Куля для прэзыдэнта

Падгол Уладзімір


Трызненьні

КУЛІ ДЛЯ ДУШЫ

Ачуняў Лявон у ложку. Да галавы было нешта прычэплена. Намацаў стужку і дрот, які цягнуўся да бліскучай скрыні. Сьціснуць зубы не дазваляла трубка, праз якую ён дыхаў. Агледзеўся. Падобна да шпітальнага пакою. З-за дзьвярэй гучалі галасы, і Лявон адвярнуўся да сьцяны -- зрабіў выгляд, што сьпіць. У пакой зайшлі людзі. Адзін з іх тлумачыў:

-- Паважаныя стажоры, зараз мы праверым, што зрабіла электронная “Мама” з хворым.

-- А чаму «Мама»? – спытаў стажор.

-- Машына стварае чалавеку новую сьвядомасьць. Забівае ў галаве ўсе думкі і нараджае «веру». У маці не пытаюць доказаў, ёй проста вераць.

Пры сканаваньні мозга аб'екта мы вызначаем яго ідэалы, каштоўнасьці, а таксама тое, што ён не любіць, ці ненавідзіць. Затым мадэлюем у ягоных мазгах сытуацыі, дзе пацыент грае галоўную ролю. Усё самае каштоўнае для яго ўзьнікае разам з болем, ванітамі…

Нехта спытаў:

-- А не прасьцей электрашокерамі выцерці са сьвядомасьці інфармацыйнае сьмецьце?

-- Спрабавалі. Выцертае хутка ўзнаўлялася. Відаць нацыяналізм сядзіць у такіх як ён яго кожнай клетачцы, у генах. Перад намі ўнікальны экзэмпляр – празамбаваны нацыяналіст. Мы по поўнай праграме правялі апрацоўку яго мазгоў, але там мала што змянілася. Да таго ж пацыент хворы на радыкальную маральнасьць і перад сьмяротнай пагрозай не змяніў прынцыпаў.

-- А кто ён такі? – пачуў Лявон жаночы голас.

-- Не вызначылі. По зместу інфармацыі мазгоў ён падобны на гісторыка. І гэту гісторыю мы мусім зьнішчыць.

Прафесар націснуў кнопку на пульце і Лявон апынуўся побач са сваёй дачкой на доле полацкага храма. Толькі агледзеўся, а да дачкі, павінуючыся загаду цара Грознага ўжо кінуліся яго служкі, схапілі за рукі і пачалі зрываць вопратку. Лявон рвануўся бараніць яе, але яго схапілі, зьвязалі. У адчаі крыкнуў і рэха грукнула ў званы, адбілася і вярнулася да яго злілося стогнам і крыкам дачкі: «Ратуўце!». У дзявочы енк і стогн званоў уплёўся і цароў рогат.

Царовы слугі рассунулі акрываўленыя ногі дачкі, абхапілі яе азадак і павярнулі да ўладара. Цар пагрозліва спытаў Лявона:

-- Што выбіраеш? Ці сам згвалціш дачку і тады вас адпусцім, ці яе згвалцім на тваіх вачах, а потым яе заб'ем, а табе жыцьцё пакінем. Але рукі і ногі табе адрэжам, каб рукі на сябе не наклаў і са званіцы не ськінуўся…

І зноў рогат скалануў паветра, грукнуў у званы, а замест звону адтуль крумкачы разам крумкнулі і не с купалоў паляцелі, як звычайна – напалохана, а наадварот лятуць і лятуць у царкву, набіліся пад купал і чорнай кружэлкай харавод свой чорны круцяць, здабычу чакаючы.

-- Мяне забі! – Раве Лявон. – Можаш на кавалкі мяне рэзаць, гвалціць адначасова, а дачку адпусьці!

Грозны зіхаціць ад шчасьця, а рукі задрыжелі і кажа:

-- Гэтага яшчэ не было! Дзякуй табе за падказку… І шаблю выцягвае Мы яе будзем гвалціць тваім х… і цябе рэзаць адначасова, і сольлю раны пасыпаць.

Цар, як звер у клетцы, гойсаў па царкве, рычэў, пакутуючы ад выбару,што лепей яго душы перажыць: ці як бацька дачку будзе гвалціць, ці…

Закрычаў:

-- Ну што не хочаш яе гвалціць?! – Закрычаў цар – Не??? Тады навошта табе наперадзі х…?

І шабляй адсек Лявонаву мужчынскую моц падхапіў яе і кінуўся да дачкі, злосна прыгаворваючы:

-- Будзеш! Усё роўна згвалціш дачку! Мае загады ўсе выконвалі! І людзі і сланы. Я забіў свайго сына і стаў самым моцным чалавекам, бо забіў у сабе бацьку. Ты хочаш перамагчы мяне? Забі дачку! Калі не можаш згвалціць…Але такога не будзе… Вы, беларусы, слабыя людзі…

Па царскай руцэ цякла кроў. Па паветры цёк Лявонаў крык і стогн ягонай дачкі і рэзаў паветра цароў вар’яцкі рогатам і ўсё разам паскарала крумкачову кружёлку пад купаламі. Крумкачова віхура ўцягвала нелюдзцтва і скіроўвала яго нябёсам на Боскі суд.

І Бог пашкадаваў Лявона: ахінуў цемраю і цішынёй і забраў сьвядомасьць.

У пакоі больніцы стала так ціха, што Лявонава сапеньне здавалася грамавым.

Перад стажорамі карціна зьмянілася.

Па лясной дарозе служкі Івана Грознага вядуць палонных. Кавалкі падранай тканіны зьвісаюць па целе. Вяроўкі зьвязваюць шыі. Лявонава цела трэцца аб зямлю. Ён бачыць хістаючуюся спіну дачкі і вяроўку праз плячо, якую яна трымае. Вяроўка цягнецца да яго грудзей і дачка цягне яго па дарозе. Вяроўка то нацягваееца, то правісае. Па целе бье зямля, але яе ўдары не так пакутлівы, як раны ад адсечаных рук і ног.

Ён глянуў уніз. З пад яго выпаўзалі тоўстыя карэнні дрэў. Яны, як рэбры зямной кулі, выпіралі з пад зямлі і білі па яго тулаву, быццам хацелі спыніць, пакінуць у сябе. Кожны удар выбухам болю падкідваў цела над карэньнем. Лявон прызвычаіўся і пасьпяваў наталіцца імгненьнем палёта, калі боль крыху сьцішваўся. Пасьля кожнага удара ён імкнуўся схапіць вяроўку, каб паслабіць удар, і з адчаем пазіраў на свае акрываўленыя плечы без рук. Пасьля наступнага удара хацеў ускочыць на ногі, але замест іх позірк асекся на ніжнім абрубку цела.

--Дачушка! Забі мяне! – узвыў Лявон. Дачка кінулася да яго, падхапіла на рукі, як немаўлятка, пацалавала ў лоб і суцішыла:

-- Усё будзе добра, тата. Трэба жыць!

Ахоўнікі кінуліся да дачкі, вырвалі цела і кінулі на зямлю. Галава стукнулася аб корань і Лявон страціў прытомнасьць.

Ачуняў ад цурчаньня вады па вуху. Захопнікі заганялі палонных у раку, каб перайсьці яе. Яго галава цягнулася за дачкой па мокраму жвіру і вада імкнулася забрацца ў рот, нос, а ён, глытнуўшы некалькі разоў, сплёўваў яе, керхаў. Дачка павярнулася, укленчыла, працягнула рукі, і бліскавіцей мільганула шабля, і адсечаныя далоні ўпалі перад яго вачыма. Кроў пырснула яму на твар, і чырвань заліла вочы. На вуха націснуў бот, рот запоўніў мокры жвір, а сэрца выбухнула ад ненавісьці, запоўніўшы увесь сьвет шкадаваньнем да дачкі і прагай помсты… Яе ціхі плач зьліваўся з цурчаньнем вады. Яе кроў танюткімі ручаінкамі ўлівалася ў раку. А іхны боль уносіла рака ў схованкі памяці.

Стажоры глядзелі, як з ракі на круты бераг выходзяць палонныя. Напрыканцы калоны дзяўчына цягне абрубак цела, вяроўкай, апярэзанай вакол пояса, яно тургаецца, удараючыся аб карэньні дрэў і падскоквае быццам мячык і з рота ад кожнага удара выліваецца чырвоная вада. Захопнікі лупцуюць палонных, падганяючы: «Хутчэй! Хутчэй!»

На самым версе абрыву галоўны падбег да дзяўчыны і з крыкам: «Яна нас затрымлівае!» Тыцнуў канцом шаблі ў яе грудзі, ботам пхнуў яе з абрыва і паляцелі ў ваду бацька і дачка, зьвязаныя вяроўкай, пакутамі і смерцьцю.

Маладзенькая стажорка загаласіла і выбегла з пакоя.

Доктар тлумачыў:

-- Пасьля гэтага пацыент будзе сам імкнуцца забыць катаваньне, як кашмарны сон. Забыць і ўсё, што было ў той час.

Лявон, адыходзячы ад болю, адчуў, што яго за плечы тузаюць. Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў твар маці. А ў галаве гучаў голас прафесара:

Пасля апрацоўкі аб'екта праводзім праверачныя тэсты. Адзін з іх – дэмакратычнае галасаваньне. Глядзіце:

Лявон ачуняў. Маці убачыла, што Лявон раскрыў вочы і ўклала яму ў руку нейкую паперку, узняла над ім выбарную урну і прапанавала:

-- Прагаласуй, сынок, за прэзыдэнта, бо калі не прагаласуеш, мяне звольняць!

-- Навошта табе гэта трэба, маці?! – падхапіўся з ложка Выліваха. -- Ты ніколі, нічога не палохалася! Што здарылася?

-- Галасуй і не пытай, любы! Павер -- так нам усім будзе лепш.

Прафесар зьмясціў Лявона щ эпізод “ВЫБОРЫ В БОЛЬНИЦЕ СКОРОЙ ПОМОЩИ” часоў Першага Прэзыдэнта:

“В воскресенье 29 октября в больничную столовую во время завтрака впорхнула активистка выборов в белом халате: “Больные, разойдитесь, пожалуйста, по палатам. Сейчас будет голосовать. В палату пришла лечащий врач с урной и начала уговаривать, буквально умолять: “Ну проголосуйте, ну, пожалуйста, ну что вам стоит” В нашу палату заходили просить 7 раз! Сказали, что им спустили план по 100%-му голосованию.”

Лявон упарціўся:

-- Я цябе не пазнаю, маці! Які план?! Ты што захварэла?

-- Не, сынок, я здарова, але калі не прагаласуеш, мяне больш не пабачыш. Такі наш лёс. А тады я не змагу цябе вылечыць, як калісьці бацьку.

Лявонава рука насуперак яго волі пацягнулася да ўрны.

Прафесар задаволена глядзеў на стажораў.

Уначы Лявон ачуняў і перапісаў са сканера УКАЗ:

О СОЗДАНИИ ВСЕНАРОДНОЙ ВЕРЫ-НАДЕЖДЫ-ЛЮБВИ!

Разработать новую государственную идеологию на основе:

а. Абсолютной веры Найвернейшему Президенту,

бэ. Беспредельной преданности Найпреданнейшему Президенту,

вэ. Беззаветной любви к Найлюбимейшему Президенту,

гэ. Восторженного ожидания сотворения чуда Найчудеснейшим Президентом,

жэ. Неподдельного восхищения Превосходным Президентом,

зэ. Слезного умиления Наймилейшим Президентом,

и. Сочувствия нежной жалости Многострадальному Президенту,

Всему народу стать воплощением

Всенародной Веры! Надежды! Любви!

Раніцай, калі Выліваха яшчэ спаў, да яго ў палату зайшлі. Прафесар прачытаў запісанае і ўзрадваўся:

-- Дзейнічае! Вы толькі паглядзіце, як дзейнічае! Але, відаць, пацыент звар'яцеў. Ён уяўляе сябе Прэзідэнтам! Указы піша! Як шызафрэнік і параноік адначасова!

Усе пачалі чытаць указы і зарагаталі.

На шум зайшоў псіхіатр. Прачытаў напісанае і сур'ёзна сказаў:

-- Я б не сьпяшаўся з высновамі. Усё, што тут напісана нейкім чынам дайшло да самых вярхоў... Прачытайце ўказы ў сёняшніх газэтах. І псыхіятр даў прафесару галоўную газэту. Тот прачытаў і спалатнеў. Псыхіатр падаў яму дакумэнт:

-- Распоряжение Совета Безопасности о переводе поциента в наше отделение.

Вось распараджэньне Савета Бясьпекі аб пераводзе абьекта ў наша аддзяленьне.

Па інструкцыі перадача пацыента з аднаго аддзяленьня ў другое праводзілася пасьля выціраньня ўсёй інфармацыі зь ягоных мазгоў.

Уначы ён не змог заснуць. Разважаў і вагаўся. Хвалявалі пытаньні: чаму беларусы такія дзіўныя? Што зь імі адбылося? Ці змагу я зразумець нашчадкаў?

Можа, трэба стаць такімі, як яны, і тады адказы прыдуць самі? Можа, трэба добраахвотна ачысьціць свае мазгі ад мінулага, і тады стане ўсё зразумела? Але ці атрымаецца вярнуцца? Выліваха ўзгадваў тыя моманты ў жыцьці, калі ён быў крыху іншым: падчас каханьня і яго зьнікненьня. “Тут, відаць, будзе нешта падобнае”,-- разважаў Выліваха, -- а вярнуцца да самога сябе, можа, Бог дапаможа. І Выліваха, як калісьці яго бацька ў гасьцях Сьмерці, вырашыў рызыкнуць -- згуляць. Гуляючы са Сьмерцю, бацька сьцібрыў з дошкі шахматную фігуру. Лявон вагаўся: ці скрасьці з дошкі жыцьця сваю фігуру, падмяніць яе – на сябе іншага. Выліваха прадчуваў, што гэта дапаможа знайсьці сакрэт моцы ідалаў, іх слабое месца і замаскіраваць сябе, дапаможа зразумець і сучасных беларусаў і знайсьці сярод іх паплечнікаў для барацьбы. Але ж страшна...

Урэшце Выліваха згадзіўся і заявіў прафесару:

-- Я гатовы да санацыі.

-- Тады пачнем. – Дзелавіта сказаў прафесар і падключыў да Лявонавай галавы электроды. Бачучы Лявонава хваляваньне, суцішыў:

-- Не дрыжы ты, як асінавы ліст! Электроды дрэнна замацуюцца і тады мажлівы апёк мазгоў… Чаго палохаешся? Будзеш такім, як усе. Мы табе з галавы толькі сьмецьце прыбярэм, лішнюю памяць, непатрэбную любоў, вольналюбства. Станеш сапраўдным беларусам. Ну пабаліць галава некоторы час… абатрэшся з нашымі людзьмі і боль пройдзе. А потым стандартны курс рэабілітацыі пройдзеш

-- Які стандартны курс?

-- Гістарычны курс маладога савецкага байца.

А вось пачытай. – І прафесар даў Лявону аркушы з надрукаваным тэкстам, дзе апісваўся прагрэс чалавецтва з 1917 пад кіраўніцтвам кампартыі.

Скончыўшы чытаць, Лявон аддаў аркушы прафесару і адзначыў:

-- Трызненьні нейкія… Няўжо гэта праўда?

-- Час пакажа, а для твайго выжываньня гэта не толькі праўда, а і ісьціна.

Слухаючы прафесара, Лявон засынаў. Электроды, патрэскваючы, упрысківалі ў Лявонавы мазгі электраімпульсы і тыя сноўдалі па зьвілінах, вышчыкваючы залішнюю інфармацыю і, складваючы яе ў заплечнікі, каб утылізаваць яе на інфармацыйным сьметніку электроннай Мамы. На вызваленае ў мазгах месца клаліся адмысловыя яйки-словы пра сучасную гісторыю. Нараджаўся чарговы Новы беларус.

Пасьля сеансу прафесар спытаў:

-- Як пачуваецесь?

-- Галава баліць і сэрца.

-- Нічога, пройдзе. Як пасля пратэзаваньня зубоў. Табе душу выдралі, як гнілы зуб, а новую -- ўставілі, сталёвую душу савецкага чалавека. Ад старой пакінулі здольнасці чытаць у мазгах ідалаў і ўспаміны пра кожнае імгненне ўкрыжавання. Яскравыя ўспаміны. Яны табе -- як бізун над душой, на той выпадак, калі старое адродзіцца. А зараз пайшлі на іспыты.

На медкамісіі доктар спытаў:

-- Пра што думаеш?

-- Пра тое, як мага хутчэй атрымаць даведку на думаньне!

Імгненна адказаў Лявон.

-- Папаўся – Узбуджана паціраючы рукі ўсклікнуў доктар. – Спачатку трэба даведку атрымаць, а потым «пякучае жаданьне» адчуваць!

Лявон спалатнеў. А прафесар накінуўся на доктара:

-- Што ты здзекуешся з чалавека? Садыст. На гэтае жаданне даведка не патрэбна.

Лявон пранікся павагаю да прафесара, а доктар не здаваўся:

-- Мы мусім правесьці зь ім апошні тэст. «Гуканьне вясны». Паглядзім… на што яго душа адгукнецца…

Лявона паклалі на ложак. На галаву надзелі электроды і далі нешта выпіць. Лявон змагаўся са сном але не ўстояў. Апошняе, што пачуў, былі словы доктара: «Пераносім яго ў вясну 1986-га…»

Лявон апынуўся на мосьце над Нямігаю сярод узбуджаных дзяцюкоў. Пад імі на беразе юнакі і дзяўчаты ў прыгожых народных строях танчылі.

Аднекуль чуўся голас доктара:

-- Мы зьмяшчаем аб'ект у экстрэмальную сітуацыю, дзе ён мусіць зрабіць выбар. А мы на аснове яго выбара аценім яго характар. Паслухайце апісанне сытуацыі па пратаколах пракуратуры:

-- 20 красавік 1986 года. Паказаньні Андрэя Скітаева:

“Около 11.00 приехали наши ребята. Мы пошли к реке, где должен был происходить древний обряд “Гуканне вясны” Нас собралось человек 30, в основном девочки.

Мы начали петь белорусские обрядовые песни, водить хороводы… Тут я заметил, что на склоне у реки выстроились незнакомые парни, человек 70.

Мы водили хоровод. В центре стоял Минко Виктор с бумажной птицей в руках. В середину хоровода пробился незнакомый парень и сорвал с Виктора ленточку с белорусским орнаментом, потом вырвал из его рук птицу. Подбежали еще несколько парней. Виктора толкнули в толпу и там сразу начали бить.

Одновременно остальные парни начали сдирать у всех с голов ленточки, топтать ногами национальный орнамент… Многие из нападавших были пьяны, матерились.

Потом все пошли наверх, а я остался. Видел, как рвали нашу бумажную птицу – символ весны”.

Лявон немаведама як апынуўся сярод дзетак, струшчэліў нагамі папяровага птаха, уціскваў яго ашмёткі ў бруд і брудна лаяўся, абураючыся сам на сябе, і не мог спыніцца.

А доктар чытаў далей дакументы:

Наташа Белоокая:

”Мы спросили у них, что это значит, почему нас бьют, особенно мальчишек. Они говорили, что пришли из Афганистана, их собрали специально в горкоме комсомола для борьбы с фашистами, которые в этот день должны были отмечать день рождения Гитлера. Им сказали, что вначале молодежь будет петь белорусские песни, а потом кричать лозунги…

Мы стали объяснять, что мы не фашисты, а из художественной школы, что мы сюда приглашены. Это мы говорили на белорусском языке. “Говорите на русском, по-человечески давайте! – кричали они. – Еще одно слово на белорусском – и по реке поплывете!”

Лявон разам з аўганцамі ўзьняўся на мост і пільна глядзеў на дзяўчынку, якая ўкленчыўшы, моўчкі зьбірала скамячаныя стужкі. Яна зірнула ў Лявонавы вочы. Вельмі знаёмыя вочы глядзелі на яго без дакора. Толькі спачуваньне і пытаньне ўточвалі яны ў Лявонаву душу і ён пазнаў дзяўчынку, самлеў і ухапіўся за парэнчы.

Лявон ачуняў у ложку пад абыякавы голас, які дачытываў дакументы:

Из Прокуратуры БССР:

“…Установлено, что, пользуясь бесконтрольностью со стороны устроителей выставки и руководства школы, группа учащихся самостоятельно вышла на набережную реки Свислочь и начала водить хороводы, исполнять старинные белорусские песни о весне. В это время туда по собственной инициативе подошли бывшие воины ограниченного контингента советских войск в Афганистане для охраны общественного порядка. Увидев в руках учащихся деревянный крест и, изготовленный из грязного ватмана макет птицы, и, полагая, что молодежь отмечает день рождения Гитлера, они потребовали убрать указанную символику. Получив отказ, бывшие военнослужащие отняли крест и макет птицы, при этом во время потасовки некоторым учащимся были причинены ушибы”.

Доктар дачытаваў дакументы:

«Никто из избитых учеников не стал творцом, хотя все они подавали надежды».

Кіраўнік камісіі заключыў:

-- Годзен для страявой службы. Можаш прымаць прысягу.

Лявон нечакана для сябе раўкнуў:

-- Служу прэзыдэнту і ацечэству!

– І паставіў на Лявонавы паперы пячатку.

Кіраўнік камісіі паставіў пячатку.

У новай палаце, Выліваха агледзеўся. Гэта была двухпакаёўка са стандартнаю мэбляю. Псыхіятр ветліва спытаў:

-- Дарэчы, вы ў які ГОП уваходзіце?

Выліваха аўтаматычна адказаў:

-- Зьяўляюся сябрам аргкамітэта па стварэнню ГОП-ОП -- Государственного Общества Поддержки Обещаний Президента.

Сказаў і зьдзівіўся, бо не ведаў, што гэта такое.

Урач засьмяяўся:

-- Мы вам усю памяць выцерлі, зато нешта напісалі. Сьвята месца пуста не бывае! Напісалі самы неабходны мінімум, каб вы змаглі адаптавацца ў сучасным грамадстве. Скажам так джэнтельменскі набор сучаснага беларуса. Напрыклад, калі вас забяруць у міліцыю, так вы мусіце мовіць, як сучасны чалавек. Інакш упякуць у псіхушку і мы вас не знойдзем. І размаўляць вы зможаце на двух мовах: роднай і дзяржаўнай -- прэзыдэнскай трасянцы.

Лявон пагадзіўся, што гэта правільна і спытаў:

-- А вы сябра якога ГОП-а?

-- Адразу некалькіх. Але найперш Государственного Общества Поддержки всех Заведующих Верой в Завтрашний День -- ГОП-в-ЗавЗаД! Там кожны начальнік мусіць быць.

-- Салідна! -- ацаніў Выліваха.—І хто гэты ГОП прыдумаў?

-- Усё пачалося з навагодняга выступу яшчэ Першага Прэзідэнта:

“Давайте жить надеждой и оптимизмом. Давайте будем строителями этого оптимизма”.

Хутка стварылі Государственное Общество Строителей Оптимизма -- ГосСтройОпт Дарэчы, цябе мы туды запісалі. Так што не вешай нос. А заўтра ў нас будзе сур'ёзная размова аб тваёй будучыні.

Лявон спытаў:

-- Каб сурьёзна размаўляць, я мушу ведаць хаця б, дзе знаходжуся.

-- Гэта «Центр по Созданию і Поддержке Народной Любви к Президенту». Раней нацыяналісты тут вучылі гімназістаў любіць зьнікшую, віртуальную Радзіму. Гэткую беларускую атланціду.

Яшчэ раней тут месьцілася партшкола. У ёй рыхтавалі інструктароў па прывіцьцю любові да камунізма і яго важдзей. А таксама да народаў, якія таксама любяць камунізм. Гэтыя народы называлі брацкімі.

Цяпер у нас галоўны – Прэзыдэнт і галоўная любоў у душах мусіць быць да яго.

Прафесар пайшоў. Выліваха застаўся адзін і чытаў: “СТВАРАЕЦЦА ПРЭЗІДЭНЦКІ РУХ. “Советская Белоруссия” паведаміла пра ўтварэньне ініцыятыўнай групы “Комитета по поддержке президента”. Мяркуецца стварыць такія “комитеты” па ўсёй Беларусі. Афіцыйна ў якасьці ініцыятараў выступаюць вэтэранскія арганізацыі”

У другім пакоі стаяў пісьмовы стол з кампутарам.

Лявон дзівіўся зьменам. У пакой папрасіла дазволу зайсьці медсястра: «Трэба прыбраць і выцерці пыл». Сымпатычная дзяўчына глядзела на Лявона, як на суперзорку. Ён пацікавіўся чаму? Яна расказала:

-- Прэзыдэнт выдаў указы, якія цалкам супалі з вашымі. Вас спачатку палічылі за віжа, а потым перавялі ў інстытут стратэгічных дасьледаваньняў, у аддзел паранармальных зьяў. А прафесара, які назваў вас вар'ятам, ужо зьнялі з пасады і разам з групай урачоў, якія рагаталі з вашых і адпаведна прэзыдэнскіх указаў, паставілі ў “крыжы” -- за абразу Прэзыдэнтавых думак і пачалі “карміць”, як калісьці вас...

Выліваха зморшчыўся, успомніў свае турэмныя пакуты, і пашкадаваў урачоў:

-- І як гэта Бог церпіць такое паскудства? Чалавек -- ён жа Божы твор, і нікому не дадзена так зьдзекавацца зь яго.

Дзяўчына засьмяялася:

-- Ды які там зьдзек?! Яны, як толькі пачалі хлябтаць дзярмо, адразу закрычалі: “Спасибо горячо любимому Президенту за то, что можем хлебать своё г…!”, “Президент позволь нам одно! Хлебать твоё найчистейшее г…!”.

-- Яны, мусіць паварьяцелі!

-- Ды не!-- адказала дзяўчына. -- Яны выступілі с “обращением к интеллигенции страны” создать: Государственное Общество Поддержки Президентских ДерьмоХлёбов --ГосГОП-П-ДерьмоХлёб. Іх тут жа вызвалілі з турмы, далі дом каля палаца Прэзыдэнта і цэлы штат супрацоўнікаў. Бо, каб запісацца ў прэзыдэнцкія дзерьмахлёбы, выстраілася вялізная чарга.

-- Няўжо так многа? -- зьдзівіўся Лявон.

-- Ды не! Проста на ўсіх не хапае, і яны ў чарзе чакаюць. Каб трапіць у ГосГОП-П-ДерьмоХлёб кожны мусіў падпісаць заяву з асуджэннем апазыцыйнага гноя і клятву ніколі ў яго не ўступаць і не дазволіць апазіцыі уцягнуць сябе ў іх гной.

А загадчыкам нашага эксперыментальнага цэнтра зрабілі псіхіятра, які вас перавёў да сябе. І дзермахлёбы сталі нашымі канкурэнтамі. Наш цяперашні загадчык -- псіхіятр і былы загадчык, які стаў Галоўным Гаўнаедам, даказваюць у адміністрацыі Прэзыдэнта, чыя праца важнейшая, каму больш грошай трэба выдзяляць! А пра вас ходзяць чуткі, што Вы “прадказальнік”, якога паслаў прэзыдэнту Бог і бароніць. Бо ў крыжы Вы захлынуліся але не памерлі. І наш шэф хоча зрабіць на Вас карьеру.

Лявон узгадаў свае праэкты апошніх указаў і дэкрэтаў, якія пісаў для стварэньня адкрытага грамадзтва, шчырых думак і пачуцьцяў. Яму карціла паглядзець, як усё гэта ажыцьцяўляецца і ён спытаў:

-- А ці можна зараз паехаць да прэзыдэнскага палаца паглядзець на гэтую чаргу?

-- Вам выходзіць на вуліцу забаронена, але на тое і перашкоды, каб іх абмінаць. Пайшлі! Яны вылезлі праз вакно з падвала, што выходзіла на стадыён Дынама.

Іх Цэнтр быў недалёка ад прэзыдэнцкага палаца.

ПЕРАМОГА Ў БІТВЕ З ЗАХАДАМ ЗА АДКРЫЦЬЦЁ ГРАМАДЗТВА

Лявон і медсястра крочылі па галоўным прасьпекце да палаца, праходзячы па вуліцы праз дзьверы. Ходнікі праз кожных некалькі дзесяткаў метраў былі перагароджаны плотам, утвораным з дзьвярэй. І прайсьці наперад можна было толькі праз дзьвераплот. Адчыняючы чарговую, яна працягвала кантралёру дзьве дазваляльныя паперкі і яны праходзілі. На паперках былі знаёмые надпісы ФикМыЧу, ГосКомРазМова…

-- Іх ўтварылі пасьля пратэстаў апазыцыі і міжнароднай грамадзкасьці за тое, што на вуліцах краіны міліцыянты затрымлівалі тых, хто размаўляў на беларускай мове, зьбівалі ці саджалі ў пастарунак. – Тлумачыла дзяўчына. -- З таго часу ўтварылі «Госкомитет по Разрешению Разговоров на Мове» і пачалі жадаючым выдаваць даведкі. Даўшы даведку, чалавека фіксавалі, як патэнцыйнага апазыцыянера. Простыя людзі за даведкамі нікуды не пойдуць і адпаведна размаўляць на мове ня змогуць.

Да таго ж беларускамоўным дазволілі хадзіць па вуліцы і без даведак, але праз свае дзьверы. Іх зрабілі, зьняўшы пярэднія сьценкі з будак для сабак, з круглымі дзіркамі. Палкоўнік Задзюралін прыдумаў вакол дзірак намаляваць дзяржаўны герб. “Чтобы националисты проникали в самую суть государственной политики!” – Тлумачыў Задзюралін Лепшаму. І вось, ідучы па вуліцы, апазыцыянеры раз-пораз білі паклоны гярбу, прагіналіся, укленчвалі і па-сабачаму пралазілі праз яго сярэдзіну. А пакуль чалавек пралазіў праз дзірку, з рэпрадуктараў ў дзірцы трансляваўся дзяржаўны гімн, акаляючы беларускую душу. Па-сабачы беларускамоўныя апазыцыянеры былі змушаны хадзіць па прасьпекце і центральных вуліцах. А на ўскраінах ім можна хадзіць як і раней, выпрастаўшыся. Ім нават месца для мітынгаў і сходаў прызначылі на былым балоце – месцы для выгула сабак.

-- І што ўсе так ходзяць?

-- Не. Падзяліліся. Тыя, хто мог у любую дзірку пралезьці, ходзяць і ў укленчваюць. А тыя, што гонар маюць, у цэнтр не імкнуцца. Хто замежныя гранты мае, там асобныя расходы піша на праход у даляравыя дзьверы.

-- Што гэта?

-- Праход за грошы, называецца “зялёная вуліца”, там за даляры дзверы заўжды адкрыты…

Рускія фашысты дзіркі для беларускамоўных пастаянна пэцкаюць дзёгцем і лязо ўторкваюць па краях дзіркі… ўлады глядзяць на гэта скрозь пальцы.

Толькі цяпер Лявон зразумеў, чаму па ходніках ішлі рэдкія прахожыя, нахіляючыся перад кожнай дзіркай, каб пралезьці, а высокія мужчыны дзеля гэтага мусілі ўкленчыць. Дагэтуль ён думаў, што гэта ці інваліды, ці вар'яты, альбо фанаты фізкультуры.

-- А дзе набралі столькі дзьвярэй? І чаму на некаторых эмблема хлопчыка, што сікае?

Спытаў Лявон, а сабе падумаў: «Калі пісаў праэкт указа з прэзыдэнцкіх мазгоў пра ўсталяваньне на ходніках дзьвярэй, думаў, што іх вытворчасць будуць доўга наладжваць і ўрэшце кінуць дурную справу».

Дзяўчына тлумачыла:

-- Дзверы здымалі з усіх прыбіральняў і апасля правяралі кожную кватэру. Грамадзяне па графіку прыносілі дзверы прыбіральняў, іх і ўсталёўвалі на вуліцы насупраць іх дамоў. Чынавенства адны дзверы з прыбіральні прывозіла на праспект, другія выстаўляла насупраць дома. Глядзі якія яны прыгожыя!

-- Як гэта адны, другія?

Спытаў Лявон.

-- Чынавенства ўсталявала ў сваіх прыбіральнях падвойныя дзверы, бо калі трэба было нешта сакрэтна абмеркаваць з калегам ці нават з апазіцыянерам, тады яны закрываліся ў прыбіральні ды яшчэ раз-пораз спускалі ваду, каб іх не падслухалі.

-- А чаму ўвогулле дзьверы з прыбіральняў здымалі?

Спытаў Лявон.

-- Гэты доўгая гісторыя. Першы Прэзідэнт усталёўваў дыктатарскі рэжым, знішчаючы грамадзянскую супольнасць. Калі ён знік, Захад ціснуў на Лепшага, каб той змяніў курс і будаваў адкрытае грамадства. Пры Першым Прэзідэнце вяршыняй адкрытасці лічылася, калі людзям даводзяць пра законы. Вось загаловак газеты «Звязда» за 1.10.2002 са слоў дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Юлія Кашынскага:

«Лепшы доказ адкрытасци дзяржавы – свабодны доступ да яе прававых актаў”

-- Адкуль ведаеш?

-- Па гісторыі вучыла. Была ў школе выдатніцай.

Калі Захад даціснуў Лепшага, наладзіўшы яму блакаду, той зрабіў проста. Паабяцаў Захаду пачаць будаваць адкрытае грамадства, але паступова. Першым крокам вынес на рэферэндур пытанне: «Ці падтрымліваеце Вы будаўніцтва адкрытага грамадства метадам адкрытых дзвярэй?» Агітацыя была простай. Калі «ДА» тады Захад выдзеліць крэдыты на вытворчасць дзвярэй. 101% прагаласавалі станоўча. 100% -- гэта ўсе выбаршчыкі, а 1% гэта голас Лепшага.

Грошы атрымалі, але пусьцілі іх на павялічэньне паліцыі. І пачалася кампанія па фармаванні «Адкрытага грамадства» на першым этапе -- адкрыццём дзвярэй. Усе дзверы ў кватэрах жыхары змушаны былі пакідаць адкрытымі і каля кожнай спецслужбы выстаўлялі наглядчыка. Людзей агітавалі і тым, што міжнародныя тэрарысты апанавалі краіну і рыхтуюць напады на кватэры, бо ўзровень жыцця ў краіне самы высокі ў свеце, вось тэрарысты-жабракі з Заходніх жабрацкіх краін і збіраюцца помсціць.

-- А што апазыцыя? – Спытаў Лявон.

-- Спрабавалі пратэставаць. Але людзям давялі, што апазіцыянеры хочуць, каб дзверы на вуліцах не адкрываліся і тады ніхто і нікуды не змог бы дайсці. Жыццё б спынілася. А каб наладзіць вытворчасць новых дзвярэй на кожнага збіраліся ўвесці дзвярны падатак. Тады люді пазрывалі ў апазіцыянераў дзверы і выставілі на ходнікі. І пайшло…

Гэта была народная дзьверавая рэвалюцыя.

Каля дзвярэй на вуліцах усталявалі кантрольна-прапускныя пункты і блокпасты, каб зачыняць дзверы апазіцыянерам, якія турацца на шэсьці-мітынгі.

Цвярозым жыхарам спачатку было няёмка з адкрытымі дзвярыма. Але па тэлевізару кожны дзень паведамлялі, што больш не рабуюць кватэры і тады дзверы ў кватэры пачалі здымаць і выносіць на вуліцу і там усталёўваць. Апошнія песымісты здаліся пасля таго, як наглядчыкам даручылі выганяць з кватэраў пуцінскіх мух і дурные намеры, не прапускаць палюбоўніц і каханкаў.

Лявон, заціснуўшы сабе рот, скурчыўся і прасіпеў:

-- Мне даведку на смех... – Дзяўчына імгненна выпісала. Лявон зарагатаў. Калі сьцішыўся, патлумачыў:

-- Я ў захапленьні ад Вас! Такое прыдумаць! Ганаруся гумарам нашчадкаў!

Яна абурана зірнула на Лявона:

-- Гэта ж здзек над людзьмі! – І дакорліва дадала: -- А ты смяешся…

-- Які здзек?! Самі здымалі дзверы, самі выносілі і ўсталёўвалі…

Дзяўчына задумалася і працягвала расказ.

-- Калі наблізілася зіма, апазіцыя ўсчала лямант аб парушэнні правоў чалавека на цёплае жытло, праваабарончы вэрхал узняўся на Захадзе. Апазіцыя даводзіла, што былыя рабаўнікі кватэр падаліся ў няглядчыкі і, калі ўсе жыхары заходзяць з дому, дамушнікі крадуць маёмасць. Але ўлады супакоілі народ, давёўшы, што тыя, у каго нешта скралі, самі вінны, бо тое – скрадзенае не магло быць нажыта сумленна. Бо сумленная праца не дае мажлівасці набыць тое, што можна скрасці. Але незадавальненне расло.

І тады напярэдадні ацяпляльнага сезону Лепшы хуценька арганізаваў рэферэндур За закрыццё грамадства і пераканаўча перамог у рэферэндуме. Усе партыі і грамадскія аб'яднанні закрылі, апазіцыянераў таксама закрылі – пасадзілі ў турму. Але каб не сарваць працэс будаўніцтва «Адкрытага грамадства» і залагодзіць Захад, у кожную кватэру паставілі электроннага даглядчыка. Народ адзінагалосна падтрымаў. Усталявалі. Плацілі за электравіжа вядома ж самі грамадзяне, як і за лічыльнікі вады і чыстага паветра ў фортках.

З рэпрадуктараў гучаў голас Першага Прэзідэнта:

“Сегодня палец не проткнеш на проспектах Минска, невозможно проехать – иномарка на иномарке. Бедный народ белорусский! Бедные, нищие минчане! Так вот этих всех номера записывайте, приглашайте, и пусть помогают… Пожертвования со стороны всех, кто сегодня ходит, ползает, ездит на иномарках”.

Дзяўчына патлумачыла, што ідзе кампанія па выкананню чарговага запавету Першага Прэзідэнта.

Адразу пасля выступу рух на праспекце спынілі, запаліўшы на ўсіх светлафорах чырвонае святло і тысячы даішнікаў пабеглі паміж машынамі, перапісваючы нумары машын.

Але не гэта зьдзівіла Лявона. Побач з даляравымі дзвярыма праз найбольш шырокія шпарка крочылі асобы, якія ўвогульле нічога не давалі кантралёру. Над гэтымі дзьвярыма быў тэкст: «депутат парламента, представитель президента по Минску и Минской области А.Шпилевский:

«Теперь моя точка зрения будет совпадать с мнением главы государства. Если бы я придерживался иных взглядов, не было бы смысла приниматься за эту работу. Но, согласившись занять эту должность, я принимаю существующие правила игры. Так что, если у вас впредь будет необходимость ознакомиться с моей позицией по тому или иному вопросу, знайте – она совпадает с позицией главы государства. А с позицией главы государства можно ознакомиться в пресс-службе президента»

-- Няўжо беларускамоўныя задаволены такім сабачым станам?

Спытаў Лявон.

-- Ды не -- па-рознаму пратэстуюць.

Маладыя хлопцы з апазіцыі раз-пораз па начах такімі дзіркамі забіваюць усе дзьверы і тады, тыя хто спяшаецца і можа ісці праз нармальные дзверы з чалавечай прыбіральні, мусяць пралазіць, як беларускамоўныя, ці чакаць пакуль дзіркі павыбіваюць. Вось за гэта міліцыянты іх ненавідзяць. І як пачуюць дзе беларускую мову, адразу цягнуць у пастарунак.

Але самае страшнае, што некаторыя дзіркі, усталяваныя прэзідэнцкімі спецслужбамі, паглынаюць тых лідэраў апазіцыі, якія раней хадзілі праз прэзідэнскія дзверы і лідэры знікаюць…

ПЕРАМОГА Ў БІТВЕ ЗА ЧЭРГІ

Калі Лявон і медычная сястра прайшлі апошнія дзверы з парка і падыходзілі да прэзідэнскага палаца, да іх падбег міліцыянт:

-- Сюды нельга!

-- Дык мы ж ідзём у чаргу.

І Лявон паказаў на “змяю” з людзей, галава якой уваходзіла ў палац.

Міліцыянт недаверліва ўгледзеўся ў іхнія твары:

-- З вашымі пысамі зямлю араць ды гной растрасаць. Сюды толькі інтэлігенты ў капелюшах ідуць ды ў акулярах. Аднак жа нікому не забаронена... Ідзіце.

Лявон, убачыўшы чаргу, зніякавеў. Дзяўчына спужалася:

-- Табе дрэнна?

-- Амаль… Прыкра робіцца за беларусаў. Інтэлігенцыя ўсё ж. З іх прыклад бяруць

-- Не бядуй! З іх рэдка хто шчыра запісваецца. Яны ідуць за жыццёва неабходнай прывылеяй. Усе калгасы і саўгасы разваліліся. Скот парэзалі. Заробкі жабрацкія. І Мозг нацыі выжавае толькі за кошт лецішчаў. Гной стаў самым вялікім дэфіцытам. А членам ГОП-П-Дерьмохлёб выдаюць карткі на пазачарговае атрыманне гною. Яны ж усе з вёскі і кожны дачу мае. Хітрыя…

Яны падышлі да чаргі, калі з дзвярэй выйшаў чалавек, які ззяў ад шчасця. Над ім вісеў надпіс, выгравіраваны на вялізнай бронзавай шыльдзе:

"Интеллектуальные силы рабочих и крестьян растут и крепнут в борьбе за свержение буржуазии и её пособников, интеллигентиков, лакеев капитала, мнящих себя мозгом нации. На деле это не мозг, а говно..." (В.И Ленин)

Па чарзе пабегла пагалоска:

-- Гэты “Заслужанага…”, відаць, атрымаў. Ён столькіх з'еў, што мог бы без іспытаў уступаць. Хутка слопае самого старшыню ГОП-П-Дерьмохлёб.

І тут усе ўбачылі, як з-за прэзыдэнцкага палаца выехалі машыны з салдатамі. Сьмех аціх. З чаргі пачуліся воклічы: “Есть у нас крепкая власть!” Машыны спыніліся насупраць тэатра Янкі Купалы, што побач з рэзыдэнцыяй прэзыдэнта. Выліваха і медсястра хуценька спусьціліся ў метро і паехалі на базу. Аб тым, што адбывалася далей каля прэзыдэнцкага палаца, змаглі даведацца толькі з газет:

“Зьбірацца ў групы больш за тры чалавекі каля прэзідэнцкай рэзыдэнцыі небясьпечна!

Гэтую ісьціну адчулі на сабе акторы Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, калі сабраліся на першы пасьля летняга адпачынку сход. Звычайна на такім сходзе ідзе вольная гутарка пра тое, як працаваць у наступным сезоне, хто на якую ролю будзе прызначаны... А пачынаюць “тачыць лясы” яшчэ каля службовага ўваходу ў тэатр, дзе на лаўцы прызвычаіліся адпачываць курыльшчыкі. Надвор’е ў той дзень было добрае, і таму каля лаўкі сабралася чалавек дваццаць актораў – і знакамітых, і пачаткоўцаў. Кожную хвіліну да іх падыходзілі новыя знакамітасці, што выклікала ў стракатым натоўпе буру эмоцыяў. Відаць, з боку сапраўды магло падацца, што каля тэатра нешта насьпявае...

Неўзабаве каля тэатра спыніліся дзве машыны. У вялікай, з крытым кузавам, сядзелі пахмурыя амонаўцы, з вокнаў УАЗіка глядзелі афіцэры міліцыі, адзін з якіх выслізнуў на брук і пачаў асцярожнымі скокамі набліжацца да кампаніі актораў. “Разыходзьцеся! Чаго сабраліся? Ваш мітынг несанкцыянаваны, прэзідэнт вас не прыме!” – пачуўся добра пастаўлены голас, якому могуць пазайздросціць нават лепшыя “дыхалкі” у тэатры...”

І яшчэ адна падзея адбылася каля палаца, пасля таго як Выліваха з медсястрой пайшлі ад яго. Раптам чарга захвалявалася ад чуткі, што ўсім не хопіць. Чуліся рэплікі: “Это все оппозиция виновата: Из-за нее ни кредитов стране, ни даже навоза из-за рубежа не дают…” У гэты момант адбылося непрадбачанае:

“Роўна ў 12:00 Алесь Пушкін у традыцыйнай беларускай кашулі з’явіўся перад прэзідэнцкай рэзідэнцыяй з чырвонай тачкай і ў белых пальчатках. На тачцы сярод свежага гною ляжалі: святочны партрэт Лукашэнкі, плакат рэферэндуму “Прашу вашей поддержки” вернутая сімволіка БССР…Усё гэта было вывалена акурат перад галоўным уваходам у будынак адміністрацыі прэзідэнта, пасля чаго Пушкін урачыста віламі праткнуў выяву Лукашэнкі.”

Да хлопца падбеглі міліцыянты і кудысьці патурылі. Астатнія ахоўнікі аглядвалі рукі кожнага, хто праходзіў каля палаца і -- пад кашуляй.

Лявон з дзяўчынай хуценька спусьціліся ў мятро. Лявон ціхенька мармытаў: «Для павышэньня зацікаўленасьці ў службе ў спецворганах, трэба напісаць праэкт, каб далі мажлівасьць правяраць жанчын пад спадніцамі, …»

ПЕРАМОГА НАД ВЯРШЫНЯЙ АДКРЫТАСЬЦІ

У мятро дзяўчына прапанавала праехаць адзін прыпынак да плошчы Незалежнасьці і паглядзець на яшчэ адзін беларускі цуд.

Хутка яны былі ля ўвахода ў гарвыканкам. Стаяла чарга. Яна упіралася не ў дзьверы, а у дзяржаўны герб. На гербе, які Першы Прэзыдэнт зьмяніў у 1995-м годзе, абапал зямной кулі былі намаляваныя каласы, а пасярэдзіне пустая зямля з намаляванымі межамі Беларусі.

Нейкі чалавек у вайсковай спецвопратцы указкай паказваў у цэнтр зямной кулі і пытаў:

-- Што бачыце?

Першы ў чарзе спачатку глядзеў на дужых вайскоўцаў, на машыны з чырвоным крыжом.

Потым адказваў:

-- Бачу выяву Лепшага Прэзідэнта.

-- Праходзьце. Наступны!

Чарговы адказчык на пытаньне «указчыка» адказаў:

-- Нічога.

-- Паглядзіце ўважлівей! – Пагрозліва загадаў «указчык».

-- Да сляпы я!

Да яго падскочылі вайскоўцы, падхапілі пад рукі і патурылі ў машыну з чырвоным крыжом.

З чаргі чуліся галасы:

-- Шкада дзеда. Відаць з вёскі, дзе радыё няма і тэлевізара. Нічога яго доўга лячыць не будуць. Зато пасля лячэння без чаргі ў гарвыканкам завядуць…

-- Куды яго? – Спытаў Лявон.

-- У карэктавальню гербавага зроку. Там саджаюць у каменны мех з акенцам. Перыядычна акенца закрывае герб, як у ціры ўздымаецца мішэнь, і гучыць пытанне: “Каго бачыш?”. Калі хворы кажа, што нікога, ці некага іншага, тады герб апускаецца.

-- І што?

-- І нічога. Зусім нічога. Ні ежы хвораму, ні вывада ў прыбіральню.

І толькі, калі на ўзняты герб хворы “страляе” словамі: “Бачу Лепшага!”

Яго выпускаюць.

Лявон дакараў сябе за тое, што напісаў праэкт указа пра прапускную сістэму ў дзяржаўныя ўстановы метадам праверкі пільнасьці зроку. Спадзяваўся, што пасьля яго прыняцьця людзі перастануць хадзіць у вертыкаль. А яны ўсё ходзяць і самыя простыя і сумленныя пакутуюць… Дзяўчына тым часам тлумачыла Лявону:

-- Дзяржаўны герб па новай Лепшай Канстытуцыі самы дэмакратычны і самы адкрыты герб у сьвеце. Кожны грамадзянін можа бачыць у яго сярэдзіне якую хочаш асобу. Хоць самого сябе. А вось закрытым Лепшым Указам прадпісана бачыць усярэдзіне толькі Лепшага. Для рэалізацыі правільнага гербавага бачаньня была створана цэлая сістэма мер. Пачынаючы з дзіцячых садкоў немаўлят вучаць правільнаму гербаваму зроку таму у пакойчыках вісіць герб з выяваю Лепшага пасярэдзіне. У школах усе вучні знаюць хто пасярэдзине, як табліцу множаньня.

-- Нешта я не разумею. – Прыпыніў Яну Лявон. – Чаму б Лепшаму не вярнуць старажытны герб «Пагоня» і не напісаць у падручніках, што на кані ягоны продак?

А сабе падумаў: «Добры будзе праэкт Указа…»

Яна адказала:

-- Уяві, што людзі, якіх абсалютна не вучылі сапраўднай гісторыі, пачнуць называць яго нашчадкам конюха… А сапраўднай гісторыі у нас вучаць толькі высокіх кіруючых чыноўнікаў…

Нехта параіў герб пакінуць і ўнушаць людзям, што пасярэдзіне з рысаў межаў Беларусі праяўляецца выява Лепшага, бо ў будучыні яму будзе належаць уся зямная куля.

-- Няўжо няма выключэньняў? -- Спытаў Лявон – Такія рэжымы заўжды маюць выключэньні, ці прывілеі…

-- Ёсьць. Па-першае, для псіхічна хворых. Таму у нас усе апазіцыянеры маюць даведкі, што яны псіхі. Па-другое, выключэньні зроблены для закаханых. Калі яны ў сярэдзіне герба бачаць свайго каханага, ці каханую, ці Лепшага разам з каханай, такіх таксама прыроўніваюць да вар’ятаў і не лечаць. Але атрымаць даведку, што ты закаханы, вельмі цяжка. Трэба класьціся ў варьятню на паглыбленае даследаваньне разам з любай і там акрамя тэстаў за імі вядзецца кругласутачнае назіраньне… А сэксуальныя акты пішуцца на відэамагнітафон і потым на паседжаньні псіхіатрычнай камісі запісы праглядаюць і аналізуюць. Не шмат хто на такое пойдзе…

Такім чынам у дзяржаве практычна няма закаханых, акрамя вар’ятаў.

-- Няўжо апазыцыя не пратэстуе? – Спытаў Лявон.

-- Яшчэ як! На сьценах малююць герб, а ў сярэдзіне Лепшага, што ляжыць, ці сядзіць у труне. Тое ж самае расказваюць на камісіі, маючы даведку пра варьяцтва…

Такіх, калі спаймаюць на вуліцы, зьмяшчаюць на дзесяткі сутак за краты, а там кладуць…у труну. І не даюць ні адліць, ні да ветру схадзіць.

Перад тым, як вярнуцца ў цэнтр, Выліваха з медсястрой заехалі да дзеда і забралі футарал ад басэтлі.

На прахадной цэнтра, калі за імі зачынілся сталёвыя дзьверы, вартаўнік паведаміў: “З гэтага моманту ў Цэнтры варту ўзмацнілі, і ты, Лявон, ужо не зможаш выйсьці ў горад. Лявон зьбялеў так, што медсястра спалохана спытала:

-- Вам дрэнна? Чым дапамагчы? Што баліць?

Выліваха нічога не адказаў, бо не мог перажыць шок. Ён спадзяваўся, што будзе мець у Цэнтры рэжым, як у звычайнай бальніцы. Зможа выходзіць у горад, сустракацца зь кім захоча. А тут апынуўся, як у турме. Паставіўшы футарал у кут, задумаўся.

Калі кіраўнік цэнтра рабіў яму разнос за самаволку, Выліваха ўсьміхаўся быццам блазан. І калі той замаўчаў, Лявон спытаў:

-- І як мне цяпер трымацца? Што мне трэба рабіць?

-- Давай паразмаўляем, як мужчына з мужчынам. Ты чаго хочаш?

-- Я жадаю волі і каб мне вярнулі ўсю маю памяць. А ўсё астатняе я сам зраблю.

-- Вось і цудоўна. А мне трэба, каб ты сваімі здольнасцямі дапамог так умацаваць уладу Лепшага, каб яе не адабралі ні апазіцыя, ні ворагі з-за мяжы. Для гэтага ты мусіш дапамагаць Прэзідэнту пісаць Дэкрэты і Указы, сканіруючы яго мазгі.

Дапаможаш мне, я дапамагу табе вярнуць волю і тваю памяць. Згодзен?

-- Вы мне прапануеце каб я дабраахвотна хлябтаў дзярмо, толькі прэзыдэнцкае?

-- Хто ведае, можа, так табе Богам наканавана насёрбаць за ўсіх нас беларусаў і тады мы ўрэшце атрымаем волю, як габрэі…

-- Я дзе гарантыі? Я, напрыклад, зраблю сваё, а ты…

-- Калі ты не згодзен, тады маеш выбар:

1.Зноў апынуцца ў крыжы. Захлынуцца можа і не здолееш, а вось з крыжа ня выйдзеш...

2. Вычысцім табе з мазгоў абсалютна ўсё і выпусцім. Шнуркі завязывать не зможаш. Апраўляцца будзеш у штаны, як немаўлятка. У псіхушцы сваё жыццё і скончыш.

-- Магу падумаць?

-- Суткі. А калі ўцячэш, абвесьцім пошук як віжа. Тваё фота ўжо раздадзена міліцыянтам.

Наступным днём Лявон мусіў прыняць рашэньне.

ЛЯВОНАЎ ВЫБАР

Выбіраючы, Лявон разважаў: «Калі Лепшы на самой справе Найгоршы, якія б указы не даваліся, людзі яго раскусяць. Калі людзі падмануцца, тады яны хутка яшчэ больш узьненавідзяць прэзыдэнта і скінуць. Калі ён сілай утрымае ўладу, тады на яе свая сіла мусіць знайсьціся. А яшчэ ж ёсьць Бог, які ўсё бачыць…

А што магу я? А калі так дапамагчы, каб перамагчы? Нават пераўтварыць самога Лепшага…

Але ж для гэтага прыдзецца кожны дзень і ноч, кожнае імгненьне сканаваць прэзыдэнтавы мазгі. Жыць яго пачуцьцямі і нават іх зародкамі. Гэта як пад час дзермаўкрыжаваньня толькі ён мусіць запаўняць уладарным трызненьнем свае мазгі…

«Не! Не хачу! Не буду!» -- голасна сказаў сабе Лявон. Прыйшла палёгка, але ненадоўга. Забалела галава. Хацелася выпіць добрага віна і забыцца ў хмельным карагодзе думак. Але выпіўкі не было. Тым не меньш кружэлка з уяўленьняў хутка задурыла галаву. Лявон бачыў на кружэлцы сябе ў розных адсеках для катаваньня. Вось ён і сканаваны прэзыдэнтаў мозг, што набывае форму крыжа. Мазгавы крыж усмоктвае Лявонаву галаву, як удаў кроліка. Потым безьліч уладарных думак і пачуцьцяў танюткімі ніцямі ўпіліся ў Лявонавы мазгі і разам высмакталі зь яго ўласныя памкненьні…

У другім адсеку каруселі -- той жа прэзыдэнтаў мозгакрыж, увабраў Лявонаву галаву і касьцянее, сьцінуў яе да памераў нацельнага крыжыка, потым -- да кропкі, затым зьнішчыў і яе.

З гэтым мяжавалі ўяўленьні пра яго бездапаможны стан у вар'ятні.

Апасьля карусель выносіла бятонны крыж, амаль родны, як дом, як ложак і ненавісны да такой ступені, як успамін пра самы ганебны ўчынак, што ў яго нават пад страхам сьмерці не хочацца вяртацца.

Калі трызненьні выбару пакідалі Лявона, ён пакрысе накідваў тэзы праграмы:

«Людзі мусяць быць сытымі, мець дом, жонку дзяцей і шчасьце. І ўсё гэта мусіць даць прэзыдэнт. Калі не можа гэта даць, тады мусіць даць ілюзію, што ўсё гэта ёсьць, ці надзею, што хутка ўсё гэта будзе.

Супернікі таксама будуць абяцаць тое ж самае. Тады Лепшы мусіць даць значна больш таго. І цудоўнае надвор'е і добрыя ўраджаі. Быць усім за бацьку і маці. Разграміць усіх ворагаў і запалохаць нядобразычліўцаў народа. Выцерці кожнаму сьлёзы і падцерці сраку. Каб кожны хто жадаў, адчуваў цёплыя прэзыдэнтавы абдымкі, пацалункі і падарункі».

На сьцяне над кампутарам Выліваха павесіў плакат

“УСЯ ЎЛАДА НАД УСІМ ЛЕПШАМУ!”

Павесіў і падумаў: «Атрымліваецца, што Лепшы, каб перамагчы супернікаў, мусіць мець практычна Боскую ўладу. І Лепшага трэба падвесьці да гэтай думкі. Калі будзе сумневацца, падштурхнуць, калі занадта захопіцца, тады… тады… Ўсявышні правядзе падзел ўладаў…

Калі зайшоў псіхіатр, Лявон даў яму праграму ўмацаваньня найвышэйшай улады, паводле якой трэба было ўсталяваць уладу Лепшага над усім, што было ў краіне, грамадзтве, прыродзе.

-- І калі ўлада над нечым паслабне, -- тлумачыў Лявон, -- тады яна будзе трымацца на іншым. Нават калі ўсе людзі страцяць давер да Найвышэйшага, яго будуць падтрымліваць жывёлы, насякомыя і расьліны! Скажам, вываліць народ на пратэстную дэманстрацыю, а камары, авадні і восы іх пачнуць джаліць! І ўлада ўтрымаецца! Нават самы дэмакратычны рэферэндум можна правесьці, каб жывёлы, птушкі галасавалі, каб мурашкі і матылькі, камары, пацукі і прусакі мелі права голасу. І Лепшы пры гэтым сам асабліва нічога новага не выдумляе, а толькі выконвае запавет Першага Прэзыдэнта: «все процессы в обществе обуздать. Той 2003 год зьбіраўся зрабіць годам парадку на зямлі. Але нават сьметнікі з лясоў не змог прыбраць. А Лепшы працягне справу Першага Прэзыдэнта і дадасьць свае: навесьці парадак у паветры, а таксама ў галовах, душах і сэрцах. Нават мова патрэбна адзіная і кіруемая. Вось частка праэкта указа:

УКАЗ О ЗАПРЭШЧЭННІ ЯЗЫКОВАГА АРУЖЫЯ

- Апрадзяліць, што злыя языкі страшнее пісталетав.

- Злаупатрабленне языкамі шчытаць стральбой.

- Злые языкі -- запраціць, балтлівым -- языкі прыкусіць, языкастых -- пасадзіць.

У мове оставить только слово “Бацька”.

С языка изъять слова РТР, ОРТ, НТВ, ввести слова Бэ-Тэ, Бэ-Тэ-эР, Бэ-Эм-Пэ, Бэ-э-э, Мэ-э-э, ни бэ, ни мя, только Президентское Имя.

А каб Прэзыдэнту дапамагалі, трэба стварыць прэзыдэнтавы партыі.

Прафесар цяжка ўздыхнуў:

-- Не выйдзе. Лепшы ўзяў прынцып Першага Прэзідэнта – ствараць толькі грамадскія арганізацыі. Пра партыі ён казаў:

“Зачем мне нужна партия? Кто в нее вступит? Подхалимы разные, тереться будут о президента – вдруг искра какая пойдет”.

Тады Лявон паказаў прафесару архіўны дакумент:

«С тех пор Президент, опираясь на волю белорусов, ведет отважное сражение с врагами Великого Государства, отражая бесчисленные атаки».

І прапанаваў:

-- Тады трэба стварыць з навукоўцаў, прафсаюзнікаў, журналістаў, пісьменьнікаў і паэтаў ваенізаваныя атрады.

Да таго ж неабходна сучасную гісторыю кіраваньня Лепшага пісаць ў стылі вайны. І кожны этап незалежна ад зьместу падзеяў мусіць быць апісаны як Бітва з адпаведнай перамогай. Напрыклад, Бітва Лепшага з ценямі і перамога над імі!

-- Як гэта?

-- Усе мусяць ведаць, што ніхто не можа кінуць цень на Прэзыдэнта. А хто наважыцца, той мусіць ведаць, што «хто да нас с ценям прыйдзе, той у цень і зыйдзе».

-- Як гэта? – Зноў зьдзівіўся прафесар. Куды зыйдзе?

-- Туды. У цень часу. Час мае такія пасткі, якія хаваюць людзей больш надзейна, чым турэмныя камеры.

Казаў гэта Лявон, а самога катавалі ўспаміны пра ўдзел у зьбіваньні моладзі на Нямізе.

Псіхіатр пагадзіўся на Вылівахаў праэкт. Але зноў задумаўся і спытаў:

-- Калі мусіць быць улада над усім, тады… і над смерцьцю? І над…над… Богам?

Цяпер задумаўся Лявон мармычучы:

-- Атрымліваецца так… Калі абсалютная ўлада, тады ўлада і над абсалютам…

Лепшы азнаёміўся з Лявонавым праектам і даў дабро. Праца закіпела. Кожны дзень Лявон выдаваў дзесяткі праектаў указаў, сканаваных і апрацаваных дзеля ўсталяваньня бязмежнай улады Лепшага. Першыя два указы прысвяціў чынавенству:

УКАЗ О КОНТРОЛЕ ЗА СЛЕДОВАНІЕМ ЛИНИИ

-- Для контроля за следованием линии, описанной Президентом всем чиновникам установить в туалетах струёметры.

УКАЗ О ВЫПРЯМЛЕНИИ ЛИНИИ

-- За уклонение от генеральной линии, описанной Президентом, применять членовыпрямитель.

Удержать стоимость спецоборудования из зарплат, пенсий, пособий, милостыни и взяток.

Праз некалькі дзён прафесар расказаў Лявону, што Лепшы доўга рагатаў з тых указаў і ўрэшце выдаў іх сакртэным чынам, давёўшы чынавенству пад распіску.

А праз некалькі дзён палкоўнік Залівалін запісаў у Кнігу «Аб Найцяжэйшых бітвах, Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых перамогах і Найвышэйшых дасягненнях…» пра тое, як грамадзяне па ўласнай ініцыатыве і за свой кошт усталявалі ў прыбіральнях струёметры, ў ложках сэксометры і ў ва ўсім раўняліся на Прэзыдэнтавы ўзоры.

А палкоўнік Загібалін пісаў у Кнізе, што грамадзяне завалілі адміністрацыю лістамі з патрабаваньнем увечары па радыё і тэлебачанні перадаваць разам з прагнозам надвор'я афіцыйны прагноз Прэзыдэнтавых узораў і загібаў.

ВІРТУАЛЬНАЕ ЖЫЦЬЦЁ.

Лявон пакутаваў з-за таго што не меў права выходзіць за межы цэнтра. Ахова была моцная, нібы ў турме. Ежу ён меў добрую, але катавала няволя. Футарал жа мог яго выносіць ці толькі ў будучыню, ці ў мінулае. А вось у сучаснасьць не. Сканер дастаўляў інфармацыю з ідалавых мазгоў і інтэрнэта. Былі радыё, тэлевізар, газэты, а вось звычайнага жыцьця не хапала.

Гэта адбілася на выніках працы – пачаў памыляцца. Усё незадавальняла Лявона, ад усяго нерваваўся. Падлога ў яго пакоях была з пафарбаваных дошак. Настояў каб фарбу з дошак зьнялі, дошкі адшліфавалі і пакрылі лакам. Малюнакі, што прырода ўтварыла на дрэве, супакойвалі.

Калі яго шэф першы раз убачыў новую падлогу зарагатаў і пачаў кпіць з Лявона:

-- Да ты сэксуальны маньяк!

-- Чаму?

-- Табе прыемна глядзець на гэтую падлогу?

-- Да!

-- І хадзіць прыемна?

-- Вядома ж!

-- Дык вось… паглядзі на малюнак дрэва на дошках… Усе сучкі і кругі вакол іх -- гэта ж жаноцкія геніталіі! І ты па ім ходзіш…, глядзіш…

Лявон прыгледзеўся і войкнуў:

-- Сапраўды! Во як прырода малюе… Нават у дрэве жаноцкая пекнасьць закладзена…

-- Гэта ў цябе, Лявон, жаданьне да працягу рода закладзена! Трэба табе дапамагчы, гаротнік…

І шэф адкрыў дзьверы ў маленькі пакойчык памерам у турэмную камеру. Простыя ложак, стол, крэсла і намаляванае вакно нечым вабілі Лявона і ён зайшоў.

-- Табе будуць зайздросьціць каралі і прэзыдэнты, Бог і чорт, бо зажывеш, як ніхто яшчэ не жыў: будзеш жыць так, як пажадаеш!

Сказаў шэф.

Лявона цягнула ў крэсла. Сеў. Так утульна! Пацягнула да ложка. Выпрастаўся на ім і сон адразу прыплюшчыў вочы.

Прафесар з усьмешкаю глядзеў на пацыента на Лявонаў позірк, які спрабаваў нешта ўбачыць за намаляваным вакном.

Тут паўсюль умантаваныя электронныя платы часткі адзінага кампутара. І ў стале і ў столі, у ложку і ў падлозе. Нават лямпачкі скануюць тваю душу… Сама машына пад падлогаю. Усё тут здольна спасьцігнуць тваю душу і наталіць яе прагу. Нават намаляванае вакно!

Машына адскануе жаданьні і тых людзей, пра якіх ты будеш думаць. З гэтых пачуцьцяў і жаданьняў яна ўтворыць табе віртуальны сьвет. Моц пачуцьцяў там у шмат разоў мацнейшая, чым у жыцьці рэальным, як наркотых дзейнічае. Адзін наш канструктар, покуль рэгуляваў машыну, не захацеў выходзіць з віртуальнага жыцьця, а жыў адзін. Знайшлі яго мёртвым – памёр з голаду. Табе няма чаго баяцца. Новая мадэль мае прыладу, што сочыць за здароўем і сьмерці не дапусьціць. Да стварэньня “віртуальнага жыцьця” спрычыніўся сам Першы Прэзыдэнт. Вось паслухай, што ён казаў:

“Идет компьютеризация всей планеты. Кто это сделал? Кто это сделал? Да наши ребята советские, еще молодежь вот сейчас России и Беларуси, там очень много ребят наших, они создавали. 10--15 советских парней приехали и создали соответствующие программы и помогли на американские деньги это все создать, эту империю всю. Это талантливейший народ, который жил на этой части планеты”

Лявон спытаў:

-- А калі я засну ў пакойчыку і зьявіцца прыгажуня, тады дзетак таксама кампутар народзіць? Цікава… каго… машыну? чалавека? А мо кібарга… І як яны з-пад падлогі зьявяцца?…

-- Хто яго ведае… Канструктары казалі, што ў машыну закладзена праграма самаўдасканаленьня, што можа ствараць ўяўленьні максімальна набліжаныя да жыцьцёвых…

Кожны з нас мае ці меў у жыцьці свой пакойчык, дзе душа адпачывала. Дзе добра марылася, ці пісалася. Дзе кахалася і роспач зьнікала…

-- У мяне такое было ў пуні на сене. – Падхапіў Лявон. -- І апошні раз у бацькавай бібліятэцы…

-- А цяпер будзе ў гэтым пакойчыку.

“НЕВИДАННОЕ МИРУ” КАХАНЬНЕ.

Прафесар пайшоў.

Лявон сеў за стол.

У той жа момант Кашчавая, сочачы за Лявонам, прыладзіла ў мацярынскае плата кампутара “чып”, які мусіў зьмяніць праграму Лявонавага віртуальнага жыцьця. Кашчавая хацела пакінуць Лявона ў віртуальнай пастцы, каб ён не змог згуляць у “Русскую рулетку”

Лявона на імгненьне ахінула цемра і зноў вярнулась сьвятло і ён апынуўся ў рэдактарскім крэсле. Непакоіла толькі адно адчуванне: быццам замянілі галаву.

Зьдзівіўся: «За ўсё жыццё ніводнага радка не напісаў, а тут- пісьменьнік! Увогуле, што за дурата пісаць кнігі?! Хто іх чытае? Ніякая кніга не апіша таго, што бывае ў жыцьці – паперы не хопіць, каб усё апісаць, а чытачу часу, каб усё прачытаць. А як жа я буду пісаць, калі не майстар?»

Але Лявон спадзяваўся на сваю зухаватасць, дзякуючы якой, калі б кампутар занёс у крэсла Папы Рымскага, спакойна сеў бы.

Зьдзіўляў і рэдактарскі кабінэт. Стол завалены кнігамі і паперамі з надрукаванымі тэкстамі. Лявон выйшаў з кабінэта, прайшоў па калідоры, на вуліцу і ўпэўніўся, што будынак той жа самай псіхушкі. Толькі на ім вісела шыльда «Беларускі гуманітарны ліцэй».

Лявон вярнуўся ў кабінет і задуменна глядзеў на манітор кампутара, у якім зорачкі вадзілі карагод. Зорачкі згуртаваліся ў сярэдзіне манітора і ўтварылі дзявочы сілуэт. Ён павялічваўся і павольна набліжаўся да Лявона. Лявон задаволена адзначыў, што сілуэт падпарадкоўваецца яго позірку, які рабіў сілуэт маленькім ці павялічваў. А калі вобраз жанчыны, пераўзышоў межы манітора, Лявон знерухомеў.

Яна села проста перад ім на стале спінай да манітора так, што яе вострыя каленкі-зоркі ўткнуліся яму ў грудзі. Ветліва павіталася і спытала:

-- Што вы тут робіце?

-- Я прыбыў сюды з шаснаццатага стагодзьдзя гуляць у «Русскую рулетку» з гадаванцамі Кашчавай. Зараз рыхтуюся. Сканую мазгі ідалаў-прэзыдэнтаў Шклоўскага Ідала, ЛукаПШЫКА і Лепшага.

З кожным словам Лявон хваляваўся болей і болей і прыгажуня прыклала свой халодны палец да яго вуснаў:

-- Супакойся, мілы! Ты відаць вар’ят… якое чароўнае варьяцтва. Ну гэта нават класна. Мне так надакучылі нармальныя “любовнички”. Яны не маюць фантазіі. Сэкс ім патрэбен, як жывёлам. Я і не марыла пакахаць бязглуздага, а тут во лёс звёў! Сама я таксама з кампутара.

Лявон зьніякавеў і паспрабаваў змяніць сваю легенду:

-- Усё, што я сказаў, фрагмент кнігі. Я кнігу пішу… кнігу фантастычную.

Вочы прыгажуні запалалі яшчэ большай цікавасьцю і прагаю да Лявона:

-- Пра што?

-- Пра незямное каханьне. Пра тое, як яно ўзьнікае ў чалавечай душы і ў што ператвараецца… Як Бог, які дзеліць пароўну, даючы людзям каханьне, адных ім карае, а другіх -- узнагароджвае.

Сказаўшы так, Лявон зьдзівіўся з сябе і натхніўся, чытаючы далей:

“…І тады ў чаканьні кожную хвіліну сэрцам закаханага па чарзе валодаюць, Бог і д'ябл. Яна цалуе і лашчыць закаханага з мрояў. А калі закаханы, дасць Бог, праз яе стогн сьцерпіць д'яблаву спакусу і нават не дакранецца да яе рукі…»

Незнаёмка ўся пачырванела. Лявон бачыў чырвань яе цела праз празрыстую сукенку.

-- Як вас клічуць?

Спытаў Лявон

-- Ластаўка…

Адказала яна і, падпарадкоўваючыся яго позірку, пачала рэзкімі рухамі расшпільваць гузікі. Матылямі ад яе адляталі сукенка, блузка, спадніца. Апошнім адляцела пытанне:

-- Падабаюся?

Ён дакрануўся да яе пляча – хацеў упэўніцца, што не прывід. Холад апёк руку, а, прабегшы па ёй да сэрца, апёк яго полымям. Лявон глянуў на ключ у дзвярах, і ключ павярнуўся, зачыніўшы дзверы. Яго вусны асцярожна краналі яе зорную скуру і кожны дотык пакідаў на скуры расінкі з вуснаў.

-- Які ты пяшчотны, Лявон. Гэта нейкі цуд!..

...На экране ўключанага кампутара свяцілася застаўка -- зорнае неба. Зорачкі мільгацелі і ўцягваліся ў глыбіню экрана. Лявона закруціла, панесла.

-- Я запрашаю вас на зорны вальс. – выдыхнуў ён, цалуючы халодныя смочкі яе грудзей.

-- Я ўсё жыццё марыла пра зорны танец!

Лявон прытуліў яе грудзі да сваіх і адчуў боль свайго сэрца. Маленькая зорачка зь яе грудзей працяла яго пацэліла ў сэрца і сьцішылася ў ім. І яно затахтала часьцей.

Ён суцішыў яе пацалункам, дзёўбнуўшыся ў яе сухія вусны, і ледзь не самлеў ад смуроду часныка з цыбуляй і кіслай капусты. Кашчавая задаволена пацірала рукі -- чып дзейнічаў. Па яе меркаваньню менавіта гэты пах прыварожваў мужыкоў да прыгажунь.

Лявон ачуняў ад халодных рук на шыі. Сьцёгны ў зіхатлівых калготках апынуліся ў ягоных руках. Ён узьнёс кампутарную дзіву на пісьмовы стол побач з маніторам, над старонкамі рукапіса сваёй кнігі. І тэкст аддаўся ім.

Ластаўка адкінулася на стол і Лявон здзівіўся “быццам кніга раскрылася”. Як сляпыя чытаюць пальцамі, так Лявон прытуліў сваё цела да яе, чытаючы яе пачуцці і перадаючы свае.

Пульсары іх сэрцаў запаўнялі пакой, уцягваліся ў экран манітора, дзе разам з кампутарнымі зоркамі закручваліся ў зорную віхуру, што выцягвала іх з пакоя. І калі яны зліліся ў адну звышновую зорку, выбух скалануў і асляпіў...

Разарваныя чароўным выбухам, яны спакваля вярталіся ў пакой. Целы ўжо адчувалі зямны цяжар і гарачыню адно аднаго, а ў галовах буяла п’янкая віхура. І зоркі на экране, п'яныя ад волі, танчылі сьціскаючы роўныя кругі карагода.

-- Як мне цудоўна! Я шчаслівая! Можна зварьяцець ад шчасьця і ніколі ня вярнуцца назад у зорны карагод.

Іхнія целы затрымцелі. Ягоная далоня на двух пругкіх кумпячках адчула цёплы ўдар паветранага струменю, а вуха Кашчавай пацьвердзіла, што асалода зорнай багіні дайшла да апагею – зноў чып спрацаваў.

«Вось і ўсё каханьне…”, ледзь стрымліваючыся ад смеху, падумаў Лявон. І Кашчавая, зайздросцячы зорнай прыгажуне, пакутвала, што ніколі не зможа так узьляцець на вяршыню каханьня як узнёс зорную прыгажуню яе чып.

Калі яны канчаткова ачунялі, убачылі свае твары на старонках Лявонавай кніжкі паміж адбіткамі кампутарных зорачак. Радкі Лявонавай кнігі высьцілалі дно лужынкі, якую ўтварыў выбух іхняга шчасьлівага зліцьця. І кампутарныя зоркі глядзеліся ў гэтае адмысловае люстэрка, любуючыся сваім зіхаценьнем. А Кашчавая бачыла ў лужыцы яшчэ мільёны жывых зорачак, небачных чалавечаму воку.

Прыгажуня сарамліва адвяла позірк ад Лявонавай кнігі і сказала:

-- Адныя кнігі пішуць крывёю…

Лявон радасна падхапіў:

-- А маю -- піша каханьне… гэта пакуль лепшыя радкі ў маёй кнізе…

Лявон успомніў пуню, зорную ноч на Купалу, калі ў маладосьці разам з каханай лёталі ад зоркі да зоркі... А яна спытала:

-- Спадзяешся, што не апошнія?

Кашчавая, назіраючы за імі, пакутвала. Яна аж стагнала ад пякучага болю рэўнасьці і адначасова цешылася прадчуваньнямі. Бо калі Лявон застанецца ў віртуальным жыцці, тады яна выйграе «Рускую рулетку» і Лявон будзе змушаны навечна існаваць з ёй.

-- Ты такі прыгожы,-- пяшчотна сказала Ластаўка.

-- Я ведаю. Я заўжды падабаюся жанчынам. Шмат хто з іх хоча пазнаёміцца са мной, -- з адценьнем ганарлівасьці адказаў Лявон, прыгадаўшы сваю маладосьць.

Ластаўка спахмурнела і жорстка сказала:

-- І да мяне мужчыны часта заляцаюцца, а з мужам бывае не горай, чым з табой. І нават значна лепш! Ён мяне чакае. Дзяцей адправілі ў вёску да ягоных бацькоў і сёньня, відаць, мы правядзем ноч з асалодаю!

Лявон раззлаваўся і адкінуў яе руку. А яна, са штучнай абыякавасьцю прамовіла:

-- Бывай!

І імгненна паменьшылася, зьнікаючы ў зорным кампутарным карагодзе. Лявон паспрабаваў схапіць яе за плечы, і ў яго абдымках апынуўся манітор.

Лявон запісаў у сваю кнігу: «Каханьне – гэта жыцьцёвы выбух, які зьнішчае цябе, звычайнага, шэрага, замардаванага жыцьцём, расплішчваючы тваю абыякавую душу, як сьлімака. А потым нараджае цябе разам з новым сусьветам, дае ўзьнёслую душу, крылы якой нясуць цябе па-над абыдзённасьцю і ты дзівішся сам сабе і шчасьлівееш. І тады і Бог і д'ябл адначасова цягнуць тваю народжаную душу ў свой бок і разьдзіраюць яе на часткі да болю, які невыносны для чалавека».

Напісаўшы, Лявон у роспачы вярнуўся з віртуальнасьці ў сапраўднасьць – аналітычна-псіхіатрычны прэзыдэнскі цэнтр. Пачаў разьбіраць на стале газеты і кнігі. З пад папераў выбег доўгі прусак светла-рыжага колеру. Лявон стукнуў па ім газетай, але той бег зігзагамі і Лявонавы удары траплялі па кнігах, не чапляючы прыкрую істоту. Так прусак і знік пад паперамі. Лявон, злуючыся разбіраў кнігі, скінуў усё са стала, але прусак зьнік.

А Кашчавая злосна вырвала з кампутара свой «чып», раструшчэліла яго.

А Выліваха ўжо чытаў на экране сканера чарговы указ з Лепшых мазгоў.

УКАЗ О ПОРТРЕТИЗАЦИИ ВСЕЙ СТРАНЫ

- Президентом опортретить все кабинеты,

- Квартиры, сортиры и туалеты;

- Опортретить все облака,

-

- І майку каждого дурака;

-

- частным домам приказать: печной дым из трубы выпускать – образом Президента - Курцам курить запретить, если Лепшым ликом не будут дымить!

-

І тут жа ў пакой зайшоў загадчык цэнтра.

-- Нашы справы дрэнь. Дзермахлёбы выступілі з заклікам да народа, каб кожны свядомы грамадзянін уступіў у іх арганізацыю, каб тым самым даказаць усяму свету, што Лепшы да таго ж найчысцейшы.

На прадпрыемствах, як заўжды ўсе пазапісваліся. Бо, па-першае, інакш заробак не дадуць, а па-другое, спадзяюцца, што як заўсёды будзе дзефіцыт і покуль начальства расхлябае дзермо, яно і скончыцца.

Дзермохлёбам выдзелілі ільвіную долю бюджетных грошай. Наш цэнтр пад пагрозай закрыцця. А цябе ў гэтым выпадку яны хочуць забраць да сябе і закарміць да перамогі. Бо ты на сёння самы небяспечны для іх. Давай думаць, што рабіць.

Лявон і радаваўся, што можа хутка ўсё скончыцца і не хацеў такога канца.

-- Ёсць ідэя! -- усхапіўся з крэсла Лявон. -- Калі інтэлігенцыя і начальства гатовыя лізаць яму задніцу, дык шмат хто з іх імкнецца дагадзіць кожнаму яго жаданню. І на гэтым зрабіць кар'еру! А ў нас ёсць магчымасць прадбачыць усе яго думкі! Давайце створым Государственное Гуманитарное Общество Поддержки Провидцев Указов Президента –ГосГОП-ПУП. Будзем запісваць усіх, хто яшчэ да прэзідэнтавых указаў пачаў прадбачліва выконваць іх.

Першым членам запішам аўтарку ліста ў газеце «Комсомольская правда»:

“Президент восстанавливает нашу счастливую жизнь, которая была у нас еще 10 лет назад”

Усё кіраўніцтва кінецца да нас, бо ім ўсё ж такі лепей глядзець у рот, чым лізаць зад, а кожны чыноўнік марыць стаць ГосПУПам. Масавасьць будзе забясьпечаная. А ў Лепшага якое жыцьцё пачнецца! Не трэба дэкрэтаў і ўказаў выдаваць. Толькі падумаў, а мы, як кіраўніцтва ГосГОП-ПУПа, -- ужо даводзім людзям і ўсе выконваюць!

-- Да ты геній! Выліваха... Давай зараз жа напішам “Зварот” і “Статут”!

Праз некалькі тыдняў ГосГОП-ПУП стала самай масавай арганізацыяй Беларусі. Зь яе Лепшы браў кадры і на вертыкаль, і на гарызанталь, і на тых, хто “косіць”, і хто даносіць.

А прыхільнікі Лепшага падзяліліся на дзве групы:

1. Хто глядзіць яму ў рот -- прадбачыць думак паварот;

2. Хто хоча лізнуць Лепшаму зад і кожнаму пшыку рад.

Былі і такія, што запісаліся адразу ў некалькі арганізацый і кожная суполка мела свой круглы значок. І ўсе людзі хадзілі па горадзе з такімі жэтонамі на грудзях: у цэнтры партрэт Лепшага а вакол назва. У многіх усе грудзі ў медалях, як у сабак-чэмпіёнаў.

Цяпер Лявон працаваў так напружана, як ніколі. Амаль не спаў, аналізуючы кожную думку ў галаве Лепшага.

Лявон радаваўся і ўзгадаў недзе чутае:

“Ідал смеху баіцца, як полымя вады, як усё жывое -- Смерці, як каханне -- прымусу, а свабода -- грашыма спакусы. Калі б усе людзі пачалі з ідала смяяцца, яго чары пачалі б разбурацца. Але тут патрэбна мець пачуццё гумару, якога ў нас няма. Замежныя краіны сваго гумару не пазычаць і грошай на гумар не дадуць”. Трэба яго гадаваць…

Выліваха, жартуючы, склаў праекты ўказаў, якімі цэнам забаранялася павышацца, і заўважыў, што нехта падключыўся да кампутара і відавочна чытае. Праз дзень усе ўказы са сканера выйшлі ў друку, і да яго завітаў псіхіятр:

-- Лявон! Усё, што ты запісаў, я перадаў наверх. Адразу пасля выхаду чарговых указаў, праекты якіх ты пісаў, наш цэнтр атрымаў статус прэзідэнскага. Нам выдзелена неабмяжаванае фінансаванне.

І, галоўнае, набліжаюцца бітвы Лепшага. Мы мусім яму дапамагчы перамагчы. Першай будзе бітва з «Белым аистом»!

-- Гэта што монстр такі? – Спытаў Лявон. Ці кібарг? Не з буслом жа ён біцца зьбіраецца?

-- Не. Гэта кодавая назва тэрарыстычнай аперацыі па звяржэнню Лепшага. У ёй звычайна задзейнічаны ўсе спецслужбы Захаду і ўнутраная апазіцыя. Гісторыя бітваў з “Белым аістам” пачынаецца з Першага Прэзідэнта. Яго ахова раскрыла аперацыю і 5 верасня 2001 года ў газеце “Советская Белоруссия» надрукавала падрабязнасці плана звяржэння Першага Прэзідэнта апазіцыйнымі белымі аістамі. Ён тады перамог усіх ворагаў і 9 верасня 2001 года -- у чарговы раз стаў Прэзідэнтам.

Лявон уважліва выслухаў і спытаў:

-- А якія яшчэ ў бліжэйшы час плануюцца бітвы?

-- За ўраджай, за паслухмянасьць, з карупцыяй, за любоў, з бюракратамі, з бязглуздасьцю, з ценямі…

Лявон перадаў прафесару чарговы ўказ, і той радасна пабег дакладваць наверх.

НЕБЯСЬПЕКА АД АД БУСЛОЎ І ПАСЛОЎ

У гэты час у Лепшым кабінэце ішла нарада. Сакратар саветаў бясьпекі -- Бясьпечны дакладваў:

-- “В четверг председатель комитета по безопасности росийской госдумы В. Илюхин сообщил, что прибывшие в Варшаву 18 офицеров ЦРУ собираются устроить в Беларуси беспорядков на 254 тысячы долларов...”

-- «Лидеры оппозиции рассчитывают, что после бомбардировок Югославии НАТО-вские самолеты нанесут бомбовые удары по резиденции А.Лукашенко»

Лепшы абурыўся:

-- Урагі в ачарадной раз правялі аперацыю "Горад наш" і захвацілі сваімі флагамі все высоты. Над нашай рэзідзенцыяй іх лазер малюе бел-чырвона-белы сцяг. А вы мне пра самалёты трындзіце!

Хваціт мне дурыць галаву. Эта народу па целеку дурыце. Народ нада держать в страхе. Чтобы даже ва сне станал: «Толька б не было вайны». А мне разузнайце на што Запад пусціт дзеньгі проців нас.

-- Мы даведалісь. – Адказаў Бясьпечны. -- Палякі плануюць паставіць на нашы рынкі сала з мяснымі пражілкамі па цане ў два разы ніжэй рынкавай. І праз жывот бел-чырвона-белым салам яны хочуць прапхнуць нацыяналізм у галовы нашых людзей.

-- Ну, сала я не баюсь. Его беларусам сколька не даш -- усё быстра сажруць, гарэлкай зап'юць. Беларусы -- сальная душа…

Што ешчо?

-- Амерыканцы выдзелілі грант на закупку аппазіцыяй лазераў двайнога прыз назначэння. Імі можна ўначы на небе сцягі рысаваць, а таксама сцены рэзаць.

-- Это уже серьезно. Надо лазеры із'яць, сцены укрепляць. Што дальше?

-- Французы выдзелілі грант на жаб, каб імі засыпаць усе паркі рэспублікі.

-- Пастой, пастой, а лягушак дзе яны столькі взялі? Мы жа сваіх усіх съелі ешчо в прошлам гаду... пасля ачарадной выйгранай бітвы за уражай… Можат, ані падпольные пітомнікі саздалі і там к атаке гатовілісь? Снова прамаргалі, празявалі?!

-- Да ў французов, з аднаго боку, як на ўсім загніваючым Захадзе перавытворчасць жаб, з другога -- салідарнасць з нашымі сацыял-дземакратамі і нацыяналістамі!

-- Пастой, пастой, прычом тут жабы?-- перапыніў Лепшы.-- Ты что, с ума сашол на барбе з эцімі нацыаналістамі?!

-- Да не! Яны плануюць, што за жабамі тысячы буслоў адусюль прылецяць, а яны бел-чырвона-белыя і абудзяць бусліную душу беларусаў. І тады людзі, як буслы, захочуць каб краіна была іх уласным домам пад Хрыстовымі колерамі.

-- Ну і што? Мы ж іх пастраляем на мяса і страну к выборам накормім!

-- У гэтым іх хітрасць: Мы ўсе боезапасы пастраляем, буслы схаваюцца ў Дразды на тэрыторыі заходніх рэзідэнцый, а па іх не стрэльнеш…

І нас НАТО голымі рукамі возьме…

-- Да… эта серьезна… Ох і каварэн этат Запад!

-- Думаць трэба.

-- Да што тут думаць, стралять! І па французским лягушкам, і па буслам, а па польскім свінням, і па лазернаму сцягу! Па пасольствам і сталіцам бахнуць!

Вон дзепутат Касцян правільна по радзіо заявіл, што “мы поставим ракеты нашему братскому народу из Югославии и они превратят в руины Берлин и Рим!

Крыху падумаўшы і супакоіўшыся Лепшы сказаў:

-- Страляць не будзем. Гэта мая мара… Яшчэ надыйдзе час… А зараз Першы указ:

Всей ахране метлы даць.

Лазера, птамаць, сагнаць!

Каб не песцілі буслоў

Выгнаць всех паслоў з Драздоў

ПЕРАМОГА НАД ПАСЛАМІ

Лепшы шмат у чым пераймаў вопыт Першага Прэзыдэнта. Ён засяліў замежных паслоў на тэрыторыю сваёй рэзідэнцыі ў Драздах, каб тыя зрабілі там рамонт, а ў зручны момант, каб узьняць свой рэйтынг, са скандалам адтуль паслоў выселіць. І момант настаў.

Але выселяць паслоў сілком не выпадала, бо мог выйсьці Лепшы міжнародны скандал. І тады Лепшы ва ўсіх дробязях паўтарыў аперацыю Першага Прэзыдэнта. Нават артыкулы ў газетах паўтараліся радок у радок.

Лявон чытаў і не верыў сваім вачам:

“РАЗГОРЕЛАСЬ КАНАЛИЗАЦИОННАЯ ВОЙНА”

«Вайна была арганізавана па ўсіх правілах ваеннага мастацтва. Спачатку з дыпламатамі заключылі дагавор аб арэндзе на некалькі год і тыя заплацілі за арэнду вялікія грошы. Пасля гэтага многія паслы зрабілі рамонт. Так амерыканцы заплацілі за рамонт сваёй рэзыдэнцыі 800 тыс. даляраў.

А ўжо пасля гэтага паслам сказалі, што трэба выехаць, бо неабходна адрамантаваць каналізацыю. Паслы адмовіліся, на што і разлічваў Лепшы».

“Послы не намерены сдаваться, и, даже если будут отключены электроэнергия, вода, и канализация, все равно из своих резиденций не выедут. Вот только как они туда попадут? Дорога-то, скорее всего, будет перекрыта автоматчиками.

Мировое сообщество еще не забыло, как белорусская противовоздушная оборона расстреляла воздушный шар с американскими аэронавтами”.

“... З 10 чэрвеня павінен быць спынены доступ транспартных сродкаў у дыпламатычны гарадок у Драздах, -- а якраз у гэты дзень да Д. Спехарда павінны прыехаць у госці ягоныя бацькі” .

Наступную атаку Лепшы правёў ашаламляльна. Аб’явіў усю тэрыторыю, дзе знаходзілася 22 рэзыдэнцыі замежных паслоў, сваёй рэзыдэнцыяй.

“...у сераду на ўездзе ў Дразды з’явілася шыльда: Рэзідэнцыя Лепшага Рэспублікі Беларусь. ...цяпер атрымліваецца, што паслы будуць фактычна гасцямі Рыгоравіча”.

“Раніцай, як звычайна, паслы выехалі з Драздоў на працу – у свае амбасады. А вось вярнуцца на абед ім не ўдалося: цэнтральны праезд у Дразды аказаўся перакопаны... завараныя былі вароты і на дадатковых ўездах. У свае рэзідэнцыі паслы дабіраліся хто як мог. Дэніэл Спекхард, амбасадар ЗША, пайшоў пешшу. Французскі пасол Бернар Фасье даехаў да рэзідэнцыі на веласіпедзе, які прадбачліва вазіў апошнія дні ў багажніку. Тыя, у каго не знайшлося пад рукой ні ровара, ні паветранага шара, развярнуліся і паехалі назад у Мінск...

Рэйсам авіякампаніі “Люфтганза” з Мінска адляцелі паслы Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Японіі і іншых заходніх краінаў. А ў Мінск тым часам прыбываюць беларускія паслы”.

Скандал набываў палітычны характар, і тады прэзыдэнцкі бок патлумачыў сутнасьць праблемы: “Особенное неприятие вызывают у представителей власти МИД (Беларуси) намеки на политическую окраску скандала. По их мнению, не следует усматривать в проходящем большее, чем просто ремонт канализации и локальных очистных сооружений”.

Адказ з Еўропы выклікаў роспач у жонак чыноўнікаў Ускраіны Краіны Вялікай Мудрасьці.

“Краіны Еўрапейскага Саюза (15 дзяржаваў) прынялі рашэнне не выдаваць візы беларускім чыноўнікам. У “чорным спісе” першым стаіць Лепшы, а следам за ім яшчэ 130 персонаў”.

ПЕРАМОГА НАД БУСЛАМІ

Заставалася бусьліная пагроза. Лепшы пытаў Найбяспечнага:

-- Што ОМОН твой бездзельнічает? Рахі наелі на сале. Умінают, небось, не разглядывая, с уражаскими пражылкамі ці нет!

Кстаці сегодня у ніх разрешонный «Дзень волі», што апазіцыанеры задумалі?

Бясьпечны далажыў:

-- Деманстрацыю буслоў. Панясуць іх макеты на руках.

-- А што нам дзелаць?

-- То, што і Першы Прэзідэнт.

-- Раскажы.

Бясьпечны пачаў чытаць дакументы:

“После митинга трое витебчан мирно направились к резиденции главы государства, держа в руках огромных бумажных белых аистов с пораненными крыльями. И президентская охранка в очередной раз растерзала символ Беларуси: аистам рвали картонные крылья, ломали деревянные ноги, втаптывали милицейскими ботинками в грязь, окружающую резиденцию. Белорусов, несших этих прекрасных птиц символов, затолкали в милицейский воронок и этапировали в суд.”

“23 марта 1998 года судья Ленинского р-на г.Минска Терешкова Е.В. рассмотрела, материалы на МОРОЗ Юрия Геннадьевича, уроженца Витебска... 1967 Г. Р. Бориса Ханоновича, уроженца Витебска, 1948 г.р., ПЛЕЩЕНКО Владимира Григорьевича, 1948 г.р...

...Согласно протоколов от 22 марта 1998 г. №№ 8617, 8622 Мороз Ю.Г. с 14 часов 30 минут до 14 часов 40 минут принимал участие в несанкционированом пикетировании у здания Администрации Президента Беларуси в Минске по ул. Маркса-38, с целью выражения протеста против политики Президента Беларуси по объединению с Россией, при себе имел макет аиста с бело-красно-белыми лентами, привлекал к себе внимание граждан, на требование работников милиции прекратить пикет и разойтись не реагировал.”

У гэтым месцы Лепшы абурана прыпыніў Бясьпечнага:

-- Абнаглелі эці людзі! Ему прыказываюць: “Разайдзісь!”, а он не расходзіцца, і ешчо выступает за права чалавека і жывотных! Нет совесці…

Бясьпечны працягваў даклад з судовага пратакола:

-- “Хамайда виновным себя не признал и суду пояснил, что он был на санкционированном митинге в г. Минске 22.03.98 г. после окончания митинга он с товарищами по “Раде Выбор” решили подарить президенту РБ макеты аистов, вручив при этом письмо Мирона и стихотворение Бородулина. Сотрудники милиции не разрешили им это сделать, а предложили покинуть площадку перед зданием, т. к. это запретная зона.”

Лепшы спытаў:

Ну так што гэтым бусланосцам прысудзілі?

Бясьпечны зачытаў прысуд:

“...подвергнуть административному аресту на срок 10 суток... вещественное доказательство по делу – макет аиста – уничтожить. Постановление окончательное и обжалованию не подлежит...”

Лепшы узрадаваўся:

-- Унічтожыць -- эта па-нашаму, толька как унічтожыць... мне далажылі, что аістам атламалі крылья, ногі і галаву ешчо пры задзержанні... І в таком відзе оні в музее КГБ пад шклом лежат. В аддзеле барбы з тэрарыстамі.

-- Но раз лежат, значыць ногі і крылы могуць адрасці. А зараз мы іх спалім і попел па ветру растрасем.

Лепшыя вочы сьвяціліся ад шчасця. І, натхнёны пачутым, Лепшы сказаў:

-- Ну что мы все унічтожыць да разагнаць... Нада сазідаць! Немедленна гатовіць выступленне па целеку пра падгатоўку пакушэння на меня.

Разам з Бясьпечным яны да ночы разглядалі сцэнары пакушэння на Прэзыдэнта, каб людзі жахнуліся і яшчэ больш палюбілі Лепшага.

А раніцой ўсе гукі заглушылі жабавы песьні і ўсё неба над сталіцай закрылі бусьліныя крылы.

Буслы кружыліся над паркамі і не хацелі адлятаць, бо шмат вельмі смачных жаб на зямлі даволі эратычна з французскім шармам ды пранонсам сьпявалі.

Лепшы загадаў:

-- Для разгону птушак-нацыаналістов немедленна саздаць

«Буслиный Отряд Милиции Особага Назначэния --Дзеўбаки (БОМОН-Д)»

Наберыце туда из самых глухих вёсак недацёп усякіх.

УКАЗ НАСТУПАЦЕЛЬНЫЙ

1. Всех лягушак растаптаць

Ды із пушак расстраляць.

2. Не цярая лішніх слов,

Перакрасіць всех буслов!

Седзячы ў сваім палацы Лепшы глядзеў па экран БТ на якім была застаўка пафарбаванага цалкам у белае бусла і гэта давала надзею на перамогу і над бусламі і над паэтамі.

На тэлеэкране з вайсковай часткі спецназа вырульвалі грузавікі з жаўнерамі. У руках жаўнеры трымалі цагліны. Дыктар паведамляў, што Лепшы галоўнакамандуючы аддаў загад элітным вайскам БОМОНДА спыніць агресію НАТА – нашэсьце напарфумленых жаб. Другім сюжэтам паказалі, як трэніруюцца спецназаўцы. Адны білі лобам цагліны. Другія цаглінамі – жаб. Трэція жаб за ногі раздзіралі напалам і глыталі.

Дыктар бадзёра абнадзейваў:

«Квакающие на беларуский парадак будут уничтожены в 24 часа!»

Па ўсіх парках горада байцы ў плямістай уніформе з крылцамі за плячыма і фуражках з брылём у форме доўгай дзюбы ганяліся за бусламі, размахваючы дубінкамі дзяўблі жаб па сьпінах, як і дэманстрантаў.

-- “Бомондістаў” рыхтавалі спецы па разгону дэманстрацый. -- Тлумачыў Бясьпечны Лепшаму.

Камандзір БОМОН-Да пастроіў байцоў кругамі і даў каманду“плі!”, і байцы залпам шпульнулі ў буслоў дручкі. Іх буслы падхапілі і панеслі сабе на гнёзды. Будматэр'ялаў з прылётам безьлічы птушак не хапала.

Лепшы адхіліў камандзіра і прызначыў Галоўнакамандуючым БОМОН-Да сябе. Выдаў Указ «Аб парадку на небе»: «Здзелаць тякушчы год – годам парадку над Зямлёй!

Потым па Лепшаму загаду ў рыбакоў канфіскавалі сеткі з грузіламі і ськінулі іх зь верталётаў на птушак. Яны накрылі сотні буслоў і сьцягнулі іх на зямлю.

Байцы запіхвалі буслоў у “казлы” і з выцьцём сірэн везьлі ў пастарунак. Прахожыя, што апынуліся побач з бусламі ў сетках, вызвалялі іх, і птушкі ўзмывалі за аблокі. Па тэлебачаньні тлумачылі, што жабы наладзілі несанкцыянаваныя сходы, буслы несанкцыянаваныя зьлёты і больш таго зацямнілі горад, чым вызвалі павышаную аварыйнасьць і дадатковы расход электрычнасьці.

Вось тут насельнікі сталіцы, больш палова якіх пераехала з вёскі, пачалі абурацца. Паўсюль: у транспарце, на працы, у больніцах людзі абмяркоўвалі бітвы Лепшага БОМОНДА з бусламі і шкадавалі птушак і жаб.

Лявон бачыў, што ў людзкіх душах нешта абуджаецца.

А ў ізалятары часовага затрыманьня дзяжурны міліцыянт, убачыўшы, як да яго заносяць птушак, пачаў праціраць вочы. Але мусіў “оформлять протоколы, ибо дело государственной важности, не терпит отлагательства и находится на контроле у самого президента”.

Пачуўшы магічныя словы, дзяжурны пачаў складаць паперы на затрыманых, але задумаўся, як буслоў называць і па якім артыкуле саджаць.

Яму даставілі Указ Галоўнакамандуючага БОМОН-Да:

Буслоў саджаць “За незаконнае перасячэнне мяжы!” “За незаконнае нашэнне незарэгістраванай сімволікі!” “За кантрабанду мяса і перьев”. «За парушэнне экалагічнай раўнавагі свету».

Калі да камеры баец вясковага выгляду панёс вядро з фарбай, дзяжурны не вытрымаў і спытаў:

-- І што вы зь імі носіцеся, як з пісанай торбай!? Адкруцілі б галаву ды ў суп!

Баец, а гэта быў Лявон, адказаў:

-- Нам за кожнага затрыманага бусла плацяць столькі, колькі вам за дзьвух дэманстрантаў, ды яшчэ “за вредность” і “покраску” даплата ідзе. Выезд на буслоў для нас -- як на лён у калгасе! А бусел, як карова-карміцелька...

А калі ж галовы буслам паскручваць, дык дзе ж тады працаваць? Як жыць? Ды і шкада птушак...

На дзюбцы ў кожнага Лявон пісаў лічбу “Бусел -- першы”, “Бусел --другі”... і ставіў птушак у камеру. Вось узяў на рукі маленькага бусьліка, як дзіцятка, і асьцярожна паставіў каля вядра з фарбаю. Калі падняў пэндзаль з зялёнай фарбай над белымі пёрамі птаха, той захваляваўся, пачаў варушыць нагамі ў наножніках, паспрабаваў расправіць крылы, уціснутыя кашуляй. Баец лагодна загадаў: «Спадар бусел-першы! Паводзьце сябе годна! Вы ж не верабей нейкі, а салідная птушка -- бацян! Хай жыве і пасецца беларуская птушка бацян!»

Азірнуўшыся на дзьверы і ўпэўніўшыся, што іх ніхто не бачыць і не чуе, ён пяшчотна пагладзіў бусла і зашаптаў: «Не хвалюйся, бусьлік. Я цябе не пакрыўджу. Фарба акварэльная – змыецца пасля першага дажджу і зноў будзеш, як зь яечка».

Супакойваючы бусла, Лявон дастаў з торбы жабу і паднёс да птушынай дзюбы:

-- Гэта наша з роднага балота, а не францужанка якая напарфумленая! Мы цябе ў крыўду не дамо – абаронім. Наш камандзір таксама зь вёскі. Гэта ён сказаў, каб вам зрабілі на ногі кайданкі з пластмасы, а кашулі - з чыстага лёну. Мая жонка цяжарная, і жонка майго сябра па атраду таксама. І сястра нядаўна выйшла замуж. Мы так чакаем дзіця, а калі цябе пакрыўдзяць – надоўга пасадзяць, ці заб'юць, хто ж тады прынясе нам немаўлят? Ці, не дай Бог, з-за таго, што вы тут седзіцё, народзяцца нашыя дзеткі не ў кашулі, а ў клетцы!? Ды з кайданкамі на ножках з кляпікамі ў роціках і затычкамі ў дупцы, каб ні пікнуць без указу, ні пшыкнуць без дэкрэту не маглі! Не будзе вас - не будзе ў нашым доме радасьці. Не хвалюйся, бусьлік, пасядзіш крыху і паляціш разам з сябрамі. А нанач, мы з хлопцамі вырашылі, застанемся вас ахоўваць.

Баец у дзіўнай уніформе з крыламі за сьпінай і брылём у форме дзюбкі пачаў фарбаваць бусла. Пры гэтым ён шаптаў на вуха бусьліку верш дзядзькі Рыгора “Сьмелы”:

Няма сумневу –
Ён даўно гатоў
Указ чарговы
Як заўсёды, сьмелы,
Што трэба
Перафарбаваць буслоў.
Бо кожны бусел
Бел-чырвона-белы.

Абураны бусьліны клёкат страсянуў сутарэньні турмы. Яго падтрымалі птахі ў камерах і па калідорах пабеглі даглядчыкі, грукаючы ключамі па кратах, заглушаючы бусьліны пратэст. Лявон ласкава прытуліў бусьляня і шапнуў яму: «Хутка будзе вам воля! Пацярпіце». Бусьлянятка зноў нешта клёкнуў і ўсе сьціхлі.

Пафарбаваўшы апошняга бусла, Лявон пасадзіў дзесятак птушак у камеры аўтатурмы на баку якой было напісана “Птушкафабрыка” і павез птушак на шпацыр у поле.

Там Лявон выпусьціў птушак, кажучы: “Мы вас хутка ізноў спаймаем. Але не хвалюйцеся, шкоды не зробім – ізноў выпусьцім! Нам жа за вас добра плоцяць! А заробку на харчы дзеткам не хапае…»

Лепшы таксама ведаў Рыгоравы дурноты, зайздросьціў паэтычнаму таленту і выношваў задуму перамагчы паэтаў.

Лепшы ўключыў тэлекамеры сачэньня за тэрыторыяй вакол палаца, патэлефанаваў у ахову палаца і спытаў, як там крумкачы? На экране бачыў, што па зялёным газоне хадзілі дворнікі, на лыжныя палкі наколвалі жаб і скідвалі іх у мяхі. Задаволена мармытаў: “Не будзе чаго есьці, дык і не прыляціце…” І толькі, калі пачуў даклад начальніка аховы, што ўсе жабы сабраныя і ўсе крумкачы вярнуліся са сьметнікаў сытыя і спакойна сьпяць у каштанах вакол палаца, заснуў за сталом чорным сном – нічога не сьніў. А вусны ў трызненьні шапталі: “Выслаць у эміграцыю всех, жаб… за німі у эміграцыю -- буслов… за німі апазіціанерав… всех недавольных в эміграцыю…»

Тэлефонны званок уварваўся ў Лепшы сон: заўхоз, спытаў дазволу атруціць і пастраляць крумкачоў. Бо тыя брудзілі еўраплітку, выкладзеную вакол палаца і галовы мінчукоў.

-- Нават апазіцыйныя газеты смяюцца над намі! -- тлумачыў ён Лепшаму і цытаваў: --“Они ночуют в каштанах и пушистых голубых елях, а засветло, всей стаей взлетают и исчезают в неизвестном направлении. Упаси вас Бог оказаться там в этот момент! В таких случаях я, схватив ребенка за воротник, набираю скорость и, уворачиваясь от небесных “бомб”, пересекаю дистанцию втрое быстрее обычного. Если заденут – не расстраиваюсь, а утешаю себя старой пословицей: “Хорошо, что коровы не летают”. Обычно в этом месте тротуар и парапеты приводят в порядок европейским манером – щетками, ветошью и порошком. Сколько ворон в Минске, не знает никто!”. (“Свободные новости”, 9-16.06. 2000).

Лепшы, не расплюшчваючы вачэй, папярэдзіў:

-- Крумкачов не трогай!

-- А калі Пуціну на галаву насеруць?

-- Перад Пуціным есць аправданне. Вот в Маскве возле Крамля стрелки пробавалі варон страляць і глядзі: “Снайперы начали отстрел ворон возле Кремля, но пули отскакивали от гнезд. Когда залезли в гнезда и оказалось, что вороны выложили дно своих гнезд золотыми пластинами с куполов церквей”. (НТВ, 27.06. 2000) . Скажу яму, што в чэсць інцэграціі нашы вароны прынеслі с Крамля залатыя пласціны і мы не можам пасягнуць на святое дзела інцэграціі – васстановлення всех разрушаных связей – даже вороніх! А заадно скажу, што дзенег на пулі не хватает – пусць падкінет са свайго бюджета.

Зайшоў Бясьпечны:

-- Усе буслы арыштаваны. Усе краіны Захаду прад'явілі нам ультыматум. Калі мы не выпусцім палітвязняў – буслоў, тады яны не ўпусцяць да сябе ніводнага нашага чыноўніка, уключаючы вас…

Праз хвіліну пачалося экстранае паседжаньне Савета Бясьпекі:

Заўхоз прапанаваў:

-- Прапаную абмяняць буслов на амерыканскіе акарачка.

Старшыня нацбанка падтрымаў:

-- Абмяняць – гэта правільна, але лепей на даляры.

Бясьпечны ўздыхнуў:

-- Мы ўсё гэта прапаноўвалі, а яны адмаўляюцца. Можа адпусцім?

Словы «атдавать», «атпускать», «атступать» раз'юшвалі Лепшага. І ён імгненна знайшоў выйсьце, прадыктаваўшы Указ:

-- Срочна на каждом доме пастроіць гнезда от Презідзента і пасадзіць туда буслов. А ізбірацелям я скромна заявлю, што Прэзідзент саздаёт умовы для шчасця в каждом доме. Заўхоз кінуўся да тэлефона званіць: «Срочна абрэзаць дрэвы. Арганізаваць субботнікі по уборке мусора. Веткі і хвораст доставіць на дахі…»

З гэтымі словамі Лепшы прачнуўся. Загады, якія ён аддаваў нават у сьне, выконваліся бездакорна, як і ўсё, што хацеў ці пра што марыў.

Генерал Задзяўбалін аддаў загад у гонар Найвялікшага дасягнення наладзіць салют галубамі і для паспяховай перамогі над усімі салютамі ўтварыць “Галубиный Атрад Милиции Особого Назначения” (ГАМОН).

Лявон чытаў аб тым як яшчэ Першы Прэзідэнт зарадзіў тую традыцыю:

“Па ўсім Брэсце ловяць галубоў. У адпаведнасці са сцэнарыем, падчас выступлення Презідента А.Лукашэнкі 23 чэрвеня яны будуць выпушчаны ў неба”.

Бясьпечны далажыў:

-- Прыляцелі дэлегацыі АБСЕ, Еўрапарламента і Савета Еўропы, і дзярждэпартамента ЗША, каб правесці маніторынг па захаванню ўладамі правоў чалавека, жывёл і птушак і незаконным продажы зброі.

-- Ну і што? Первый раз што лі?

-- На кожным доме краіны -- бусліныя гнёзды, ў іх па некалькі буслоў…

-- Вы што сума пасхадзілі?

-- Гэты ж ваш загад!

-- Мой? Вы звар’яцелі! Што ж рабіць… Патлумачце ім, “што на гэтым этапе дэмакратызацыі народ на рэферэндуме вырашыў забяспечыць кожнага бусла ўласным гняздом. І Прэзідэнт са сваёй камандай паспяхова выканалі наказ самага гуманнага ў свеце народа”.

А кстаці, чаму буслы сядзяць, а не ляцяць?

-- Буслоў з турмаў развезлі па дахах, рассаділі па гнёздах. Каб буслы не мяняліся месцамі і не паляцелі дадому кожнаму птаху далі імя, пашпарт і зрабілі прапіску.

-- Як гэта?

-- Мы іх прапісалі, прыкаваўшы кайданкамі да дахаў.

Міжнародная камісія адзначыла зрухі да Лепшага ў дэмакратызацыі рэспублікі. Але покуль толькі адносна захавання правоў адной нацыянальнай меньшасці -- буслоў.

Гэта радавала Лепшага і натхняла на чарговыя бітвы. Ён даўно марыў перамагчы паэтаў і рыхтаваўся да бітвы з імі. Лявонаў сканер фіксаваў паэтычны рэмікс Лепшага:

Указ падпісан.

Больш не трэба слоў.

Указ напісан белым-чырвона-белым,

“Да гнёздаў прыкаваць буслоў,

Бо кожны бусел стаў даволі сьмелым”.

Апошні радок Лепшы дапісваў у цемры. Выглянуў у вакно. Неба закрыла вялізарная хмара. Па тэлефоне і спытаў:

-- Будзе дождж?

Адказаў Бясьпечны:

-- Тое ўзляцелі буслы з кашамі. Байцы “БОМОН-Д”а, выконваючы загад “прыкаваць буслоў да дахаў”, прывязалі птушак да гнёздаў. І калі скончылася дзеяньне супакойваючых сродкаў, буслы ўзьляцелі…

Яны ляцелі дабудоўваць свае гнёзды.

Лявон бачыў, як у душах беларусаў, што сачылі за бусламі, адрастаюць крылы.

А Бясьпечны занатаваў сродак таннай супрацьпаветранай абароны і пабег дакладаць Лепшаму.

Лявон, адсканіраваўшы Лепшыя думкі, зарагатаў рукі трэсліся і ён ніяк не мог пачаць пісаць праэкт чарговага ўказа.

Урэшце сьцішыўся і запісаў указ, па якім жабам забаранялася “рактаць” і “кумкаць”, а ў школках вучыць жабак мясцовым словам. Жабам дазвалялася толькі квакаць. А тых жаб, якія размаўлялі, ужываючы словы “брэ-кэ-кэ-кэ-кс куакс-куакс” было загадана лічыць шпіёнамі і замежнымі діверсантамі-тэрарыстамі і давіць.

Праз некалькі дзён да Лявона зайшла рагочучы медсястра. Расказала, што пасьля выхаду жабінага ўказа каля вады сталі заўважаць людзей, якія падоўгу стаялі і прыслухоўваліся, потым званілі па сотавых тэлефонах, да іх імгненна прыезжала машына з байцамі спецназа ў плямістай вопратцы з аквалангамі і вадалазамі. Яны імкліва лезлі ў ваду, чуліся плёскат і мацюкі, воклічы: “Лаві яе! Трымай! Даві”. Пад раніцу машыны ад’язжалі, але вада разносіла новыя мацюкі, якімі рыбакі, слалі праклёны жабазнішчальнікам за мутную ваду і распалоханую рыбу.

МАЦІ

Лявону карцела запісаць аповед пра паляваньне на жаб. Паспрабаваў. Але нічога не выходзіла. Зайшоў у пакойчык, сеў за стол і, давячыся сьмехам пісаў

Пісаньне перарваў асьцярожны стук у дзьверы. Зайшла тая самая зорная прыгажуня, якая пакінула яго ў абдымках з маніторам. Але на гэты раз яна зьявілася асьцярожнымі крокамі і ў нерашучасьці спынілася ля самых дзьвярэй:

-- Тут прымаюць дзіцячыя працы на конкурс “Наш дом – Беларусь”?

Яна ні інтанацыяй, ні вачыма не паказвала, што яны ўжо знаёмы, вельмі блізка знаёмы. І Лявон прыняў гулью:

-- Тут! – Сказаў ён. – Што ў вас?

-- Работы маіх дачок. Вершы, малюнкі. Старэйшая піша, а малодшая малюе.

-- Давайце! Хочаце кавы?

-- Няёмка… -- Жанчына пераступіла з нагі на нагу і Лявон усхапіўся, узяў яе за руку і пасадзіў на сваё крэсла. Іншых у габінэце не было. Ён пачаў чытаць вершы і раз-пораз у захапленьні ўсклікваў:

-- Прыгожа! Добра піша…Малайчына! Раскажыце пра дачок…

Жанчына лагодна ўсьміхнулася і пачала расказ:

-- Старэйшая піша вершы. Я лаюся, калі піша ўначы, а яна плача, просіцца: “Мамуля! Не гасі сьвятло дай дапісаць… хоць пяць хвілін дай!” А сама пасьля яшчэ гадзіну піша.

-- А малодшая? – Спытаў Лявон.

Твар жанчыны папрыгажэў нейкай новай усьмешкай. І яна працягвала расказ:

-- Малюе. І сама такая прыгожая… Дзе на людзі не зьявімся, усе кажуць: “Што за лялька такая прыгожая? Як клічуць? А як на маці падобна!”

Відаць Бог мяне такімі дочкамі ўзнагародзіў… Калі б спатрэбілася, жыцьцё за іх аддала…

Але сёньня ў жыцьці так цяжка прабіцца. Паўсюль грошы патрэбны, ці сувязі. А некаторыя не саромеюцца і нават цела патрабуюць…

-- Дзякуй, што душу не хочуць браць! – Падхапіў узрушаны Лявон і хацеў яшчэ нешта дадаць, але яна з рашучасьцю на твары перапыніла:

-- Я б і душу аддала, толькі б дочкам дарогу адкрыць, каб іх талент раскрыўся…

Яны замаўчалі. Яна замілавана ўсьміхалася. Ён чамусьці ўспомніў сваю маці. Яна памерла, калі яму было пяць год і зараз быццам вярнулася ў абліччы гэтай незнаёмкі. Ён хацеў бясконца слухаць яе голас, напоўнены пяшчотай і любоўю і крыху рэўнаваў да дачок, якіх ніколі не бачыў.

Хутка рэўнасць да дочак зьмянілася ледзь не бацькоўскай любоўю да іх

БУСЬЛІНАЯ ПОМСТА

Вярнуўшыся ў сапраўднасьць – аналітычна-псіхіатрычны прэзыдэнцкі цэнтр Лявон пачаў чытаць назапашанае сканерам.

Бачыў, што Лепшы быў спакойны за абарону палаца з паветра, сьцены таксама зрабіў надзейныя. А вось абароненасьць зьнізу непакоіла. Ён загадаў праверыць сваю бясьпеку зьнізу. І хутка атрымаў даклады.

Першай чытаў дакладную запіску ад члена Славянскага сабора Белая Русь:

“Считаю, что систематические выезды в США председателя «Аб’яднанай Грамадзянскай Апазіцыі” (АГА) связаны с рытьем туннеля из США под ваш дворец и резиденцию. Ранее этим занимался Скразняк. Для этого он и сбежал за границу. Но он не смог точно направить копальщиков и его сменили на политиков так называемой новой волны. Подкопавшись, американцы либо пропустят через туннель спецназ и захватят Вас, либо устроят провал дворца и резиденции под землю, когда Вы будете спать…”

“Пахожэ на бред,-- разважаў Лепшы,-- Но пахожэ і на правду. Вон в 1945 амерыканцы пракапалі в Берліне таннэль к нашей мяжы і падслухалі тэлефонные размовы…”. І сейчас не случайна Кангрэсс США увелічыл фінансаванне аппазіцыі. Раньше амерыканцы давалі дзеньгі на семінары і фуршэты. Как хорошо было. Напьются апазіцыанеры на фуршэтах і брэдзят, што ані “Лепшыя і кіруюць” в вольнай дземакрацічнай стране. А цепер дзеньгі ідут неізвесна куда, как в прорву…”.

Пасьля ён пачаў чытаць дакладную Найбяспечага:

“У апазіцыі шмат геолагаў. Раней яны часта хадзілі на дэманстрацыі. А цяпер іх не бачна, как скрозь зямлю правалілісь! Яны казалі, што пад Мінскам шмат пячор. Мажліва яны капаюць пад палац?!”

“Нет это тоже бред, а вот Шклоўскі Ідал можэт! Ему выгадна подкапывацца з Невіданнага міру гасударства пад меня. Правалюсь і тагда он адзін будзет правіць в двух гасударствах. Можэт он і завербавал і аппазыцыю і маіх капальшчыкав?”

Хаця в этам есть класная ідзея! Нада аб'явіць ізбірацелям, што зніклыя лідзеры апазіцыі дзелалі пад меня падкоп і іх заваліла!

Лепшы, засынаючы, як муху адганяў успамін з дзяцінства, што калі пакрыўдзіць бусла, той можа падхапіць з вогнішча галавешку і прынесьці яе на дах крыўдзіцеля – падпаліць хату. З гэтым брат Сьмерці -- Сон прыняў Лепшага як роднага.

У Лепшы сон трапіў і Лявон.

Тысячы буслоў ляцелі з усіх бакоў да палаца і рэзыдэнцыі ў Драздах і несьлі галавешкі. Пікіравалі і кідалі іх на дах і пад сьцены. Хутка вогнішча з галавешак вырасла вышэй за будынкі… Ён, ратуючыся, палез у падвал-бомбасховішча. А тут голас Шклоўскага Ідала: “Гэта добра, што ты родных не забываеш… Але ў народзе кажуць, што два мядзьведзя ў адной бярлозе не сьпяць”. І з гэтымі словамі бомбасховішча пачало звужацца, набываць форму труны. Труна і голас Першага Прэзыдэнта выпрасталі яго.:

«Што такое Лукашенко в історіі? Это маленькая незаметная пылінка. І это дажэ не міг его деятельносці…»

Праз празрыстае дно труны ён бачыў у глыбіні пад сабой падобных на людзей істот. З іх ратоў струменіла. Прыгледзеўся да полымя-- беларуская мова! Словы ператвараліся ў лазерныя промні. Істоты, быццам фантастычныя дыназаўры-кібаргі, нетаропка хадзілі па крузе, разважалі пра тое, што Лукашэнка зьнішчае мову і за гэта яго Бог пакарае. Яны чыталі вершы і пераклады, а словы рэзалі глебу, расплаўлялі камяні. Глеба ляцела ў велізарны калодзеж-тунель пад палацам. Раз пораз зь іх ратоў выляталі адразу некалькі промняў. І раптам шуганула больш за дзесяць! Стала сьветла, як ад сонца і ён пазнаў Сёмуху і Баршчэўскага. “Так вот хто капаець! – злосна ўсклікнуў Лепшы і з крыўдай дадаў:

“Прыезжают эці пісьменнікі с Барщевскім в трудавые каллекцівы, скажут на матчынай мове два слова і начынают: “Дзяржава – калгас, а дырэктар у ёй Лука!”

Полымя наблізілася, зямная цьвердзь разверзлася і ён укленчыў і ськіраваў малітву да Бога: Пашкадуй паганаца! Не дай рыцару граба Гасподняга праваліцца ў ад! Агонь зьнік -- Зямля самкнула свае вусны і працягвала сьціскаць труну, памяньшяючы Лепшага да памераў немаўляці, і адначасова выціскала яе на паверхню. Як толькі труна вылезла з-пад зямлі, буслы сьпікіравалі на яе. Лепшы заплюшчыў вочы, закрычаў і цёплая вільгаць ахінула ногі.

Калі расплюшчыў вочы, зямля была далёка. Над ім вагаліся крылы, пад ім пасьвіліся каровы і набліжалася поле з маленькімі зялёнымі кулямі. «Капуста!» – пазнаў ён.

Бусел сеў і асьцярожна паставіў труну на капусны ліст, прытуліўшы яе да качана. Пагрукаў дзюбай па вечку труны, усьміхнуўся і ўзьляцеў.

А Лепшы пачуў галасы:

-- Пуста без яго жыць стала. Як і куды ён зьнік?

-- Адныя кажуць, што прэзыдзент пайшоў у народ. Так цары калісьці рабілі, каб лепей ведаць, што пра іх думаюць.

-- Не наш не такі, ён калі і пайшоў, то каб лепей даведацца якія ў нас праблемы. Пераапрануўся і пайшоў на біржу працы. Можа зараз з намі тут на полі вусеняў і зьбірае.

-- А калі і на самой справе зьнік?! Як жа мы цяпер без яго жыць будзем?

-- А можа і лепей. Ну ўжо гэтае поле і вусеняў у нас ніякае НАТА не адбяре. Хаця можа лепей каб і адабрала. У іх самалётаў нямерана. Вось дустам бы іх і пасыпала.

-- І нас заадно, каб не пакутвалі…

-- Цікава, а калі ён знойдзецца, што рабіць будзе?

-- Можа знойдзецца пабіты і хворы, тады -- на пенсію. Спрацаваўся бедны. Стараецца, а нічога не палучаецца.

Лепшы, паспрабаваў вылезьці, але толькі замахаў ручкамі і ножкамі і ад бясьсільля заплакаў:

-- «Я на пенсию не пайду – не выжыву!

Другі голас пярэчыў:

-- Не пойдзе ён на пенсію. Да сьмерці працаваць будзе. Нават калі яго апазіцыянеры сашлюць на пенсію, не пойдзе! Ён начальнікам жыць прывык…

-- Добра б было тады яго зноў да нас у калгас! Грошаў у яго нямерана…

Жах выціснуў енк з Лепшага рота:

-- Што вы думаеце, што я пайду за вас решаць вапросы праізводства малака мяса? Даіць кароў, карміць быкоу? Нет! Я ужэ свае аткарміл!»

«На селе працветают безатветственасць, разгільдзяйства, пьянства, варавство, халатнае атнашэніе к дзелу».

Галасы наблізіліся:

-- А зяць суседкі, добры хлопчык такі, адукаваны, ветлівы, толькі хворы на галаву, хвароба інцелігенція называецца… Ён і кажа, што ваш прэзідэнт – не чалавек, а ваўкалака, як князь Чарадзей. Толькі кажа: «Ваш прэзідэнт шалёны ваўкалака…»

-- А што… усё можа быць! Вунь у кожнай вёсцы кагосьці пакусалі. Дзе воўк, напаў, дзе ліс, нават шалёны вожык на дзетак накінуўся… Так толькі наш прэзідэнт шалее, калі не па яму выходзіць. Месяц таму глядзела целевізар, так ён так вачмі на Пуціна зыркаў, так зубы на яго шчэрыў, што здалося вось-вось накінецца і глотку перагрызе!

-- І я бачыла! Кажа: «Хачу на поле расійскае да вашых вайкоў і авечак! А вы гатовы?!» А Пуцін напалохаўся, кажа не-не..

Вокліч аглушыў яго:

-- Матка Боска! Што той бусел прынёс!

-- Труна! Празрыстая!

-- Глядзі! Ня можа быць! Прэзідэнт ляжыць…

-- Малюсенькі такі…

-- А касцюм дарагушчы! І мокры…

-- Не чапай! Можа то амерыканцы падкінулі. Схопіш, а ён выбухне! Цацка-бомба, як у Чачне… Трэба сапёраў зваць.

Лямант накрыў поле: «Прэзідэнт! Бомба! Мінёраў! Выбухне!

Лямант заглушыў вой сірэны. Ён убачыў вайсковы грузавік, матор якога навіс на ім, уявіў, як яго разьмініруюць і зганьбяць. І жах сораму скурчыў яго, сьпяпяліў труну, абярнуўшы яго вусенем. Ён імкліва хрумкаў капусту, уточваючыся ў сярэдзіну качана. А над ім стаялі безпрацоўныя, афіцэр, салдаты, аглушаныя нечуваным хрумканьнем.

-- Відаць жывая бомба… -- уцяміў афіцэр.

-- Кібарг-бомба… -- дадаў малады мінёр пасля інстытута. – Мяняе аблічча. То Прэзыдэнтам выглядае, каб да яе як мага больш людзей прыбегла, то вусенем маскіруецца. Відаць зараз выбухне.

-- Лажысь! – гаркнуў афіцэр. Усе плюхнуліся ў барозды.

Цішыню парушыў шорах рацыі:

-- Поле! Я дуб! Што у вас?

-- Афіцэр ціхенька прашаптаў:

-- Прэзідэнт у гробе! Залез у качан і сілкуецца біаэнергіяй для выбуху!

--У Птамаць! На кожным поле так! Усе заводы, все вуліцы і пад'езды прэзыдэнтам замініравалі…

Лепшы з качана закрычаў: «Я ненавижу вообще, когда… Вы где–нибудь найдите, чтобы в мой адрес кто–то сказал хорошее слово. Меня это сразу настораживает, если меня где–то кто–то похвалил. Я всем своим говорю, вы меня похвалите, когда я не буду Президентом, скажете спасибо. А сегодня вас много хвалить. Когда я у власти, тогда, знаете, нас всех хвалят. Мне все это чуждо. А почему, скажем так, Лукашенко везде много? Потому что я занимаюсь этими вопросами, потому что если в это время ты не вникнешь, то я не знаю…»

Хто ляжаў каля качана ўціснулі галовы ў плечы, а з рацыі неслася:

-- Біялагічную зброю ўжылі ды якую! Прэзідэнта кланіравалі! І цела і, відаць, яго дух. Уяўляеш як з яго характарам выбухне!? Чакаем ультыматуму ад… ад… невядома якіх тэрарыстаў. А можа з Крамля ці Вашынгтона…

Над полем затарахцеў шрубалёт. Рацыя запытала:

-- І да цябе журналісты лятуць?

Афіцэр зірнуў на гук. Са шрубалёта цэлілі тэлекамеры.

-- Так! Журналюгі-зьвяругі пікіруюць -- пажіву чуюць…

-- Яны паўсюль! Кіраўніцтва справамі бізнэс робіць. За добрыя грошы ім дазвол дае на здымкі.

Лепшы зьніякавеў. Ён уявіў як ягонае пачварнае аблічча пакажуць па ўсім сьвеце і закрычаў: “Средства массовой инфармации – это сегодня оружие массового поражения! Самое мощное. Это война, которая никогда не прекращалась!”

І набраўшы як мага больш паветра загадаў:

-- Я Ваш галоўнакамандуючы і Прэзідэнт загадваю: “Збіць журналістаў!”

З гэтымі словамі яго цела выбухнула, разляцелася асколкамі з указаў, што траплялі ў кожнага чалавека краіны нават у немаўляці.

Лявон бачыў, як асколкі склалілся ў Лепшае цела, якое ўселася за стол. Там ляжалі Лявонавы праэкты ўказаў пра ўтварэньне пры лечкамісіі аддзяленьня

«Па Вытворчасці Прэзідэнскіх Аптымістычных Сноў» (ВЫПАС) і Лявонаў праэкт соннага Дэкрэта для ўсіх жыхароў краіны:

УКАЗ

О семейной декларации.

1. Кожны жыхар пад'езда мусiць да 22-00 зрабіць старшаму афiцэру справаздачу: дзе быў, што рабiў, з кiм сустракаўся, пра што гаварыў, з чаго i з каго смяяўся, на што i на каго злаваўся.

2. Ранiцай кожны мусiць здаць дэкларацыю аб сваiх паводзiнах уначы. Пераказаць змест сноў. Пералiчыць колькасць пацалункаў і дакладна ўказаць, у якое месца i якой якасці.

3. Суложнікі абавязаныя уважліва падгледзець сны адзiн на аднаго i апiсаць свае назiраннi, падлiчыць колькасць цяжкiх уздыхаў адзiн аднаго, воклiчаў i аб кожным зрабiць падрабязную справаздачу.

Форма дэкларацыi -- "добрасусецкая". Усе абавязаныя пiсаць пра суседзяў. Куды тыя ходзяць i хто да iх прыходзiць. Што прыносяць i што выносяць. Пра што размаўляюць, што чытаецца ў iх позiрку, на што заплюшчваюць вочы. Што ядуць, што п'юць, чым да ветру ходзяць. Чым дыхаюць і ці падабаецца Лепшае паветра.

У дадатку да Дэкрэта Лявон апісаў яго выкарыстаньне:

Каля дзьвярэй пад'езда, як вартавы на пасту, мусіць стаяць чалавек у вайсковай форме -- камандзір пад'езднай вертыкалі. Ёго абавязак даводзіць Указы Лепшага да членаў кожнай сям'і -- праз командзіра сям'і.

ПРАВЫ МУЖА

Калі за вокнамі стала цёмна, Лявон зайшоў у пакойчык.

Кашчавая да таго часу вычытала ў часопісе для жанчын, што некаторыя мужчыны любяць глядзець сцэны згвалтаваньня, пасля якіх яны імкнуцца да згвалтаваных і адчуваюць мацнейшае каханьне. А каб Лявон не вярнуўся, Кашчавая ўсталявала ў кампутар мадэрнізаваны чып.

Лявон трапіў за свой рэдактарскі стол. Карцела пабачыць Ластаўку і Лявон уключыў кампутар. Убачыў, што яна толькі пачала засынаць і чытаў яе думкі. Ластаўка кляла сябе, называла дурніцаю, дакарала:

«Навошта хлусіла?! За што Лявона пакутаваць прымусіла, і сябе…» Пра Выліваху думалася цёпла і ўзьнёсла, пра мужа не хацелася думаць увогуле. Яго яшчэ не было. Раніцай бачыліся, і ўсё.

Ластаўка толькі заснула. Толькі ўбачыла ўсьмешку каханага, як пачула стук у дзьверы. Сканер тут жа перадаў гэты стук.

“Не пайду адчыняць, -- падумала Ластаўка.-- Хопіць. Ні ў што мяне не ставіць, быццам прыслуга якая”. Стук мацнеў, яна накрылася з галавой. Ад моцнага грукату аж падскочыла ў ложку, выбегла на калідор. Дзьверы вылецелі, як аркуш паперы і па іх крочыў муж:

--Ах ты, блядская сука! Открывать не хочешь! -- крычаў ён п’яным голасам.-- Забыла, что я твой законный муж! Пока меня нет дома, ты не спать должна, а хозяйством заниматься!

Ластаўка абурылася:

-- Які ты муж?! Ты алкаш! Паглядзі на сябе збоку!

Лявон бачыў у мужавым абліччы нейкія знаёмыя рысы. А той крычаў:

-- Так вот как ты меня любишь?! Как деньги зарабатывать, так я не алкаш, а как з друзьями отдохнул после работы с этими дебилами-учениками, так сразу и алкаш!

З прагалу выбітых дзьвярэй цягнула халодным скразьняком. Ён халадзіў босыя Ластаўчыны ногі і твар. Толькі плечы грэла накінутая коўдра. Лявон таксама адчуваў подых холаду. І яшчэ ледзяніла душу.

Ластаўка, абураная хамствам мужа, не стрымалася:

--О Боже! Лявон!

-- Какой еще Лявон? Сколько их у тебя было? Сотни! Ты проститутка! Подумай о семье, о детях!

Выліваха зьдзівіўся і ўзрадваўся: “Кахае!”

Муж схапіў Ластаўку за руку і пацягнуў да ложка. Яна супраціўлялася, ён штурхнуў яе каленам, і яна, праляцеўшы ложак, стукнулася галавой аб сьцяну.

-- Што ты робіш, вар’ят, я ж хворая, мне цяпер нельга, урач забараніла! -- крычала Ластаўка.

-- Я пока что твой муж, а ты моя жена и должна выполнять свой супружеский долг...

Кашчавая падкруціла рэгулятар інтэнсіўнасьці на чыпе і муж над Ластаўкай запыхцеў і ўспацеў так, што кроплі поту паляцелі на яе голую сьпіну.

Ён раз пораз хрыпеў:

-- “Што х… большого захотелось!?

У Ластаўкі ўнутры ўсё гарэла. Яе крык аглушыў Лявона.

У чыпе нешта хруснула і муж імгненна адваліўся і захроп.

А Лявон, сціснуўшы кулакі, машынальна чытаў у сканеры:

"...Когда мне Тесовец со слезами на глазах позвонил около 12 ночи и сказал: Александр Григорьевич, не получается по-хорошему! Повынимали ножи, достали лезвия. Первое говорят, вскрываем вены, отрезаем себе головы, и вас повырезаем, кровью зальем здесь все. Ну, извините, -- такие угрозы в резиденции Президента это уж слишком! ...депутаты это граждане Республики Беларусь, которым не позволено нарушать порядок в резиденции Президента. Пришли сюда, отработали, сухо, чисто, тепло, убрано – будьте добры после работы идти домой отдыхать. Поэтому мы покажем народу эту пленку и не только эту." (Тлумачэнні А. Лукашенкі пасля збівання дэпутатаў апазіцыі ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета; стэнаграма дзевяноста шостага пасяджэння сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Серада, 12.04.1995,16-00).

Зранку Ластаўка з мужам не сказалі ні слова. Муж раз-пораз забягаў у ванну і там ванітаваў, Ластаўку ўсю калаціла. Калі ён сказаў, што трэба ехаць у вёску да яго бацькоў працаваць, яна, нічога не кажучы, пачала зьбірацца. Ёй цяпер было ўсё роўна, што рабіць, куды ехаць... Толькі б да яе не дакранаўся...

Лявон адчуваў сябе брыдка ад бачанага, і ад недарэчнай радасьці, што Ластаўка пасьля згвалтаваньня наблізіцца да яго. Не давала спакою і сумненьне: «Што, калі яна зьмірыцца са станам пакутніцы?»

Знаходзіцца ў віртуальным жыцьці Лявон больш не мог і кампутар даставіў яго ў сапраўднасьць.

А Кашчавая, разьюшаная няўдалаю спробаю затрымаць назаўжды Лявона ў віртуальнасьці, пашкамутала сэксуальны часопіс Ар-хэ і паляцела па яго рэдактара.

АХВЯРА

Лявон толькі вярнуўся з віртуальнасьці, як адразу захацеў назад.

Пазваніў Ластаўцы і прачытаў свой верш пра каханьне.

-- Як прыгожа! Я так хацела, каб ты пазваніў! Уначы твае тэлефанаваньні сьніла. А я табе пра другую любоў раскажу:

-- Муж у школе паставіў аднаго вучня ў кут стаяць на адной назе. На другую паставіў урну і прыгразіў: калі урна ўпадзе, дык адлупцуе.

-- Яго са школы гнаць трэба, -- абурыўся Лявон.

Не выганіш. Ён у розные ГОПы ўваходзіць. А калі я зь ім спрачаюсь, ён мяне апазіцыянеркай называе і цытуе Першага Прэзыдэнта:

«Меня очень настораживает и волнует проблема, когда, видите ли, и в школе появляются оппозиционеры и сторонники существующей власти и народа беларуского. Не допустите этого. Не должно быть, дорогие мои, этого. Вы гробите учащихся. Вы им, особено опозиционно настроенные преподаватели, вбрасываете в этом возрасте, когда человек очень усваивает любую идею, слишком много негативного, и, приходя в ВУЗы, он сразу транзитом выходит сюда на проспект и начинает бить окна и переворачивать автомобили...”

Ластаўка працягвала:

-- А ўчора дачка камусьці ліст пісала, дык муж усё хадзіў вакол яе і заглядваў. Дачка затульвала ліст рукой. А ён аж шалеў. І калі Вольга яму сказала, што гэта яе асабістая справа, што пісаць і каму пісаць, ён закрычаў: “Я не только буду читать все твои письма, я буду контролировать все твои мысли и чувства! Ты ничего от меня не скроешь!”

Лявон раззлаваўся і голас загучаў металам:

-- Як з падрыхтоўкай у асьпірантуру? Дакументы рыхтуеш? Падручнікі чытаеш?

-- Пакрысе. Не вельмі ўпэўненая, што атрымаецца: страшна нешта ў жыцьці мяняць... Ды і клопат іншы. Заўтра мой дзень нараджэньня .

-- Тады давай сустрэнемся сёньня...

-- А раптам муж прыйдзе?

-- Ён што, як жывёла ўсё адчувае?

-- Бывае…

Няўпэўнена адказала Ластаўка і дадала:

-- Прыезжай…

Калі Лявон зайшоў у чытальную залу, адразу ўбачыў, што непадалёку ад Ластаўкі сядзіць мужчына вельмі падобны на мужа с фотаздымка. «Ён і ёсьць», -- здагадаўся Лявон. Хваляваньне ўзмацнілася. Лявон, імкнучыся пазбегнуць скандалу, зрабіў выгляд звычайнага наведвальніка і папрасіў газэту. Так Лявон апынуўся непадалёку ад Ластаўкі з мужам у зале для навукоўцаў. Некалькі гадзін чытаў газеты, покуль усе разышліся.

Муж на кожнага студэнта і выкладчыка глядзеў як на пачвару. Калі чытач выходзіў з кнігай ён пытаў: “Ему сейчас в морду дать или позже? І дадаваў: “Может сама скажешь кто из мужчин и зале он?” Ластаўка засьмяялася, а муж хадзіў па зале і ўглядваўся ў твар кожнага хлопца. А калі ўсе пайшлі, зачыніў дзьверы. І тут убачыў Лявонаву прасьціну ў пакеце, што памыла Ластаўка.

-- Так вы тут с ним трахаетесь!- зароў ён. – Может ты ему и белье стираеш?!

-- Так мыю яму бялізну, таму што кахаю яго. Больш таго, мару нарадзіць ад Лявона дзетак!

Муж забегаў па пакоі, як шалёны і крычаў:

-- Я лишу тебя материнских прав на детей, которые от него родятся!

І раптам заскуголіў:

-- Я тебе больше денег не буду давать… свои грязные трусы, носки и рубашки буду выкидывать и куплять новые.

Ластаўка адказала:

-- Мяне Лявон грашыма забясьпечыць, калі муж не здольны.

Муж сарваў з сябе кашулю, паваліў Ластаўку на падлогу, зьдзіраючы з яе трусікі. Калі не атрымалася, сьціснуў пальцамі горла.

Крык, лямант падхапілі Лявона, ён уляцеў да іх, схапіў мужа за кашулю і штаны і выштурхнуў угору, закінуўшы на кніжную паліцу. Той ад шоку аціх і вісеў на паліцы як ануча на вяроўцы.

-- Лявон прытуліў да сябе Ластаўку, адчуваючы адначасова і роднасьць, і адчужанасьць да яе. Ластаўка ўсхліпвала і Лявон вывеў яе з залы.

Ластаўка была ў лепшай сукенцы, на высокіх абцасах і глядзелася бы тая топ-мадэль. Яны ішлі па ходніках і позіркі мужчын праводзілі яе пекную фігурку. Лявон сказаў:

-- Я ганаруся табой! Ты сапраўдная зорка! Мне так прыемна, што ўсе на цябе глядзяць!

-- Выдумаеш ты... засьмяялася Ластаўка. Звычайная я.

-- Не... не звычайная. Ты тварам сьвецішся, праменіш шчасьце!

-- Гэта маё каханьне да цябе, любы Лявон, праменіць! Ластаўка пацягнулася да яго твару, пацалавала ў вусны, прытулілася да Лявонавага пляча.

Яны прыйшлі да Лявона. Лявон дастаў з лядоўні вугра. Ластаўка ахнула. Яна вельмі любіла рыбу, а вось вугра ні разу не ела. Прычмоквала, аблізваючы пальчыкі. Выпілі крыху шампанскага.

-- Не магу на цябе наглядзецца! -- З замілаваньнем мовіў Лявон. –

-- Я хачу перад табой прайсьціся. Колькі месяцаў марыла ў лепшай сваёй сукенцы перад табой паказацца – сама шыла.

І яна прайшлася па пакоі як па подзіуму. Лявон глядзеў з такім захапленьнем, што Ластаўка кінулася да яго і замілавана пацалавала.

-- Ты зорка!-- Усклікнуў Лявон –Сапраўдная Зорка!

Ластаўка зняла сваю сукенку з чорнага бархата і засталася ў белай сарочцы. Яна шчыльна аблягала яе цела, выдзяляючы кожны ізгіб. Зьмена колера на целе Ластаўкі з чорнага на белы ўразілі Лявона:

-- Ластаўка! Ты абярнулася птушкай. Адчуваеш?!

-- З табой -- так! Калі ты побач, мне лётаць хочацца!

-- Стрымайся, мілая! Я баюся!

-- Чаго ты напалохаўся?!

-- Баюся, што ты ўзмахнеш крыламі і ўляціш ад мяне ...

-- Выдумаеш!

-- А каб ты не ўляцела, я твае крылы зачарую. Лявон абняў Ластаўку і прашаптаў:

-- Цяпер твае крылышкі ў маіх руках, птушка чараўніца.

І ад гэтых слоў і абдымкаў яна сапраўды адчула, як душа ўзносіць яе, а ягоныя рукі стрымліваюць, надаючы поцягу неверагодную моц.

Нечакана Ластаўка адчула зьмену ў ім, напружылася:

-- Мне калі-нікалі робіцца страшна!

Лявон зьдівіўся:

-- Няўжто я такі монстр?

-- Ды не, -- адказала Ластаўка,-- Мне страшна, што я гатовая выканаць тваё любое жаданьне! Ніхто і ніколі так не валодаў мною! Я нават дзяцей сваіх гатова пакінуць дзеля цябе…

Лявон адчуў ад гэткага прызнаньня задавальненьне.

А Ластаўка працягвала:

-- А мужа мне шкада. Ён даволі доўга быў ліквідатарам у чарнобыльскай зоне. А радыяцыя разбурае нервовую сістэму. Вось з-за гэтага ён псіхованы. Я заўжды так: спачатку злуюся на яго за псіхі, а потым шкадую. Ну і што з таго, што душыў мяне ў бібліятэцы!? Значыць любіць! Відаць так і павінен паводзіць сябе муж, калі я яго жонка?