ПЕРАМОГА Ў ФАЛАСАВАЙ БІТВЕ З ЦАРОМ ДАВІДАМ
Прачытаўшы чарговы запіс у Кнізе, Лепшы прапанаваў:
«А цяпер пускай к нам прісаедзіняцца свежіе галовы!»
Дыктарка беларускага тэлебачаньня, якая вела рэпартаж аб гістарычнай сустрэчы каментвала далейшыя падзеі:
«Вскоре к президентам присоединились свежие головы и обсуждение проблем пошло значительно быстрее!»
Старажытны габрэйскі цар Саўл, пагардліва пераводзячы позірк з адрэзаных галоў на галовы гасьцей, сказаў:
-- Пусць да нас лепш далучацца свежыя фаласы. Добры конкурс будзе!
Зычна затрубілі трубы і спынілі бег душаў. На стол ускочыў пагудчык у старажытнай вопратцы. Выцягнуўшы з торбы запыленую глiняную таблiчку, ён зачытаў з Бібліі:
"Давiд устаў i пайшоў сам i людзi ягоныя зь iм, i забiў дзьвесце чалавек Фiлiстымлянаў»
Пасля чаго вярнуўся да Саўла яшчэ да вызначанага тэрмiну. Ён прыскакаў на гнядым муле з зачыненым кашом, прывязаным да сядла».
Удар у браму ЧаСа прагучаў кропкай. Раззлаваны Лепшы закрычаў:
-- Да заткніце вы Шчукіна?! Відна дэманстрацыю апазіцыі прыпёр,
штоб сарваць наша мерапрыяція.... Атарвіце его галаву і паставце на стол. Мы яго сівой барадой свае губы і рукі будзім выціраць. Грукат мацнеў, быццам град металічных стрэл абрынуўся на вароты.
Ваяры ў старажытных строях адчынілі вароты ЧаСа і з варот да стала, праламваючы чэрапы капытамі, загрукацела конніца. Коні праімчалі па калоне беларускіх душ, пакінуўшы адных ляжаць на чэрапах адбіткамі конскіх капытоў, а другія распляскатыя панеслі на капытах.
Філарэт патлумачыў:
-- Настаў час цара Саламона!
Вершнік з кошам у руцэ саскочыў з каня і паставіў перад Саўлам кош:
-- Ты не хацеў за сваю дачку iншага выкупу, апрача ста абразаньняў фiлiстымлянаў? Бяры!
Далей ішло па Бібліі:
«Давiд зняў века каша i вываліў на стол з каша крывавыя пенiсы і пачаў голасна лічыць».
Калі прагучала лічба 100, Давід паклікаў да сябе Лепшага, загадваючы:
-- Лічы далей!
Але ўточыўся Шклоўскі Ідал: выцягваў з каша крывавыя пенісы і кідаў на стол перад Саўлам.
Ідал, гучна прамовіўшы апошнія лічбы: «199! 200», схаваў пэнісы ў каменых далонях.
Давід заўважыў, але сказаў пра іншае:
-- Я купіў жонку – царову дачку за фаласы! -- вось мая заяўка на званьне «Містэр дыктатар»: і як унікальнай пакупкі і як унікальнай валюты.
Лепшы зарагатаў:
-- Ты за пэнісы хочаш купіць пачотнае званне? Эта сапраўды высшэе нахальства, што дастойна настаяшчага дыктатара…
Давід усміхнуўся:
-- За сто фаласаў купляю ў цябе «Міс дыктатарку». Яна будзе саграваць мяне перад смерцьцю.
Лепшы перапытаў:
-- Как эта. Ты што… у Савла жену не купляеш!?
Філарэт патлумачыў Лепшаму:
-- Па Бібліі прынёс Давiд не пенісы, а «краеабразаньнi iхнiя, i падаў iх у поўным лiку цару, каб зрабiцца зяцем царовым. I выдаў Саўл за яго Мэлхолу, дачку сваю, замуж».
-- Вось-вось, -- сказаў Давід, -- у Саўла жонку за абразаньні, а ў цябе «Міс дыктатарку» за іх даўжэйшую частку.
Лепшы, нешта падлічыўшы на пальцах, запярэчыў Давіду:
-- Ее ты сможэш купіць толька за 200 пэнісов.
Давід хмыкнуў:
-- Яна вартая толькі аднаго, але сапраўднага, а 99 табе, як чарнобальцу, даю гуманітарнай дапамогай. За астатнюю сотню я куплю яшчэ Маргарыту!
Воланд пільна зірнуў на Давіда, але не сказаў.
Лепшы ўспыліў:
-- Эта дзыскрымінацыя! Нашы жэншчыны не хуже рускіх! І нечего на нашым рынке демпінгаваць! Купіш у нас князёўну за адзін фалас, а перапрадаш у себя за сто?! Сьпекулянт!
Да я у цебя адзін адрэжу прадам яго на аукцыоне Сотбі і на эці дзеньгі куплю каго захачу!
Агаломшаны Давід лавіў паветра ротам, падшукваючы словы ў адказ. А Лукапшык падтрымаў Лепшага:
-- Прадавай… Тады і ў Бібліі беларусы з'явяцца. Нам у будучыні ў барацьбе за ўладу гэта вельмі спатрэбіцца…
Уточылася ДуППа:
-- Мы ў Біблію па другому пуці прыдзем! Жаль, што я пока ешчо не Бог…
З калоны душаў прагучэў голас кіраўніка брэскай вобласьці Канстанціна Сумара:
-- Александр Грігорьевіч! «Вы немножно выше!»
ДуППа адказала:
-- Спасіба!
І абярнулася каменным фаласам з рукамі і нагамі, і стала падобна да Шклоўскага Ідала. Той зьдзіўлена глядзеў то на двайніка, то сабе паміж ног. Сальвадор Далі з захапленьнем азіраў ДуППу.
Ідал, трымаючы ў левай руцэ адзін пэніс, другі прыставіў паміж ног, на месца адбітага, і тузаў яго ўверх-уніз.
Лепшы, смеючыся спытаў:
-- А втарой цебе нашто?
-- Запасны!
Лепшы засіпеў на вуха Ідалу:
-- Палажы на места!
-- Чаму? Я чарнобылец! І мне паложена гуманітарная дапамога…
Лепшы вырваў пенісы з Ідалавых рук і кінуў у кучу:
-- Ты представляеш, как діскредзеціруеш нашу страну? Всех нас славян? Мы далі еврееям лідзерав іх маладой дзяржавы! А ты деманструеш, што ані нам пэнісы далі в благадарнасць! Да еще не сваі -- палесцінскія! Нікакой славянской гордасці!
Узьнікла паўза. І ў яе ўтачыўся голас каменнай ДуППы:
-- Все пенісы ввезены міма таможні і есць кантрабанда, какую мы канфіскуем в даход гасударства…
Лепшы радасна падхапіў:
-- Мы іх пакладзём внебюджетны презідзенцкі фонд, а кагда нада іх паднімем на службу гасударству! Прадседацелю нацыанальнага банка – быстро все пенісы схаваць в сейфы-халадзільнікі!
Вытрымаўшы паўзу, Лепшы прапанаваў Давіду:
-- А давай я у цебя куплю 10 тысяч красавіц! По сто фаласаф за адну! Мы все постчарнобыльскіе праблемы с раждаемасцю рашым.
Давід кпіў:
-- За ўсе свае беларускія пенісы пасля Чарнобыля ты ў нас нават рабыню не купіш!
Лепшы, пагардліва гледзячы ў кош на дробненькія фаласы, падсумаваў:
-- А ваабще-то хілый у вас народ был. Пэнісы маіх людзей і в тры карзінкі не влезлі бы, не то што в одну!
Беларускія душы, што ляжалі ў калоне адбіткамі конскіх капытоў Давідавай коніцы, пачуўшы прыемнае, ганарліва выпрасталіся.
Лепшы годна махнуў рукой і праз вароты ЧаСа да сталоў пад'ехалі вазы. На кожным ляжала куля, складзеная з мятровых пэнісаў.
Душа Сальвадора Далі апладзіравала.
Па знаку Найбяспечнага ахоўнікі ўзялі пэнісы і паднеслі кожнаму дыктатару. Тыя, асцярожна ўзяўшы ў руку, зьдзіўлена вохкалі. Чуўся каменны бразгат тырчакоў аб стол. Некаторыя дыктатары не маглі іх ўтрымаць.
-- Падарак! Кожнаму госьцю – Годна сказаў Лепшы махнуў рукой і душы Песьняроў прасьпявалі:
-- «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына».
Душы трох мушкецёраў больш за ўсіх узрадаваліся каменным фаласам, Душы сядзелі бяз шпагаў, бо іх адабрала прэзыдэнцкая ахова. Тры мушкецёры схапілі фаласы і, фяхтуючы імі, як шпагамі, кінуліся да прэзыдэнцкай аховы адбіраць сваю зброю. Беларускія душы ўявілі сябе мушкецёрамі і гонар выпрастаў іх.
А Давід не зьбіраўся здавацца. Пастукаўшы адным тырчаком па другому, ад чаго па ЧаСе паляцелі простыя каменныя гукі, ён сказаў:
-- Фаласы з каменя! Гэта падробка! Самапал!
-- Так-так, -- пацвердзіў Лепшы. Менавіта каменные пэнісы мелі нашы продкі. Менавіта касцяныя пэнісы па сённяшні дзень захаваліся ў маржоў. А нашым продкам-мужчынам, пасля сьмерці іх пэнісы адразалі і ставілі над магілай, як пазней ставілі крыжы. Я вам как гісторык кажу. Нашы продкі мелі самые моцныя і самыя вялізные пэнісы ў сьвеце, таму мы і выжылі, хаця нас нішчылі з усіх бакоў. Нават прозьвішчы з тае пары пайшлі – Касьцян!
Гэтыя словы ўзнялі тырчакі мужчынскіх беларускіх душ, а ў іх -- гонар за продкаў. Жаноцкія душы юрліва закруцілі азадкамі. Кашчавая абурана накінулася на Лепшага:
-- Ты нам усе душы сапсуеш! Толькі іх у гнуткую салому апрацавалі, як яны ўжо… хочуць! Глядзіце на іх тырчакі… як яны хочуць… людзьмі звацца!
Лепшы, не звяртаючы на іх увагі, звяртаўся да гасьцей:
-- Каменныя пэнісы продкаў -- наша рэзервная валюта. І калі рубель рухне, мы ўвядзем у абарачэнне па-сапраўднаму адзіную валюту і ўсю Расію пэнісамі закідаем. Да што там Расію?! Долар то стаіт, то падает, евра то ўзлятае, то адпаўзае. А наша валюта вечна стаяла і стаяць будзе і гэта мая заяўка на званне «Містэр дыктатар»!
А вам я падарыў кулі з пэнісаў толькі з аднаго возера Сеніца, што каля вёскі Дорахі на Віцебшчыне. Месныя завуць возера “Хуевае” А наша рэспубліка, каб вы ведалі, “страна азёр”, а значыт і пэнісав! Самая хуевая республіка.
Цішыня запанавала ў ЧаСе і, здавалася, што ўжо ніхто не зможа перамагчы Лепшага ў конкурсе.
У цішыне рыпела пяро палкоўніка Заліваліна, у тэксце можна была разгледзець словы: Найлепшая фаласава, перамога…
Але ўточылася ДуППа са шрубалёта.
"В Беларуси был только один реформатор – это я, когда я еще только депутатом стал, еще при Горбачеве, я и пленумы ЦК готовил, несмотря на свою молодость, меня Горбачев приглашал часто в Москву. Мы проработки делали, я рецензировал "500 дней" Явлинского... я очень часто принимал участие в заседаниях правительства в Советском Союз." ( "Имя", 30.08. 1995 ).
Усе зьдзіўлена паглядзелі на ДуППу і ніхто нічога не зразумеў.
ПЕРАМОГА НАД ЗАЎХОЗАМ У БІТВЕ ЗА ПАЭТАЎ
За-за стала, дзе сядзелі душы членаў Саюза пісьменнікаў Першага Прэзыдэнта, ўзьнялася душа невядомага паэта:
«Коллектив газеты "Европейский перекресток" шлет искренние, сердечные поздравления с Днем рождения Ивану Ивановичу Титенкову.
Желаем Вам счастья, здоровья,Пасля верша запала цішыня. Лепшы заўхоз Іван Іваныч сьціпла і задаволена пачырванеў, а госьці зьдзіўлена перакінуліся позіркамі.
ДуППа патлумачыла:
-- Мой былы завхоз. Прадаў маю душу д'яблу і набыў капітал.
Госьці скептычна паглядзелі на гандляра душамі. Лепшы камусьці міргнуў. Івана ціхенька вывелі з залы. Ён зусім не планаваўся Кашчавай кандыдатам у «Містэр дыктатар», але, відаць, даў хабар ахове і трапіў на баль. Больш Івана не бачылі.
Душа кіраўніка Саюза пісьменнікаў Някляева, каб загладзіць недарэчнасць сказала:
“Между национальной интеллигенцией и политикой президента возникли некоторые противоречия... Если бы мы оставались на разных полюсах, то гиря рухнула бы. Мне показалось, не зря разговор затянулся. Постепенно, уступками, мы пошли навстречу и достигли взаимопонимания”
Тут якраз ежа на сталах гасьцей скончылася.
Бакаса ўсклікнуў:
-- Паглядзі як твае пісакі ад'еліся. Добраму пісаку месца не за сталом, а на стале. У крайнем выпадку – у лядоўні.
Лепшы ўзрадаваўся па-геніяльнаму простай ідэе:
-- Толька вот за что эціх пісьменнікав спісаць в еду?
Пол Пот заявіў:
-- У маёй Кампучыі з 1975 па 1976 год па маім Указе забівалі за: “Сон у дзённы час, за тое, што задаваў шмат пытанняў, што слухаў некамуністычную музыку, за празмерную адукаванасць, непажаданае паходжанне, за тое, што чалавек стары ці слабы”.
Дарэчы, за ўсё гэта прэтэндую на званне «Містэр дыктатар!
ДуППа адказала:
-- Мае пісакі не сьпяць, а бдзяць. Адукацыі не маюць. З музыкі толькі гімн слухаюць, паходжанне -- з гною, а за тое што старыя і слабыя іх есці няма сэнсу. Такія не нападуць.
ДуППа адкрыла газету і прадоўжыла:
-- Мой апазіцыйны пісьменнік В.Тарас таксама адзначыў падобнае:
«Вертыкаляў панатыкалі,І ўрэшце Пол-пот падсумаваў:
-- Раз яны бараны, тады давайце і з'ядзім!
Пры гэтых словах падлога з чэрапаў страсянулася і беларускія душы ў калоне паваліліся.
Пол-Потавы словы жахам абшчаперылі беларускія душы, што несьліся паміж сталоў з дыктатарамі. І душы паменьшыліся да вялічыні бульбачак перад пасадкай. Лявон чытаў у душах-бульбінках:
“Хутчэй бы бульбу пасадзіць, вырасьціць ды галодных пачвар накарміць…”
«Няўжо душы беларусаў самі імкнуцца, як бульбіны зашыцца ў зямлю?!» – Дзівіўся Лявон
ПЕРАМОГА НАД ДЗІРКАМІ Ў ГАЛОВАХ
Першыя душы, што ўпалі, ляжалі, а ззаду набягалі чарговыя, падаючы на першых. Утварылася куча з душаў, і ўсе дыктатары падумалі пра замах на сваё жыцьцё.
ДуППа саскочыла са стала, адбегла у кут і лямантавала:
“Я тут родился, я тут помру, даже если меня после президентства посадят в цюрьму за нарушение Конституции!”
Калі душы расьцягнулі, ў чэрапах усе ўбачы
лі дзіры, што працёрлі сваім шморганьнем душы. У дзіры трапілі ногі беларускіх душ.
Рабочыя з кіраўніцтва справамі Прэзыдэнта пачалі рупліва мяняць чэрапы, але іх спыніў нехта з ганаровых гасьцей -- кіраўнікоў БССР пасьляваеннай пары:
-- Хутка зноў пратруцца. Толькі час змарнуем. Трэба мацэвы пакласьці – надмагільныя пліты з габрэйскіх могілак, як гэта ў Брэсьце зрабілі…
-- Якая слушная ідэя! – Адзначыла Сьмерць.—Мацэвы разам з чэрапамі яшчэ лепей апрацуюць душы.
Праз імгненьні на квітнеючым лузе зьявіліся каменныя латкі. І пад кожную ўторквала дзюбу ДуППа.
-- Што ты робіш? -- Спытала Сьмерць.
-- «Меня волнует, сколько взрывчаткі завозітся в нашу страну! » -- Адказала ДуППа.
ПЕРАМОГА НАД АПТЫМІЗМАМ
Калі абслуга забрукавала луг мацэвамі, Лепшы сказаў прамову:
«…Надо в полную мощь использовать все, что позволит нам решительно двинуться вперед: и прежде всего поднять оптимизм белорусского народа…».
І выдаў Указ і Дэкрэт:
УКАЗСканер паказваў Лявону ў Найлепшай душы задаволенасьць ад таго, што за яго гатовы галасаваць «все, хто хоць раз камандывал ці прыказывал”.
Душы нецярпліва чакалі загаду і ён прагучаў загалоўкам з газеты “Советская Белоруссия”: “ВПЕРЕД! ШАГОМ ЗА ШАГОМ!
І душы з пад пугі Лепшых слоў зноў пабеглі паміж сталоў з дыктатарамі да Лепшага помніка. Яны караскаліся па прыступках лесьвіцы да ступакоў помніка, праходзілі паміж яго ног і скакалі ўніз, Куча з душаў расла, бо зьверху, як з канвеера, падалі і падалі чарговыя беларускія душы. Яны, апрамененыя душамі дыктатараў, ператвораныя ў кулявую салому самі ўкладваліся ў Кулю.
Ластаўка адчула, як яе душу нешта зьцісквае, стала немагчыма дыхаць і яна паднялася з-за стала:
-- Пайду пашукаю знаёмых...
Кашчавая цудоўна разумела яе стан:
-- Ідзі, мілая, ідзі пагуляй.—а сама сабе дадала: «Можа сёньня гэта будзе твая апошняя прагулка ў чалавечым абліччы...»
Ластаўка стала побач з калонай беларусаў, якія зноў рушылі на рэактар, і пачала пільна ўглядацца ў іх вочы.
Углядаўся ў душы і Лепшы. Заўважыў нешта і зьвярнуўся да дыктатараў:
-- Пара праверыць душы на зрэласць.
Адкрыліся заходнія вароты ЧаСа. З іх на вялікай хуткасьці заехалі дзьве машыны. Наперадзе імчаў мерсэдэс з надпісам “АХВЯРАМ ЧАРНОБЫЛЯ”. За ім фура. Яны наблізіліся да калоны. Перад душамі мерсэдэс затармазіў. За ім з візгатам тармазнула фура. Але вялізная машына па інэрцыі паляцела наперад. Кіроўца фуры вывернуў руль і фура кульнулася ў кювет. Калона спынілася. Душы нерухома глядзелі покуль не аціх разбуральны рух. Фура і яе кабіна разваліліся. Вываліліся акрываўленыя целы кіроўцаў, а з пад парванага тэнта фуры разляцеўся шакалад.
Паветра скалануў супольны вокліч дыктатараў і душ. У дыктатаравым -- гучала спачуваньне і жалоба. Вокліч беларускіх душаў уразіў Лявона сквапнасьцю.
Душы рванулі да фуры, не зьвяртаючы ўвагі на пакамячаныя целы кіроўцаў, пераскокваючы праз іх. Душы шлёпалі па лужах крыві, на хаду здымалі з сябе саламяныя футаралы, завязвалі іх з аднаго боку, робячы са сваіх душ кулькі, і запіхвалі туды шакалад. Пасажыры мерсэдэса знерухомеўшы глядзелі на мітусню, праціралі вочы, не верачы ім. Потым адны кінуліся да кіроўцаў фуры, другія па сотавых тэлефонах клікалі хуткую дапамогу.
Лепшы махнуў рукой і нейкія істоты выцягнулі рэшткі фуры разам з мерсэдэсам і яго пасажырамі за вароты ЧаСа. Душы папёрлі далей, хрумкаючы шакалад. Зрэдку чуліся воклічы: “А у меня с каньяком!”
“Зрелыя душы! -- падсумаваў Лепшы. – праверым ешчо раз».
Лепшы махнуў рукой і побач са шляхам, па якім несліся душы, узьнік рыбнік. У ім хлопец вудзіў рыбу. Ён тузануў вуду і на бераг выляцеў карп.
На траве каля хлопца ляжалі вуды. Душы спыніліся, імкліва спусціліся да сажалкі, аглядзелі вуды. Адна душа ўзяла вуду, а астанія ўкленчылі. Рукі-саломіны мільгалі з кратовай хуткасьцю, капаючы адвадны канал. Вада пабегла з сажалкі, а душы талакой сплялі з сябе сетку, прайшлі па дну сажалкі і выцягнулі на бераг рыбін. Сетка імгненна распалася на кулькі і душы напхалі туды рыбін. Вада выцекла і на дне сажалкі зіхацелі, падскокваючы і выгінаючыся рыбіныя бакі. Душы кінуліся ў ціну і жывое срэбра знікала ў саламяных кульках, пэцкаючы глеем шакалад. Рыб хапіла толькі сотні душаў і калона рушыла далей. Іх вочы праз саламяную абалонку пільна аглядалі ўзбочыны.
Лепшы падсумаваў: “Хрыстос адзін раз нескалькімі рыбамі накарміў людзей. Я каждый год так кармлю свой народ. Адніх -- рыбай, другіх -- ізабраженнем па целевізару рыб і цех, хто ест рыбу. Трэцціх кармлю завісцю к цем, кто ест рыбу, чацвертых ненавісцю к рыбакам і едакам. Пятых завісцю к тым, хто мае дазвол на продаж рыбы. І все сыты!
Зараз ані гатовы ісполніць сваю істарычную місію -- паслужыць Куляй для Прэзідзентав.
І эта Куля будзет маей заявкай на званне “Місцер дзіктатар!” Хоця здзелалі мы ее вмесце с вамі всего за адну ноч…
Госьці згодна пахівалі галовамі.
А ДуППа, з зайздрасьцю гледзячы на Кулю, сказала:
-- Всего за адну ноч!…
А «Немецкий порядок формировался веками. При Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента...”
Кашчавая задаволена пацерла рукі і падумала: «Вось і наблізіўся час каханьня… Ніводную з гэтых саломін ніколі не зможа кахаць Лявон. Засталося выціснуць з яго душы Ластаўку». І яна паклікала гасьцей да рэактара.
УКРЫЖАВАНЬНЕ ХРЫСТОВАЙ ДУШЫ
Перад гасьцямі высілася пукатая гара з беларускіх душаў. Усе прыслухаліся да Кулі. Адтуль несьліся знаёмыя Лявону храскат і клёкат, чоўганьне і чмяканьне. Тое ж самае чуў Лявон з кучы гною, калі разам з старцам выпарыліся ў лазні і выйшлі пад зоркі купацца ў расе.
Госьці пагардліва круцілі насамі Ад некага гучэла: “Як куча г…а”
І раптам куча пачала цягнуцца да столі, яе дзюба набыла вастрыню. Госьці ўгледзіліся ў столь і заўважылі яе пукатасьць.Загучэлі пытаньні:
-- А столь у вас з чаго?
-- Таксама з чэрапоў? Толькі, відаць, немаўлят?
Сьмерць толькі зараз убачыла аздабленьне столі, пільна агледзела яе, зьдзівілася, але не зразумела.
Яна запытальна паглядзела на сваю тройцу і з сумневам сказала:
-- Мы на столі нічога не рабілі…
Тройца падцьвердзіла хітаючы галовамі
І тут зьверху гукнула ДуППа, што нешта клеіла ў столь:
-- Эта я здзелала! То бульба. Сімвал беларускай мары і залог харчовай бяспекі! У явреев летаюць влюбленные, у хрісціан – ангелы, а у беларусав вышэй за ўсё – бульба.
Бульба на столі прыцягнула лепшых з кучы, яны ўзьняліся вышэй за ўсіх. І бульба сфармвала дзеездольны хаўрус душаў. Сапраўдную Кулю.
З пад Кулі пачулася рохканьне і мычаньне. Госьці пільна ўзіраліся пад Кулю, адкуль бачыліся парсюковыя лычы, хвасты і каровіны рогі.
ДуППа тлумачыла:
Аснова беларускай мары – парсючок. Он для беларусав как Бог Атец, а карова как Бог Маць, пах часныку – Святы Дух, а Прэзідзент для ніх всех – Всенародны Бацька!
Госьці ўзьляцелі на рэактар. Да іх ног сягала вяршыня Кулі з душаў. Лепшы ў захапленьні ўсклікнуў:
-- Настаяшчы курган Славы! Эта невіданы в мірэ сімвал сплачонасці народа, его пабеды над сваім індывідуалізмам! Куля з душ -- Богападобная з’ява…
ДуППа патлумачыла:
“Беларусь спецыяльна не прысвойвала сабе права называцца духоўным лідарам усходнееўрапейскай цывілізацыі. Ідучы сваім шляхам, наша краіна да гэтага прыйшла сама”
Ад стала з пісьменьнікамі да дыктатараў даляцеў голас душы генерал-пісьменьніка і дэпутата Чаргінца:
«Это не только широчайшее обсуждение программы альтернативного развития страны, но и другой аспект – дается возможность всему народу соприкоснуться друг с другом, подумать о проблемах, имеющихся в стране, в целом подумать о нашем государстве и народе, наверное, даже произвести своеобразный поиск места каждого человека в нашем обществе и в этих процессах, которые происходят…
…именно такие мероприятия нужны нашей стране. Особенно в это сложное время. Люди могут почувствовать себя единым организмом под названием «государство белорусское».
Лепшы слухаў генерала так, як слухаюць салаўіны сьпеў. Апасьля сказаў:
-- Назначаю генерала-пісацеля главным рэдактарам Кнігі “«Аб Найцяжэйшых Бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай Сіле, Найвялікшых Перамогах і Найвышэйшых Дасягненнях»! Генерал, который воевал і знает толк в бітвах, да к тому же пісаць умеет! -- Это Найлепшая находка…
Палковніка Заліваліна в рэзерв. Пускай у резерве как на втаром фронце Кнігу пішэт. Адкрываем второй кніжны фронт!
Калі да Кулі наблізілася ДуППа бакі кулі расквеціліся усмешкамі вуснаў, расцягнутымі да вушэй.
Усе зьдзіўлена ўзрадаваліся. ДуППа задаволена сказала:
Мой дызайн – вклад у сазданне Кулі… і заяўка на Містэр дыктатар.
З рэпрадуктараў гучала Радыё “Свабода” за 11.06.2004
«Цягам двух апошніх дзён міліцыянты затрымлівалі Барыса Хамайду на той час, пакуль Лукашэнка браў удзел у сэмінары для кіроўных работнікаў у Віцебску. У адказ на пытаньне “За што ж вы мяне столькі часу трымалі ў пастарунку?” яму давялося пачуць ад міліцыянтаў адказ: “За тое, што вы ня рады прыезду Лукашэнкі. Нічым іншым ні сёньняшняе, ні ўчорашняе ягоныя затрыманьні не былі абгрунтаваныя – міліцыянты нават не складалі пратаколаў пра парушэньне грамадзкага парадку.
Лявон, агаломшаны скаронасьцю душ, у роспачы тыцнуў кулаком у саламяны бок Кулі.” Куля як гума, спружыніла, адкінуўшы руку.
Лявон схапіў пажарны шланг, акаціў Кулю вадой, мармычучы скрозь зубы: “Прачынайцеся! Я змыю з вас дыктатарскі чмур! І мы яшчэ пагуляем...”
Усе запытальна глядзелі на Лявона, а ён, паліваючы Кулю, тлумачыў:
-- Потым замарозім і будзем катацца з Кулі, як з лядовай гары.
-- А як замарозіш? – Падазрона спытаў Лепшы.
-- Проста. – адказаў Лявон, абліваючы Кулю. -- Ад гасьцей праменіць такі люты холад, што кожны з іх хадзячая лядоўня. Лягуць на хвіліну на бакі Кулі, і праз хвіліну лядовая гара гатова.
-- Слушная ідэя! – Захапіўся Лепшы. – Толькі марозіць Кулю не будзем, а наадварот, прасушым, прычэшам яе бакі, і няхай госці на сраках гойсаюць і пагрэюць свае ледзяныя душы аб беларускія. А заадно і душы адпрасуем: ўсё смецьце з іх выдавім, а што трэба ўпіхнём.
Уражаны Лявон скончыў паліваць, але саломіны толькі абтрэсвалі з сябе кроплі, ніводная не пратэставала і ніхто з душ не абураўся.
Нехта спытаў:
-- Ці не цяжка ім так шчыльна ляжаць?
-- Не – адказаў Лепшы. – Ані всю жысь так: в ачарадзях, в абшчэственнам транспарце, в абшчажыціях, дома.
Лепшы нешта разгледзеў, нахіліўся, выцягнуў з Кулі саломіну і ўторкнуў яе ў самую вяршыню. ДуППа адкаментавала:
“Труднее найти хорошую доярку или рабочего, чем прэмьер-министра”.
Затым Лепшы ў гэтую саломіну-прэм'ера пацэліў жардзіну і працяў Кулю да чэрапной падлогі. Унутры Кулі шпокнула, як стрэл рэвальвера. То лопнуў чэрап на доле. Лепшы патлумачыў:
-- Власная верцікаль! Ана сплачывает народ і управляець всемі да самай п'янай галавы. Дзержась за вершыну верцікалі -- палку, сразу чуеш, ці нагрэлася внутры. Калі зяўнеш, унутры палыхне і можа усё згарэць.
-- Ну і што там цяпер? – Спыталі госьці.
Лепшы прыклаў да палкі вуха і адказаў:
-- Адны балбочуць на мове, другія жруць друг друга!
-- Как это!? – зьдзівіліся госьці.
Найбяспечны працытаваў газету “Свободные новости”:
«… группа состояла из 6 человек: женщины, ее взрослого сына, грузчика,, работницы столовой, бомжа, одного безработного и одного ранее судимого… 28 декабря они собрались на квартире по улице Калиновского. Все напились. В этот момент к одному из них пришел мужчина. Они поссорились, и пришедший получил удар ножом. Остальные набросились на пришедшего и добили его. Тут же принялись расчленять его и наполнять холодильник. Некоторые части тела были обработаны и съедены в ту же ночь».
Па баках Кулі сям-там тырчэлі асобныя саломіны, а на некаторых месцах іх было дзесяткі, сотні і тысячы – палянамі, шэрагамі, стужкамі.
-- Апазыцыя. -- Патлумачыў Лепшы.
Госьці спыталі:
-- Опасны?
Лепшы адказаў:
-- І эці жруць друга друга.
-- Як гэта!? – зьдзівіліся ўсе.
З-за заходняй сьцяны даляцеў голас душы старшыні БНФ Зянона Пазьняка:
“... у нас есть інфармацыя, што група падтрымкі Міхаіла Чыгіра займался фальсіфікацыяй подпісаў і нават рабіліся спробы адкрытага подкупу прэсы».
З Кулі высунулася душа галоўнага рэдактара газэты «Народная воля»:
"…Извините, но комментировать это заявление ниже моего достоинства. Мне кажется, что у человека крыша поехала".
Госьці нічога не разумелі і пыталіся:
-- А як жывуць вашы прыхільнікі і апазіцыянеры?
-- Жруць друг друга:
«В Минске ярый поклонник Президента покусал члена инициативной группы по сбору подписей за выдвижение кандидатом в Президенты Ярошука. Покусанный обратился в больницу. Теперь ему приходится делать уколы от бешенства»
-- А Вас “жруць”? -- Спыталі госьці.
Не паспеў Лепшы адказаць, як уточылася ДуППа:
-- Хацелі! Жонка майго саперніка -- Чыгірыха укусіла міліцыанера за вуха.
ДуППа пагрозліва сказала:
“Я хочу заявить однозначно: пока меня отрешит кто-то от власти, кой-кого я отрешу до того, как он подумает об этом.”
Перад імі паўстаў Філарэт і сказаў?
-- Хрыста на ніх нет!
Лепшы закрычаў:
-- Прыглашенный Хрыстос явілся?! Што малчыш, кагда я пераклічку раблю? Ты есць? Ілі цябя нет?
Усе беларускія прэзыдэнты пільна ўглядаліся ў куты ЧаСа, шукаючы іконы, і іхныя вочы рэзалі бел-чырвона-белыя стужкі блакітнай мантыі Філарэта.
ДуППа абурылася:
--“Ты што эта націаналісціческіе ленточкі нацапіл?” Уже в апазіцыю перашол? Наменклатурный пераварот гатовіш?
Лепшаму паддакнуў запрошаны член Саюза пісьменнікаў:
-- “Менавіта той сцяг, пад якім карнікі спальвалі беларускія селішчы разам з іх жыхарамі”.
Філарэт разважліва патлумачыў:
-- Белы колер сімвалізуе чысьціню чалавечай душы Хрыста, а чырвоны – колер ахвярнай Хрыстовай крыві.
-- Ах вот как он замаскіравался! – Войкнула ДуППа.
-- Срэзаць! -- Загадаў Лепшы. ДуППа, што стаяла шырока раставіўшы ногі ў касьцюме і гульштуку, абярнулася нажніцамі, у якіх замест жалезных пласьцін тырчэлі ДуППавы зубы. Нажніцы ўскочылі ў Лепшыя пальцы і пачалі кіраваць імі, выкусваючы з мантыі стужкі. Яны падалі на Лепшыя чаравікі. Сальвадор Далі з захапленьнем сачыў за зубастымі нажніцамі і мармытаў: “Такога я не мог уявіць!”.
Нажніцы, выкусваючы стужкі, сіпелі:
-- “Мой Філарет!”
Стужкі ўпалі на Лепшыя чаравікі. Ён з прыкрасьцю адскочыў, страсянуў нагамі стужкі з чаравікаў і патаптаў іх як гасяць акуркі:
-- Лентачкі пускай прадстаўляюць тут душы Хрыста і Юды. Іш скруцілісь как гады! Сразу відна нетрадзіцыйнай арынтаціі…
Уточылася Кашчавая:
-- Пусць лентачкі тоже в дзіктатарскам конкурсе участвуют – у нас дземакрація.
ДуППа з нажніц абярнулася прэзыдэнтам са словамі:
“Сегодня мы и с Патриархом, моим великим другом Алексием ІІ, и с Филаретом, нашим Митрополитом, обсуждали эту проблему. Я для них двери школы не закрываю. Идите. Не надо никаких программ. Идите к учителю, идите к ученику, убедите их там на месте, что не будет большинства, у большинства отторжения от этого.”
Лепшы даслухаў і загадаў Філарэту:
-- Бацюшка, асвяшчай Кулю, а то зьядуць друг друга!
Філарэт у пакусанай мантыі папырскаў з чашы на сталы, гасьцей і падлогу і Кулю.
Тут бел-чырвона-белыя стужкі, што ляжалі упрасаванымі ў чэрапы нагамі гасьцей, паўсталі, узьвіліся і імгненна апярэзалі Кулю, як гірлянды навагоднюю елку.
У цішыне Лепшы мовіў:
-- Не так габрэі распялі Хрыста… Цела прыбілі, а пра душу забылі. Душу нада было распяць…
Сейчас мы распнём его душу. Это будзет “другім ўкрыжаваньнем” Хрыста – па – беларуску.
ДуППа махнула рукой і душа кіраўніка справамі прэзыдэнта Івана Ціцянкова кінулася да ніжняй стужкі. Як толькі рукі дакрануліся да стужкі, яна сьлізганула вышэй па боку Кулі. Заўхозава Душа малпаю караскалася да бел-чырвона-белых стужак, а яны ўздымаліся вышэй і вышэй. Урэшце яны злучыліся ў адно палатно, якое сьцягам залунала над Куляй. Сьцяг быў з бел-чырвона-белых стужак, як у ЗША толькі бяз сіняга шматкутніка з зорачкамі.
Беларускія прэзыдэнты лямантавалі разам з расейскімі:
-- Ратуйце! Нашу Кулю амерыканцы захвацілі.
-- Вот к чаму прыводзят хрысціанскія цэннасці…
-- Сначала колеры Хрыста, а патом амерыканскі флаг!
-- Этат Хрыстос замаскіраваны амерыканскі тэрарыст!
-- Эці нацыаналісты замаскірваныя амерыканскія імперыалісты!
ДуППа кажаном лётала вакол сьцяга, па-драпежніцку клацаючы зубамі, але натыкалася на нябачную сьцяну. Філарэт хрысціў вакол сябе паветра. А ДуППа выкрыквала:
-- Распяць! І Хрыстову Душу! І амерыканскі сьцяг! І нацыяналістычны!
Зараз правядзём рэферэндум!
З Кулі лідэры апазыцыі нешта пярэчылі. Лявон бачыў, што ўнутры Кулі дэпутаты апазыцыі паселі ў парляманце галадаваць.
Душа кіраўніка справамі прэзыдэнта на вяршыне Кулі падскочыла, ўхапілася за сьцяг, павісла і сваім весам на пару цэнтнераў садрала Хрыстову Душу. Парвала сьцяг на кавалкі і ськінула іх долу.
Пры гэтым было чуваць:
-- Ну, если это Позьняк увидит...
--Пусть он задушится!”
Лявон чытаў у сканеры:
“16 траўня 1995 года, калі вынікі рэферэндуму яшчэ не набылі законнай сілы, прэзідэнцкі “завхоз” Іван Ціцянкоў з кампаніяй дэманстратыўна разарвалі дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг.
Гэта адбывалася на даху прэзідэнцкай рэзідэнцыі (будынак былога ЦК КПБ). Ціцянкоў цынічна паставіў свае аўтографы (а таксама дату і час) на бел-чырвона-белых палосах разарванага сцягу.
“Кавалкі сцяга з аўтографамі “заўхоза” прадаваліся па 100 даляраў і болей».
Узьняўшы галаву ад сканера Лявон убачыў, што Лепшы лавіў кавалкі Хрыстовай Душы, ставіў на іх подпіс, адорваў імі гасьцей, прыгаворваючы:
-- Вось гэта заяўка на званьне Містэр Дыктатар! Габрэі ўкрыжавалі цела Хрыстова, а мы – беларусы распялі яго Душу! Ды не проста распялі – на кавалкі парвалі…
Тым часам часткі Хрыстовай Душы, трапіўшы ў рукі гасьцей, высклізвалі з іх і ўточваліся ў Кулю з беларускіх душаў.
ДуППа пагардліва кпіла:
-- Недасканалае ўкрыжаваньне! Калі мой заўхоз рваў душу Хрыста, дык ён і ставіў аўтографы… Гэта за то, што Хрыстос выгнаў гандляроў з Храма. Не прэзідзенскае гэта дзела ставіць аўтографы на душу! Завхозы для распяція Душ лучшэ всего падходзят. Пасьля іх рук Хрыстова Душа не адраджаецца.
А з Кулі ўкрыжаваньне Хрыстовай душы адгукнулася рэхам стрэлаў:
Лявон зірнуў у сканер:
“ТРЫ КУЛІ ТРАПІЛІ Ў БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ, А ЧАЦВЁРТАЯ ПАРАНІЛА НЕПАЎНАЛЕТНЮЮ ДЗЯЎЧЫНУ”
Летнік “Вольная краіна” праходзіў пад Бабруйскам каля вёскі Даманава. Яго арганізавалі маладыя сацыял-дэмакраты Бабруйска. У праграме летніка былі лекцыі па гісторыі, экалогіі, эканоміцы, спевы ля вогнішча, збор фальклору ў вёсцы Даманава. Але галоўнай тэмай для дэбатаў з'яўляліся: выбары прэзідэнта, суддзяў, у парламент, распрацоўка Канстытуцыі.
Побач з лагерам юнакоў размясціўся лагер паляўнічых, сярод якіх былі прадстаўнікі бабруйскай міліцыі і ўладаў. Яны пачалі пагражаць і правакаваць моладзь. Потым пачалі страляць. Тры кулі трапілі ў бел-чырвона-белы сцяг, а чацвёртая параніла непаўнагадовую дзяўчыну з “Вольнай краіны” .
БІТВА РЭФЕРЭНДУРАМ
Тым часам адны дыктатары, вырваўшы з Кулі вострыя саломіны, калупалі імі ў зубах, нехта – у носе і ў вушах, а адзін шматком саломы чысьціў боты.
Шклоўскі Ідал казытаў саломінай Лукапшыка, бясшумна рагочучы ад ягонага візгату.
Нейкі госьць пасля адмысловай ежы захацеў у прыбіральню і ціхенька спытаў Лепшага:
-- А там папера ёсць?
Лепшы хмыкнуў, засунуў руку ўглыбь Кулі і вырваў адтуль жмут саломы з беларускіх душаў, засунуў яе госьцю ў кішэню і сказаў:
-- Беларускімі душамі -- мягчэй будзе…
-- Як жа гэтай Куляй кіраваць? – Спыталі госьці…
-- А вось так! -- Лепшы зняў штаны, сеў на бок Кулі і знерухомеў, нешта слухаючы.
Госьці спыталі:
-- Ён што, хоча накласьці на свае душы?
-- Не! -- Адказала ДуППа. У нас на сяле так всегда вясной дзяды дзелалі, сядуць на зямлю сракай і правяраюць, ці можна бульбу садзіць.
-- А-а… -- Зразумелі госьці… -- Хоча душы пасадзіць і правярае…
Мао зачытаў са сваёй кнігі:
-- «Мы должны оседлать весь Китай, ощутить его собственными задницами. Мы должны изучить мировой социализм и мировой капитализм, но, если нам потребуется уяснить, какое отношение они имеют к истории нашей партии, совершенно неважно, куда опуститься ваша задница».
Мао змоўк, а Лепшы сказаў: «Для нас, как і для Первага Прэзідзента, Кітай – абразец гасударственнага страіцельства».
Душы ў Кулі ўявілі прывіды мільярда кітайскіх срак, што навісьлі над імі і Куля ўточылася дзюбаю праз падлогу, па-партызанску ўладкавалася ў зямлянцы і замаскавала сваю дуппу чэрапамі – зьнікла!
Усе зьбянтэжана глядзелі на тое месца, дзе была Куля і толькі ДуППа ўпэўнена мовіла да Лі Пэна і Цзян Цзэміна:
“У нас есть чем торговать, у нас схожие идеологии.”
“Мудрый Китай присматривался к политике нашей Беларуси. И сегодня я уже сказал Цзян Цзэмину, что он уже прищурив глаза на меня не смотрел, а смотрел прямо мне в лицо и заверил и меня и весь белорусский народ, что Китай будет предан дружбе белорусского народа”
Куля годна выперла з зямлянкі і стала, як стаяла. Лепшы ўскочыў на яе вяршыню і сьлізгануў на дуппе долу. На сярэдзіне ўзьвіўся птахам і куляўся да самай падлогі з мацюкамі, а на месцы Лепшага ўзьлёта тырчэў бел-чырвона-белы сьцяг.
Лепшы лаяўся:
-- Атмарозкі, а не апазіцыя! У ніх адна цэль -- палкі ставіць в калёса і в заботлівы прэзідзенскі азадак.
Лявон параіў:
-- А вы ім дайце мікрафон, яны пару і выпусьцяць і не будуць палкі ўстаўляць.
Лепшы паслаў унутр кулі свайго дэпутата з мікрафонам і праз імгненьне той выскачыў назад, трымаючыся рукамі за галаву. ДуППа лямантавала:
-- “Калі мне паказалі плёнку, проста страшна стала... Калі вы паклікалі Прэзыдэнта да дыялогу, а ён свайго прадстаўніка накіраваў, дык вы хоць цывілізавана з ім пагаварыце. Што вы яго там б’яце мікрафонамі! Вось яна “цывілізаваная апазіцыя”.
Лепшы падхапіў:
-- А мы цывілізаваная власць. Мы ім новым Рэферэндурам атвецім!
Лепшы звярнуўся да гасьцей:
-- Лепш за ўсё шліфаваць душы рэферэндумамі. А што б весь мір патом ацэніл і прызнал савершэнства Кулі, пусць душы паслоў Запада, якія тут былі яшчэ пры першым Прэзідэнце станут міжнароднымі наблюдацелямі.
-- А гдзе мы іх памесцім? – Спытала ДуППа. -- І ці явяцца яны?
-- Явяцца. Яны так хадзелі свергнуць Первага Прэзідэнта, што явяцца с надзеяй.
А памесцім мы іх вон там…
Лепшы паказаў на будкі, што стаялі ўздоўж заходняй сьцяны. У такіх будках-пеналах раней сядзелі міліцыянты, што ахоўвалі амбасады. У будцы можна было толькі сядзець ці стаяць, і ніводнага крока не зробіш, бо вузкая. І сапраўды, па закліку Лепшага ў будках з'явіліся душы паслоў.
Душа амерыканскага пасла Спекхарда радасна казала:
«Советовал же послам, что надо быть осторожней и не допускать, чтобы Беларусь завладела сердцем. Потому что потом будет очень тяжело уезжать отсюда…”
ДуППа ўзбудзілася, абярнулася афіцэрам памежнікам і паляцела на шрубалёце ўздоўж будак, зазіраючы ў знаёмыя твары тых, ад якіх ён калісьці прымаў даверчыя граматы.
Твары пагардліва адварочваліся. Калі душы былі пасламі, яны мусілі дыпламатычна усьміхацца прэзэдэнту, казаць прыязныя словы. Зараз душы былі вольныя ад дыпламатычнага этыкету і дэманстравалі ДуППе сваю пагарду.
ДуППа прарочыла:
“А то, што на Западзе меня не любят, это дзело врэмени. Вы меня ешчо палюбице!”
На што дыпламатычныя душы зарагаталі так, што будкі затрэсліся.
Тады ДуППа злосна заклікала гаспадароў:
«Необходимо создать жесткий контрразведывательный режим пребывания иностранных дипломатов в стране и соблюдения ими белорусского законодательства – так, как от нас требуют на Западе и в других государствах. Активно документировать их противоправную деятельность, а ее предостаточно».
“Чаму не? – сказаў Лепшы і каля кожнай будкі паставілі афіцэра з нататнікам. А ДуППе далі пасаду наглядчыка за душамі паслоў. Шчаслівая ДуППа нецярпліва бегала ўздоўж будак, чакаючы прашэнняў аб рассяленьні, бо ў кожнай будцы знаходзілася па некалькі амбасадаравых душ: пад час кіраваньня Першага Прэзыдэнта яны мяняліся. Да таго ж звычайна пасольства Германіі і Польшчы ахоўвала адна будка, тое ж самае было і пры амбасадах ЗША і Расіі, Велікабрытаніі і Італіі. Вось і туліліся інтэрнацыянальныя пасольскія брыгады душаў у адной будцы, што было горш чым савецкім людзям у камуналцы. Душы сядзелі адзін у аднаго на каленях, на карку, а тое былі змушаны адзін аднаму ў душу залазіць і гэта пры іх традыцыях стаяць у чарзе на мятровай дыстанцыі!
Раптам за Заходняй сьцяной за кожнай будкай узьніклі афраамерыканцы ў вайсковай форме. Усе госьці ўточылі позіркі праз сьцяну на чорнаскурых, а ДуППа тлумачыла:
«Когда мы недавно в Бресте проводили семинар с руководящими кадрами, приехал руководитель национального заповедника «Беловежская пуща», которая находится на границе с Польшей, и попросил меня срочно приехать, поскольку есть проблема, связанная с безопасностью. Он излагает мне факты и показывает документы: негры на границе Польши и Беларуси, военные негры, американцы. Скажите, что они за сотни тысяч километров делают на польско–белорусской границе? Ясно что. Мы, конечно, на это реагируем и будем реагировать адекватно. Потом мне кладут на стол фотографии. Через каждые 25–30–50 километров установлены самые современные пункты слежения: вышка, высоко над деревьями, не скрывая притом, электронное оборудование, которое всю территорию Беларуси просматривает».
Лепшы, не звяртаючы ўвагу на ДуППу, паказваў дыктатарам бюлецень:
1. Мне назначаць начальнікав?
2. Ці хочаце, каб я назначал рукавадзіцелей?
3. Мне распрадзяляць дзеньгі бюджэта?
4. Ці хочаце, каб я сам даваў дзеньгі?
5. Нам нада больш дзяржаўных моў, ці толькі адна?
Вакол Кулі паставілі выбарчыя ўрны. Лепшы патлумачыў:
-- В Куле -- ізбірацельные ўчасткі. Можаце паехаць в глубінку, пасматрэць. Это будзет не проста паліцічэскій турызм. Куля, как і ствол дрэва -- з кольцэв -- мае два кальца. В первам -- душы Первага Прэзідэнта, в другім кольцэ -- мае душы. Вы сможеце заехаць на рэфэрэндур і к нему і ка мне. А пад падлогай з чэрапоў – Невіданнае міру гасударства Шклоўскага Ідала. Там душы памёрлых такжа будут рэферэндзіць… Туды -- на ліфце.
-- Я хачу ў Кулю! – азваўся Лявон.
Пра падзеі часоў Першага Прэзыдэнта ён ня шмат што ведаў. Яшчэ некалькі жвавых дыктатараў, якіх у свой час не прымалі ў сьвеце, пажадалі паехаць. Ім далі транспарт і ахову.
А Душа пасла Польшчы Марыуша Машкевіча высклізнула з будкі, уточылася ў пасольскую машыну і разам з кампаніяй шухнула ўглыбь Кулі.
Лявон ехаў і бачыў, што абапал дарогі нейкія людзі ў гальштуках касілі, а адзін, панурыўшыся, крочыў па дарозе.
Лявон прачытаў у газэце:
«Начальника Климовичского районного отдела статистки А.Марфеля выгнали с работы за то, что он не выполнил план по укосу травы. Руководитель вертикали Могилевской области взял обязательство лично накосить полторы тоны травостоя. Руководитель Климовичей В.Коновалов увеличил норму до 2-х тонн, обязав выполнить ее всю местную номенклатуру. А А.Марфель накосил на 50 кг меньше. За невыполнение плана начальника отдела статистики уволили, двери его кабинета опечатали, а у дверей «в целях предотвращения проникновения» поставили постового милиционера»
У Лідзе Лявон адразу пайшоў на выбарчы ўчастак. Там яго сустрэла мясцовая паэтка Ліля Сазанавец. Яна была назіральніцай на выбарчым участку. Са сьцяны за выбаршчыкамі назіраў партрэт Першага Прэзыдэнта. На сьцяне пад партрэтам вісела цытата Першага Прэзыдэнта, у якім назіральнікі, залічваліся ў тэрарысты. Кожнае гучнае слова на выбарчым участку ці пратэст супраць фальсіфікацыі ацэньваўся як тэрарыстычны стрэл у членаў камісіі і назіральнікаў за што маглі арыштаваць. Таму Ліля вачыма паказала на бабульку. Тая падышла з бюлетэнем да урны і пачала вагацца: укінуць ці не.
Па радыё загучала прамова Першага Прэзыдэнта і ўсе застылі, дэманструючы ўважлівае слуханьне:
«Хотят хлеба дешевенького поесть, молочных продуктов, мяса, колбасы. Так помогай, чтобы было дешевле! Чтоб у меня была информация, кто и какое участие из богатых людей принял в поддержке сельского хозяйства…Пожертвование со стороны всех, кто сегодня ходит, ползает, ездит на иномарках по стране».
Прамова скончылася, і міліцыянт кінуўся дапамагаць бабульцы. Ён працянуў руку і са словамі “давайце ўкіну” ўзяў бюлетэнь за край. Бабуля ўчапілася за бюлетэнь, жах пырснуў з яе вачэй, а за ім сьлёзы. Кожны цягнуў да сябе, і ўрэшце кавалак бюлетэня адарваўся і апынуўся ў руцэ ў міліцыянта. Бабуля са словамі “Усё роўна вы яго змарнуеце!” хуценька скамячыла бюлетэнь, запхнула яго ў рот, пражавала і праглынула. Потым падбегла да Прэзыдэнскага партрэта, цмокнула яго ў ружовую шчаку і, праменячы тварам шчасьце, хуценька патупала дробненькімі крокамі да выхаду. Члены выбарчай камісіі і міліцыянты аслупянелі.
Лявон спачатку падумаў, што трапіў у чарговы Лепшы сон. Нават ушчыкнуў сябе. Лявону патлумачылі, што гэта - не сон, у нас за дзень шмат такіх было. Кажуць хуткая дапамога не пасьпявае іх забіраць. Лепшыя бюлетэні застраваюць ў страўніках, і прыходзіцца страўнікі чысьціць. Адна пенсіянерка прыйшла галасаваць за сябе, суседа і суседку дык так наглыталась бюлетэняў за прэзыдэнта, што давялося разразаць жывот…
Покуль Лявон ехаў назад, чытаў у «Камсамольскай праўдзе»:
“В день референдума в нашем районе тем, кто голосовал за Союз, давали без талонов одну бутылку вина и четыре пива. Наш батька рассердился, что голосовал за себя и моего старшего брата Сашку, но вина за Сашку не дали.”
Выехаўшы з Кулі, Лявон абагнаў пасла Польшчы, які крочыў пешкі. Лявон падсадзіў амбасадара. Той быў настолькі стомлены, што не мог гаварыць і толькі працягнуў Лявону газету:
“Польскому послу в Минске М.Машкевичу не везет. Сначала он узнал, что до 1-го июля посольство должно освободить занимаемое здание. А ночью 18 апреля от гостинницы Турист в Гомеле угнали посольскую машину, на которой он приехал. Это первый случай в Беларуси кражи машины польского дипломата”
Яны разам пад'ехалі да мітынга каля рэактара. На ім пасярэдзіне группы дыктатараў на ўзгорку з кулявой саломы стаяла ДуППа і казала:
«На вопрос – Выступаете ли Вы за то, чтобы руководители местных органов исполнительной власти избирались непосредственно жителями соответствующей административно-территориальной единицы?»
Только 28,14% проголосовали ЗА, а ПРОТИВ – 63,92%.
«На вопрос оппозиции – Согласны ли Вы, что финансирование всех ветвей власти должно осуществляться гласно и только из государственного бюджета?
Народ поддержал Президента и 65,85% проголосовало против и только 32,18% за гласность бюджета».
“Это то великое изменение в будущем, которое произошло в нашей стране, когда из политиканства, когда из митингующей Беларуси мы стали цивилизованным обществом”. "Сегодня именно в Беларуси положено начало самому демократическому процессу в мире..."
Дыктатары разам пачалі рагатаць:
-- Што гэта за працэнты! Такіе лічбы толькі ў еўрапейскіх дэмакратаў.
ДуППа патлумачыла:
-- Я ў Кран-Мантана всем сказаў: “Согласен хоть завтра провести досрочные выборы, хотя вы толкаете меня на нарушение Конституции. Но если побеждаю на них с процентом не ниже 90%, Беларусь становится членом Европарламента и Евросоюза”
Так вот, госці дарагія, если вы меня здзелаеце членам евраструктур, дам вам все 100%.
Госьці з пагардай паглядзелі на Лепшага і адказалі:
-- А мы ніколі ні ў кога не прасілі, а ўсё самі заваёўвалі!
З Кулі высунуліся апазіцыйныя саломіны, і з іх загучала:
-- Нелігіцімна! Фальсіфікацыя! Людзі не дурні, каб так галасаваць! Патрабуем пералічыць бюлецені! Доказы на стол!
-- ДуППа парыравала:
-- Как жа далекі ані ат народа! Не знаюць патрэбнасьцей. Да маі людзі зъелі все бюлецені… І ешчо просяць! Такой вот паліцічэскій голад! Будзем яшчо і яшчо правадзіць рэферендуры, штоб досыта накарміць народ.
А прэзыдэнскія спецслужбы кінуліся граблямі габляваць бакі Кулі, згінаючы простых, вычэсваючы нягнуткіх. Але на месцы выдраных паўставалі новыя. Лепшы вырваў у афіцэра граблі і рупліва апрацаваў Кулю, як у юнацтве стог сена на лузе.
БІТВА ЗА АДКРЫТЫЯ ТВАРЫ (НОЎ МАСКІ-ШОУ)
Але Куля не супакоілася. З яе бакоў паўсталі ў масках зусім зялёныя сьцяблінкі -- моладзь. Некаторыя закрылі твар чорнай хусткай. Некалькі хлопцаў мелі маску тварам на Лепшага але даволі сьмешную. Шмат хто з моладзі трымаў нацыянальны сьцяг.
Найбясьпечны тлумачыў на вуха Лепшаму:
-- Под маскай у рот можна ўкласці трубку, у яе -- атручаную стралу.
ДуППа параіла:
-- Прыменіце мой дзекрэт №11:
1.3 сходы мітынгі, вулічныя шэсці, дэманстрацыі і пікетаванне, удзельнікі якіх… скрываюць свае твары пад маскамі, павінны быць спынены.
Лепшыя ўзрадваўся, падпісаў яго, слугі выдзернулі з Кулі саломіны з маскамі на тварах.
Галоўны рэдактар Кнігі «Аб Найцяжэйшых бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях» Залівалін упісваў чарговую главу пра тое, як Лепшы дамогся, што яго грамадзяне набылі Найадкрыцейшыя твары за ўсю гісторыю чалавецтва.
Гіканьне адарвала Лявона ад сканера і прыцягнула ўвагу гасьцей. Лепшы скокнуў з рэактара на вяршыню Кулі і на срацы сьлізгануў долу. Лявон зьдзіўлена глядзеў на твар Лепшага, які зіхацеў хлапчуковым захапленьнем вясковага рупліўца на стагаваньні, калі ўсё сена складзена і можна на імгненьні пазбавіцца цяжару, пастыпаць волі, сьлізгаючы па баках кулі.
Стаўшы на ногі, Лепшы мовіў:
“Катанне на лыжах з гор – наш любімы від спорта і мы его далжны развіваць, іспользуя все высоты!” І эту такжа…
Лепшы запрашальна махаў рукой гасьцям, але з Кулі зноў высунуліся саломіны так, што яе бакі сталі падобнымі да драчкі. І тыя, хто зьбіраўся скокнуць, спыніліся. А ДуППа параіла:
“Апрэдзеліце, гдзе далжны збірацца людзі на міцінгі, асобенна апазіціанеры і прочэе атрэбье!”
І апазіцыянерам адвялі месца для мітынгаў на дне Кулі, дзе была багна, каб не выторкваліся.
Ды яшчэ зацуглялі Лепшым Указам:
УКАЗ АБ САМАФІНАНСАВАНЬНІ АПАЗЫЦЫІ
- Для дземанстральшчыкав і міцінгуйшчыкав ввесці арэндную плату за сціранне тратуарав.
- Ввесці плату за арэнду воздуха на міцінгах і шэсцях.
- Сняць са всех міцінгуюшчых атпечаткі ног, языков, зубов і сфатаграфаваць
атраження взглядав.
Адразу пасля кропкі Найбяспечны даў гістарычныя нажніцы Саламонавым фалітэям і халітэям ды прэзыдэнтавым падстрыгальшчыкам. Тыя выстрыглі ўсе душы, што тырчэлі саломінамі на баках Кулі ад вяршыні да паркету з чэрапоў, унутры і зьнізу. Па баках кулі больш ніхто не тырчэў.
Лепшыя сацыёлагі прабегліся паміж саломінаў, замерылі дыктатаравы рэйтынгі і адпаведна месцам с самым высокім рэйтынгам таго ці іншага дыктара ўторкнулі ў душы сьцяжкі з іх выяваю. Бакі Кулі нагадвалі схіл гары для спаборніцтваў па слаламу.
Найлепшая ахова працавала ўнутры Кулі.
У Кулі ўтварыліся тунелі, па баках -- траншэі, што па крывой апярэзалі Кулю, яшчэ выразалі прыступкі, каб заходзіць на вяршыню.
ДуППа зачытала загаловак з газеты «Советская Белоруссия» за 09.01.2003 «ДУША ОБЯЗАНА ТРУДИТЬСЯ!». Душы не варушыліся і нават не вохкалі.
Лявон чакаў, што беларускія душы пасля такой апрацоўкі паўстануць. Але яны ляжалі нерухома і бязгучна. Лявон схапіў са стала салонку і пасыпаў соль на бок Кулі туды, дзе былі павыразаны траншэі. «Няўжо страцілі ўсялякую адчувальнасьць?» – мармытаў ён сабе пад нос, а ў голас заклікаў гаспадароў:
-- Усю трэба пасыпаць! каб на сьнежную гару стала падобнай і склізкай… І гасьцям паказаць, што гаспадары багатыя!
Лепшы падазрона паглядзеў на Лявона, узгадаў расказ пра дзівацтва Пане Каханку, які летам сольлю пасыпаў свой двор, і запярэчыў:
-- Часу няма! Хваціт, што мы першымі ў свеце стварылі Найлепшую атракцыон для властных душ!
Трэба прасаваць народ! Так каб мову адняло… Выціснуць мову з іх душ нашым палітычным весам! І пусць яны ў Кулі будуць побач, але не разам…
З гэтымі словамі Лепшы намерыўся скокнуць на Кулявы бок, але перад ім паўстала ДуППа:
-- А мне дзе ехаць?
Лепшы запытальна зірнуў на кіраўніка сацыёлагаў. Той развёў рукамі:
-- Няма рэйтынгу! Дзе ні дзе штрых-пункцірам па аднаму працэнту…
-- Ну так і правядзіце яму пункціры! Хай над пустым месцам пралятае…
І з гэтымі словамі Лепшы скочыў на бок Кулі. За ім скочылі госьці і на азадках слізганулі долу. Бакі Кулі прагіналіся і выпіналіся, як быццам Куля дыхала.
Лявон дзівіўся твару Лепшага, які ўлукоткі імчаў долу. То быў твар чалавека, якога спакусіла воля і абцяжарвае толькі мара аб большай свабодзе.
Калі ўсе зьехалі долу, ДуППа ўсё яшчэ вагалася на вяршыне і такім чынам сталася цэнтрам увагі. Усе заклікалі ДуППу зьехаць. І тая рушыла ўздоўж пункціра. На першым пустым месцы яна не паляцела, як раіў Лепшы і перад ДуППай выпер каровін рог. ДуППа пасьпела аб'ехаць. І на другім пустым – выпер рог і ДуППа заклала круты віраж, бо хуткасьць павялічылася. Так яна імчала долу з шоргатам, улукоткі паміж каровіных рагоў с кленічамі:
"И если у кого-то спесь, извините меня, как в народе говорят, роги начали вырастать или рога, как тут лучше сказать, наверно, роги, потому что рога в другом смысле говорят. Ну, так их надо сбивать, пока не поздно».
Захапіўшыся прамовай, ДуППа наехала на чарговы рог і паляцела, куляючыся ў паветры
Госьці рагаталі. Лідэры апазыці зайздросьцілі супольнаму пратэсту калгасных кароў.
ПЕРАМОГА НАД НЕБЯСПЕКАЙ ЖАНОЧЫХ РУК
А Кашчавая выказала незадавальненьне:
-- Ці будзе плён ад вашага гойсаньня? Як дойдзе ціск да глыбіні беларускай душы? Вы ж сракамі быццам жаноцкімі рукамі іх лашчыце…
Раззлаваная ДуППа адказала за ўсіх:
-- Давядзем! Унутры ўсіх нязгодных дручкамі апрацуем.
Лявон па сканеру сачыў за тым, што адбываецца ў Кулі:
“После санкционированного митинга колонна молодых людей двинулась в сторону российского посольства. Я обрадовалась, встретив своего папу: он, кинодокументалист, со своей съемочной группой тоже отправился в сторону посольства.
…ОМОН начал наступать, а демонстранты побежали по улице прочь, мы с отцом побежали вместе с ними – правда не в колонне, а сбоку, среди журналистов. Спустя несколько минут я обернулась и увидела, что мой отец уже лежит на земле, а несколько человек с дубинками избивают его со спокойной уверенностью подонков. Я побежала назад, к нему, с криками: “Не бейте папу!” Подбежав, первым же ударом я была свалена на землю. За нас вступился журналист, депутат, коммунист Валерий Щукин и нас оставили на земле, обратив всю мощь дубинок и кованых сапог против Щукина.
Мы с отцом подняли с земли Щукина, но омоновцы возвратились вновь и начали нас избивать. Папа пытался закрыть меня своим телом. Когда он упал сверху, я чувствовала, как он вздрагивает под ударами. Лежа на земле, я истошно орала: “Только не бейте папу, лучше бейте меня!”
…Какой-то милиционер выволок меня, схватив за волосы, из этого мессива и протащил “сквозь строй”. Оказалось колонна омоновцев наблюдала за происходящим с большим любопытством. Каждый считал своим долгом ударить меня дубинкой или кулаком со словами: “Ну что, сука, поошивалась среди демонстрантов? Теперь наша очередь!” Потом меня затолкали в “воронок я не знала, что мой отец – рядом, валяется без сознания на полу. Оказывается, его били лицом о дно “воронка” до тех пор, пока он не потерял сознание. Когда он затих, сверху бросили моего коллегу с Радио 101,2 Владю Давыдовского, а на него Валерия Щукина. Во дворе отделения милиции, когда нас вытолкали из машины, я увидела, наконец, отца – лицо его было залито кровью. Он только что пришел в сознание, а Щукин, наоборот, начал терять сознание. Должно быть со стороны мы все смотрелись прекомично -- поддерживающие друг друга бородатый Щукин, мой окровавленный отец и я, грязная и отупевшая”
…Папа провел в больнице две недели. Диагноз: рваные раны лица, черепно-мозговая травма, многочисленные ушибы и отбитые почки. В это время я успела отнести заявление в прокуратуру.
…Папа попал в больницу еще раз. Черепно-мозговая травма для 58 летнего человека, к сожалению, не проходит бесследно.
У Кнізе «Аб Найцяжэйшых бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях» з'явіўся адбітак паэтычнай душы Аляксандра Фядуты:
Лукашенко с гением природнымСканер працягваў працаваць:
«И тогда я пришла в прокуратуру. Следователь напечатал мне: “Уголовное дело прекратить за отсутствием состава преступления”. Я отказывалась верить. “И это все?” – спросила я. “Все”, -- ответил следователь. Я вспомнила лицо отца со шрамом, который останется навсегда. Порыв был совершенно спонтанным – я подошла и ударила следователя по лицу. Проще говоря дала пощечину.
По его рапорту против меня возбудили уголовное дело. Статья 189, ч.2 – “насилие по отношению к должностному лицу в связи с выполнением им служебного долга”.
Гэтую інфармацыю адначасна з Лявонам аналізавала і Найлепшая ахова. Яны ўвялі правілы, па якіх любая жанчына, якая набліжалась да прэзыдэнта, мусіла паведаміць пра тое праўша яна ці леўша. На прыёме прэзыдэнта каля жанчын, што набліжаліся да яго, мусіў быць ахоўнік і пільна сачыць за іх рукамі. Жанчын папярэджвалі, што рукі нельга ўздымаць і калі раптам нейкая ў парыве варушыла рукой, ахоўнік імгненна дакранаўся да яе электрашокерам і жаноцкая рука застывала. Бывала, што жанчына месяц хадзіла з паралізаванай рукой.
ПЕРАМОГА НАД СЬПЕВАКАМІ
У Куле, якую прасавалі сракамі дыктатары, душы ляжалі без рук, без ног і без іншых выступаў, а ахова тым не меньш хвалявался больш звычайнага. Бо ніхто не ведаў чаго можна чакаць ад душ, ператвораных у салому. З якога месца ў яе што вылязе, што загучыць.
Зьехаўшы долу, Лепшы імкліва ўзьляцеў на рэактар і зноў зьехаў:
Калі чарговы раз Лепшы ўлукоткі ляцеў долу. З Кулі моцны голас праспяваў арыю Мефістофеля з оперы Фаўст Гёте:
“Я цар мышэй і пацукоў, мух, вошай, жаб і павукоў…”
Магутны голас выклікаў трымценьне Кулі і падкінуў з яе бакоў дыктатаравы душы, як пушынкі з дзьмухаўца. Душы гасьцей раскрылі парасоны страху і на іх, як на парашутах, селі долу на чэрапы.
Лукапшык напалохаўся больш за ўсіх, падскочыў да Лепшага:
-- Гэта я -- цар пацукоў! А гэта хто такі пнецца? Ды яшчэ з Кулі?!
І Душа Пуціна, спытала Лепшага:
-- Вы продумали нашу безопасность? Если они вместе запоют «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»? Вибрация, резонанс и нерусский язык в нашем Союзе – опасны.
Кулю может развалить и мы с вершины абвалимся к черепам…
-- Не запяюць! – уточылася ДуППа. – Я яму глотку заткнуў.
“Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, саліст опернага тэатра В. І. Скарабагатаў 17 лістапада 1996 года пад час правядзення дэманстрацыі разам з Каржанеўскай Г. Б. і Неўдахам У. на тралейбусе вяртаўся з касцёла св. Сымона і Алены і з прычыны спынення тралейбуснага руху выпадкова апынуўся паміж кардонамі міліцыі каля паштамта. Гаварылі па-беларуску. Пасля разблакіроўкі кардона быў спынены чатырма людзьмі ў цывільным. Імі былі запатрабаваны дакументы, Скарабагатаву заламалі руку і запхнулі ва УАЗік. У савецкім РАУС складзены пратакол, дзе запісана, што Скарабагатаў “нецэнзурна выражаўся ў адносінах да прэзідэнта, агітаваў натоўп да непадпарадкавання”. У якасці тлумачэння оперны спявак мусіў напісаць, што ўжо 30 год “не выражаецца” і ўвогуле на вуліцах гучна не размаўляе, бо беражэ голас”.
А Лепшыя ахоўнікі думалі над тым, чаму людзі імкнуцца сьпяваць на вуліцы, асабліва апазіцыянеры на мітынгах, і тым самым парушаюць парадак на зямлі. Бо па заведзенаму Богам парадку на зямлі сьпяваць дадзена толькі птушкам. А калі ў Кулі сьпявалі бязгучна, калі проста душа сьпявала, тады яе бакі дыхалі, на іх узьнікалі гарбы, і госьці, сьлізгаючы па Кулі, падскоквалі і біліся азадкамі.
Дарадцы зрабілі выснову, што ў дзяржаве няма ідэалогіі, таму і сьпяваюць.
Лепшы хуценька правёў з падначаленымі нараду па выпрацоўцы дзяржаўнай ідэалёгіі.
Душа Першага Прэзыдэнта таксама падтрымала Лепшага:
«…Пасматрыце што сдзелала гасударственная идзеалогія. «мы зашчышчаем сваю землю, мы акупантам не сдадзімся, мы зашчыцім нашага Садама!».
-- Правільна! – Закрычаў Лепшы. – Нада так арганізаваць ідзеалогію, штобы весь народ стрэмілся зашчыціць сваего Прэзідэнта! Штоб мая Куля хацела завернуць-спратаць меня ат врагов…
А для этага нада упразніць все незавісімые обшчэства і саздаць Лепшыя арганізацыі:
УКАЗ О СОЗДАНИИ ЛЕПШАГА ГРАЖДАНСКАГА ОБШЧЭСТВА
Запраціць апазіцыю і гражданское обшчаство в відзе парцій, свабодных прафсаюзав і другіх незалежных арганізацый.
Саздать:
Гасударственные Общества Поддержки Президента -- ГОПП- компании.
Лявон імгненна прапанаваў свой праэкт.
ПРОЕКТ СТЕНЫ АБСОЛЮТНОЙ ДЕМОКРАТИИ
1.Гум. Общество Поддержки Государственной Абсолютной Верности
Государственной Абсолютной Веры (ГОП ГАВ-ГАВ).
2.Гос.Гум. Общество Поддержки Президента Срочным Активным Смыканием
Откровенных Мозгов (Гос. ГОП-П СА СмыкОМ).
3.Гум. Общество Пособничества Гос. Администрации (ГОП-ГАд).
4.Гос.Гум. Общество Подачи Вопросов-Жалоб-Обращений-Прошений-Унижений (Гос.ГОП-В-ЖОПУ).
5.Гос.Гум. Общество Поддержки Президентского Царствования с Царскими
Полномочиями (Гос.ГОП-П Ца-ЦаП).
6. Гос.Гум.Общество Поддержки Лукавых Яиц (Гос.ГОП-ЛЯ-ЛЯ).
7. Гос.Общество Всенародного Недоверия Оппозиции (ГОВНО).
Главным Государственным Органом Всенародного Недоверия Оппозиции Мира считать Управление ГОВНОМ при Президенте.
Всем гражданам республики от младенцев до покойников, обязательно добровольно состоять в одном из Государственных Обществ Поддержки Найлепшего Президента.
ПЕРАМОГА НАД ЖУРНАЛІСТАМІ
Пасля агалошваньня праекта ля Кулі зьявіліся журналісты. Адкуль яны браліся, як траплялі ў ЧаС ніхто не мог зразумець. “Быццам прусакі” – сказаў Лепшы і загадаў Найбяспечнаму: “Снімаць далжны толькі нашы людзі. Врагі снімут не ту карцінку …»
Унутр Кулі ўточылася ДуППа, і адтуль пачулася нейкае шабуршэнне. Лявонаў сканер паказаў:
“26 июля 1997 года КГБ Беларуси задержало съемочную группу ОРТ П.Шеремета, Д.Завадского, Я.Овчинникова за якобы незаконное пересечение границы с Литвой. С 7-го по 8 октября П.Шеремет освобожден из гродненской тюрьмы и доставлен под стражей домой в наручниках…
В качестве эксперта приглашена глухонемая женщина, которая, просмотрев видеозапись по губам Шеремета “определила”, что он говорил во время своего репортажа с белорусско-литовской границы”.
А з Кулі высунуліся саломіны, ганьбячы ўціск прэсы.
«Нада Кулю апісаць с лучшых старон!» – загадаў Лепшы.
Уточылася ДуППа:
“Журналистика, может быть, самая государственная профессия, а журналисты – самые государственные люди… Журналистская армия многослойна”.
З Кулі выляцелі вялізарныя крумкачы. Наперадзе зграі ляцела крумкачыха -- Чайка. З рота крумкачоў пасыпалася тое, што ў добрай птушкі вылятае з-пад хваста.
Гасьцям выдалі парасоны. А на галовы высунуўшыхся саломін ліўся бруд і застываў, і хутка яны нагадвалі пачвар з жудаснымі выразамі твараў.
Лепшы тлумачыў гасьцям:
-- Эціх крумкачов вывелі маі ідзеалагічэскіе селекцыянеры-дрэсіровшчыкі палковнікі. Кампарція вывела савецкій народ і ідзеолагав, а це із народа вывелі крумкачов. Дземакраты ўсе інкубатары па выведзенню крумкачов разбурылі і нам прышлося іх строіць занава. Эціх крумкачов мы кланіравалі от астаткав савецкіх особей, падсажывая каждаму ген «внутренній редактар».
ДуППа груганом узьвілася над крумкачамі, павялічылася да памераў столі, асланіўшы сваімі крыламі і крумкачоў і Кулю, і гучна заявіла:
"С сегодняшнего дня воздействовать на СМИ, а также вмешиваться в их работу мы будем весьма активно. Я пришел как минимум на 10 лет и журналистам к этому надо готовиться".
Крумкачы руплівей сыпалі ўніз, а ДуППа павучала:
“Свобода печати – это не вседозволенность – это “внутренний редактор” И не надо спешить изгонять из себя такого редактора – пусть послужит он общему делу”.
З Кулі паміж саломы цікавалі вочы студэнтаў факультэта журналістыкі разам з вачыма выкладчыкаў, і ДуППа ім крыкнула:
“Принято решение о предоставлении отдельного здания для журфака рядом с резиденцией президента. Будете дышать тем же, чем я”.
Але як ні тужыліся крумкачы, саломіны не зьнікалі.
ДуППава ПЕРАМОГА НАДВОР'ЕМ НАД АПАЗЫЦЫЯЙ
Дыктатары пакепліва пазіралі на Лепшага, той, ад ганьбы не ведаў што рабіць, куды вочы падзець і ськіраваў позірк у столь, а вусны малілі: «Божа! Дапамажы!»
З пад столі ДуППа сыпанула ўлёткі:
Дэкрэт № 11
1.2 рашэнне кіраўніка мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб дазволе ці забароне правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця… прымаюцца з улікам… умоў надвор'я…
Лепшыя спецслужбы ўцягнулі апазіцыйныя саломіны ўглыбь у машыны і патурылі іх пад надзейны дах турмы, каб не сапсавалася здароўе нацыі. Па баках Кулі больш ніхто не тырчэў.
Палкоўнік Залівалін з рэзэрву запісаў у Кнігу «Аб Найцяжэйшых бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях», што Лепшы дасягнуў Найгарманічнейшых адносінаў з апазіцыяй. Ён так клапаціўся пра здароўе яе сяброў, што спэцыяльным дэкрэтам загадаў кіраўнікам гарадоў дазваляць апазіцыянерам шэсці і мітынгі, у выпадку калі можа быць навальніца, толькі выдаўшы ім парасоны і персанальныя громаадводы. А калі іх няма, тады, клапоцячыся пра здароўе апазіцыянераў, выхад на вуліцу -- не дазваляць. Узімку чыноўнікі мусілі выдаваць апазіцыянерам на мітынгі валёнкі, футры і кучомкі. Пры іх адсутнасці кіраўнікі мусілі людзей на вуліцы катэгарычна не пускаць. Сонца ж пасля Чарнабыльскай катастрофы ўвогулле лічылася самым небяспечным фактарам радыацыйнага ўздзеяння. Пад час яго ззяння апазыцыянеры мусілі сядзець дома, каб залішне не апраменіцца.
ПЕРАМОГА КУЛІ І ДУППЫ НАД ДУШОЙ ПУЦІНА, ЗЬМЕЯ ГАРЫНЫЧА І ПІВАМ БАЛЦІКА
Лепшы прачытаў запіс у Кнізе і творчае ўладарнае натхненьне прыўзьняло яго над Куляй. Прага да авалоданьня вяршыняй Краіны Вялікай Мудрасьці прарэзала яму на сьпіне крылы і ён ўсклікнуў:
-- Ляцім! – Пасля чаго скочыў на бок сваёй Кулі.
Дыктатары сьлізгалі з Кулі хто на пузе, хто на срацы, а хто на сьпіне. Той хто хацеў пад час спуску адчуць азадкам пяшчоту языкоў, ехаў уздоўж сьцяжкоў свайго самага высокага рэйтынга.
Пры гэтым стаяў візгат і рогат як на дзіцячых атракцыёнах. Старыя, вядома, -- як дзеці, а састарэлыя дыктатары паводзілі сябе, што немаўляты.
Лепшы радаваўся і аж уздрыгваў ад асалоды, успрымаючы кожнае прасаваньне дыктатарскімі сракамі яго Кулі, як пагладжаваньне сваёй скуры. Ён, як і шмат якія душы ў Кулі з асалодай успрымаў, сьлізганьне дыктатаравых срак, бачучы, як нараджаецца новая супольная беларуская душа.
А вось сэрца ДуППы трывожна білася, бо бачыла, што Душа Пуціна ніводнага разу не сьлізганула з Кулі, хаця Пуцін лічыўся добрым слаламістам. Яго Душа стаяла побач з Душой Буша і яны нешта абмяркоўвалі. Па ўрыўках сказаў можна было зразумець, што яны раяцца каго зрабіць прэзыдэнтам Кулі.
ДуППа падыйшла да прэзыдэнтаў, Душа Пуціна зморшчылася і паспрабавала перахапіць рэй:
-- Как это Вам в голову пришло такое чудесное, по-сути русское развлечение?!
ДуППа адказала:
-- Эта наша старынная княская традзыцыя – пракаціцца па душах. Вашы прэдкі
перанялі её у нас і пачалі катацца з гор на сраках, потым на скурах, а затым на санках.
-- А откуда такой профессионализм выглаживания поверхности?
ДуППа зарагатала, а потым патлумачыла:
-- Меня в дзецтве ўчылі на столяра. Дадут постругать рубанкам даску, патом масцера правярают: пасадзят голым задам на эту даску і цянут па ней за рукі. Плоха пастругал -- заноза в зад! Я сталяром не стал – сначала раны не зажывалі, а патом врачы сказалі, что у меня будет деревянный зад. С цех пор всё што тарчыць я прыглажваю…
ДуППа спытала Душу Пуціна і Душу Буша:
-- Чаму не катаецесь? Какой рускій і амерыканец не любіць быстрой езды?! Што та не то?
Душа Буша адказала:
-- Я люблю катацца на самалёце і на лошадзі. У меня Душа кавбоя.
Побач стаяў тэлеэкран, які трансляваў падзеі ўнутры Кулі.
Толькі Душа Пуціна адкрыла рот, каб адказаць як на экране зьявіўся дэпутат беларускага парламента Касьцян з кленічамі:
«Путин выполняет волю Буша. Вот и все. Другого здесь… Другой оценки здесь быть не может. Но он не выполняет здесь волю русского народа, ну … тогда я не знаю. Президент страны какой он есть, и какой страны он сибирается быть президентом?»
Душа Пуціна даслухала і адказала:
-- Название горки уж очень символическое. Как бы с нее действительно пуля не вылетела… У ваших «тутэйшых» древняя традиция в руских властителей стрелять, да на наш престол сигать…
Да и горка ваша или, как вы говорите “куля”, маловата. С нее только начинающим политикам кататься…
ДуППа натхнілася:
-- Так давайце зробім Саюз вашай Мудрасці с нашай Цярплівасьцю -- Куляй. Мудра паляцім! Трапна пацэлім! Славна пакатаемся! Паочарадзі пакіруем … Все прэзідзенты завідаваць нам будуць! Куды хочаш трапім і ў каго хочаш!
-- Вот-вот, уважаемый, я об этом сейчас и думаю…
-- А што тут думаць?! Нашу маленькую наверх на вашу поставім і с вецерком!
Душа Пуціна не адказала і спытала Лепшага:
-- А Вы почему сейчас не катаетесь вместе со всеми? И лицо нерадостное?
Лепшы адказаў:
-- Для меня прэсаваць задам беларускую Кулю -- эта проста работа. Каждадневная руціна. Надаела!
Вот с расійскай Кулі з’ехаць хаця б разок!
Уточылася ДуППа:
"Белоруссия для меня -- пройденный этап!”.
Душа Пуціна спахмурнела:
-- Вы уже раньше, кажется, пробовали – по российским регионам проехать. Но уж слишком прямолинейно. Вы, уважаемый, сначала выучите правила катания по наши стране, затем пройдите медосмотр а потом примеривайтесь… У нас слишком много зигзагов, поворотов и виражей. А задницу надо иметь такую, какая у вас была, когда вас по доске таскали -- закаленную не только к занозам, но и к морозам. А вашу небось уже зализали…
А на счет объединения, чтобы вашу на нашу сверху поставить… Не выйдет. Россияне никогда не согласятся, чтобы кто-то сверху был. Вот если нашу на вашу…
ДуППа мухай села на нос Душы Пуціна і, гледзячы ў вочы, мовіла:
-- Зра не саглашаецесь, што б мы былі сверху!
«Белорусы, русские для меня – это люди абсолютно похожие, это просто неразличимые, наверное, даже на генном уровне существа».
«Белорусы – это те же руские со знаком качества!»
Душа Пуціна шлёпнула сябе па носе ДуППа пасьпела зьляцець, а Налепшы адказаў Пуціну:
-- Еслі Вашу паставіць на нашу, то Вы перакуліцесь і разваліцесь…!
Душа Пуціна пільна зірнула на ДуППу і сталёвым голасам мовіла:
-- Можно и прокатиться, но если Кулю подготовить…
-- Згодны! – Адказалі гаспадары – Вам так панравіцца катацца, што будзеце всю жызь гойсаць!
-- Только сначала пусть мои товарищи проверят Кулю?
-- Хоць сто раз! – Згадзіліся гаспадары.
-- И если что не так, пусть подправят?
-- Хай габлююць! Вы ж пачотны госць! – Радушна згадзіліся гаспадары.
Душа Пуціна прадставіла сваіх таварышаў:
-- Змей Горыныч! Из русских народных сказок. С детства готовит мозги белорусских детей к испытаниям и трудностям жизни.
-- Гад, па-нашаму, уточыў Лявон. А гаспадары загаманілі:
-- Ізьвініце забыліся! Савсем забылі запрасіць яго для апрацоўкі душ. Харашо, што мудры Владімір Владіміровіч вспомніл.
Душа Пуцін мовіла:
Змей Гарыныч и взрослых очень любит воспитывать. Он – волшебник и превращается до неузнаваемости...
Над беларускім ЧаСам загучэў сьвіст і праз столь у ЧаС уточыўся шматгаловы Гад памерам з бамбардзіроўшчык, колеру металік і безьліччу галоў. На яго сьпіне тырчэла батарэя вялізных балонаў.
Ён завіс над Куляй з беларускіх душаў, абнюхаў і агледзеў яе.
Потым Гад лёг на чэрапы і паспрабаваў зазірнуць пад Кулю.
Ён пакруціў галовамі ва ўсе бакі і стала бачна, што ягоны позірк… кульгае! Правае вока кожнай галавы глядзела тэлекамерай, а левае -- паказвала тэлеэкран.
Гад загадаў: “А ну ка, Куля беларуская, пляшы впрысядку!”
У яго лапах зьявілася балалайка, кіпцюры тургалі струны і сам Гад у такт брэньку-дрэньку прысядаў, выкідваючы лапы наперад. Куля зьнерухомела.
Гад рыкнуў: “А ну, Куля беларуская, пой!”
І Зьмій голасам Бабкінай зацягнуў: “Валенкі, валенкі не прашиты стареньки. Нечем валенки прошить. Лучше валенки пропить…»
З Кулі адгукнуліся некалькіх асіплых галасоў: «Піць-піць…»
Гад шыямі апярэзаў Кулю і яго вочы з тэлекамерамі павылазілі з галоў і ўточыліся ўглыбіню Кулі. І насы падоўжыліся і ўточыліся ў Кулю.
Гад адскочыў ад Кулі з прыкрасьцю і рыкнуў:
-- Там русский дух… исчез! Там Русью… и не пахнет!
-- Проехать по ней можно? – Спытала Душа Пуціна.
-- Нельзя. Душы не связаны. Куля – рыхлая и можно провалиться.
Душа Пуціна зьвярнулася да гаспадароў:
-- Можна мы душы свяжем?
-- Сначала пакажыце как!
Душа Пуціна кіўнула Гаду і той імгненна апярэзаў Кулю стужкамі скоча з выяваю расейская рубля. Рублёвы скоч сьціснуў Кулю і абярнуў яе… у каня з прэзыдэнтавай постацьцю на сьпіне. Гад накінуў на каня і постаць аброць з рублёвага скоча і лейцы ўточыліся ў левую руку Душы Пуціна, а ў правай узьнікла пуга, сьплеценая з рублёў.
Гаспадары разьзявілі рты і тут жа запярэчылі:
-- Нашы душы не прымуць коневы лёс, рублёвую аброць і ня сьцерпяць панукання з крамля. Абярнуцца драпежнікамі і птушкамі, парвуць стужкі і зьбягуць-зьлятуць усёй Куляй на Захад.
Трэба прыкарміць нашы душы мільярдамі даляраў, каб яны пагадзіліся на коневы лёс і рублёвую аброць.
Даеце?
Пуцін адмовіўся плаціць за валоданьне Куляй. Стужкі і аброць зьніклі. Конь з кулявой саломы стаў Куляй.
Гад зноў прысмактаўся да Кулі і мармытаў:
“Працавітасьць- бязьмежная, цяглавітасьць-жывёльная, упартасьць-бычыная. Такие работники нам нужны!
Только их душы холоднее арктических льдов. Кататься опасно, могут заморозить”.
Душа Пуціна загадала Гаду:
-- Попробуй приручить.
Душа Пуціна спытала гаспадароў:
-- Разрешите подогреть ваши души?
-- Ах конечно! Как это мы сами забыли?!
Зьмей падключыў балоны на сваёй сьпіне да Кулі і ў кожнай саломіне загарэўся агенчык.
-- Это наш газ по братским ценам! – Мовіла Душа Пуціна.
Душы ў Кулі і госьці сагрэліся, разамлелі і павясялелі.
У вачах Змей Гарыныча запаліліся тэлеэкраны. Вочы павылазілі і ўточыліся ў Кулю, прыліплі да ейных бакоў. З аднаго экрана ў душы папёрла расейская папса. На яе чале крочылі ў абдымку Пугачова з Кіркоравым. Пугачова сьпявала “настоящий полковник…”, а Филя енчыў: “Зайка мая!”
Жаночыя душы з Кулі папракнулі мужоў: “Хаця б разок мяне так назваў!”
Душа Пуціна спахмурнела і Гад уставіў наперад папсы ансамбль “Любэ” і па душах сьцябанула “Бацяня камбат!”.
Мужы папракнулі жонак: “Хаця б разочак мяне так назвала”.
Душа Пуціна павясялела. А ДуППа напяла генеральскую вопратку і фуражку з брылём, выгнула грудзі… Але на яе ніхто не зьвярнуў увагі.
З другога тэлеэкрана ў душы беглі забойцы з рознай зброяй і стралялі і рэзалі беларускія душы, за імі імчалі мянты і цэлілі ў бандытаў, а кулі ляцелі ў беларускія душы. Кілеры з дахаў таксама стралялі па душах.
З трэццяга тэлеэкрана алігархі пільна пазіралі ўглыбь Кулі і нешта лічылі на калькулятарах, а з іх ротаў цягнулася сьліна. ДуППа не вытрымала і крыкнула:
«А так званыя алігархі, якія шашкі востраць каля нашых граніц і страляюць у нашы прадпрыемствы сваімі вачышчамі, сёння ўжо гатовы прыхапіць іх!»
Чацвёрты экран паказваў кватэры з лопнуўшымі батарэямі, расейцаў у шубах пад коўдрамі і Гад дзьмухаў з экрана на Кулю марозам і паказваў Куле пенсіянераў, што перакрылі вуліцы гарадоў па ўсёй Расеі і Куля задрыжэла ад холаду.
Пяты экран заносіў у Кулю труны з жаўнерамі-нябожчыкамі з Чачні.
Шосты экран паказваў ДуППу… зусім голую, з усіх ракурсаў, транслюючы кожнае слова ДуППы з усімі яе інтанацыямі.
ДуППа зьбянтэжылася, пачала апраўдвацца:
“… когда мне надо было нормальный сшить костюм… для того, чтобы в люди поехать, говорю пригласите (и, думаю, посмотрю, на что способны) модельеров там, конструкторов, прочее. Ходили, мерили… Что они только у меня не мерили! Ужас. Говорю, зачем вам это надо? Все вымерили. Как сшили – жуть! Понимаете?”
А тэлепапарацы паказваюць и паказваюць.
ДуППа разьюшылася, абярнулася Каршуком і рынулася на тэлегадзёнышаў. Тыя адмахваўцца лапамі, але каршук прарваўся да іх вачэй і клювам выдзюўбаў тыя, што здымалі і транслявалі яго голым. А некаторых гадзёнышаў схапіў за каўнер і выкінуў з беларускага ЧаСа.
Душа Пуціна запытальна зірнула на Гада і той кіўнуў усімі галовамі.
Гад і Душа Пуціна заўважылі, што шмат саломін абурыліся драпежніцкім нападам ДуППы.
Душа Пуціна прапанавала гаспадарам:
«Давайте вашу Кулю поместим внутрь нашей, вливайтесь! Ведь ваша экономика всего 3% от размеров нашей! Тогда вам и защита будет со всех сторон, и наш газ получите по внутренним ценам … Правда вы состогованы не по нашему, но мы вас быстро переложим… идеальных граждан получим – законопослушнейших!»
З Кулі высунулісь Дулі.
Лепшы мовіў:
-- Нам нужны паслушнейшыя але аднаму гаспадару, а не ўсялякім там законам.
А ДуППа абярнулася чачэнскім баявіком з гранатамётам на плячы, прададзеным баявікам са складоў беларускай арміі і навяла яго на Душу Пуціна.
Гад наставіў на ДуППу гіганцкі піва-мёт.
ДуППа жахліва глядзела на нябачную раней зброю і пагрозьліва мовіла:
-- Пуцін хочэт на Западе палучыць втарую Чачню!? Не панімает што гаварыт?
Пуцін загадаў Гаду: “АГОНЬ! ВЫКЛЮЧАЙ!”
Гад закрыў вінціль на сваёй сьпіне і агеньчыкі ў Кулі згасьлі. Душы ў Кулі заварушыліся, каб сагрэцца, а госьці абурыліся:
-- Якая непавага! Старых паважаюць усе і дэмакраты і тыраны! Можа тут нас яшчэ і судзіць надумаюць?!
А з півамёта ў кулю паляцелі бутэлькі з півам “Балтика». Куля адказала гучным булькатаньнем. А некаторыя бутэлькі выбухнулі ў сталіцы і абярнулі беларускі піўны завод у расейскі па вытворчасьці піва «Балціка».
ДуППа, адчуўшы падтрымку гасьцей, заявіла:
“Эта тэрарызм на высшем гасударственнам уравне!”
“Што значыт “цэны брацкія”? Цэны далжны быць как у любовніков – внутренніе!
А то мы для пролёта вашых Гадаў над Куляй такжа цэны да “брацкіх” паднімем”.
І спайваць беларускую ідэю не дазволю! Прэч ад нас на сваю балціку. Нам хопіць сваіх ідэйных крыніц.
Душа Пуціна спытала свайго Гада:
-- Может проедешь по Куле… своим огненным выдыхом? Растопишь лёд в их душах? И гостей согрееш?
З Кулі павыторкваліся саломіны і некаторым гасьцям падрапалі сраку, некаторым рукі. Саломіны шэрагамі папёрлі на вяршыню кулі з воклічамі “Шлях да волі!”
Змей Гарыныч на ўсіх тэлеэкранах паказаў стрэлы танкаў па Беламу Дому ў Маскве. Разьбіты ўшчэнт горад Грозны. Потым Гад сунуў вочы-тэлекамеры ў Кулю, дастаў і адмоўна да Пуціна пахітаў усімі галовамі: “Их лёд нас взорвет…»
Душа Пуціна развяла рукі:
-- Придётся подождать. Не готова белорусская Куля для русской жопы…
Пуцін загадаў Гаду адкрыць газавы кран.
І ДуППа лагодным тонам супакоіла:
-- Вы змеёнышей крылатых можете у нас оставить. Пусть охраняют небо над Кулей и белорусским ЧаСом. Тогда через нас и к Вам никто не подлетит. Любого собьем над Кулей…А уж мы их прокормим, позаботимся как о родных.
Душа Пуціна пацяплела і пагадзілася.
На яе пільна паглядзела Душа Буша. Пуцін не апусьціў вачэй, а сказаў:
-- Каждый имеет свои стандарты демократии
Кот-бегемот прапанаваў:
-- Давайце я на картах пагадаю пра будучы лёс Кулі ў расейска-амерыканскіх адносінах, пра лёс яе гаспадароў.
Пуцін згадзіўся і Буш таксама.
ДУППАВА БІТВА З МУХАМІ, КАМАМІ, КОРКАМІ ЗА СВАЕ ЯЕЧКІ
Кот раздаў карты і мовіў:
-- Будзем гадаць і есьці, бо карты чароўныя. Яны праз страўнік усё прадкажуць…
Душа Буша, гледзячы на худыя беларускія душы, дадала:
-- Давайце іх пакормім. “Макдональдс” у Кулю паставім…
ДуППа запярэчыла:
-- “Макдональдс – гадюшник на перекрестке! Поверьте, я ни разу не пробовал, что это за продукты такие питания. Кстати надо посмотреть, они же, наверно, мясо по-прежнему возят свое. Пора белорусское есть. Нам эта зараза здесь не нужна!»
Іді Амін прапанаваў зьесці паэтаў.
Кот-Бегемот запярэчыў:
-- А навошта вам паэты з іх камуністычнымі рыфмамі і з савецкім душком? Імі атруціцца можна.
У вас есть цудоўная беларуская ежа! Перагарніце карты.
Усе падпарадкаваліся. Карты ператварыліся ў талеркі і на кожнай ляжаў ком з бульбы.
-- Рэкамендую! – Прапанаваў кот – Беларускае блюда -- Камы!
Госьці асцярожна абнюхалі экзатычнае блюда, беларускія прэзыдэнты жвава разлупілі камы, нешта выхапілі адтуль і снулі ў раты. “Кулі з мяса”,- патлумачыла Ластаўка Маргарыце.
ДуППа прапанавала:
“Ну, с мясом уже давайте летом много есть не будем”
Пуцін зірнуў на Гада, то дыхнуў у бок гаспадароў і кулі ў гаспадарчых горлах абляпілі мухі і закаркавалі горлы. Шклоўскі Ідал зьдзіўлена круціў галавой, але не хваляваўся, бо яму каменнаму не дыхаць. Лукапшык засіпеў і таксама вытрымаў, пераключыўся на дыханьне пшыкалкай.
Лепшы сутаргава пракаўтнуў ком.
І толькі ДуППа замахала рукамі, задыхаючыся. Кашчавая, каб не сапсаваць сьвята нябожчыкам з гаспадароў стукала яго па сьпіне, грудзях і нават па галаве, але куля з ДуППавага горла не выходзіла.
Душа Пуціна параіла:
-- Надо отделить мух от котлет! Пусть белорусы определятся – чего они хотят…
Кот спытаў у душ з Кулі:
-- Каго вы больш любіце: піва ці Лукашэнку?
Хор галасоў гукнуў:
-- Абодвух! Кагда халодные і на стале!
Госьці зарагаталі і на стале зьявіліся бутэлькі з півам «Балтика». Бутэлькі былі закаркаваны адмысловымі коркамі, зь якіх тырчэлі цьвікі, утвараючы чалавечую постаць.
Кот па-дырыжорску ўзняў лапу, і ДуППа завісла над сталом, склала на грудзях рукі і сьпінай апусьцілася на цьвікі Балцікі.
БІТВА ЗА ЯЙЦЫ, ЯЙКІ І ЯЕЧКІ
Як толькі цьвікі працялі ДуППу з яе горла пырснулі мухі, пракаўтнулася куля з мяса, а ДуППавы яечкі кулямі стрэлілі ў столь.
Госьці гучна запляскалі ў далоні, зарагаталі, а крумкачы, што сядзелі пад дахам рэактара ўзьняліся і з крыкам закружлялі вакол яечак. Тыя бразнуліся аб стол і ДуППа ракетай ірванула зь цьвікоў да сваіх яечак, адной рукой адганяла крумкачоў, другой лавіла яечкі, але тыя не даваліся
У перамежку з карканьнем чуліся воклічы гасьцей: “Вось гэта фокус! Можа быць прэтэндэнтам Містэр фокуснік сярод дыктатараў!”
На нейкае імгненьне радасьць напоўніла ДуППу і прыўзняла яе вышэй, але тут жа голас Нерона сапсаваў настрой:
“В театре Неаполя я обратился к зрителям по-гречески, и мои слова были встречены ритмичными аплодисментами. Вскоре после представления театр рухнул из-за небольшого землетрясения. Это была благосклонность богов. Этому событию я посвятил стихи.”
Яечкі пападалі на стол і госьці, не падымаючы вачэй на гаспадара, пацягнуліся да яечак відэльцамі, але Кот скочыў да іх і, сьлізгаючы на ролікавых каньках, хакейнай клюшкай пасунуў яечкі паміж бутэлек з півам. ДуППа сіганула за імі, але кот спрытна адсунуў яечкі клюшкай і накрыў іх талеркамі і зьдзекліва замуркатаў: “Угадаеш -- атрымаеш!”. Кот хутка перасоўваў талеркі, аткрываючы адну за другой. ДуППа тыцнула пальцам у талерку. Кот падняў яе і ўсе ўбачылі пад талеркай кулю з мух, якія разьляцеліся, пасеўшы на ДуППаў касмыль жарсьці. Госьці крычалі тыцкалі пальцамі ў талеркі, падказваючы дзе адкрыць. Урэшце ДуППа не вытрымала і адкрыла напарсткі. Пад усімі было пуста.
ДуППа самотна сказала:
“Не успел взяться за яйца, масло пропало!”
Кот ізноў перасунуў талеркі, адкрыў дзве зь іх, і ўсе ўбачылі белыя тэнісныя мячыкі з пластмасы. Кот схапіў іх, прыставіў шарыкі паміж ДуППавых ног і гучна абвясьціў: “Будзем рабіць пластычную аперацыю. Місцер дыктатар мусіць мець вечныя яйцы! А зараз -- прымерка! ”
ДуППа гідліва адкінула ката разам з шарыкамі. Кот праляцеў па вялізнай дузе і шмякнуўся на Ластаўчыны калені, прамовіўшы: «Пардон, мадам!» Некаторыя, хто сачыў за палётам, напалохаліся, што вялізны кот зламае дзяўчыне ногі, а сабе храбціну. Але Ластаўка нават не адчула катовага цяжару, бо кот нейкім чынам завіс над яе нагамі і толькі поўсьць казытала яе скуру.
Ластаўка прылашчыла ката і адчула, што ён прасунуў лапу ёй пад спадніцу. Ластаўка зайшлася ад абурэньня, хацела адкінуць нахабніка, але сьцішылася, калі адчула, што лапа паклала нешта ў кішэню яе спадніцы, а ветлівае «Пардон мадам! Гэта вам вельмі спатрэбіцца…» канчаткова супакоіла яе.
Яна намацала ў кішэні тэнісныя шарыкі, і запытальна паглядзела на ката. Той мурлыкнуў: “Калі ўзьнікне небясьпека, цісьні!”
ДуППа ў адчаі, што прайграе конкурс, закрычала:
-- “Абяшчаю! У каждого на столе будут человеческіе яйца!”.
Яйцы, што боўталіся ў беларускіх душах у калоне зьніклі, ўцягнуўшыся паміж ног.
І тут першы раз слова ўзяў Прэзыдэнт Краіны Вялікай Мудрасьці:
“О яйцах и яичках прошу не беспокоиться. У нас хватит на всех президентов, вступивших в Союзное государство объединенной мудрости!
Да стала з дыктатарамі неслі корабы з яйцамі, а Вачах зьмея Гарыныча на тэлеэкране госьці ўбачылі рэпартаж па тэлеканалу НТБ:
“В Ульяновской области новый губернатор генерал Шаманов создал институт контролеров из бывших офицеров. Их по собственному желанию через военкоматы направляют контролерами на все предприятия. На птицефабрике контролер офицер в камуфляжной форме утром и вечером пересчитывает яйца и кур”…
На тэлеэкране ўздоўж паліц, на якіх курыныя галовы дзяўблі зярняты, павольна крочыў афіцэр у камуфляжы ўважліва падлічваў галовы і занатоўваў у нататнік. Дыктар НТБ каментаваў:
“…Благодаря помощи военных контролеров производительность на птицефабрике выросла на 15%. Раньше эти 15 яиц и кур воровали и продавали как неучтенную продукцию”.
Рух душаў прыпыніўся і душы ў калоне развярнуліся да тэлеэкрана.
Лявон зазірнуў у бездань беларускіх душ, убачыў, што яны ў калоне аж трымцелі ад жаданьня бачыць каля кожнай нясушкі афіцэра, які ахоўваў яйкі. Некаторыя нават марылі, што афіцэры загадаюць курам несьціся, і тыя дысцыплінавана па камандзе павялічваюць вытворчасьць танных яек.
Шмат, хто з жанчын мроіў афіцэраў каля мужніных яечак. Тыя ахоўвалі мужоў ад палавых тэрарыстак.
Зараз Лявон зразумеў сілу магічнага ўзьдзеяньня яек і афіцэраў на беларускія душы як простага чалавека, так прэм’ер-міністра і нават Прэзыдэнта і таму не зьдзівіўся наступнай інфармацыі:
“СМЕРЦЬ У ЧАРЗЕ ПА ЯЙКІ.
У Гародні памерла ў чарзе па яйкі пажылая жанчына. Гэта адбылося ў аўторак у краме “Птушка” мясцовай птушкафабрыкі.
У той дзень прадаваліся яйкі па 52.800 рублёў і па 47.500 рублёў. У адныя рукі давалі па два дзесяткі. Чарга з дзвярэй крамы расцягнулася на вуліцы, у ёй было мінімум чалавек 70. Жанчыне, якая стаяла ў канцы, раптам стала кепска. Іншыя спрабавалі ёй дапамагчы, рабілі штучнае дыханне. Аднак уратаваць яе не ўдалося. Да прыезду хуткай дапамогі яна памерла. Пры ёй не было дакументаў, і таму нябожчыца паступіла ў морг як невядомая”.
ДуППа:
«Можна не даесць то же яйцо, а положыць і палучыць цыплёнка!»
Прэм'ер:
Это “раньше -- двух яиц найти не могли, сейчас все яйцами обросли.”
Лепшы зрабіў іншую выснову:
-- Нада у всех падрэзать!
А Лявон чытаў у сканеры, як слугі выконвалі загад:
Прокурору г. Минска т. Куприянову Н. М. от Щукина В. А.
ЗАЯВЛЕНИЕ
15 мая 1997 г. в 23 часа в комнату вошли сотрудники Московского РОВД и в присутствии соседок-понятых вытащили меня спящего в голом виде из постели, загрузили в машину для перевозки арестованых. Как потом я узнал меня доставили вначале в Московский РОВД, а оттуда в ОВД Центрального района.
Проснулся я от боли. Обнаружил себя лежащим голым на цементном полу в фойе Центрального РОВД. В этот момент меня бил ногами по пяткам лейтенант милиции в присутствии старшего лейтенанта милиции и нескольких сотрудников в звании рядовых и сержантов. При этом лейтенант всячески меня оскорблял и, размахивая дубинкой, грозился дать ею по яйцам. Я потребовал прекратить избиение и обращаться на "Вы". Лейтенант, продолжая словесные оскорбления, схватил меня за бороду и потащил голого в комнату задержанных. Полосы от волочения по бетонному полу остались на ягодице... Старший лейтенант в предоставлении связи с адвокатом и родственниками отказал.
ЯК ЛЯВОНАВЫ БАРДЗЮРЫ ДУШЫ Ў КУЛЮ ЗАЦЯГНУЛІ
А саломіны наладзілі Шлях волі і папёрлі шэрагамі да вяршыні Кулі, даводзячы людзям, што тыя застануцца без яіц і яечак, калі будуць маўчаць.
Лепшы аддаў загад, і шэрагі вайскоўцаў перагарадзілі ўсе шляхі на вяршыню. Яны пагрозліва грукалі дручкамі па шчытах, пагражаючы адмалаціць душы ў саломе.
Лявон бачыў, што грамілы гатовы пакалечыць жанчын, старых і падлеткаў, якіх больш за ўсіх было сярод дэманстрантаў. Ён, стрымліваючы адчай, абыякава сказаў:
-- Прымітыўная палітыка…
-- А што ты прэдлагаеш? Крытыкаваць все майстры! – адрэзаў Лепшы.
-- “Прадлагаю” бардзюрны ўказ. – Адказаў Лявон:
УКАЗ БАРДЗЮРНЫ
На шэсці хадзіць па бардзюрах.Дыктатары заапладзіравалі і Лепшы падпісаў Лявонаў Указ. АМАПАўцы кожнаму дэманстранту да шыі ланцугамі прывязалі па бардзюру і саломіны праваліліся ўглыб Кулі.
БІТВА З ПРАРЫВАМ ДА ЦЕЛА ВЫБАРЦАЎ
Катаньне з Кулі раптам прыпынілася. Госьці трымаліся за свае азадкі рукамі:
«Нешта шкрабае. Можа з-за вопраткі людзей? Гузікі, замкі, спражкі…
Лявон прапанаваў Лепшаму указ аб вопратцы.
І ўглыбіні Кулі распачалася барацьба з гандлярамі адзеньнем. Лявон чытаў:
«Борец с экономическими преступлениями Первомайского РУВД Минска Данченко изъял у индивидуального предпринимателя Валентины Зиновьевой 24 бюстгальтера, 9 трусов…
…меньше чем через час у той же гражданки сотрудником того же ОЭП Рябым были изъяты еще 90 лифчиков и 30 трусов.
Через две недели у Валентины Наумовны сотрудником Рябым опять-таки были изъяты 91 лифчик и трусов-22. Валентина Наумовна обиделась:
«Свои действия сотрудники милиции мотивировали тем, что я торгую якобы несертифицированным товаром и устно ссылались на декрет Президента № 14, не предоставляя более никаких сведений об этом нормативном акте».
Зиновьева В.Н. декрета не нарушала, поскольку все необходимые сертификаты имеются.
В общем женщина «отстояла» в суде 60 трусов и 205 бюстгальтеров. Правда, пока их не отдали. Говорят, имеются еще некие организационные сложности».
А галоўны рэдактар кнігі «Аб Найцяжэйшых бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях» палкоўнік Залівалін упісваў чарговую главу пра тое, як Лепшы перамог мужоў і хлопцаў у бітве за любоў жанчын, а жанчын перамог, перацягнуўшы да сябе любоў іх мужоў і хлопцаў, бо мужы кожную вольную хвіліну на сваіх начных кашулях, майтках і бюзгалтэрах вышывалі партрэты Лепшага і прызнанні ў любові да яго і ўсё гэта дасылалі прэзідэнту разам з творчасцю жонак. І ўрэшце ў Лепшага ўтварылася Найвялікшая ў свеце калекцыя любоўнай бялізны -- прэзідэнскі рэзервовы фонд вопраткі.
Генерал Задзяўбалін параіў занесці ў сноскі дробнымі літарамі расказ пра гераічную міліцыю, якая не шкадуючы свайго жывата змагалася з Заходнім ворагам, баронячы айчынны рынак ніжняй бялізны ад замежнай прадукцыі, якой ворагі з Захаду імкнуліся захапіць наш рынак, лёгкую прамысловасць, целы і душы людзей.
Ён раіў напісаць пра самаахвярнасць міліцыянтаў, бо яны таксама не шкадавалі жыватоў, азадчкаў, грудзей і спінаў сваіх жонак, дочак і каханак праводзілі выпрабаванне падасланай ворагам Захаду бялізны.
Задзяўбалін загадаў упісаць у Кнігу пра мудрасць Лепшага, які разгадаў у карунках на Заходняй бялізне магічныя шыфры іх загніваючай цывілізаціі і свёй магіяй абясшкодзіў іх, зрабіўшы карункі бяспечнымі для электарата.
Лепшы радаваўся, уяўляючы, што кожны сьвядомы грамадзянін у дзяржаве будзе насіць асьвечаную ім бялізну. Ён усьведамляў сваю звышмагутнасьць ад таго, што мае доступ да кожнага цела.
А катавала яго немажлівасьць авалодаць кожнай душой, увайсьці ў душы. Ён ведаў выраз: колькімі мовамі валодае чалавек, столькі разоў ён чалавек. Лепшы ведаў, што ён набудзе жыццёвую бясконцасьць, калі зможа авалодваць душамі, пранікаць у іх, падарожнічаць па душэўных лабірынтах, зьбіраючы даніну веры, пакідаючы душам надзею на шчасьце і тым самым жыць вечна.
БІТВА ЗА ЧЫСЬЦІНЮ СРАК
“Чым і як можна змагацца з дыктатарам, калі не маеш ні зброі, ні нават рук і ног?” – думаў Лявон.
І тут па баках Кулі, якую выстрыглі, прычасалі, адпрасавалі і распранулі, выперлі голыя сракі. Лявон зарагатаў.
“Няужо беларускія душы змянілі арыентацыю?! – напружана думаў Лепшы. –Можа гэта пабочны вынік дыктатаравага апраменьваньня?”.
Са срак апазыцыянераў на гасьцей глядзелі тату з іх абліччаў.
Некаторыя дыктатары абураліся, што іх выяў няма. Другія наадварот. А некаторыя пажадліва аглядалі пяшчотныя авалы азадкаў.
Найбяспечны далажыў, што гэта дэманстрацыя пратэста апазыцыі.
Вайскоўцы ў плямістай форме і супрацьгазавых шлемах пабеглі да срак, размахваючы дручкамі і спыніліся. Госьці, чыі выявы зьбіраліся лупцаваць гучна абурыліся, і Лепшы разгубіўся.
Лявон пакепліва сказаў:
-- Беларускія сракі -- непераможныя.
Лепшы раззлаваўся і зачытаў праэкт указа:
УКАЗ
Усім апазіцыйным партыям правесці перарэгстрацыю.
У Мінюст здаць фотаздымкі і адбіткі срак сяброў партыі.
Міністэрству Унутраных Спраў спраўджваць дакументы з арыгіналамі.
Пры наяўнасці на сраках забароненых тэкстаў і выяў партыю ліквідаваць.
Адбіткі рабіць на гарчычніках.
«Калі гэты указ не падзейнічае, я ўсю імпрэзу адсяжу голай сракай на гарчычніках», – заявіў Найлепшгы. Дыктатары сустрэлі указ авацыяй. Гучалі прапановы вылучыць Лепшага на званьне «Містэр Уладар Срак»
Апазіцыйныя сракі імгненна зьніклі з бакоў Кулі. Кіраўнікі партый, каб прайсьці перарэгістрацыю сваіх структур і не страціць пасады, асабіста правяралі чысьціню азадкаў сваіх партыйцаў.
Галоўны рэдактар кнігі «Аб Найцяжэйшых бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях» Залівалін упісваў чарговую главу пра тое, як Лепшы перамог бітву з апазіцыянерамі за чысціню іх срак.
Палкоўнік Загібалін упісаў сваі радкі пра тое, як апазіцыянеры набылі Найвышэйшы давер да Лепшага і пачалі давяраць яму праверку азадачкаў сваіх дзяўчын, а тыя без усялякага сумнення давяралі Лепшаму праверку чысціні срак сваіх хлопцаў.
Палкоўнік Задзяўбалін адзначыў, што «У шэрагах апазіцыянераў засталіся толькі самыя пражжонныя сракі і морды, на якіх людзі не хацелі нават глядзець».
На самой справе міліцыянты палюбілі апазыцыю. Шмат хто зь іх ажаніўся на апазыцыянерках і тайна ўступіў у партыю. Аб гэтым сьведчыла вялікая цікавасьць да варожага слова, што разьюшвала Лепшага.
БІТВА ЗА СЛОВЫ
-- Мы ж забаранілі ім паперу, кампутары, мову! На чым друкуюць?! – Крычаў Лепшы Найбяспечнаму.
-- На слупах, плытах… -- адказаў Найбяспечны і Лепшы выдаў указ:
УКАЗ
О СРЕДСТВАХ МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ
- Приравнять столбы, заборы, фундаменты домов и тротуары к средствам массовой информации;
- Провести перепись и перерегистрацию всех железобетонных средств
массовой Информации;
- Определить ответственных за чистоту железобетонных средств массовой информации и содержание на них публикаций;
- За самовольную наклейку на столбы листовок расклейщика приклеивать к столбу намертво или размазывать по столбу.
На ўсіх заводах таксама з'явіліся адпаведныя загады і Лявон чытаў:
ЗАГАД. МІНСКІ МАТОРНЫ ЗАВОД. 23.ХІ.98.
“... Имеют место случаи бесконтрольного проноса на территорию головного завода и распространение... листовок без целевого назначения.
Эти средства массовой информации обсуждались в коллективах, в результате чего порождались всевозможные ненужные споры, чем соответственно нарушались Правила внутреннего трудового распорядка объединения.
...лиц, распространяющих эту информацию, немедленно задерживать и доставлять в караульное помещение вместе с распространяемыми материалами...”
Генеральный директор К.И.Шавловский
Зам. генерального директора Д.П.Краевский
Начальник ОКиПК С.Н.Лукша
Начальник ВВО Ф.Ф.Кацкель
Начальник юротдела Г.Л.Юркевич.”
Галоўны рэдактар кнігі «Аб Найцяжэйшых бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях» Залівалін упісваў чарговую главу пра тое, як Лепшы перамог праціўнікаў у бітве за слупы, плыты, языкі, словы і сказы і ўсе яны зьведалі парадак і адзінадумства.
ПЕРАМОГА НАД ГРАШЫМА
Куля аціхла гасьцей зацікавіла: чым супакоілі душы аб чым Лепшага і спыталі.
Уточылася ДуППа:
-- Грашыма… Все шчитают дзеньги.
Аднажды я сказал:
«Маленькие зарплаты могут разрушить самое большое государство». «Когда нужно было сократить тысячи рабочих телезавода ГОРИЗОНТ, а остальным увеличить зарплату, работницы просили меня, что пусть мы будем получать $20, $30, но мы будем знать, что у нас есть к чему привязать душу!
Я тогда сказал директору: “Не выгоняй людей! Хоть веники вяжи на производстве сейчас, но людям дай возможность заработать!”
-- Але на такія грошы немажліва пражыць! І людзі будуць красці…
-- Правільна паэтаму далляры для нашых не главное. У нас множаство сваіх дзенег.
Вот наменклатура бюджета Кулі, якую зрабіў на сто лет вперод мой хазяин Першы Прэзідзент. Чытайце:
"Разве можно сегодня за три месяца растащить республику, разворовать (ведь там и воровать нечего было)?!".
1. ТЮРЕМНЫЕ ДЕНЬГИ
«Я готов ждать, пока вернут деньги: главное – деньги, а не человек, который пойдет не в столь отдаленные места»!
2.НАЦИОНАЛЬНЫЕ ДЕНЬГИ
“Если Богданкевич не национализирует банки, то это сделаю я!”.
3. СЧАСТЛИВЫЕ ДЕНЬГИ
“И счастье наше в том... Я спрашиваю в чем наше счастье? Наше счастье в том, если можно продать нашу продукцию”.
4.ИДЕОЛОГИЧЕСКИЕ ДЕНЬГИ
“У нас есть чем торговать, у нас схожие идеологии.”
5. ДЕНЬГИ О! (Оппозиционные)
«Оппозиция пошла сегодня по очень опасному пути. И власть может просто применить свои функции… Ну привезут они деньги из-за океана. Наша задача использовать эти деньги в наших интересах. Мы это умеем делать».
6. ПРЕДВЫБОРНО- ТОПЛИВНЫЕ ДЕНЬГИ
«Я вам назвал субъекты, которые должны помочь. Вы их пригласите и скажите, сколько они пожертвуют нашему селу. Это будет их вклад в мою предвыборную кампанию… Мне деньги другие не нужны. Пусть дадут моим избирателям, моим крестьянам вот эти объемы топлива. А потом доложите, кто отказал».
7. АДМИНИСТРАТИВНЫЕ ДЕНЬГИ
«Мне не надо денег на избирательную кампанию – у меня достаточно административного ресурса, чтобы провести выборы».
8.КУРИНЫЕ ДЕНЬГИ
«Бюджет как ощипаная курица, а вы из него павлина делаете!»
9.НЕНУЖНЫЕ ДЕНЬГИ
«Жаль, сегодня на нашей встрече нет парламентариев. У нас есть еще время принять соответствующий закон и иностранные деньги будут вообще не затребованы в стране – ни американские, никакие…».
Пералік грошай скончыўся рэзалюцыяй ДуППы у пратаколе паседжання па грашовых пытаннях:
“Я не увиливал никогда от тяжелых вопросов. Здесь вот Петр Петрович Прокопович (Председатель Нацбанка) ведь когда вам было трудно, мы с ним напечатали эти деньги и вам отдали. Потому что вы рухнули бы, с вас бы ничего не было, только мокрое место. И загнали страну в эту инфляцию, и все Президент виноват. А у меня другого пути не было. Когда я увидел, что пора приостановить, я сказал: мужики, стоп, денег печатать не будем. Все! Все уже, станок он мне принес, стоит у меня в боковушке в приемной. Никто кнопку не нажмет. Будет стабильность.”
Нехта з гасьцей спытаў Лепшага:
-- Вы в детстве как жили?
Утачылася ДуППа:
--«Нищим был!”
Лявон хмыкнуў і гучна прапанаваў:
1. СКОЛЬЗКИЕ ДЕНЬГИ
Установить налог на возможность проехать по следу коньков и лыжне, проложенной Президентом.
Установить удвоенный налог с тех, кто не использовал счастливую возможность наследить вслед за Президентом.
Ввести пеню для тех, кто не захотел или не смог попасть в их след.
Тех, кто категорически отказывается идти в след Президенту, предупредить, что их следов больше никто не увидит.
2. ЛЮБОПЫТНЫЕ- ДЕНЬГИ
Ввести налог на прохожих, оказавшихся возле демонстрантов, которых бьют, равный стоимости билета на бой гладиаторов или на испанскую корриду.
Такой же налог ввести для жильцов домов, чьи окна выходят на место побоища.
В случае увеличения бюджетного дефицита устраивать избиения прохожих в местах их наибольшего скопления с последующим сбором налогов.
3. ГРЯЗНЫЕ ДЕНЬГИ
Собирать налог с тех, кто мусорит в сознании чистых славян словами: “свабода, дэмакратыя, незалежнасць, легітымнасць, суверэнітэт, Вялікае Княства Літоўскае, Беларусь, Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг, правы чалавека”.
Газеты с подобными словами считать грязными газетенками желтого цвета. Тем, кто не согласен, глаза просветлять, кошельки очищать налогом на несогласие.
Рецидивистов штрафовать в размере окладов работников очистных сооружений.
Галоўны рэдактар кнігі «Аб Найцяжэйшых бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях» Залівалін упісваў чарговую главу пра тое, як Лепшы перамог сусветные грошы, стварыўшы нябачную свету грашовую машыну з вечным рухавіком, якая можа рабіць грошы з абсалютна ўсяго!
ПЕРАМОГА НАД ІНСТЫНКТАМІ І РЭФЛЕКСАМІ
Калі ўрэшце Куля знерухоміла, Лепшы прапанаваў гасьцям пакатацца па ёй ад душы, Гітлер выразіў сумненьне:
-- А раптам яны, як партызаны, затаіліся, а калі мы паедзем, узарвуць міны?
ДуППа ўточылася:
-- Да кіньце вы дурныя мыслі! Ва-первых, яшчо я выбіў з іх усе парцізанскіе рэфлексы, а, ва-втарых, мы змянілі беларусам аснавные інсцінкты. Січас в Куле в маём круге ідзёт мерапрыяцце па замене інсцінктав. Пасматрыце што творыцца з людзьмі! ДуППа паказала газеты:
"У пятніцу пасля канцэрта Алёны Свірыдавай, паслухаць якую на Кастрычніцкую плошчу прыйшло некалькі дзесяткаў тысячаў мінчанаў, туалеты вытрымалі сапраўднае нашэсце. Нават у мужчынскую прыбіральню на вул. Леніна стаяла доўгая чарга, жанчынам даводзілася чакаць "шчаслівага імгнення" амаль гадзіну... пачаўся наступ на бліжнія двары.
Назаўтра мінская міліцыя прыняла захады. Двары былі перакрытыя, чэргі да прыбіральняў адпаведна падоўжыліся. ...у туалеце непадалёк рэстарана "МакДональдс" адбылася сапраўдная ўнікальня падзея: у мужчынскую прыбіральню выстраілася паралельная чарга – жаночая. Праўда, мужыкоў кабеты прапускалі толькі да сцяны – азірацца ім было забаронена".
"...у суботу ўвечары на вуліцы Якуба Коласа была знойдзена дзіцячая калыска з дзяўчынкай 10-12 месяцаў. Хутчэй за ўсё, добра насвяткаваўшыся, бацькі проста забыліся сваё дзіця на вуліцы. Прайшло ужо два дні, святы скончыліся, але дагэтуль ні бацька, ні маці не аб'явіліся...
За святы ў сталіцы памёрла 27 чалавек. Чацвёра ўчынілі самазабойства". ("Навіны", 7.07. 1998).
БІТВА ЗА ПЛАНЫ АДНОСНА КУЛІ
Лепшы першым голасна пачаў будаваць планы адносна Кулі:
-- Зараз мы сможам этай саломай усе дарогі замасціць и все фермы. Эта будут самые дзешовые і самые прочные дарогі в мірэ! А какая унікальная падсцілка! Кулявая салома з душав белорусав сама будзет с ферм удаляцца – на сваіх дваіх!
Яго падтрымала ДуППа:
“Возьмите на фермах эти транспортеры навозоудаления – это же горе, особенно цепные. Рвутся, ломаются, крошат. А соломы нагрузят – все порвали, все выбросили. Ходит этот пьяный слесарь по трудоемким процессам… за ним все коровы по колено в грязи! Ну один раз подняли именем революции колхоз-совхоз…”
Тым часам Лявон чытаў як у Кулі часоў Першага Прэзыдэнта незалежныя журналісты, дакапаўшыся да калгаса “8 марта”, задавалі пытаньні:
-- “А чего вы ждете от Всебелорусского народного собрания?
Долгая пауза. Мужик даже отвернулся – так ему неинтересно было обсуждать главное событие в стране. Но потом все-таки равнодушно спросил:
-- А чего это?
Остальные мужики тоже молчали. А потом один сказал:
-- Колхозники мы…»
Шклоўскі Ідал падумаў і ўсе пачулі:
-- Навошта такі дарагі тавар у гной кідаць? Мы “кулявой саломай” усё неба закрыем – дах над краінай зробім з люкамі! Ні варожыя ракеты ні самалёты не дастануць, а дажджы і сьнег люкамі рэгуляваць будзем.
Мао даў Ідалу тэчку і сказаў:
-- “Был разработан проект создания крыши над всем Китаем, чтобы регулировать осадки и обеспечить расцвет сельского хозяйства”.
Прыемна, што бярэце наш вопыт! Поспехаў вам!
Натхнёны Ідал узьняў рукі і з яго галавы ў галовы гасьцей моўчкі паляцелі думкі-мары:
-- Калі неба замасцім, тады сюды сонца не трапіць і… і… Боская воля. І душы з саломы Бога забудуць, і Зорны Чарнобыльнік свае пачуцці праз дах не праб'е. І Сучасная Беларусь і Будучая стануць як “Нябачная свету дзяржава”. А ў гэткай цемры лепей мяне ніхто не зможа кіраваць! Бог будзе пад зямлёй…Я стану Богам! Неба з кулявой саломы і падземны Бог -- моя заяўка на званне “Містэр Дыктатар”!
-- Спачатку праэкт зрабі, а потым заяўку! А лепей свою “крышу” адрамантуй!
Зрэзаў Лукапшык, націскаючы на маленькім пульце кнопкі. Ён нешта разглядваў вакол кулі і казаў:
-- Калі злучыць усе саломіны з Кулі, з беларускіх душ атрымаецца тунэль у мінулае! Па яму можна імгненна трапіць у пачатак гісторыі! І пачаць усё жыцьцё спачатку і па-новаму… І ў любой кропцы гісторыі выпраўляць памылкі – кантраляваць працэс…
Лепшы прасачыў Лукапшыкаў позірк і ўбачыў, што кулю з усіх бакоў атачылі гіганскія пацучыныя галовы. Яны выторкваліся з каўнераў і дарагіх гальштукаў і шчэрылі на Кулю вострыя зубы. Астатняя частка пацучыных целаў была нябачнай, быццам пацукі выторквалі галовы з небыцьця.
ДуППа таксама заўважыла пысы і паляцела перад імі ў абліччы пацучынай пасткі, клацаючы жалезнаю ськівіцай і колючы словамі:
«А так званыя алігархі, якія шашкі востраць каля нашых граніц і страляюць у нашы прадпрыемствы сваімі вачышчамі, сёння ўжо гатовы прыхапіць іх!»
Лепшы імгненна загадаў і служба бяспекі абклала куты ЧаСа чорнабыльнікам.
Пацучыныя пысы скрывіліся і зьніклі.
Лявон параіў пасыпаць душы палыном:
-- Тады ніводная душа не высунецца. – Патлумачыў Лявон. -- Усе будуць уточвацца глыбей…»
Македонскі пацьвердзіў:
-- Пасьля бітвы я выводзіў войска ў палынова поле спаць…
Лепшы загадаў – на Кулю пасыпаўся чорнабыльнік і пакрыў яе як снегам.
Лявон ведаў, што раніцой ваяры, надыхаўшыся палынова водыра, ўзнаўлялі сілы. І не даў дасказаць Македонскаму, сам сказаў:
-- Самы глыбокі сон ў палыну…
Лепшы расхваляваўся:
-- А работаць хто будзет?
Лявон:
-- Сонны беларус самы лепшы работнік.
А сам падумаў: «Можа зьявіцца беларускі Майсей і выведзе душы з Кулі і будзе сорак год вадзіць народ паміж балот. Покуль не патоне ў багне апошні раб…»
Важка сказаў Хрыстафер:
-- Беларусам Бог не даў сто год ні спаць ні працаваць – вымруць ад радыяцыі. Ваш лёс – узьняцца з баразны, вырвацца з багны і ўзьляцець! А рабства з іх душаў будзе выпалена. Беларусам наканавана перажыць апраменьваньне…
-- Чым?! – Падхапіўся Лявон
-- Атамам! – Уточылася ДуППа.
-- Пабачыце -- адказаў Хрыстафер.
Лепшы расхваляваўся:
-- А хто этат паджыгацель, каторы будзе палымяніць народ?
-- З роду Жэбенцяёў… -- адказаў Хрыстафер, -- Ён не падпальшчык. Жэбенцяй – значыць захавальнік агню. І калі будзе заўгодна Богу, жэбенцяй чароўным полымям апраменіць душы…
Лепшы не супакойваўся:
-- Ці не той эта бандзіт-жэбенцяй, што князя Кеўстута задушыў? Так што? Ён Прэзідзента задушыць і эцім народ падажжоць на паустанне?
Лявонаў твар пачырванеў, а Лепшы працягваў:
-- Нам жэбенцяі-падпальшчыкі не нада. Мы проців тэрора. Нам дземакрація нужна. Пусць сначала душы в саломе выберут Парламент. А он прымэт дзэмакраціческій закон о прысваені званьня "Місцер дзіктатар".
Лукапшык запярэчыў:
-- Лепшы зробіць фальсіфікацыю выбараў, і кішэнныя дэпутаты прымуць пад яго закон! Да таго ж выбары значна затрымаюць рух да сапраўднай свабоды беларускіх душаў і мы да раніцы не пасьпеем выбраць “Містэра дыктатара”.
Утачылася ДуППа:
-- Пра апазіцыю не забудзьце!
«Они сюда завозят целые системы. Начиная по фальсификации предстоящих выборов компьютерные сети создают…
… Нам не надо там автоматизированная система фальсификации выборов. Не надо! Мы создадим государственную! Если вы хотите ее контролировать, пожалуйста садитесь у компьютеров».
І тут Лявона працяла здагадка: “Жебенцяй можа трапіць у Кулю ці з мінуўшчыны, ці з будучыні!” – падумаў ён. А таму трэба іх падбухторыць дабудаваць Кулю. І Лявон прапанаваў:
-- Добрая Куля атрымался. На сраках вельмі хораша па ёй гойсаць. Але на званьне “Містер дыктатар сусьвету” будаўнікі не цягнуць. А вось калі б зьнізу ў яе падкласьці апрацаваныя душы з мінуўшчыны, а зьверху душы з будучыні тады б Куля сягнула да Боскіх вяршынь, а ўсе будаўнікі адразу б -- у “містэры”.
Беларускія прэзыдэнты задумаліся.
А Лявон працягваў:
І ў наш парлямант дэпутатаў трэба абраць і з Будучай Беларусі і з “Невідзімай сьвету дзяржавы”, каб “містэраў” кансэнсусам абралі. Каб выбары прызналі ў сьвеце трэба ўвесьці замежных назіральнікаў”.
Лукапшык і Шклоўскі Ідал падтрымалі Лявона, а ДуППа абурылася:
-- «Никакие иностранные вмешательства в наши дела мы не допустим. Мы не допустим, чтобы на иностранные деньги готовились команды коллаборационистов. Ведь, ни в одной стране мира открыто боевики против власти не готовились. Никто ж не говорил, что вот ОБСЕ там или США направляют деньги на подготовку боевиков в РБ, Польше и других государствах, в Югославии в том числе. Никто же так не говорит. Все было под благовидным таким предлогом, крыша была создана красивая – права человека».
Лепшы падтрымаў ДуППу:
-- І што? К нам прыедуць пад відам назіральнікаў агенты інтэрпола і арэстуюць всех гасьцей, штоб Гаагскім судом судзіць?
Лявон напалохаўся, што яго ўспрымуць за апазыцыянера і супакоіў:
-- Нашы госьці-дыктатары – лепшыя міжнародныя назіральнікі! Яны легіцімізуюць лепшага з нас”.
Дыктатары згодна хіталі галовамі.
БІТВА З КЛАНАВАНЫМІ ВЫБАРАМІ
Лепшы зьвярнуўся с пасланьнем да народа: «Мы жывем у самай дасканалай краіне сьвету! У нас лепшы парадак на зямлі. Толькі пака нет органа, які мусіць зацьвярджаць вектар дзяржаўнага фаласа, што вызначае всю палітыку. Нада его абраць!
А каб зрабіць правільны выбар, мы мусім узгадаць нашу гісторыю.
З аднаго боку Кулі ўзьнікла Курапацкая гара з крыжамі і аточаная крыжамі. Паміж крыжоў стаялі афіцэры ў форме НКВД і цэлілі з наганаў у бок Кулі.
З другога боку Кулі паўсталі помнікі салдатам-аўганцам з зорачкамі. За помнікамі хаваліся душманы і цэлілі з аўтаматаў у бок Кулі.
З Трэцьцяга боку паўсталі гітлераўскія концлагеры, печы з полымям накалялі бакі Кулі і гарэлі вясковыя хаты. Енкі, стогны, крыкі абпальвалі душы ў Кулі.
З чацьвёртага боку Кулі ўзьніклі на вазах семьі сялянаў, якіх раскулачылі і везьлі ў Сібыр. Дзеткі плакалі, разам з імі плакалі старыя.
Слугі Лепшага пачалі паціху круціць Кулю. І на баках Кулі, як у люстры, адбіваліся крыжы, эн-кэ-вэдісты, душманы, бальшавікі, сьлёзы, полымя... Раптам Куля сама рэзка павялічыла хуткасьць кружляньня, віхурай увіньцілася пад столь, каб зьбегчы ад нападу.
Пад столью над Куляй на вялізным лазерным экране з ровам паляцелі НАТАўскія самалёты бамбардзіроўшчыкі. Вяршыня Кулі пашырылася да вялічыні азадка і затармазіла ім перад экранам, шырокі азадак Кулі паменьшыўся і стаў дзюбаю, як быццам гіганскія пясочныя часы, зьмешчаныя ў Кулю, імгненна перасыпалі пясок зьверху ўніз. Куля сьпікіравала долу, увіньцілася ў чэрапы, як крот, пакрылася бярвеньнем і зьнерухоміла ў зямлянцы.
Прэзыдэнтавы слугі разабралі бярвеньні і спрабавалі выцягваць Кулю па частках на чэрапы. Дарэмна. Душы ўпарціліся, распаліся на кулечкі, быццам разлілася ртуць, і пазашываліся ў чэрапы паркету.
І толькі, калі прыбралі кружэлку жахаў і лазерны экран на столі, душы зьядналіся, Куля стала на сваё месца і зьнерухоміла.
Лепшы адчыніў клетку ў якой вісела «Плошча Незалежнасьці» і зьвярнуўся да кланаваных душ лідэраў апазыцыі:
-- Ну што, пайдзёце на выбары? Даю вам волю!
І Лепшы паказаў на бакі Кулі, дзе некаторыя саломіны выторкваліся і цягнуліся да выбарчых ўрнаў, што акалялі ўрну і стаялі ў атачэньні сталоў з чаркамі гарэлкі, півам і бутэрбродамі.
Уточылася ДуППа:
«Ну а выбары прайдут цывілізованна, так, как хочэт беларусскій народ. Канечна жэ я это гавару в шутку, но в этой шутке многа правды, пачці вся правда»
Душы лідэраў адказалі:
-- Пойдзем, калі будуць выкананы чатыры ўмовы:
1. Зрабіць выбары празрыстымі -- не хаваць кош у прарэху;
2. Пасля выбараў зьняць парламенскі кош з прэзыдэнскага фаласа і паставіць на вяршыню Кулі, дадаўшы парляманту ўладарных функцыяў;
3. Усталяваць перыяд міру: вызваліць усіх палітзьняволеных і абмяжаваць свавольства гумавых дручкоў АМАПу;
4. Пусьціць прадстаўнікоў апазыцыі ў тэлескрыні, каб яны маглі
паказаць выбаршчыкам свае лепшыя бакі.
Дэманстрацыя апазыцыйных душ скандзіравала:
“Падзяленьне ўлад! Падзяленьне ўлад! Тады будзе лад!”
“Трэба функцыі зьмяніць! Абразаньне зрабіць! Кош ад фаласа аддзяліць».
Прэзыдэнт Краіны Вялікай Мудрасьці засьмяяўся:
-- «Приезжайте к нам в Москву. Мы вам такое обрезание сделаем, что у вас больше никогда и ничего не вырастет!»
ДуППа падхапіла:
-- Ані до сіх пор не пакаялісь за «Акт об демакраціі в Беларусі», што прынялі в ЗША. Я ім гаварыл: «Адмяніце яго!» Не адмянілі… Мы далжны адмяніць эту апазыцыю.
Байкотчыкі выбараў бегалі вакол Кулі, ўторкваючы паміж саломінамі ўлёткі:
“Лучше с милым на траве чем такие выборы!”
Апанэнты ў адказ цьвердзілі:
“Лепей з мілай у крапіве чым такія лідэры”.
І тых і другіх хапалі міліцыянты і Лявон дзівіўся як падзеі часоў Першага Прэзыдэнта саўпадалі з тутэйшымі:
“В 6 утра в помещение РОВД, где мы находились до суда как задержанные в парке имени Горького, ворвалось спецподразделение ОМОН и с криком: “Руки за голову! В автобус!” Начали избивать дубинками и кулаками, пропуская нас сквозь строй. Среди нас были две девушки, но и с ними обращались самым зверским образом. Полусонных людей избивали по одному. Причем били все семь ОМОНовцев сразу. После чего в проходе автобуса всех свалили один на одного и наверх забросили двух женщин. При этом продолжали бить по головам.
ОМОНовцы плевали… грозились мужчин “опустить” своими дубинками, а женщин изнасиловать… ОМОНовцы вытащили меня из груды тел, двое ломали руки, а третий толкал в горло и проворачивал там резиновую дубинку. От женщин требовали показывать стриптиз, оскорбляли нас самым блатным жаргоном… Издевательствам подверглась также молодая женщина… ОМОНовцам было известно, что у нее трое малолетних детей. Ее бросили на пол, а сверху на нее – троих мужчин. Били ногами по голове и требовали не ходить на митинги и демонстрации”.
Шмат саломін, гледзячы на зьдзек, паменьшылася. Некаторыя душы памерлі. Пасьля прэсаваньня саломін Куля асела. Да тагож Лепшыя паслугачы выкрэсьлілі з палітычнага жыцьця шмат выбаршчыкаў. Лявон чытаў:
“В Барановичах, в пятом избирательном округе, “исчезли” 5788 человек. На участках минского Калиновского избирательного округа сокращение избирателей составило от 20% до 40%. В Борисове, где осенью было 2500 избирателей, к весне осталось лиш 1790”
“На 93-м участке 96 округа (Минск) Владимир Жигалко не нашел в основных списках не только себя и членов своей семьи, но и соседей из десяти квартир…
Один пенсионер пришел на избирательный участок и не нашел своей фамилии: он, после уточнения списков, оказался «умершим».
Перад гасьцямі Куля мізэрнела. Парламенцкі кош высіўся значна вышэй за Кулю.
Уточылася ДуППа:
«Согласитесь, нельзя так «давить» население, как мы это делаем последние месяцы. Я не знаю, в каком ином государстве оно может вытерпеть спокойно такое давление…»
Лепшы ў адчаі, як заўжды знайшоў простае рашэньне і зьвярнуўся да выбарцаў з Кулі:
«Выбары ў Парламент – гэта як зьбіраць грыбы ў кош… Тут патрэбны ў асноўным баравікі і крыху іншых… Але паганак нам не трэба! Ваша роля – указаць на добры грыб, а мы яго ў кош акуратна пасадзім. Некаторыя паганкі будуць абарочвацца дабрым грыбам, нават прозьвішчы мяняць і шляпы! Мы дапаможам вам. Пакажам іх сапраўднае аблічча!»
І народ кінуўся зьбіраць грыбы -- сапраўдныя, не дэпутатаў…
Тым часам некаторыя кланаваныя душы лідэраў самастойна караскаліся па стоду беларускай волі да каша. Іх білі па галаве, ськідвалі сахорам. ДуППа каментавала:
«Ну кто в Беларуси отвязанного дурака пропустит, который воюет в Америке против нас. Да никогда белорус не пропустит, он же не дурной человек. Так я ж еще не рассказывал об этом людям. Я ж только вот так кулуарно об этом говорю. А если я выйду на экран перед голосованием и приведу людям примеры?…»
Але тут на выбары папёрлі апазыцыянеры з вёскі. Выбарцы, убачыўшы працавітых гаспадароў, намерыліся абраць іх у парлямант. І зноў ДуППа выратавала хеўру. Прапанавала ў гарадах адмовіць у рэгістрацыі апазыцыянерам-інтэлігентам, якія не гадуюць свіньней і парсюкоў на той падставе, што сапраўдны беларус мусіць мець свіньню, каб пад час пагрозы айчыне падкласьці свіньню ворагу. Апазыцыянеры трымалі толькі кампутары, зь якіх мелі і чарку і шкварку, і ніводзін зь іх не разводзіў сьвінства, і ўсіх зьнялі з выбараў.
А на вёсцы выйшла замінка з апазыцыянерамі. Палешук Гаўрыленка прытурыў ў выбарчую камісію дэкларацыю аб даходах, дзе напісаў, што трымаў і прадаў двух парсюкоў. Тады райвыканкам даў даведку, што Гаўрыленкавы сьвіньні не былі зарэгістраваныя ўладамі пад час сьвінскага перапісу, а таму іх нельга лічыць існаваўшымі і прададзенымі. І Гаўрыленку зьнялі з выбараў. У судзе Гаўрыленка даказаў, што сьвіньні ў яго былі, а чыноўнікі перапіс на праводзілі і даўшы хлусьлівую даведку зрабілі па-сьвінску. Гаўрыленка хадайнічаў, перад судом, каб зрабілі крыміналістычную экспертызу гною ў яго хляву, але выбары скончыліся, гной не трапіў у Мінск, а Гаўрыленка ў дэпутаты.
Лепшы націснуў кнопку на пульце ЦУДа і пэніс Найлепшай статуі свабоды высунуўся з прарэхі. Усе ўбачылі ў кашы некалькі сотняў Лепшых грыбоў-дэпутатаў.
З Кулі чулася: «Ды хто іх туды назьбіраўў? Хто іх туды пасадзіў?"
Выліваха спытаў:
-- А можна мне як міжнароднаму назіральніку паглядзець сьпісы галасаваўшых?
Перад ім паклалі сьпіс, і Лявон убачыў сваё прозьвішча, імя і імя па бацьку і нават год нараджэння 16…
Лявон агаломшана спытаў:
-- Можа ў Вас памылка? Я не галасаваў!
-- Старшыня Цэнтрвыбаркама адрэзала:
-- Памылкі не можа быць! Вы проста забылі! На нашых выбарах большасьць галасуе датэрмінова. Відаць вельмі даўно тое было... Вы калі нарадзіліся? Тысяча шестьсот… Да…да… бачыце, чатыраста год назад у Вялікім Княстве прагаласавалі! А мы помнім ваш голас, не то што амерыканцы з іх маладой дэмакратыяй. У нас галасуюць з тэстамэнтамі ад дзесяці каленаў продкаў і дзесяткам каленаў нашчадкаў!
Лявон, агаломшаны такім нахабствам, хапаў паветра ротам, імкнучыся пярэчыць, і, не ведаў што сказаць, бо сам пісаў праэкт таго Ўказа.
У ЧаСе запанавала цішыня, што стала чуваць, як ДуППа трэцца аб паветра, кружляючы над Лявонам.
-- Мае выбаршчыкі не толькі мелі тэстаменты на захаванне дзяржавы ад усіх продкаў і нашчадкаў, але і галасавалі разоў па дзесяць… Так што «Містэрам выбараў» я буду.
-- Што праўда, то праўда… - уточылася Кашчавая. – не было жанчыны, якая б не закахалася ў Пана Каханку, нягледзячы на тое, замужам яна ці заручоная! І ні было жанчыны, якая б не аддалася яму па каханню…
ДРУГАЯ ПЕРАМОГА НАД АМЕРЫКАНСКАЙ СТАТУЯЙ СВАБОДЫ
Лепшы націснуў кнопку ЦУДа, і Лепшы пэніс помніка беларускай свабоды пацёр сваёй галоўкай сьцяну дэмакратыі, як нядаўна Воландаў пашпарт цёр нос Лепшаму. Кош загайдаўся, пакідаючы на шкле драпіны.
Расійскія дыктатары ў захапленьні ад сімвалізму наладзілі Лепшаму авацыі, а той, задаволена сказаў:
“Штоб зналі -- парламентарызм у меня на жызнена важнам месце!”
Лепшыя дэпутаты пачалі абіраць сьпікера. Госьці за выбарамі сачылі па вялізарнам тэлевізары. Тэлевізійны вядучы Казіятка каментаваў:
«Новый председатель Палаты представителей должен быть готов на самопожертвование, он должен быть готов получить геморой на занимаемой должности»
ДуППа абурылася:
«Там одни петухи собрались! Я туда не хожу…»
Лявон назіраў за падзеямі ў парламенцкім кошыку па сканеры:
«Депутат Сергей Дубовик, он же главный редактор газеты «Рэспубліка», прежде чем опустить бюллетень по выборам спикера парламента, демонстративно показал его стоявшему рядом с кабиной для голосования охраннику и спросил: «Я ведь все правильно сделал, да?» И только после того, как сотрудник службы безопасности, явно не ожидавший подобного вопроса, машинально кивнул, законопослушный депутат прошел в кабину».
Пасля абраньня сьпікера кошыкавыя дэпутаты пачалі абіраць старшынь камісій і спрачацца. І тут ДуППа папярэдзіла:
«Маленькую заварушку устроите, перегрызетесь – я вас всех потом в корзину отправлю – в правоохранительные органы».
Госьці пачалі спрачацца, абмяркоўваць вартасьці новай мадэлі парламентарызму і ці годны Лепшы на ганаровае званьне.
Шклоўскі Ідал моўчкі, напружваючы волю, каб усе чулі пярэчыў:
-- Лічбы, працэнты – гэта колькасныя паказчыкі. А ці дазволіць якасьць гэтага парламента абраць лепшага сярод нас?
І ліхаманкава чытаў газету, шукаючы адказ на гэтае пытанне:
«Журналистка задала депутатам парламента вопрос: «Что лично Вы предприняли, чтобы власти скорее пролили свет на судьбы пропавших людей?
Р.Янковский: «Я политикой не занимаюсь. Да и не мое это дело. И не впутывайте меня в это, умоляю!»
В.Елизарьев: «Я не занимаюсь политикой. Я человек искусства. И не задавайте мне этих вопросов».
Шклоўскі Ідал супакоіўся, вырашыўшы для сябе – не дакапаюцца, бо не зьбіраюцца капаць.
Але Лукапшык, які не хацеў каб Лепшы перамог, знайшоў да чаго прычапіцца:
-- Які ж гэта дэмакратычны парламент, калі яго байкатуе апазыцыя? Шастае па Кулі і плявузгае пра нелігітымнасць!
Лепшы імгненна выдаў указ, праэкт, якога калісьці напісаў Лявон:
УКАЗ
ПРО УГОЛ
1. Все, что написано о Лепшым на заборах и стенах домов, ниже колена считать унижением чести и достоинства Лепшага и привлекать к угловой ответственности, для чего ввести меру наказания "Один Угол".
2. Органам внутренних дел организовать спецотдел -- Угловой.
3. За неимением свободного места в тюрьмах митингуйщиков и митингуйщиц ставить в углы домов под охраной часового-углового.
4. За стояние в углу взымать угловую арендную плату в Лепшы фонд.
5. Засчитывать постановку в угл как получение жилплощади в ходе реализации молодежной жилищной программы.
Лукапшык не саступаў:
-- Парламенскі кош неблагі. А вось ці сапраўды Лепшы ёсць Лепшы Прэзыдэнт у Кулі?
Лепшы, не міргнуўшы вокам адказаў:
-- Пацьвярджаю! Аб'являю выбары Прэзыдэнта Кулі!
Лепшыя дарадцы тут жа параілі стварыць Найлепшую партыю.
Не паспеў Лепшы адказаць, як уточылася ДуППА:
-- “Зачем мне нужна парция? Кто в нее вступит? Подхалимы разные, терецца будут о президента – вдруг искра какая пойдет…”
Лепшы падтрымаў:
-- Іскра можа Кулю спаліць. Таму не трэба парцію…
Апазыцыя распачала высоўваньне з Кулі сваіх кандыдатаў на выбары.
Адмысловае груганьнё, што сядзела на плячах і галаве статуі беларускай свабоды, закружляла над Куляй і прэтэндэнтамі. Груганы -- тэлескрыначкі з крыламі лёталі з воем самалётаў-зьнішчальнікаў. Госьці адбеглі, бо з пад крумкачовых хвастоў з экранаў пасыпалася. Запэцканыя абліччы прэтэндэнтаў пасьмяшылі гасьцей. Крумкачы зноў ўзвылі, натужыліся і наклалі на прэтэндэнтаў такі макіяж, што тыя набылі палохаючыя рысы ворагаў народа. Але тыя, не зважаючы на новае аблічча, спрачаліся хто лепшы. Саломіны адвярнуліся ад прасунутых апазіцыянераў.
Лявон ўбачыў, як на стале, разрываючы палімерную плёнку, з хрустам раскрылася кніжачка Адама Мальдзіса “Як жылі продкі ў ХVIII стагодзьдзі” з кніжачкі на чэрапы скочыў чалавечак у княскіх строях, набыў памеры сапраўднага князя і пабег да помніка, адштурхоўваючы гасьцей. Дабег да ног Найлепшай статуі, расшпіліў на штанах прарэху і памачыўся на ногі беларускай статуі волі.
Лепшы знерухомеў. Госьці хітра ухмыляліся і пільна пазіралі на яго. Усе саломіны ў Куле паўсталі і глядзелі на новую асобу, прадчуваючы цікавую Бітву.
Найбяспечны кінуўся да раскрытай кніжачкі і гучна прачытаў: «Кароль Радзівіл! У касцёле «аддаў ваду» каля алтара і, каб ачысціць спрафанаваную святыню, загадаў мясцовым жыхарам ахвяраваць духавенству пяцьдесят каменяў воску…»
Пры гэтых словах Лепшы твар скрывіла і ён заўважыў чырвань Лявонавага твару.
Лявон не ведаў куды схавацца, што рабіць, бо з кнігі з'явіўся сапраўдны «Пане каханку» і цяпер, зашпільваючы прарэху, ён, хістаючыся, крочыў проста на Лявона. Калі да яго заставаўся адзін крок, Лявон гучна сказаў:
-- А вось вам яшчэ адзін прэтэндэнт на прэзыдэнскае званьне і «Містэр дыктатар». Так як беларускі Князь, богавы сьвятыні ў царкве ніводзін дыктатар не мачыў…
Лепшы, гледзячы проста ў Лявонавы вочы, падазрона спытаў:
-- Як завуць гэтага князя?
Лявон напружыўся, але імгненна знайшоў выйсьце і засьмяяўся:
-- Сорамна мне за гэтага вырода з нашага рода! Людзі яго празвалі «Пане засцанку»… Бывала як выпье, так абавязкова дае воды ў царкве ды яшчэ патрабуе, каб усе назіралі як прыгожа бруіць! А слуг прымушаў ротам лавіць, піць і хваліць…
Францыск- I і Людовік ХIV паціснулі плячыма і першы сказаў:
-- Няма чаго сароміцца! У нас весь двор мусіў назіраць як мы стул аддаем: прынцы крыві, герцагіні, міністры... У нас для вынасу святога былі тытулаваныя асобы -- стуланасільшчыкі… А гэты не цэніць сябе…
Лепшы яшчэ нешта ўцяміў:
-- Добра… Разное врэмя і нравы… Нашым саврэменнікам з Кулі палезна знаць пра цех, хто ідзеал для апазіцыянерав. І для апрацовкі Кулі князь очень харош! Была бы палезна для Кулявых душ прыняць яго істарычэскі душ!
Покуль Лепшы мроіў, як выкарыстаць беларускага Князя, Кароль Радзівіл, адштурхнуўшы Лявона, ускочыў у Мальдзісаву кнігу і закрыў за сабой вокладку.
Лявона калаціла. «Добра, што Лепшы савецкі гісторык, як і Першы Прэзыдэнт», -- падумаў сабе, а ўслых сказаў:
-- Няхай ён у кніжцы добра нап’ецца, каб на ваніты пацягнула. Там п’янкі беспрабудныя. Тады не толькі абмочыць душы, а нават іх абрыгае. Толькі цьвярозым яго выпускаць нельга, як і ўсіх беларускіх князёў. Калі павылазяць, тады з рускімі царамі нам такую бітву наладзяць, што ўся Куля расцярушыцца і гісторыя невядома ў які бок рушыць…
Лукапшыку карцела праверыць нечаканы сродак павароту гісторыі, але ўсе дыктатары разам запатрабавалі не выпускаць беларускіх князёў, а напаіць іх гарэлкай.
Лявон, радуючыся падтрымцы, прапанаваў:
-- У рускай гарэлцы іх трэба вымачыць, тады ў іх душах нацыяналістычнага духу паменьшае і польскай пыхі. Абрусеюць адным словам.
Лепшы кіўнуў Найбяспечнаму. Той сабраў усе кнігі з беларускімі князямі і кінуў у цэбар з рускай гарэлкай. А зьверху пасыпаў парашок «Для ванітаў».
“Это элегантная победа!” – адзначыла ДуППа.
Лепшы радаваўся перамозе над гістарычным супернікам у Бітве за пасаду прэзыдэнта, але заўчасна.
БІТВА ЗА ВЫБАРЫ З НЯБОЖЧЫКАМІ
Шклоўскі Ідал, пастукаў сваім каменным пальцам па гранёнай шклянцы, апазіцыянеры суцішыліся, а кулявая салома варухнулася, абуджаная асноўным інстынктам.
Шклоўскі Ідал моўчкі сказаў і яго думкі імгненна трапілі ў галовы прысутных:
Мае выбаршчыкі хочуць галасаваць і чакаюць указ да выбараў.
Вось мой конкурсны ЎКАЗ аб выбарах:
Пад стольлю ўзьнік празрысты вялізны экран. На ім унізе беглі радкі ўказа, а на экране ўзьнікалі выявы таго, што апісвалася і прадпісвалася.
УКАЗ
Для павышеньня аператыўнага кіраваньня выбарамі набожчыкаў, гаспадарскіх адносінаў да іх целаў і прадукцыі ўсе могілкі перавесьці ў Кіраўніцтва справамі Прэзыдэнта.
Усім нябожчыкам для аплаты арэнды трунамесца выдаць крэдыт. Адпрацоўваць крэдыт на грамадска-карысных работах да моманту захаваньня свайго таварнага выгляду.
Каб выбары прайшлі празрыста, з кожнага выбаршчыка увесьці падатак сьветлякамі ў пазабюджетны прэзыдэнскі фонд.
Са свежых нябожчыкаў утварыць піянерскія, камсамольскія атрады і дабравольныя народныя дружыны для аховы выбараў.
Пад час выбараў зь нябожчыкаў, што бадзяюцца па могілках, арганізаваць палохальныя дружыны для аховы выбараў ад віжоў-назіральнікаў.
Хістаньні прывідаў нябожчыкаў у бок палаца і ў супрацьлеглы бок лічыць імкненьнем разгайдаць прэзыдэнцкую ўладу.
Хто падчас Прэзыдэнтавых прамоў пераварочваецца ў труне, лічыць зьдзесніўшымі дзяржаўны пераварот – чарвяк ім у рот!
Цені, што стаяць над магіламі па начах, пад час падліку галасоў лічыць несанкцыянаваным пікетам. Цені сажаць за краты.
Тых, хто падчас падліку галасоў варушыцца ў труне, лічыць дзяржаўнымі ізьменьнікамі.
Хто на выбарах хістаецца, тургаецца, пераварочваецца таго – цэментаваць.
Нябожчыкаў, што паскорана распадаюцца, лічыць сімулянтамі і дзізерцірамі.
З разбэшчаных нябожчыц стварыць забаўляльныя клубы для загніваючых турыстаў Захаду і назіральнікаў за выбарамі.
Для павялічэньня колькасьці выбаршчыкаў абраным дэпутатам парляманту Невіданнага міру гасударства лабіраваць у Найлепшай Беларусі вытворчасьць харчаваньня ў радыяцыйнай зоне і яго пастаўкі жыхарам чыстай зоны.
ДуППа, абярнуўшыся атамам стронцыя, ўзьвілася пад столь з крыкам:
-- Нечем хвастаць! У мяне ітак людзі жывуць у зоне! І бежанцы з гарачых кропак селяцца в зону! І Благадараць мяня за эту вазможнасьць!
Абярнуўшыся атамам цэзія ДуППа працягвала:
-- І прадукты мы там расцім і дзетак расцім і всех ізбірацелей кормім і інастранцав кормім.
ДуППаў голас заглушыў трэск і грохат, як быццам абудзіўся вулкан. Усе напалохаліся і ўбачылі, што чэрапы ў падлозе каля Кулі з душаў ўздыбіліся і праз іх нешта папёрла. Ідал пафасна абвясьціў: «Наш Дом – Беларусь! З абсалютным парадкам! З самым дэмакратычным парлямантам! Квітнеючая краіна! Дзе самыя квітнеючыя – нябожчыкі!»
З пад падлогі рос дом і было бачна, што яго паверхі складзены з вялізных блокаў. Адны былі з зацэментаваных у трунах нябожчыкаў, другія – з брыкетаў спрэсаваных са шкілетаў, что стаялі па камандзе зважай, трэція брыкеты пукаціліся чэрапамі.
Упёршыся ў столь, дом убачыўся труной. Гіганская і празрыстая яна падпёрла столь і вібравала ад напругі, спрабуючы прыўзьняць яе.
Ідал, указваючы пад столь, тлумачыў:
-- На апошнім паверсе ўпрэсаваныя нязьдзейсьненыя мары, мроі, памкненьні, жаданьі -- яны і ёсьць нашы дэпутаты. Апошні паверх і ёсць наш парлямант, які прэць наш Дом да зорак…
Уточылася ДуППа:
-- Мы такжа галасавалі мертвымі. Іх мары не далі выбраць апазыцыю!
“НА ТЫМ СЬВЕЦЕ ТАКСАМА ПРАВОДЗІЛІ ВЫБАРЫ?... У 1995-м праверка на 40 выбарчым участку Мінска (дзе абіралі сябра БНФ В. Голубева) высветліла ў сьпісах каля 20 нябожчыкаў. Але галоўнае старшыня камісіі Сьцепанюк пра гэта добра ведаў, бо Голубеў яго папярэджваў. Больш за тое, у першым туры 29 лістапада “мёртвыя душы” са сьпісаў былі выкасаваныя, але 10-га зьявіліся зноў – “ажылі”.
Гітлер занепакоена спытаў у Ідала:
-- А як наш старажытны нямецкі Бог Вотан? Бог буры і шторму, паэзіі і ваяроў, як жывых так і памерлых. Няўжо ён зьмірыўся з вашымі выбарамі?
Ідал моўчкі апавядаў:
-- У поўным парадку. Прыпёрся і давай бунтаваць, склікаючы армію: “Я Князь ваяроў, як жывых, так і загінуўшых!” Мітусіўся. Нават вершамі баяў – пад вар'ята касіў! Мы яго проста супакоілі – на пастаменце празрыстым цэментам яго замуравалі. Цяпер яго ў прыклад ставім за узорныя паводзіны. Экскурсіі з новых нябожчыкаў да яго водзім.
Уражаныя дыктатары зачаравана разглядвалі Труну. На яе версе сьвяціліся фосфарныя ліхтарыкі для папярэджаньня самалётаў. Ліхтарыкі паварочваліся, быццам вочы гіганскай пачвары.
Кожны з гасьцей думаў аб тым, што будзе, калі Шклоўскі Ідал дабярэцца да іхняга праху. Уяўлялі сябе запрасаванымі ў Кулю па камандзе зважай і зацэментаванымі ў труне і на пастаменце… І кожны мяркаваў, як сарваць гэтую вар'яцкую інтэграцыю.
Раптам усю прастору ЧаСа запоўнілі цені шкілетаў. Яны крочылі брыкетамі, як сараканожкі, пад гукі вайсковага марша да Ідалавай урны-труны, трымаючы ў руках бюле-цені. Цені брыкетаў са шкілетаў ішлі, як вайскавыя каробкі на парадзе перад Крамлём. Толькі зараз яны пячаталі крок і па долу з чэрапоў і па столі і па галовах гасьцей, запаўняючы ўвесь ЧаС. У руках шкілеты замест зброі трымалі цені бюлеценяў.
Госьці схаваліся пад сталы, а Ідал тлумачыў: “Мы пачалі сусьветныя выбары дэпутатаў з душаў усіх нябожчыкаў сьвету. А вы для нас ідэальныя міжнародныя назіральнікі…”
Шкілеты з бюле-ценямі зьніклі ў Ідалавай труне-урне. І прамову пачаў Лукапшык.
ПЕРАМОГА НАД УСІМІ ДЭМАКРАТЫЧНЫМІ ВЫБАРАМІ БУДУЧЫНІ
Лукапшыка панесла. Ён распавёў пра “выпростваньне зьвілін у электарата” і “перамогу ў бітве з апазіцыяй за сьцены”, “пра парлямант, які цалкам складзены з палітпрасцітутак”. Лукапшык пачаў распавядаць “пра вывядзеньне новай чароўнай кветкі «папараць» з выяваю Прэзыдэнта” і “пра спыненьне часу і спробы павярнуць час назад”. Лукапшык казаў:
«Новая кветка папараці дае моладзі цудадзейныя рысы характару і яны атрымліваюць асалоду ад падпарадкаваньня. Кветка пазбаўляе людзей ад хваробы – імкненьня да волі.
Людзі, адораныя новай папарацьцю, набываюць дар без слоў чуць загады і прадчуваць волю начальнікаў і імкнуцца выканаць іх да таго, як той скажа.
Дзяўчаты, атрымаўшы чароўную кветку, шчаслівы, калі іх гвалцяць і імкнуцца да гэтага. Тады іх дзеткі растуць шчаслівымі. Яны набываюць асноўны інстынкт – «падпарадкоўвацца».
Дзетак, якія могуць нарадзіцца ад вольнай любові, мець забаронена. Толькі пасьля згвалтаваньня… Вольналюбівые – прывядуць нацыю да выміраньня…
Лявон жахнуўся, уявіўшы, што гэтая пачвара зьявіцца ў яго час і ўсё перайначыць на свой дурацкі капыл. “Такі шчаслівы быў час! – думаў Лявон, узгадваючы сваіх каханак, -- вох, як слаўна мы пілі, гулялі, кахалі! І гэты пшык хоча ўсё зьмяніць!? Трэба нешта рабіць…”
А Лукапшык расказваў так, што аж сьліна з рота цягнулася:
«Кожныя выбары мы праводзім пасьля перамогі ў бітве за ўраджай.
Увосень моладзь едзе на бульбу і там па начах усе знаходзяць кветкі папараці і нарыхтоўваюць іх. У лясах мы вырошчваем плантацыі гэтых кветак – самая прыбытковая валютаносная прадукцыя. Яе генетыкі вывелі. Мы наладзілі сіліконавую даліну-па беларуску: затурылі ў лясы генетыкаў-батанікаў, пасялілі ў шалашах і зямлянках і ўзброеную ахову выставілі. Сказалі, што покуль не выведзеце кветку папараці, есьці не дадзім і дамоў не вернецеся… Дык у іхных лясах усе расьліны цвісьці пачалі. І камяні цвітуць і рогі ў жывёл. Вось калі мы сапраўды пабудавалі квітнеючую Беларусь!
Лукапшык насьмешліва зірнуў на ДуППу і працягваў
На кветку папараці маем мноства заказаў з усіх куткоў сьвету, як калісьці на соль. Тую мы ўсю выкапалі і зьелі. Дык мы вывелі соль зямлі, яе з карэнчыкаў кветкі папарці выпарваем.
Быў час, калі НАТАўскія самалёты спрабавалі выпаліць плантацыі. Але мы дамагліся, каб ААН занесла кветку ў кнігу выміраючых расьлін».
Слухаючы Лукапшыка, Лявону карціла трапіць у Будучую Беларусь. Хацеў паўплываць на падзеі. Калі Лукапшык пераводзіў дух, Лявон уточыўся:
-- Лепей адзін раз пабачыць! Прашу прабачэньня. Я перанясу ўсіх у Будучую Беларусь. І гэта будзе мая заяўка на званьне “Містэр дыктатар”.
Лукавыя запытальна паглядзелі на Кашчавую, а Лепшы спытаў:
-- Можат «Пане каханку» -- Князь Чарадзей—ваўкалака? Што можэт меняць цела і насіцца па врэмені і прастранству?
Але тут уточылася ДуППа і прапанавала:
-- Нада ладзіць новыя связі. Штоб врэмя зра на траціць, давай заключым Дагавор і прададзім вам з нашай рэспублікі ў Будучую Беларусь сінтэцічэскіе ткані, трактары і калійную соль. У нас імі все склады завалены.
Лукапшык, крыху падумаўшы адказаў:
-- Угнаенні возьмем і соль. Вы ў свой час іх усе выкапалі і прадалі. А вось вашы трактары і тканіны для нас, што маманты і скуры. Бадай што па аднаму экзэмпляру для музеяў возьмем.
ДуППа заканючыла:
-- Тады хоць яшчэ бульбы купіце… нам жа всем там у вас есці што-та нада! Мы ж не прусакі – крошкамі не пад'ядзім.
-- У вашай бульбе радыяцыя ранняга распада і па нашым ГОСТтам не падыходзіць. Нам патрэбна бульба з элементамі позьняга распада – сорта “Пазьняк”.
Адказаў Лукапшык і скончыў:
-- А мех бульбы для гасьцей можна ўзяць.
ДуППа раз’юшылася:
-- “Если вы, извините, не взяли наши ткани или химические волокна блокировали на границе, тогда пожалуйста ешьте свои памперсы или пользуйтесь ими, как считаете нужным”.
Лукапшык, каб не псаваць сьвята, спытаў:
-- За якую валюту прадаш?
ДуППа папрасіла:
-- Нам нада «чувства уверэнасці в завтрашнім дне с прымесямі страха ат неапрэдзелённага будушчаго» і «хаценне вперод праз успехі прошлага»…
Госьці хіталі галовамі, спрабуючы ўцяміць пачутае. Лукапшык засьмяяўся:
-- Карацей вам патрэбны запчасткі да Беларускай мары і Нацыянальнай ідэі. Гэтага дабра – багата! Іх назапасілі ад Гітлера да Хусейна. Па руках!
Лявону карціла трапіць у Будучую Беларусь і ён прысьпешыў:
-- Да раніцы яшчэ шмат спраў. Ляцім?
Шклоўскі Ідал расхваляваўся:
-- А нашы душы з Кулі не разбягуцца?
ДуППа, радуючыся выгаднай дамове, супакоіла:
-- Скарэй тваі пакойнікі с кладбішчав разбягуцца, чэм маі людзі з краіны! Слушайце:
“На витебщине председатели колхозов и директора совхозов не выедут за пределы района без разрешения председателя райисполкома. Таков порядок, распространяющийся, кстати, и на выходные дни, своего рода административный ресурс укрепления дицсиплины. Начнеш. «дергаться» – испортишь отношения… В свою очередь сам председатель райисполкома за пределы района не выедет без разрешения из Витебска. Правило это негласное. В других областях контроль даже жестче». «Народная газета» за 13.03. 2001
Эта прашу зачэсць мне как заявку на «Лучшага дзіктатара».
Госьці загаманілі, што трэба ляцець. Лукапшык прапанаваў:
-- Каб працэс ачышчэньня беларускіх душ не прыпыняўся, будзем трансьляваць нашае падарожжа. Цікавейшы трылер атрымаецца – Санта Будучай Беларусі! Душы ў Кулі абплачуцца! Зробім сапраўдны нацыянальны мастацкі фільм! Нават я не ведаю чым ён скончыцца… Згодны?
-- Так! Да! – Загаманілі госьці.
БІТВА З ЛУКАПШЫКАВЫМІ ВЫБАРАМІ
Вылівахаў футарал перанёс усіх у будучыню -- ў Лукапшыкаў палац. А тым часам паміж душамі-саломінамі ў Кулі зьявіўся спачатку адзін чалавечак, потым другі… Праз некалькі хвілін у ЧаСе па Кулі сноўдалі тысячы беларусаў. Яны пакінулі свае душы-саломіны, душы-футаралы і рабілі свой бізнэс. Калі пры дыктатарах Куля нагадвала сноп саломы, то цяпер яна была гіганскім мурашнікам, дзе паміж футараламі для душ сноўдалі прадпрымальніцкія душы. Яны наладзілі гандль пачуцьцямі. Чуліся спрэчкі за цану. Гучэлі абвінавачваньні ў падробках, калі замест чалавечых пачуцьцяў махляры спрабавалі прадаць – жывёльныя.
У Лукапшыкавай дзяржаве таксама сноўдалі розныя істоты, нагадваючы здалёк мурашоў. Госьці-дыктатары выйшлі з футарала і разьзявілі рты. Пшыкаў палац знаходзіўся на Атамнай станцыі ў у цэнтры Мінска! Гаспадар тлумачыў:
-- Мы правялі рэферэндум, і ўсе 300% грамадзянаў вырашылі, каб ў цэнтры Мінска быў атамны рэактар, а ў ім палац Прэзыдэнта.
-- Як гэта?!
Лукапшык тлумачыў:
-- Прэзыдэнскі палац з атамным рэактарам НАТА бамбіць не будзе. Наадварот, яны сваю ахову ад тэрарыстаў выставілі!
А 300% ад таго, што ў нас жыве тры віда істот: прусакі, пацукі і беларусы і ўсе маюць права голаса. І тут мы апярэдзілі ўсе краіны.
Праўда былі трагічныя перыяды расізма. Напачатку прусакі і пацукі зьдзекваліся з чалавекападобных і нават былі выпадкі, калі елі людзей. Такім чынам яны помсьцілі за мільёны год чалавечага генацыду. Але дзякаваць Богу адносіны наладзіліся – беларусы талерантны народ і пагадзіліся, што іх новыя браты больш дасканалыя істоты і таму далі ім шэраг прывілей.
Душы ў Кулі зьнерухомілі сочачы за падзеямі ў Будучай Беларусі на гіганскім тэлеэкране, што вісеў пад стольлю. Шмат хто спрабаваў пазнаць сваіх нашчадкаў.
А госьці выйшлі на ганак і ўбачылі пікетуючых маладых і сталых. Яны трымалі плякаты: «Адзіны беларускамоўны ліцэй ліквідуецца! Ратуйце!»
«Патрабуем надаць беларускай мове роўныя правы з пацучынай і прусачынай мовамі!»
-- Ну… калі ён адзіны… чаму б не пакінуць? – Спыталі госьці.
Лукапшык пагардліва зірнуў на пытаўшых і адказаў:
-- Таму і не пакінуць, што калі я зачыню іх ліцэй, а разам з ім і іх мову, тады стану моўны «Містэр дыктатар». Ніводнаму ўладару не ўдавалася зьнішчыць мову… а я змагу! Да таго ж яны ў ліцэі труцяць прусакоў. Ставяць пасткі на пацукоў. І тлумачаць тым, што захоўваюць старажытныя традыцыі. Генацыд выбаршчыкаў! Гэта не ліцэісты, а расісты!
Уточылася ДуППА:
-- «У нас такжа апазіцыя свіла гняздо у ліцэе». Так мой спецназ выкінуў з будынка эта асінае гняздо.
Лукапшык працягваў:
-- А мае моўнікі-размоўнікі пачалі віць гнёзды з апазыцыйных думах у галовах людзей. Так я іх аддал пацукам і прусакам і тыя па начах выядаюць у галовах гнёзды...
Лявон жахнуўся ад пачутага. А Лукапшык працягваў:
-- А гэтых пікетоўшчыкаў я пакінуў, каб палохаць апазыцыяй пацукоў і прусакоў. Тады яны за мяне гатовы глоткі людзям грызьці.
Ад палаца ў розныя бакі разбягаліся шырокія вуліцы. Па іх сноўдалі аўто і над імі лёталі аўто.
На ходніках стаяла яшчэ адна купка пікетоўшчыкаў. Яны патрабавалі адмяніць забарону для простых беларусаў на валоданьне лётаючымі аўто і права лётаць на іх.
-- Чаму беларусы не маюць права лётаць па вуліцах? – спыталі госьці.
Лукапшык патлумачыў:
-- Пацукі і прусакі маюць якар – моцны рэфлекс, які цягне іх да зямлі, дазваляе прабыць у паветры не больш гадзіны. Беларусы яго не маюць. Калі сядуць на аўта-лёт, адразу зьлятуць за мяжу.
-- А калі скрадуць аўталёт і зьлятуць.
-- Усе беларусы маюць чып-якар. Як толькі сядуць у аўталёт, той блакуе рухавік.
Паліцэйскія, спыняючы прахожых з адной галавой, падносілі да іх твару прыбор.
-- Гэта універсальны дазіметр, -- тлумачыў Лукапшык, -- калі ён паказвае высокі ўзровень радыёактыўнасьці, гэта азначае, што грамадзянін наш. Калі нізкі -- чужы.
Прыборы вызначаюць і крывізну зьвілін. У нашых усе зьвіліны простыя. У простага люду – гарызантальныя, у начальнікаў ёсць вертыкальныя. Іх колькасьць залежыць ад пасады і пазначана на нагрудным значку.
Віжоў прыбор адразу вызначае па радыацыйнай чысьціні і крывым зьвілінам… Зашмат думаюць.
ДуППа ганарліва прыпыніла Лукапшыка:
«И мы нашли трех шпионов! Поляка, литовца и белоруса».
На яго не зьвярнулі ўвагі.
Абапал вуліц ляжалі руіны -- сьляды бітвы за сьцены. Паміж імі тырчэлі купкі зямлі. У дзірках пад купінамі зьнікалі нейкія істоты і вылазілі адтуль. Падышлі бліжэй, і ўсе разам войкнулі. Адны істоты былі тварам падобныя да людзей, але пераважна з дзьвума галовамі, якія глядзелі, як арол на расійскім гербе, ў розныя бакі. У кожнай чалавекападобнай істоты было па некалькі рук і ног, і яны шпацыравалі на ўсіх, як жывёлы.
З нор таксама вылазілі пацукі і прусакі велічынёй з вялізарную сабаку. Можна было пабачыць, як пацук вёў на ланцугу істоту з тварам чалавека, а той, высулупіўшы язык, як сабака, шумна дыхаў.
-- А як вы імі кіруеце? – спытаў нехта.
Лукапшык паказаў пульт і патлумачыў:
-- Тут есть кнопкі, якімі я кірую ўсім жывым у краіне. Напрыклад, націскаю кнопку “СПАЦЬ”.
Ён націснуў, і ўсе людзі, пацукі і прусакі палеглі, захраплі. Пшык зноў націснуў, і ўсе пайшлі. Націснуў яшчэ кнопку, і паветра скалануў такі рогат, што пад нагамі завібравала зямля. Пасля чарговага націску кнопкі істоты зарыдалі і слёзы ручаямі пацяклі па асфальце.
-- Так у вас і сэкс, відаць, кнопачный?-- спытаў нехта з дыктатараў.
-- Так, -- будзённа адказаў Пшык і націснуў кнопку.
ПЕРАМОГА НАД СЭКСАМ
Усе істоты тут жа пачалі спарвацца. Пры гэтым не разьбіраліся, хто ёсць хто. Пацукі з прусакамі, прусакі з людзьмі.
Дыктатары агаломшана глядзелі на публічны сэкс. Задаволены ўражаньнем, Лукапшык сказаў:
-- Сістэмы кіраваньня пачуцьцямі – мая заяўка на званне «Містэр Дыктатар».
А Лявон, шукаючы хібы, заўважыў:
-- А чаму яны абыякавыя? Нейкі штучны сэкс!
Пшык націснуў кнопку, усе істоты ўздрыгануліся. Візгат, воплі, енкі, воклічы, шумныя подыхі, сярод якіх дамінавалі падзякі Лукапшыку за самы шчасьлівы сэкс у сьвеце, зьліліся ў адзіны гук. Ён мацнеў чуліся толькі асобныя рыкы і пшыкі, дыктатары затрымцелі, адчуўшы сэксуальны пацяг. Пшык зноў націснуў на кнопку і ўсе істоты працягвалі звычайную бязгучную мітусню.
-- Вы праслухалі наш дзяржаўны гімн…
Патлумачыў Пшык.
-- Самы дэмакратычны гімн. Сэксуальны рытуал і гімн выконваецца усімі 300% грамадзянаў без выключэньня два разы ў суткі. Раніцой у шэсць гадзін і ўвечары ў дванаццаць. Гімн – мая заяўка на «Містэра дыктатара».
Уточылася ДуППа:
-- А у нас «Если даже там где-то мышь проскочила не в ту сторону, то мы ее назад вернем и быстро направим туда, куда нужно народу».
І «каждый рукавадзіцель Белцелерадіакампаніі должен спаць с целевізарам!».
Сапраўдны я дзіктатар ці не?!
На ДуППу не зьвярнулі ўвагі, а ўсе глядзелі на роспачнага Лукапшыка.
ПЕРАМОГА НАД ТРОЙЦАЙ
Госьці пайшлі да людзей, што гушкалі сваіх дзетак у скрынках на колах. Зь іх чуліся розныя галасы. Нехта мычаў, нехта рыкаў. Толькі не гучаў звычайны дзіцячы плач. Зблізу скрыні ўбачыліся мінібронетранспарцёрамі, з якіх ўздымаўся пераскоп.
Лукапшык патлумачыў:
-- Мы дзетак з маленства рыхтуем да бітваў. Унутры іх каляскі абсталяваныя як танкі ці падводныя лодкі. Сярэдняя працягласьць жыцьця ў нас 20 год і перад смерцьцю кожны мае шанец зьдзейсьніць подзьвіг, ахвяраваўшы сваім жыцьцём. Вось з першых дзён жыцьця бацькі прывучаюць сваіх дзетак глядзець на сьвет скрозь прыцэлы лазернай гарматы. Нашы ваяры – лепшыя ў сьвеце. Іх купляюць з усіх галактык і наш бюджэт не ведае бед. Праўда некаторыя ў дзермакраціческіх краінах вякаюць, што мы прадаем жывую зброю тэрарыстычным рэжымам, парушаючы пагадненьні ААН. Але «дзермакрат лае, а караван прагрэсу ідзе».
Па вуліцах раз-пораз прыязжалі турыстычныя аўтобусы з замежнікамі і спыняліся ля царквы.
Тут жа стаялі некалькі дзесяткаў чалавекападобных, узяўшыся за рукі. На іх майках былі намаляваны партрэты гордых асоб і надпісы: “Цепь неравнодушных людей”, «Нашых лидеров бросили на сьедение крысам», «Прекратить крысиное людоедство!».
Госьці падыйшлі бліжэй і запытальна глянулі на Лукапшыка. Той патлумачыў:
-- Мясцовыя вар'яты – ланцуг душеўнахворых людзей. Спытайце ў іх «чаго стаяць?» і ўсё зразумееце.
Лявон спытаў у кіраўніка ланцуга:
-- Што з вашымі здарылася?
-- У нас у чалавечай апазіцыі як толькі зьявіцца кіраўнік, так адразу і зьнікае. Адных аддаюць на пракорм пацукам, другіх кладуць у бятонныя труны, запускаюць туды прусакоў і шчыльна закрываюць. Чалавек памірае ў пакутах ад казытаньняў, а потым яго таксама зьядаюць Ужо ніхто не хоча абірацца ў кіраўнікі.
-- А хто кіруе?
-- Па чарзе дзяжурым, кожны дзень новы кіраўнік, каб не пасьпелі яго зьесці. Графік дзяжурстваў -- самы сакрэтны дакумент.
-- А хто ж кіруе людажэрствамі?
-- У Прэзыдэнта галоўны пражора -- ахоўнік Пацученко з роду пацукоў. Яго «эскадрон сьмерці» выкрадае нашых кіраўнікоў”.
-- І ніхто не мог супрацьстаяць?
-- Быў у Лукапшыка шэф “Крысино Государственной Безопасности” (КГБ) Прусакевіч з роду прусакоў. Яго з краіны Вялікай Мудрасьці сюды заслалі. Ён са сваімі пранырамі ўсё выведаў і арыштаваў Пацученкова. А Лукапшык зьняў Прусакевіча і выпусьціў Пацучэнкава. Вунь якую той рожу наеў, як у парсюка!
Лідэр паказаў Лявону Пацучэнкава фота.
Лявон спытаў:
-- А што бывае з беларусамі, у каго пацукі выядаюць мову з галоў?
-- Гэта плёткі, каб палохаць дзетак, каб яны мову не вучылі… На самой справе большасьць пацукоў і прусакоў ужо авалодалі мовай, але нікому пра гэта не кажуць. На апошнім перапісу насельніцтва 80% заявіла, што беларуская мова – родная… А «выядаць мову» азначае вучыць яе.
Госьці зайшлі ў храм -- цішыня. На іконах, што сімвалізавалі Бога, былі намаляваныя тры істоты: чалавекападобная, прусакападобная і пацукападобная. Некаторыя дыктатарскія рукі, што ўзьняліся, каб перахрысьціцца, застылі. Так ніхто і не наклаў на сябе крыж.
Лукапшык патлумачыў: «Узоры Боскіх абліччаў мы на рэферэндуме прынялі. Як заўжды адзінагалосна».
Пасьля храма Лукапшык адвёз усіх у нейкую зону за вялізны плот з калючым дротам. Гэта быў утульны гарадок з нармальнымі дамамі. Па яго вуліцах хадзілі нармальные людзі. Адно ўражвала. Усе былі вельмі прыгожыя, прывабныя, дужыя.
ПЕРАМОГА НАД ЗАХАДАМ
Госьці загаманілі: «Урэшце мы трапілі да нармальных людзей…».
Лукапшык дастаў пульт і пачаў націскаць кнопкі. Людзі клаліся спаць, пачыналі рагатаць, любіцца, рыдаць, як і тыя пачвары за дротам.
-- Хто гэта? -- спыталі госьці.
-- Гэта наша эліта. Усе валодаюць рознымі мовамі. Прайшлі спецпадрыхтоўку і могуць спакусіць любога і любую. Мы рыхтуем іх для засылкі на Захад, каб яны там уступалі ў палавыя зносіны з вашымі грамадзянамі. І тады ў вас будуць нараджацца такія ж істоты, як у нас, бо яны такія ж радыёактыўныя, як і тыя 300%.
-- Якое вы маеце права!?-- зараўлі дыктатары і, крыху супакоіўшыся, працягвалі:-- Да нашы нашчадкі не дурні, наладзяць радыёактыўны кантроль на мяжы і адразу засьвецяць вашых сэксдыверсантаў.
-- І мы не дурні. Наша эліта мае адмысловую скуру. Яна не праменіць!
-- Чаму ж нашы нашчадкі не разбамбяць вашу дзяржаву, як Югаславію Мілошэвіча? --
-- Яны ведаюць, што сярод вашых жыве вялізная колькасць нашых элітных рэзыдэнтаў. Без каманды яны не ўступяць у кантакт з вашымі. Як толькі вы бамбанёце нас, мы трахнем вас…
Мы заключылі з вашымі дамову аб «Нераспаўсюджванні Сэксуально-Радыацыйнага Узбраення» (НеСРУ-1). Вашы нашчадкі бароняць сябе і тым, што прызнаюць маю ўладу, ды яшчэ кормяць і апранаюць нашых грамадзянаў. Вось таму мы не маем ні фабрык ні заводаў. А экскурсіяў прымаем больш, чым усе краіны – з турызма жывем.
Дарэчы, ваш Біл Клінтан, калісьці, спрабаваў зьняць з нас прэфэрэнцыіі. Тады наш Першы Прэзідэнт даў яму адлуп.
ДуППа задаволена сказала:
“Клинтон лишил чернобыльскую Беларусь одного миллиона долларов… Клинтон завтра не будет президентом, я дарю ему этот 1 миллион долларов к его пенсии… и еще найду адекватный ответ. Я перед Клинтоном в долгу не останусь”.
Госьці працягвалі задаваць пытаньні:
-- А як працуе творчая інтэлігенцыя?
Лукапшык задаволена ўзьняў пульт і са словамі “Глядзіце” націснуў кнопку.
Пацукі, прусакі і чалавекападобныя імгненна селі ў радэнаўскую позу, прыклаўшы пальцы да лоба, і на пысы напусцілі інтэлектуальную напругу. Пры гэтым прусакі неяк дзіўна пераплялі лапкі. Пшык тлумачыў:
-- У нас усе праблемы вырашаюцца ўсенародна і адначасова адным націскам кнопкі. Гэта маё Найвышайшае дасягненне ў галіне чалавечых зносін – Кнопачная Дэмакратыя! І заяўка на званьне «Містэр дыктатар».
-- Няўжо сапраўды няма прамысловасьці? – дзівіліся госьці.
Лукапшык запрасіў гасьцей:
-- У Будучай Беларусі ўсё ёсьць. Хадзем на тэлеселектарную нараду вышэйшага кіраўніцтва краіны па падрыхтоўцы да Бітвы за выбары і вы зразумееце чым мы жывем.
Гасьцей пасадзілі ўзбоч вялізнай залы. Перад імі ў касьцюмах і гальштуках сядзела чалавечае чынавенства, а таксама тлустыя пацукі, доўгавусыя прусакі і дробненькія чалавекападобныя. Пацукі драпежніцкімі позіркамі свярдзёлілі гасьцей. Прусакі круцілі галовамі па баках і вусамі чаплялі чалавекападобных, што сядзелі паміж імі. Чалавечкі прасілі ў прусакоў прабачэньня за тое, што замінаюць руху іх вусоў.
Да таго ж Пацукі сядзелі, паклаўшы хвасты ў пасткі. Лукапшыку дакладвалі, што пацук хвастом мог удавіць нават быка, а чалавека проста пераціскаў напалам. Кожная пастка мела лямпачку на пульце кіраваньня хвастамі, што ляжаў праваруч каля Найбясьпечнага. Калі трэба было каму прыціснуць хвост Лукапшык міргаў, Лепшы ціснуў на кнопку і пастка сьціскалася.
Усе тэлеселектарныя нарады праходзілі ў спецыяльнай судовай залі. І кожны міністр рабіў справаздачу перад прэзыдэнтам ў жалезнай клетцы з лавы падсудных. Бывала, што Лукапшык загадваў арыштаваць міністра, і на яго тут жа надзявалі кайданкі і турылі ў турму. А калі міністр выходзіў пасьля справаздачы ў залю, то быў бязьмера шчасьлівы.
На сцэну выкацілі стог з кветак папараці, Лукапшык залез на яго, сеў на вяршыню кветкавай Кулі, як у крэсла і паглядзеў у залу. Усе апусьцілі вочы долу. Ён адкрыў рот, і ўсе ўтаропіліся ў яго рот, а адтуль прагучала:
“Настаў час Бітвы за выбары! Мы далжны павярнуцца к народу, і мордай, і пысай і тварам. А то некаторыя стаят да выбарцаў задам… Хто не павернецца, адкручу галовы, вусы, хвасты і сракі! ”
Прэзыдэнт казаў на простай і зразумелай народу мове:
“Весь мір проців нас. Пасьля выбараў мы далжны прарвацца скрозь врэмя назад да стварэньня сьвету. Нашы дзепутаты пайдуць першымі. Прымуць на сябе главный удар всей історыі. Штоб ізбраць лучшых, самых стойкіх, весь народ должен паддержаць нас. І он паддержыт, есьлі паверыт нам, еслі увідзіт, што мы чысты перад нім, совесьцю і Богам! Таму правядзём ачышчэньне нашых радов.
Прашу всех міністрав падгатовіца к адчоту! На нас па целявізару глядзіт вся страна і душы із прошлага… і знакамітыя госьці з мінулага -- выбітныя ўладары!
Напомню, што мы пераапрацоўваем усе віды адходаў з заходніх краін. Абслугоўваем трубаправоды, аўтатрасы, чугунку і пралёты самалётаў. Беларусь цяпер склад, дарога, труба і сусьветны сьметнік.
Пачнем са шкурнай безапаснасьці. Міністр скурнай бясьпекі, далажыце пачаму сніжаны загатоукі? Народ мёрзнет без шуб!»
Зь месца ўскочыў вялізны пацук, забег у жалезную клетку, стаў па камандзе «Зважай!» і адкрыў рот без зубоў, але Лукапшык не даў яму сказаць:
«Вашэ крысінае лобі цэлый год мне даводзіла, што толькі з клана пацукоў можа быць лепшы міністр шкурнай безапаснасці. І вот з-за дзефіцыта шкур в стране прэдрэвалюцыйнная сітуацыя!
Я з цябе, і з жонкі тваёй, с кожнага члэна тваёй сям'і не семь, а 37 шкур здзяру, якія вы накралі ў народа і вярну людзям. Все да апошняй – сваёй аддадзіце!
Генеральный пракурор! Далажыце, колькі шкур упратал ад граждан этат шкуракрад?!»
Генпракурор доўга і нудна чытаў сьпіс скрадзеных шкур па абласьцях, раёнах, гарадах…
Лукапшык прыпыніў пракурора:
«Я в поце ліца тружусь, не пакладая рук, лап і зубоў… штобы абагрэць народ, а он крадзёт шкуры і прадаёт на Захад за валюту».
Лявон і дыктатары ўбачылі, што Пшыкавы рукі насамрэч пацучыныя лапы, таўшчынёй з чалавечыя рукі, а з рота тырчаць пацучыныя зубы. Скрозь доўгія зубы Пшык прасьвісьцеў.
«Генпракурор! – Вы арыштавалі его шчот в швейцарской банке? Атлічна.
Праклаповіч! Вы пака у меня банкір? Праверце перавод всех шкурных дзенег на народны шчот в банке.
Што не можаце вярнуць все дзеньгі?
Міністра -- на шкурадзёрню! Покуль будзет ехаць, можэт родственнікі дзеньгі аддадут…
Мой указ: Із прэзыдэнскага фонда каждаму пенсіанеру выдаць шкуры на шубу, так штобы на сям'ю была хаця бы адна шуба. Другую нашы вецераны могуць самі купіць. Ну зімы у нас цеплыя і давайце ўжэ не будзем па нескальку шуб на себя адзяваць!
Вы все садзіцесь!
Міністар бясьпекі крылаў!?»
З крэсла падскочыў здаравенны прусак— самы вялізны ў зале, узьляцеў над крэслам, апусьціўся на заднія лапкі перад прэзыдэнтам, падсеў, зноў замахаў крыламі і паляцеў у клетку.
Покуль ляцеў, Лукапшык пільна ўзіраўся ў яго крылы. Прусак сеў на лаву падсудных і Лукапшык працяў яго пытаньнем:
«Чаму нашы жэншчыны ходзют без трусоў? Не знаеш? Чаму мужыкам не хватает маек? Тожа не знаеш? Так я цебе скажу! У гасударства нет валюты, штоб купляць тонкую ткань на ніжнее бельё. Мы далжны іспользаваць внутрэнній рэсурс, с каторага уже 500 лет шьём бельё, а ты і в этам гаду заваліл загатовкі ніжніх тараканніх крыльцев! Сам та в чом ходзіш? Паднімі крылы!»
Прусак падняў верхнія крылы і ўсе ўбачылі танюткія крылцы з залатымі карункамі. «Сняць! Немедленна здаць! Прэзідзент не маець такіх трусоу і майкі как у цябе!
Буржуй недараздзеты!»
Прусак зьняў з сябе крылцы з залатымі карункамі і пад імі ўсе ўбачылі крылцы са срэбранымі карункамі.
Пшык раз'ятрыўся:
« Маі жэншчыны ходзяць без пракладак! Как буд-та жывём не ў Яўропе, а ў жолудзях нас нашлі! А ты карункі нацапіў… Сняць!»
Прусак зняў срэбраныя карункі і з пад іх ўсе ўбачылі крыльцы з карункамі с драбнюткіх каштоўных каменьчыкаў.
Лукапшыкава душа сьпявала, а вонкава ён абярнуўся гневам усяго народа:
« І тут карупцыя! І гэты загнаў мільёны крыльцаў на Захад, накупіў за іх брыльянтаў і думаў, што нашы дзеткі будуць абосранымі хадзіць, без памперсав! Я начэй не сплю ад кашмарных мук – сню, как маі жэншчыны гарбацяцца над тазікамі, сціраючы пялёнкі, буд-та жывем не ў Яўропе, а ў жоўтай дзецкай радасці…
Сняць!»
Прусак зняў крыльцы з каменчыкамі і пад імі ўсе ўбачылі крыльцы празрыстага блакіту нябёсаў, расшытыя зорачкамі.
Лукапшык анямеў. Стаяў з адкрытым ротам, хапаў паветра і з яго вырывалася:
«Ты… ты…так ты яшчо і галубой! Нам нечым масціць дарогі! Іба прапалі верхнія крылля. Нет валюты ад прадажы шчытов з верхніх крыллев для паліцыі. А ты…ты… крадзёш у народа крылля…мечту крадзёш! Штоб траціць іх на сваі ізврашчэнія і прыхаці!
Я цебе січас устрою і всенарднае раздзеваніе.., і эксгібіцінізм.., і всенародную любов… Сняць! Всё сняць!»
Міністр, як загіпнатызаваны, марудна распранаўся і ахова падскочыла да міністра і абарвала ўсе крылцы так, як прэзідэнт зрываў пагоны генералам. Урэшце напачатку таўсценны прусак стаяў худы і голы. Стаяў і дрыжэў пад усенародным позіркам тэлекамер, прыкрываючы лапамі прамежнасьць. Тэлекамера паказала міністра ззаду. Вакол пояса бычылася вяровачка, на якой вісела бабіна паперы для прыбіральні, зробленая з крыльцаў. Папяровая стужка звісала, прыкрываючы азадак. А на Лукапшыку вусы павялічыліся да памераў пугі. Ён ляснуў вусам па прусачынай лысіне і раўкнуў:
«Увядзіце тэрарыста! Хацеў абрэцаць крылы нацыі…»
На лапы міністра крылаў прэзыдэнтавы ахоўнікі, надзелі кайданкі і пацягнулі яго да выхада. Лукапшык зачытаў загад:
1. Зняць загадчыка МінЗаготКрыл;
2. Прызначыць яго загадчыкам усіх бань;
3. Кожны дзень лічна мыць перадавікоў труда.
4.Канфіскатам з крылаў наградзіць Міс Беларусь.
На сцэну выйшла высачэзная доўгалапая пацучыха. Лукапшык надзеў ёй ніжнія міністэрскія крыльцы з карункамі с золата, срэбра, каштоўных камянёў. Журналісты паведамілі, што ўсе пацучыхі яшчэ мацней палюбілі Прэзыдэнта.
Пасьля гэтага Лукапшык сеў, узяў са стала вялізны пацучыны зуб і размерана пастукаў ім па стале, гледзячы перад сабой. Цяжкая думка сьхіліла яго галаву.
Потым пагрозьліва, не кажучы ні слова, паглядзеў у залу снайпэрскім позіркам, працяў некага нянавісьцю і з месца аж падскочыў пацук – міністр бясьпекі ад пацучыных зубоў і іх нарыхтоўкі. У яго дрыжэлі лапы і бязгучна клацалі ськівіцы.
Толькі тут Лявон заўважыў, што ў роце ўсіх пацукоў у зале не было зубоў! Гід, якога Лукапшык прыставіў да гасьцей, заўважыў Лявонаў позірк і ціхенька патлумачыў: «Прэзыдзент перад тым як прызначыць пацука кіраваць, выдзірае яму зубы. Потым яму ўстаўляюць штучныя. А калі пацукі прыходзяць на нараду да прэзыдэнта, яны перад уваходам у залу кладуць зубы на полку ахове Прэзыдэнта, каб нехта, зварьяцеўшы ад прэзыдэнскай кары, не перагрыз яму горла.
Лукапшык пільна зірнуў у рот міністру зубоў:
«З-за цябя сталі заводы, дзе зубы працавалі рэзцамі! – рыкнуў Лукапшык. -- Шахты, дзе мы дабывалі валютаносную соль, стаяць з-за дзефіцыта высокапрочных зубов.
Народ ат голада мрот -- людзям нет чаго вставляць в рот! Голад ідзет патаму, што плугі і бароны з крысіных зубов ізнасілісь, а замяніць нечым!»
З кожным крыкам з Лукапшыкавага рота выцягваліся пацучыныя зубы і ён набываў выгляд вампіра, які зараз пракусіць горла міністру. Урэшце міністравы зубы-пратэзы былі ўнесены ў залу ахоўнікамі. Лукапшык узяў іх і сказаў:
«Дару міністэрскія зубы самай старай бабульцы ў краіне і самаму старому дзядку».
Грукат апладзісментаў запоўніў зал. Крычалі: «Брава!», «Біс!» Журналісты паведамлялі ў экстраных выпусках паведамлялі, што ўсе бабулькі і дзядулькі краіны яшчэ мацней палюбілі прэзыдэнта.
Лукапшык дачакаўся цішыні і сказаў:
«Эці мінісцерскія зубы будуць пераходным прэзідэнскім падарункам ветэранам жызні і пасля іх смерці будут дарыцца новым героям выжыўшым і Бітве за жызнь».
Урэшце Лукапшык узьняў для справаздачы міністра Пылавай і Дымавай Бясьпекі (ПылДымДух):
«Дымавая, пылавая і духавая бясьпека – аснова ўсяго нашага жыцьця! Калі не хопіць запасаў пылу і дыму, што мы пусьцім у вочы людзям? Яны ж пачнуць бачыць непатрэбнае і папруць на рэвалюцыю!»
Міністр-чалавек узьвіўся з крэсла, выцягнуўся прызрыстым слупом дыму і ад яго запахла паленым.
Міністр з месца зрабіў справаздачу пра перавыпалненьне плана:
“… на 113% па збору газа з кватэр, пра 110% збору газа са сьметнікаў, што дазволіла пусьціць дадатковы аўтобус па сталічным маршруце і ўзьняць дух гараджан на 3%”.
Але прэзыдэнтаў ў твар чарнеў усё болей. Калі міністр далажыў пра 130% збору газу з кабінетаў чыноўнікаў пасля чаканьня чарговага кадравага ўказа Прэзыдэнта, і пра 200% збору газа з прэзідэнскага кабінета пасля чакання кіраўніком дзяржавы рашэння крамля наконт паставак газа ў краіну Лукапшык зашыпеў:
«Хваціт пудрыць мазгі цыфравым пылам! Чаму малчыце пра хранічнае невыпалненне плана па збору пылу? Мне далажылі кантралёры, што людзі харашо пылясосяць дамы, і цэха. Дзе пыл? З-за вас стаяць фабрыкі па вытворчасці ўцяпляльных шчытоў з пылу, у зямлянках мерзнуць людзі, на фабрыках не атрымліваюць заробак. За гэта вас трэба было б выкалаціць як дыван! Але ж каб толькі збор пылу ты праваліў…
Чаму курцы скардзяцца на недахоп канцэнтрату табака? На мяжы спыненьня буйныя заводы! Рабочыя намераны баставаць да поўнага атрыманьня паложанага ім канцэнтрата тытуня…»
Міністр пачаў апраўдвацца. Прыводзіў лічбы сабранага дыму ад курцоў, з колькасьці выпаранага з яго канцэнтрату.
А Лукапшык шалеў:
«На каго вы работаеце? Скажыце прама, на каго вы работаеце? На цыфры? Вы как міністр ПылДымДуху мусілі выпрацоўкай нікатынавага канцэнтрату з тытунёвага дыму забяпэчыць высокі Дух народа!
Народ нас сьмецёт, еслі мы не абяспечым яго курывам па нормах. Паложана прадаць чалавеку адну цагарэту ў дзень – вынь да прадай! Паложана дадаткова яму выдаць тры піпкі з канцэнтратам табачнага дыму. Памры а канцэнтрат найдзі ў піпку запхні і прадай! Ну, а калі ўжо не хоча ён піпку ў рот браць, тады сілком запхні!
Курыва -- эта жа адзінае шчасце для маіх людзей! Я пашол на адмену указа аб сінхронным курэнні, толькі каб людзі індывідуальна маглі паліць і быць шчаслівы, а ты?
Ну-ка выверні свае кішэні!»
Міністр вывернуў усе кішэні, у якіх нічога не ляжала. Толькі з левай і правай кішэні штаноў шпарка выбеглі доўганогія голыя пацучыхі, трымаючы ў руках ніжнія крылы і схаваліся міністру ппад кашулю на грудзі. Усе зларадна ухмыляліся і нават прэзідэнт ледзь стрымліваў усмешку. Пра міністра даўно пляткарылі, што ён мае двух каханак і тут іх убачыла ўся краіна.
Лукапшык вачыма ськіраваў да міністра ахоўніка. Той спрытна абмацаў вокладку міністравага піджака, расшпіліў патаемную кішэню і асцярожна пацягнуў нешта адтуль. Усе бачылі як ахоўнік марудна ўзняў над галавой дзвумя пальцамі маленькую скрыначку. Чыноўнікі жахліва войкнулі і шамт хто закрыў рукамі галаву, а некаторыя схапіліся за сэрца, ці за патаемную кішэню, што была на ўзроўні сэрца. Госьці падумалі, што гэта бомба і схаваліся пад крэслы.
Тэлекамеры наехалі на скрыначку і на маніторах буўным планам з'явіўся пачак цыгарэт Мальбара. Прэзыдэнт зайшоўся, задыхнуўся ад гневу:
«Народ пакутуе ад недахопу курыва, а ты міністр пры народным прэзыденце маеш цэлы пачак кантрабандных цыгарэт!
Так… Всем дабравольна здаць цыгарэты!»
Ахоўнікі пабеглі з кулькамі ўздоўж радоў, чыноўнікі даставалі з патаемных кішэняў пачкі і кідалі ў кулькі. Адзін міністр дастаў пачак нават з падэшвы чаравіка.
На стале перад Лукапшыкам высілася горка з пачкаў, гэткая цыгарэтная куля, сягаючы да яго носа. Прэзыдэнт далоняй рассек кулю напалам і загадаў:
« Міністр сацыяльнага забяспячэння! Зараз жа аднесьці цыгарэты на трактарны завод і аўтамабільны. Прасьлядзіць каб усім рабочым хапіла па зацяжцы! Толькі дайце ім паліць у абедзены перапынак, бо ўсё роўна ім няма чаго есьці, дык няхай хоць пакураць.
Абшукаць кватэры, дачы, дарослых дзетак і каханак міністраў і ўсе цыгарэты перадаць рабочым краіны!»
І звярнуўшыся да ПылДымДуху загадаў:
«З гэтага дня ты будзеш паліць выключна акуркі рабочых МАЗа. А да простых курцоў звяртаюсь асобна. Вы хазяева нашай жызні, так давайце жа курыць па хазяйску. Летам давайце уж многа курыць не будзем! Лясы гараць і балоты -- ўсім хапае дыму».
Наступіла паўза. У абсалютнай цішыне з-за каўняра Лепшага вялізнай чорнай мухай выляцела ДуППа, занудлівым зудам праляцела праз усю залу і села на Лукапшыкаў касмыль жарсьці. Стала яшчэ цішэй. Ахоўнікі-снайперы пацелілі ў муху і на прэзыдэнтавай галаве заскакалі плямачкі лазерных прыцэлаў, трапілі ў Лукапшыкавы вочы і асьляпілі яго.
ДуППа-муха нахабна і гучна, адчуваючы сваю бясьпеку, празудзела: “Нас многа! Всех мух-дыктатараў не перастраляеш!”
Лукапшык ляснуў сабе па лобе, ДуППа пасьпела ўзьляцець і Лукапшык разьюшаным крыкам загадаў сілавым міністрам застрэліцца. Хлапкі стрэлаў скаланулі цішыню і міністраў вынесьлі. Яны ведалі, што калі б яны не забілі сябе, ім бы перад тэлекамерамі адарвалі крылы, лапы, зубы, і апасля зьелі. Ганьба для сям'і, а так ганаровая адстаўка.
Прэзыдэнт загадаў міністру казюрак маленькаму прусачку зьнікнуць і той, седзячы ў крэсле, паменьшыўся да памераў казюркі і зашыўся ў шчыліну крэсла.
Лукапшык ганарыста глядзеў на ўладароў. Усе маўчалі.
Лукапшык мовіў:
-- А зараз адчот вышэйшых міністраў. З-за іх правалены план па перамогах у Бітве за ўраджай.
Лукапшык стаў падобны на гразавую хмару, счарнеў, вочы бліснулі маланкаю і грамавы голас спытаў:
Міністр дажджовай бясьпекі! Чаму не выкананы план па выдачы палям дажджоў?
З лавы ўзьняўся старэнькі дзядок з заплаканымі вачыма і мокрымі валасамі і разьвёў рукі і пашкандыбаў у клетку.
Лукапшык разьюшана закрычаў:
-- Ня можаш працаваць?! Хочацца адпачыць на пенсіі?! Ты ў меня вечна працаваць будзеш! Як катаржанін.
Не можаш выдаць своеврэменна дождж? Бегай, лётай над краінай, плачучы бясперапынна, а палі палей! Я табе даў намесьнікамі ўсіх багоў, якія могуць у людзей хоць адну сьлязу праліць. Чым яны займаюцца? Чаму на палях суха, а людзі дзе нідзе яшчэ сьмяюцца, нават рагочуць. Все плакаць далжны, кагда на палях суха! Дзе кіраўнік дзяржбясьпекі? Кожнага, хто ў засуху будзе сьмяяцца арыштоўваць, даставіць на поле і давесьці да сьлёз!
Дырэктыву №1 аб дысцыпліне і №2 аб патрыятызме мусіць кожны выконваць!
А то Дажджбог на старасьці карупцыяй заняўся, што вядзе да падрыўной палітычнай дзейнасьці. Палі фермераў і дачнікаў паліў, а калгасы і саўгасы сушыць. У каіпталізм нас цягнеш?
А табе, Даждбог, апошні раз кажу: не забяспечыш паліў, сядзеш у турму і не проста сядзець будзеш, байкі баючы пра сваё богава мінулае, а плакаць ды так, што ў камеры плаваць прыдзецца! А мы слёзаправод ад тваёй камеры пабудуем на палі. Вон адсуль. Ідзі і працуй. Ня можаш прымусіць тучы дождж даваць, сам хмарай працуй – палівай!
Лукапшык стаў падобны да сьпякотнага сонейка, усе ў залі адчулі гарачыню, і ён паклікаў?
-- Кіраўнік цяплыні сонца ёсьць?
З лавы ўзьняўся дзядок з загарэлым тварам і патурыўся ў жалезную клетку да падсудных. «Пярун!» – пазнаў Лявон. Покуль Пярун цягнуўся на міністэраву галгофу Лукапшык кпіў:
-- Сам загарэлы, як з югоў, а народ бледны ходзіць!
Пярун сеў на лаву падсудных і Лукапшык зароў:
-- Чаму раслінам не хапіла солнца? Распустай займаўся. Калі трэба было палі сонейкам саграваць, ты па гарадзкіх пляжах гойсаў на голых дзевак зрэнкі пяліў, загар на сракі ім дарыў. Седзіна ў бараду, а бес у рабро! Хлеб трэба было грэць, а не азадкі дзявочыя! Што мне з табой зрабіць?
Ды яшчэ сямейны бізнэс на дзяржаўным сонейке завёў! Сынку даў дазвол і той фітнэс цэнтры з натуральнага сонца па ўсёй краіне наладзіў. Усіх нашых беларусачак карычневым загарам пакрыў, а потым замежным дзядзькам! Яны толькі і робяць, што загараюць, а потым да шэйхаў лятуць нафтадаляры дзяржаўнай прыгажосьцю зарабляць… Трэба пакласьці гэтаму сямейнаму бізнэсу на дзяржмаёмасьці канец! Кіраўнік дзяржбясьпекі! Усіх хто ляжыць па фітнэсцэнтрах перапісаць і накіраваць на палі. Няхай там ураджай зьбіраюць і загараюць. Пярунова сынка прызначаю брыгадзірам спэцфітнэсатрада па ўборцы ўраджая. А тыя каму да шэйхаў няўцярпёж хай падаткі плацяць. Выведка! Кожную ўзяць на ўлік, адсочваць кантакты і заробкі. Дзяржаўным сонцам для загара бясплатна карысталась? На замежніка працуеш? Плаці!
Так, ты, Пярун, ня хочаш як след кіраваць сонцам? Ня можаш гарэць на рабоце? Тады мы цябе падпалім і падвесім пад верталёт. Па ўсёй краіне палаючым будзеш лётаць -- другім сонцам работаць. Вечна людзям гарэць будзеш! Ты ж неўміручы… Богам цябе народ на працу прызвал, вот па божэскі і будзеш гарэць!
А то нават з Французамі з-за цябе сапсавалісь адносіны. Колькі не пралятаў на шрубалёце над рэзыдэнцыяй пасла Францыі Стэфана Шмялеўскага чуў, як той скардзіўся, што сонца над яго рэзыдэнцыяй мала, вінаград ня высьпевае і францускае віно немажліва вырабіць. Над рэзыдэнцыяй Шмялеўскага кожны дзень па некалькі гадзін вісець-гарэць будзеш, каб вінаград так высьпеў, што пасол хоць французскае, хоць аўстралійскае, хоць чылійскае віно мог зрабіць. Мы мусім даказаць, што ў Беларусі можна лепшыя ў сьвеце віна вырабляць! І пасла Францыі зробім галоўным рэкламным агентам нашых він!
Дзядок чарнеў і марнеў ад кожнага слова…
ДуППА, чуючы ўсё гэта, засмучана ціхенька казала:
«…у я не могу гарантировать, что мы взяли Бога за бороду и всё уже, не отпустим. Дай Бог, чтобы так было».
Калі ў зале засталіся госьці, журналісты, Лукапшык пачаў прэсканферэнцыю.
Першым спытаў Лявон:
-- Як вы багоў прыручылі?
Лукапшык задумаўся:
-- Доўгая гісторыя. Быў перыяд генацыду, калі пацукі амаль усіх мужыкоў зьелі. Тады нашы дзеўкі так прыстасаваліся, што кніжку чытаючы маглі зацяжарыць ад любімага героя. Шмат хто пасьля тэлетрансляцый дзетак нараджаў.
Дык мы заўважылі, што калі студэнткі інстытута культуры ці філфаку з летняй практыкі з лесу вяртаюцца, дзе ў багоў па начах фальклёр зьбіраюць, абавязкова цяжараць. Але ж багі нябачныя! Тады мы багам – ультыматум. Калі не зьявіціся на працу ў міністэрства бясьпекі надворья, тады мы:
1. Дзяўчатак больш на практыку ў лес не накіруем. Будуць у бібліятэках фальклёр зьбіраць і з вашымі кніжнымі клонамі любіцца;
2. Клануем вашых дзетак і выгадуем міністраў-багоў, што будуць самаатдана працаваць на карысьць народа;
3. Вас абвесьцім ворагамі народа – тунеядцамі, лес калючым дротам абцягнем, ахову ўзброеную выставім, каб людзі да вас не хадзілі – утворым зону крымінальных багоў і тады зразумееце як без жанчын жыць;
Адразу прытурыліся, пакаяліся прылюдна, клятву Прэзыдэнту прынесьлі і працуюць спраўна. За гэта льготы маюць: акрамя працы на народную гаспадарку выкладаюць прафесарамі фальклёр на філфаках і інстытутах культуры...
Госьці спыталі:
-- З чаго бюджэт?
Лукапшык пачаў загібаць пальцы:
-- Галоўны даход – знойдзеныя клады. Калі пачалі прамыслова здабываць кветку папараці, з-пад зямлі папёрлі клады. І за мяжу кветку не проста прадаем, а з умовай, што палова знойдзеных там кладаў нам адыходзіць.
Ад кветкі і кладаў – ускосны прыбытак: усю зямлю краіны перакапалі. Нам трактары не патрэбны. Усё рыдлёўкамі капаюць ды яшчэ праз сіта зямлю сеюць. Беларусам толькі дай зямлю і дазволь капаць дык зямную кулю ўзаруць! Вядома ж працэс кладакапаньня мы регулюем: калі трэба дзе траншэю пракласьці, кажам, што кветка туды ўказала…
Па-другое, прадаем ваяроў-кібаргаў на межкасімчным рынку. Беларусы лічацца самымі баявымі ваярамі. Калі каму партызаны патрэбны, таксама прадаем нашых.
Пра продаж пацучыных зубоў і прусачыных крылаў вы чулі.
Маем самы вялікі бюджэт сярод усіх краінаў калясонечнай сістэмы.
Лявон зноўку спытаў:
-- А чаму на кветках папараці сядзіцё!
-- Гэта вонкавая адзнака ўлады. Яна ў Канстытуцыі пасьля перамогі ў папаратным рэферэндуме запісана. Сьведчыць пра ўладу над усім мінулым і беларускімі багамі.
Да таго ж ад такога сядзеньня дзеці родзяцца прыгожымі як кветкі і багатымі як арабскія шэйхі. Ім для багацьця не трэба будзе кветку папараці мець.
Ну і прастаціт з гемароем ніколі не прычэпяцца, а сіла мужчынская ніколі не адчэпіцца…
Госьці спыталі:
-- Як эліту выгадавалі?
Лукапшык адказаў:
-- Эліта вырасла з тых, каго вашы людзі запрашалі раз у год у свае семьі на аздараўленьне, а потым дасылалі ім гуманітарку. Праўда, Рыгоравіч? – звярнуўся Лукапшык да ДуППы.
Тая кіўнула:
-- «Нам нихто не памагал. Я запрэціл выезд дзетак за мяжу. А то все б элітай сталі, а каму працаваць?»
А Лукапшык працягваў:
-- Вядома ж, без Першага Прэзыдэнта я б ніколі не дасягнуў такіх посьпехаў. Дзякуючы яму распахалі Чарнобыльскія землі і ўсім хапіла радыёактыўных прадуктаў. Менавіта ён заблакаваў вялізную частку гуманітарных кантактаў з Захадам.
Ідэя сумеснага жыцьця істот рознага віду таксама яго. Менавіта ад яго “вшивых блох”, “квакающих от микрофона жаб”, “жирных котов”, дефилирующих с флажками по асфальту Минска» мы прыйшлі да жыцьця з пацукамі і прусакамі.
Так што званьне “Містэр Дыктатар”, я па праву падзялю на дваіх.
-- Іш губу раскатал! -- абурыўся Іван Жахлівы.
Лукапшык націснуў на кнопку пульта. З-пад зямлі выскачылі велізарныя пацукі і пачалі абнюхваць твар Івана Грознага. З іх пысаў пшыкала і прыскала сьліна. Іван задрыжэў і зашаптаў.
-- Добра, згодзен, што ты лепшы, толькі прыбяры гэтых пачвар.
Калі дыктатары крыху прызвычаіліся да выродаў, пачалі задаваць прагматычныя пытаньні:
-- А чаму вы вывелі пацукоў і прусакоў?
Лукапшык патлумачыў:
-- Пацукі разумней не толькі людей, але нават яўрэяў, якія самі ж таму і паспрыялі. У 2002-м годзе ў Бостане пры дапамозе геннай інжэнерыі амерыканцы вывелі мышэй з мозгам, як у чалавека: са зьвілінамі, карацей зрабілі ім мазгі з карой. Перад пачаткам эксперымента мышы і людзі мели 90% агульных генаў. Уяўляеце, якіх геніяльных мышей урэшце вывелі?
Лукапшык працягваў расказ:
-- Беларусам, каб выжыць пасьля Чарнобыля, трэба было стаць разумней пацукоў, размнажацца хутчэй за прусакоў, зьяднацца шчыльней за яўрэяў. На пацукоў і прусакоў не дзейнічае радыяцыя, бо яны -- прасьцейшыя. І беларусы просты народ.
Вось на чарговым рэферэндуме мы і выбралі пацучына-прусачыныя накірункі сацыяльнага развіцьця краіны. Калі б мы культывавалі дэмакратычныя віды, даўно б ужо перарадзіліся і вымерлі. А так вашым нашчадкам дастаткова зьбіраць крошкі са свайго стала і дасылаць нам у выглядзе гуманітарной дапамогі. За гэта мы прымаем з вашых краінаў вусатых і хвастатых эмігрантаў
-- А як вы псіхалагічна сумясьцілі людзей з гэтымі…
-- Проста. Беларусаў так спаілі, што яны перасталі адрозьніваць людей ад жывёл. А пацукоў і прусакоў павялічылі да такіх памераў, што яны ўявілі сябе людзьмі.
-- А як жа выбары? праграмы?
-- Зараз пабачыце як абярэм дэпутатаў парляманта беларускага ЧаСу.
Лукапшык узьняў лапу з пультам, паднес палец да кнопкі. Вялізны тэлеэкран паказаў двары каля нораў выбаршчыкаў. Там стаялі сьметніцы з надпісамі: «для паперы», «для шкла», «для ежы»… і сярод іх – урна «для галасоў». Як толькі Лукапшыкаў палец наблізіўся да кнопкі «выбары-рэферендум», так «палец ля кнопкі» паказалі па ўсіх хатніх тэлевізарах. І 300% выбаршчыкаў кінуліся на двор, укінулі галасы на паперы ў урны.
Па дварах паехалі сьмецьцевыя машыны, з грукатам апракідваючы галасы ў нутро.
-- Куды іх вязуць? -- Спыталі Госьці.
-- У Цэнтрвыбаркам, -- адказаў Лукапшык. – Там іх адразу паляць. А людзям паведамляюць вынікі выбараў і пра цяпло, якое пайшло ў кватэры ад іх галасоў.
Машыны зьехалі, пакінуўшы пустыя урны, а істоты бегалі і бегалі да іх, кідалі і кідалі ў іх галасы. Лукапшык тлумачыў:
-- Галасуюць да зьнікненьня сумненьня! Да ўзьнікненьня пачуцьця ўпэўненасьці.
Калі сьмецьцезборнікі зноў забралі галасы, Лукапшык сказаў:
-- Бачылі? Я нават не націскаў кнопку на пульце кіраваньня! Я толькі ўказаў пальцам і ўсе выканалі маю волю… Гэта мая заяўка на званьне «Містэр уладар сусьветнай дэмакратыі».
ДуППа імкнулася давесьці свае перавагі ў выбарах і каб быць пераканаўчай цытавала апазіцыйны друк:
-- «Нет ничего удивительного, что в Брестской области проголосовали… 105% избирателей».
«В Барановичах право избирать для рабочих превратилось в обязанность. Для них были составлены списки, где указывалось кому и в какой день досрочно голосовать. После голосования рабочие должны были сообщить своему мастеру номер в списке избирателей. Сотрудники налоговой инспекции Октябрьского района Витебска, проголосовав, просили членов комиссии поставить отметку на приглашении для участия в выборах, чтобы отчитаться перед начальством».
«Вось так! -- Падсумавала ДуППа. – А у вас ніхто з ізбірацелей не зьдзелал атчота па выбарах!» А у меня – все!
На ДуППу ніхто не зьвярнуў увагі. І тут ДуППа ўрэзала:
-- Ты толькі палец паднёс да кнопкі і яны кінуліся галасаваць… -- дзіцячы сад!
А я толькі рот адкрыў, абвясціў рэфэрэндум і газета «Звязда» за месяц да рэферендума і за два года да выбараў напісала: «Большасць жыхароў краіны дазволіць Аляксандру Лукашэнку ўдзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты», а па БТ сказалі, што 90% за Лукашэнку. І кожны дзень лічбы за мяне павялічвалі.
Хто з вас за гады да выбараў выйграваў іх?
Дыктатары моўчкі паважліва глядзелі на ДуППу, а разьюшаны Лукапшык, не жадаючы траціць перамогу, спытаў гасьцей:
-- Ну што, хочаце, каб вашы народы жылі так, як мы цяпер? Хочаце, каб гісторыкі напісалі, што новыя роды пацукоў і прусакоў пайшлі ад вас?
-- Не-е! Гэта жах! – крычалі дыктатары.
-- Тады вам трэба адзінагалосна зрабіць правільны выбар, галасуючы за мяне, як за «Містэра дыктатара»… 300% на вашых вачох за мяне прагаласавалі, як за унівэрсальнага дэпутата і ўладара. З вамі будзе 300+40 працэнтаў. Сорак – лепшых людзей усіх часоў і народаў
-- Гэты шантаж! -- зараўлі госьці, а Лукапшык націснуў на кнопкі, ускочыў у выбарчую урну, пшыкнуў і выляцеў з залы.
Да гасьцей падбеглі паліцэйскія пацукі і спрытна надзелі на рукі гасьцям кайданкі з пацучыных чэлюсьцяў, што вострымі зубамі ўпіліся ў рукі.
-- За што!?-- абурыліся тыя.
Старшы паліцэйскі пацук тлумачыў:
-- Вы шпіёны і тэрарысты.
Дыктатары абураліся:
-- Я Гітлер! Я Пол Пот! Я Ідзі Амін!
Паліцэйскія патурылі дыктатараў, штурхаючы ў сьпіны на вуліцу, а міма ішла дэманстрацыя. Ішлі чалавекападобныя з лозунгамі: “Людзям роўныя правы з прусакамі і пацукамі!”, “Спыніць генацыд людзей!”, “Захаваем чалавечую культуру!”, “Патрабуем адкрыць чалавечы ліцэй!”
Лукапшык, седзячы ў сваім кабінеце, націснуў на кнопку кіруемай дэмакратыі і дэманстранты атачылі дыктатараў. Пачуліся воклічы:
-- Глядзіце, якія выроды!
Лукапшык зноў націснуў на кнопку, і дэманстранты гукнулі:
-- Фашызм не пройдзе! Дыктатараў на сьметнік гісторыі!
Дэманстранты накінуліся на дыктатараў, лупцуючы іх плакатамі па галовах.
Лявон падцягнуў аднаго дэманстранта і спытаў:
-- Вамі сапраўды кіруе пульт дыктатара?
Дэманстрант агледзеўся па баках і шэптам адказаў:
-- Ды не. Палова прыдурваецца – мы ж беларусы! А сярод пацукоў і прусакоў прыдурваецца амаль 99,9% -- яны больш прыстасаваныя.
-- І дакуль вы будзеце цярпець!?
-- Нашы навукоўцы распрацавалі схему пульта па кіраваньні Лукапшыкам і яго чыноўнікамі, каб падрыхтаваць наменклатурную рэвалюцыю. Ёсць таксама схема пульта па абуджэньні волі ў насельніцтва. Нават самі пульты зрабілі. Толькі не хапае грошай, каб зрабіць сілавую ўстаноўку. А замежныя грантадаўцы сродкаў не даюць. На ўлёткі для дэманстрацыяў даюць, а на сілавыя ўстаноўкі - не. Відаць, замежнікі маюць невядомы нам дагавор з Лукапшыкам…
-- А самі што?
-- Чакаем Зорны Чарнабыльнік. Ён так моцна ўзьдзейнічае на ўсіх, што пасьля кожнай ночы 26 красавіка людзі абуджаюцца. Кажуць, што нават Князяёўна папараці набывае свае першасныя чароўныя якасьці. Потым цэлы год яе Лукапшыкаўскія селекцыянеры гвалцяць, з іншымі расьлінамі скрэшчваюць, а яна не паддаецца. Трымаюць яе ў бетонным бункеры – былой ракетнай шахты. Лукапшык усім брэша, што вывеў адмысловую прэзыдэнскую папараць. А людзі цьвердзяць, што тая як была Боскаю кветкаю, так і засталася, і ніякія сьцены не могуць асланіць ад яе апраменьваньня…
Тут Лявона схапіў за каўнер паліцэйскі, штурхнуў у групу дыктатараў і іх патурылі ў пастарунак. Там усіх пасадзілі ў агульную камеру з тутэйшымі. За кратамі было каля сотні істот людзей-выродаў, прусакоў і пацукоў, якіх пакаралі за незусім сінхроннае выкананьне загадаў Лукапшыкавага пульта.
Дыктатары забіліся ў куток, а Лукапшык націснуў на кнопку “сэксуальны час”. Тутэйшыя кінуліся да дыктатараў і пачалі зьдзіраць зь іх штаны.
Лявон узрадавана глядзеў, як адны пачвары збіраюцца гвалціць другіх выродаў, разважаючы, што ў гэтым ёсць боскае наканаваньне. Але ўзгадаў, што ў ЧаСе застаюцца беларускія душы і трэба быць там. Ён схапіў футарал і дзёўбнуў ім па пацучынай галаве.
Маленькі Напалеон, як малпа ўскараскаўся па кратах да столі, і адтуль камандаваў атакай.
ДуППа, якая зьяўлялася паўсюль, дзе пачыналіся бітвы, праляцела перад пацукамі на ролікавых каньках, запіхваючы хакейныя шайбы ў пачварныя пысы, і сіпаціла:
«Впереди президентские выборы и надо провести вот такую зачистку всех вопросов, все эти хвосты надо пообрубать, по-народному говоря».
Пачвары, скапыціўшыся, траплялі пад каменныя боты Шклоўскага Ідала і адтуль ляцелі енкі і крывавыя пырскі.
Абарыгены, агаломшаныя такім адпорам, паменьшаліся ў памерах, пазашываліся ў шчыліны, а па калідоры, грукаючы абцасамі, клацаючы зубамі-кінжаламі беглі наглядчыкі-пацукі.
Дыктатары, прадбачачы расправу, узмаліліся:
-- Галасуем! Адзінагалосна за тое, што “Містэр Дыктатар” -- Лукапшык.
Паліцэйскі ўкінуў за краты пратакол з прозьвішчамі дыктатараў і словам ЗА насупраць кожнага прозьвішча і загадаў:
-- Стаўце подпісы!
За вакном мацнеў пагрозьлівы гул і піск. Госьці і ахова угледзеліся ў гукі і ўбачылі, што па вуліцы рухаецца шэрая масса з мышаў і пацукоў. Як з вулкана цячэ лава, так цёк паток шэрых сьпінаў.
«На другі тур выбараў пайшлі…-- ганарліва сказаў паліцэйскі. – У нас выбары заўжды ў два ці тры туры праходзяць. Бо за першы тур мы не пасьпяваем прагаласаваць – месца ўсім не хапае. На першым туры галасуюць тутэйшыя. А потым прыбываюць выбаршчыкі з замежжа.
Дык будзеце падпісваць ці не? Ці Вас на вуліцу выставіць? Даць вам волю?»
Лявон узяў паперу, сабраў усіх і шэптам сказаў:
-- Стаўце подпіс і прыпісвайце “ЗА “Пане Каханку” – за мяне значыць. І я тут жа вяртаю вас у ЧаС.
Дыктатары пачарзе падпісваліся, робячы Лявона “Містэрам Дыктатар”.
А з вуліцы загучэла па-новаму: шолах лез у вушы, заглушаючы ўсе гукі. Па вуліцы паўзла прусачыная масса.
-- Таксама на рэферэндум? – Спытаў Лявон, цягнучы час.
Паліцэйскі з гонарам адказаў:
-- Так! На яго пацукі і прусакі з усяго сьвету да нас рушаць, каб міжнародная супольнасьць не вякала пра парушэньні. А дзе ты праверыш адкуль пацук? Усе на адзін твар, прапіскі не маюць, адбіткі кіпцюроў, вусоў і хвастоў аднолькавыя…
Лявону з бязьмежнаю моцаю захацелася дамоў. Футарал як пыласос, імгненна ўцягнуў гасьцевыя душы. Лепшы наляту тыцнуў у пысу самага вялізнага пацука, як калісьці дзёўбнуў трактарысту свайго саўгаса, пацучыным хвастом абматаў зубастую пысу, і ўцягнуў пацука ў футарал. Перахапіўшы зьдзіўлены Лявонаў позірк, патлумачыў: «В хазяйстве всё прыгадзіцца і пацук і маладзіца! Будзет у меня в эскадроне сьмерці катам служыць».
Лявонава душа гучала Сымонкавай скрыпачкай і футарал усіх перанёс на Лявонаў двор у час разьвітаньня з сябрамі.
Яны сядзелі за сталом і, заплюшчыўшы вочы, слухалі скрыпачку і кожны думаў пра сваё.
Дыктатары ценямі паўсталі за сьпінамі Лявонавых сяброў. Матэрыялізацыя з футарала цягнулася некалькі хвілін, і напачатку зьяўляліся цені.
Лявон апынуўся на сваім месцы і ўзгадаў, што калі перад падарожжам у будычыню вось так сядзеў, потым выйшаў да ветру і як у чорны вір праваліўся. Вярнуўся тады і нічога не памятаў, што адбывалася. Як і тады за сталом гучалі аповеды пра казла, які рагамі бліны калоў, да столі падкідваў ды ротам лавіў, а барадой у сьмятану ўмачаў. І пагрозамі лаяўся: "Я гаспадаром буду, а хто слухацца не будзе, вось так да столі падкіну ды на рогі...”
Як і тады аж узьвіўся Пэйцах над сталом: «Якая брыдота! Чалавекапарсюкоў развялося. Жах! Няхай бы іх маткі ў траву павысцыкалі!»
Толькі цяпер бачыць памудрэўшы Лявон шэрыя цені за сьпінамі сяброў. Цені чакаюць, што Лявонавы сябры саступяць ім месца за сталом, а з іх вачэй вольналюбства праменіць і на шэрых дыктатаравых тварах нянавісьць запальваюць.
Звыклі дыктатары, што людзі, нават іх ценю палохаюцца, вось і тут абурана чакаюць, калі Лявонавы сябры паўскокваюць з месцаў. А тыя не зьбіраюцца саступаць.
Тады цені Пятра першага, Івана Жахлівага, Мураўёва-вешальніка, Суворава і іншых уладароў, што стаялі праз аднаго з дыктатарамі далёкіх краін закружлялі вакол стала, за сьпінамі сяброў як на каруселі. Раз-пораз кружэлка спынялася і цені расейскіх дыктатараў абшчапервалі далонямі-ценямі шыі Лявонаву і яго сяброў. «Вось яна Руская рулетка! -- выдыхнуў Лявон і каўнер расшпіліў, задыхаючыся, галаву запракінуў. – І навошта іх прыпёр сюды?!»
А з неба зоркі наблізіліся, цікава ім. І так нізка спусціліся, што зьліліся, утварыўшы зорнае люстра. У ім убачыў Лявон дружбакоў сваіх.
Хто на стол галаву паклаў і сьпіць, хто на лаўцы разваліўся, нехта дзяўчыну цалуе, а вось рот адкрыўся і ў яго чарка кульнулася. А вакол іх чорны круг кружляе: ў адзін бок ляціць, спыніцца і ў другі імкліва круціцца. А ў крузе тым кулі тырчаць -- барабан рэвальвера, які круцяць, патроны правяраючы – у кіно бачыў. І дзівіцца Лявон здагадцы сваёй: «Дык вось як зоркі прадказваюць! Як па зорках гадаюць!»
Бачыць у зорным люстры, што з гнязда патрон на стол ляціць. Лявон глянуў на стол, а тут ДуППа замахала рукамі і ў шклоўскага пеўня абярнулася, на стол заляцела. Закукарэкаў певень сіпам і пабег па стале, раз-пораз дзёўбаючы па галовах гасьцей, што ў талерках паснулі.
Вось па Войнавай галаве дзёўбнуў, а той імгненна за шыю пеўня схапіў і -- хрась. Адкруціў пеўню галаву і ДуППа за Войнавай сьпінай ценям ката стаяла і сякеру да Войнавай галавы прымервала.
І астатнія сябры, адчуўшы, што па шыі халадок пабег, хто па патыліцы сябе далоняй ляснуў, хто сьпіну шкрабае, а Война, адкруціўшы пеўню галаву, ускочыў, шаблю выхапіў і давай цені рубіць, ідзе вакол стала, шабляй цені крамсае і прыгаворвае: «І тут ад вас, чэрці, няма спакою, груганьнё з таго сьвету…Прэч ад стала!» Ды так хутка сячэ, што Кашчавая не пасьпявае склейваць кавалкі ценяў, а Война іх ужо на сьвет грудзьмі выштурхоўвае.
Пейцах яму гучна раіць, перакрыкваючы посьвіст шаблі:
-- Ты ж толькі абразаньне ім выпадкова не зрабі, бо немаведама хто ў габрэі пазапісваецца!
-- Не хвалюйся! Я іх вылягчаю, -- крычыць Война. – Каб не пладзіліся вырадкі. Бо іх колькі ні нішчыш, а д'ябл спарвае. А калі вылягчаю, тады чорт няхай сам Кашчавую квочыць… Ох і ўпарыцца дзеля смяротных выродаў!
Лявон зарагатаў. Дыктатары адскочылі ў цемру, а тут іх і Лявонавы сабакі ўнюхалі. Клацаюць зубамі, шкамутаючы цені, толькі пена з пашчаў.
Дыктатары заскочылі ў футарал.
Лявон разгубіўся. Куды іх турыць? Думкі маланкамі лятуць. Уявіў беларускія душы ў ЧаСе ў Кулю састагаваныя – ратаваць трэба і каханая там… І Лявон перанёс усіх у беларускі ЧаС.
Апынуліся за сталом. Ластаўчыны вочы заплаканыя, Кашчавай – задаволеныя.
І тут скрозь столь каля вяршыні Кулі гіганскі празрысты дом спускаецца. З аднаго боку Кулі -- Труна гіганская, з другога Урна выбарчая, а зь яе Лукапшык прамаўляе, не бачучы, што ўнізе творыцца:
-- Яны гераічна змагаліся! Усе загінулі. Ім трэба прысвоіць ганаровае званьне «Містэр дыктатар» – пасмяротна! А я ўсё жыцьцё буду іх гонар бараніць.
Лукапшык прамаўляў помнікам на гіганскай выбарчай урне. Паверхня лётаючай урны была лускападобнай. Луска -- з прусачыных крылаў гіганскага памеру, змацаваных пацучынымі зубамі, што тырчэлі вонкі, як іголкі вожыка.
-- Герой ты наш казачны… -- перапыніў яго Лявон і працягнуў пратакол выбараў Кашчавай. Яна з гонарам і рэўнасьцю паглядзела на Лявона. А Лукапшык далдоніў:
-- Гэты пратакол несапраўдны! “Пане Каханку” падкупіў гасьцей воляй! Ён – палітычны карупцыянер і шантажыст!
Лепшы і Шклоўскі Ідал падтрымалі яго.
Кашчавая, зірнуўшы ў вочы кожнаму, вырашыла:
«Правядзем паўторныя выбары. Той з вас стане пераможцам, чый твор апынецца лепшым: Куля, Урна, Труна, альбо футарал ад басэтлі».
Госьці моўчкі пераводзілі позіркі з аднаго гіганскага збудаваньня на другое, а зь іх на гаспадароў. Узважвалі іх вартасьці і моц. А Кашчавая пільна гледзячы на Лявона працягвала:
«Наладзім гонкі – касьмічнае спаборніцтва Кулі, Урны і Труны. Пераможцам будзе той, хто хутчэй за супернікаў заляціць на планету з жыцьцём, зойме там свой куточак і прыстасуецца, а потым авалодае плянетаю і наладзіць на ёй райскае жыцьцё».
А сабе падумала, што пераможцай стане яна, калі ўсе беларусачкі пакінуць зямлю.
Сальвадор Далі, гледзячы на Кулю ў атачэньні Урны і Труны зайздросьліва адзначыў:
«Лепшага помніка ахвярам, Нью-Орскіх хмарачосаў не прыдумаць!