таісы Бондар узгадвала:

-- «Міжволі прыходзіць на думку, што нездарма ў былыя часы ў склад ідэалагічнага аддзела ўваходзілі не толькі кампетэнтныя чыноўнікі, але і творцы – тыя ж пісьменнікі. Яны глядзелі тое, што ставілася, чыталі тое, што выдавалася, яны ведалі кошт напісанага і неацэннасць сапраўднага таленту».

ДуППа ўзрадвалася:

-- Есць! начальнік ГосКомКоштТвор!

Сталёва загучаў голас душы галоўнага рэдактара "Информационного вестника Администрации Президента Республики Беларусь» Эдуарда Скобелева:

-- Решение о создании холдинга «вызвало "бешеную атаку" со стороны ряда литераторов и негосударственных СМИ… На смену тем, кто как в личном корыте делил между собой народные деньги, пришли здоровые силы, которые отстаивают святые принципы и принесли с собой свежий ветер новых идей вместо перепева западных концепций. Среди новой поросли литераторов много порядочных людей, имена которых замалчивались все эти годы. Именно им надо дать слово на страницах литературных журналов, а не политически отсталым Быкову, Бородулину, Гилевичу и Законникову, которые уже ничего нового не создадут. Сейчас надо способствовать тому, чтобы их произведения не появлялись на страницах литературно-художественных изданий страны. Ибо в последнее время от литературного творчества, в котором они себя погубили, эти писатели и поэты перешли к политической деятельности, где они ничего не смыслят. Анализируя их идеи, я не нахожу в них ничего нового, кроме того, что высказывалось тридцать лет назад"…

…Главная задача холдинга — достижение действительного единства белорусской литературы. Необходимо вернуть ее из виртуальной действительности к реалистическому мышлению, основанному на сопричастности к людям и природе"

ДуППа загадала:

-- Скобелева -- ў загадчыкі ГосКаміцета Разрэшэнія і Фіксацыі Кніг.

-- ГосКом-РазФікКніг – адзначыў Лявон.

Душа Віктара Шніпа плавала па-сабачы вакол стала і цяўкала на прывідных літаратурных тэрарыстаў:

«Союз писателей должен иметь монополию на книгоиздание. Если рукопись не одобрена изданием, ни одно издательство не должно ее принимать. Это же подрыв культуры! Это же как спирт разбавлять постоянно водой!»

ДуППа трымцела ад асалоды:

-- Какія кадры растуць! Проста рукавадзяшчыя гражданы! І пісучыя як сабакі! Умеюць сціхі разбавляць вадой, спірт -- сціхамі, жызнь -- мараллю, а сэкс – словамі і вздохамі…

Уражаная праявай сваёй мудрасьці, ДуППа крыху памаўчала і загадала:

Шніпа -- ў начальнікі Газеты Разрешенных і Фіксіраваных Сціхов.

-- ГазРазФікСціх! -- скараціў Лявон.

Пакрысе кнігі набрынялі, некаторыя члены Саюза пісьменьнікаў узмакрэлі і прасілі ратунку.

З кавалка газеты «Советская Белоруссия», які імкнуўся падплыць да стала, узьляцела роем слоў душа Мятліцкага:

-- «Хотелось бы также, чтобы художественное слово не обесценивалось за счет выпуска самиздатовских книг малоизвестных авторов, которые создают впечатление, что это и есть настоящая белорусская литература. Это не так. Белорусская литература еще ждет своего звездного часа».

ДуППа адзначыла:

-- Ешчо адзін начальнік аддзела гатов! БелЛитЗвёздЧас!

Асталась найці начальніка Госкаміцета по Разрешенню Напісання Сціхов і іх Фіксацыі, і зліць каміцеты в штаб – і будзет первый в мірэ Ліцературны Стройхолдзінг В нём пісацелей і паэтав мы пастроім, ані будут новый мір строіць, строем хадзіць, і стаяць, і пісаць і маўчаць!

-- ЛітСтройСтой – Мармытнуў Лявон.

-- Страіцелі гатовы – зазначыла ДуППа. -- Цяпер апрэдзелім маральны слуп вакол чаго і будзем строіць, а сталбом всегда была культура.

«Культура - это то, что сплачивает всех нас, наше прошлое, настоящее, будущее».

«Мы всегда должны держать ухо остро и всегда знать свою позицию. Мы всегда должны быть привязаны к столбу, вокруг которого должны ходить»

З радыёпрадуктара вылецела душа радыё-Чайкі, утвораная са слоў, і сьпікіравала да стала. Калі села, можна было прачытаць:

«Культура нации заключается в том, чтобы уважаць своего президента!»

ДуППа:

-- Уваженне к прэзыдэнту – это уваженіе к народу… а кто не уважае, той абражае…

Касьцян, імгненна ацаніўшы вартасьць вынаходніцтва Чайкі, прызначыў яе галоўным рэдактарам часопіса «Неман».

ДуППа параіла:

-- Главный редактар «Немана» должен умело сабраць ліцературный паток і сліць яго, штобы он не заліл народ эмоцыямі».

«Неман» должэн стаць адвадзяшчай трубой маральнага слупа і недапусціць маральнай павадкі пад час злучэння Гроба, Урны і Кулі.

-- Ліцературнай каналізацыяй. – ціхенька зазначыў Лявон.

Эдуард Скобелеў уточыў сваё:

-- «Я не разумею, як можна лічыць сябе грамадзянінам сваёй краіны, патрыётам і не падтрымліваць А.Лукашэнку».

ДуППа надзьмулася жабаю.

На сьлёзах паміж плаваючымі душамі пісьменьнікаў гайдаўся дух першага намесьніка старшыні Беларускага саюза журналістаў Рыгора Сакалоўскага і прамаўляў:

“Хіба, дбаючы пра жыццё спрадвечнае, можа творца заклікаць да канфрантацыі, да супрацьстаяння? Прабачце, але тады ўжо гэтая асоба не мае права называцца творцам”.

Лявон кпіў:

-- Тады Бог, які стаў у апазыцыю да хаоса і стварыў зь яго сьвет, не можа называцца творцам?

У адказ -- цішыня, а Лявон працягваў:

-- А мы, што сталі ў апазыцыю ўсяму Боскаму сьвету творцы ці не?

Душа Алеся Пашкевіча заявіла:

-- “…я убежден, что писатель – это человек, которому дано право вырабатывать моральные и духовные критерии сегодняшнего дня…»

Душы пісьменьнікаў пільна зірнулі на прэзыдэнта і прагаласавалі за новага старшыню Саюза пісьменьнікаў.

ДуППа радасна адзначыла: “Его нам паслал Бог! Маладой начальнік пісацелей і такой мудры страіцель. Будзет начальнікам маральнага слупа, вертыкалі для душ, каб яны нікагда не гнуліся перад далярам.

Лявон пацьвеліў :

-- Дзякуй Богу, што вам далі “право вырабатывать моральные и духовные критерии» толькі сёньняшняга дня, а то калі заўтра с “выработанной” вамі маральлю дабярэмся да Боскіх вяршынь… вой як балюча будзе нам падаць з вашай вавілонскай маральнай вежы!”

Уточылася душа Эдуарда Скобелева:

-- «Пісьменнік – гэта перш-наперш, чалавек гонару, гэта камертон грамадскай маралі»

Лявон ўбачыў, што кожны каляпрэзыдэнцкі пісьменьнік падвоіўся. З пят да сракі засталося, як было, а вось вышэй цягнуліся два тулава, на кожнай -- па галаве… “Сапраўды, як камертоны!” – ахнуў Лявон. Адно вока галавы пісьменьніцкай душы пільна ўглядалася ў прэзыдэнта, другое -- сквапна пазірала на стол з дзяржаўнай прэміяй, а другая галава адным вокам прагна спрабавала разгледзець сябе ў шэрагах творцаў сусветнай літаратуры, другім -- зазірала ў патаемные куткі прэзыдэнцкай кішэні.

Лявон спытаў:

-- А дарэчы, цікава, хто вам -- членам саюза пісьменьнікаў даў права звацца “пісацелем”? Ці сапраўды Бог?

Яму адказаў голас Мятліцкага:

-- «Стварыць мастацкі летапіс эпохі! – неба даверыла пісьменьніцкаму сэрцу».

Касьцян выцягнуў на стол да кіўбасы Мятліцкага і прызначыў галоўным рэдактарам часопіса «Полымя».

ДуППа набыла аблічча пажарнага шланга і зь дзіркі павучала:

«Главный редактор «Полымя» должен быть пажарнікам, штоб журналам быстра гасіць гарачыя страсці в пісацельскай срэдзе, і обшчэстве, а такжа гасіць чересчур палымяных пісацелей-паджыгацелей…

«Полымя» далжно зашчыціць ад пажара спрэчак маральны слуп пад час злучэння Гроба, Урны і Кулі. Кагда нада і спаліць чераз чур гарачага пісаку».

ДуППа набыла аблічча прэса для выцісканьня яблык і ціснула:

“А пад маральны слуп мы пакладзем беларускія душы, і ён выдавіць з іх чуждую і врэдную для обшчэства мараль.

Пісменнікаў адхіленцаў прывяжам да слупа, і ён выпраміць іх.

Ніхто і нікуда ад сталба не збяжыць!”

Пры гэтых словах ДуППа зрабілася вяроўкай самазьвязалася і сьціснула з сябе вузел. Потым ДуППа зь вяроўкі абярнулася колам і працягвала:

“А хто не ісправіцца, таго народ насадзіць на слуп і ён, как кол, лішняе з душы і сэрца вырвець.

І па маральнаму лекалу сталба все паэты і выравняюць сваі рыфмы, пісацелі – сюжэты, народ – мыслі і чуства”.

ДуППа абярнулася рэгуліроўшчыкам ДАІ і, ўказваючы жэзлам наверх, казала:

“Паэты і пісменнікі змогуць забірацца да вяршынь натхнення толькі па дзяржаўнаму творчаму слупу, трываламу і правільна скіраванаму. І слуп цудоўна ведае каго прапусціць да вяршынь, а каго спусціць долу.

А то налавчылісь далярамі прыманьваць пегасав і лётаць на іх куды вздумаецца фантазіі”.

ДуППа абярнулася з рэгуліроўшчыка -- пегасам на двух нагах, махнула крыламі і паляцела над галовамі пісьменьнікаў кідаючы ўніз словы:

“Эці пегасы і іх наезнікі всю чыстую гасударственную ідзеалогію загадзілі. Атходамі сваёй творчасці людзям кругазоры і светапогляды замуцілі, закруцілі, атруцілі. Крыльямі западных пегасав закрылі людзям солнца…

Ачысцім! Адмыем! Выпрамім! Направім! Ліцература і паэзія далжны іці па сталбавой дароге, відзімай гасударству, ляцець вперэдзі гасударственнага паравоза, мерссэдзеса і лашадзі сельскага тружэніка, асвешчая ім пуць! А ані – ліцературные сусаніны, цянут народ в загніваюшчэе самненнем балота западнага лібералізма! Хваціт нам сваіх радных балот. А в ліцературе все далжно быць ясна і празрачна. Проста і панятна”.

Двуногі пегас сеў на галаву нейкаму пісьменьніку, абярнуўся пастухом і пачаў кідаць на галовы астатніх аркан. Той трапляў на пісьменьніцкую галаву і ДуППа падцягвала да сябе, прамаўляючы:

“Канечна пегасав пускай заманівают і прыручают…І пабольшэ і лучшэ цяжэлавозав… Коні не вінаваты, дажэ еслі ані ліцературныя. Мы іх запряжом і будзем на іх грузы вазіць і араць. В сельскам хазяйстве нам пегасы очэнь прыгадзяцца. Правда сначала каней праверым, штоб ні адзін траянскій не папал, а то крэсцяне начнут в поле сціхі пісаць, а не бульбу капаць… У нас і так все паэты вышлі із сяла, лучшэ б ані в сяло і вярнулісь да зямлі. А то із-за сельскага паходжаньня паэтав адні праблемы. Міліцыянты так і наравяць паэтав пысай у глебу запхнуць, а палучаецца аб асфальт!”

Пастух абярнуўся кухарам у белым і вялізнай лыжкай даставаў з катла харч, падносячы да ратоў пісьменьнікаў, прыгаворваючы:

“А Заходніх пегасав вазьмём на гасударственнае давольствіе в прэзідэнцкі фонд. Ляціце! Ляціце! Да нас…усіх прымем, паставім у прэзыдэнскую канюшню і накормім. І правільным паэтам мы пегасав будзем выдаваць вмесце з гасударственной целегой. І правільный талант будзем выдаваць. Но помніце! Вы будзеце далжны рыфмамі цянуць дзяржаўны воз! Будзеце свежым воздухам дышаць і заботамі людзей”.

Пісьменьніцкія душы адкрытымі ртамі лавілі кожны прэзыдэнцкі сказ. Вачыма елі кожны ДуППаў вобраз. ДуППа абярнулася касманаўтам у скафандры:

“Вот тагда мы на сталбе з веры ў прэзыдэнта прочна саедзінім Гроб, Урну з Душамі і паляцім за боскія вяршыні!”

Касьцянава Душа агледзела плаваючых літаратараў, узяла самапіску з загнутым пяром, падобную да багра і выцягнула з-пад слёз літаратурныя часопісы «Маладосць», «Крыніцу», «Нёман», «Полымя», а таксама газету «Літаратура і мастацтва” і падцягнула да стола з кіўбасой.

Душа Народнага Пісьменьніка БССР заенчыла да ДуППы:

-- Раней я мог за ганарары тры “Волгі” купіць, а цяпер толькі тры качаны капусты! На кіўбасу нават не хапае! Нам патрэбен Саюз з Расіяй і зь яе Волгай!

Каля стала плаваў часопіс «Всемирная литература». На ім парусам пузырылася душа Таісіі Бондар -- галоўнай рэдактаркі і старшыні міжнароднага грамадскага аб'яднання «Паслы славянства» і звярталася да ДуППы:

«Вясной мінулага года трывога за лёс народа і яго будучыню падштурхнула мяне звярнуцца з лістом да Прэзідэнта краіны А.Лукашэнкі «… шчырасць не жыве ў сэрцах, што не ўмеюць любіць і не ведаюць адданасці святой справе ўзвядзення будучыні свайго народа, будучыні славянскага свету. Падкрэсліваю: славянскага! – бо вы нарадзіліся на зямлі, якая з'яўляецца прарадзімай славянства, і пасланы менавіта ў гэты найскладанейшы час, каб праз дух народа, праз дух самой зямлі гэтае, шматкроць абпаленай злосцю і нянавісцю, авалодаць ключом новага запаведнага часу. І калі не здолееце, калі адвернуць позірк ваш і перапыняць руку вашу тыя, хто, як усім здаецца, горнуцца да ног вашых, гэта будзе не толькі вашым паражэннем, не толькі паражэннем усіх патрыятычных сіл, але і на доўгія гады адпрэчыць, вырашэнне, вышэйшымі сіламі вызначанай задачы»

Лукапшык пры словах «авалодаць ключом новага запаведнага часу» навастрыў вушы, як паляўнічы сабака. А ДуППа адзначыла:

-- Вот і гатов праэкт двігацеля к новаму міру! А цэглы ў “Всемірнай ліцературы” столькі, што на сто маральных слупоў з запасам хопіць!

Кашчавая раз'юшана накінулася на ДуППу:

-- Хопіць балабоніць! Строіць трэба!

ДуППА пакрыўджана апраўдвалася:

-- Прэждзе надо каманду сабраць, плашчадку расчысціць ат врагов, эці пісменнікі-нацыаналісты сваімі славамі на разных беларускіх мовах наш Саюз як вавілонскую башню разрушаць!

«Пасол славянства» Бондар паднырнула пад ДуППу, пусьціла пад яе слоўныя пухіры:

«…нехта з «незадаволеных» майстроў пяра ад'ехаў зя мяжу (добра ім там? сытна? сумленне не мучыць? – няхай жывуць, цешацца, але навошта ж герояў народных з сябе корчыць?»

ДуППа вельмі любіла тэлеспектаклі, якія сама ставіла і грала галоўную ролю, і адразу ўвайшла у вобраз «борца».

З глыбіні да ног ДуППы ўзьнялася газетка «Мы и время». Яна узяла яе і сказала Кашчавай:

-- Разве мы маглі аставіць на стройплашчадке такога как Вэ.Быкав?

І ў голас прачытаў газетку:

ОБЫКНОВЕННЫЙ ИУДА

"Унизил, оскорбил всех стариков военного поколения, не получив отпора...

Утверждает, что не нужно было беларусам оказывать сопротивления врагу, а следовало смирением и покорностью заслужить его расположение, ни в коем случае не устраивать покушений на фашистских гауляйтеров, а положиться на милость оккупантов, вот тогда бы, полагает он, те не убивали...

Так что же посоветовал бы советским солдатам -- не изгонять, не уничтожать захватчиков?! Неужели он в самом деле думает, что выход для беларусов был в рабском существовании?

…Называть готовность жертвовать жизнью, защищая от оккупантов своих детей, мать, отца, родную землю, вынужденной склонностью к меньшему злу -- верх кощунства…

…Озлобившийся на склоне лет на товарищей по оружию.

…Он отрабатывает сребренники, полученные от этих новых оккупантов и их пособников, пытается оболгать ветеранов, всё советское время. Он - послушный рупор пробившихся к власти бессовестных псевдореформаторов.

…Зовёт покориться захватчикам, не сердить их строптивостью.

…Когда-то он восславил подвиг несгибаемого патриота, коммуниста Сотникова. А ныне он далеко ушел по дорожке сотниковского антипода -- предателя Рыбака".

Пад артыкулам подпіс:

“Василь Быков, стрелок-автоматчик 3-го гв. Котельниковского танкового корпуса, инвалид ВОВ, председатель совета ветеранов корпуса, старший научный сотрудник Российской академии наук.”

І ДуППа пракурорскім тонам скончыла:

-- «Тот же Быков стал в советские времена Героем Соцтруда; получил орден Ленина, воспел ту старую систему».

Нечакана аднекуль даляцеў голас Старшыні Саюза пісьменьнікаў Някляева:

«Лукашэнка прайграе выбары. Ён прайграе нават у тым выпадку, калі яму дазволяць іх сфальсіфікаваць і пакінуць яго яшчэ пакіраваць. Усе беларусы перад Богам адкажуць».

ДуППавы пісьменьнікі абурана лямантавалі. Махалі рукамі, тупацелі нагамі па сваіх кніжных плытах. Але ўсіх заглушыў камандзірскі голас Алеся Савіцкага:

«Ты зняважыў майго Прэзідэнта, чалавека, якога можна крытыкаваць, але мужнасцю якога нельга не захапляцца».

І майго! І майго!! І майго!!! Раўлі, візгаталі, енчылі і шапталі члены Саюза пісьменьнікаў і кожны імкнуўся перакрычаць хаўруснікаў, дадаючы да вокліча грукат пятамі аб цвёрдыя вокладкі кніжак..

Ступакі пісьменьнікаў з мазалямі ад паходаў па цэкоўскіх калідорах выбівалі азбукай морзэ:

«Дай грошы! Выдай кніжку! Дай дзеньгі! Дай! ВыДай!»

Ад ляманту ДуППа ўзьляцела пад столь, крыламі зачапіла некалькі бульбін і яны дзёўбнулі па галовах творцам.

Адтуль ДуППа прамовіла:

-- «Из всех искуств для нас все-таки важнейшим является кино! Один фильм может перевернуть сознание всего государства! Мы заказали несколько фильмов. Огромные фильмы, которые бы оставили отметину на теле нашей истории!»

Зрабіўшы паўзу, ДуППа дадала:

-- І эта атмеціна далжна быць глубже, чэм царапіны на історыі рогам паэта быкава, паэцічнае вымятанне барадулінскай барадой лучшых страніц дружбы з брацкім рускім народам, ці спробы арлова прадзяўбсці дзіркі ў галовах двухглавай дружбы з Расіяй.

Некаторыя члены саюза пісьменнікаў спрабавалі рыбінамі выскачыць са слёз, дацягнуцца да ДуППы плаўнікамі з заціснутымі ў іх асадкамі. Ім карцела пакінуць след на целе гісторыі, якім яны лічылі ДуППава цела. Тым часам сапраўдная Гісторыя схавалася ў Кулю з беларускіх душаў і пазірала за ўсплываньнем паэтаў.

А Лепшы ўжо не слухаў, бо сьлёзы залівалі ЧаС, а галасы Зорнага Чорнабыльніка, сплаўляліся ў непраніцаемы шчыт і ціснулі, пагражаючы ўтапіць гасьцей і спрасаваць Кулю. Лепшы ўзмаліўся да Філарэта:

-- Бацюшка! Да заткніце галаса! Патонем жа все! Хоць вазьміце нацыаналісціческіе лентачкі і вплеціце в косы Звезнага Чарнабыльніка. Можэт успакояцца?! І правэрым чыі лентачкі -- Хрыстовы ці Пазьняковы!

Бацюшка павольна адказаў:

-- Калі Богу будзе заўгодна, ён выдзеліць нам ноеў каўчэг…

-- Да не дай Бог! – закрычала ДуППа. – Мой кавчег на Нарач зьвезьлі і еслі Божа кавчэг на ЧаС скіне, нам всем капцы!

Мусаліні, вынырваючы хваліўся:

-- «Калі ўрачы дзеткам рабілі ўкол і яны плакалі, урачы казалі, што іх плач пачуе дучэ. Тады ўсе дзеткі сціхалі.

Вось і праверка для гаспадароў на званне «Містэр дыктатар» -- супакоіць енк сваіх людзей.

Калі я выходзіў пад дождж, тучы рассейваліся. Вось яшчэ адзін шанс для гаспадароў рассеяць душы Зорнага Чарнабыльніка і перамагчы ў конкурсе.

Урэшце, калі ў 1924 годзе абудзіўся вулкан Этна, і я паглядзеў на яго, паток лавы і попелу прыпыніўся!”

Калі не можаце спыніць слёзы, тады загасіце полымя іх кахання і дакажыце, што Вы “Містэры”, а не свістэры.

Кашчавая не вытрымала болю, які выклікалі кахаючыя галасы, што рэхам біліся ў яе чэрапе закрычала:

-- Покуль гэты поп будзе ім стужкі ўплятаць, а Дуче і ДуППа нам мазгі пудрыць -- я сьвіхнуся! Трэба занесьці ЧаС у Зорны Чорнабыльник!

-- Мы гэтыя душы сваімі рукамі перадушым!!! -- Закрычалі дыктатары.

Воланд уладарна спытаў:

-- Так хто з вас сапраўдны волат і ўздыме ЧаС да зорак? Хто ператворыць гэты бетон у касьмічны карабель? Можа ты, Кашчавая? А можа вы, лукавыя? Ці ёсць тут асілкі?

У вачах Кашчавай гарэла злосць яна, сьціскаючы косткі пальцаў, баццам кагосьці душыла, ўзмалілася да Воланда:

-- Не цягні! Уздымай! І тады пераможаш у конкурсе «Містэр дыктатар»!

І дадала:

-- А Зорны Чорнабыльнік мы вырвем як сарняк!

Дыктатары, прадчуваючы асалоду ад чарговага ўладараньня -- над Зорным Чорнабыльнікам закрычалі:

-- Прызнаем! Прызначаем! Бласлаўляем!

-- Мяне! Мяне! прызнайце містэрам і слаўце! – даляцеў з пад столі голас ДуППы, а разам з голасам і сама ДуППа апусцілася «сухім лістам» на футбольным мячы. Яна завісла над сталом і натхнёна прамовіла:

-- «Футбол это велікое действо! Футбол может падняць гасударство на невіданную высату!» А цем больш – наш ЧаС…

Мы падзелімся на дзве каманды: дыктатараў-ветэранаў і маладых. Дзесяць мільёнаў душ балельшычкаў з Кулі і вашых плакальшчыкаў наладзяць нашай гульні такі роў, які пераўзыдзе роў касмічных рухавікоў і ўздыме ЧаС вышэй боскіх вяршынь...

Кашчавая падляцела да ДуППы і дзёўбнула па мячы. Той ракетай узьнёс пад столь ДуППу і ўпрасаваў яго ў бульбу, якой ДуППа аздобіла столь.

Кашчавая ўзмалілася да Хрыстафера:

-- Уздымай!

Воланд спакойна сказаў:

-- ДуППа мае рацыю. Узняць ЧаС – дзіцячы фокус. А вось адсунуць ад ЧаСа зямную Кулю і, адначасова падцягнуць да ЧаСа зоркі, разам з Зорным Чорнабыльнікам – вось сапраўдная справа для містэра дыктатара.

Ад пачутага ўсе змоўклі.

Толькі Шклоўскі Ідал пярэчыў:

-- Сорам нам -- беларусам! Навошта нам нейкі прыхадзень!? У нас ёсьць свае Багі і Ідалы, якія ўсё могуць.

Воланд усміхнуўся. І далей дзьве падзеі пайшлі адначасова.

Воланд-Хрыстафер апусціў рукі, абаперся на нешта небачнае, натужыўся.

А Шклоўскі Ідал, рассякаючы слёзы, дайшоў да касьмічнай кулі з беларускімі Багамі і кнігамі, што вісела на плошчы Незалежнасьці, схапіў Першы Касмічны Спадарожнік Беларусі і шпульнуў яго ў столь. Куля з грукатам прабіла столь, вылецела на дах і там развалілася як арэх.

Паганскія Багі беларусаў спрытна паселі на кветкі-душы Зорнага Чорнабыльніка. Дажджбог махнуў крылом і са столі ЧаСа абрынуліся патокі вады. Пярун зарагатаў, і грымоты страсянулі ЧаС, як выбух. Пяруновы позіркі маланкамі мецілі дыктатараў і яны давалі нырца, хаваючыся ў сьлёзы.

Праз сьлёзы ўбачылі, што паркет з чэрапоў стаў празрыстым і зямны шар аддаляецца.

Сьлёзы па дыктатарах шуганулі на беларускую зямлю і ўтварылі там чароўнае мачулішча.

Воланд узьняў рукі, схапіў неба і пацягнуў на сябе. Але нічога не зьмянілася. Воланд зноў пацягнуў – нічога. Ён крыху зьбянтэжыўся, пільна агледзеў усіх і сказаў:

-- Звычайна ўдавалася. Відаць нехта побач мае сілу большую чым я. І зоркі яго прагнуць, мне не даюцца, бо падуладны толькі мацнейшаму -- свайму ўладару. Чакаюць ягоных рук…

Хапун, які ўвесь час маўчаў, выйшаў на сярэдзіну ЧаСу ўзьняў рукі і дах ЧаСу стаў празрысты. Хапун усьміхнуўся зоркам і нацягнуў нябачны капялюш на галаву.

Усіх паваліла і ўціснула ў падлогу. Зоркі імкліва набліжаліся да іх і пры гэтым ціснулі на душы дыктатараў. Кулю з беларускіх душаў сьціснула ў блін.

Калі зоркі аточылі ЧаС. Воланд-Хрыстафер спакойна адзначыў:

-- Вось цяпер мы ў цэнтры сусьвету. Усе планеты, зоркі, іхны пыл круцяцца вакол нас. Нават сонейка кружэлкаю вакол беларускага ЧаСа пайшло… Настаў час чароўных дзеяў!

Вось хто прыручыў зорнае неба. Сапраўды зорны Містэр дыктатар!

Ўсе паважліва глядзелі на Хапуна.

ДуППа, высунуўшы вусы з бульбіны, радасна лямантавала:

-- Мой ЧаС… Значыт я первый в мірэ Прэзідзент-касманаўт! Весь космас мой! Вот эта ўласць!

У ЧаСе панавала невясомасьць, бо зямля была далёка, кожная з зорак цягнула да сябе і сілы роўніліся. Кот імкліва падляцеў да ДуППы, прыўзняў заднюю лапу, цыркнуў на ДуППаву пысу і запярэчыў:

-- А я – першы ў свеце кот-касманаўт! І я першы памеціў тэрыторыю космасу. Значыт, он мой!

Пуцін, які ўвесь час маўчаў, падаў голас:

-- А можно ли, уважаемый, в знак признания россиянина Булгакова, который вас так удачно пропиарил в «Мастере и Маргарите», немного изменить орбиту светила. Моя собака щенков родила. Пусть солнышко погреет их как в Африке или в крайнем случае как в Израиле…

Кот абурыўся:

-- Безобразие! У людей батареи полопались! Вода в кранах пропала! И деньги! Даже мы в Москве у Сталіна такого не творили, а этот – про «щенков!»

Воланд адказаў:

-- Калі чалавек просіць, яму трэба даць, але не заўжды тое, што ён просіць. Я вам замест сонца даю зорны дождж.

Воланд як дырыжор махнуў рукой і на Расію абрынуўся паток метэарытаў. Сталі бачнымі ўсе расейцы. На іх плячах узьнікалі вайсковыя пагоны. Расея афіцэрылася і салдацілася ды строілася ў вайсковыя шыхты.

На крамлёўскім двары цяўкалі на неба Пуцінскія шчанюкі. На іх плячах таксама ўзьніклі пагоны з зорачкамі. Шчанюкі лізалі свае плечы. А Душа Пуціна сказала Воланду:

-- Я Вам так благодарен! Это действительно то, что нам нужно… От всей души предлагаю вам подарок – возьмите щенка…

Воланд узяў, прылашчыў і шчанюк абярнуўся зорным сабакам. У зорнай Расеі ўсе строілася ў шыхты...

Гасьцей палохаў грымотамі і лупцаваў маланкамі Пярун. Са столі падала бульба і малаціла дыктатаравы і пісьменьніцкія душы.

Лепшыя пісьменьнікі прыкрыліся парасонамі са сваіх кніжак і засяроджана думалі як апісаць усемагутнасьць прэзыдэнта, які замест манны з нябёсаў даў людзям другі хлеб.

Кот гучна спытаўся ў Воланда-Хрыстафера:

-- Паважаны камандзір карабля, першы астранаўт атамнага ЧаСа, дазвольце спытаць? Навошта нам гэта кветка?

Хрыстафер пранізлівым позіркам працяў гасьцей і адказаў:

-- Беларусам Бог даў “Зорны Чорнабыльнік” для гаеньня душ.

І ў ЧаСе загучала душа Зорнага Чорнабыльніка:

--“ Он уехал в Чернобыль в мой день рождения. Гости еще сидели за столом, перед ними извинился. Поцеловал...

Вернулся... В доме – праздник, всегда, когда он возвращался, был праздник. Ночная сорочка у меня есть длинная-длинная, красивая-красивая, я ее надевала. Эта сорочка особенная для первого нашего дня... ночи... Я все его тело знала, назубок, я все целовала. Мне, бывало, даже приснится сон, что я какая-то часть его тела - так мы неразделимы. Без него очень скучала, мне физически без него было больно. Когда мы с ним расставались, я на какое-то время теряла ориентир, - где я, на какой улице, какой час... Он приехал сразу с лимфоузлами на шее, я их губами услышала... Я родилась для любви... В школе девочки мечтали: кто поступить в институт, кто уехать на комсомольскую стройку, а я хотела выйти замуж. Любить сильно-сильно...Только любить. Но никому в этом не могла признаться... я сама его на себе женила, я его попросила: “Женись на мне. Я тебя так люблю!” Такой красивый парень... Я на небесах летала... Мне физически без него больно, я не могу одна...

Человек, которого я любила, любила так, что не могла бы любить его больше, если бы я его сама родила, на моих глазах превращался в чудовище... нос уже как-то сдвинулся, увеличился раза в три...

…метастазы поползли верхом... Что-то черное на нем наросло. Куда-то подевался подбородок, исчезла шея, язык вывалился наружу. Лопались сосуды, начиналось кровотечение. “Ой, -- кричу, -- опять кровь”. С шеи, со щек, с ушей... Во все стороны...Вся подушка зальется... Тазик подставлю из ванной... Струйки ударяются... Как в подойник... Это звук такой мирный и деревенский... Я его и сейчас по ночам слышу...

Он звал меня ночью... У него были желания... Любил сильнее чем раньше... Днем, когда я смотрела на него, не верила в то, что происходило ночью... Мы не хотели с ним расставаться. Я его ласкала, гладила…

…Ночью, помню, он – мертвый, сижу возле него. И вдруг какой-то дымок... Второй раз увидела этот дымок над ним в крематории... Его душа... Никто ее не видел, а я видела... У меня чувство: еще раз свиделись...

Какая я была счастливая! Ничего бы не поменяла в своей жизни, даже предупреди кто-нибудь сверху, со звезд...

У ЧаСе зіхацелі маленькія зорачкі-душы, як зіхаціць куст палыну, зацярушаны сьнегам.

Кашчавая, зморшчыўшы косткі чэрапа, закаркавала ў ім дзіркі, але галасы ўсё роўна гучалі ўнутры яе чэрапа, біліся, як восы аб шкло. Яна засунула руку ў сваю галаву, і спрабавала, спаймаць галасы. А яны не даваліся і балюча джалілі гукамі. Сьмерць выхапіла з касметычкі гіганскі прэзерватыў, зроблены яшчэ ў СССР, раскрыла яго і каркнула: «Той хто спаймае ўсе галасы, стане пераможцам конкурса «Містэр дыктатар»!»

Хапун зрабіў выгляд, што не чуе.

А Лявон убачыў, што галасы Зорнага Чорнабыльніка ахінаюць Кулю нябачнай звычайнаму воку абалонкай. Той жа самай абалонкай з кахаючых душ галасы ахінулі і шлях, па якім пратурылі беларускія душы.

Кашчавая, раз'юшана лётала па ЧаСе, палюючы за галасамі, некалькі разоў спрабавала прабіцца скрозь гэтую абалонку, але тая адкідала Сьмерць. Тады яна заляцела пад столь, і пачала лавіць галасы і запіхваць у гуму, якая раздзьмувалася споведзямі.

ДуППа, як і Кашчавая, пакутвала ад галасоў і, імкнучыся зьнішчыць іх, заклікала адданыя пісьменьніцкія душы:

«Писательское перо – острое оружие”. «Перо – это страшное оружие!»

Пачуўшы гэта, пісьменьніцкія душы паменьшыліся. Іх галовы сплюшчыліся і выцягнуліся штыхамі. “Мы перо приравняем к штыку!” – узгадаў Лявон, чытанае ў бібліятэцы.

ДуППа далдоніла:

-- “Так что ж я буду кормить суверенитетом, даже не суверэнітэтам, а размовамі пра сувэрэнітэт, а размовамі пра сувэрэнітэт і незалежнасць, пра беларускую мову, беларускі народ? Так наелись же уже этой болботни. Поэтому мне выхода не было, я должен был спокойно решать эти вопросы, спокойно дать возможность людям выбрать, тихо (это вы должны были сделать) уравновесить языковую проблему. Это вы должны были сделать, а не я. Не кричать на улицах, не с транспарантами ходить, а уравновесить ее. Как? Вы должны были выработать методику вот с этими чиновниками. А я должен кусок хлеба для вас заработать”.

Пісьменніцкія душы- перапоўніў сорам. Яны яскрава ўяўвілі Прэзыдэнта ў полі за плугам і буйныя кроплі яго поту, што палівалі зярняты. А яны пры гэтым пішуць недастаткова патрыятычныя тэксты і ядуць многа хлеба з маслам. Сорам зрабіў палову кожнай пісьменьніцкай душы-камертона боханам хлеба, другую палову пакінуў штыхом і пісьменьнікі штыхамі кроілі са сваіх душ лустачкі, ратуючы ДуППу ад зьнясіленьня. Пры гэтым душы пажадліва пазіралі адзін аднаму ў рот, памяньшаліся да вялічыні літар і перацякалі ў кнігі.

Вольга Іпатава з болем канстатавала:

«Калі я бачу, як працуюць сёння гэтыя страшныя, бязлітасныя тэхналогіі ўздзеяння Словам, мне робіцца не проста ніякавата. Жудаснае пачуццё, што чалавек сапраўды нібы ўвачавідкі змяншаецца да казюркі, як аб гэтым пісалі многія фантасты…пацвярджаецца фактамі. Але хто сёння адкажа, як адгукнецца гэта і ў сённяшнім соцыуме, і ў будучым?»

ПАЛЁТ ТРУНАЛЁТАЎ

Чым болей пісьменьніцкай душы зьнікала ў кнізе, тым болей яна абарочвался труной. -- Гэтыя рукапісы гараць? – Спытаў Лявон у Воланда.

-- Могуць спаліць аўтара… -- Адказаў яму Воланд.

-- Але ж у кнігах не хаваюць!

-- Так. Ёсьць кнігі, што самі хаваюць аўтара… і чытача… -- адказаў Воланд.

Каля кніг-трун нетаропка па-дзелавому завіхаліся маленькія істоты ў чорнай спецвопратцы. «Слугі ЧаСу -- сказала Кашчавая і дадала -- адказныя і кваліфікаваныя спецыялісты!" Слугі ЧаСу адкрывалі вокладкі, ператвораныя ў векі трунаў, заглядвалі

ўсярэдзіну, правяраючы наяўнасьць аўтарскай душы.

Голас душы Вольгі Іпатавай спрабаваў пярэчыць:

«…пісьменнік – гэта «паштучны тавар», і паказваць яго ў прэссе нейкім мурашом у ліпкім ад салодкіх слоў мурашніку -–не варта".

З адной труны, з назваю «ЛІМ» гучаў голас Міколы Мятліцкага:

«Што патрэбна нашаму брату пісьменніку, каб запатрабавана пачувацца ў грамадскім жыцці? Патрэбны духоўная радасць ад публікацый яго новага твора ў перыядычным выданні, тое жывое трапятанне сэрца ад узятага ў рукі сігналу новай кнігі, што спараджае натхненне. І тут у ролі абаронцы і заступніка яго права на прафесію, на запатрабаванасць яе вынікаў грамадствам, здатны выступіць толькі наш творчы саюз»

Слугі ЧаСу, праверыўшы наяўнасьць у труне-кніжцы пісьменьніцкай душы, закрывалі вокладкі-вечкі і забівалі малаткамі цьвікі. Лявона ўразіла, што пры гэтым панавала адмысловая цішыня. Ні грукату вечак, ні ўдараў малаткоў. Толькі зрэдку гучала дзіўнае цмоканьне.

На зьдзіўлены Вылівахаў позірк Кашчавая адказала:

-- Гэта цьвікі забыцьця… Табе яны не пагражаюць! Ты любую кніжку-труну ў сэксадром абярнеш! Ты і ў магіле раман наладзіш, дзевак там ажывіш і такі енк ды лямант утворыце, што ў нябожчыкаў адгніўшае адрасьце і паўстане…

Лявон у захапленьні зірнуў на Кашчавую:

-- А ты паэтэсай стала!

-- З-за цябе і птушкай станеш і ракам! Але пацалунку не дабьешся… Ня тое што ад гэтага...

І Кашчавая ўказала на Бондараву кніжку-труну. Туды ж зазірнулі слугі ЧаСу і адтуль данеслася:

-- «Ніякай такой звышзадачы ніколі ні перад адным пісьменнікам не стаяла, ніякіх лідараў народных з іх ніколі не атрымлівалася (і не магло б атрымацца): місія іх – іншая, у іншым, дар, талент ім дадзены для служэння, а не для ўцехі, не для абагачэння…»

Да душы Бондар зьявіліся два анёлы: ДуППа з крыламі ў белым і ў пальмавых галінках і Філарэт.

ДуППа цмокнула Бондар у шчаку, сказаўшы «За духовнае вазраждзеніе!», і паклала ў кніжку труну пачак грошай.

Філарэт паклаў на Бондараву душу крыж і прасьпяваў: «Лобзаю Вас лобзанием своим».

Слугі ЧаСу бясшумна забілі Бондараву кніжку-труну цьвікамі забыцьця.

З сабакавай будкі, што стаяла паміж кніжак труналётаў, высунулася пісьменьніцкая душа Івана Чароты і інтэлігентна па-прафесарску агледзела душы ў кніжках-трунах, каб не перашкодзіць каму выступіць, і па-чалавечы мовіла:

-- «Мы -- сабаки! Мы далжны как сабаки народу раны зализываць!»

ДуППа ўзрадвалася:

-- Замечацельна! Ліцературныя Лізуны! Прэзыдэнт ваш народны, таму яму ўсе раны ад врагов заліжэце…І за эта Вам прэмія За духовнае вазраждзеніе.

ДуППа цмокнула ў Чаротаву Душу і ўклала ў сабакаву будку-труну грошы, а Філарэт наклаў крыж на круглую дзірку, зь якой бачылася Чаротава Душа.

Слугі ЧаСу закрылі дзірку сабакавай будкі-труны і забілі цьвікамі забыцьця.

Будка-труна рушыла да Беларускага стода волі. А зь яе гучэў ціхі голас знаўцы славянскіх літаратур:

-- «Исполаете деспота!»

ДуППаў маланкавы позірк ледзь ня сьпяпяліў будку, але тут са сваёй доктарскай дысэртацыі паўстала, як гнуткая іва, душа старшыні Саюза пісьменьнікаў Пашкевіча:

-- “Ни одна власть не будет никого поддерживать, если мы сами не поддержим ее. Это звучит почти как аксиома».

ДуППа падазрона прыгледзелася да маладой душы і абурана мовіла:

-- «Пачці как аксіома!» Пачці!» Не сазрела его душа да уравня дзействій па аксіоме! Его душу нада ешчо долга вазраждаць і в нее духовнасьць насаджаць, штоб он панял, што аксіома не можэт быць пачці.

ДуППа прасіцельна зірнула на Сьмерць. Тая кіўнула слугам ЧаСу і яны атачылі дысэртацыю Пашкевіча. Яна абярнулася труной, Пашкевіч паменьшыўся да памераў дысэртацыі і ўлёгся ў яе.

Слугі ЧаСу забілі вечка дысэртацыі-труны цьвікамі забыцьця. Але труна не рушыла да Беларускага стода волі.

Яе накіравалі на тэст кантроль.

Экзаменатар спытаў:

-- «Вас не бянтэжыць тое, што пад час кіраўніцтва Міхалковым Міжнародным саюзам пісьменьнікаў ад яго імя літаратурнай прэміяй Шолахава быў узнагароджаны прэзыдэнт Беларусі?

Пашкевіч адказаў:

-- «Прэміі і існуюць, каб іх уручаць…»

ДуППа зморшчылася:

-- Не ацаніл па дастоінству мой ліцературны талант. Крылаў пока не даваць.

І труну Пашкевічавай душы адсунулі ў бок.

Лявон зазірнуў у тэлетруну, што ляжала побач. Праз шкляное вечка тэлескрыні з надпісам «БТ» убачыў пісьменьніка Ліпскага, што павучаў:

«Трэба ўмець прыпыняць час! Жыццё такое, што заўжды бяжыць наперад!»

Лукапшык лавіў кожнае слова Ліпскага. І калі побач зьявіліся слугі ЧаСу Лукапшык затрымаў іх, чакаючы яшчэ нейкіх сакрэтаў.

Урэшце слугі ЧаСу забілі тэлеэкран вечкам труны.

А ДуППа зьвярнулася да душаў у трунах:

«Вы помните, как активно критиковали Президента за то, что он выпроводил отсюда зарубежных эмисаров, которые рядились в тогу благожелателей для нашего народа, якобы поддерживали талантливых людей и великих наших ученых? В то же время вытягивали отсюда наши умы и сердца вместе с творческой интеллигенцией»

Здраднікі з'ехалі, а я паддзержу лучшых!

Пры гэтых словах Душа Дударава не паменьшылася, як усе, а наадварот, павялічылася і абярнулася тэатральнай сцэнай перад ДуППай. Тэатральны занавес адкрыўся і явіў Цень Душы сцэнарыста Дударава.

Драматургава Цень абярнулася… самім Дударавым, які мовіў:

“Тое, што кожная улада ад Бога – відавочна. З гэтым не паспрачаешся. Гэта і ў самай мудрай кнізе напісана. Лукашэнка -- кіраўнік краіны. Для мяне ён – легітымны Прэзідэнт. ”

Расчуленая ДуППа цмокнула ў Дударава ў шчоку, у Душу і мовіла:

-- Вам прэмія за Духоўнае вазраждзеніе!

Дудараў адказаў:

-- «Бог распорядился жить нам с этими премиями»,

«Алексиевич уехала не потому, что на нее тут были гонения, что били ее окна. И Быкова не депортировали, не интернировали. Да, он не мог тут достойно жить и, как человек в годах, нормально лечиться. И это позор власти, что уехал писатель такого уровня!… Но опять же что, в Быкова стреляли? Его похищали?»

ДуППа ўторкнула ў Дудараву руку духоўна-дзяржаўную прэмію – 300 даляраў.

Філарэт наклаў крыж на Дударава і яго Душа зьнікла, пакінуўшы Цень. Як быццам нехта прыбраў яго Душу. Сцэна была напхана сцэнарамі, муляжамі зброі, вайсковымі строямі, апранутымі на цені актораў. Яны сьціскалі Цень Душы Дударава.

Філарэт прыгледзеўся да сцэны і наклаў і на яе крыж.

Ад гэтага зьнікла Цень Душы Дударава, пакінуўшы цень ад Цені.

Слугі ЧаСу закрылі сцэну занавесам забыцьця, паклалі сцэну на заднік і забілі занавес па перыметру цьвікамі забыцьця.

Сцэна абярнулася труною, па яе кутах паўсталі жаўнеры ганаровай варты з аўтаматамі. З кожным ударам па цьвіку забыцьця з пад сцэны вырасьлі вайсковыя боты. З апошнім ударам сцэна-труна рушыла страевым крокам роты ганаровай варты да Беларускага стода волі разам з кніжнымі і тэлевізійнымі труналётамі.

Душа члена саюза пісьменьнікаў Алеся Савіцкага, што ляжала ў маленькай труне складзенай з аркушаў паперы з назваю «Лунай, мой сцяг» мовіла:

-- «Прэзідэнт нас, пісьменнікаў беларускіх, любіць».

Іх прыпынілі словы з кніжкі-труны вялічынёй са скрыначку для запалак. На вечку кніжкі-труны было напісана прозьвішча: «Г.Соколовский, псевдоним Полтавский – член Союза писателей Беларуси, зам.пред. Союза журналистов Беларуси».

З труны ляцелі бязгучныя словы. Так-так! Гука не было, а словы выляталі:

ТОВАРИЩ ПРЕЗИДЕНТ!

Вы не боитесь черновой работы,
Встаете с предрассветную зарей,
Как по тревоге боевой солдаты,
Что б солнце восходило над землей.

Припев: Товарищ президент!
Настанет тот момент,
Когда вам до конца поверят люди.
Взойдет над нами пламенный рассвет –
Над нашей Белорусью это будет!

Вам испытанья преподносит жизнь,
От них порою нервы на пределе.
И хочется мне крикнуть вам «Держись!»,
Лишь только б сердце ваше не сгорело…

И пусть ветра сегодня холодны,
И колокольный звон нечастно слышен
Дождемся все же радужной весны,
Подснежников и аистов на крыше…

Пры словах «аистов на крыше» Лепшы жахліва здрыгануўся і заплюшчыў вочы: узгадаў кашмарны сон з налётам буслоў.

Урэшце закалацілі ўсе кніжкі-труны і яны рушылі да беларускай статуі свабоды. Спачатку яны сьлізганулі па пісьменьніцкім стале, потым як самалёты з авіаносца адрываліся і ўзмывалі. Ляцелі імкліва, абганяючы адна адну, грукаліся бакамі, штурхаліся, займаючы чаргу бліжэй да галавы калоны, каб быць бачнымі статуі Лепшага.

ТРЭЦЬЦЯЯ ПЕРАМОГА НАД АМЕРЫКАНСКАЙ СТАТУЯЙ СВАБОДЫ

Дзіўны народ – гэтыя пісьменьнікі. Жівуць разам з намі, а ўяўляюць жыцьцё кожны на свой, самы неверагодны капыл. Вось і зараз кожны з тых, хто ляцеў да вяршыні ЧаСа ў кніжцы- труне, бачыў сябе з боку не ў палёце. У труне сябе бачыў, але не ў палёце. Кожны зь іх уяўляў, што яго труну па схілу Кулі перадаюць рукі беларускіх душаў да вяршыні. А зьверху на яго пільна пазірае Ўсеўладны. Кожны пісьменьнік ўяўляў, што тысячы, рук перадаюць ягоную труну вышэй і вышэй, а яшчэ больш беларускіх душаў імкнуцца дакрануцца да іх труны, хочуць адкрыць вечка-вокладку і чытаць-чытаць да сівізны, да сьмерці, а можа нават і апасьля яе чытаць яго кніжку.

І кожны ў труналёце ўзгадваў пахаваньне Васіля Быкава, і параўноўваў незьлічоную колькасьць сваіх прыхільнікаў у Кулі з нейкай сотняй тысячаў быкаўскіх прыхільнікаў, што праводзілі старога ў апошні шлях па прасьпекце Скарыны. І кожнага ў кніжцы-труне цешыла колькасная перавага падтрыманцаў. А больш за гэта летуноў цешыў Лепшы позірк, прыхільнасьць якога прыцягвала і надавала прагу палёту мацней за ўсе душы ў Кулі. Бо Быкава прэзыдэнцкі позірк не ўзнагародзіў сваёй увагай пад час пахаваньня. Да таго ж Быкава несьлі па-роўнаму і апусьцілі долу, а яны ўзносяцца…

Вось якія ўзьнёслыя душы былі ў тагачасных беларускіх пісьменьнікаў. Яны апынуліся ў чароўным месцы ў чароўны час. Побач сорак дыктатараў з усяго сьвету нават біблейскія! Тут бы глядзець, запамінаць, занатоўваць… З тых запісаў такі адмысловы літаратурны карабель змайстраваць можна было б, які ўвесь сьвет мог абплыць, абляцець. А пісьменьніцкія душы як трапілі ў труны, так нябожчыкамі і ляцелі, зайздросьцячы трунапалажэньню адзін аднаго ды памёрламу.

І яшчэ кожны з іх трызьніў. Яны бачылі, што вакол іх трун лятуць, стоячы ў ганаровай варце, жаўнеры. Менавіта такіх паставілі ў морге абапал труны Васіля Быкава, і яны не падпускалі да труны нават сына. Зараз прэзыдэнцкія пісьменьнікі ляцелі ў сваіх мроях у атачэньні зданяў ганаровых вартаўнікоў, якія ў адной руцэ трымалі ружжо, а ў другой мухабойку і ў палёце адганялі ад трунаў мух.

Урэшце кнігі - труналёты дасягнулі галавы беларускай статуі свабоды. Закружлялі вакол яе, утвараючы німб.

Пісьменьнік і перакладчык Іван Чарота, з сумам каментаваў палёт:

-- «я не схільны перабольшваць сваю маленькасць…калі «ўсе мы разам ляцім…» пакуль што не «да зор»».

З труны-часопіса «Крыніца», што кружляла вакол прэзыдэнцкіх кален, душа яе кіраўніка Вячаслава Дашкевіча удакладніла вышыню палёта:

«Мы яшчэ не ўзняліся вышэй аблокаў, але і за паркан ужо не чапляемся».

Зноў сказаў Чарота:

-- “Інтэлігенцыя ў прынцыпе – што называецца, паводле сваёй прыроды – не павінна ўцягвацца ў актуальную палітыку, а гэта азначае, што ёй запраграмавана, так сказаць, і дыстанцыянавацца пэўным чынам ад улады”.

Госьці з зайздрасьцю глядзелі на Лепшага, нават помнік якому праменіў адмысловы трунны творчы дух. На галаве помніка, над простай зьвілінай, на жалезабетонным касмыле жарсьці стаяла ДуППа з гонарам сузіраючы трунны карагод.

З труналёта душа члена Саюза пісьменьнікаў Скобелева прамаўляла:

«В Беларуси никогда не было и еще долго не будет такого по-настоящему национального лидера, как Лукашенко. Вы еще ему памятник поставите».

ДуППа ўсмоктвала помнікавыя словы і яны абарочваліся гонарам, раздзьмувалі ДуППу вышэй за Беларускую статую свабоды і больш за амерыканскую.

Набыўшы вялікасьць, ДуППа нахілілася над Куляй працягнула да яе рукі, жадаючы ўзяць. Лявон жа адкрыў клетку з надпісам БІБЛІЯТЭКА ДОМА ЛІТАРАТАРАЎ. Зь яе выпаўз гіганцкі трохгаловы Цмок. Ён імгненна дапоўз да Кулі, як кобра, выцягнуў да столі шыю і пільна зірнуў у ДуППавы вочы. Тая напалохана выпрасталася. На кожнай з Цмокавых галоў бачыліся кароны з надпісамі: РОЗУМ, ГОНАР, СУМЛЕНЬНЕ.

Гэтага Цмока Лявон выпадкова разварушыў у пісьменьніцкай чытальні яшчэ калі толькі трапіў у Мінск і знаёміўся з тагачаснымі творцамі. Цмок спаў пакрытым пылам, расклаўшы часткі свайго цела па кніжных паліцах. Нябачны для нікога. Лявон чытаў дзіўныя тэксты, якія апавядалі пра чароўную зьяву абуджэньня ўсяго і душаў, змаганьня, велізарнай сілы…І яны абуджалі Цмока. Ён разварушыўся. Лявон заўважыў чароўнага Цмока, бо меў здольнасьць бачыць душы ідалаў. Цмок моўчкі глядзеў на Лявона, Лявон на Цмока і яны зразумелі, што па сіле вартыя адзін аднаго.

А зараз Лявон спадзяваўся, што чароўны Цмок зможа абудзіць душы ў Кулі. Перад тым як адкрыць клетку Лявон пачуў голас Душы Дзядзькі Васіля:

-- Нельга! Ты ня маеш права выпускаць Цмока! Ты – уладар Кулі, але не Цмока. Уладар Цмока мусіць валодаць Вялікай Мудрасьцю, а ты покуль яе не маеш.

Зараз Цмок не абудзіць беларускія душы, а спаліць душы лепшых пісьменьнікаў, што здабылі волю для творчасьці. Цмок выесьць веру ў душах чытачоў да вольнага беларускага слова.

Невыпускай!

Але Лявон адкрыў клетку, выпусьціў Цмока і той рынуўся да Кулі з беларускіх душаў.

Цмокавы вочы, пільна па-гаспадарску агледзелі беларускія душы і промнямі працялі Кулю даставіўшы ў душы верш

Я сэрцам іх слухаў –
Не вуха крайком.
Быў год для Радзімы суровы.
Над лёсам маім
«Камуністы»,
«Райком» --
Світалі вятрыстыя словы…

Надзея
жагнала мяне скразьняком.
Не мне па дарозе з маною.
Ён мой,
Ён са мной,
Партызанскі райком,
Мае камуністы са мною.

Не той камуніст,
Што кашулю рыўком –
І ў грудзі сябе кулакамі.
Сумлення пароль:
«Камуністы»,
«Райком» --
Світае над мацерыкамі!

ПАРОЛЬ СУМЛЕННЯ

Рыгор Барадулін

Пароль спрацаваў, душы ў Кулі супакоіліся і лагодна прынялі Цмока да сябе.

Цмок апярэзаў Кулю сваім тулавам, і папоўз уверх. Цмокава тулава, пакрытае панцырам з тоўстых чатырохкутнікаў рознага памеру колеру сьпёкшайся крыві, падсвечвала Кулю чырвоным і там дзе ціснула на душы, з Кулі выступала кроў.

Галовы Цмока раз-пораз шырока раскрывалі зяпы, прыкладвалі іх да бакаў Кулі з беларускіх душаў, цмокалі яе і нешта смакталі. Потым галовы ўздымаліся і пагрозліва глядзелі ў душы. Затым Цмок уздымаў свае колцы вышэй.

ДуППа тлумачыла:

-- Цмок смокча лепшыя пачуцьці з душ і робіць ім прышчэпкі вернасьці, падпарадкаванасьці, упакоранасьці. Пане каханку хоча перамагчы ў нашым конкурсе і суцішыць Кулю год на 70. Шмат год ніхто не мог ажывіць трохгаловага Цмока, а ён змог!

Лявон не зразумеў. Ён лічыў, что чароўны Цмок абуджае душы, кліча іх на супраціў, на змаганьне, а ДуППа цьвердзіла пра супрацьлеглае.

ДуППа, быццам прачытала Лявонавы думкі і зноў сказала:

-- Словы гэтых паэтаў хлусьлівыя. Яны пішуць пра адно, а людзі бачаць, што дзеецца наадварот. Таму людзі і не вераць гэтым паэтам і не чытаюць іх творы. І калі яны заклікаюць на барацьбу, на змаганьне, тады людзі сядзяць цішэй вады, ніжэй травы.

Панцыры-кнігі, што шургацелі аб бакі Кулі, раскрываліся, старонкі прыліпалі да душаў і пакідалі ў іх рыфмаваныя адбіткі душаў паэтаў. Лявон прачытаў паэтычны адбітак паэтычнай душы Я – камуніст.

І не люблю хавацца.
Ды я прыйшоў пад Ільічовы сьцяг
Не для таго, каб глохнуць ад авацый –
Каб несьці рэвалюцыйны сьцяг.

А на шляху да светлых камяніц
Яшчэ чакаюць чорнай працы горы…
І хай другія пра мяне гавораць,
Калі таго я варты камуніст.

Як толькі верш Г.Бураўкіна адбіўся ў душах, аўтар верша уцелеўся па баку Кулі, караскаўся па ім і чырвонымі сьцягамі клапатліва пакрываў кожную чыстую пляму на душах, як крыюць саломай бурт з бульбай.

Цмок, рухаючыся па Кулі да яе вяршыні, скідаў сьцягі і пакідаў на душах адбіткі вершаў пра камуністаў, кампартыю, рэвалюцыю. Бакі Кулі мільгацелі радкамі вершаў. Здальля здавалася, что Цмок нацягвае на Кую гіганцкую панчоху, сатканую з рыфмаваных радкоў. Перад вачыма Лявона мільгалі прозьвішы паэтаў: Янка Купала, Якуб, Колас, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Г.Бураўкін… Лявон учытваўся ў некаторыя:

Веру ў ленінскія ідэі,
Веру:
Скрозь, дзе пануе цемра,
Зерні іх прарастуць, як промні,
І асвецяць шляхі да праўды…
Веру ў ленінскія ідэі,
Веру:
… Скрозь дзе ў ярме свабода,
Сіла іх, як вулкан, аднойчы,
Грозна выбухне, дол здрыгануўшы…
Веру ў ленінскія ідэі,
Веру:
Скрозь, дзе пануе крыўда,
Толькі іх перамога здзейсніць
Векавечную мару людства,-
Веру ў гэта я ўсёй душою…

Лявон чакаў, што ад гэтага верша Ніла Гілевіча «ВЕРУ Ў ЛЕНІНСКІЯ ІДЭІ» душы ў Кулі прачнуцца, выбухнуць, скінуць чмур, але Куля знерухоміла і чагосьці чакала. А Лявон знайшоў прычыну ў адбітку паэтычнай душы клясыка на беларускіх душах:


З Масквы, з Крамля, хадою ўдумнай,
Усенароднай, чалавечай,
Праз поле, поплавы, буруны
Ідзе, таварышы камуна
На свеце шчасце ўвекавечыць!

Лявон, прачытаўшы верш Янкі Купалы ШЛЯХІ, зразумеў, што беларускія душы чакаюць шчасьця з Масквы і не варушацца бо баяцца прапусьціць тое шчасьце, ці недарэчным рухам спалохаць яго.

А на душах адбіваўся новы верш другога клясыка:

З глыбінь жыватворных народнага духу
Прыйшоў ён світаннем да нас,
Ён праўду і мудрасць народа падслухаў,
Каб споўніць народа наказ.

Ён зрокам прарочым угледзеў разлогі,
Што людзям нябачны былі,
Ён, Ленін, азначыў, акрэсліў дарогі
У новую праўду зямлі.

На гонях раскутых, на нівах калгасных
Ляжыць яго праўды пячаць,
І мудрые словы так проста і ясна,
Як вечныя песні, гучаць.

Гучаць яны ў шуме, дзе плынь маладая
Разгортвае сілы ўглыб, шыр.
У песнях і думах бязмежнага края,
Як сонца, жыве правадыр.

Між нас жыве Ленін, як сонца, як зоры,
Як мудрасць вялікай зямлі,
І сее праменні, агні непакоры,
Каб людзі шчасліва жылі.

Пасьля адбіткаў у душах верша Якуба Коласа ЖЫВЕ МІЖ НАС ГЕНІЙ, кожная душа ў Кулі запраменіла сонечны Ленінскі твар. Але здальля на баках Кулі твары Леніна, бачыліся дзіркамі ад куль, што разам утваралі мазаікай постаці пастраляных беларускіх творцаў.

Чым вышэй запаўзаў Цмок, тым гучней рабіўся шморгат, шорах і шэпт. Шморгат ішоў ад трэньня Цмока аб душыі калі адкрываліся вокладкі кніжак, шолах – ад гартаньня старонак, а шэпт гучэў з беларускіх душаў, якія завучвалі вершы. Але яны не ўздымалі на барацьбу.

Лявон у роспачы шукаў выйсьця. Праз сканэр зірнуў у нутро Кулі і ўбачыў як паэты, якія ўтваралі Цмока, праз дзесяцігодзьдзі яго панаваньня імкнуліся абудзіць беларускія душы, пісалі пра волю і незалежнасьць, імкнуліся сустрэцца з чытачамі. Але Лепшыя абаронцы беларускіх душаў пабудавалі сьцяну паміж паэтамі і народам.

Гілевіча не пускалі ў школы да дзетак.

“Мясцовыя ўлады Гарадзенскай вобласці не дазволілі паэту Г.Бураўкіну выступіць у Скідалі і ў калгасе “Капцёўка” 23-24 студзеня 1998 года”

А творцы, хоць і пісалі ў свой час для Цмока пра рэвалюцыйны дух, змаганьне, абуджэньне, самі не мелі духа, каб прайсьці праз тую сьцяну да людзей. Паэт – не спартовец, як прэзыдэнт.

ПЕРАМОГА НАД МАРАМІ

Праз дзірку ў столі, што прарубіла выбарчая Лукапшыкава урна з боку будучыні, уляцела нешта падобнае на лётаючы дыван толькі ў форме падвоенай гіганскай літары Н. На ёй сядзелі маладые хлопцы, па-вясковаму, зьвесіўшы ногі, як на возе. Паміж імі прыладзіўся сабака з жэтонам на грудзях «Віця Шніп».

Воз спікіраваў да Пуцінскай галавы, не кранаючы яе ўзмыў, прыладзіўся побач з труналётамі і паляцеў паралельным зь імі курсам. Лявон пазнаў у возе нябожчыцкія мары (насілкі для нябожчыкаў). На іх крылах – старонках была добра бачна абрэвіатура: «НН Наша Ніва». Хлопцы на марах абмяркоўвалі сэкс: прусачыны, пацучыны і палітычны. Намесьнік галоўнага рэдактара Андрэй Скурко папрасіў слова і, калі хлопцы сьцішыліся, даў адлуп Прэзыдэнту Краіны Вялікай Мудрасьці:

-- «Цяпер беларускае пытанне аналізуецца як самадастатковае, прычым такім тонам, на які расейцы, як замежнікі, па просту ня маюць права...

…А чужым трэба час ад часу нагадваць, што прыкладам, А.Лукашэнка для іх – ніякі ня «наш Сашка», а прэзідэнт суверэннае дзяржавы».

Лявон пільна прыглядаўся, што ці хто нясе мары, які рухавік, крылы, ці магутныя рукі, але яны былі як чароўныя, і Лявон разгледзеў толькі слуцкія паясы, што хвастамі віліся за марамі.

Кашчавая замілавана ўсьміхалася хлопцам на марах. А Сабака «Шніп» у адказ прачытаў свой верш, трымаючы ў зубах ЛІМ:

Як доўга не канчаецца зіма,
Нібыта сон, што мёртваму прысніўся!
Для мёртвага труна, нібы турма,
З якой не збегчы – Смертна правініўся…

Лявон разгледзеў, што мары лятуць, завіснуўшы ў магіле, нябачныя рукі трымаюць мары на слуцкіх паясах, а хлопцы нават не заўважаюць, што іх хаваюць у часе...

Сабака «Віця Шніп» з ЛІМа ў зубах чытаў:

І мы па-над Еўропай пралятаем,

І доўга нам фанераю ляцець…

«Лётаючая магіла з нябожчыцкімі марамі, -- усклікнуў Лявон. – Вось які ён сьмяротны футарал часу?!»

Лявон сачыў за палётам нябожчыцкіх мар і разважаў: «Усе маюць свой футарал часу. Адны ствараюць яго з вершаў, другія вандруюць у кнігах, трэцьція хаваюць сваю душу ў тэлескрыні. Часта за футарал часу – бутэлька».

Побач быў Воланд і, чытаючы Лявонавы думкі, казаў яму: «Футарал часу робяць нават з рэшткаў мар… А слабыя – пішчом лезуць у футарал з каханьня, а ён выкідвае ахвяр, усьмяротніваючы іх душы, у сваім бясконцым палёце да Бога.

ПЕРАМОГА НАД УСІМІ ШЛЯХАМІ.

Сярод хаоса, грымотаў, маланак у ЧаСе выдзеляліся цішынёй толькі Куля з душаў і беларускі шлях. Лявон разгледзеў, што іх ахінаў кош, сьплецены з душаў Зорнага Чорнабыльніка. Нейкае чараўніцтва рабілася там. Час адбег назад. Шлях стаў вясковай дарогай, дзе крочылі Душа будучага Першага Прэзыдэнта і яго будучай жонкі. Душы ступалі па бруку з літараў і казалі тое, што было напісана на іх. Быццам грала бясконцае піяніна, з клавішаў-літараў, і гукі ўзьляталі ад націску ступакоў:

«Галина посмотрела на мужа и, улыбаясь, сказала:

-- Слава Богу, Саша, что мы друг друга понимаем.

-- Это потому, что мы с тобой друг друга любим, -- подхватил Александр.

-- Вот только высокопоставленные чиновники и завистники стараются не дать тебе пути, вздохнула жена.

--И это все преодолеем, -- уверенно произнес Лукашенко».

На скрыжаваньні перад імі паўстаў Шклоўскі Ідал і ператварыўся ў вялізны камень. Якутаў пісаў:

«Александр Лукашенко твердо стоял на своем месте. Он являлся неотъемлемой частью фундамента стройкомбината, его решающим звеном».

На Ідалаў камень узьляцеў Лукапшык і абярнуўся дудой. ДуППа ля каменя набыла аблічча хлопчыка-пастуха, узяла дуду пад паху, ускараскалася на камень і пачала граць. Раз-пораз прыпынялася і прамаўляла:

“Я вырас срэдзі жывотных і расценій…”

Побач з каменем паўстала маці Першага Прэзыдэнта, паклала яму на галаву руку і сказала:

«Пока Саша был совсем маленьким, брала его с собой в поле. Пасла коров, а его бывало, таскала на плечах. Он такой шустрый был, но по пустякам не капризничал. Он в три года отличал всех животных, знал их повадки. И день-деньской со мной. Бывало, уцепится за шею и просит прыгать лошадкой. Вот и приходилось скакать и резвиться, чтобы хоть чем то его позабавить».

ДуППа ўскараскаўся на матчыну шыю.

Лявон убачыў пад каменем Лукапшыкаў пульт кіраваньня Будучай Беларусьсю нахіліўся, узяў яго і паклаў у кішэнь. Калі выпрастаўся, аслупянеў. Замест каменя і дарогі перад ім у шыкоўным пакоі сваёй рэзідэнцыі сядзела ДуППа і давала інтэрв’ю:

-- Вы писали стихи по молодости?

-- Было дома в деревне Рыжковичи, до сих пор хранится общая тетрадь. Мои пацаны как-то нашли и давай упрекать: ведь был когда-то батька наивным, светлым, а теперь...

-- Могли бы что-нибудь вспомнить из той тетради?

--Так сразу нет. И потом, чтобы послушать мои стихи, надо ехать в деревню. Да чтоб настроение было. Сам-то я Есенина больше люблю. Почитать?”

Кабінет стаў кароўнікам, ДуППа -- даяром, які ўкленчыў і пачаў даіць. Маці расказвала:

“..со временем доил коров даже лучше и быстрее меня. Руки у него сильные, быстрые, не ровня женским”.

З апошнім словам яны апынуліся на гародзе. Маленькі Саша крочыў за канём і плуг гайдаў яго, як былінку. Маці, што завіхалася ў градах павучала:

“—Сынок, держи узду покрепче и веди прямей, а то получается кривая борозда, а сзади остаются плеши невспаханой земли.

Саша адказваў:

-- Да это конь все тянет к траве, трудно его остановить…Давай, мама, немного его подкормим.

… Екатерина Трофимовна принесла ведро с разведеной в теплой воде ячменной мукой… Лошадь долго с наслаждением пила. Но стоило коню дотронуться до сочной зеленой травы на меже, как тот стал неуправляемым. Упершись передними ногами в землю, он наотрез отказывался двигаться дальше. Мать дергала вожжами и так и сяк, кричала Но-но, но-но!, однако конь как ни в чем не бывало, ел траву и махал хвостом…

…Из соседнего огорода выскочил мужичонка, выкрикивая в сторону матери непристойные слова. При этом он грозно махал руками и плевался. Саша подбежал к матери и заплакал. Потом схватил камень и хотел запустить в обидчика. Мать зажала его руку в своей, и, оставив лошадь, они пошли домой. Саша продолжал плакать, а потом, упав на землю, разрыдался.

-- Сынок, успокойся, этот дядя со всеми скандалит. Не плачь. Этим не поможешь. Он плохой человек. А таких людей меньше.

-- Вот вырасту, -- всхлипывая и утирая слезы, ответил Саша, -- я ему за все отомщу. Будет знать, как тебя оскорблять.

-- Успокойся, родной, прошептала мать, -- Его Бог накажет за нашы слезы”.

І хлопчык апынуўся Першым Прэзыдэнтам у кабінеце і казаў журналістам:

“Выросший без отца, я приобрел такие черты характера: с одной стороны – жестокость, с другой – мягкость, до слез”.

За акном рэзыдэнцыі паслы заходніх дзяржаў грузілі свае транты. Прасачыўшы зьдзіўлены журналіскі позірк, ДуППа, ледзь не плачучы, патлумачыла:

-- Зачем жа ані, как тот дзеравенскі мужык, лезлі в маю страну і учылі меня -- «пахаць»?

У адказ дыпламаты зьнікалі ў паветры моўчкі – па-ангельску.

Пад стольлю ЧаСа лётала Кашчавая. Яе празрысты прэзэрватыў, у якім знаходзіліся галасы Зорнага Чорнабыльніка, запоўніў амаль увесь ЧаС. Чым далей яны гучалі, тым бальш пашыраліся, ціснулі адна адну на сьцены, столь, падлогу.

Калі Кашчавая запхнула ў гуму і прэзыдэнскую споведзь, гума лопнула, галасы пырснулі ва ўсе бакі, працялі Кулю з беларускіх душаў. Ад ціску душ жалезабетонныя сьцены рассунуліся, столь прыўзнялася і бразнулася долу. Столь дзёўбнула па галаве помнік беларускай статуі свабоды, німб з трунаў-кніжак пісьменьнікаў столь уціснула ў Ідалаву Труну, утварыўшы Смяротную пячатку – герб Сьмерці. І Найлепшая свабода пасыпалася.

Кашчавая выпхнула труну праз дзірку ў падлозе, як десантны груз. Ідалава Труна паляцела на зямлю. Кніжкі-труны, што ўтваралі Сьмяротную пячатку, раскрылі вечкі-вокладкі і з іх старонак утварыўся парашут, які павольна панёс Ідалаву труну на сваё месца.

Калі столь трушчыла галаву Найлепшай свабодзе, Хапун падхапіў Ластаўку і Лявона і занес іх у Кулю з беларускіх душаў. Споведзі Зорнага Чорнабыльніка, працялі Кулю, спляліся з бел-чырвона-белымі кавалкамі Хрыстовай душы, якую ўкрыжавалі беларускія прэзыдэнты, утварылі стужкі і вязьмом апярэзалі Кулю, сьціснулі яе і душы заіскрыліся.

Хапун вырваў Кулю беларускіх душаў, натужыўся і скінуў яе на зямлю. Тут жа кавалкі столі і сьцен размалацілі паркет з чэрапоў. Лукапшыкава Урна засталася вісець паміж зорак і зь яе адтуліны за адляцеўшым мінулым назіраў Прэзыдэнт Будучай Беларусі.

Полымя ахапіла саломіны і астраномы розных краін фіксавалі, што на Беларусь праліўся метэарытны дождж. То вярталіся дамоў ачышчаныя беларускія душы.

Кулявая салома, што абалонкаю пакрывала душы, успыхвала і зблізу бачылася палаючымі крылцамі матылёў. У душах разам з кулявой абалонкай абыякавасьці выгарала і любоў да Лепшага і іншых дыктатараў.

Лявон для сябе адзначыў: “Трэцьці Чарнобыльскі выбух”. Але на зямлі да гаспадароў душы не трапілі, іх чакала новае выпрабаваньне і Лявон пра тое ня ведаў.

Да зямлі сьлізганулі і абалонкі дыктатаравых душаў -- генеральскія і палкоўніцкія мундзіры. Зорачкі з пагонаў імгненна згарэлі ў паветры. Іх з-за мізэрнасьці нават астраномы не маглі ўбачыць у магутнейшыя тэлескопы. Толькі попел трапіў на зямлю, асеўшы чорнымі літарамі ў кніжках пра дыктатараў.

Адляцелі дамоў і Радзівілаўскія саркафагі. Яны занеслі ў сутарэнні Нясвіжскага касцёла кніжкі пра выбітных продкаў-уладароў, каб захаваць для нашчадкаў.

На родную зямлю абрынулася і безліч фаласаў, якія Лепшы падарыў дыктатарам.

А Воланд з камандай яшчэ доўга былі пад Зорным Чарнабыльнікам. Яны моўчкі слухалі споведзі закаханых душ беларусаў. Воландавы хаўруснікі амаль не бачылі яго. Хрыстафера хавала покрыўка з кропелек. Быццам сітнічак асланяў яго. Воланд прымаў чароўны душ са слёзаў беларусачак. Кожная слязінка была яму знаёмая і казытала яго душу. Уся гісторыя пакутніцтва беларусачак амывала Воландава цела, выклікаючы роздум. Нейкі ўспамін выклікаў усмешку. І над Воландавай галавой завіс вялізны матыль суму, ўтварыўшы над ім крыламі парасон. Сум раз-пораз крыламі змахваў слёзы, што з`яўляліся на вачах у Воланда, і слугі не бачылі іх. Слёзы Воланда імгненна ператвараліся ў бліскучыя каменчыкі - відаць, каштоўныя, і яны, праціналі пялёсткі чароўнай кветкі – душы недакахаўшых беларусаў і беларусачак. Пялёсткі Зорнага Чорнабыльніка шліфавалі на іх гладкія грані і яны падалі на зямлю каштоўнымі камянямі ў глыбіню на многа метраў.

Урэшце Воландавы позіркам паклікаў сваіх слуг разам з «Мастером и Маргаритой» і нешта сказаў ім, разводзячы рукамі так, як быццам рассоўвае нетры зямной кулі і саджае ў пекла грэшніка. Усе засмяяліся.

А на твары ў Кашчавай свяцілася надзея. Яна зайздросціла беларускім душам і мроіла, хоць бы раз у стагоддзе злучацца ў каханні з душой Лявона. Яна зайздросціла пакутніцам і ненавідзела іх, бо ўсе яны прайшлі праз яе рукі і душу, калі Кашчавая забірала жыццё ў мужоў, усмоктваючы боль закаханых жонак сваёй чорнай, без дна, вантробай паміж рэбрамі. Цяпер яна і зайздросціла пакутам сваіх ахвяр, і імкнулася знішчыць іх душы. Кашчавая паспрабавала ўляцець у чароўную кветку, але нябачная сіла адштурхнула яе. Кахаючыя беларускія душы былі недаступныя Смерці.

Чарнобыльская ноч сыйшла, забраўшы сваю таямніцу. Воланд вярнуў ЧаС на месца. Усе ўдзельнікі шляху пра сорак дыктатараў і палёту праз Зорны Чарнабыльнік прачнуліся на сваіх ложках і пры сваіх душах. Улюбёнцы Кашчавай перажывалі прыніжэньне, адчай і прагу помсты. Усе газеты доўга пісалі пра сны, каму дзіўныя, каму жудасныя, якія сніліся ў тую ноч амаль усім у краіне. І ў кожным аповедзе пра сон была падзея ў ЧаСе.

Дзве думкі – два пачуцці – штурхалі Кашчавую на небывалую справу. Гучалі ў чэрапе д’яблавы словы пра тое, што хопіць мужыкам кіраваць светам - тым больш старым, спарахнелым. Што пара і жанчынам прэзідэнстваваць і што нават ён -- д’ябал - гатовы паспрыяць ёй на шляху да Вышэйшай улады.

Д’ябал яшчэ нашаптаў Кашчавай пра міленіум, пад час якога мусяць зруйнавацца ўсе аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы ў тым ліку і спарахнелы Боскі. І што Ўсявышні -- мудры і сам арганізуе свабодныя і дэмакратычныя выбары Бога, каб захаваць сваю ўладу дэмакратычным шляхам.

А вось на Боскіх выбарах сусветны электарат абавязкова абярэ Богам жанчыну… а Кашчавая ўжо не чула яго, бо ўяўляла, як, стаўшы Богам, зможа пасеяць у Лявонаву душу каханне да сябе.

І цяпер, думаючы, як натхніць сынкоў на захоп улады ў Бога - а менавіта так яна разумела словы пра дэмакратычныя выбары - Кашчавая ў першую чаргу марыла пачуць Лявонава прызнанне ў каханні.

А пятай раніцы Лявон прачнуўся ў ложку псіхушцы і ляжаў, узгадваючы кожную падзею ў ЧаСе.

Калі зайшла медсястра, ён ветліва зірнуў на яе, а яна, гледзячы проста ў Лявонавы вочы, раскрыла пакет і выцягнула рэвальвер. Лявон аж падскочыў. Абняў яе і рэвальвер упёрся яму ў жывот. Яна шчаслівая смяялася яму ў вочы, шукаючы там чароўнае полымя:

-- Ну што? Зараз я магу трапіць праз тваю бронекамізэльку?

-- Мая душа – твая! Валодай і распараджайся!

-- Цудоўна! Толькі крыху пазней. Зараз у нас будзе вытворчая нарада, а потым прыду па тваю душу…

Лявон прыпыніў яе:

-- А сапраўдную бронекамізэльку куля з яго праб’е?

-- Не. Брат сказаў што ніводнага разу не прабіла… Ну я пабегла.

Яна, як ніколі шчаслівая, выйшла ад Лявона, а ён у роспачы стаяў з рэвальверам пасярэдзіне пакоя, цэліў у Найлепшае вока на каляровым партрэце і ліхаманкава думаў, што рабіць.

Узгадваў свае бітвы, як кулі з пістолі прабівалі латы. Уявіў свой пістоль і надмагільны камень пад якім мусіла ляжаць яго зброя. «Але як зноў патрабіць да сваёй магілы?» – думаў ён. – Як увогулле выйсці адсюль?»

За гэтым роздумам і застала яго медсястра:

-- Па тваіх вачах бачу, што збіраешся ляцець! Які ты незвычайны… усе нашы мужыкі па зямлі сноўдаюць, норы рыюць, каб туды зашыцца і жыць. А ў цябе прага палёта ў вачах. У нас нават люк на дах не зачыняюць…

Лявон падскочыў да яе, узяў у абдымкі:

-- Ты мне цяпер дала гэтую прагу! Тады дай і крылы…

Дзяўчына размякла на яго грудзях:

-- Я гатова, хоць цяпер паляцім.

Ён крыху адсунуў гарачае цела ад сябе:

-- Для палёту мне патрэбны некалькі шароў і газ гелій…

Яна працвярэзілася:

-- Што з табой? Сапраўды звар’яцеў? Ляцець збіраешся?

-- Так і дзякуючы табе – тваёй падказцы!

-- Але дзе я знайду балёнікі?

-- Ты ўсё можаш! – Запэўніў Лявон і падумаў – закаханы і крылы анёльскія здабудзе і чортавы рогі з капытамі.

На гэтым яны развіталіся.

Праз дзень балёнікі і газ былі ў Лявонавым пакоі.

І ў першы палёт шчаслівы Лявон скіраваў медсястру. Яна так вохкала ад ўзлётаў на ягоных сцёгнах, што яму прыходзілася прыкрываць яе рот і прытрымліваць грудзі…

Увесь наступны дзень ён чытаў у інтэрнеце пра паветраныя шары, і ўрэшце вочы пачалі заплюшчвацца.

Засынаючы, бачыў сябе малога ўначы на званіцы царквы. Колькі разоў чуў ад бацькі, што на зорках жыве Бог і так марыў пабачыць яго, каб папрасіць… крылы! А які сэнс прасіць, не бачучы Бога, не разумеў. І вось, забраўшыся да званоў, ён ціхенька зайграў, пазіраючы на зоркі. Сам, калі толькі чуў, як спяваюць вяскоўцы, кідаў свае справы, імчаў да іх і заварожана слухаў. І цяпер ён граў для зорак і ціхенька спяваў ласкавыя словы запрашаючы зоркі наблізіцца. І бачыў, што з кожным разам яны апускаюцца ніжэй і ніжэй. Але святар, пачуўшы аднойчы Лявонавы спевы, стаў закрываць вечка да званоў на ключ, баючыся, што малы сарвецца долу.

А ён сапраўды ляцеў у сне толькі не долу, а ўверх, падскокваючы. А зоркі аддаляліся, уцякалі. Тады Лявон забіраўся на верхаліну яліны і кідаў на зоркі аркан. Яны толькі лагодна ўсміхаліся. І тады Лявон з верхаліны зноў ляцеў у сон – цяпер долу, бо зоркі былі пад ім, у вадзе, глыбока - глыбока і Лявон, даваў нырца, спрабуючы схапіць іх на дне. Яны высклізвалі з рук, як рыбкі. А Лявон ужо сніў, як падлеткам капаў з мужыкамі на двары сажалку і пускаў туды рознакаляровых рыбак. Спадзяваўся, што зоркі закахаюцца ў прыгожых рыбак і застануцца жыць ля яго дома, і тады Бог будзе таксама жыць у яго сажалцы, а ён будзе шанаваць яго, карміць лепшымі стравамі і заслужыць крылы. Калі ўначы хмары закрывалі неба, Лявон на беразе запальваў паходні і бачыў, што рыбкі плаваюць без зорак. І ён да самай раніцы ў роспачы сядзеў на беразе, думаючы ў чым сакрэт зоркавага кахання, што ніводная прыгожая рыбка не прыцягнула да сябе зорачку.

Калі Лявон пасталеў, у сваім пакоі зрабіў шкляны дах. Спадзяваўся, што Бог убачыць ягоныя чыстыя сны і прыдзе, не баючыся, што Лявон яго пабачыць, і за адданасць Богу Усявышні адорыць яго крыламі.

Наступны дзень Лявон зноў праседзеў у інтэрнэце, вывучаючы спосабы кіравання балёнікамі. А калі настала ноч, балёнікі ўзнялі яго з даху псіхушкі. Ляцеў над Мінскім морам, аточаны з усіх бакоў зоркамі і не адчуваў вышыні.

Маленькія постаці людзей сноўдаліся па вуліцах і парках, а з вышыні яны бачыліся тлустымі чарвямі на асфальце пасля дажджу…

Яму ніхто не здзівіўся, бо было чарговае свята і над горадам шмат што лётала.