Куля для прэзыдэнта

Падгол Уладзімір


Гаспадары кулі і ўкрыжаваньне Хрыстовай душы - Частка першая

ПАДБОР ДЫКТАТАРАЎ

Жаданьні ствараюць сьвет, а жарсьці яго паляць. Пачуцьці паскараюць ці замаруджваюць хаду часу, а іх адсутнасьць спыняе час.

Калі ў некалькіх апантаных саўпадаюць жаданьні і пачуцьці новага сьвету, тады яны могуць злучыць той і гэты сьвет і выклікаць і Бога, і чорта.

А калі некалькіх асоб злучае страх сьмерці, тады прыходзіць і Яна.

Шклоўскаму Ідалу, Лепшаму, і Лукапшыку адначасна паведамілі, што іх рэйтынг абваліўся да нуля. Прывід палітычнай сьмерці скурчыў іх душы і наблізіў твары тых, хто жадаў ім адпомсьціць. Страх ахапіў душы трох прэзыдэнтаў, злучыў іх, выціcнуў зь іх жахі, зь якіх уцелілася Кашчавая.

Для Шклоўскага Ідала Сьмерць зьявілася коўдрай, якая імкнулася яго загарнуць. З аднаго боку коўдра наплывала чорным глеем, упрасаваным ў жвір, з другога – сьцюдзёнай вадой, з уплеценымі водарасьцямі. Ідал узгадаў халадэчу дна рэчкі Сэрабранкі дзе яго шліфавала вада жвірам, каменчыкамі, сьціраючы з аблічча пагрозлівыя рысы, робячы зь яго гладкі слуп.

На Лукапшыка Сьмерць абрынулася лістападам. На яго сыпаліся выбарчыя лісты з літарамі НЕ!, СУПРАЦЬ! Яны засыпалі яго з галавой, закаркоўвалі усе яго дзіркі. Ён бачыў сябе ў папяровай кулі, засыпанага выбарчымі бюлеценямі, Потым, ўсмоктаным смецьцевай машынай, што рэжа яго душу на дробныя кавалачкі і прасуе ў адзіны аркуш. І потым нейкае дзіця малявала на ім-аркушы сонейка, а яно балюча паліла яго.

Да Лепшага Сьмерць прыйшла на чатырох рыпучых нагах-костках. Яны турылі на месцы сракі тэлескрыню. З экрана яго ворагі рэзалі праўдай маткай яго – Бацьку.

Бачучы ў вачах гадаванцаў свае абліччы, Кашчавая таксама пакутвала. Тое паліла Лявонава душа лёдам абыякавасьці, у якой каханьне да ее, Кашчавай, нават не зарадзілася… Ёй карцела паквітацца з Лявонавай каханай і яго самога да сябе прыбраць. Жыць без яго каханьня яна не магла і разумела, што памерці ёй Бог не дазволіць. «Во пастка! Во чортавы хітрыкі…» – разважала яна, разглядваючы гадаванцаў.

І раптам перад ёй Кашчавай зьявілася Сьмерць! Ды як…Яна ўзгадала кожны жаноцкі позірк захапленьня, які лачшыў Лявонаў твар, яго валасы… Закаханыя ў Лявона жаноцкія твары злучыліся ў адзін, які абярнуўся гіганцкім тварам-сонцам і яно паліла Кашчавую рэўнасьцю так, што аж дым ад яе костак пайшоў.

Палёгка прыйшла з ветрыкам, але тут жа яна убачыла як вецер абкручваў, прытуляўся да Лявонава цела і, шалеючы ад рэўнасьці, кінулася ўтаймовываць паветра, уцягвала яго ў сваё нутро… А ён вырываўся са сьвістам праз рэбры і абдымаў траву. А кветкі з травою пяшчотна церліся паміж Лявонавых ног… Сьмерць шалела яшчэ больш і кідалася на луг, таптала кветкі, ірвала траву … І, бачучы марнасьць, кідалася ўсімі косткамі на кветкі і каталася па іх, асфальтавым катком, набрыняўшы бязьмежным цяжарам рэўнасьці, які заўжды цягне чалавека пад зямлю…

Толькі каханьне ўзносіць.

Ад таго шаленства на лузе заставаліся пляміны прыціснутай травы і кветак, а ў полі кругі палеглага хлеба. І нават хмары выпарывала Кашчавая сваёй рэўнасьцю і тады трава, зьнясіленая безадказным каханьнем да неба, высахшая ад сьпякоты, тулілася да грудзей матухны зямлі, імкнучыся да яе глыбіннай вільгаці.

Кашчавая рашыла, што ўсе беларусачкі мусяць страціць здольнасьць кахаць! А калі не страцяць, тады зь іх душаў трэба вылягчыць каханьне!”

Лявон спрабаваў уявіць жыцьцё беларусак без каханьня: «Гэта, калі ўсё віно, гарэлка, мядавуха зробяцца вадой! Ці, калі наступіць бясконца-бязгучная ноч…»

Сьмяротныя трызьненьні развеяў Лепшы:

-- Апазіцыанеры – атмарозкі хацяць в дзень юбілея майго праўленьня ўстроіць мне провады в відзе народных гуляній, напаіць народ, а зацем штурмам взяць мой дварэц, і меня в цюрму пасадзіць. Еслі перамогуць, не будзет ні Лукапшыка, ні Шклоўскага Ідала.

Ідалаў жах павялічыўся, ён так напружана падумаў, што яго думкі ўсе пачулі:

-- З Лукапшыкам усё зразумела, а чаму мяне не будзе?

Лепшы:

-- Чаму? Пачаму? – а па качану! Апазіцыанеры давно мараць раскапаць всё пад страной. Адны брэдзяць, што там нясметные багацці. Другія – што там зніклыя лідэры. Ані всё “Невіданное міру гасударства” перакапаюць, а там ты! І багацьце і лідэр іскапаемый! Цебя в музей паставяць…

Лукапшык дадаў:

-- У музей – гэта ў лепшым выпадку. Там месца занята -- твой родны брат стаіць на Маркса… Яны цябе з гранатамётаў на кавалачкі размалоцяць, як талібы статуі Будды …

Кашчавую непакоілі залішнія страхі гадаванцаў і радавалі адначасова. І яна сказала:

-- Мы зробім ідэальны народ, каб у яго душы была толькі любоў да вас. Бо любоў да іншых мы выпалім. І каб баяліся страціць вашу прыхільнасьць!

Страх пакінуў прэзыдэнтаў і прытуліўся на грудзях матухны-сьмерцьці. А яны з цікавасьцю спыталі:

--А як?

-- А дзе?

-- А калі?

Сьмерць урачыста нясьпешна адказала:

-- На мяжы часу, гістарычнай мяжы: дзе зьліваюцца жыцьцё і сьмерць беларусаў. Адзначыць так, каб вечнасьць вашага ўладараньня стала непарушнай… па біблейску адзначыць – упрасаваць у гісторыю.

Лепшы падхапіў:

-- Там, дзе стыкуются тры гасударства: Будушчая Беларусь, Саврэменная і “Невіданное міру государство”.

Лукапшык дадаў:

-- І на мяжы часу, дзе зьліваюцца будучыня, мінулае і сапраўднасьць.

-- В Палацэ Рэспублікі правядзём! – усклікнуў Лепшы.

-- А як жа я туды патраплю і мае госьці з будучыні? – спытаў Лукапшык – Ты там такую ахову наладзіў, што хмары палохаюцца туды ляцець...

-- І мне з “Нябачнай свету дзяржавы” туды не трапіць! -- Засмуціўся Шклоўскі Ідал. – Зьнізу ўсе падыходы праз метро замініраваў.

Кашчавая задуменна мовіла:

-- На зямлі для звышгістарычнай падзеі толькі адно зручнае месца – Мой палац -- Чарнобыльскі Саркафаг -- ЧаС. І адно імгненьне -- 26 красавіка – калі выбухнуў Чарнобыльскі рэактар.

Лепшы аж падскочыў:

-- Хваціт прастаіваць машчнасцям Чарнобыльскага рэактара. Прэдак запусціл все заводы! А я рэактар запушчу! А то саседзі газам нас шантажуюць…

Кашчавая падхапіла:

-- А потым у ЧаС мы запхнем усе беларусскія душы…

За адну ноч мы апраменім душы беларусаў прыроднаю воляй - атамамі і воляй лепшых дыктатараў сьвету, адпрасуем у душах парасткі вольналюбства, вылягчаем мары пра лепшую долю і прышчэпім свае мары.

Лепшы натхніўся:

-- Беларусав мы зьдзелаем самым ідзеальным народам в мірэ. Нам – прэзыдзентам Беларусаў - будут завідаваць все ўладары всех времён і народов! Мы абшчаперым іх душы сваей волей, выжмем з іх все бацылы «вольналюбства» і ад душы астанецца тонкая кішка, вот в неё запхнем безьмерную любовь… к нам! Як робяць пальцам пханую кіўбасу.

А кстаці, пачаму толька за адну ноч? Можам не паспеть. Праца вялізная…

Кашчавая падхапіла:

-- Звышвялізная. Бо нам трэба авалодаць і чароўнай кветкай – Зорным Чорнабыльнікам. Яна квітнее толькі адну ноч – 26 красавіка і псуе беларускія душы. Калі не пасьпеем авалодаць кветкай да ўсходу сонца – яна зьнікне і змарнуе нашу працу.

-- Дык як жа паспеем? І душы і кветку падпарадкаваць…

Спыталі хаўрусьнікі.

-- Разам з намі будуць сорак дыктатараў.

-- Чаму сорак? – спыталі гадаванцы.

-- Боская лічба… Майсей 40 год вадзіў габрэяў па пустэльне, каб памёр апошні -- з рабскай душой. Вось так габрэі вынішчалі лепшых людзей…

З беларусаў мы адродзім лепшую люцкую пароду – створым ідэальных рабоў.

Сорак выбітных дыктатараў за адну ноч апрацуюць беларускія

душы! Бо воля кожнага з сарака ўладароў зьмяшчае дзесяцігодзьдзі і ўвесь час памяці пра рабства свайго народа. Гэтага часу нам хопіць каб зрабіць з беларусаў ідэальных людзей.

Сабе падумала: “Тады Лявон ніводную не зможа кахаць … І я ў параўнаньні з беларускамі стану зоркай…”

-- А як зацягнуць душы сарака выбітных дыктатараў? – спыталі разам прэзыдэнты.

Кашчавая адказала:

-- Ніхто зь іх не мог са сваіх людзей зрабіць ідэальных рабоў. А з беларусаў змогуць. І тады месца ў Бібліі ўсім і Вам у тым ліку гарантаванае.

-- Не пасьпеем! – нецярпліва гукнулі прэзыдэнты.

Яна патлумачыла:

-- Для беларусаў ноч як вечнасьць. Бо ім жыць засталося адно стагодзьдзе. Таму іх хвіліна як дзень цягнецца, дзень, як год. А ноч у ЧаСе можа вечна цягнуцца, як у дзетак малых… бясконца… Пасьпеем!

Хопіць вагацца, давайце складаць сьпіс гасьцей…

Усе напружана думалі: “Каго?”.

Шклоўскі Ідал, які меў комплексы, бо кніжак ніколі не чытаў і імкнуўся паўсюль дэманстраваць сваю эрудыцыю, паклаў на стол кнігу «Майстар і Маргарыта»:

-- Іх запросім! І Воланда з катамі і…

Лепшы запярэчыў:

Кампанія з масцеров і маргарыт очэнь падазрыцельна. Непанятна, чэго ані хацят, чэго дабіваюца, і, падазрэваю, што могут сарваць нам празнік. Я проців катов і сіров с Запада, а цем более Воланда. Аднім глазам маргнёт і гасьцей нет, другім -- і нас – хазяев прыберот. І беларускія душы на Запад развернёт!

Лукапшык спадзяваўся выведаць сакрэт улады над часам у Воланда і казаў:

-- Гэты Майстр беларускія душы да Расіі пацягне, а Воланд да Захада. Яны на расьцяжку душы паставяць, і мы іх лёгка апрацуем.

Кашчавая дадала:

-- Будзем запрашаць душы жывых і памерлых дыктатараў. Апрацуем беларусаў жывой і мёртвай воляй.

Лукапшык прапанаваў душы Петра, Грознага, Пуціна.

Лепшы запярэчыў:

-- Пуцін не дзіктатар! Прау быў Першы Прэзідзент, кагда казал:

«Я считаю никуда не годной систему власти в России. У них все избираются, все независимы и вряд ли будут хорошо работать».

Так зачем недадзіктатара прыглашаць?

Лукапшык расхваляваўся:

-- Абавязкова трэба запрасіць! А то Пуцін падумае, што мы тут другія Віскулі ладзім, каб апошні Союз разваліць і нас разам з гасьцямі ў cаркафаге, як Дудаева, ракетаю замочыць, ці газам, як у Норд-Осте атруціць…

Лепшы прапанаваў:

-- А прыгласім мы яго как пачотнага госця! Еслі прыгласім как дзіктатара, то абідзіцца. Ему так хочацца на Западзе дземакратам слыць!

Кашчавая падсумавала:

-- Каб дыктатары ў ЧаСе на поўную магутнасьць працавалі, зладзім конкурс «Містэр дыктатар». Тады яны ўсе свае таленты праявяць і націснуць сваімі душамі на беларускія.

-- А як лепшага знойдзем? – загарэўся Лепшы і Кашчавая патлумачыла:

-- Пераможца мусіць праявіць такую уладнасьць, як у Бога, а парадаксальнасьць, як у чорта, напрыклад, падсмажыць лёд. Каб яго словы сталі рэчамі, рэчы – словамі. І галоўнае, каб самая вольналюбівая душа стала рабскай.

-- Наш продак быў праваславным атэістам! – усклікнуў Лепшы. – Эта как ледзяное сонцэ, а строіл рыначны сацыалізм… У яго шанец есть... нада прыгласіць.

І Хрыста нада прыгласіць. Он главный прэтэндэнт на званне “Місцер Дзіктатар всего чэлавецтва”. Уже тысячу лет людзі яму кланяюцца. Іконы в дамах вешаюць, дама для него спецыальные строяць. Умірают радзі него і забіваюць. Такой власці ніхто з дзіктатарав не дасцігал. І нам он сільна памог власць дзержаць. Когда вместо него в углах бабкі партрэт Первага Прэзідзента Беларусі вешалі, так он інцелігентна месца уступал. Так што долг плацяжом красен. Прыглашаем! Партрэтам прыглашем… В углу яго павесім і хай вісіць на здароўе, а захоча, дык за стол сядзе: папросіць і мы яго патрэт за стол пасодзім…

Шклоўскі Ідал запярэчыў:

-- З-за гэтага Хрыста нас ідалаў у рэчкі ськідвалі, на кавалачкі разьбівалі. Калі ён зьявіцца на юбілей, я з кута ськіну яго ікону на дно рэчкі Серабранкі!

Лукапшык хітравата прамармытаў:

-- Хрыстос недадыктатар… Сапраўдны дыктатар – гэта той, хто не толькі ў будучыню сваю ўладу распаўсюдзіў, але і ў мінулае. І той хто час спыніць і назад яго паверне і ўладу над усімі дыктатарамі атрымае... Вось калі б Хрыстос вярнуўся па часе назад да свайго Бацькі, падначаліў яго сабе і пачаў ствараць сьвет па свайму праекту: без братазабойцаў, патопаў, вавілонаў і габрэяў, тады б мы жылі ў раі і Хрыстову ўладнасьць славілі ўсе людзі зямлі.

-- Хрыстоса нада! – упарціўся Лепшы, -- Благадара яму был праведзен первый в міре дземакрацічны рэферэндум -- ерусалімскій, і Хрыста ўсенародным галасаваннем прыгаварылі на ўкрыжаваньне цела, бясконцую жызь духа і бясменнае царства. Мы в сваіх рэферэндумах ва всём далжны следаваць яго абразцам.

Шклоўскі Ідал прапанаваў:

-- І беларускіх дыктатараў трэба за сталом мець. З гаспадарскім гонарам за свае традыцыі сьвята правесьці.

Усе пагадзіліся, а Кашчавая сказала:

-- Я за запрашэньне Рагнеды.

Усе зьдзіўлена паглядзелі на ее, а Лепшы запярэчыў:

-- Ана же агнец божы – жертва! А у нас всемірный кангрэс дзіктатарав!

Кашчавая пагардліва паглядзела на яго:

-- Ахвяра кажаш? Пасля таго, як Уладзімір яе згвалціў, і на яе вачах забіў маці, бацьку і братоў, яна адсалютавала яго жорсткасьці, нарадзінамі чатырох дзетак! А забіць яго вырашыла толькі пасля таго, як Уладзімір панізіў ейны статус. Калі замест яе стаў “спатольваць ненасыцтва блуднае” з наложніцамі...

Калі Уладзімір захацеў аддаць яе іншаму мужу, Рагнеда заявіла: “Царыцай я была, царыцай і застануся, і нічыёй рабыняй не буду. А калі ты хрысціўся, дык я буду нявестай Хрыстовай”. Вось гэта сапраўдныя дыктатарскія жаданьні!

-- Запросім Хрыстову нявесту! – Падтрымаў Лукапшык. -- І абавязкова князя Радзівіла «Пане каханку»!

На запытальныя позіркі хаўрусьнікаў патлумачыў:

Аднойчы ён летам сабраў гасьцей. Усю ноч пілі-елі. І князь пытаецца: «Хочаце зімы?» «Хочам!» -- крычаць госьці і рагочуць… Раніцой прачнуліся, у галовах боль, а на двары -- сьнег. Мужыкі ў тулупах на санях едуць. Дзеці сьнежкі кідаюць, крэпасьць будуюць. Госьці ледзь не зварьяцелі. Лета ў зіму яшчэ ніхто не ператвараў.

Сяляне тады на шмат год сольлю запасьліся. А соль каштавала як золата.

Пане каханку -- першы беларус хто спрабаваў авалодаць часам.

Лепшы прапанаваў:

-- А давайце ішчо у народа спросім, каго он хочет на сваю душу!

Уключылі беларускае радыё і пачулі:

“-- Слушаем Вас! Говорите, Вы в прямом эфире!

Радыёслухач:

-- Не кажется ли Вам, что последнее время Президент много говорит и ничего не делает? Слова Лукашенко были правильные, что нужен Гитлер, нужен Сталин, нужно Чили».

-- Запросім і эту тройку -- по заявкам народа. -- Падсумаваў Лепшы.

Калі Кашчавая сказала, што абавязкова запросіць мастака Сальвадора Далі, гадаванцы падумалі, што цётка звар'яцела. На іх запытальныя позіркі яна адказала:

-- Ён уладар прасторы і формы. Яго прысутнасьць мусіць спрыяць плёну нашай справы.

НАЙЛЕПШАЯ СЛАВЯНСКАЯ АБАРОНА

Калі ўсе прапановы скончыліся, вырашылі, што, каб не траціць час на спрэчкі, кожны запросіць каго хоча па квотах.

Пасьля Лепшы нагадаў:

-- Важна наша ахова.

Тут ажывіўся Шклоўскі Ідал і гучна прамаўчаў:

-- Навошта нам ахова? Зьбіраем самых ненавісных дыктатараў… Хто нам перашкодзіць, тым больш у ЧаСе?

-- Як хто? -- зьдзівіўся Лукапшык, -- З-за Бен-Ладена ды Гітлера ЗША нас разбамбяць, як дрэздэнскую галерэю.

У 1648 годзе пад фартэцыяй Бор казакі з тысячы жывых жыдоў садралі скуру на вачах шляхцічаў… Вось бы душы тых казакоў для аховы…

І для апрацоўкі беларускіх душаў яны б спатрэбіліся…

Усе пагадзіліся, а Лепшы дадаў :

-- Учытывая то, что гаспадзін Бог "изгнал Адама, и поставил на востоке у сада Эдемского херувима и пламенный меч обращающийся, чтобы охранять путь к древу жизни"(Быт., 3:24), я прыкажу Філарэту направіць херувіма на ахрану ЧаСа.

А кіраўніком аховы трэба прызначыць Гераніма Фларыяна Радзівіла. Ён перэд сном прыказывал коменданту закрыць на замкі все дзверы, і окна, і ключы прынесці ему – знал толк в безапаснасці. Любіл парадак і строгасць. Паставіт салдату на галаву свечку і прыкажэт стаяць па стойке смірна весь дзень! І стаялі как міленькіе, паэтаму і не было ізмен і дварцовых перэваротав. А прыроду как любіл! Да безумія! Пціц жалел большэ жізні людзей! Захочэт пастраляць, прыкажа слуге залезць на дзерэва, спратацца там і кукаваць. А сам стрэляет на голас. Ні одна пціца ат его рукі не пагібла!

Пад его ахранай вся прырода вакруг ЧаСа сахраніцца… Он жа первый аснавацель парціі зялёных! І ахову ўзначаліць і ганаровым госьцем будзе.

Кандыдатуры падтрымалі адзінагалосна і перашлі да апошняга пытаньня: «Як душы беларусаў даставіць у ЧаС.

ХАПУН

Для дастаўкі душаў Шклоўскі Ідал прапанаваў Хапуна.

Кашчавая:

-- І Душу Першага Прэзыдэнта. Яго людзі хапаць і хапаць масцера! Он першы прывучыл людзей жыць у Чарнобыльскай зоне.

-- Толькі як прыцягнуць Хапуна?

-- Завербаваць! – Сказаў Лепшы -- Мы предложым яму на выбар: ці вечнае забыццё. Ці выпуск кніжкі, гдзе будзет напісана, што Хапун главный беларускій бог – уласцелін, который был у народа вечна і вечна будзет! Он выберэт званне! Схваціцца за него! Эта же Хапун… І даставіць нам усіх паганскіх беларускіх багоў. Яны таксама дыктатары! Калькі стагоддзяў уладарылі тут! Толькі Багоў мы пасодзім не як гасьцей, а проста пасодзім. А то спорцяць нам свята перуны ды дажджбогі всякія.

Кашчавая хітра спытала:

-- Як вы думаеце заклікаць ДуППу?

Лукапшык зарагатаў:

-- Яна сама зьявіцца, калі мы абвесьцім пра мажлівасьць яго легітымізацыі супольнасьцю сарака лепшых дыктатараў сьвету. Нават, калі герметычна закрыемся, яна да нас уточыцца…

-- А, кстаці, хто знает куда Першы Прэзідэнт прапал? – спытаў Лепшы.

-- Яго бачылі ў нашых лясах. – азваўся Шклоўскі Ідал. – Аднойчы, нават ён прывёў племя да мяне і танчыў, чаруючы супляменьнікаў.

Крыху памаўчаўшы з крыўдай у голасе Ідал працягваў:

-- На мяне яны не зьвярталі ўвагі, хаця тыя жанчыны раней аж біліся за тое, каб на мой тырчак сесьці і зацяжарыць, а мужчыны ўкленчыўшы сілы прасілі. Дык вось, яны на яго маліліся, а потым як шалёныя пабеглі за ім у гушчар забіваць дыназаўраў, хаця іх у нашых лясах ужо мільёны гадоў як няма… Во які зух!

-- Ён што, трапіў на некалькі стагодзьдзяў назад? – Спытаў Лукапшык. – Відаць можа вяртаць час? Але мне дакладвалі, што яго бачылі ў маёй дзяржаве, а гэта тысяча год наперад ад гэтага месца!

Яго бачылі сярод прусакоў на пыласосе. Сядзеў, расправіўшы вусы, і крыламі біў па пысах людзей. І сярод пацукоў бачылі, як зубы ашчэрыўшы хвастаў людзей хвастом па сьпінах бы бізуном скаціну.

І людзі па тэлевізары зачаравана глядзелі на яго, а ён на экране трушчэліў прусакоў і труціў пацукоў, што тыя на сьпіны адкідваліся і лапкі – дагары…

-- Ён што вечны?! – Спытаў Лепшы ў Кашчавай. – Яго не забілі?

Кашчавая задуменна адказала:

-- Забівалі і не раз, але да мяне ён так і не трапіў. Падобна на тое, што яго напаткаў лёс вечнага жыда – бясконцы пакутлівы жыцьцёвы шлях праз нараджэньне і знікненьне. Бо ён шмат грашыў. Калі Першы Прэзыдэнт заходзіў у царкву, а людзі крычалі Хрыстос уваскрос!», дык Першы Прэзыдэнт адказваў «Спасіба!»

І душы габрэяў у яго дзяржаве катавалі. Яго аднадумцы выдалі кнігу “Война по законам подлости”. Толькі паслухайце што ў ёй пісалі:

-- “Факт, что в Нью-Йорке и его окрестностях из опасения “осквернить” иудейских потребителей мяса никакого другого, кроме кошерного, не продают вовсе и не подают в ресторанах… Неиудейское население этого города, число которого в несколько раз превосходит число живущих в нем иудеев, должно подчиняться воле меньшинства и есть то, что едят их “господа”

А яшчэ аднадумцы Першага Прэзыдэнта распаўсюджвалі кнігу расейскага міністра «Б. Миронова. О еврейском фашизме»:

“Когда один народ высасывает кровь из другого народа, жиреет и жирует на бедах и страданиях другого народа – это и есть фашизм. Когди нищает, голодает, вымирает русский народ, и на этом богатеет, жиреет и жирует еврейский народ – это и есть еврейский фашизм.”

Відаць Душа Першага Прэзыдэнта за ўсё гэта на пару з вечным жыдам і вандруе.

Лукапшык зацікавіўся вечнымі вандроўнікамі і безапеляцыйна сказаў:

-- Запросім, распросім. А як заманіць?

Сказала Кашчавая:

– Ён аднойчы на прэсканферэнцыі замежным журналістам заявіў:

«Я самый чыстый прэзідзент в мірэ!»

Вось мы ў межах конкурса на званьне «Містэр дыктатар» і наладзім спаборніцтва «Самы чысты прэзыдэнт». Адразу зьявіцца. Ён сапраўды настолькі чысты, што акрамя прагі да ўлады ў яго душы нічога няма. Дзе бітва за ўладу, там і ён.

Лепшы расхваляваўся, выпрастаўся і, махнуўшы рукою, быццам шабляй, рубануў:

-- А правільна Первый Прэзідзент пра эціх кручканосых сказал!

-- Правільна! Правільна! – падхапілі Лукапшык і Шклоўскі Ідал.

І рэзка сьціхлі, а Шклоўскі Ідал ціхенька падумаў:

-- А можа яго Дух жыве ў кожным з нас? І ўсё чуе?

Ідала пачулі. Зірнулі адзін аднаму ў вочы, спрабуючы разгледзець там таямнічы Дух.

Усё гэта чуў і бачыў Дух Першага Прэзыдэнта. Ён сапраўды глядзеў зь іх вачэй і трымцеў, трызьнячы перамогамі ў доўгачаканых бітвах. Ён чуў, што хаўрусьнікі на чарнобыльскую ноч у ЧаС планавалі запрасіць і душы паслоў, якія прадстаўлялі свае краіны пры Першым Прэзыдэнце, і Душы Буша з Хусейнам!

Дух Першага Прэзыдэнта чуў, як спрачаліся пра тое, ці зьявіцца Душа Буша, калі там будзе Душа Хусэйна. Лепшы цьвердзіў, што да Хусейна калі і прыйдуць, то толькі ножкі Буша, каб пхнуць. Лукапшык даводзіў, што Душа Буша абавязкова прыпрэцца ў ЧаС, каб перамагчы сорак дыктатараў, абвясьціўшы іх тэрарыстамі і тым самым даказаць духоўную перавагу амерыканцаў і іх дэмакратыі над астатнімі. І гэта дзеля ўточваньня ў гісторыю свайго роду.

Дух Першага Прэзыдэнта гадаў разам з гаспадарамі пра тое ці змогуць мірна гасьцеваць і плённа супрацоўнічаць у ЧаСе Гітлер і Сталін.

Лепшы даводзіў:

-- В 1939 гаду 21 сенцябра в Брэсце был праведзен савмесный парад гітлеравскіх і савецкіх войск. Камандавалі парадам Гудэрыан і камбрыг Крывашэін. Сталін у той час узняў бакал і сказаў тост:

“Я знаю, как крепко немецкий народ любит своего фюрера, и я хотел бы выпить за его здоровье!”

Мы ім нагадаем пра тое і пра новы час: кампрамісаў і пагадненьняў.

ЗОРНЫ ЧАРНАБЫЛЬНІК

Лявон чуў тую размову. Думаў, што вось час згуляць у Рускую рулетку адразу з усімі супернікамі. Ён не шмат што зразумеў пра Чарнобыльскі рэактар. Падключыў сканер на пошук і спачатку натрапіў на тэкст Бібліі:

“Трэці анёл затрубіў, і ўпала зь неба вялікая зорка, палаючы, нібы сьветач, і ўпала на траціну рэк і крыніцы водаў. Імя гэтай зорцы Палын; і траціна ўсіх водаў зрабілася палыном, і многія людзі памерлі ад водаў, бо яны прагорклі”.

“Ага!- здагадаўся Лявон.-- Чарнабыльнік – гэта ж від палыну. Што ж там за рэактар па вытворчасьці зорак зьбіраецца запускаць Прэзыдэнт?”

Сканер выдаў тэкст:

“26 апреля 1986 года в 1 ч. 23 м. 58 сек. Серия взрывов разрушила реактор и здание 4-го энергоблока Чернобыльской АЭС. В годы Великой Отечественной войны немецкие фашисты уничтожили на белорусской земле 619 деревень вместе с их жителями. После Чернобыля страна потеряла 485 деревень и поселков: 70 из них уже навечно захоронены в земле. В войну погиб каждый четвертый белорус, сегодня каждый пятый живет на зараженной территории. Это 2,1 млн. человек, из них 700 тыс детей. В Гомельской и Могилевской областях (наиболее пострадавших от чернобыльской катастрофы) смертность превысила рождаемость на 20%.”

Лявон, рыхтаваўся да бітвы і чытаў у сканеры:

“26 апреля 1999 года в 12-00 состоится митинг- реквием у памятника жертвам Чернобыля на территории Белорусского научно-исследовательского института экологии и профессиональной патологии...

Просим вашу делегацию в составе 20 человек прибыть к памятнику в 11-30 с корзиной цветов, флагами республики Беларусь с черной лентой в количестве – 5, портретами Президента Республики Беларусь в кол-ве -- 2. С транспарантами “Политику Президента одобряем!”

Исполнительный комитет г. Могилева”

25-га красавіка з ранку Лявон адчуваў, што адбудзецца незвычайнае. У чаканьні ледзь не сам сканерам стаў. Прачнуўся рана. Ляжаў, слухаючы цішыню, і чуў нават чуханьне на лаўках бамжоў. Па тэлевізары ўжо пачыналіся перадачы пра аварыю на ЧАЭС.

Ластаўка тым часам мыла бялізну і слухала па радыё агляд газеты «Советская Белоруссия»:

“Центральным событием посещения Брагинского района Президентом станет церемония вручения Главой государства механизаторам технических паспортов к 41 трактору, 29 из которых уже занято на полевых работах. Как уже сообщалось, хозяйствам чернобыльской зоны будет поставлено 500 тракторов Минского тракторного завода. Такой подарок государство сделало сельскохозяйственным производителям регионов, пострадавшим от аварии на атомной электростанции.”

Ластаўка выпрасталася, выцерла з лоба пот і гаротна ўявіла, як тымі трактарамі ўзаралі зямлю і на яе паверхні блішчыць безліч драбнюткіх атамаў. Бачыла, як іх разам з вадой усмоктвае жыта, бульба, морква… А потым хлеб і бульба за сталом насупроць яе дачок, якія не бачуць блішчастых драпежнікаў. А ў тых ужо сьлінкі цякуць – у дачок цэляць…

Раптам з ванны ўзьнялася постаць з пены, і Ластаўка ледзь не страціла прытомнасьць. Постаць працягнула да Ластаўкі руку, у якой ляжала нешта цёмнае. У мыльнай істоты на месцы рота надзьмулася вялікая бурбалка, лопнула, і замагільны голас прамовіў зь дзіркі, як з таго сьвету:

«Вось той мох, што ты ўзяла з могілак і кінула на ростані, папрасіўшы ў чорнай магіі каханьня. Ты яго атрымала -- прыйшла пара плаціць. Запарыш гэты мох. Калі да поўначы застанецца поўгадзіны, выпьеш. Адразу набудзеш бязьмежную прагу да ўлады над усім: людзьмі, прасторай, часам. Праз хвіліну адкрыеш фортку. З цябе вылятуць усе страхі, гонар і сорам, застанецца прага да палёту. Як толькі праб'е поўнач, пачуеш за акном каня. Гэта будзе Кумяльган. Ён будзе голы, а яго чалавечае тулава будзе пакрыта конскай поўсьцю. Галава каня, рукі і ногі чалавечыя, а на іх капыты.

Сядзеш на яго і ён даставіць, куды трэба. Калі не выпьеш, уцячэш - за цябе заплоцяць дочкі. На зямлі ты іх не схаваеш і цябе знойдзем. З Кумяльгана не ўцякай, бо ўскочыць на цябе і задушыць. Ён звычайна так коней нішчыць…»

Лявон хваляваўся, прадчуваў, што дзеецца незвычайнае. Імгненна трапіў у віртуальнае жыцьцё, пачаў званіць, але Ластаўка не адказвала. Вярнуўся і наладзіў сканер. На экране ўбачыў Ластаўку. Яна глянула на гадзіньнік. Было поўгадзіны да дванаццаці. Ластаўка нешта выпіла і адкрыла фортку. У яе з шоргатам нешта выляцела. Нейкая моц цягнула за акно – у неба. Здавалася, вось-вось кінецца праз шыбу.

А Лявон зьдзіўляўся: «Як жа ў сканер трапілі Ластаўчыны пачуцьці? Сканер жа толькі для мазгоў стодаў. Можа, яна…яна ператварылася…?! Не, не можа быць…—угаворваў сябе Лявон.

Такой прыгожай Лявон не бачыў Ластаўку ніколі. А яна быццам адчувала яго хваляваньне і супакойвала: "Не хвалюйся, каханы, я ўсё вытрымаю". Шаптала і рабіла ўсё, як загадаў пасланец. Пачуўшы іржаньне, адчыніла акно. Конская храпа ўразіла. Узгадала, што менавіта гэты конь з дъябальскім вокам разбіў яе на спаборніцтвах. Яна проста з падлогі ўскочыла на Кумяльгана, і ён, вылецеўшы за горад, панёс яе на поўдзень, дзе з зямлі прыгожа праменіла. Кумяльган імчаў па паветры, бясшумна перабіраючы нагамі, але па таму, як уздрыгвае яго цела, Ластаўка здагадвалася, што ён абапіраецца на нябачную апору. “Відаць д'яблаў мосцік!” – падумала Ластаўка.

Але неўзабаве пад капытамі заіскрыліся прыступкі. На неба з-пад капытоў ўздымалася зорная лесьвіца. Ад удараў аб яе выкрасаліся іскры і зоркамі падалі на зямлю. На душы стала лёгка. Ластаўка ўспомніла аповед, чуты ад бабулі, пра лесьвіцу ў неба, дзе прыступкі -- вера і надзея беларусаў, а сама лесьвіца вядзе да таямніцы каханьня беларусаў. Беларусам, якім шчасьця на зямлі няма, застаецца адна надзея -- знайсьці гэтую лесьвіцу ў неба...

На самым версе лесьвіцы над галавой Ластаўка ўбачыла кветку з зорак. Усё новыя і новыя пялёсткі раскрываліся з сэрца кветкі. Яна вырастала, запаўняла неба, засланяючы звычайныя зоркі. Конь узносіў Ластаўку проста ў сэрца кветкі.

Лявон бачыў усё і маленькую зорачку, якая павольна ўздымался да суквецьця. Сканер вызначаў, што гэта – Ластаўка. Лявон зьдзівіўся: "Няўжо яна ператвараецца ў зорку!? Няўжо мы больш не сустрэнемся, і яна будзе сачыць халодным позіркам, недасягальная, а я не буду спаць начамі, молячы Бога вярнуць мне маю зорачку?!" У роспачы Лявон сканіраваў таямнічае зорнае ўтварэньне. На яго запыт сканер адказаў:

«Кветка – Зорны Чарнабыльнік. Квітнее толькі адзін раз у год, уначы 26 красавіка. Распускаецца ў 1 гадзіну. 23 хвіліны. 58 секунд. Калі ў 1986 годзе выбух разбурыў атамны рэактар у Чарнобылі.

Зоркі, якія ўтвараюць Зорны Чарнобыльнік -- гэта душы беларусаў, што загінулі ад радыёактыўнага выпраменьваньня пасьля катастрофы на ЧАЭС, злучаныя з тымі душамі, якія засталіся жывымі і кахаюць, утвараючы разам зорную кулю.

Людзям з зямлі кветка нябачна. Толькі абранніцы Бога дадзена наблізіцца ў чарнобыльскую ноч да Зорнага Чорнабыльніка. Бо зоркі-душы беларусаў у гэтую ноч перадаюць свае пачуцьці боскай абраньніцы, каб напоўніць яе душу каханьнем, і яна б змагла надзяліць ім беларусаў.

У гэтую ноч душы загінуўшых чуюць прызнаньні ў каханьні іх любых, якія засталіся на зямлі. І самі расказваюць Богу і ягонай абраньніцы пра сваё каханьне».

Усяго гэтага Ластаўка не ведала. Яна набліжалася да Чарнобыльскай кветкі і ўсё разборлівей чула галасы:

"Я не знаю, о чем рассказывать... О смерти или о любви? Или это одно и то же... О чем? Мы недавно поженились. Еще ходили по улице и держались за руки, даже если в магазин шли... Но я еще не знала, как я его любила... Самого взрыва я не видела. Только пламя. Все, словно светилось... Все небо...

Перад Ластаўкай зоркі ўтварылі саркафаг і полымя над ім і ёй стала горача. На даху хадзілі людзі быццам буслы, выцягваючы ногі са смалы. І жаноцкі голас расказваў:

… Они сбивали пламя. Сбрасывали горячий графит ногами... в одних рубашках, их вызвали на обыкновенный пожар...

Вечером в больницу к мужу не пропустили

…Врач сразу меня спросила:

-- У вас есть дети?

…понимаю, что надо скрыть мою беременность. Не пустит к нему!

-- Есть.-Отвечаю.

-- Сколько?

Думаю: "Надо сказать, что двое. Если один - все равно не пустит".

--Мальчик и девочка.

-- Раз двое, то рожать, видно, больше не придется. Теперь слушай: его центральная нервная система поражена полностью, костный мозг поражен полностью...

…если заплачешь - я тебя сразу отправлю. Обниматься и целоваться нельзя. Близко не подходить. Даю полчаса.

Но я знала, что отсюда не уйду. Если уйду, то с ним. Поклялась себе!

Он стал меняться - каждый день я встречала другого человека... Ожоги выходили наверх... Во рту, на языке, щеках - сначала появились маленькие язвочки, потом они разрослись... Пластами отходила слизистая... Пленочками белыми... Цвет лица... Цвет тела... Синий... Красный...Серо-бурый... А оно такое все мое, такое любимое!

Лявон і Ластаўка бачылі, што паміж зорак ішлі ён і яна. Ён падхапіў яе на рукі і закружыў, цалуючы. Жаноцкі голас казаў:

«Клиника острой лучевой болезни - четырнадцать дней... За четырнадцать дней человек умирает...»

В гостинице в первый же день дозиметристы меня измеряли. Одежда, сумка, кошелек, туфли, - все "горело". И все это тут же у меня забрали. Даже нижнее белье. Не тронули только деньги. Взамен выдали больничный халат пятьдесят шестого размера, а тапочки сорок третьего. Одежду, сказали, может привезем, а, может, и нет, навряд ли она поддастся "чистке". В таком виде я и появилась перед ним. Испугался: "Батюшки, что с тобой?"...

Сижу возле него в палате, открыл глаза:

--Сейчас день или вечер?

--Девять вечера.

-- Открывай окно! Начинается салют!

Я открыла окно. Восьмой этаж, весь город перед нами! Букет огня взметнулся в небо.

Перад Ластаўкай над палаючым саркафагам неба расквеціў феерверк. Выбухі раскідвалі па небе штучные рознакаляровые зоркі і яны чырвонымі цаглінкамі складваліся выяваю Крамля. Жаноцкі голас працягваў:

Оглянулась - достает из-под подушки три гвоздики. Дал медсестре деньги - и она купила.

Подбежала и целую:

--Мой единственный! Любовь моя!

Разворачивается:

--Что тебе приказывают врачи? Нельзя меня обнимать! Нельзя целовать!

Но я... Я поднимала и сажала его... Перестилала постель... Ставила градусник и вынимала... Приносила и уносила судно...

Хорошо, что не в палате, а в коридоре у меня закружилась голова, я ухватилась за подоконник... Мимо шел врач. он взял меня за руку. И неожиданно:

--Вы беременная?

--Нет-нет! - Я так испугалась, чтобы нас кто-нибудь не услышал.

--Не обманывайте, - вздохнул он.

Я так растерялась, что не успела его ни о чем попросить.

Назавтра меня вызывают к заведующей:

--Почему вы меня обманули? - спросила она.

--Не было выхода. Скажи я правду - отправили бы домой…

--Что вы наделали!!

--Но я с ним...

Звал меня постоянно: "Люся, где ты? Люсенька!" Звал и звал...

Стул двадцать пять - тридцать раз в сутки... С кровью и слизью... Кожа начала трескаться на руках , ногах... Все покрылось волдырями... Когда он ворочал головой, на подушке оставались клочья волос... Я пыталась шутить: "Даже удобно. Не надо носить расческу" Скоро их всех постригли. Его я стригла сама. Я все хотела ему делать сама. Если бы я могла выдержать физически, то я все двадцать четыре часа не ушла бы от него. Мне каждую минуту было жалко...Минутку и то жалко... Приехал мой брат и испугался: "Я тебя туда не пущу!" А отец говорит ему: "Такую разве не пустишь? Да она в окно влезет! По пожарной лестнице!"

Отлучилась... Возвращаюсь - на столике у него апельсин... Большой, не желтый, а розовый. Улыбается: "Меня угостили. Возьми себе". А медсестра через пленочку машет, что нельзя этот апельсин есть, раз возле него какое-то время полежал, его не то, что есть, к нему прикасаться страшно. "Ну, съешь, - просит. Ты же любишь апельсины". Я беру апельсин в руки. А он в это время закрывает глаза и засыпает. Ему все время давали уколы, чтобы он спал. Наркотики. Медсестра смотрит на меня в ужасе... А я? Я готова сделать все, чтобы он не думал о смерти...

Ластаўка апынулася ў больніцы. Да закаханай, да якой зьвяртаўся ўрач:

-- "Вы должны не забывать: перед вами уже не муж, не любимый человек, а радиоактивный объект с высокой плотностью заражения. Вы же не самоубийца. Возьмите себя в руки".

А жанчына адказала:

-- А я как умалишенная: "Я его люблю! Я его люблю! Он спал, а я шептала: "Я тебя люблю!" Шла по больнчному двору: "Я тебя люблю!" Несла судно: "Я тебя люблю!" Вспоминала, как мы с ним раньше жили... В нашем общежитии... Он засыпал ночью только тогда, когда возьмет меня за руку. У него была такая привычка: во сне держать меня за руку... Всю ночь...»

Жанчына падышла да ложка і ўзяла за руку мужа. Галасы Зорнага Чорнабыльніка сьціхлі. Муж уважліва паглядзеў на любую:

«--Так хочу увидеть нашего ребенка. Какой он?

--А как мы его назовем?

--Ну, это ты сама придумаешь...

--Почему сама, если нас двое?

--Тогда, если родится мальчик, пусть будет Вася, а если девочка - Наташка.

--Как это Вася? У меня уже есть один Вася. Ты! Мне другого не надо».

Ізноў загучалі галасы Зорнага Чарнабыльніка, але Ластаўка чула толькі яе голас:

-- Он... Только он... Как слепая! Даже не чувствовала толчков под сердцем... Хотя была уже на шестом месяце... Я думала, что он внутри меня, мой маленький, и он защищен...

О том, что ночую у него в барокамере, никто из врачей не знал, Не догадывался... Пускали меня медсестры. Первое время тоже уговаривали: "Ты - молодая. Что ты надумала? Это уже не человек, а реактор. Сгорите вместе". Я, как собачка, бегала за ними. Стояла часами под дверью. Просила-умоляла... И тогда они: "Черт с тобой! Ты - ненормальная". Утром перед восьмью часами, когда начинался врачебный обход, показывают через пленку: "Беги!". На час сбегаю в гостиницу. А с девяти утра до девяти вечера у меня пропуск. Ноги у меня до колен посинели, распухли, настолько я уставала...

Любой шовчик - это уже рана на нем. Я срезала себе ногти до крови, чтобы где-то его не зацепить. Никто из медсестер не мог подойти, прикоснуться, если что-то нужно, зовут меня.

Звоню на пост медсестре: "Как он там?" - " Пятнадцать минут назад умер". Как? Я всю ночь у него. Только на три часа отлучилась! Стала у окна и кричала: "Почему? За что?" Смотрела на небо и кричала... В больнице последние два дня... Подниму его руку, а кость шатается, болтается кость, тело от нее отошло... Кусочки легкого, кусочки печени шли через рот... Захлебывался своими внутренностями... Обкручу руку бинтом и засуну ему в рот, все это из него выгребаю... Это все такое родное... Такое любимое...

Я помню сон. -Вася приходит в белом и зовет Наташу. Нашу девочку, которую я еще не родила. Уже она большая. Подросла. Он ее подбрасывает под потолок, и они смеются... А я смотрю на них и думаю, что счастье - это так просто.

Мне показали... Девочка... "Наташенька, - позвала я. - Папа назвал тебя Наташенькой" ... Через четыре часа сказали, что девочка умерла... Я прихожу к ним всегда с двумя букетами: один - ему, второй - на уголок кладу ей. Ползаю у могилы на коленках... Всегда на коленках...

Мне было двадцать пять лет...

Я нашла мужчину... Я ему все открыла. Всю правду. Мы встречались, но я никогда его в дом к себе не звала. Там - Вася...

Но я вам рассказывала о любви... Как я любила".

Ластаўка плакала. Яна падумала, што больш ніколі не ўбачыць Лявона. Што каханьне ад чорнай магіі, якое апякло душу, відаць, заменяць на пякельнае полымя. І яе душа, нават не зможа хаця б раз у год, як душы-зоркі, выспаведацца.

Тыя ж галасы чуў і Лявон. Яму карціла даведацца, як узьнік Зорны Чорнабыльнік. Пошукам набіраў «чарнобыльская споведзь», «малітва», «душа», «любоў», у сканеры выплыў сайт Найлепшай бяспекі. Там, як у крымінальных дасье ў профіль і анфас твар жанчыны і подпіс:

«Сьвятлана Аляксіевіч. Небясьпечная тэрарыстка для стабільнасьці дзяржавы і яе канстытуцыйнага ладу. Сістэматычна выцягвае з беларусаў душы, апрацоўвае і прадае на Захад. Спрабуе абудзіць у беларусаў сапраўдную чалавечую душу і тым самым дэмаралізаваць грамадства. Працуе адразу на разведслужбы ўсіх буйных заходніх краінаў, аб чым сьведчаць яе падрабязныя рапарты аб стане беларускіх душ пад выглядам кніг на замежных мовах. Неаднаразова прыцягвалася да судовай адказнасьці абуранымі душамі. Працуе пад «страхой» Саюза пісьменьнікаў».

НОВЫЯ ДАЛЯГЛЯДЫ

Пакуль Ластаўка слухала споведзі чарнобыльцаў, Найбяспечны ўключаў ЦУД (Цэнтр Управленьня Дурасьцю). Калі пульт паказаў гатоўнасьць ЦУДа ўзьдзейнічаць на душы, Лепшы націснуў на пульце кнопку «Чарнобыльскі Шлях».

Па радыё і тэлевізары пастаянна паўтаралі даўні запіс прамовы Першага Прэзыдэнта:

--"Я был в 30-километровой зоне, откуда раньше правительство выселяло людей. Там есть институты, которые выращивают скотину – так там, где нельзя жить, мясо чистейшее за то, что выращивается в радиационно чистых местах".

Трансляцыі з ЦУДа праз тэле і радыёэфір траплялі ў кожную душу. Душы абуджаліся, выштурхоўвалі з сябе думы пра пасяўную, добры ўраджай і разам з імі -- цяжкія грахі. Пульсуючы, атамы напаўнялі мяхі-душы сьвятасьцю. Душы выпростваліся гордасьцю, ўздымаліся узвышанасьцю сусьветнай ахвярнасьці і ценямі ськіроўваліся ў ЧаС. Людзі не ўпарціліся і не чапляліся за свае душы. Наадварот, шмат хто апранаўся па-сьвяточнаму. Выпівалі «на дарожку», праважаючы свае душы.

Апазыцыйныя душы навыперадкі несьліся ў Чарнобыль, каб апярэдзіць Лепшага. Такая ўсталявалася традыцыя з часоў Першага Прэзыдэнта. Тады апазіцыянеры хадзілі на Шлях па гарадах, а Першы ехаў па Зоне. Пазьней спаборнічалі, хто бліжэй да ЧаСа свой Шлях пракладзе. Урэшце выйграў Мірон з-пад Віцебска, які бел-чырвона-белыя сьцягі на высачэзных вышках вывешваў. Ён і на ЧаСе сьцяг узьняў…

Адмыслова рыхтавалася да сьвята і Кашчавая. Яна выбірала сабе вопратку для балю. Сьмерць ад каханьня набыла яшчэ адну чараўнічасьць. Магла не толькі адбіраць жыцьцё, але і ў жывых прыгажунь -- строі. Яна ўяўляла строі прыгажуні, якую бязьмежна кахалі мужчыны. Потым тужылася, як калісьці, пра народзінах Шклоўскага Ідала з дна рэчкі Серабранкі, і строі зьяўляліся на ей. Кашчавая круцілася перад люстрам, пільна ўглядаючыся ў строі. Яна спадзявалася, што разам з адзеньнем прыбярэ элексір каханьня, што прымагнічваў мужчын. Скрадзеныя строі закрывала ў герметычны пакет і складвала ў сумку. Вось ужо тысячны камплект у бяздоннай сумцы. Прайшлі амаль суткі бесперапынных прымерак, а Кашчавая не адчувала стомы. Прымярала сукні і спадніцы, трусікі і бюстгальтары. Яна ведала, што Лявон абавязкова зьявіцца на баль, і тады можа зьдзейсьніцца яе мара. Менавіта таму, каб не страціць свайго шанцу, Кашчавая хацела забраць з сабой на баль вопратку ўсіх прыгажунь, і якіх калісьці палка кахалі мужчыны і ў якіх яна, Кашчавая, калісьці забрала жыцьцё. Яна бачыла, што часу застаецца зусім мала. Кляла сябе, што позна пачала прымерку. Яе рухі рабіліся ўсё хутчэйшыя, і ўрэшце яна так закруцілася, што ўтварыла віхуру са шмотак і костак.

У шахце ў лабараторыі Сьмерці ў пакоі для ганаровых гасьцей інтэнсіўна працаваў сьмяротны трансформер. Матэрыялізаваліся Нэрон, Сталін, Гітлер, Бакаса з Цэнтральна Афрыканскай Рэспублікі, а таксама Ідзі Амін, які правіў Угандай з 1971 па 1979 год і харчаваўся чалавечынай.

Лепшы зьбіраў гасьцей на мяжы з Краінай Вялікай Мудрасьці пад Лёзнам. Прыехалі дыктатары з Расеі. З турмы Кашчавая даставіла Мілошавіча – каб Душы Першага Прэзыдэнта быў сябр.

Гасьцей сустракалі і везьлі па лясной дарозе да шахты, дзе калісьці стаяла ракета «Сатана».

ЧаС рыхтавала каманда аператараў на чале з былым кіраўніком станцыі. Яны ўстаўлялі ў рэактар новыя стрыжні, разагравалі яго, каб па загадзе наладзіць чарговы выбух.

ПЕРАМОГА НАД САРКАФАГАМІ

Гасьцей з таго сьвету зьбіраў Шклоўскі Ідал ў сутарэньні Нясьвіжскага Фарнага касьцёла. Маршрут спланавалі так, каб правесьці экскурсію па краіне і адначасова заблытаць спецслужбы ворагаў. Таму спачатку зь Нясьвіжа і з пад Лёзна рушылі на Віцебск, каб склалася ўражаньне, што рушылі на Маскву. А з Віцебска на Мінск, каб лічылі, што рушылі на Захад…

Радзівілаўскія саркафагі, у якіх калісьці захоўваліся труны з княскімі целамі, пасля мадэрнізацыі ў майстэрнях Шклоўскага Ідала сталі самым эфектыўным сродкам містычнага руху. Саркафагі і труны мадэрнізавалі, абсталяваўшы лапкамі, трансплантаванымі ад апрамененых радыяцыяй кратоў, якія круціліся хутчэй думкі. Рухаліся трупаходы пад зямлёю на глыбіні людскіх пахаваньняў. Рухавікі сілкаваліся энэргіяй рэшткаў душаў людзей: успамінамі і пачуцьцямі нябожчыкаў, а таксама жалобай і нянавісьцю родзічаў, што накаплівалась на могілках.

Шклоўскі Ідал запрасіў гасьцей сесьці ў трупаходы, Рэанімаваныя нябожчыкі, агледзеўшыся, паселі ў трупаходы. Гасьцей уразіла навакольле з мноствам новых модных на Захадзе трун. Шклоўскі Ідал патлумачыў:

-- У якасьці заахвочваньня выдалі кіраўнікам мясцовай вертыкалі.

Гасьцей непакоіла бясьпека ад нападу дэмакратычных тэрарыстаў.

Лепшы супакоіў:

-- Куда паедзем, ні адзін спутнік-шпіон не засечот! Трупаходы і ЧаС всё паглашчают і нічего не ізлучают. І ЧаС ніхто бамбіць не будзет. Все баяцца павтора чарнобыльскага выбуху.

Трупаходы рушылі.

КРЫЖОВАЯ БІТВА З РАСЕЙСКІМІ ЦАРАМІ ГАБРЭЙСКІМІ ВІЖАМІ І ЗЯМНЫМ ЦЯЖАРАМ

Першы прыпынак хаўрус ганаровых гасьцей Сьмерці і яе сынкоў зрабіў пад разбуранай царквой у цэнтры Віцебска. У горадзе ішоў фестываль “Славянский базар”.

Госьці выйшлі з патаемных хадоў разбуранай царквы на ўсьпенскай горцы. Лепшы папярэдзіў, што зараз яны будуць гуляць у традыцыйную славянскую гульню “Ачышчэньне”.

С канцэртнай пляцоўкі вецер прыносіў абрыўкі расейскай папсы. А са старога квартала Віцебска, дзе месьціўся дамок мастака Шагала, ўздымаліся ў неба і плылі ў паветры, абняўшыся, над ракою душы закаханых юных габрэяў. Імі поўнілася, жыла і цешылася Душа Старога Віцебска, якую бачылі ўладары.

Госьці бачылі таксама ў Душы Віцебска празрыстыя, як аблокі, абліччы цэркваў, касьцёлаў, сынагогаў. Зруйнаваныя калісьці ўшчэнт, яны захаваліся для людзей на старажытных паштоўках і карцінах мастакоў. Дух цэркваў, напоўнены людзкаю вераю да Бога, уздымаў іх душы над горадам. І душы закаханых з шагалаўскіх карцін парылі паміж імі па-над Віцебскам і Дзьвіною і цьвелілі ўладароў недасягальнасьцю ўзьнесенасьці і непадуладнасьцю часу. Дыктатары разумелі, што ніхто зь іх не змог бы усталяваць сабе такія помнікі любові і веры ні грашыма, ні загадамі, ні пад страхам сьмерці, ні абяцаньнем райскага жыцьця. І госьці-Фараоны разумелі, што іхныя піраміды не ўздымуцца ў неба, што прыніжала іхную годнасьць і апускала іх велічнасьць да глыбіні пахаваньня трунаў простых нябожчыкаў.

Лепшы дарадца член Гос-Гоп-ПУП даў і гасьцям даведку: “Шагал в творческом и общественном отношении противостоял нашему народу.”

“Витебск избран для шагаломании…Витебский художественно-практический институт, которым некогда руководил Шагал, имел исключительно отрицательные стороны, заключающиеся в причинении ущерба республике. Ущерб состоял в том, в институте нашли прибежище дезертиры, спекулянты и другие темные личности, а подлинных художников было мало”.

Лепшы узрушыўся. – Вот адкуль “вшывые блохі!» Замаскіраваные пад “закаханых” вечна парат над страной і сверху шпіонят. А па загаду сьпікіруюць на мой дварэц, як талібы на Пентагон”

У гэты момант Найбяспечнаму перадалі, што над сцэнай Славянскага базару намаляваны лётаючыя закаханыя габрэі!

Ён і Лепшы вырашылі, што канцэрт зрываць нельга, а каб эпыдэмія каханьня і натхненьня не захапіда краіну, трэба закаханыя душы габрэяў тут зьбіць.

І Кашчавая падтрымала: «Душы старжытных гарадоў могуць спляжыць плён нашай працы ў ЧаСе, сапсуюць, апрацаваныя намі душы беларусаў. А лётаючыя габрэйскія душы – наш самы страшны вораг».

Гасьцям раздалі зброю. «Яна з часу закаханых і вернікаў, -- патлумачыў Лепшы, -- і яе кулі могуць забіць, ці параніць душу».

Першы стрэл прагучэў з бібліятэкі імя Леніна, што стаяла над Дзьвіной. З часопіса «Политический собеседник» выляцела:

“Здесь приходится отметить, как господь бог царит в небесах многих стран, так получается и с Шагалом.”

Шклоўскі Ідал моўчкі перадаў свае думкі:

-- Трэба не лётаць, а стаяць! Яны -- лётаць, мы – страляць!

І, пацэліўшы, бахнуў з абодвух ствалоў па крыжу на царкве. Крыж абрынуўся зь нябёсаў у ваду. Дружнае “ура!!!” пракацілася над Віцебскам. Лукапшык, Лепшы і Шклоўскі Ідал палілі па крыжах цэркваў, бо па традыцыі свайго роду былі праваслаўнымі атэістамі і на людзях цярпелі царкву і сьвятароў, а тут далі сваім душам волю. Першыя крыжы падалі ў Дзьвіну, як падстрэляныя качкі. А госьці бачылі, што на кожным крыжы падае прастрэляная Хрыстова Душа…

Вобразы цэркваў, сынагогаў, касьцёлаў ўзьняліся за аблокі недасягальна да куль і больш ніводзін крыж не абрынуўся зь неба.

Госьці з воклічамі палілі па душах закаханых, а тыя ад кожнага стрэлу ўздымаліся вышэй, абарочваючыся аблокамі. Ва ўсіх скончыліся патроны і толькі Гітлер, што набраў болей усіх, працягваў страляць, цэліў па аблоках, якія нагадвалі твары з гарбатымі насамі і пэйсамі. Ён злаваўся, што зброя дрэнная.

І ў яго патроны скончыліся. А з Шагалаўскага дамка ўзьляцела голая жанчына. Яна ляжала на баку, з прыўзьнятай галавой, якую падпірала рука. Ляцела лёжачы спінай да гасьцей і шмат у каго зь выклікала поцяг.

Жудасны рык гаспадароў скалануў горад. Большай абразы яны не зналі за ўсё сваё жыцьцё. Сутаргава хапалі камяні, дручкі, бутэлькі і проста кавалкі шкла і шпурлялі ў аголены зад, сьпіну, галаву.

Постаць не варухнулася. Апусьцілася ў ваду, узьнялася, сягнула да аблокаў, стала празрыстым воблакам сярод аблокаў-абліччаў храмаў, сынагог, касьцёлаў, закаханых.

Госьці ў роспачы апусьцілі вочы долу і ўбачылі, на паверхні вады маленькія крыжыкі. Іван Крывавы грозна крычаў:

-- Это видно из Полоцка плывут с евреев и монахов-бернардинцев, что я под лед кинул!

Яму пярэчыў Петр Першы:

--Это, видно, от тех священников, что я в Софийке порубал!

Нехта з дыктатарў пажартаваў:

-- Можа, мы тут Хрыста падстрэлілі!

-- Эта Вам мазгі падстрэлілі .. парыраваў Лепшы. – Как могут кресты з Полацка сюда прыплыць, кагда Полацк ад нас вніз па цечэнню!? Все абязаны плыць туда, а не аттуда!

Госьці прыгледзіліся да вады і запярэчылі

-- Вада цячэ з Полацка!

-- А она абязана цеч туда! Как цекла всю жызнь.

Усе Лепшыя слугі кінуліся да вады, пачалі грабсці яе рукамі і кансервавымі бляшанкамі ў бок Полацка. Але вада не слухалася.

Тады Іван Грозны падбег да вады, на хаду выцягнуў шаблю і пачаў секчы рэчку, прыгаворваючы: “История должна течь куда прикажут! А река слушаться хозяина! А если они не подчиняются, то их следует… на кусочки, а потом сложить как надо!»

Вада не слухалася. А Лепшыя мазгі прастрэлілі здагадкі: «Дзіктатары, калі сабраліся разам, змаглі ваду загіпнатызаваць!

А можа нехта з гасьцей вораг і абарочвае час назад а лётаючыя габрэйскія душы – у крыжыкі»

А кожны з гасьцей думаў, хто ж такі могутны сярод іх. Яны падазрона, хаваючы страх, глядзелі на гаспадароў. Душы Пётры Першага і Івана Грознага напалохаліся і скукожыліся, чакаючы помсты.

І толькі Лукапшык зіхацеў, гледзячы на крыжыкі, якія рака ўпершыню несла ў супрацьлеглы бок. Крыжыкі не танулі, а наадварот іх усплывала ўсё больш і больш. У хуткім часе ўся паверхня Дзьвіны пакрылася крыжамі. Яны напаўзалі адзін на аднаго, сьлізгалі адзін пад адным, стукаліся як ільдзінкі і пазвоньвалі. Рэчка пакрылася крыжовым панцырам, які варушыўся, скрыгатаў. Лявон падумаў, што крыжыкі аб нечым дамаўляюцца паміж сабой.

Лукапшык трымцеў: «Атрымалася! Час у рэчцы цячэ назад!»

Дыктатары з зайздрасьцю паглядзелі на яго. Яны, як зачараваныя сачылі за крыжаходам, чакаючы яшчэ нейкі цуд. Крыжыкаў з мінуўшчыны ўзьнікла столькі, што яны, напіраючы, адзін на аднаго, паўсталі. Па Дзьвіне рухаліся шчыльныя шэрагі рознакаляровых крыжыкаў з медзі, срэбра, жалеза і золата. Яны церліся і вушы балелі ад бразгату і лязгату, як быццам мільёны рук меньцяць нажы. Расейскія дыктатары здрыгануліся.

Лязгат мацнеў і крыжыкі ачышчаліся ад глею, іржы, патыны. Хмары сьвятлелі, а дыктатаравы позіркі апякаліся ад крыжыкавых зіхаценьняў – сьвятло ішло зь іх нутра.

Нерон з захапленьнем выгукнуў:

-- Як быццам бы ўсе іх могілкі ажылі і рушылі па часе!

Іван Жахлівы пахваліўся:

-- Богатый урожай мы настреляли… всех католиков и протестантов…

Неба адказала страшэнным грукатам, уціснуўшы душы гасьцей у зямлю. Лявон ачуняў, на дне рэчкі. Абрубак ягонага цела варухнуўся, яго падхапілі рукі дачкі і яны разам павольна ўсплывалі, ператвараючыся ў крыжы.

Удар грому рассунуў хмары, і сонейка зірнула на крыжыкі. Лявон з дачкой павярнуліся да сонейка і разам зь ім павярнуліся ўсе крыжы. Сонечныя прамяні трапілі на крыжыкі і незлічоная колькасць праменьчыкаў, пасланых крыжыкамі, асьляпіла дыктатарскія вочы. Яны закрыліся рукамі. Але праменьчыкі працялі далоні і з рук адных гасьцей шыбануў дым, па другіх пабегла полымя, трэцьція скукожваліся, як тоўстая абвугленая папера ў вогнішчы.

Наляцеўшы вецер ламаў над гасьцямі дрэвы, сарваў і кінуў на іх дах і наваліўся на сьпіны дыктатараў, спрабуючы ськінуць іх у Дзвіну, раздзьмуваючы на іх полымя.

Усё вакол раўло, грукатала, а бліскавіцы мецілі ў тое месца, дзе толькі што стаялі хаўрусьнікі. Госьці хто трушком, хто ўкленчыўшы паўзком забраліся ў разваліны царквы і праз яе казематы зьнікалі пад зямлю. І толькі палаючыя душы старажытных расейскіх дыктатараў адарвало ад зямлі і панесла на крыжы.

Крыжыкі працялі палаючыя рэшткі расейскіх дыктатараў і ўсё аціхла. Крыжыкі зніклі і Дзьвіна панесла ваду як раней.

Толькі пільна гледзячы ў раку, можна было заўважыць, што ў яе глыбіню плывуць два воблакі, зьліваюцца, набываючы форму крыжа. Тыя воблакі ўздымаліся ў блакіце неба. Адно набывала постаць ваяра, другое – дзяўчыны на яго руках.

… Госьці несьліся пад Мінск. А тройца пакутвала ад неспатоленай прагі зьнішчэньня лётаючых душаў. І Кашчавай недавала спакою непанішчаная душа старога Віцебска.

ПЕРАМОГА НАД ЛАЎКАЙ ЗША

Трапіўшы пад Менск трупаходы закруціліся як сабакі, што страцілі след. Яны апынуліся на падземнай плошчы, зь якой у дзесяткі бакоў адыходзілі тунэлі.

-- Весь Мінск стаіт на касцях! – Патлумачыў Лепшы. – Вот прыборы трупавідзенья і сбілісь.

-- Мы трапілі ў Душу Старога Менска, -- патлумачыў Лявон. Калі Душа Старога Віцебска парыць над горадам, то Душа Менска існуе пад зямлёй на могілках. На іх пабудаваны Мінск…

“Куды ж нам далей?” – Хваляваўся Лепшы. Ён кідаў разгубленыя позіркі на Шклоўскага Ідала на Лукапшыка, але тыя паціскалі плячыма.

Кашчавая спакойна мовіла:

Уладаром Душы старога Менска – Душа Першага Прэзыдэнта. Гэта заваёва была апошнім яе набыткам, апошняй яго бітвай і перамогай. Ён імкнуўся зрабіць краіну турыстычнай меккай марыў пра вялікія грошы. Навёў турыстычны парадак на зямлі: у Чарнобыльскую зону турысты з усяго сьвету па некалькі год у чарзе стаялі, каб паглядзець на самую чыстую ежу. Потым заглыбіўся пад зямлю. Зрабіў пад гарадамі лабірынты паміж старажытнымі могілкамі, склепамі… Ажывіў духі старажытных уладароў, ваяроў, сьвятароў і ўзяў на прэзыдэнскае ўтрыманьне: забяспечыў іх жытлом, пайком, але каб служылі -- турыстаў бавілі. І ўладу дапамагалі трымаць.

Пачуўся рытмічны хруст. З цемры па тунэлю па костках на лыжэролерах рухаўся ў спартовым адзенні вусач і штурхаў зямлю палкамі.

Кашчавая прадставіла новага госьця:

-- Дух Першага Прэзыдэнта!

Лявон уточыў сваё азначэньне:

– Скарочана -- ДуППа!

Яна прапанавала:

-- Давайце заедзем у Курапаты – Самы адметны помнік для Вас.

Усе пагадзіліся і ДуППа ўзначаліла калону. Хутка трупаходы кругамі ўздымаліся на паверхню паміж костак і чэрапоў, што шырачэзнымі слупамі ўздымаліся з глыбіні пяску.

На зьдзіўленае дыктатарскае “дзе мы?” ДуППа патлумачыла:

-- Эта паркінг для дзіктатарскіх душ. Самае утульнае места для адпачынку і роздуму аб вечным -- меж костак…

Калі ўсе госьці выбраліся на паверхню дна ямаў, пачулі нецьвярозыя галасы, сьпевы і спрэчкі:

-- Эці карупцыянеры абнаглелі! Крадуць і крадуць! Весь Мінск катэджамі акружылі – скора на горад пайдуць -- захвацяць…

ДуППа, абярнуўшыся крумкачом, абляцела ямы і крумкнула ў кожную:

-- З заводаў машынамі будмарэр'ялы вывозяць! А катэджы пакрашаны фарбаю МАЗаў і БЕЛазаў…

-- Правільна сказаў наш Прэзыдэнт! – Гучала зь ямаў

-- Сталіна на ніх нету! А так бы в эці ямы ўлажыл…

-- Да нет… Сталін с німі уже б не справілся… Гітлера нада!

-- Сагласен! А то наш прэзідзент толька балтае…

ДуППа вярнулася да гасьцей, абярнулася вайскоўцам у форме НКУС з рэвальверам у руцэ і мовіла:

-- Чуеце!? Вас чакаюць і клічуць…

Госьці асцярожна высунуліся і ўбачылі як з суседніх ям уздымаюцца слупкі дыму. У носе казытаў пах шашлыкоў. Гукі галасоў перамешваліся звонам разьбіваемых пустых бутэлек.

ДуППа патлумачыла:

-- Эта традзіцыя нашего народа – піць в ямах—над касцямі убітых. Людзі так вызывают з пад зямлі ўладарныя духі. Не случайна мы тут явілісь, а яны там паселі!

-- Што будзем рабіць? – спыталіся госьці.

-- Амавенне! -- Адказала ДуППа. Но спачатку мы выклічам духі. Глядзіце!

Па краях ямы зъявіліся вязьні, са зьвязанымі за сьпінай рукамі, змардаванымі тварамі. Яны сумна глядзелі на дно. За рамянямі былі беларускамоўныя кнігі.

Да вязьняў з суседніх ям узьняліся і, хістаючыся, падыйшлі адпачыванты з чаркамі у руках і тройкамі сталі за сьпінамі вязьняў, выцягнулі кнігі, прыгаворваючы “хоць толк будзет ат врагов народа -- на касцёр”. Потым ўзьнялі чаркі да стрыжаных патыліц ахвяраў, чокнулі імі аб патыліцы з трэскам стрэлаў. На дыктатараў з прабітых галоў пырснула кроў і мазгі, а за ёй паляцелі вязьні. Дыктатары праціналі ахвяраў, якія, дакрануўшыся да зямлі, зьнікалі.

Госьці ўзбудзіліся, павылазілі зь ямаў і гурт ценяў пайшоў па цэнтральнай алее. Яны бачылі, як выпівохі паселі ў свае ямы і разьдзіралі кнігі, падкідваючы ў агонь пад шышлыкі.

Нехта з гасьцей спытаў:

-- Ці ёсьць сярод нас дыктатары з ЗША?

-- Срэдзі нас нет, а вот тут на нашай зямле стаіць іх прадстаўніца -- лавка. Ані же все дзерьмакраты! – Адказала ДуППа – Ані все врэмя мешаюць нам строіць светлае будущае сваімі дзіктатарскімі саветамі. Даже тут дземакраціческую скамейку поставілі, штоб нас учыць как жыць! І для іздзёвкі над нашымі людзмі! Відзіце лі оні выше нас! Культурней! А маім людзям на зямле лучшэ піць… в ямах бліжэ к нашай жызні.

ДуППа падвяла гасьцей да мармуровай лавы з ЗША і са словамі: “Вот она амерыканская дзіктатарша! На від з граніта, а насамрэч “гнілая дзермакрація»! -- пнуў яе нагой са словамі “Прэч з нашай зямлі”. Лава не варухнулася, а ДуППа схапілася за нагу і заенчыла. Потым ДуППа абшчаперыла жалезны крыж, які стаяў побач, выцягнула яго і, як сякерай, рубанула крыжам пасярэдзіне лавы. Іскры пырснулі з мармура, абдаўшы ДуППу, яна схапілася за вока, працерла яго і, заплюшчыўшы вочы, пачала апантана секчы мармур. Калі іскры апалі, лаўка ляжала разваленая напалам.

ДуППа супакоілася, але бачыўшы, што дыктатаравы душы па ранейшаму загнуты пытальнікам, патлумачыла:

-- Біл Клінтон в 1994-м году поставіл в Куропатах мраморную лаву якобы в дар от амерыканскага народа в памяць аб забітых. Это старый метод імперіалістов: сначала паставяць лавку. Потом для ее охраны посадят на нее атдзялене салдат. А потом кінут всю армію, чтобы защыщать эту скамейку і жызнь атдзялення… Пака мы будзем в ЧаСе працаваць, яны ўсталююць у краіне свой дух. А потым спляжаць апрацаваныя намі душы па габрэйскму ўзору.

Беларускія прэзыдэнты раскідалі надалей кавалкі амерыканскай лаўкі.

Кавалькада трупаходаў па чэрапному паркінгу заглыбілася пад Курапаты і панеслася на поўдзень праз пад Нямігу.

ПЕРАМОГА НАД ТРОЙЦАЙ І СЭРЦАМ

Пад Нямігай трупаходы спыніліся. Наверсе так бухкала музыка, што гукавыя хвалі прасавалі зямлью і ўсё ў ёй. Ледзь чуліся званы. Лепшы ціхенька спытаў у Лукапшыка:

-- Снова врэмя адкруціл?! Куда?

-- На ДуППаў час… Сёньня праваслаўныя сьвяткуюць Тройцу.

Лепшы тлумачыў гасьцям:

-- Наверху веруюшчые празнуют едзінства Бога атца, Святога Духа і Сына. А паганцы празнуюць Сёмуху – празнік лета на седзьмую недзелю пасля празніка вясны. А маладзёш празнуець едзінства Першага Презідента моладзі і піва...

А мы атмецім свой празнік – Прэзіденскай Троіцы: Лепшага Прэзідзента, Шкловскага Ідала – Прэзідзента «Невідзімага міру гасударства» і Лукапшыка – Прэзідзента Будущай Беларусі.

Госьці падтрымалі тост за Найлепшае месца для Найлепшай Прэзыдэнскай Тройцы.

А наверсе тым часам гукі сьвятаў сягнулі да неба. Гукаўзмацняльнікі стралялі ў неба візгатам папсы, грукатам гітараў. Царква дасылала Ўсявышняму звон калакалоў і малітвы вернікаў.

Для моладзі ўлады побач з цэрквамі наладзілі сьвята “Півной празднік “Оліварія”. Рок-музыканты гралі і раўлі так, што ў цэрквах заглушалі галасы сьвятароў і званоў.

“... 30 мая на площадке перед Дворцом спорта пивзавод выставил 7 кегов пива, и каждый, собравший нужное количество крышечек от пачек сигарет “Маgna”, мог получить пиво бесплатно...”.

Дыктатары чокнуліся чэрапамі зь Нямігі і выпілі зь іх за тройцу. Іх гукавае пасланьне сягнула ўглыбь. Пасеўшы ў саркафагі, рушылі пад Чарнобыль і адначасова на 30 год наперад па часе. За імі пад зямлёй і ў часе ўтварыўся ваккум, які ўцягваў пасланьне нябёсаў: маланкі з грымотамі, хмары з дажджом, і людзей з марамі пра будучыню.

Лявон чытаў пра гэта ўспаміны сьведкаў:

“В результате внезапного изменения погодных условий (ливневый дождь с градом и грозой) в 20-40 около 2,5 тысячи участников массового мероприятия, многие из которых были в алкогольно-возбужденном состоянии, стихийно направились в подземный переход станции метро “Немига”. Началась давка....

“А гора людей на лестнице становилась все больше и больше. До потолка тунеля. Люди падали и не могли подняться... Те кто оказался внизу, задыхались. Я видела как толпа подмяла беременную женщину...” .

“По состоянию на 5 часов 1 июня 54 человека скончались.”

“Не все, конечно, в это верят. Но у меня такое чувство, что там была нечистая сила какая-то. Потому, что и происходило все в один миг, моментально, неестественно как-то. Когда мы там находились, то чувствовалось такое давление странное – давило со всех сторон. Воздух давил и как пресс какой-то на голову опускался. Я не знаю что это было. И сам момент, когда все это произошло, был настолько стремительным – крутануло, бросило - и все… дальше потянулись минуты ожидания непонятного.” (Воспоминания жертвы трагедии на Немиге.

Кавалькада трупаходаў прыбыла ў Чарнобыль.

ПЕРШАЯ ПЕРАМОГА НАД АМЕРЫКАНСКАЙ СТАТУЯЙ СВАБОДЫ

Кумяльган даставіў Ластаўку ў Чарнобыльскі саркафаг. Лявон па сканеры прачытаў:

“Четвертый реактор, именуемый объектом “Укрытие”, по-прежнему хранит в своем свинцово-железобетонном чреве около 20 тонн ядерного топлива. Что с ними происходит сегодня, не знает никто.

Саркофаг сооружали наспех, конструкция уникальная, наверное, инженеры-разработчики из Питера могут ею гордиться. Однако монтировали его “дистанционно”, плиты стыковывали с помощью роботов и вертолетов – отсюда и щели. Сегодня, согласно некоторым данным, общая площадь зазоров и трещин превышает 200 квадратных метров, из них продолжают вырываться радиоактивные аэрозоли...

Может ли саркофаг разрушиться? На это тоже никто не ответит, до сих пор невозможно подобраться ко многим узлам и конструкциям, чтобы узнать, каков у них запас прочности. Зато все понимают: разрушение “Укрытия” привело бы к последствиям даже пострашнее, чем в 1986-м...”

Кумяльган спыніўся раптоўна, як быццам нехта націснуў на ручны гамулец. Пах вільгаці і гнілізны панаваў тут.

Лявон, гледзячы на Ластаўку, напалохаўся, уявіўшы, што конскія капыты сасклізнуць з пукатага бруку, ногі падломяцца і кумяльган рухне, падмяўшы Ластаўку.

Але капыты, як гумавыя прысоскі, зачапіліся за яго, і не варухнуліся.

Перад Ластаўкай паўстала сьцяна, утвораная з тэлеэкранаў, за надпісам наверсе ЗАХАД”. У цэнтры на вялізным экране самалёты з НАТАўскімі апазнавальнымі знакамі бамбілі горад. На тэлеэкранах, што аточвалі центральны, насоўваліся ракеты, маршыравалі і стралялі жаўнеры. На другім крузе вялізных тэлеэкранаў дэманстранты біліся з паліцэйскімі.

На маленькіх тэлеэкранах, што віселі пад стольлю Ластаўка ледзь-ледзь змагла разгледзець, як аблокі атуляюць вяршыні хмарачосаў, людзі мылі брук шампунню, цалаваліся…

Калі чарговыя дзюбы ракет насунуліся з тэлеэкранаў на Ластаўку і пагрозліва загучалі барабаны, як перад выкананьнем сьмяротнага прысуду, яна жахліва азірнулася і вочы натрапілі на супрацьлеглай сцяну, таксама спрэс утвораную з тэлеэкранаў з надпісам УСХОД.

На цэнтральным – на фоне Крамля з трыбуны выступаў востраносы і востратвары палітык. А вакол яго тэлеэкрана таксама аточанага экранамі быў такасма ён. Але ў розных абставінах і атачэньнях. На адным экране ён ляцеў на знішчальніку, на другім – глядзеў у бінокль з палубы падлодкі, на трэцьцім – крочыў побач з англійскай каралевай, жартаваў з журналістамі, казаў: “Мой друг Буш”, “Мой друг Блэр”, “Мне стыдно за нищенскую жизнь моего народа…».

Наступны круг тэлеэкранаў паказваў людзей у шубах, што сядзяць у кватэрах каля парваных батарэй і паляць вогнішча, саграваючы далоні. На другіх тэлеэкранах людзі ляжалі на ложках з плакатамі са слоў: “Будем голодать пока не дадут зарплату!” На трэцціх кілеры стралялі губернатараў, палітыкаў, журналістаў. На чацвертых выбухі знішчалі дамы і з руін выносілі трупы…

Ластаўка зірнула пад столь. Там вісела гіганцкая клетка. У ёй за кратамі вісела плошча з надпісам НЕЗАЛЕЖНАСЦІ-ЛЕНІНА, па якой хадзілі апазіцыянеры, заклікаючы адзін аднаго правесці мітынг пратэсту супраць дыктатуры.

У клетцы над плошчай вісела металічная куля – касьмічы спадарожнік з надпісам БІБЛІЯТЭКА.

Лявон праз сталёвую абалонку бачыў, што ў хаце на стэлажах ляжалі кніжкі, на іх, павылазіўшы з вокладах у цемры сядзелі панурыўшысь беларускія Багі: Цмок, Лёля, Хіхатун, Пярун, Дажджбог…

Багі ўпершыню трапілі ў пастку і ўсім карціла даведацца як гэта адбылося і хто паспрыяў іх палону. Багі абурана гаманілі і Пярун усіх суцішаў. Ён папрасіў усіх уцеліцца і тут высветлілася, што няма Хапуна. Усе падумалі, што менавіта ён і здрадзіў… Пярун злосна ляснуў маланкай па сьцяне кулі. Тая нават не аплавілася, і Пярун разгублена паглядзеў на багоў бо ўпершыню перажываў сорам ад бяссілля. Сябры суцешылі:

-- Відаць з касмічных матэр'ялаў зроблена…

-- Можа нас прыхадні якія паланілі?

-- А можа вырадкі з нашчадкаў…

Лепшы, вітаючы Ластаўку, патлумачыў пра кулю:

-- Эта наш першы нацыанальны касмічны спутнік. Яшчо Первы Прэзідзент его пачал. Мы скончылі праэкт. Першы хацеў пусціць яго для сьвязі, а мы этай гістарычнай ноччу запусцім у ім всех нашых паганскіх багоў. Скіруем кулю ў бездань космасу, каб пашукаць роднасную цывілізацію. А то з нас усе кпяць. Мол на зямлі з людзей толькі вы беларусы адсталыя. А мы дакажэм, што впэрэдзі всех: і ракеты пускаем і в космасе такія как мы есць. А дажэ еслі нет, мы заселім планету. Нашы богі начнут новый род. Яны ж неўміручыя… А я стану Містэр дыктатар, как первы запускальнік багов в Космас!

Але Ластаўчыну ўвагу прыцягвала частка сьцяны з браніраванага шкла. За ёй хмарачосы казыталі аблокі. Людзі лашчылі брук, мыючы яго шампунем. Сьмяяліся, цалаваліся і радаваліся жыцьцю. Наверсе сьцяны зіхацелі нэонавыя літары: “Гнилой Запад”. Лепшы, указваючы на хмарачосы, сказаў гасьцям: «Фаласава архіцектура. Думаюць каб аблака на гмахах зацяжарылі і манну з нябес далі».

Калі Ластаўка залятала ў залу, на сьцяну Гнілога Захаду вешалі габелен веку. На ім Першы Прэзыдэнт быў вытканы ў цэнтры і вышэй за Папу Рымскага.

Лявон прасачыў за Ластаўчыным позіркам. Яны агледзелі габелен і ўбачылі на самым версе рэактара гіганскі помнік, на якім вялізнымі літарамі было напісана “Статуя Беларускай Свабоды”. Статуя стаяла, шырока раставіўшы ногі, прыціснуўшы руку да сэрца. Пад нагамі на рэактары сьвяціліся літары: “Прошу вашей поддержкі!”. Фігура была копіяй Лепшага, шматкроць павялічанай.

Лявон сканіраваў нутро помніка.

Сканер паказаў, што ў помніку ёсць Акадэмія кіраваньня пры Лепшым, якая выконвае функцыю падрыхтоўкі кадраў для ўладнай вертыкалі. Кандыдат спачатку трапляў на зубы помніку. Каб вытрымаць іспыты на зуб, кандыдат мусіў пад час адкусваньня часткі яго душы радавацца. Пад час вучобы кандыдат у чыноўнікі мусіў навучыцца разумець Лепшыя думкі без слоў, падладжваць рытм свайго сэрца пад Найлепшае, радавацца, палохацца, злавацца сінхронна з Лепшым, адгадваць яго жаданьні нават у сьне. Выдатнікамі лічыліся тыя, хто нават хадзіў да ветру адначасова з Лепшым, каб, калі той пакліча на бітву, слуга быў заўжды гатовы.

ПЕРАМОГА НАД ПАРКЕТАМ І САЛЬВАДОРАМ ДАЛІ.

Ластаўку ўразіла падлога ў зале, што пукацілася брукам з квадратаў белага, чорнага і шэрага колеру.

Кашчавая патлумачыла:

-- Гэта беларуская Галгофа – месца чарапоў. Паркет з чарапоў – новая мода, і яе

заканадаўцы – беларусы. Бо яны на могілках нават гароды садзяць, як у Слоніме.

Белыя чарапы калісьці былі галовамі самых таленавітых на Беларусі людзей:

сьвятароў, нацыяналістаў-пісьменьнікаў, якіх панішчылі захопнікі ў розныя часы.

Па чэрапах хадзіў уражаны мастак Сальвадор Далі і мармытаў нешта пра чэрапы сланоў, якімі марыў аздобіць падлогу свайго дома, але так і не парупіўся. Яго запрасілі ў ЧаС як уладара над формай.

Кашчавая, чыі чорныя вачніцы не ўспрымалі водбліску чарапоў, а паглыналі яго, разважала:

Наша падлога асаблівая – чэрапы ад рэпрэсаваных. Яны да нутра беларускія душы апрацуюць.

У залу заехаў “Мерсэдэс” з дзіркай ад кулі ў дзьверцы. Яе прастрэльваў кожны наступны Прэзыдэнт пасля Першага, як абярог ад кілера.

Зь дзьверцы выйшаў Лепшы:

-- Нашым гасцям па галовах хадзіць не толька удобна, а дажэ душэвна лучшэ, чэм па паркету са сваіх в доску людзей. Нашы пачотные госці на чэрэпах больш остра ашчушчают сваё велічые.

Госьці, разглядваючы белыя чарапныя квадраты, стаялі на чорных чарапах. Калі ж ступілі на белыя, ва ўсіх забалела галава. Кашчавая засьмяялася, і рэха разьнесла яе каркаючы голас па ЧаСе:

-- Вашы галовы толькі на чорных не баляць. Бо гэта чэрапы забойц, гвалтаўнікоў, здраднікаў… А белые вас апраменьваюць маральнасьцю. Яна і выклікае боль.

У залу заехала велізарная іржавая жалязка з чырвонымі бакамі, з трубы якой валіў чорны дым. Жалязка плавіла і прасавала чэрапы, сплаўляючы іх у адзіную шырачэзную шэрую костку. Тармозячы, жалязка завіскатала па чарапах, на белых пакінула чорны сьлед, як асфальтавы каток і, зарыпеўшы, спынілася. Госьці заперхалі. Смурод паленай касьці пацягнуў Лявона на ваніты. Вечка адкінулася, шуганула ўгору полымя, і з яго вылез увесь чырвоны, як камень у лазні, Шклоўскі Ідал. Ён выплюнуў з рота каменчык і той з шыпеньнем прапаліў белы чэрап. Ідал моўчкі спытаў і ўсе пачулі яго думкі:

-- Навошта было класьці чэрапы?

-- Вы ж не можаце і дня прабыць, каб па чыіхсьці галовах не прайсьціся. -- Адказала Кашчавая і лінула на Шклоўскага Ідала з келіха, той пшыкнуў парай, а яна параіла:

-- Выпусьці пыху. Астынь, з гасьцямі павітайся.

Ідал запшыкаў і зарыкаў. Усе госьці месьціліся на чорных квадратах. Толькі каменны Шклоўскі Ідал спакойна хадзіў па белых і зьдзіўлена пазіраў на гасьцей, што, як шашкі, пераскоквалі з квадрата на квадрат.

Лукапшык, што таксама спакойна хадзіў па чэрапах, кпіў

-- Во чушка! Істукан каменны! Яму добра -- каменныя мазгі не баляць, а ў адзінай вертыкальнай зьвіліне толькі вецер сьвішча...

Ідал адпарыраваў:

-- Няхай лепей у галаве вецер сьвішча чым срака дрышча! Гы-гы-гы!

Лукапшык стаў на чэрапы і пацікавіўся:

-- А шэрыя чэрапы якога роду?

-- Тых, хто пісаў даносы.

-- А чыі чэрапы пасярэдзіне кожнага квадрата?

-- Гасьцей! – адказала Сьмерць, яны чарнейшыя…

-- А в “Угадай мелодзію!” будзем іграць? – Спытала ДуППа.

-- Так! Будзем наступаць на гасьцявы чэрап і чуць голас душы яго гаспадара. І трэба будзе ўгадаць яго імя.

У нас прынцып: “ніхто не забыты і нішто не забыта”. А інакш наша справа перарвецца!

У сканеры Лявон чытаў расказ прафесара В. Несцярэнкі:

“Я рассказывал Слюнькову, как оперативно в Киеве председатель Совмина Украины Ляшко отселял людей из грязных деревень. В ответ: “Что ты хвалишься. Я был на Политбюро, когда Ляшко целый час клянчил, просил о помощи. Его там били. А наш Ковалев вышел, за пять минут доложил – нас похвалили”. А на возражение о том, что нельзя ради похвалы подвергать опасности народ, я услышал: “Ты не понимаешь политического момента”

Пол Потава Душа зайздросьліва сказала:

-- Цывілізація! Еўрапейцы. Я да такога не дадумаўся! Мы проста білі рыдлёўкай па галаве, а Вы атамам!

У нас чэрапы толькі на паліцы складзіравалі… А можа апасьля гэтый ночы прададзіце нам чэрапную падлогу?

ДуППа мухаю завіхалася каля мерсэдэса, то ўлазячы праз дзірку ў дзьверцы, то высклізваючы зь яе. Пачуўшы Пол Пота, ДуППа не стрымалася:

-- “Это Дементей пусть скажет, готов ли он, построив этот комплекс после войны на крови и костях нашего народа, сегодня сдать его иностранному дядьке?..”

Пол-пот панурыўся.

А ДуППа далей:

-- Эка невідаль – пол с черепов. У нас на прахе покойніков агароды возделываюць! Людзі бульбу расцят… і цветочкі!

«В 50-х в Мозыре было ликвидировано католическое кладбище. Построили на костях Дом культуры «Строитель». Старики говорили, что часть памятников пошла на ступени для здания горкома партии и горисполкома. В 60-х разрушили еврейское кладбище – на этом месте сейчас школа и жилой дом. В 80-х на православном кладбище устроили спортивную площадку…Братские могилы солдат, погибших при освобождении Мозыря от нацистов, послужили фундаментом для установки футбольных ворот, волейбольных стоек и баскетбольных щитов. Часть кладбища горисполком отвел под огород».

Вот агароды вам можам прадаць… з чарнобыльскай зоны. Будезеце чэрапы сваіх атамамі біць. А нашы чэрапы не прадаюцца. Яны нам яшчэ многа валюты прынясуць ад турыстаў.

ПЕРАМОГА НАД УСІМІ КОНКУРСАМІ І ПРЫЗАМІ

Кашчавая падцягнула Ластаўку да сябе позіркам чорных вачніц і сказала:

-- Будзешь прынцэсай балю!

-- Мне галоўнае, каб стаць Лявонавай прынцэсай! -- адказала Ластаўка.

-- Драбяза -- твой Лявон! Сёння перад табой лепшыя мужчыны зямлі. Ты зможаш завалодаць іх душамі. – І падумала – Толькі Лявона пакінь.

Але бачыла Кашчавая, што Ластаўка толькі да Лявона цягнецца, позірк ад яго не адводзіць і жорстка загадала:

Ты мусіш пакахаць усіх дыктатараў. Не проста ўлегчыся пад кожнага, а іменна пакахаць усёй душой так, як Лявона кахаеш.

Тады атрымаеш бязьмежную ўладу над імі. Перад тваімі дочкамі адкрыюцца ўсе жыццёвыя шляхі. А ты атрымаеш бязьмежную волю.

Ластаўка моўчкі выслухала і, як бы разважаючы сама з сабой, спытала:

-- Трэба пайсьці на “добраахвотнае згвалтаваньне”?

Кашчавая пацвеліла:

-- Яно было тады, калі ты з мужам жыла і ў ложку пад яго клалася. Так большасьць жыве. Але з гасьцямі так не пройдзе. Як Лявона мусіш іх пакахаць, а калі не атрымаецца твае дочкі будуць за цябе расплочвацца ды з працэнтамі.

З гэтымі словамі Кашчавая пачала мяняцца. Нейкае ўнутранае свячэньне зыходзіла ад яе, і праз некалькі імгненьняў перад Ластаўкай паўстала жанчына асляпляльнай прыгажосьці. Ластаўка жахнулася. Госьці ахнулі.

А Кашчавая ўжо ўяўляла, як Лявон, ўбачыўшы Ластаўку, што змушана аддавацца ў Чарнобыльскай начы дыктатарам, забівае ў сваёй душы каханьне. Забівае, зьнішчае, вырывае з сэрца. А пасля гэтага да Лявона зьявіцца яна – Кашчавая - суперстар! І зьдзейсніцца яе мара – Лявон пакахае яе…

А Ластаўка, назіраючы за Кашчавай, зноў чула голас з Зорнага Чарнабыльніка:

"...Муж скоро вернулся со словами: На атомной какой-то пожар... мы жили в Припяти рядом с реактором. До сих пор перед глазами -- ярко-малиновое зарево, реактор как-то изнутри светился. Это был не обыкновенный пожар, а какое-то свечение. Красиво. Ничего подобного в кино не видела. Вечером люди высыпали на балконы, у кого не было, -- шли к друзьям, знакомым. У нас девятый этаж, прекрасная видимость. Выносили детей, поднимали на руках: "Посмотри! Запомни!" И это люди, которые на реакторе работали... Инженеры, рабочие... учителя физики... стояли в черной пыли... Разговаривали...Дышали...Любовались... Некоторые за десятки километров приезжали на машинах, велосипедах, чтобы посмотреть. Мы не знали, что смерть может быть такой красивой. Но я бы не сказала, что у нее отсутствовал запах. Не весенний и не осенний запах, а что-то совсем другое, и не запах земли... Першило в горле, в глазах -- слезы сами по себе".

Лепшы запрасіў гасьцей да стала. На стале стаялі бусьліныя гнёзды, зьвітыя з калючага дроту. У іх ляжалі бусьліныя яйкі.

Госьці паселі на лавы. Толькі адзін госьць – турак сеў на пяціметровую вежу з чэрапоў. Вежу даставілі з сербскага горада Ніш. Яе туркі склалі з чэрапоў забітых сербаў, як помнік перамогі, а сербы пакінулі вежу помнікам-напамінам пра няволю.

Паміж рэанімаванымі дыктатаравымі душамі на стале ляжалі кнігі з творамі пра ўладароў. Лявон прасачыў за Лепшым позіркам і адзначыў, як перасмыкнула яго твар, ад «Мастера и Маргариты», як страх апанаваў Лепшыя вочы, якія трапілі на Біблію…

Лукапшык ужо па некалькі разоў аглядваў твары гасьцей, шукаючы некага. Потым пайшоў вакол стала, адкрываючы вокладкі кніг і чытаючы прадмовы. А сабе пад нос мармытаў: “Дзе нашы Радзівілы? Няўжо нешта здарылася… ці нехта хоча схаваць ад мяне сакрэт валодання часам?”

Лявон жахнуўся, калі ўявіў, што сапраўдны Радзівіл вылезе з кніжкі і сядзе за стол. Але гэты выпадак Лявон прадугледзеў. Ён раней прайшоўся ўздоўж стала, разглядваючы вокладкі кніжак. Над кніжкамі, дзе магло быць узгадваньне пра Радзівілаў, незаўважна пырснуў аэразольны клей і ён трывала склеіў старонкі. Пасля гэтага Лявон усеўся за стол:

-- Я тут «Пане Каханку»!

Лукапшык узрадваўся Радзівілу як роднаму. Узяў у абдымкі, пацалаваў. І зноў, агледзеўшы сталы спахмурнеў:

-- А дзе астатнія?

Лявон раней падрыхтаваў адказ, дасьледаваўшы таямніцу Радзівілаўскіх саркафагаў:

-- У 1953 – м адразу пасля сьмерці Сталіна ў фарны касьцёл у Нясьвіж прыехалі спецыялісты па бальзамаваньню разам з агентамі спецслужб з Масквы. Яны ўскрылі саркафагі, каб узяць пробы зь целаў Радзівілаў. Хацелі ўдасканаліць рэчыва для захаваньня цела Сталіна…

-- Правыльна гаварыт. – прагучаў голас з шэрага расійскай дэлегацыі. Нясьпешна прыўзьняўся Сталін і працягваў Лявонаў расказ:

-- Яны вывезьлі ўсе целы і душы Радзівілаў у Маскву, стаўклі іх у парашок і на яго аснове зрабілі бальзаматар цела і душы. Вось мая душа… я тут, дзякуючы браткам беларусам.

Вусаты развёў рукі, павярнуўся ўправа, улева і завяршыў:

-- Ніводнага дыктатара не бальзамавалі целамі іншых уладароў! У маім целе прах дзесяткаў дыктатараў. Гэта мая заяўка на званьне Лепшага.

Сваім голасам уточылася нябачная ДуППа:

-- А маё сэрца ўтворана з 53-ох рубцоў. Кожны рубец утвораны смерццю маладзёна на Нямізе. Сэрца, якое саткана са смяротных рубцоў, ні ў кога не было і не будзе! Я Лепшы.

Усе спрабавалі ўявіць такое сэрца, а Лепшы спытаў:

-- Но как тагда остался Радзівіл «Пане Каханку»? – Затым падазрона паглядзеў на Лявона. – Хто тагда этат гаспадзін?

Лявон спакойна паглядзеў у Лепшыя вочы і з усмешкай адказаў:

-- У той час, калі маіх родзічаў таўклі ў парашок, я лётаў да душы маёй каханкі. Не магу жыць без жанчын і каханьня! Па сёньняшні дзень лётаю і цяпер да Вас проста са спатканьня трапіў. Для сапраўднага дыктатара мужчыны палова справы, калі яго любяць мільёны. Другая палова, калі і ён здольны столькі ж жанчын кахаць! Вечнае жыцьцё ў каханьні, «Панове каханку»! Здольнасьць бясконца кахаць -- гэта мая заяўка на званьне «Містэр дыктатар»!

Госьці гучна апладзіравалі, грукаючы палавінкамі сваіх душаў, як далонямі, падтрымліваючы беларускага князя. І Кашчавая падтрымала Лявона:

-- Калі яму падабалася чыя –небудзь жонка, “Пане каханку” ехаў да мужа з возам падарункаў. Пілі з мужам прыгажуні, пакуль муж не засынаў. Тады “Пане каханку” адорваў жонку падарункамі, пацалункамі, пяшчотамі і шчадротамі, пакуль не выклікаў яе каханьне да сябе, і яны любіліся побач з пьяным мужам. Ніводнай жанчыны не згвалціў – усе з любові аддаліся яму! Сярод жанчын ён Лепшы! «Містэр дыктатар жаноцкага каханьня»!

Госьці зноў радасна загукалі.

Лепшы адступіў, раздражнёны магутнымі здольнасьцямі канкурэнта, агледзеў гасьцей, кнігі, што ляжалі паміж імі. Потым падыйшоў да ямы пасярэдзіне ЧаСа і пільна зірнуў на Лепшых беларускіх пісьменьнікаў.

У яме стаяў дом літаратараў. Ён быў пабудаваны квадратам. А ў яго сярэдзіне сьцены сьціскалі дворык з басэйнам пасярэдзіне, вакол якога ў мінулым праводзілі фуршэты. Той хто быў у дворыку, пачуваўся як у квадратным каменным калодзежы, а хто сядзеў за кратамі, трапіўшы туды, адразу ўзгадваў пра шпацыр у турме.

Лепшыя творцы сядзелі па дзесяць чалавек за доўгімі сталамі з салдацкай сталоўкі і аддана глядзелі ў Лепшыя вочы.

З бойніцаў ў сьценах калодзежа за літаратарамі, як з крэпасных сьцен, сачылі дзіркі аўтаматаў: з Найлепшай варты ўтварылі літаратурны заградатрад, які мусіў нагадваць паэтам і іншым Лепшы накірунак пісаньня і перакрываць адступленьне да апазыцыі, панічных настрояў, здрадніцтва.

Пісьменьнікаў мабілізавалі для напісаньня асобнай главы ў Кнізе «Аб Найцяжэйшых Бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай Сіле, Найвялікшых Перамогах і Найвышэйшых Дасягненнях». Пісьменьнікі мусілі ў Кнізе ў паэтычнай форме параўнаць Лепшага з кожным з дыктатараў, паказаўшы Лепшыя перавагі гаспадара. А таксама драматургічным талентам апісаць увесь трагізм Бітвы Лепшага з дыктатарамі і яго перамогу над імі. На майстэрства ўзвода з дзесятка палкоўнікаў Лепшы не спадзяваўся, хацеў выкарыстаць патэнцыял палка асобага прызначэньня – Ваенізаванага саюза пісьменьнікаў. У часы Лепшага Саюз пісьменьнікаў быў уведзены ў склад Міністэрства абароны, як спецназ. Творцы на працу хадзілі ў Дом Саюза пісьменьнікаў, які перадалі з кіраўніцтва справамі прэзыдэнта ў Міністэрства Абароны. Дом ахоўвалі салдаты ўнутраных войскаў. Пісьменьнікі насілі вайсковую форму, мелі званьні, пісалі ў Лепшых пакоях, елі ў афіцэрскай сталоўцы, а дамоў прыносілі пайкі. Іх рэгулярна выклікалі на вучэньні, дзе яны па трывозе мусілі імкліва і натхнёна пісаць творы пра Бітвы і Перамогі Лепшага.

Пра тое, што кожны пісьменьнік будзе мець афіцэрскую форму, званьне і пагоны калісьці непрадбачліва пажартаваў драматург Макаёнак у сярэдзіне 20 стагоддзя. І яго жарт зьдзейсьніўся. Творцы сядзелі ў нарадах – дзяжурылі на пару: паэт і пісьменьнік, бо калі Лепшы пра нешта выказваўся, творцы мусілі хуценька напісаць пра гэта паэтычны і празаічны творы.

Зараз прэзыдэнт ўбачыў у вачах Лепшых беларускіх творцаў поўную баявую гатоўнасьць да літаратурных і паэтычных бітваў.

А вольныя творцы – ўладары літаратурных вобразаў з-пад ілба пазіралі на гаспадароў беларускага ЧаСу.

-- Як трапілі вольныя паэты і пьсьменьнікі ў яму? – спытаў Лявон ДуППу і тая задаволена адказала:.

-- Яны звыклі да Дома пісьменьнікаў, як коні, што выцягваюць ваду з калодзежу, ходзячы па крузе і круцячы кола. Калі і ваду вычарпалі і кола спарахнела і коней адвязалі, яны ўсё роўна ходзяць жывою кружэлкаю вакол сухой ямы. Так і гэтыя. Калі б Дом пісьменьнікаў паставілі ў пекле ў гіганцкі кацёл са смалою, яны і тады б палезлі ў кацёл з кіпенем, каб трапіць у свой дом… Відаць пегасамі яны там сілкуюцца…

Калі б трэба было толькі Лепшых пісак сюды даставіць, хапіла б армейскай казармы і афіцэрскай сталоўкі. А дзеля гэтых мы Дом літаратара ў яму прытурылі.

Лепшы падслухаў іх размову і, задаволены сваёй прадбачлівасьцю і вынаходніцтвам, пачаў прамову:

-- Сей ноччу мы далжны із нас ізбраць “Місцера дзіктатара”. Сражаясь за пабеду, нашей волей мы аблучым беларускія душы. Каждый з нас на выбарах «Місцера дзіктатара» пакажэт сваі лучшые качэства і імі дашліфуець беларускіе душы.

Тут ля ўвахода ў ЧаС раздаліся крыкі. Найбяспечны далажыў Лепшаму:

-- Нейкі Шчукін ломіцца. Крычыць, што ён незалежны журналіст і па закону аб друку мае права прысутнічаць.

Лепшы паціснуў плячыма, а ДуППа абурылася:

-- Не можэт быць, он у меня у цюрме сідзіт! Трыцаць лет назад мы его за рэцыдзівіскія спробы пранікаць праз властные дзверы пажызненна асудзілі!

Найбяспечны роспачна развёў рукамі:

-- Шчукін -- зачараваны. Можа адначасова быць у некалькіх месцах…

Лявон глянуў у сканер:

“А вот на днях обнаружилось еще одно тщательно скрываемое Щукиным качество. Оказывается, бывший депутат Верховного Совета может совершать преступные деяния на расстоянии. Сегодня дело Щукина, обвиняемого в участии в шествии 27 июля 1999 года, слушается в суде. Есть даже свидетели – офицеры милиции, которые утверждают, что именно Валерий Щукин руководил “хулиганствующей толпой”: с мегафоном в руках отдавал приказы наступать и отступать… Нельзя не восхититься криминальным талантом Валерия Щукина – ведь именно 27 июля 1999 года он отбывал 15 суточный арест “за штурм здания суда Ленинского района столицы”!”

“Футарал!”—здагадаўся Лявон. – Дзед пакарыстаўся яго футаралам ад басэтлі і з турмы трапіў да ЧаСа.

Шум ля ўвахода павялічваўся, і Лепшы распаляўся, імкнучыся яго заглушыць:

-- А пабядзіцель – «Містэр дыктатар» палучыт прызы. Ад мяне – ордэн «Францыска Скарыны», званне «Пачотны гражданін Беларусі» і грашовую прэмію.

Всем прадлагаю скінуцца на обшчую прэмію…

Кожны з дыктатараў нешта клаў у Найлепшую скрынку, а ДуППа раздражнёна мармытала: «Вот как інвесціцыы бяруць! Дурань! Не мог сам дадумацца! Стварыў бы фонд на ўзнагароду самага дэмакратычнага Прэзыдэнта, зьбіраў унёскі, даваў узнагароды і сам бы карыстаўся…»

ДуППа ўточылася:

-- Ад мяне пераможца атрымае пацалунак і пакунак…

Покуль клалі грошы і каштоўныя камяні Кашчавая казала:

-- Галоўным прызам для «Містэра дыктатара» стане чароўная кветка Князёўна папараці. Яна дае боскую любоў менавіта ад беларускіх багоў. Яе каханьне спальвае ў попел душу і імгненна яе адраджае. Каханьне Князёўны папараці робіць людзей неўміручымі. Яна нябачна кіруе сьветам беларусаў і яе ўладальнік ёсць уладаром кулі і зможа авалодаць сусьветам.

Кашчавая прамаўляла ў абсалютнай цішыне, нават Шчукін за варотамі ЧаСа сьцішыўся, запісваючы кожнае слова для газеты “Народная воля”.

А Кашчавая, распальваючы дыктатараў, спадзявалася, што ўрэшце з іх дапамогаю набудзе чароўную кветку, а зь ёй і Лявонава каханьне.

Як толькі Кашчавая сказала першыя словы пра Князёўну папараці, Лявон зразумеў, што менавіта Кашчавая хоча авалодаць чароўнай кветкай. І навошта хоча таксама разумеў, але бянтэжылі іншыя пытаньні. А мажлівыя адказы віхурай раскруціліся ў Лявонавай галаве, зьбіваючы яго з панталыку.

“Калі Бог адорвае Князёўнай папараці чалавека, які сустрэўшы Сьмерць…” – напружана думаў Лявон, -- І калі Кашчавая хоча атрымаць кветку… тады, што яна плануе ператварыцца ў чалавека? Як жа гэта можа быць? Але як Сьмерць можа сустрэць Сьмерць? Што для яе Сьмерць? Жыцьцё!? Значыць яна тут у ЧаСе прадбачыць сустрэчу с сапраўдным жыцьцём!? Атрымліваецца, што за ўсё сваё існаваньне Сьмерць ніводнага разу не сустрэла сапраўднае жыцьцё?

Да таго ж Бог адорвае Князёўнай папараці не проста чалавека, а мужчыну… Божухна! Так яна, каб атрымаць кветку, хоча стаць не проста чалавекам, а мужчынай! А калі гэта атрымаецца… тады… тады мне прыдзецца вытрымаць заляцаньні гэтай… гэтага… мутанта! Божа! Абарані!” – прастагнаў Лявон.

А Кашчавая працягвала:

-- Галоўны прыз трэба заваяваць!

«Містэр дыктатар» дакажа сваю звышуладарнасьць, калі пабудуе новы сьвет. Мы разам утворым для яго ідэальны будаўнічы матэрыал, які не меў нават Бог, утвараючы гэты сьвет. Колькі сіл і часу ён патраціў, каб габрэяў зрабіць сапраўднымі людзьмі!?

Цаглінамі новага света стануць ідэальныя душы – душы беларусаў, апрацаваныя

ўначы намі разам.

Растворам паслужаць сьлёзы, пралітыя ўсімі людзьмі ў імя ўсіх дыктатараў за ўсю гісторыю існаваньня чалавецтва.

А чарнобыльскімі атамамі мы апраменім душы і яны, пасечаныя, зазіхацяць шчасьцем праз дзіркі на ўвесь сусьвет, прыцягваючы ў яго людзей, якія паверылі ў новы сьвет і, зацягваючы тых, хто пакуль не давярае.

Дыктатары нічога не разумеючы, спрабавалі ўявіць сабе свой ідэальны сьвет. А Лепшы спытаў:

-- А зачэм слёзы?

Кашчавая натхнёна тлумачыла:

-- Аснова жыцьця – вада, а аснова новага сьвету, пабудаванага хаўрусам дыктатараў і іхных рабоў, сьлёзы. Ніводная сьлязніка не будзе ўтрымліваць малекулы волі! Толькі часьцінкі пакоры. Крысталы солі ад гэтых сьлёз – сапраўдная соль новай зямлі і толькі яе будуць новыя людзі ўжываць у ежу. У ёй – малекулы бязьмежнай любові да падпарадкаваньня і рабалепства.

Уточылася нябачная ДуППа:

-- Што гэта за хаўрус? Давайце створым калгас, а лепей саўгас. Выберэм брыгадзіраў і старшыню…

ДуППу падтрымалі толькі душы Сталіна і Леніна.

Лепшы спытаў:

-- А дзіравыя душы не прастудзяцца ат скразьняков? Не падхвацят заразу? Ім не гразіць эпідэмія вальналюбства ат віруса свабоды?

-- Не! Праз дзіркі ад чарнобыльскіх атамаў не трапіць унутр ніводная бацыла волі. Дзіркі будуць толькі выпускаць шчасьце ад райскага жыцьця і гнеў супраць ворагаў.

Агаломшаныя мудрасьцю Кашчавай, дыктатары распальваліся жаданьнем утварыць свой сьвет ды яшчэ з чароўным каханьнем. Яны прагна глядзелі на душы, якіх заводзілі ў залу з люка ў падлозе.

Кашчавая ўрачыста абвясьціла:

“Пачынаем утварэньне новага сьвету! Абвяшчаю другі чарнобыльскі выбух! Атамы, што дагэтуль спалі, зараз абудзяцца. Атамы, што дагэтуль толькі казыталі сваімі прамянямі, пачнуць забіваць!”

Ад прагі авалодаць гэтымі душамі Лепшы, Лукапшык і Шклоўскі Ідал аж затрымцелі і вакол іх галоў утварыліся ледзь бачныя німбы. Яны, вібруючы, павялічваліся, сашчапіліся, утварыўшы сьнежную паветраную бабу і пакрысе набылі аблічча Першага Прэзыдэнта, то была яго Душа -- ДуППа.

Яна праляцела над галовамі гасьцей і села на макет шрубалёта, што вісеў над сярэдзінай стала, пільна аглядаючы кожнага госьця. Кашчавая патлумачыла:

-- Вышыня -- любімае месца Душы Першага Прэзыдэнта. Ён любіў лётаць на верталёце над палямі пад час бітваў за ўраджай.

Кашчавая указала на першую партыю беларусаў, якіх даставілі ў ЧаС:

-- Гэта грамадзяне Бабруйска!

Кіраўніцтва горада трымала плакат, які зьнялі з цэнтральнай вуліцы горада: «Политику Президента одобряем!”.

З дзьвярэй пад рэактарам выбеглі дзяўчыны, ўкленчылі, і з енкам пачалі цалаваць чэрапы.

Лепшы да Найбяспечнага:

-- Чаму енчаць?

Найбяспечны гучна патлумачыў:

-- Гэта члены Патрыятычнага Саюза Моладзі (ПатСаМол)! Яны ўзялі вопыт прыхільніц Кім-Ір-Сена і стогнуць ад шчасця, цалуючы Лепшыя сляды!

А на вуха Лепшаму сказаў:

-- Ім паабяцалі заплаціць здельна за кажны пацалунак.

Лепшы ўказаў на свой помнік, які стаяў на атамным рэактары:

-- Ночью мы прайдзем первый Пуць к Свабодзе -- АЧЫШЧЭННЕ. На этам пуці мы ізбавімся ад путав старага – «свабодалюбства» і «гонару» і ачысцім сваі душы для новага – любві і падчыненьня.

Усе зірнулі на статую і ўбачылі, што скура помніка Лепшаму пакрысе варушыцца, быццам дыхае. Госьці мелі біноклі і пільна разглядвалі статую. Па яе паверхні поўзалі дробненькія істоты. А Лепшы адзначыў:

«Эта вшывые блохі с презіденцким вектарам! Бізнесмэны. Палезныя. Вшывых блох с антыпрэзідэнскім вектарам мы давно страхнулі. І штоб народ не заражалі, в цюрэмныя камеры пасадзілі”.

І цех, хто плоха прайдзёт на дэманстрацыю тожа пасадзім…

Кіраўніцтва горада рушыла наперад, за імі хістаючыся крочылі пьяныя душы, а астатнія пазіралі на чэрапы і не зрабілі крока. Насьпяваў скандал.

-- Пугаю іх! – Крыкнуў нехта з гасьцей.

-- Гнаць душы не выпадае, бо яны набрыняюць такім пратэстам, што пасьля іх нічым не апрацуеш. – Адказаў Лявон.

-- Слушна! – адзначыў Шклоўскі Ідал і прапанаваў -- Наперадзе трэба пусьціць кіраўніцтва з народнымі ідаламі на руках і вазах.

-- Каб іх зрабіць, год спатрэбіцца, а у нас адна ноч на ўсё. – Хвалюючыся адказала Сьмерць.

-- Нада цветамі всё засадзіць і душы пайдуць. – Мовіла ДуППа.

-- Покуль чэрапы здымеш, зямлі навязеш ды гною, потым назад чэрапы ўкладзеш і ў дзюркі кветкі ўторніш – лета пройдзе. – Сказаў Лукапшык.

ДуППа крумкачом села на чэрап, лапкаю пакалупала дзірку ад кулі ў чэрапе, засунула туды дзюбу і мовіла:

-- Нацыяналістычным духам ваняе! Я яго на нюх адчуваю… трывалы! З кожнай дзіркі можна вырасьціць нацыянальную душу – яна ў забітых нацыяналістаў кветкамі адрастае... І мы палучым не падлогу з чэрапоў, а луг -- квітнеючую Беларусь! І все пайдуць… Толькі тут калдаўская моц патрэбна… каб мёртвае ажывіць!

Кашчавая зірнула на Лявона, яе апаліла нешта знутры. А Лявонаў пяшчотны позірк на Ластаўку сутаргава пакруціў яе косткі. Сьмерць выпрасталася, ўзьнялася на дыбачкі, распасьцёрла косткі рук над чэрапамі і з кожнага чэрапа папаўзьлі сьцяблінкі, на іх раскрываліся бутоны і падлога абярнулася палявым кветнікам. Кветкі лашчылі ногі гасьцей.

ДуППа абярнулася жырнаю мухаю і паляцела скрозь празрыстыя пялёсткі наперад. За ёй рушылі душы паміж сталоў на рэактар да статуі Беларускай Волі. Напалоханыя, душы пакорліва крочылі паміж сталоў з дыктатарамі, па шляху абмяжаваным з абодвух бакоў стужкамі са сьпінаў цалавальніц. Рытм крокаў задавалі адначасовыя цмоканьні цалавальніц у чэрапы.

Напачатку парад ішоў пеша, потым яго пагналі трушком.

Нехта з калоны крыкнуў:

-- Мы беларусы!

Госьці хорам адгукнуліся:

-- Так вам і нада! -- З братняю Руссю… Гы-гы-гы!

-- Няма святочнага настрою. – Адзначыў нехта з гасьцей. – Больш падобна на хаўтуры чым на свята. Песні і маршы не гучаць, смеху не чуваць…

Лепшы выдаў Указ дэманстрантам:

УКАЗ О РЕЧЕВКЕ

Для Лепшых патриотов:
Враг-враг, страх-страх,бах-бах,,
Нюх-нюх, хап-хап, цап-цап.
Ням-ням, ах-ах, трах-трах,,
Чав-чав, хрум-хрум, бум-бум.

Доллару стоять,
Предприятиям лежать,
Предпринимателям бежать.

Оппозицию зажать.
-- Президента из России лажать.

Палатным депутатам поддакивать, молчать,
В виде декораций на сессиях торчать.

Оппозиции -- сидеть.
Молодежи -- балдеть.
Вертикали – бдеть.

Чэсным журналистам:
Ла-ла-ла, жу-жу-жу.
Что изволите? Скажу!
Как прикажете? Облаю!
Где приятно? Оближу!

У-К-А-З-А-Т-Ь:
Без декрета:
Весне не наступать! Солнцу -- не вставать.
Урожаю -- не поспевать! Детей -- не рожать!

Народ зажать!
Жить по команде “Ать!”
Кто без команды вякнет “Два”,
Тому с плеч голова!

Душы пайшлі, прамаўляючы “речевку”, а перад імі крочыў палкоўнік Запевалін, задаючы рытм і дэкламуючы першыя словы.

Але раптам ДуППа заляцела наперад калоны, стала перад палкоўнікам, абярнулася генералісімусам і пайшла наперадзе, раздаючы інтэрв'ю журналістам, што атачылі яе:

“Была у нас когда-то советская система. Вот, допустим, у американцев какая-то сегодня есть система, и так далее. Там, может быть, Президенту и нет смысла как-то мотаться по полям, убирать хлеб или организовывать, бывать в самых сложных местах, после гибели или утонувшей подводной лодки стоять перед родственниками. Э... может быть, не надо в хоккей бежать и так далее. А у нас ситуация такая. Нас просто сегодня разбили, и надо общество чем-то сплотить и, в том числе, бежать впереди, особенно у нас. У нас ведь не на что рассчитывать людям кроме работы, дикой работы, труда и своего ума, разума, поэтому образованию и науке мы уделяем такое внимание. У нас нет нефти и газа, понимаете, за что можно было бы получить деньги, нас мозги нас только могут спасти. Поэтому приходится где-то бежать впереди”

Скончыўшы інтэрв’ю, ДуППа ўзьляцела над сталом і крумкачом села на шрубалёт. Толькі генеральскі капялюш з вялізным брылём на ейнай галаве сьведчыў, што гэта ДуППа.

БІТВА ЗА ХАРЧОВУЮ БЯСЬПЕКУ

За сталом прамову пачаў Лепшы. Ён слова ў слова паўтарыў прэм'ер-міністра Першага Прэзыдэнта:

-- «Нет такого правительства, которое не считало бы продовольственную безопасность главнейшей проблемой».

Лепшы падхапіў:

-- Для нашых гасьцей нужна асобая ежа – для душы. Штоб памёршая душа васкрасала, галодная – насышчалась, жаждушчая – напівалась.

Сейчас мы папробуем настаяшчые блюда беларускай дземакраціі!

Лепшы махнуў рукой. На сталы паставілі бутэлькі, у якіх плавалі рэшткі апазіцыйных газет. Асобна стаялі бутэлькі з закрытымі газетамі і Лепшы, ўказваючы на рэпрэсаваныя газеты, патлумачыў:

-- Каму будзе слабы напой, паспрабуйце гэты.

Усім налілі з пузатых бутэлек. Некаторыя дыктатары – любіцелі вострых блюд, на талерку выцягвалі насычаныя спіртам газеты, каб імі закусываць.

Лепшы тлумачыў:

-- Эта наша современная нацыанальная гарэлка – пярцоўка. Ат апазіційнай крыцікі так прыятна дзерот в горле!

Расійскія дыктатары не хавалі прыкрасьць на тварах. Іван Грозны, пагардліва разглядваючы бутэльку з газетай на святло сказаў:

-- Ну і мода пайшла. Выраждаюцца духоўныя нашчадкі, ці што? Да ў журналюг трэба было языкі адрэзаць у бутэлькі запхнуць і іх газетамі закаркаваць. Вось гэта настойка была б! Вострая!

ДуППа не вытрымала:

-- “А сегодня у россиян, прежде всего у руководства России появляется впечатление, что мы, знаете, сегодня слезли в Беларуси с деревьев, там згрызли всю кору на вершине этих деревьев, листья поели, сегодня питаемся неизвестно чем и мы рвемся лишь бы только объединиться с Россией.”

Лепшы супакоіў:

-- Будуць вам экзатычныя блюды. Не тарапіцеся. Но сначала выпьем за нашу беларускую дземакрацію!

Госьці выпілі, выдыхнулі, і з рота кожнага шуганула полымя, як у фокуснікаў. Над сталом полымя злілося, закруцілася віхураю і з яго ўзніклі героі «Масцера і Маргарыты»: Азазэла, Кароўев, Кот-Бегемот. Яны агледзелі гасьцей і павольна пайшлі па стале, уздоўж раззяўленых дыктатарскіх пашчаў. Кот хвастом шморгаў па пысах і лысінах гасьцей, з якіх змятаў пыл і парыкі.

Кароўеў звярнуўся да Азазелы:

-- У Бібліі сказана, што спачатку было слова. А вось наш сір кажа, што спачатку была Воля!

Кот-Бегемот уставіў:

-- Спачатку была гарэлка! Богу самотна аднаму стала, ён і напіўся і ўявіў сабе чалавека. Каб апахмяліцца, і стварыў яго ды яшчэ ў рай змясціў. А яны, як парсюкі там пачалі яблыкі жэрці. Яшчэ б крыху і яны б з галадухі пачалі б кару з яблынь грызці. Ведаешь як апасля сэксу есці хочацца? А у Евы нават думка была – ангела з’есці. Потым гэты ген і даў нашчадкаў, што тут за сталом паселі.

Сталін першы адрэагаваў на з’яўленне гасьцей з “Мастера и Маргариты”:

-- Але мы гэтых таварышаў забаранілі?! Я нават падпісаў іх і ў Сібір і на растрэл…

Азазела парыраваў:

-- Мы ўзніклі раней, чым забароны, указы і дэкрэты, а таксама кулі і растрэлы, вяроўкі і вісельні. А патаму мы ім не падуладны! Можна забараніць газету “Свабода”, яле нельга забараніць саму волю. Можна забараніць кнігу майстра і нават яе спаліць, але нельга забараніць самой майстэрства і прагу да яго! Воля і майстэрства несмяротныя.

-- Браво! Браво! – пачулася зверху з трыбуны маўзалея,--гэта лепшы спіч, што я чуў з тваіх вуснаў!

-- О, сір, вы уже тут! Ваша пахвала, як ордэн. -- Адказаў слуга. І позіркі ўсіх скіраваліся на маўзалей. Там на самым версе стаяў белы джып з вялікімі літарамі ОБСЕ. За рулём сядзеў чалавек незвычайнага выгляду.

-- Як Вас прэзентаваць кампаніі, гаспадзін Воланд?!

-- Сёння я буду Хрыстафер Паніка – назіральнік АБСЕ. Я буду тут сачыць за захаваннем правоў жывога, мёртвага і яшчэ не нарадзіўшагася чалавека.

Воланд прамаўляў на сваёй роднай мове - па-нямецку, з амерыканскім акцэнтам - і пры гэтым усе яго разумелі. Выглядаў, як тыповы амерыканец марской пяхоты з кароткай стрыжкай, маленькімі акулярамі на носе. Высокі і мускулісты, упэўнены і пакеплівы, ён пагрозліва і здзекліва пазіраў уніз скрозь постаці так, як стомлены падарожнік на экскурсіі, які ўжо десяткі разоў бачыў гэтую экспазіцыю.

Калі Хрыстафераў позірк трапіў у Лявонавы вочы, іншаземец прыязна ўсьміхнуўся і Лявон пазнаў таго, з кім сустрэўся разам са Шчукіным перад прэзідэнскім палацам і хто нечакана і таямніча зьнік. Прыгадаў фаласаў фантан на месцы палаца…

Беларускія прэзыдэнты разам спыталі ў Кашчавай:

-- Гэта Хрыстос?

Тая матлянула галавой, бы карова, і злосна адказала:

-- Гэта той, каго мы запрашалі і каго не чакалі. Імя Хрыстафер азначае «пераносячы Хрыста праз раку». Ён увесь час ідзе паралельна з Богам і пастаянна перасякае яму шлях. Гэта Воланд з “Мастера и Маргариты”, ён прыходзіць куды захоча і бярэ каго пажаде і робіць тое, што хочуць людзі.

Воланд-Хрыстафер з джыпа ОБСЕ звярнуўся да гасьцей:

--Я буду тут прадстаўляць інтарэсы ЗША. Мяне накіраваў сюды дзярждэпартамент.

Лепшы не стрымаўся і да Кашчавай:

-- Так мы яго прыгласілі как госця, што б он знал сваё места! А он какім та кантралёрам прыехал… Можэт выдварым пака не позна?!

Кашчавая адмоўна пахітала галавой, а Воланд выцягнуў з кішэні дакумент і са словамі: «Вось мой дыпламатычны пашпарт! Прашу пазнаёміцца ў яго сіле» Кінуў яго ўніз.

Пашпарт ляцеў уздоўж гасьцей, націраючы кожнаму нос, а перад Лепшым крыху адляцеў назад і рэзка стукнуў па носе, уліп у твар, як маска з тканіны і Лепшы засіпеў, задыхаючыся і беспаспяхова спрабуючы адарваць пашпарт ад твару. Калі ён знепрытомнеў і галава бразнулася на стол, пашпарт адліп і ўзьляцеўшы да Воланда сам ўлез у кішэню.

-- Хто яшчэ мае пытаньні? – Спытаў Воланд, але госьці і гадаванцы Кашчавай уцямілі ўсю Воландаву моц і застольле працягвалася. Госьці аб нечым перамаўляліся.

Ластаўка працягнула рукі да ката. Той падышоў і ветліва павітаўся. Ластаўка пагладзіла яго за вухам і падхапіла на рукі, прытуліла да грудзей. Кот замуркатаў, лізнуў яе ў шчаку і са словамі “какая ласковая мадам” усеўся на калені.

А да Хрыстафера-Воланда падскочыў памочнік Лепшага:

-- «Администрация президента готова сотрудничать со всеми. И если дьявол нам поможет, будем сидеть с ним за одним столом и решать вопросы!»

Хрыстафер задаволена адказаў:

-- Кантракт подпісан! -- І скокнуў уніз да Лявона:

-- Я чытаў пра старажытнае павер'е, што летам у арабінавую, ці вераб'іную ноч у некаторых месцах уся нячыстая сіла зьбіраецца на свой шабас – вылазіць з-пад зямлі, каб разам павесяліцца, пакуралесіць, гарэлкі папіць, людзей падурыць ды выбраць сабе Прэзідэнта, каб змог ён нечысць згуртаваць і лёсамі людзей распараджацца.

Лявон падхапіў:

-- Вось тады Пярун іх маланкамі лупцуе, заганяе назад ў пекла. Ад гэтага грымоты страшэнныя – так Бог лаецца. Ураганы шалёныя Усявышні раздзьмувае, каб нячысцікаў прыўзняць ды аб зямлю бразнуць.

А нячысцікі добрых людзей да сабе пад зямлю цягнуць, ды іхны розум смокчуць. А хто ўпарціцца ,таму гарэлкі падліваюць.

Выліваха моцна паціснуў яму руку і пажартаваў:

-- Можа, ты і ёсць Пярун, які гэту набрыдзь лупцаваць будзе?

-- На ўсё Боская воля.

І Хрыстафер узнёсься ў джып, Лявон сеў за стол, а Лепшы ўстаў з-за яго:

-- Што та я не пайму! Хто тут хазяін!? Уже началі секты саздаваць… экстреміскіе с зарубежнымі эмісарамі… Да ешчо падпольныя!

Ніхто акрамя Лявона не заўважыў, што нейкія пасы рукой зрабіў Воланд.

Вокладкі кніг ажылі, прыўздымаліся і апускаліся быццам дыхалі грудзі. А некаторыя вокладкі ўздымаліся як вечка скрыні…

І тут па радыё загучала перадача «Голас душы». Звонкія дзіцячыя галасы чыталі малітву. Лепшы пагрозліва глянуў на Філарэта і на кіраўніка радыё і галасы заціхлі.

Лявон прачытаў у сканеры:

“ЗАКРЫЛІ “ГОЛАС ДУШЫ”. Кіраўнік беларускага радыё Ўладзімер Ядранцаў закрыў папулярную хрысьціянскую перадачу “Голас душы””.

Пасля гэтага гасьцям зноў налілі апазіцыйнай пярцоўкі, а закусіць прапанавалі з экрана БТ… Адтуль дыктарка паведаміла: «Старшыня Цэнтрвыбаркама прадставіла чарговую порцыю інфармацыі».

Лепшы спрабаваў тлумачыць гасьцям чаму закусь незвычайная, а ДуППа, паказваючы рукой на апазіцыянераў за кратамі прыпыніла яго:

«Они в Чехии кричали чехам: не давайте в прошлом году, когда у нас неурожай был жуткий, когда мы метались, для того, чтобы людей прокормить, искали пшеницы привезти. С чехами договорились, а они приехали: "Не давайте! Нехай гэты народ белорусский дохне умесце са сваим Лукашэнкам. Тады ен зразумее, што трэба други прэзидэнт. Это цитата!"

І Лепшы працягваў:

-- Так вот не здохнем, не даждзёцеся. Есць чэм карміць!

Да стала трушком бегла абслуга і везла на насілках цела вялізнай істоты.

Покуль везлі, Сталін сказаў:

-- Цвёрдыя лаўкі ў вас, як быццам на лаве падсудных сядзім… і ногі мерзнуць – старыя ўжо.

З ямы Дома Союза Пісьменьнікаў з бібліятэкі вылецелі пегасы з вершнікамі і апынуліся каля правадыра. То былі душы Купалы, Коласа, Броўкі, Глебкі, Аляксандровіча, Харыка. Яны, седзячы на пегасах, разам казалі :

Хай смутак вачэй тваіх добрых не росіць,
Хоць ссонейка захад, хоць сонейка ўсход…
Прымі прывітанне, якое прыносіць
Табе, правадыр, беларускі народ.

Сказаўшы, паклалі перад Сталіным ліст ад беларускага народа, падпісаны 2 мільёнамі беларусаў.

Той падняў ліст, паказаў Лепшаму і мовіў: “Прэтэндую”.

Па камандзе Лепшага на стол каля кожнага госьця побач з відэльцамі, лыжкамі і нажамі паклалі іржавыя вілы з засохшымі камякамі навоза.

Лепшы схапіў вілы і спрытна падгарнуў пад ногі Сталіну душ з калоны, і на твары таго зьявілася асалода.

-- Эта нацыанальная сервіровка! -- Развёўшы рукі падсумаваў Лепшы. – Новая беларуская традзіцыя.

Зьдзівіліся госьці, а Лепшы патлумачыў:

-- Віламі хапайце з калонны душы і падкладывайце пад зад. Душы мягкіе і цёплыя. Імі і ногі добра ўкутать грэюць... А некоторые і ногі выліжут і повыше…

ДуППа не вытрымала, бо ў ёй закрычала вясковая душа:

-- Не сахор трэба на стол класьці, бо ён для гною, а трайчак, якім сена кладуць.

-- Я наўмысна сахор для гною даў, бо сам ведаеш, што ёсць беларуская душа…

Парыраваў Лепшы і да Сталіна:

-- А то што лавы цвёрдыя, то гэта наўмысна. Каждый з вас мае цвёрдую руку. Но нам этай ноччу будзет нужна і ваша цвёрдая срака для прасавання душ!

Госьці хуценька падгарнулі пад сябе беларускія душы, абярнулі ногі, нехта нават шыю і загаманілі:

-- Як добра!

-- Цёпла быццам пад пуховай коўдрай!

-- І навошта іх яшчэ прасаваць? Ідэальныя душы!

-- Можна пазайздросьціць уладару душ!

-- Можа прысвоім «Містэр дыктатар»?

Лявон біў калатун. Ён схапіў шаблю і гучна спытаў Лепшага:

-- Хто твой самы адданы слуга ў калоне?

-- Кіраўнік справамі, -- адказаў Лепшы, выхапіўшы з калоны самую тлустую асобу і з гонарам паставіўшы перад гасьцямі. – Каму грошы давяраю, той і ёсьць самы надзейны.

Лявон сказаў:

-- У нас быў такі звычай. Калі магнат на паляваньні мерз, тады распраналі самага адданага слугу, кроілі яму жывот і гаспадар засоўваў рукі ў гарачыя вантробы яшчэ жывога слугі і грэўся.

Лявон схапіў за карак душу Лепшага слугі, раскроіў ёй жывот, паднес рукі.

-- Сапраўдны дыктатар! Годны ў містэры! – казалі дыктатары.

А з жывата пасыпаліся пачкі даляраў.

Лепшы разьюшана глядзеў на грошы і на Найбясьпечнага, потым адсунуў Лявона схапіў за краі скуры служкавай душы і разадраў яе. Даляры пацяклі патокам.

Найбясьпечны забраў грошы і разадраную душу.

Лепшы зьвярнуўся да дыктатараў:

-- Вы за адну ноч у ЧаСе па другому разу навечна пападзёце в історыю і дажэ в Біблію! Мы вмесце станем тварцамі новага міра…

Госьці цікавалі.

Блюда з целам урэшце паставілі на стол і Лепшы прапанаваў:

-- Хто угадаець, што мы будзем есць? Таму первый кусок!

Першы сказаў Жан-Бадэль Бакаса:

-- Першым мы мусім зьесьці Вашага самага моцнага ворага.

Лепшы зьдзіўлена спытаў:

-- Как узнал?

Бакаса адказаў:

-- По нашей традыцыі, хто з’есць свайго ворага, то атрымае ўсе рысы яго характара. Вось цяпер я даядаю сваіх спонсараў, з якімі пазнаёміўся на сваім апошнім дыпламатычным прыёме ў Маскве ў гонар КПСС. Яны прымалі мяне як малпу, якая будзе ім потым служыць. А самі ганарыліся, што ёсць “ум, честь і совесть нашей эпохі”. Я купіў іх рэшткі і сёння ўначы даем і стану “ум, честь і совесть нашей эпохі!” і выйграю званне на конкурсе “Містэр дыктатар”.

Бакаса паказаў рукой на лядоўню, што стаяла за спінай і дадаў:

-- На тым абедзе ў Маскве я падарыў кіўбасу са сваіх ворагаў вашым сакратарам ЦК КПСС. Як яны яе ўпляталі! Потым яна наладзілі Афганістан, Чарнобыль...

Лявон глянуў у сканер, які паказваў газету “Правда”за 01.08.70 года:

“Советские люди приветствуют приезд Ж.Б.Бокассы и выражают уверенность, что его визит послужит еще большему укреплению дружбы и сотрудничества между СССР и Центрально-Африканской империей”.

Бакаса працягваў:

-- А якія якасці мы зможам з'есці ў беларусаў?

-- Лепшыя качества. – Адказаў Лепшы. – Эта лучшый в мірэ народ! Но мы за эту ночь далжны сдзелаць его ешчо лучше чем гліна. Штоб із народа можна было і кірпічі ляпіць, і гвоздзі, і салдатав, і дзепутатав.

А вот лішняе мы все выражам.

З гэтымі словамі Воланд усміхнуўся, а Лепшы адкрыў прасціну. Пад ёй лежаў лепшы сябра Першага Прэзідэнта -- дзяржсакратар Саюзнай дзаржавы Расія-Беларусь Барадзін. ДуППа кінулася да яго каб паціснуць сяброўскую руку, але рука, прыкаваная кайданкамі да насілак, толькі ціха звякнула. ДуППа абурылася:

«Эта ідзіатізм! Прыкаваць бальнога чалавека да краваці наручнікамі! Ідзіотская сітуація! Вот она амеріканская дземакрація! Вот какіе оні дают урокі! Но эта іх паследній урок! Больше оні нам уроков даваць не будут!»

Госьці напужана глядзелі на ДуППу, а тая крычала:

-- Зараз я буду даваць урокі дземакраціі! І стану «Містэр учыцель дземакраціі всего міра»!

Барадзіна спрабавалі раскаваць, але нічога не атрымалася. Тады яго пасадзілі за стол з насілкамі за спінай. І па камандзе ДуППы падвезьлі на насілках новае цела, накрытае дзяржаўным сцягам ЗША. ДуППа адкінула сцяг і абслуга зняла з насілак і паставіла на сярэдзіну стала паднос, на якім Ластаўка і Лявон пазналі самага важкага лідара апазіцыі. ДуППа абвясціла:

-- Мой падарак! Первый спікер республікі, каторый был учыцелем дыктатарав, а патом стал учыць дземакратав! Запечан по стараму беларускаму рацэпту “з халоднымі анучкамі на сэрцы”. Спекся в поліціке, а Запад ему дал гуманітрку -- халоднымі анучкамі.

За-за стала ўстаў Кім-Ір-Сен пакланіўся Лепшаму:

-- Мая очень-а-очень-а премнога благодарна за заботу обо мне!

Лепшы пагардліва паглядзеў на азіята і спытаў:

-- А ты тут пры чом?

Кім Ір Сен зноў пакланіўся і сказаў:

-- Как ізвесна «Президент Ким Ир Сен живет в сердце каждого корейца, каждого азиата, каждого африканца, каждого американца, каждого европейца, которые с верой в жизнь борются во имя освобождения человечества от всякого рода эксплуатации».

Ваш клопат аб сэрцы этага еўрапейца – гэта абарона майго жыцьця. Шчыры дзякуй. Маё жыцьцё ў сэрцах шмат якіх людзей – мая заяўка на званьне «Місцер дыктатар».

ДуППа пагардліва паглядзела на карэйца і пакпіла:

-- Кагда гэта заявка на “Містэр дыктатар”, тагда я трыжды “Містэр”!

І ДуППа ўключыла беларускае радыё:

-- «Настолько большая любовь и уважение к нашему президенту, что не случайно он снова избран почетным председателем Международного славянского комитета… Нет в славянском движении равного ему лидера и видимо в ближайшие годы не будет. Грузины и узбеки, и в африке африканцы будут искать свои славянские корни».

ДуППа, указаўшы на вялізны жывот саліднага лідара апазіцыі, запечанага з анучкамі на сэрцы, патлумачыла:

-- А то што у него такой большой жывот – азначает его беременность. Он унікален. Это первая в міровой історіі мужская беременность…

ДуППу прыпыніў былы дыктатар з Тайваня:

-- Непраўда! Першы цяжарны мужчына ў свеце – мой зямляк –Лі Мінгвэй. Глядзіце ў інтэрнэце www.malepregnancy.com і ў вас аб гэтым пісалі ў часопісе «Кур'ер».

Лепшы з ухмылкай выслухаў і спакойна працягваў:

-- Я закончу. Он первый в міровой історыі мужчына который беременен Констітуціей! А такога не было нігдзе в мірэ!

Галава апазіцыянера была жывая і крычала спічы: “Вы фашыст, Лукашэнка! Дыктатар не пройдзе!”

ДуППа, трымаючыся ў паветры над жыватом, як драпежная путшка, і, разрываючы апазіцыянераў жывот кіпцюрамі, хрыпела:

-- Прайдзёт! Ешчо как прайдзёт! Пралеціт са свістам і вылеціт з дрыстам!

ДуППа дастала з жывата Канстытуцыю 1994 года, разадрала яе на кавалкі і раздала гасьцям. Усе захрумкалі, нахвальваючы.

-- Эта нашэ традзіцыоннае нацы-анальнае блюда з бульбы! -- пахваліўся Прэзідэнт.--Прыгатавана дыхтоўна, па тэхналогіі чыпсаў.

Тым гасцям, якія не любілі натуралізм, падалі чыпсы “БУЛЬБАШ”. Гаспадар прачытаў з этыкеткі:

“У гонар інтэграцыйнага намагання далучыць Беларусь да Расіі і для наведвальнікаў “Славянскага базару” віцебскае прадпрыемства АДА “АЛЮМ” адрадзіла напаўзабытую кплівую мянушку беларуса з часоў Расійскай імпэрыі. “Алюм” распачаў выпуск чыпсаў пад назвай “БУЛЬБАШ”. Этыкетка аздоблена вершам: “Благодарю за выбор Ваш! Надежный верный друг“БУЛЬБАШ”.

Пасьля паўзы ён дадаў:

«Хто з беларусав будзет за Кансцітуцыю 1994 года, таго как чыпсы “БУЛЬБАШ” схрумкаем!»

Душы напалохаліся, забылі Канстытуцыю-94 і выкінулі з галавы думкі пра ўсялякую дэмакратыю і іх галовы высахлі, як чыпсы. Лявон у сканеры бачыў, што душы думаюць только аб тым, дзе ўзяць насеньне бульбы на пасеўную.

Кот-Бегемот апынуўся побач з Душой Першага Прэзыдэнта, запусціў руку ззаду ў яе штаны, выцягнуў адтуль Канстытуцыю 1996 года і абнюхаў ее:

-- Адмысловы водар… пахне, шулерствам і махлярствам. Але вельмі прыгодна для гульні ў дурня!

Пры гэтых словах старонкі Канстытуцыі ператварыліся ў ягонай руцэ ў калоду карт. Кот ператусаваў іх і працягнуў Душэ Першага Прэзыдэнта:

-- Здымі! Пагадаем на тваёй Канстытуцыі.

Той зняў, і Кот ськінуў карты кожнаму госьцю.

-- Каму першаму прадказаць лёс? -- спытаў Кот.

-- Нам ужо не трэба, -- загаманілі палітычныя трупы.

-- Памыляецеся! Палітычны лёс дыктатара пачынаецца толькі пасля яго сьмерці. Адных узгадваюць праклёнамі, другіх узносяць на п'едэсталы… Па трэцьціх прымераюць новых дыктатараў.

-- Можна мне? – папрасіў Лявон.

-- Нужна! – Кот глянуў у карты, з павагаю пільна паглядзеў у Лявонавы вочы і сказаў:

-- Зорны лёс… Касьмічны!

Наступіла цішыня. І прэзыдэнты Беларусі адпіхваючы адзін аднаго бросіліся да ката:

--І мне! І мне! І мне!

Кот сдаў ім карты і загадаў:

-- Павярніце карту!

Яны паслухмяна павярнулі свае карты, і тыя ператварыліся ў талеркі. На кожнай ляжаў пірог у форме Беларусі, з вуснаў Лукапшыка, Шклоўскага Ідала і Лепшага вырваліся цытаты Першага Прэзыдэнта:

-- "И дай мне бог справиться с родной Беларусью. Я не претендую ни на какие посты и ни на какие кресла. Согласитесь, что достаточно этого куска, что б его проглотить. Я еще его не проглотил. Дай бог, за пять лет хоть как то прожевать».

-- «Дай Бог, за пять лет хоть как-то прожевать".

-- "Дай Бог проглотить такой кусок, как Беларусь!"

-- І за гэтымі словамі на стале перад гасьцямі усё зьнікла.

Толькі перад царом Саламонам узьнікла міса з авечымі вачыма. Саламон узяў з мiсы авечыя вочы, умачыў у перац, прымусiў рэдактара «Адзiна Праўдзiвай i Аўтарытэтнай, Гiстарычна Выверанай i Афiцыйна Ўхваленай Кнiгi пра Дзiвосны Ўзлёт, Багабаязнае Жыццё, а таксама пра Гераiчныя Подзвiгi i Цудоўныя Чыны Давiда, Сына Есэевага, якi Цараваў над Юдаю Сем Гадоў i над усiм Iзраiлем i Юдаю Трыццаць Тры Гады, Выбранца БОжага i Бацьку Цара Саламона» разьзявiць рот i сунуў туды пачастунак.

БІТВА З ВАЧЫМА

Да Лепшага падбег Найбяспечны і паведаміў:

Апазыцыя рыхтуецца сарваць наш шлях да беларускай волі. Іх дэпутаты паселі ў парламенце Першага Прэзыдэнта і абвясьцілі галадоўку супроць рэферэндума.

ДуППа ўточылася ў даклад:

"...Когда мне Тесовец со слезами на глазах позвонил около 12 ночи и сказал: Александр Григорьевич, не получается по-хорошему! Повынимали ножи, достали лезвия. Первое говорят, вскрываем вены, отрезаем себе головы, и вас повырезаем, кровью зальем здесь все. Ну, извините, -- такие угрозы в резиденции Президента это уж слишком! ...депутаты это граждане Республики Беларусь, которым не позволено нарушать порядок в резиденции Президента. Пришли сюда, отработали, сухо, чисто, тепло, убрано – будьте добры после работы идти домой отдыхать"

Лепшы загадаў:

-- Апярэдзіць! Галовы іх лідэрам адрэзаць і на стол!

Па камандзе Лепшага на стол падалі галаву старшыні партыі «Беларускі Народны Дураадвод” Скразьняка. Лепшы пільна паглядзеў у вочы, якія праменілі нянавісьць, пагрэў у позірку рукі, потым выкалупаў вочы і з асалодаю іх з'еў. Жуючы, глядзеў, як на месцы зьедзеных, зьявіліся новыя вочы. Жуючы, прамаўляў:

-- Острае блюда! Ні гарчыца, ні перэц не нужны! Зьеш эці глаза і чуствуеш, как на цебя ізнутры смотрат і пякуць, пякуць. Эх, дажэ хочэца дзеньгі плаціць такой апазіцыі!

Галаву пусцілі па гасцях. Кожны бачыў, як у вачах Скразьняка мяняліся фотаздымкі з прыгожымі краявідамі. Чарговы дыктатар выкалупваў вочы з выявай краявіда расціскаў зубамі і глытаў.

Госьці дадавалі:

-- З'ясі і пераварваеш у жываце сапраўдную беларускую прыгажосць!

Нехта з гасьцей спытаў:

-- А колькі каштуе гэта блюда? Цены стабільныя?

Не паспеў Лепшы адказаць, як ДуППа запэўніла:

-- “… головы полетят у Ермошина и Кобякова, если цены вырастут больше чем на полпроцента».

Саламяныя душы вертыкальшчыкаў у калоне ўцягнулі галовы ў плечы.

Галава Скразьняка зноў апынулася перад Лепшым. Ён ўгледзеўся ў яго пранізлівыя вочы і ўбачыў там, як у тэлевізары, сябе. Яго апусцілі галавой уніз у яму так, што на паверхні засталіся ногі і задніца. Так па задніцу і засыпалі. А з пад зямлі ў яго вочы пагрозліва глядзеў Шклоўскі Ідал. Найлепшая душа ад страху ўзляцела ў пяткі і падэшвы аж заказытала. Пяткамі ён убачыў ЛукаПШЫКА, які адной рукой казытаў яму ногі, а другой падносіў да сракі паходню.

Лепшы схапіў бел-чырвона-белую стужку, завязаў вочы Скразьняку:

-- Пусць прарокі друг другу в глаза смотрат!

І, звярнуўшыся да душаў, пагрозліва закрычаў:

-- У каго увіжу такой же «позірк», будзет без глаз.

Душы напалохаліся але вочы не закрылі і хітрынкі скакалі ў іх.

Загаварыў Анте Павеліч, які кіраваў Харватыяй з 1940 па 1944-ы год: «Мае ваяры, знішчыўшы ворагаў, выкалупвалі ім вочы і прыносілі іх мне тысячамі, каб даказаць сваю магутнасьць. Я бачыў у іх страх і скаронасьць і выкідваў вочы на сьметнік…

Па выкалупаных і выкінутых вачах Я – Містэр дыктатар!

Усталявалася цішыня. Вочы зьніклі з твараў, беларускіх душ, якія сталі падобны на маскі невідушчых.

БІТВА З ЯЗЫКАМІ

Лепшы абвясьціў:

-- А січас дзелікатес! Вострыя языкі.

У залу ўнеслі галаву дэпутата Сяргея Антончыка з высунутым языком. Галава нерухома ляжала ў лістах з дакладу па карупцыі ў камандзе ДуППы, быццам у капусьце, а язык шпарка чытаў даклад.

Кім Ір Сен заўважыў:

-- «У нас любое критическое слово в адрес правительства в присутствии свидетеля расценивается как жесточайшее преступление».

ДуППа працягнула:

-- А у меня за это была прастое наказанне – абразаньне!

«И, вы знаете, я вам скажу откровенно, если б у меня журналист или политик подобным образом начал кричать, я б ему вырвал язык изо рта».

-- Злыя языкі ў нас -- самае любімая народная страва!

А цішыня – самая любімая народная песьня! Якую я ўвёў Указам…

«А то Пугачева с кожнага уцюга паёт! Хваціт нам расейскай папсы!»

І гэта яшчэ адна мая заяўка на званьне «Містэр Дыктатар».

Пад гэтыя словы Лепшы адрэзаў Антончыкаў язык і зьеў. З галавы апазыцыянера тут жа вырас другі язык. Галаву пусьцілі па крузе. І кожны дыктатар адразаў сабе порцыю. Язык быў вельмі смачны, і Прэзыдэнт наразаў і наразаў, аж пакуль жывот не забалеў. А потым пачаў прымерваць Антончыкаў язык у сваім роце. Запіхваў яго як мага глыбей і нешта шапялявіў, пакуль не званітаваў. Рух калоны запаволіўся. Адны прыслухоўвалісь да Антончыка, другія прыглядаліся да рота Лепшага.

У калоне захіхікалі і ДуППа пагразіла:

“Смеяться будет тот, кому потом будет смешно!”

Лепшы дадаў:

«Патом будзет смешна, когда смехунам языкі вырву!»

У калоне запанавала цішыня, толькі было чуваць, як шморгаюць аб чэрапы ногі. На тварах зніклі ротавыя шчыліны. Твары душаў яшчэ больш сталі падобны да саломінак.

Каб даведацца, што адбываецца ўнутры калоны Лявон глянуў у сканер:

“22 декабря по распоряжению Администрации Президента Беларуси со сверстаных полос газет “Звязда”, “Советская Белоруссия”, “Рэспублика” был снят доклад депутата парламента С.Антончика о коррупции в руководстве правительства и аппарата Президента. Газеты вышли с белыми пятнами. 23 декабря газеты вновь вышли с белыми пятнами, а “Народная газета” вообще не была напечатана. Тираж частной газеты Андрея Климова с текстом доклада Антончика 23 декабря был арестован”.

Лепшы ўзяў пастанову суда, якой Антончыку за яго словы прысуджалі штраф 20000 даляраў і заклеіў гэтай пастановай Антончыкаў рот, прыгаворваючы:

-- Он у меня трыста лет будзет штраф выплачываць. Его правнукі і це с маімі не расплоцяцца.

Антончык выплюнуў пастанову і прамовіў свой прысуд:

-- Гэта ты трыста год у турме сядзець будзешь, а рэшту ў д’яблавай гарачай смале дасіжваць!

Лепшы схапіў бел-чырвона-белую стужку і завязаў Антончыкаў рот, напеваючы:

-- Нам нужна барба с карупцыяй, но толька па інструкцыі…

-- Вот эта крыцічэская цішына – моя заявка на «Містера Діктатора»

Цішыню зламаў Кім Ір Сен:

-- “Мой ваяр Ма Дон Хі быў сапраўдным патрыётам. Ён зубамі адкусіў свой язык». Вось як любяць сапраўднага дыктатара!» Гэта мая заяўка на «Містэра».

Уточыўся Лявон:

-- У 1696-м на магілёўшчыне прыбівалі языкі кресцьян цвікамі да дзвярэй за то, што не здалі хлеб і сала князю.

А вы народ распусьцілі! Яны заробкі патрабуюць! У газетах плявузгаюць! Якія з вас містэры? Вы проста сьвістэры… Я б вам усім языкі да стала віламі прыбіў, каб добра думалі перад тым, як у дыктатары вылучацца…

Абвалілась цішыня. Госьці зыкрылі рты, сьціснулі губы і з павагаю глядзелі на Лявона. Душы ў калоне сабралі рэшткі волі, напружылі яе, і іх губы зьліпліся.

А з Антончыкавага рота выляталі язык за языком, якія абарочваліся кнігамі і ляцелі да калоны душаў. Дзёўбнуўшысь у душу кнігі абарочваліся аголенымі ДуППамі. Яны прылепліваліся да сэрца беларускіх душаў і тыя пільна ўглядаліся ў прэзыдэнцкае нутро. Чуліся воклічы зьдзіўленьня, жаху, роспачы.

Найбяспечныя службоўцы кінуліся адрываць кнігі-ДуППы ад душаў, але кнігі зашываліся ўнутр саломін і знайсьці іх было немагчыма.

Аднак шэраг гасьцей – дыктатараў з мінуўшчыны не елі ні Канстытуцыі, ні Скразьняковых вачэй, ні Антончыкавага языка. Асабліва незадаволена выглядаў Гітлер. Насоўваўся дыпламатычны скандал. А сапсаваць адносіны са сваім кумірам, на прызнаньне якога заставалася апошняя надзея, для Лепшага было як палітычнае самагубства. І па яго загаду падалі традыцыйную нямецкую ежу. Госьці задаволена пачалі есьці, а Лявон чытаў у сканеры:

“В БЕЛАРУСИ ИСЧЕЗАЕТ ГУМАНИТАРНАЯ ПОМОЩЬ.

Контактное бюро "Nikobel" обратилось ко всем своим гражданским инициативам, действующим в Нижней Саксонии (Германия), с призывом прекратить посылать в Беларусь гуманитарные конвои. Эту сенсационную новость сообщил президент " Nikobel" Гюнтер Верс, который выступил в Минске перед журналистами со специальным заявлением.

Встреча с представителями СМИ состоялась в офисе Белорусского благотворительного фонда "Детям Чернобыля" - многолетнего партнера "Nikobel". По словам Г. Верса… гуманитарные грузы из Германии попросту исчезают. Эта тенденция усилилась с тех пор, как Беларуси был создан гуманитарный департамент по гуманитарной помощи. Как известно, его возглавляет президентский помощник Виктор Кучинский, готовый, как он некогда признал публично, защищать Александра Лукашенко с гранатометом в руках.

Ежа з Германіі хутка скончылася і Прэзыдэнт, улічваючы сяброўства Гітлера с Мусаліні аддаў загад прынесьці ежу з Італіі.

А Вылівахаў сканер паказваў:

"Да 12-гадовай Анжэлы Гардзеенка з вёскi Судкава Хойнiцкага раёна напачатку красавiка прыехалi госцi -- iтальянская сям'я, дзе дзяўчынка летась адпачывала. Iтальянцы везлi падарункi, але мытнiкi iх сканфiскавалi i паабяцалi выслаць па пошце. Госцi даўно вярнулiся ў Iталiю, а падарункi для Анжэлы "на кантролі ў прэзiдэнта".

Тым часам Лявон у сваім футарале адляцеў у мінулае і прытурыў вогнішча з каплуном.

Усе запытальна глядзелі на яго і на вогнішча, дзе смажыўся гіганцкі зьвер. Лявон патлумачыў: «Гэта наша традыцыйная ежа. У Зубра ўкладаецца кабан. У кабана – алень. У аленя -- заяц, а ў яго каплун. Гэта певень якога лягчаюць і кормяць. Калі згараць зубр, кабан, алень і заяц, тады каплун набрыняе іх сокамі. Вось яго мы і будзем есьці! Пасьля ўжываньня каплуна мужчына робіцца Богам Каханьня – марай жанчыны. Гэта наша Радзівілаўская страва і мая заяўка на званьне Містэр дыктатар».

Госьці адабральна загулі. Зь іх ротаў пацягнулася сьліна. Ластаўка замілавана пазірала на Лявона.

Кашчавая сарамліва пачырванела, уладарна шчоўкнула косткамі пальцаў і мовіла: «А зараз сапраўдная ежа для душаў Уладароў!». Гасьцям падалі шашлыкі. На сталёвых шампурах былі кавалкі… лёду. Кашчавая ўзяла шампур, уклала кавалачак лёду ў рот і выцягнула зь яго сталёвы прут. Хрумкаючы і смокчучы лёд Кашчавая задаволена сачыла за зьдзіўленымі тварамі гасьцей і тлумачыла: «Гэта ежа толькі і можа падтрымаць і захаваць вечнае жыцьцё ўладарнай душы…»

БІТВА ЗА ЦЬВЯРОЗЫ ВОБРАЗ ЖЫЦЬЦЯ

Госьці наеліся лёду. Лепшы даў знак і да стала на вялізарнай глыбокай чашы паднесьлі галаву былога галоўнага лідэра апазыцыі.

Верх чэрапа быў зрэзаны і зь яго струменіла кроў. Яна напаўняла талерку і Лепшы сказаў тост:

«Эта кроў, насыщана «воляй і дземакраціей»! Она пьяніць лепш любога віна!

Дземакрація і «Воля» годны только для того, штобы імі упівацца, а не для того чтобы в ніх жыць. Абсалютная «Воля» вазможна только в смерці і Вы все эта атлічна знаеце.

В крові у этого лідзера было так много желанія волі, што сасуды лопнулі. Не гатовы беларусскіе апазіцыанеры к воле! Іх вены і артэрыі как старые вадаправодные трубы -- праржавелі от долгій желаній і рвуцца.

Так выпьем жа за то, штоб беларусы велі трезвый образ жызні! Штоб нікакая народная воля нікогда не пьяніла іх голавы, і нікакая свабода не кідала іх в турму! Іначе галовы с кровью волі будут взрывацца!»

Лепшы стукнуў бакал з крывёю аб чэрап былога лідэра апазыцыі і па ЧаСе паляцеў звон гонга. Душа Сальвадора Далі з захапленьнем глядзела на бакал і чэрап.

Беларускія Душы ірванулі да беларуская статуі свабоды, ўцягуўшы галовы ў плечы так глыбока, што са сталоў дыктатараў бачыліся толькі бягучыя безгаловыя тулавы. Як хто касой сьцяў.

Лепшы ўзяў бел-чырвона-белую стужку і павязаў яе гульштукам на шыі галавы, прыгаворваючы:

-- Палезная стужка. Будзет подачу крові регуляваць.

Нехта з дыктатараў прамовіў:

-- Ці не залішні гэта натуралізм?

Лепшы імгненна зрэагаваў:

-- Лавлю на слове! Этот натуралізм і есть заявка на званіе «Місцер дыктатар»!

Утачылася ДуППа:

-- «После вчерашнего концерта у меня в голове министр культуры сидит!»

І эта яшчо не весь натуралізм.

«Пра меня гаварат, што я каждый вечер с'едаю нескалька чалавек. Так і пішут, што на ужін ем людзей!»

Галоўны рэдактар Кнігі «Аб Найцяжэйшых бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях» палкоўнік Залівалін пісаў у Кнігу пра тое, што позірк Лепшага быў такі пранізлівы, прадбачлівы і палымяны, што любыя апазіцыйныя вочы, трапіўшы пад Лепшы позірк, гасьлі і сарамліва хаваліся за павекамі.

Язык Лепшага сваёй вастрынёй, трапнасцю і вобразнасцю выклікаў у апазіцыйных языкоў аняменне і гіпнатызаваў так, што яны варушыліся ў такт Лепшаму языку.

А кроў Лепшага пульсавала і буяла так, што любыя апазіцыйныя сасуды лопнулі б ад такой крыві. Але сасуды Лепшага былі мацней за сталёвыя трубы.

Палкоўнік Загібалін у Кнігу напісаў, што Лепшы меў унікальную галаву, якая разам з клопатамі пра народ месціла ўсё чынавенства.

Кашчавая скептычна зірнула на Кнігу, выхапіла з калоны беларускіх душаў прыгажуніну, скруціла зь яе келіх і з асалодаю глытнула зь яго. На запытальныя позіркі гасьцей і гадаванцаў сказала: «Сапраўдныя келіхі Уладара – чалавечыя душы. Сапраўдны напой – кактэйль з пачуцьцяў». І зьвярнуўшыся да Лепшага дадала: «Запішы ў маю Кнігу».