Стрэл шклоўскага ідала
Лявон зьбіраўся ехаць у Мінск адзін у спальным купэ на двух пасажыраў. У купэ ўладкаваў рэчы, паклаў гадзіньнік на столік і ўключыў сканер.
Вагон крануўся і дзьверы купэ адчыніліся.
-- Добры дзень! – Бадзёра павітаўся пасажыр.
Агаломшаны Лявон спытаў:
-- Вы маеце сюды квіток? Я купіў білеты на ўсё купэ…
Нечаканы пасажыр дастаў такія ж квіткі з адной кішэні потым з сур’ёзным выглядам такія ж -- з другой, і яны зарагаталі.
-- Хрыстафер Паніка! – пазнаў Лявон. -- Вось дык сустрэча! Я вельмі рады!
-- Ён самы! – адказаў іншаземец у акулярах з маленькімі шкельцамі.
-- Якім лёсам!? – спытаў Лявон.
-- Еду на працу ў Мінск у Кансультатыўна Назіральную Группу ОБСЕ. Некалькі дзён быў дома – у ЗША. І вось зноў, як у вас кажуць, на працу.
Яны яшчэ крыху пагаманілі аб нязначным. І ўрэшце Хрыстафер спытаў:
-- А Вас, відаць, больш за ўсё цікавяць прэзыдэнты?
-- Вельмі! Я псіхоляг. Зьбіраюся пісаць кнігу пра ніх.
-- Тады раскажу табе пра тых, пра каго ні ў газэтах не напішуць, ні па тэлевізару не пакажуць.
Лявон засяродзіўся і Хрыстафер пачаў расказ.
Ад расказу пра народзіны Сьмерці Лявон зьніякавеў, забыўся, што сядзіць у цягніку. Не чуў нават грукату калёс. А Хрыстафер нястомна апавядаў:
«Адмыслова рыхтавала Кашчавая ажыўленага стода да бітваў.
Цяжкае дзяцінства яму наладзіла – без бацькі. Рос с пугай у руцэ і з марай усім адпомсьціць, усімі валодаць.
Дарослым на кожнай пасадзе трэніраваўся людзей ачмураць. Кіруючы саўгасам, упартым даводзіў кулаком у пысу. І як дзейнічала! Карацей усё рабіў як Першы Прэзыдэнт.
І вось нарэшце яна іспыт яму наладзіла адмысловы. Дала выступіць у тэлескрыні на ўсю краіну.
Той мовіў, і з гукаў яго голаса на экране ўзьнікалі пачвары ў чалавечым абліччы. Яны па-драпежніцку ценямі хадзілі вакол дамоў, і воклічы жаху скаланулі краіну.
І журналісты заклікалі народ да пільнасьці, як і ў часы Першага Прэзыдэнта:
“… мы живем в сатанинское время. Разрушительное наступление зла на нашем славянском поле как никогда сильно. Если мы не объединим свои силы, то это поле станет диким…
І бачыць народ на тэлеэкранах, што з Усходу каціцца лавіна вершнікаў з крывымі мечамі. Гэргэчуць, паветра сякуць і маладыя дрэўцы. Вось-вось дзетак пашынкуюць.
Наш герой у поле перад імі на кані выехаў, растраіўся на трох волатаў і папёр ворагаў. Сячэ іх, трупы кулямі складвае, а тыя, напалоханыя, вакол яго здальля скачуць і да вёсак і маленькіх гарадкоў прабіраюцца, да штурму рыхтуюцца.
Тры волаты зьліліся ў адным і ён імгненна на тэлеэкранах на тысячы памножыўся. І ў гарадкі і вёскі -- да народа, Прыгледзіліся людзі, бачаць, а іх абаронца на экранах дзеўкай абярнуўся Анастасіяй Слуцкай. Дзеўка позіркам спяпяліла нашэсьце. Людзі шчасьлівы, а збаўца папярэджвае, што вораг не зьгінуў, хоча ўраджай зьнішчыць.
І сапраўды ў маленькай тэлескрыні ўбачылі людзі як па ўсёй краіне з Захаду лятуць жукі каларадзкія да бульбы. Вось-вось усю бульбу зьядуць. Дзеўка зухаватым вясковым мужыком абярнулася, кліча народ на бітву за ўраджай, каб пугі бралі, набрыць секчы. Бачаць людзі, што Зух па-гаспадарску ў кожным гародчыку завіхаецца, жукоў ботамі трушчэліць. З хат павыскоквалі, ўсю бульбу пугамі пасеклі і зноў да экранаў. Бачаць, што жукі ў поле адпаўзьлі, НАТАўскімі жаўнерамі абярнуліся.
А Шклоўскі Ідал ужо з пагонамі і ў вялізнай маршальскай шапцы з брылём, што ў тэлеэкран неўлазіць, а ў кожнай кватэры паветра рэжа. І з тэлескрыні кліча людзей на вуліцы, крычыць пра небясьпеку. Бачаць людзі, што жукі-жаўнеры напалохаліся і рушылі ў неба па лесьвіцах, што са шрубалётаў ім ськінулі. А з-за хмар НАТАўскія самалёты-зьнішчальнікі ўжо лятуць бамбіць гароды.
Тут Ідал на экране з-за хлеўчука выляцеў ім насустрач, асядлаўшы ракету, бы вершнік. З вачэй як лупцане бліскавіцамі лазернымі па лятунах, дым -- да нябёсаў, крылы -- долу. Дзьмухнуў на іх, і ўзьнялася віхура да неба, і ўцягнула ў сябе жукоў, самалёты, шрубалёты зь лесьвіцамі. Зноў дзьмухнуў, і панесла тая віхура натаўскую навалу за акіян на амерыканскую радзіму, так, што там прыбрэжныя дамы зьнесла.
Бачаць людзі ў Шклоўскім Ідале – трох: Бога-Пяруна, Хрушчова, які чаравікам па трыбуне грукае, і вызваліцеля маршала Жукава, а той падсумоўвае: «Хто к нам прыдзёт каларадскія яйцы класьць, тот ад яіц і згіне!»
«Які мудры!” – захапляліся людзі.
А натхнёны Ідал з экрана кайданкамі трасе пагрозьліва і голасам Першага Прэзыдэнта прамаўляе:
“Бизнесмены – пиявки сосущие кровь”.
Людзі ж у сваіх хатах убачылі, як па падлозе з усіх шчылін паўзуць да іх крывасмокі-бізнесмены з тулавам як у п'яўкі і па сорак лап у кожнага. Людзі ногі падцягнулі і бачыцца ім, што бізнес-піяўкі па ножках крэсел паўзуць да цела народнага пруцца, каб кроў смактаць.
Лявон падцягнуў ногі і з прыкрасьцю паглядзеў на падлогу вагона -- там нікога.
Бачаць людзі на тэлеэкране, што Ідал самых тлустых спаймаў, кайданкі на ўсе лапы надзеў, і ў кожнай хаце выдых палёгкі – зьніклі крывасмокі.
Толькі радасны народ пачаў капейкі падлічваць, каб у магазін зьлётаць па напой чароўны, што радасьць памнажае – збаўленьне-перамогу адзначыць каб, а Ідал зноў трывожна папярэджвае. Убачылі людзі на тэлеэкране, што новыя бізнесмены – вшывыя блохі да дамоў скачуць, вось уже хаты і кватэры апанавалі, кожнаму пад кашулі і кальсоны забраліся і што тыя піраньні кусаюць, сьвярбіць да непрытомнасьці. Нават гарэлка сьверб не здымае!
Паскідвалі людзі вопратку, голыя перад тэлеэкранам сядзяць, рукамі паміж ног прыкрыліся, што ўжо і выпіць немагчыма і на збавіцеля глядзяць, пачэсваюцца. Той зноў у кожнай хаце жаўном лётае, дзяўбе блох. Праз імгненьне ўся краіна вольная ад сьвербу.
Народ шчаслівы пасьпеў за чарнільцам зьбегаць, налівае ў пляшкі, толькі да рота паднесьлі, а руплівец-абаронца аб новым ворагу папярэджвае. Здалёк на тэлеэкране бачаць людзі, што скачыць вершнік з мечам у руцэ, а за ім яшчэ цэлы шэраг вершнікаў. Воклічы пагрозлівыя чуюцца «Пагоня! Пагоня!!» Вершнікі усё бліжэй. Людзі разгледзелі, што скачуць гады-гарынычы. Плюнулі гады моваю беларускаю ў калодзежы і атруцілі ваду. Пацэлілі ў стрэхі і тыя -- ў полымі. Людзі з хат павыскоквалі і па ўсёй краіне енк стаіць, воклічы: «Пажар! Гарым! Ратуйце!»
Ідал на тэлеэкране сячэ гадам галовы, языкі вырывае іх з ратоў. Імгненна ўсіх панішчыў. Потым пырснуў сьлязьмі і згасіў пажары па ўсёй краіне і чуе адусюль: «Сапраўдны Дажджбог!»
-- Дык гэта ж чмур! Ён гіпнатызаваў людзей! -- Усклікнуў Лявон.
-- Так, але як ні кажы, а шмат каму захацелася мець Ідала ў сваёй вёсцы за гаспадара. Ездзіць Шклоўскі Ідал па краіне і паўсюль расказвае як ён з ворагамі змагаўся, самаахвярна. Колькі разоў ледзь не загінуў. З кожнай паездкай улюбёнца ўсё больш трывожыцца народ: «А што калі злыдні дзе падпільнуюць збаўцу-абаронцу? І не дай Бог заб'юць!»
А на лясной дарозе Сьмерць стаіць, сустракае гадаванца. Падала Ідалу рэвальвер, з куляй зачараванай.
… Грымнуў стрэл. Куля прабіла абшыўку «Мерсэдэса» і працяла зямную кулю, нарабіўшы вэрхалу ў д'яблавым панстве. Завісла над ім і целіць яму ў галаву куды б той не рушыў. Расхваляваўся чорт: «Відаць моцны супернік зьявіўся!?». Напалохала Куля чорта и да гаспадыні вярнулася.
Кашчавая ўкінула Шклоўскага Ідала, ў прэзыдэнцкае крэсла, што стаяла пад зямлёй Беларусі ў «Невиданном миру государстве», «на престоле с царскими полномочиями». І толькі Сьмерць ды той, хто ўсё ведае, бачылі, што адбывался яшчэ ў лесе пад Лёзна.
Там дзе зьнік Шклоўскі Ідал Кашчавая далей чаруе. Выхапіла з мяшэчка Ідалаў клон. Працягнула наперад руку, і ў ёй -- певень, што Лявонавых гасьцей на праводзінах дзёўб. Хукнула на клон, пацерла яго косткамі пальцаў, разьдзерла пеўню грудзі і ў сэрца, якое яшчэ тахкала, той клон уціснула. З клона ўзьнік Ідалаў двайнік, задзірысты, а певень зьнік.
Ідалавы хаўрусьнікі падмены не заўважылі, лічылі, што змогуць кіраваць балванам, як тое і раней было.
Для насельніцтва кланаваны Ідал «явился как взрыв, порождающий молодую планету. Как подземный огонь, прожигающий мертвые глухие породы».
Кашчавая кулю чароўную падвесіла над краінай і сачыла тая за ўсім, чакаючы загада Сьмерці
А тым часам ад стрэлу рэха ляцела па краіне. Куляй страху трапляла ў кожную галаву. Напалохаліся людзі, што застрэляць злыдні Абаронцу, і не будзе тады ўжо ніякага ратунку ад зла.
А калі даведаліся, што пазьбег Абаронца кулі злыднявай, шчасьце апьяніла ўсіх! Тыя, хто нават хадзіць не мог на выбарчыя ўчасткі ледзь не паляцелі, хто мог толькі паўзьці – узьняўся з кален і пакрочыў ўпэўнена. І выбрала людзтва Выратавальніка сабе за Прэзыдэнта, і назвала яго за бітвы, бойкі і перамогі -- Лепшым.
Лепшы сам не мог паверыць у сваё абраньне і паўтараў словы Першага Прэзыдэнта: “...Впервые в этой жизни так произошло, что случилось что-то такое неординарное и Президентом стал человек вопреки всем канонам политической борьбы и политической жизни”.
А журналісты перапісвалі словы трыццацігадовай даўніны: «избрание -- человека яркого и энергичного, сумевшего подняться среди пожарища, всеобщего разброда и метаний до уровня государственного мышления, есть по сути решительное коллективное, народное выдвижение из низов, из своих рядов защитника и выразителя интересов родной земли.”
І атрымаў Лепшы надзейную ахову, але атрымаў і страх за сваё жыцьцё. О не, людзей ён не палохаўся! Адразу пасьля абраньня Лепшы зрабіў па інструкцыі Першага Прэзыдэнта -- заявіўся ў КДБ і папярэдзіў:
«Пришел молодой безусый Президент и вам прямо сказал. Цитирую: «Государства в государстве не будет. Имейте в виду: я вас не боюсь, я вас очень уважаю. Чекисты правильно поняли, что я сказал».
Лепшы, хоць і займеў велізарную ўладу, але ўсё адно адчуваў сваю залежнасьць ад звышмагутнай сілы, якой змушаны быў падпарадкоўвацца і служыць. Гэта быў наканаваны лёс беларускіх прэзыдэнтаў, і Лепшы цьвердзіў словы Першага Прэзыдэнта:
"Я рос человеком, который не верит в судьбу. Но особенно после президентских выборов я подумал, что какие-то есть сверхъестественные силы, которые человека ведут в этой жизни...»
Лявон архіваваў у памяці кампутара выказваньні і думаў, што каб перамагчы суперніка трэба было б падрабязьней даведацца пра таямнічыя стрэлы, якія былі ў жыцьці кожнага беларускага прэзыдэнта. Па сканеру пачаў праглядаць, што ведалі пра тыя стрэлы спецслужбы. Бо нават тое, пра што пісалі ў тагачасных газетах 30 год таму, засакрэцілі. Падабраў пароль да архіву спецслужбаў, чытаў і паказваў Хрыстаферу:
ДЕЛО № 1
КДБ ПАВЕДАМЛЯЕ, ШТО ЗАМАХУ НА ЖЫЦЦЁ … НЕ БЫЛО
"Замаху на жыццё народнага дэпутата, кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь са Шклова не было. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў ад імя Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі прэс-скаратар КДБ Пётр Снапок. Са сказанага вынікае, што сітуацыя з абстрэлам аўтамашыны, на якой кандыдат ехаў з Віцебска ў Лёзна, была інсцэніравана. Следчая група, якая выехала ў Лёзненскі раён, зрабіла такі вывад на падставе следчага эксперыменту, праведзенага на месцы здарэння, і сур'ёзных супярэчнасцей паказанняў тых, хто суправаджаў кандыдата ў Прэзыдэнты".
"... ПОКУШЕНИЕ БЫЛО ИМИТИРОВАНО"
"Титенков утверждал, что он резко затормозил. Остановились на обочине и обнаружили, что задняя дверца "Мерседэса" прошита пулей. Но следственная группа не обнаружила на месте происшествия следов экстренного торможения. Следственный эксперимент показал, что "налётчики" не могли стрелять так, как объяснял водитель. Чтобы всадить пулю так, как она вошла в дверцу, "налётчик" должен был стоять на подножке своей машины во весь рост. И это при скорости 130-140 км в час?.. Заместитель министра внутренних дел Люциан Соболевский изложил своё мнение о том, что покушение было сымитировано".
"Немало вопросов вызвало сообщение агентства "Интерфакс" об обращении к ним человека, который представился как член группы поддержки Найлепшего и заявил, что они сами организуют инцидент с покушением на него. Также вызвало удивление и сообщение московской аспирантки, которая 16 июня в 16 часов позвонила друзьям в Россию, и те сказали ей о покушении на Найлепшего, хотя его ещё не было.
Покуль Лявон чытаў Хрыстаферу дакументы, той ківаў галавой у такт кожнаму сказу, мармычучы: “Ведаю, ведаю…” Лявон, не дачытаўшы, спытаў:
-- А які лёс Першага Прэзыдэнта?
-- Загадкавы. Калі Першы Прэзыдэнт зьнік з тэлеэкранаў, папаўзьлі чуткі, што ён памёр. Але пахаваньня не было і тады панесьліся плёткі, што яго выкралі за выкуп. Але выкупу ніхто не патрабаваў. Тады ўсе сьхіліліся да думкі, што Першы Прэзыдэнт проста зьнік. Частка яго падначаленых думала, што гаспадар спецыяльна схаваўся і правярае падначаленых на лаяльнасьць. І вось-вось зьявіцца, каб пакараць няверных. Такія ўсё рабілі так, як быццам Прэзыдэнт нікуды не зьнікаў, а па ранейшаму кіруе. Яны ў кожным сказе, ў кожнай дзеі спасылаліся на распараджэньні вышэйшага кіраўніка, дэманструючы адданасьць яму і яго ідэям і раз-пораз хвалілі яго за найвышэйшую мудрасьць. І людзі таксама працяглы час пасля зьнікненьня Прэзыдэнта дзячылі яго за мажлівасць жыць, есьці і піць.
Некаторыя, што сапраўды верылі ў зьнікненьне Прэзыдэнта і мелі шанец заняць яго месца, адмовіліся ад мары, бо страх самім зьнікнуць стрымліваў ад спакусы.
Так цягнулася да зьяўленьня Лепшага.
-- А куды ж падзеўся Першы Прэзыдэнт?
-- Не сьпяшайся, пра ўсё даведаешся ў свой час… Тым больш, што ён табе не супернік. Са сьмяротнай тройцай табе прыдзецца біцца…
І Хрыстафер працягваў свой расказ.
СЬМЯРОТНЫ ПРАРЫЎ У БУДУЧЫНЮ
Калі Сьмерць утварыла Лепшага ад клона Шклоўскага Ідала, адразу ўзялася за стварэньне іх нашчадка. Выцягнула зь меха пацука і пацучыху, прусака і прусачыху. Разьціснула іх і зьляпіла з месіва кулю.
Паліла яе упакоранасьцю тутэйшых, вымачыла ў іх страхах. Пасыпала беларускай абыякавасьцю і раўнадушшам.
Дастала з мяшэчка ідалаў клон, пацерла его ў далонях, хукнула на яго і засунула ў сярэдзіну пацучына-прусачынай кулі. Яна ажыла, задыхала, затрымцела. Кашчавая заглынула Кулю, рукою падсунула яе пад крышку чэрапа на месца мазгоў. І што ты думаеш магло ў тым месцы адбыцца ў закаханай Сьмерці?
Лявон падумаў і моўчкі паціснуў плячыма.
Бездань часу адкрылася ў ейнай галаве. Жаданьне Сьмерці ўкінула чароўную Кулю у будучыню. Праз тысячу год Сьмерць спыніла Кулю, але спыніць яе імкненьне да ўладараньня будучыняй не змагла. Сьмяротная Куля павялічылася да памераў зямной і выбухнула, утварыўшы жыцьцё ў будучым небыцьці. Там нават Бог яшчэ нічога не меў і не бачыў, а Сьмерць Куляю ўтварыла Будучую Беларусь, начале з Лукапшыкам, са сваёй гісторыяй й ідэалёгіяй. Але падуладна Будучая Беларусь стала толькі Куле. А Сьмерці стаў падуладны Час. Яна зламала яго і Будучая Беларусь, утвораная Сьмерцю, што на тысячу год наперад ад нас, стала існаваць адначасова з сучаснай краінай, але толькі ў іншай прасторавай нішы.
І ніхто з Беларусі і нішто праз 1000 год немаглі існаваць далей. Ніводзін нашчадак сучасных беларусаў не мог працягнуць свой род праз 1000 год. Там гісторыя пачыналася з нуля, з твора Сьмерці.
І «Невіданное міру государство» існавала разам з імі. А злучыцца тры прэзыдэнты маглі толькі ў адным месцы – Чарнобыльскім Саркафагу. Сапраўдным беларускім ЧаСе.
Лукапшык быў абліччам падобны да… калі ў вочы глядзець -- на чалавека, зьлева на яго твар зірнеш – пацучыны аскал палохае, справа зойдзеш – прусачыны выраз вусамі варушыць.
Вось так утварала Сьмерць жыцьцё ў мінулым і будучым.
Лукапшык жыў ва ўніверсальнай выбарчай урне, якая служыла яму і мерсэдэсам, і боінгам, і кватэрай, і ложкам, і габінэтам і прыбіральняй. Выбарчую ўрну Сьмерць пакрыла як самалёт “стэлс” рэчывам, якое ўсё паглынала і нічога не аддавала. Садызмій звалі тое рэчыва. Таму радары не маглі засекчы Прэзыдэнтавы пералёты. Ніякая праслушка не давала падслухаць Лукапшыкавы размовы. З урны тырчэлі антэны, а замест вокан зіхацелі тэлевізійныя экраны. І на кожным -- быў Лукапшык. На адным – чытае, на другім – размаўляе, на трэцьцім -- у хакей грае, на чацьвёртым – на баяне й сьпявае.
Твой сканер, Лявон, не трапіць у Лукапшыкавы мазгі, бо тым жа садызміем Кашчавая пакрыла Лукапшыкаў чэрап.
Агітацыя на выбарах за Лукапшыка была адмысловай. Асноўным аргумэнтам за выбары нашчадка Лепшага было тое, што лукавыя пад час доўгага кіраваньня набылі «Прэзідэнцкі Ген»! Па людзях чуткі пускалі, што лукавыя столькі кралі, што больш няма чаго красьці, а што накралі – няма ўжо куды класьці, а таму ўсё людзям гатовы аддасьці.
Лукапшыкам прэзыдэнта ў народзе празвалі таму, што ён пераканаўча пшыкаў на міністраў, якіх жа сам і прызначаў, а ўжо тэлевізар так узмацняў і зьмяняў яго голас, да рыку.
Жыў Лукапшык у выбарчай скрыні, бо быў палітычнай жывёлай. Ён не займаўся гаспадаркай, а кожную сустрэчу з людзьмі разглядаў як перадвыбарчую.
Усе лукавя мелі гераічныя бітвы і перамогі. Так Лепшы з лукавых славіўся тым, што перамог у бітве за ўраджай. Перамога была настолькі яўная, што разьбіты ўшчэнт ураджай больш ніколі не рос і людзі карміліся з гуманітарнай дапамогі.
Другі Лепшы славіўся перамогай у бітвах з дэпутатамі. Ён прымусіў іх перад тэлекамерамі не толькі кішэні выварочваць, каб паказаць іх пустэчу, але нават распранаў данага і душу ім выварочваў, каб людзі ведалі, што за іхнай душой нічога няма.
З таго часу ў дэпутаты ніхто не лез. І калі з палітычнай Эўропы зьвягалі, што, бач, у краіне няма Парляманту, і пагражалі спыніць пастаўкі гуманітарнай дапамогі, Лукапшык пасылаў АМАП і той прыводзіў і садзіў у парлямант палітычных прастытутак. Іх у Лепшага быў спецыяльны прэзыдэнцкі фонд.
Выяўлялі іх па традыцыі з часоў Першага Прэзыдэнта тэст-пытаньнем: «Як вы ставіціся да зьнікненьня палітыкаў?» Справа ў тым, што па традыцыі ўсе моцныя канкурэнты лукавых зьнікалі бяз сьледу. І калі кандыдат у дэпутаты адказваў, што нічога аб гэтым не ведае і ведаць ня хоча, тады яго саджалі ў парлямант.
Некаторых у парлямант дасылалі па накіраванью праваслаўнай царквы Першага Прэзыдэнта. Зірні ў сканер. Лявон.
Ён зірнуў і прачытаў:
«22 октября по инициативе прихожан в Лунинецкой Крестовоздвиженской церкви прошел молебен о здравии кандидата в депутаты парламента Василия Гаргуна… Таким образом верующие решили выразить свою благодарность В.С.Гаргуну за доброту и внимание к людям».
А вось апазіцыянераў у парламент не пускалі, а палохалі таксама з часоў Першага Прэзыдэнта:
“Этим лидерам оппозиции надо дать по рукам. Мы должны о них все рассказать народу. Как они ездят по заграницам и уговаривают не давать нам кредитов. Мы должны не пропустить их в Парламент. Для них чем хуже, тем лучше! Пусть с улицы гавкают”
Лукапшык меў прагу да гістарычных перамог і беспярапынна шукаў ворагаў. Але ўсе чалавечыя ворагі даўно былі выкрытыя і вынішчаныя. Нават хмары баяліся неба краіны, бо Лукапшыкаў продак быў такі шчодры і ўсемагутны, што раздаваў дажджы, выціскаючы іх з хмар і нават з аблокаў. І калі ўсе дажджы скончыліся, ён пасылаў за межы краіны самалёты, і тыя лавілі хмары ў мяхі і буксіравалі іх у беларускае неба. І тады лукавы шчодрай рукой зноў раздаваў.
Усе былі абавязаны паспрачацца кожны дзень пра тое, што сьвеціць ярчэй -- сонца ці Лукапшык. Спецыяльны Лукапшыкаў «Сонечны указ» прыпісваў кожнаму вывучыць Найсьвятлейшыя доказы Найярчэйшай перавагі Лукапшыка над сонцам:
сонца сьвеціць людзям і ўраджаю толькі тады, калі няма хмар і няма ночы, а Лукапшык сьвеціць пры любым надвор'і і нават ўначы.
-- Чаму?» -- зьдзівіўся Лявон
-- Таму, што ў кожным пакоі краіны мусіў вісець Прэзыдэнцкі партрэт з німбам над галавой. Німб утварала лямпачка. За электрычнасьць бралі шмат грошай і таму людзі замест лямпачкі падкладвалі сьветлякоў з могілак!
І па тэлевізары кругласутачна выступаў Лукапшык.
Біёлагі-батанікі вывелі дрэвы, лісьце на якіх было з выяваю твараў Лепшых лукавых. Твары былі з жылак лісьця. У восень, паліцыя і армія пад кіраўніцтвам Лукапшыкавай службы бясьпекі выстаўлялі каля кожнага дрэва пасты ў белых пальчатках, і вартавыя мусілі лавіць лісьце, каб лукавыя не падалі тварам у бруд. Каторыя не пасьпявалі злавіць Лукапшыкаву выяву, караліся. Каб усё ж такі лісьцікі, падаючы, не пляскаліся Лукапшыкавым тварам аб глебу, пад кожным дрэвам клалі салому. Вартавыя, каб не траціць дарэмна час, бо ён цалкам належыў Прэзыдэнту, мусілі слухаць, што кажуць людзі, калі ападаюць прэзыдэнты. І калі нехта кпіў з іх, ці казаў па-беларуску, іх лавілі, тыцкалі тварам аб асфальт так, каб галава апусьцілася ніжэй узроўню асфальту і, адпаведна, ніжэй дзяржаўных лісьцікаў, а потым адвозілі ў пастарунак.
Батанікі паводле Лукапшыкавага Указа вывелі такі “лук” (слова “цыбуля” было забаронена), што калі яе абіраеш, дык не плачаш, а рагочаш і есці не хочаш.
Цікавіцца папараць-кветкай лічылася крамолай. Выйграць бітву з папарацьцю Лукапшык ніяк не мог. У верасьні, калі студэнты ехалі на бульбу, Лукапшык выдаваў Папаратны Указ “пасля працы на полі, уначы вырываць папараць у лесе”. За тону папараці плацілі выдатнымі адзнакамі па ідэалагічных прадметах: “Вернасьць Прэзыдэнту”, “Адданасьць Прэзыдэнту”, «Любоў да Прэзыдэнта». Выкладчыкі пад наглядам прэзыдэнцкіх кантралёраў перабіралі кожнае сьцябло папараці, каб не згубіць кветку. Таму, хто здаў бы папараць-кветку, сьвяціла дзяржаўная прэмія і дыплом Прэзыдэнцкай Акадэміі Кіраваньня. Лукапшык хацеў вырасьціць кветку папараць з пялёсткамі са сваёй выяваю. А яшчэ марыў авалодаць Князёўнай-папараці і стаць неўміручым.
У тэлеперадачах кожны летні месяц паведамлялі, што ў лесе знайшлі папараць, якая сама пачала расьці з Лукапшыкавай выяваю на лісьці, а на ягоны дзень нараджэння - квітнець. Потым чуткі абвяргалі, але гэта прывяло да таго, што адданыя Лукапшыку грамадзяне панесьлі да прэзідэнцкага палаца са сваіх хат кветкі, на лісьцях якіх ім бачыліся выявы любага правадыра. Падысьці да палаца стала немагчыма, і ахова баялася тыя кветкі кранаць, каб не абразіць Лукапшыка. Давялося каля палаца рабіць выставу расьлін, на лісьці якіх быццам бы бачылася Лукапшыкава выява. Іншаземцы з усяго сьвету ехалі паглядзець на цуд і папаўнялі Лукапшыкаву скарбонку валютай з выяваю заморскіх прэзыдэнтаў.
Паліцыя строга сачыла за тымі, хто паліць. Курцы былі абавязаныя выдыхаць дым з Лукапшыкавай выяваю. Парушальнікаў штрафавалі і паліць забаранялі.
Спецыяльныя сканеры правяралі ў грамадзян мазгі. Кожны мусіў мець столькі вертыкальных зьвілін, колькі было над ім начальнікаў. Астатнія зьвіліны павінны былі быць гарызантальныя. За правільнай прапорцыяй сачыў «Госкомитет Учета Звілін» (ГУЗ).
Калі прапорцыя парушалася, зьвіліны вышчыквалі. Занадта зьвілістыя зьвіліны – выпроствалі.
Такую практыку завялі яшчэ пры Першым Прэзыдэнце:
«Руководителям профтехучилищ и техникумов. Телефонограмма.
Направить в министерство образования списки учащихся, которым исполнилось 18 лет, с указанием напротив каждой фамилии, голосовал ли учащийся на выборах в парламент 15 октября и 29 октября».
Рэферэндуры аб даверы Лукапшыку і недаверы апазіцыі праводзіліся тры разы ў дзень перад выдачай пайкі. Напярэдадні зьнікненьня Першага Прэзыдэнта народ аднадушна вырашыў, што ўсе нармальныя грамадзяне мусяць галасаваць "ЗА", а тых, хто “устрымаўся”, трэба лічыць хворымі, а хто галасаваў "супраць" – Ворагамі Народа. Лічба 1001% лічылася ў дзяржаве сьвятой. Пасьля кожнага рэферэндура 0,1% хворых ды ворагаў забіралі і лячылі.
-- Адкуль ведалі, хто як галасаваў? – Спытаў Лявон.
-- Кожны пасля таго, як запаўняў бюлецэнь мусіў запоўніць рэферэндурную дэкларацыю і заверыць яе ў прадстаўніка «Гос Комитета Контроля за Голосованием». (ГоКоКоГо).
Калі пасля рэферэндура раптам атрымлівалася лічба меньшая за 1001%, дык пайкі затрымлівалі, праводзілі паўторны рэферэндур. Гэтую моду перанялі на Украіне. І тады лічбы даходзілі да 1120% і больш.
-- Адкуль такіе лічбы? – Спытаў Лявон.
-- Кожны, хто пасьля галасаваньня меў сумнеў, ці так ён прагаласаваў, мог прагаласаваць паўторна, і трэцьці раз і чацьвёрты... да ўзьнікненьня ў душы пачуцьця ўпэўненасьці за правільны выбар. Бо пачуцьцё "уверенности в завтрашнем дне" было адным з галоўных пачуцьцяў - пасьля веры, любові, надзеі да Лукапшыка. Толькі гэтыя пачуцьці было дазволена мець насельніцтву без спецыяльнага дазволу!
І кожны грамадзянін распісваўся ў азнаямленьні з сакрэтным указам, што ён абавязаны мець гэткі набор пачуцьцяў.
-- А чаму ты ўвесь час кажаш рэферэндур»? – спытаў Лявон.
-- На Захадзе праводзілі «рэферэн-дум», таму, што робячы выбар, людзі думалі. А Лукапшыкавых – пераканалі, што думаньне прыводзіць да хітрасьці і ўкараненьню падманных тэхналогіяў Захадую. Вось і праводзілі апытаньні, змагаючыся з Заходнім ворагом пад дэвізам «Нас не надурыш!» -- «рэферэндур».
Хрыстафер замаўчаў. Калёсы рытмічна адлічвалі на шпалах, набліжэньне Найлепшай дзяржавы, а Лявону здавалася, што цягнік ужо не едзе па рэйках, а ляціць па часе і калёсы адстукваюць гады ў Будучую Беларусь.
Урэшце Лявон спытаў:
-- Адкуль ты гэта ведаеш?
-- Быў там не раз. – Упэўнена адказаў Хрыстафер. Потым усміхнуўся:
-- Я ж з Кансультацыйна Назіральнай Группы Організацыі па Бясьпецы і Супрацоўніцтву Еўропы Будучага КНГ АБСЕ(Б). Мы мусім за ўсім назіраць і ўсіх кансультаваць каб забясьпэчыць бясьпеку будучыні.
І нечакана, пільна паглядзеўшы ў Лявонавы вочы, спытаў:
-- А ты хочаш туды?
Лявон зьдзівіўся Хрыстаферым здольнасьцям чытаць думкі і, ўздыхнуўшы, адказаў:
-- І хачу, і трэба. Толькі як туды трапіць?
-- Проста! Вельмі пажадаць!
Яшчэ крыху памаўчалі. Лявон зірнуў на гадзіньнік і папрасіў:
-- Раскажы крыху пра Лепшага
Хрыстафер згодна кіўнуў і пачаў:
«Найлепшая краіна была Ўскраінай Краіны Вялікай Мудрасьці, адкуль на Ўскраіну быў пракладзены Дураправод з абдуральным газам. Паддурваўся кожны пакой Ускраіны ў чым і была Мудрасьць суседзяў. На дургазе гатавалі ежу, тапілі батарэі, заводы, ім напампоўвалі тэлеперадачы і мазгі людзей. І за гэта Лепшы і яго людзі мусілі плаціць уладарам Крана Дургаза.
Часта ён вёў хітраперамовы з кіраўнікамі Краіны Вялікай Мудрасьці аб гарантаваных пастаўках Дургазу за бясплатна, бо які ж дурань мусіць плаціць за Дургаз?! А сам тым часам шукаў хаўрусьнікаў у іх кіраўніцтве, каб яны Кран Дургаза на Захад даверылі яму. Лепшы не марыў, як Першы Прэзыдэнт, узначаліць Краіну Вялікай Мудрасьці. Але на правах аднаго з кіраўнікоў Саюза лічыў, што Кран от Дургаза мусіць атрымаць.
Тыя баяліся, што непрадказальны Лепшы пачне ўладарыць Дуркранам, як пугай. Закрываць газ апазыцыянерам і іншым недавольным, вінаваціць у гэтым кіраўніцтва Краіны Вялікай Мудрасьці. Прадаваць Дургаз на Захад, абдзяляючы сваю Ўскраіну. Ці ўвогульле перакрые Дуркран на Захад, каб захапіць уладу Эўразьвязу і далучыць яго да Ўскраіны.
Дуркран Лепшаму не давяралі. Праз гэта ён злаваўся, лаяўся на гаспадароў Дурагаза і кіраўнікоў Вялікай Мудрасьці і абражаў іх. Тыя велікадушна гневаліся і крышачку падкручвалі кранік. Тады дурасьці ў кватэрах Ускраіны памяньшалася, у галавах простыя зьвіліны згіналіся, і ў людзей узьнікала прага волі. Яны разумнелі, а Лепшы на іх вачах выглядаў Найдурнейшым. Яго Камітэт Геніяльнай Бясьпекі (КГБ) не пасьпяваў забіраць і лячыць хворых на мазгі. Апазыцыя здабывала ўплыў, і ўсё ішло да таго, каб прэзыдэнта ськінуць з седала. Нацыя ўпадала ў дэстабілізацыю.
Лепшы, на вялікую асалоду кіраўніка Краіны Вялікай Мудрасьці, ляцеў у Маскву. Укленчваў перад галоўным. У Крамлі каля царскага прастола яму давалі выпіць чарку гарэлкі і нават дазвалялі яе разьбіць. Потым выпускалі на тэлеэкран, і ён кляўся народу Краіны Вялікай Мудрасці ў адданасьці справе аб'яднаньня мудрацоў усяго сьвету супраць дурняў, пасьля чаго Кран адкручвалі, народ Ускраіны дурэў, апазыцыя шылася ў падпольле, а Лепшы -- шчасьлівы ляцеў у Сочы падлячыць свае нэрвы.
З-за дураадносінаў дэградацыя апаноўвала кіраўніцтва Ўскраіны, таму на Захад за розумам раз-пораз пасылалі кіраўнікоў, але выключна з Найлепшай санкцыі. Так павялося з часоў Першага Прэзыдэнта. Хрыстафер працытаваў:
“… газеты надрукавалі Прэзідэнцкі ўказ №464 …пункт 4 указу ўстанаўлівае, што “накіраваньне ў службовыя замежныя камандзіроўкі,.. незалежна ад крыніцаў фінансаваньня... ажыцьцяўляецца з пісьмовай згоды Прэзыдэнта Рэспублікі ”.
-- А што ж апазыцыя? -- Спытаў Лявон. -- Яны што рабілі? Можа дзіркі сьвідравалі ў Дураправодзе?
-- Апазыцыі ён не пужаўся. Наадварот. Яна для яго была як цацка для дзіцяці, ці мышыня для кацяняці.
Яны змагаліся паміж сабой.
З аднаго боку шчыраваў партблок «пяцёрка з плюсам»:
«Правыя Індывідуальныя Фанаты» (ПІФ)
"Першы Антыдурацки Фронт" (ПАФ);
"Аб'яднаныя Грамадзянскія Антыдурні" (АГА).
«Объединенные Гордым Орлом» (ОГО)
«Ангелы Народного Успеха» (АНУ)
З імі супернічаў партблок КОЛ «Каманда Отборных Лідэраў», дзе шэраговых сябраў увогульле не было, а толькі адны прымы.
Сябры партый іх лідэры бясперапынна змагаліся паміж сабой за званьне самых разумных і на прэзыдэнта і выбаршчыкаў часу не хапала.
Сябры ПІФа, спадзяваліся на кілера і спрабавалі зьбіраць на яго грошы. Тое што зьбіралі, пасьпяхова раскрадалі. Члены ПАФа чакалі ўзброены пераварот. У АГА ўваходзілі тыя, хто заўжды пагаджаўся з кіраўніком, штоб ён не рабіў, ці не казаў. Сябры ОГО заўжды захапляліся сваім кіраўніком і абагаўлялі яго. АНУшысты лічылі, што трэба пераканаць выбарцаў, каб яны разам сказалі: «А НУ ЯГО НА…» і Лепшы і пойдзе НА…, па меньшай меры на пэнсыю.
Сябры пяцёркі называлі супернікаў з КОЛа так, як след пісаць па-беларуску не Каманда Отборных Лідэраў», а Атборных -- КАЛам.
На бяду апазыцыянераў Захад выкарыстоўваў абдуральны газ як паліва і даводзіў да Ўскраіннай апазыцыі, што не трэба сьвідраваць дзіркі. Замест гэтага апазыцыю, запрашалі за мяжу, сілкавалі тамтэйшым розумам. Апазыцыянеры везьлі заходні розум кантрабандаю дамоў. Заходнія інструктары прыязджалі праводзіць семінары з апазіцыянерамі па распаўсюджваньню розуму сярод насельніцтва. Але яшчэ з Лепшых часоў насельніцтву рабілі тэлепрышчэпкі ад розуму і яны набылі ад яго імунітэт. Таму лічылі такіх інструктароў – тэрарыстамі, а памежнікі лавілі іх і высылалі, канфіскуючы розум у прэзыдэнцкі фонд.
Кіраўнікі Эўразьвязу і Краіны Вялікай Мудрасьці хацелі зьмяніць Лепшага на Найкампраміснага, падтрымлівалі грамадзкія аб'яднаньні Прыхільнікаў Дураправоду і Дургазу (ПрыДур) і Захавальнікаў Дураправоду і Дургазу (ЗахаДур) і шукалі моцнага суперніка.
А Лепшы саджаў яго ў турму.
НАЙЛЕПШАЯ МЯЖА
Зноў ехалі моўчкі. Лявон узгадваў, што чытаў пра Найлепшую краіну.
Быў пачатак юбілею -- 30 гадоў панаваньню Лепшага. Тамтэйшыя цэрберы пачалі арыштоўваць нават супрацоўнікаў амбасадаў за тое, што яны проста стаялі на вуліцы і глядзелі на дэманстрацыю. Арыштоўвалі за грубейшае парушэньне Лепшага Указа аб “Несанкцыянаваных позірках”. Карацей, калі заходні грамадзянін хацеў пайсці па горадзе, ён мусіў атрымаць дазвол у аддзеле МЗС на тое, куды можна пайсьці, што можна глядзець і якім позіркам: лагодным ці асуджальным. Абгрунтоўвалася гэта так: «Усе будынкі ў сталіцы належалі Найлепшай адміністрацыі. А гэта значыць былі сакрэтнымі! Адпаведна кожны дыпламат, ці замежны турыст, што кідаў свой позірк на будынкі, быў патэнцыйным шпіёнам. Акрамя гэтага позірк па законах фізікі рабіў уціск на будынкі, што аценьвалася як умяшальніцтва ў ва ўнутраныя справы краіны».
А калі б замежнікі мэтанакірвана глядзелі толькі на жанчын, тады іх можна было б прыцягнуць да адказнасьці за сексуальныя дамагальніцтвы! У гэтым нарэшце дагналі ЗША! Заходніх жанчын за прыязныя позіркі на мужчын можна было таксама затрымліваць самі ведаеце за што…
Лявон гартаў газеты і не мог пазбавіцца страху:
«То, что происходит в стране с исчезновением людей, можно назвать безумием. Потому что люди будто растворяются в неизвестном направлении. Как мираж, как туман, как радуга. Был человек – и нет его. И никаких следов”
А яму ж ні ў коім разе нельга было зьнікнуць!
Цягнік Варшава -- Мінск няспешна сунуўся да мяжы. Машыністы збавілі хуткасць.
Па радыё гучала прамова Першага Прэзыдэнта:
“Мы, как в 1941 году, находимся во вражеском кольце! Враги засели в руководстве соседнего государства, с которым мы недавно подписали договор о сообществе”.
“Мы их сотнями, тысячами ловим на границе, из афроазиатского региона… С наркотой идут, черт знает с чем. Я иногда думаю: Зачем мне это нужно? Я завтра открою два метра границы и эту толпу туда запущу. И они меня тут долбают за что-то! За что!?… Мы же поставили заслон на западной границе всем немцам, полякам и так далее. Дайте деньги, помогите. Потому что как только мы здесь уберем границу -–хана вам будет”.
“Я СВОЁ ГОСУДАРСТВО ЗА ЦИВИЛИЗОВАННЫМ МИРОМ НЕ ПОВЕДУ!"
Цягнік спыніўся і па вагонах пайшлі мытнікі. Яны давалі кожнаму пасажыру запоўніць нейкія бланкі. Наверсе аднаго было напісана "Указ Лепшага аб перасячэнні мяжы", на другім "Амаральная дэкларацыя". Далі і проста дэкларацыю.
Выліваху папярэдзілі, як трэба запаўняць амаралку на сябе і ён пачаў уважліва чытаць указ.
УКАЗ
На границе кинофотоматериалы засвечивать, собственные мнения о Найлепшем изымать, мозги -- прочищать, дурь -- выбивать, мысли -- выпрямлять.
На пороге своего дома, на государственной границе, а также на грани помешательства обязательно заполнять "Аморальные декларации", в которые каждый обязан ежедневно вносить свои отрицательные к Найлепшему мысли, чувства, эмоции и высказывания. А также фиксировать несанкционированную любовь и симпатию.
У купэ стаяў вялізны футарал басэтлі -- самая вялікая Лявонава каштоўнасьць, і яму доўга прыйшлося тлумачыць мытнікам, навошта яму гэта ў Мінску, калі тут усё ёсць. Адно неасьцярожна кінутае слова магло прывесьці да страты чароўнага футарала. І тут Хрыстафер працягнуў мытнікам свой дыпламатычны пашпарт і сказаў:
-- Маё!
Мытнікі пайшлі далей. Лявон паціснуў Хрыстафераву руку, а па радыё ішла перадача «Старонкі гісторыі», дзе цытаваліся выказваньні Першага Прэзыдэнта:
“Нашы апазицыанеры каждый дзень там швэндаюцца, пазьняки, навумчыки, вааружонные и невааружонные, вдоль границы шастают! Эта ашмоцце дабра нашаму гасударству не прыносят!”
Лявон пільна ўгледзеўся ў акно і ўбачыў за ім шэрагі амапаўцаў у бронекамізэльках. “Відаць, пільнуюць, каб хто-небудзь у акно не выскачыў ды назад у цывілізацыю цягу не даў” – падумаў Выліваха.
А голас Першага мацнеў :
“Гэта народ!... Гэта народ, які выратаваў ад “карычневай чумы” разам з рускім і ўкраінскім народамі ўсю цывілізацыю! Ніхто не мае права сёння тыкаць у яго пальцам. Тым больш цяперашнія пакаленні Захаду. Яны павінны прыязджаць сюды, як у Мекку, і на каленях стаяць на граніцы з Польшчай, кланяцца беларускаму народу, які перажывае не лепшыя часы. Я абараняю свой народ, і я буду яго абараняць!»
Пасля прамовы па вагонах пабеглі афіцэры, загадваючы замежнікам укленчыць. Выліваха і Хрыстафер сядзелі, як сядзелі, і афіцэр чамусьці не зрэагаваў. У купэ мытнік занёс вялізны капялюш са стужкай, на якой напісана “Прэзідэнцкі гуманітарны фонд” і ўмольна загадаў:“Пожертвуйте сколько не жалко…, а если жалко, то потом еще больше пожалеете!”
А па радыё зноў гучаў голас Першага Прэзыдэнта:
"Гуманитарная помощь -- это бесплатно, это для народа, в том числе для ученых, для чиновников»
Пасля перадалі інтэрв'ю журналісткі з Польшы:
«13 октября. Приехала в совхоз «Гастелло». Зашла к знакомым бабушкам. Была у них в 1996 году. Они тогда боготворили Первого Президента.
Спросила как им живется сейчас. Бабушки ответили, что жить стало гораздо хуже. А Найлепшего любите? Отвечают, что еще сильнее чем прежде! «Почему!?»-- изумилась я. «Он нам дал в этом году огромный урожай!»
Наконец я узнала самый большой секрет Беларуси... ее народа и Президента».
Цягнік падыходзіў да цэнтральнага вакзала Мінска. Лявон уключыў свой партатыўны кампутар і глянуў, ці знайшоў што-небудзь сканер. Там сапраўды былі першыя вынікі:
Президент -- здоров! Президент -- чемпион!
Президент в прекрасной форме!
В Президенте множество идей! У Президента множество людей!
Президент -- гений, а не злодей!
Пусть знает увесь мир, што Президент -- Человек, потому что Президент в Дзекрэце!"
Каля вакзала было відаць, што сярод людзей, якія сустракалі, стаялі афіцэры службы бяспекі Лепшага на дыстанцыі адзін ад аднаго, роўнай даўжыні вагона. Вагоны яшчэ рухаліся, калі афіцэры пачалі заскокваць у вагоны. Ніхто з пасажыраў не рваўся, як звычайна, да выхаду. Усе чагосьці чакалі. Афіцэр механічна загадаў:
-- Всем оставаться на своих местах.
Ён шпарка ішоў праходах і раздаваў нейкія паперы.
-- Ознакомтесь и распишитесь!
Усе пакорліва бралі паперу і ўважліва чыталі.
Выліваха неахвотна ўзяў паперу, а афіцэр патлумачыў: «Все иностранцы, не говоря уже о наших гражданах, давно знают, что каждый день в нашей стране издаётся новый Указ Найлепшего о совершенствовании одной из сторон жизни! Темпы роста уровня жизни поэтому у нас самые большие в мире. Правда, некоторые иностранцы не могут этого понять -- не "догоняют"... отсталый народ! Советую внимательно изучить Указ и проникнуться... Вам здесь по нему жить!
Выліваха пачаў чытаць:
УКАЗ
О СИНХРОНИЗАЦИИ ЧУВСТВ
Запретить всем иметь отрицательные по отношению к Президенту мысли чувства и эмоции.
Запретить не любить Президента.
Разрешить любить Президента, только Президента и никого кроме Найлепшего Президента.
БІТВА З НЕСАНКЦЫЯНАВАНАЙ ЛЮБОЎЮ
Яны выйшлі з вагона. Хрыстафер узяўся вынесьці футарал. Дзіўна вынес, не кранаючы! Ён пад рукой як рыба праплыў. Развіталіся і Лявон уважліва агледзеў людзей на пероне.
У бабульцы, якая гандлявала цыгарэтамі спытаў:
-- "Выбар" ёсць?
-- Не, сынку. Выбар Указам Лепшага даўно забаронены. За нас даўно выбіраюць. Толькі вар’яты ці беларусы-зухаватыя “рабяты” выбіраюць. Спытайся вунь у таго дзядзькі – ён да ненармальнага падобны. У позірку думка бачна і не хавае, яе…
І бабулька ўказала позіркам на мужчыну з вясёлымі вачыма, які стаяў, нібыта кагосьці сустракаў. Да яго раз пораз-падыходзілі людзі і прасілі агню. Ён падаваў ім скрыначку запалак, браў грошы, і прахожы адыходзіў. Выліваха зрабіў тое самае. У парку ён дастаў са скрыначкі газету “Выбар”, разгарнуў і прачытаў:
"… Б. Хамайда затрыманы i дастаўлены ў РАУС Чыгуначнага раёна г. Вiцебска за тое, што стаяў з плакатам "Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ"...
Лявон узьняў галаву і убачыў вайскоўцы, якія ачэплівалі парк. Яму прыйшлося абыходзіць іх, як плот. Непадалёк ад "плоту" з мундзіраў стаялі вясёлыя людзі. Нехта з прахожых раздражнёна кінуў у бок вясёлых хлопцаў рэпліку:
-- У людзей празьник смеха сягодня, а им делаць нечего -- веселяцца! Работаць нада!
Калі з чырвонага аўтобуса пачалі выходзіць нейкія важныя, надзьмутыя, як індыкі, дзядзькі, людзі, што стаялі паблізу, убачыўшы іх, засьмяяліся. З групы вясёлых людзей катанулі ім пад ногі гарбуз. Усе зарагаталі. Нехта пажартаваў:
«Каціцеся гарбузом у Краіну Вялікай Мудрасці! Ды не вяртайцеся, калі сваіх мазгоў не запае!»
«Гэта па-нашаму! -- узрадаваўся Лявон. -- Свае людзі! Не прападу!»
Ад вясёлых хлопцаў даведаўся, што яны праводзяць нейкіх дэпутатаў з палаты, якія едуць у сталіцу Краіны Вялікай Мудрасьці, каб цалкам далучыць да яе сваю рэспубліку.
Лявонаву ўвагу прыцягнуў жвавы дзядок з белай барадою, які голасна жартаваў, смяяўся. Не паспеў Лявон прыслухацца, да дедавых жартаў, як яго аточылі вайскоўцы, схапілі і панесьлі. Дзядок нечым спадабаўся Лявону і ён, абураны, падскочыў да "плямістых" і запатрабаваў адказу:
-- За што вы яго так? Ці ж ён вас чапаў?
-- А ты адкуль? – Пагрозьліва зарычаў на Лявона старшы.
-- З Вялікага Княства Літоўскага! – З гонарам адказаў Лявон
-- Да вас як тараканав! Ловім, садзім гэтах нацыяналістаў, а яны всё лезуць і лезуць! Нада кніжкі спаліць з эцім княствам, тады угаманіцесь!
Грамілы ўкінулі дзядка ў чэрава маленькай машыны і Лявону завярнулі рукі так, што ён пацалаваў свае калені, разбіў вусны і, лежачы ў машыне, частаваўся саланаватай крывёю.
У турэмнай камеры не было чым дыхаць. Сумесь дыму танных цыгарэт, парашы і гнілой капусты давялі Лявона да непрытомнасьці. Ачуняў ён толькі ў судовай зале, куды яго занеслі і паклалі на лаву падсудных. Дыхаць стала лепей, і Лявон змог разабраць пытаньні судзьдзі:
-- Когда и где родились? Где живете и работаете?
Лявон, забыўшыся пра ўсялякую канспірацыю, пачаў мармытаць пра тысяча пяцьсот …наццаты год нараджэння, пра Наваградак і працу князем...
Судзьдзя не зьдзівілася, а механічна спытала ў вялізных міліцыянтаў:
-- Гэты бэнээфавец на вас нападаў?
-- Да! -- пацьвердзілі тыя.
Судзьдзя вынесла прысуд:
-- 20 мільёнаў штрафу за напад на ахоўнікаў парадку.
Пасьля спытала:
-- Вам бумаги на бэнээф посылать?
Агаломшаны Лявон, не разумеючы пытаньня, кіўнуў. А ў залу ўжо заносілі дзядка з белай барадой.
БІТВА З РУКАМІ
Выліваха прысеў на лаву каля дзьвярэй, дзядка занесьлі ў залу, і Выліваха пачуў голас судзьдзі:
ПОСТАНОВЛЕНИЕ
"… судья Риштовская М. И. Октябрьского р-на г. Минска, проверив материалы на Щукина Валерия Алексеевича, УСТАНОВИЛА:
… состоялось несанкционированное массовое собрание.
На Щукина был составлен протокол, в котором указано, что в этот день в 18-40 он участвовал в несанкционированном собрании по ул. Кирова, 4, в группе граждан, публично обсуждал общественно-политические мероприятия в стране, действия Правительства и Президента, активно жестикулировал, чем нарушил Декрет № 5 Президента Республики Беларусь от 05.03.1997 г., п. 10".
Раптам судзьдзя закрычала:
-- Я запрещаю вам, журналисты, писать в блокноты и записывать на диктофоны. Если не прекратите писать, то удалю вас из зала! Неужели непонятно?
Дзядок з белай барадой выйшаў з залы і да Вылівахі:
-- Вы першы раз? Не засмучайцесь! Добра, што выпусьцілі.
Неўзабаве яны з бутэлькай гарэлкі ехалі да дзеда сьвяткаваць свой дзень вызваленьня.
-- І што ўсё гэта азначае? -- спытаў Выліваха. -- Цябе судзілі толькі за тое, што размахваў рукамі!?
-- І языком таксама! Высока ўзнятыя рукі на вуліцы каля афіцыйных будынкаў ці асоб – гэта “замах” на ўладу. Вось паслухай:
“Максім Кашынскі, Зміцер Каспяровіч і іх непаўналетні сябар схоплены міліцыянтамі ў центры Мінска. Уся іх віна ў тым, што яны, заклаўшы рукі за галаву, некалькі разоў прайшліся па ганку судовага будынка. Тут судзілі А. Шыдлоўскага і В. Лабковіча. ”.
Прачытаўшы, дзед дадаў:
-- А высока ўзнятыя вочы і распраўленыя плечы – гэта адзнака тэрарыста.
БІТВА ЗА СВАБОДУ «МЫСЛИ»
Яны ішлі па ходніках размаўлялі, а да іх праз кожных дзесяць метраў падыходзіў чалавек у спецвопратцы балотна-плямістага колеру, крочыў побач, прыслухоўваўся. Дзед працягваў яму нейкую паперку і той, глянуўшы ў яе, адыходзіў.
Дзед патлумачыў:
-- Нашы людзі могуць сустракаюцца толькі на мітынгах, шэсцях і пікетах. Калі сустрэнуцца па-за дазволенай акцыяй -- турма. Кожнага апазіцыянера міліцыянты ведаюць у твар. За кожным на вуліцы сочаць. Дастаткова на вуліцы сустрэцца некалькім апазіцыянерам, як побач зь імі стаіць інспектар з ГосКомПроСлух і слухае. Калі яму дрэнна чуваць, ён выклікае нарад: арышт, турма, інспектар праслухоўвае камеру…
-- Што гэта за ГосКомПроСлух? – спытаў Лявон.
-- Госкомитет па праслухоўванню. Яго стварылі, каб прэзыдэнт лепш ведаў думкі, жаданьні і памкненьні людзей.
Лявон пільна паглядзеў на дзеда, ці не жартуе ён, і сказаў:
-- Я думаю, што…
Але дзед не даў яму скончыць, заціснуў Лявонаў рот сваёй рукой:
-- Маўчы! Бяду наклічаш! – Ён спрытна дастаў з кішэні бланк даведкі, запісаў туды Лявонава прозьвішча, і тады дазволіў: -- Вось цяпер кажы.
Лявон скончыў думку:
-- Я думаю, што людзі з такім праслухоўваньнем, як голыя на вуліцы -- з голымі душамі… Так можна звар'яцець!
-- Усе звыклі. – Адказаў дзед. -- Хто пазбавіўся душы, таму няма чаго прыкрываць. Хто душу прэзыдэнту заклаў, то выстаўляе яе напаказ.
А хто хацеў захаваць душу, выпрацавалі спецмову, дзе кожнае слова шыфраванае. Напрыклад, напярэдадні шэсця сустрэліся два апазіцыянера і адзін кажа: «Заўтра будзе град і паб'е маладыя расліны». Гэта азначае, што пад час шэсьця паліцыя будзе біць моладзь…
Лявон паспрабаваў уявіць чалавека без душы, але нічога не атрымалася і спытаў:
-- А куды ты ўпісаў маё прозьвішча?
-- У бланк даведкі, якая сведчыць, што табе дазволена думаць.
Лявон зарагатаў:
-- Шыкоўны жарт! Ты б яшчэ…
Дзед спрытна прыкрыў Лявонаў рот, выцягнуў яшчэ адзін бланк і зноў упісаў Лявонава прозьвішча, кажучы:
-- Вось цяпер рагачы…
Але смяяцца Лявону расхацелася:
-- Ты што сур'ёзна выпісаў мне дазвол на сьмех?
-- Не я выпісаў, а дзяржава… Я подделал. Я маю чыстыя бланкі дазволу на сьмех, сьлёзы, сум…
Лявон спыніўся і пільна паглядзеў у дзедавы вочы, правяраючы ці зьдзекуецца той, ці жартуе, ці вар'ят. Па разумных і сур'ёзных вачах было бачна, што дед кажа праўду.
-- Ведаеш, што я з гэтай нагоды думаю? -- сказаў Лявон, і дзед гукнуў:
– Маўчы! Цябе трэба навучыць размаўляць і паводзіць сябе ў грамадзкім месцы. Я мяне бланкі-дазволы на думаньне скончыліся.
У нас ёсць указ, па якому думкі і пачуцьці грамадзяніна ёсць уласнасьць дзяржавы. Кожны, хто можа мець думкі і пачуцьці мусіць быць зарэгістраваны ў «Государственном Комитете Мыслей и Чувств» (ГосКом-МыЧу), як упаўнаважаны дзяржавай распараджацца думкамі і пачуцьцямі. Адпаведна і адказнасць несьці за іх захаваньне.
Распаўсюджваньне думак накшталт выказваньня свайго меркаваньня без дазволу лічыцца злачынствам. Той хто слухаў, караецца як раскрадальнік дзяржмаёмасьці, а хто выказваўся – лічыцца пасобнікам, дапусьціўшым злачынную нядбайнасьць.
Калі нехта рагатаў без дазволу ці рыдаў, таго жорстка каралі за злоўжываньне службовым становішчам і растрату дзяржмаёмасьці. Вядома, калі ён стаіць на ўліку ў МыЧу. Бо, калі ты не там, тады мусіш быць на ўліку ў ГосКомПсіх і мець пра гэта даведку.
Так што, калі толькі табе закарцела нешта падумаць, і ты не маеш ліцэнзіі, гора табе! Ліцэнзія для думкі і пачуцьці – гэта, як пашпарт у старыя часы.
-- А так купіў ліцэнзію і думай хоць да ўсрачкі? – спытаў Лявон.
-- Не. Пасьля атрыманьня ліцэнзіі трэба ў ГосКом МыЧу зарэгістраваць праэкт думкі і дачакацца дазволу на рэалізацыю праэкту.
-- Дык думка за той час ці збудзецца, ці забудзецца! – усклікнуў Лявон.
-- Правільна. На тое і разьлік. Таму ніхто туды не ходзіць і лічыцца, што думае толькі прэзыдэнт.
-- Навошта ўсё гэта! – Усклікнуў Лявон. – Гэта дзяржаўнае вар’яцтва!
-- Не сьпяшайся. Гэта – каб згуртаваць народ.
Уяві сабе, што ты ў індывідуальным парадку насьмяяўся ці нагневаўся, і узьнік адказны для дзяржавы момант, калі трэба ўсім разам кпіць над апазіцыянерам, ці гневацца на Заходняга ворага, палохаючы яго. А у цябе ўжо няма ні смеху, ні гневу! Разваліцца Найлепшая дзяржава. Апазіцыянеры знутры, а Заходні вораг звонку захопяць яго.
Як вы, паважаны чытач, мяркуеце, што адбывалася ў гэты момант у Лявонавай галаве? Лічыў тамтэйшых беларусаў вар’ятамі? Ня верыў пачутаму? Не спяшайцеся з адказам.
Уявіце, што вы самі трапілі з шаснаццатага стагодзьдзя на трыццаць год наперад дваццаць першага стагодзьдзя. Дамы з падсветкай, аўтамабілі, сотавыя відэатэлефоны, шрубалёты і самалёты… ды яшчэ тэлевізары, па якіх ракеты і іншапланецяне гойсаюць…
І калі ад зьдзіўленьня ўбачанаму ськівіцы вашага адкрытага рота працінае боль, вам кажуць, што Прэзыдэнт аб’явіў думкі і пачуцьці беларусаў, як самай сьвятой нацыі, найвялікшай каштоўнасьцю, за якую дзяржава можа атрымліваць грошы, пастаўляючы думкі меньш разумным дзяржавам. Ці паверылі б? Асабліва, калі раз-пораз куплялі сабе адпушчэньне грахоў? Падтрымалі б? Калі б Вам сказалі, што грошы пойдуць на падтрымку пенсіянераў – большасьці ў краіне?
Лявон не толькі паверыў, але гонар за нашчадкаў так ашчаслівіў яго твар, што, гледзячы на яго, прахожыя прымалі Лявона за вар’ята. Бо яму пагражаў арышт за несанкцыянаваную дэманстрацыю шчасьця. Дзед тыцнуў у Лявонаву руку іглу, сагнаў з яго твара шчасьце, патлумачыў:
-- Указа на дэманстрацыю ўсенароднага шчасьцьця зараз няма. Асабістае -- даўно забаронена. Яго дэманстрацыя лічыцца замахам на стабільнасьць і парадак у дзяржаве. Больш таго, адказ усьмешкай на шчасьце лічыцца группавым злачынствам – змовай.
А Лявон ужо ліхаманкава стаў падлічваць колькі прыкладна мог зарабіць грошай, калі б прадаваў свае думкі і ўсьмешкі. Лічбы атрымлівалісь настолькі вялізныя, што галава не магла іх зьмясьціць. Упершыню ён радаваўся, што трапіў да вынаходлівых нашчадкаў і шкадаваў з-за неабходнасьці змагацца з супернікамі ў рускую рулетку.
І толькі адно непакоіла.
-- А чаму назва “ГосМыЧу” на рускай мове? – Спытаў Лявон. Няўжо ніхто не абураўся, патрабуючы зрабіць назву па-беларуску?
-- Усё было. Абураліся і дамагаліся. З-за спрэчак па гэтаму пытаньню апазыцыя пакалолася. Кансэрватары з апазыцыі патрабавалі зрабіць Дзяржаўны Камітэт па Думках і Пачуцьцях. Ім і зрабілі і назвалі ДзяржКамДуПа. Вось яны ў тую ДуПу і ходзяць. А маладыя адмовіліся. Сказалі лепей хадзіць у МыЧу, чым у ДуПу. А радыкалы аб’явілі байкот і МыЧу і ДуПе так ім выдалі даведкі ў псіхушцы і да выбараў ды рэферэндураў не дапускаюць…
-- А калі ўсё гэта пачалося. -- Спытаў Лявон
-- Пры Першым Прэзыдэнце. -- Адказаў дзед і паказаў Лявону газету:
““З 1 чэрвеня ператворыцца ў чынную выдадзеная два месяцы таму пастанова Савета міністраў “Аб дзейнасці па аказанні дапамогі грамадзянам у самастойнай адукацыі”. Гэты дакумент прадугледжвае, што цяпер такая дзейнасць “у формах народнага універсітэта, школы, лекторыя, нацыянальна-культурнага (іншага) цэнтра і курсаў ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі на падставе спецыяльных дазволаў (ліцэнзіяў), якія выдаюцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам””.
-- А ты маеш ліцэнзію на перадачу мне інфармацыі пра Рэспубліку і публіку? – спытаў Лявон.
Дзядок паказаў паперку, дзе было ўпісана Лявонава прозвішча і сказаў:
-- Калі ж я адкрыю душу іншаземцу без такой паперкі, вось, як табе, тады наша злачынства пацягне на вышэйшую меру пакараньня для абодвух, бо для замежніка будзе лічыцца шпіянажам, а для мяне – здрадай Радзіме.
-- А калі наадварот, напрыклад я, як замежнік, нешта табе скажу без дазволу?
Спытаў Лявон.
-- Тады гэта будзе лічыцца падбухторваньнем да звяржэньня законна абранай улады. Ці падрыхтоўкай тэракта. У лепшым выпадку атрымаеш штраф, як гэты шчасьліўчык з часоў Першага Прэзыдэнта.
І дзед паказаў Лявону газету:
“Старшыня Ляхавіцкай раённай Рады КХП-БНФ Ігар Лобан перадрукаваў з газеты “Пагоня” “Ідзе вялікая чарнобыльская вайна” з важнай інфармацыяй аб наступствах Чарнобыльскай трагедыі на Беларусі. Аркушы з артыкулам Лобан занёс старшыні Ляхавіцкага райвыканкама А.Сакуну і старшыні райсавету В.Сапуну.
Яны вырашылі, што Лобан распаўсюдзіў друкаванае выданне, вырабленае с парушэннем вызначанага парадку, змест якога накіраваны на нанясенне шкоды дзяржаўнаму і грамадскаму парадку і перадалі аркушы у міліцыю.
7 траўня Лобана выклікалі туды і склалі пратакол аб адміністратыўным парушэнні. Адміністратыўныя камісія пры Ляхавіцкім райвыканкаме прызнала Лобана вінаватым і аштрафавала на 5.700 рублёў”.
А хутка і саму газету «Пагоня» закрылі – дадаў дзед.
-- І даўно так стала? – Спытаў Лявон.
-- Не вельмі. Раней дзейнічаў фіксацыйны прынцып. Дастаткова было паведаміць у «Гос Комитет Фиксации Мыслей и Чувств» (ГКФикМыЧу) пра думку ці пачуцьцё, у цябе фіксавалі адбіткі ўсіх пальцаў і думак, усіх сяброў і знаёмых, форму думаньня: услых ці пра сябе і думай ці рагачы хоць да ўсрачкі.
А зараз – дазваляльны: спачатку тая ж фіксацыя, потым для чыноўнікаў дэманстрацыя, і дазвол год чакаць.
-- Ну гэта ўжо бюракратыя! – Абурыўся Лявон. -- Адкуль Лепшы гэтага набраўся? Покуль будзешь даведкі зьбіраць, і дазволу чакаць, усе думкі ўлятуць.
Бюракратыі ён набраўся ў савецкай улады і Першага Прэзыдэнта, а вось іншага…
Дзед дастаў тэчку, выцягнуў з яе газету і даў Лявону:
“На Кубе новое законодательство в области печати относит свободу волеизъявления в разряд криминальных преступлений, предотвращая любые контакты местных жителей с представителями местных СМИ”
-- Вось пасьля візіта на Кубу Лепшы і прыдумаў гэты “Фіг-Мык”.
-- Што за “Фіг”? – Спытаў Лявон.
-- Ужо народнае. Людзі так кажуць, што покуль атрымаеш даведку на думку, дык так намыкаешся, што фіг думаць захочаш.
-- Я як жа тады людзі жывуць?
-- Проста. Дзяржава выдала на кожны выпадак жыцьця кніжачкі з наборам стандартных думак і пачуцьцяў.
І толькі апазыцыянеры думаюць, калі захочуць і што захочуць ды ўсё больш “супраць” і пішуць заявы на дазволы. А разумныя людзі назапасілі бланкаў на ўсе выпадкі жыцьця…
-- Нават на тое каб сраку падцерці?
-- А ты здагадлівы!
А ўсё пачыналася з абурэньня Першага Прэзыдэнта свавольствам дробных чынуш. Дзед паказаў часопіс:
“Селянін жа сёння заняволены не проста эканамічна. Камандна-адміністрацыйная сістэма кіравання сельскай гаспадаркай прымушае яго нават думаць так, як хоча кіраўнік... Яны да гэтага часу баяцца выказаць свой пункт гледжання, асцерагаючыся рэпрэсій…”
-- Вось каб вызваліць калгаснікаў ад думпрыгнёту дробнымі чынушамі, Лепшы і ўвёў дзяржаўныя органы ды ўзяў іх пад свой кантроль і рэгуляваньне.
Да таго ж Лепшыя думкі Лепшых грамадзянаў карысталіся попытам за мяжой, за імі вялося паляваньне, шпіёны выкрадалі думкі і вывозілі, як абразы.
Дзед прыслухаўся і прыклаў палец да вуснаў. Па беларускаму радыё перадавалі:
“В Литве ускоренно строится шесть НАТОвских станций радиотехнического слежения за территорией Беларуси. Это нужно для того, чтобы НАТОвские штабы и ЦРУ могли контролировать в том числе и телефонные разговоры белорусских граждан»
Стары палез у шуфляду, шукаў паперы. А Лявон глянуў у сканер:
«Совершенно секретно»
«Единственно Верная историческая Книга «Аб Найцяжэйшых Бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай сіле, Найвялікшых Перамогах і Найвышэйшых Дасягненнях».
Лявон паказаў дзеду запіс галоўнага рэдактара гэтай кнігі палкоўніка Заліваліна пра тое, што Лепшы навёў парадак сярод думак і пачуцьцяў сваіх грамадзянаў. «Цяпер думкі, -- пісаў палкоўнік, -- як статак авечак з клапатлівым пастухом, а пачуцці, як бараны, выгадаваныя на сакавітых лугах, не пхнуцца куды ім не след, а скубуць сакавітую траву на Найлепшай ідэалагічнай ніве і тлусцеюць, не ведаючы клопату і сумненняў. А калі прыйдзе час, тыя думкі і пачуцці засведчаць любоў свайму клапатліваму гаспадару і пераймуць ягоныя мудрыя ідэі і выказванні»».
І палкоўнік Загібалін у тую ж кнігу запісаў, што мудрасць Лепшага дасягнула такіх вяршынь, што кожны чалавек, жадаючы падумаць і саромеючыся надумаць нешта недарэчнае, нёс сваё думальнае памкненне да Лепшага, а той раіў ці ёсць сэнс пра тое думаць. Людзі неслі да Лепшага і нечакана нарадзіўшыеся думкі, каб той блаславіў і вырашыў, ці можна карыстацца тымі думкамі, ці лепей іх забыць, а можа і ўвогулле не думаць, а карыстацца Лепшымі думкамі.
А для дапамогі народу ў Лепшым думанні палкоўнік Задумкін пачаў выдаваць часопіс «Беларуская думка». І Лепшыя думкі з яго пераносіліся ў газеты. Лявон і дзед чыталі ў «Советской Белоруссии»:
«Для того, чтобы обеспечить информационную безопасность человека, общества и государства, не допустить концентрации власти в руках теневых сил и диктата их интересов, государство может и должно ввести цензуру. Цензуру, призванную обеспечить свободу мысли, свободу идейной борьбы между отдельными лицами, группами и слоями общества и государства в целом. Именно такую цензуру А.С.Пушкин рассматривал не как врага свободы печати, а как непременное ее условие».
-- «Дык вось якую кніжку пішуць Лепшыя пісарчукі замест забароненых падручнікаў па гісторыі!»
Здагадаўся Лявон.
-- Толькі застаецца даведацца для чаго яе пішуць
Сказаў дзед.
-- Як “для чаго?” Для школ, відаць.
-- Калі для школ, тады навошта грыф “Совершенно секретно”? – спытаў дзед. – Я на флоце служыў. Ведаю, што проста так грыф не паставяць. Нешта яны задумалі…
І стары выцягнуў і паказаў Лявону жоўтую ад часу газету:
Декрет Президента Республики Беларусь №8
О НЕКОТОРЫХ МЕРАХ ПО СОВЕРШЕНСТВОВАНИЮ ПОРЯДКА ПОЛУЧЕНИЯ И ИСПОЛЬЗОВАНИЯ ИНОСТРАННОЙ БЕЗВОЗМЕЗДНОЙ ПОМОЩИ
«Инострання безвозмездная помощь регистрируется в Департаменте по гуманитарной деятельности при Президенте Республики Беларусь по заявлению получателей.
Иностранная безвозмездная помощь не может использоваться для … проведения семинаров и других форм агитационно-массовой работы среди населения
В случае нарушения, деятельность иностранных представительств прекращается, иностранные граждане высылаются»
Президент Республики Беларусь
-- Не ведаю, як ты зможаш у нас жыць. -- Падсумаваў дзед.— Цябе ў нас хутка арыштуюць.
-- А як усе людзі жывуць?! Так жа немагчыма…
- Нармальна жывуць. Ты за нас не хвалюйся. Мы – беларусы, прыстасаваліся. У кожнага ў кішэні па 100 дазволаў на думанне, столькі ж на выказванне. Маем і чыстыя бланкі для размоў з новымі людзьмі. Адны даведкі за хабар атрымліваюць, каб адразу на год хапіла. Кантралёры – такія ж беларусы, ім хочацца добра жыць. Моладзь на кампутарах і ксераксах са старых папер падроблівае.
-- Ну вы і зухі! -- Павясялеў Лявон. – Хочацца выпіць за беларусі народ.
Чокнуліся за дзедава «Жыве Беларусь» і Лявонава «Жывуць беларусачкі», выпілі, і дзядок працягваў расказ пра тутэйшае жыццё.
-- Калісьці Лепшы абяцаў забяспечыць кожнаму заробак 100 даляраў у месяц. А калі ўбачыў, што не атрымліваецца, тады выдаў указ, якім забараніў думаць пра 100 даляраў, а потым забараніў думаць увогулле. І праз нейкі час паабяцаў выдаць кожнаму па 100 дазволаў на думанне і выказванне, а чыноўнікам выдаў дэкрэт, каб яны кожнаму далі па 100 дазволаў. Калі тыя не паспевалі выдаваць, беручы хабар за дзяржаўныя дазволы, Лепшы здымаў іх з працы, перад тэлекамерамі надзяваў ім кайданкі.
Выліваха слухаў-слухаў і зноў не вытрымаў:
-- Але ж нашчадкі з Лепшага будуць смяяцца. І з продкаў таксама. Няўжо ніхто гэтага не разумее?
-- Народ аб гэтым не думае. – Адказаў Дзед. – А Першы Прэзыдэнт даўно падумаў. Ён аддаў загад каб «изъяли все до него написанные учебники по истории». Потым па Лепшаму загаду сфармавалі атрад палкоўнікаў і паставілі перад імі задачу: напісаць і стварыць новую і навейшую Лепшыя гісторыі.
-- І хто тыя палкоўнікі?
-- Былыя нампаліты: Загібалін, Залівалін, Завіралін, Засвісталін, Закрывалін, Запрещалін, Задзяўбалін, Падпевалін, Заківалін, Запугалін, Закрычалін. Да і сам Лепшы былы нампаліт.
Добра выпіўшы, Лявон спытаў:
-- А хочаш пакажу якія думкі ў прэзыдэнтавай галаве без усякага дазволу шастаюць?
-- Хто ж не хоча!?
І Лявон паказаў свой гадзіннік з партатыўным сканерам. Дед прачытаў на экране тэкст:
"Я часто сам себе задумываюсь: наверно, мне просто из республики нельзя выезжать, надо постоянно здесь сидеть?!"
-- А мне «сідзець» абрыдла! – Заявіў Дзед. -- Пайшлі ў лазню!
Яны крочылі па ходніках, а побач нетаропка ехалі машыны з будкамi, на дашках якiх павольна круцiлiся антэны ў выглядзе вялiзных талерак. Дзед тлумачыў:
-- Гэта радары сканаваньня мазгоў. Яны дазваляюць прымаць нават зародкi пачуцьцяў, думак, настрояў людей.
Яны дасягнулі таго, чым валодалі некаторыя беларускія пісьменьнікі напрыканцы таго стагодздзя.
Усё ў нашай галаве фіксуюць сканеры. У кватэрых яны -- у пажарнай сігналізацыі. Пры перабольшваньні дапусьцімых нормаў, спрацоўвае сыгналізацыя на пульце Раённага Аддзела Бясьпекі МыЧу (РАБ-МыЧу), аператыўная машына з равуном і мігалкай забірае не так замычаўшага.
-- Божа! Як можна так жыць?! – Усклікнуў Лявон.
-- Беларусы навучыліся праменіць для РАБ-МыЧу санкцыянаваныя дзяржаваю думкі і пачуцьці. Як кажуць жартаўнікі: “Вашаму РАБ-МыЧу – наша дупа”.
ПЕРШАЯ ПЕРАМОГА НАД ПАЭТАМІ
Лявон з дзедам ішлі да лазьні. У старога на галаве былі слухаўкі ён, размаўляючы з Лявонам, слухаў радыё. Раптам ён зняў слухаўкі, адну даў Лявону, а другую прыклаў сабе да вуха. Там гучала:
«Гаворыць радыё «Рацыя». Перадаём выпуск навінаў. Сёньня скончыўся зьезд Саюза пісьменьнікаў Беларусі. Старшынёй абралі Вольгу Іпатаву. Яна канкуравала з Міколам Мятліцкім і пры галасаваньні перамагла невялікай колькасьцю галасоў. За Іпатаву даслаў ліст Васіль Быкаў, за Мятліцкага агітаваў Іван Шамякін.
Пасля зьезда некалькі творцаў побач з домам пісьменьнікаў у парку Горкага ля брамы селі за столікі ў кавярні. Яны абмяркоўвалі зьезд. Лявон Баршчэўскі чытаў вершы на розных мовах. Недалёка ад іх з дзесятак чалавек пілі гарэлку і гарлалі песьні і лаяліся мацюкамі. Каля творцаў спыніліся міліцыянты. Адзін сказаў другому:
«Разгаварывают па беларускаму – хулиганы!»
Міліцыянты загадалі творцам прайсьці зь імі. Паэт Скобла абурыўся:
-- Не пайду!
Трое міліцыянтаў павалілі паэта на бетонныя пліты і надзелі яму кайданкі. Усіх патурылі ў аддзяленьне міліцыі. Там іх пратрымалі некалькі гадзінаў, высветляючы месца працы і складваючы пратакол аб парушэньні грамадзкага парадку, што выявілася па-мяркаваньню міліцыянтаў у лаянцы матам. На подпіс пісьменьнікам падалі пратаколы з іх прозьвішчамі, але ў графе «состав правонарушения» было пуста. Разам з Баршчэўскім і Скоблам затрымалі паэта В.Шніпа, намесніка рэдактара ЛІМа, пісьменьніка Сачанку Барыса Пятровіча, паэтэсу Антаніну Хатэнку.
Творцы адказвалі па-беларуску. Міліцыянты не разумелі і па тэлефоне ў кагосьці прасілі перакласьці ім кожнае слова. Пісьменьнікаў чакае суд».
-- Ну вось, -- сказаў стары, -- а ты кажаш злачынцаў арыштавалі… Не проста злодзеяў, а слоўзлачынцаў – прафесійных рэцыдывістаў! Цікава, што там на зьездзе рабілася? Трэба газеты пачытаць.
Яны падыйшлі да газетнага кіёску і купілі газэты. Разгарнулі газету “Звязда” і прачыталі белы верш паэта Міколы Мятліцкага:
“Перакананы, што толькі дзяржава можа дапамагчы росту стваральнага мыслення пісьменніка, падзяляючы шчыра ягоны творчы клопат, уважліва і беражліва падтрымліваючы творчае гарэнне нераўнадушнага да жыццёвых праблем пісьменніцкага сэрца”
-- Правільна кажа! – пагадзіўся Лявон. – Нават мяне непісьменьніка гэтая дзяржава натхняе напісаць твор, адмысловую кнігу пра тое, як дзяржава імкнецца абудзіць у пісьменьнікаў сабачую душу і ў адных абуджае іменна сабачую, а ў другіх – людскую. А потым перадаць гэты твор маім сябрам, каб яны ведалі, што напаткала іх нашчадкаў. Можа б тады па іншаму жылі…
БІТВА ЗА ЧЫСЦІНЮ ЦЕЛА І ДУШЫ
Праз некаторы час дзед і Лявон зайшлі ў лазню. Там было шмат людзей. Але пасля турэмнай камеры, дзе іх было як селядцоў у бочцы, Выліваха не зьвяртаў на гэта ўвагі. Ён некалькі разоў выпарыўся. Скура пайшла чырвонымі кропелькамі, якія у некаторых месцах зліваліся ў плямы: скура дыхала. Ён стаяў каля душа і, заплюшчыўшы вочы, намыльваў сабе галаву, калі ў лазні пачуліся крыкі і ляскат абцасаў. Лявон не зьдзівіўся, – думаў, што так яно і трэба.
Нехта гучна размаўляў:
-- Глядзі этат как расслабілся!
-- І той!
-- А вунь там у вуглу на лавцы прачацца, развалівшыся.
Гвалт заглушыў камандны голас:
-- Стоять! К стене! Руки за голову!
Чуліся ўдары па голым целе, войкі, воклічы: "За што?". І над Лявонавым вухам нехта гаркнуў:
-- Цябе што, не тычыцца?
Потым рэзкі боль у жываце ад удару сагнуў Выліваху, удар у сківіцу выпрастаў яго, а падсечка на імгненьне скіравала ў палёт. Лявон стукнуўся патыліцай аб падлогу і страціў прытомнасьць.
Ачуняў на ложку ў пакоі дзядка, які з усмешкай на вуснах вітаў яго:
-- З лёгкім парам! З гарачым жарам!
На пытаньне, што здарылася, дзядок падаў яму газету часоў Першага Прэзыдэнта з падкрэсленымі радкамі:
"Вечарам у суботу, 11 студзеня ў вёсцы Чэрні (3 км ад Брэста) . З крыкамі "Не смотреть и не переговариваться!" у лазню ўварваліся 10 амонаўцаў у бронекамплектах і з аўтаматамі пачалі кідаць голых людзей на падлогу. Пастуху саўгаса "Маладая гвардыя", 70- гадоваму дзеду, у кроў разбілі галаву. Старшыні Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага района Мікалаю Дроню, якому 56 год, адзін з амонаўцаў моцна стукнуў нагой у жывот".
-- Вось і мы с табой папарыліся ў такой лазні. Гэта Лепшы кожны месяц праводзіць аперацыю "Ачышчэнне" па лазнях -- выбівае з людзей дурныя думкі і намеры”.
-- Не разумею. Навошта?
-- Па-першае – пужае сваіх ворагаў паводле прынцыпа: "Бі сваіх, каб чужыя пужалісь!".
-- Па-другое, людзі ў лазнях асабліва пасля парыльні расслабляюцца. А пасля гэтага адчуваюць волю, бо скура дыхае і цела адчувае невясомасць, узьнікае прага палёту, чысьціня цела выклікае такія ж думкі і пачуцьці. Гэта для Лепшага самы небясьпечны стан электарата. Бо людзі ў такім стане прагнуць волі і робяцца патэнцыйнымі апазіцыянерамі.
Вось у лазьнях перыядычна бьюць насельніцтва і яно адразу трапляе ў стан барацьбы, напружваецца, засяроджваецца, чакае нападу ворагаў і гатова для барацьбы з Захадам і апазыцыяй.
-- І як людзі да гэтага ставяцца?
-- Вельмі добра! Падтрымліваюць! Пасьля кожнай падобнай прапаркі людзі кажуць: "Нам нужан парадак! Наш Лепшы -- сільная рука! Нас нужна дзержаць в строгасці, а то народ распусцілся! А враг схаваўся!»
БІТВА З КАРЦІНАМІ І ПЕРАМОГА НАД МАСТАКАМІ
Лявон, слухаючы дзеда, думаў, што Лепшы, відаць адзін з тых супернікаў, з якім прыдзецца гуляць у рускую рулетку. Яму карціла як мага болей даведацца пра Лепшага і адначасова Лявон імкнуўся хоць на нейкі час уцячы ад усюдыіснага вар'яцтва, даць душы адпачыць.
Спытаў дзеда:
-- А мастакі нармальныя ў вас ёсць? Ці таксама ўсе Лепшыя?
Дзед прапанаваў:
-- У Палацы мастацтваў выстава "Пагоня" ўчора адкрылася. Хадзем?
Перад палацам стаяла шмат людзей. На шкляных дзвярах вісела нейкая папера, якую па чарзе ўсе чыталі. Гучала:
-- Зноў забаранілі выстаўляць карціны!
Дзед патлумачыў, што бітвы з карцінамі пачаліся яшчэ пры Лукашэнка.
Лявон настроіў сканер на бітвы з карцінамі і прачытаў:
МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
"Старшынi Беларускага саюза мастакоў Г. В. Буралкiну.
25 сакавiка 1997 года ў Палацы мастацтваў адбылося адкрыццё выстаўкi суполкi "Пагоня", якая ўваходзiць у склад Беларускага саюза мастакоў. Асобныя творы, прадстаўленыя на выстаўцы, па свайму зместу не адпавядаюць iснуючым заканадаўчым i нарматыўным дакументам. (Дэкрэт Прэзiдента Рэспублiкi Беларусь ад 05.03.1997 № 5, Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", статут Беларускага саюза мастакоў).
Прапаную Вам неадкладна прывесцi экспазiцыю выстаўкi ў адпаведнасць з iснуючым заканадаўствам.
Мiнiстр А. У. Сасноўскi
Ніжэй ішоў пералік твораў, якія парушылі Дэкрэт:
СПIС ТВОРАЎ
якiя парушiлi дэкрэт Прэзiдэнта, i якiя трэба "изъять"з выставы.
Карповiч А. з серыi "Сатырычня малюнкi": "Плошча Незалежнасцi",
"Вусы над Беларуссю", "Свабода слова", "Вертыкаль", "Цяжкая атлетыка",
"Iуда. Сардэчна запрашаем у Беларусь".
Маркавец Г. трыпцiх "Вокны друку".
Крукоўскi У. "Беларуская мадэль".
Карповiч А., Марачкiн А. "Нашы лялькi".
Марачкiн А., Талбузiн Л., Шунейка Я. Iнсталяцыя "Красный уголок -- Зона"".
-- Чым карціны не дагадзілі? – Спытаў Лявон.
-- Людзям кожны дзень дзяржідэёлагі прышчэплівалі прэзыдэнскій позірк на ўсё. А мастакі малявалі так, што людзі бачылі ўсё, што ёсць насамрэч. І прышчэпленыя фільтры у людзей разбураліся, вочы адкрываліся.
Вярнуліся дамоў. Зайшлі ў пад'езд. Дзед адчыніў паштовую скрыню, дзе была паперка. У паперцы паведамлялася, што газеты канфіскаваны падатковай паліцыяй для аплаты штрафаў, пэнсія таксама і дзед мусіць заплаціць яшчэ сто мінімальных заробкаў, каб разлічыцца з дзяржаваю. Дзед аж прысеў на прыступкі.
Лявон узяў зь яго рук другую паперку і прачытаў:
Декрет
Изъять со всех граждан налог за
-- случайные мысли и их передачу другим гражданам;
--случайные чувства и их передачу другим гражданам;
-- Изымать налог на все отрицательные мысли, чувства и эмоции в десятикратном размере.
-- Создать Полицию по Чувствам и Мыслям (ПолЧуМы)
У пакоі сябры ўключылі тэлевізар, з якога перадавалі пра новы ўказ Лепшага, па якому грамадзяне, якія мелі Лепшыя думкі і пачуцьці, атрымліваюць льготы па падатках, а тыя, хто ўвогулле пазбавяцца ад уласных пачуццяў і думак вызваляюцца ад падаткаў. На тэлеэкране віліся чэргі грамадзянаў, якія паглыналі дзверы ПолЧуМы. Дыктар тлумачыў, што грамадзяне пішуць дэкларацыі аб адсутнасці думак і пачуцьцяў і абяцаньні не мець іх у новым годзе.
Дзед разважаў:
-- Атрымліваецца, што каб жыць, думаючаму трэба плаціць ЧуМе велізарные грошы?! А калі іх няма?
Па тэлевізару перадавалі, што за неуплату падатка супрацоўнікі ЧуМы будуць забіраць маёмасьць, кватэры і нават вопратку.
-- Уяўляеш? -- Кіпяціўся дзед, – усе апазіцыянеры хутка стануць бамжамі, ды яшчэ голымі…
-- А як астатнія?
-- Просты народ таксама вінны дзяржаве столькі, што сто будучых пакаленьняў не разлічацца… І з кожным пакаленьнем вінасьць расьце!
Дык яны дадумаліся з кожным заключаць кантракт на жыцьцё ў Беларусі. Па кантракце прэзыдэнт гарантуе чалавеку дазвол на жыцьцё ў дзяржаве, а чалавек – адданасьць прэзыдэнту. З апазыцянерамі кантракт часта разрываўся і чалавек мусіў ці хуценька зьехаць за мяжу, ці зьнікаў бяз сьлядоў…
-- А як жа ў Вас з каханьнем? – Спытаў Лявон.
Дзед цяжка ўздыхнуў, крыху памаўчаў:
-- Балючае ты закрануў, самае трагічнае.
Быў у мяне выпадак. Я закахаўся ў яе на дэманстрацыі. Яе жорстка зьбівалі міліцыянты каля расейскай амбасады. Абараніў: раз’юшыўся і адштурхнуў некалькіх. Яны ўсё штук дзесяць на мяне кінуліся, а яе пакінулі. Мяне білі па кожнай клетачцы. Калі па асфальце тварам цягнулі, я ўжо болі ня чуў – страціў прытомнасьць. Потым у адной камеры ў пастарунку сядзелі. Тое, што яна ацалела, было для мяне шчасьцем. Увогульле кожныя суткі ў турме здаваліся Боскім дарункам. А потым на волі, калі выйшлі, пачаліся пакуты. Дазвол на каханьне, калі ты апазыцыянер, табе ня сьвеціць. А гэтае пачуцьцё на твары не схаваеш у душу не загарнеш. Яно прэць зь цябе, як лісьцё з палкі, што вясной у глебу ўторнулі.
Тут і пачалося: штрафы, арышты і публічная ганьба за недазволенае каханьне чарагаваліся, як на кружэлцы. Па тэлебачаньні нас кожны дзень паказвалі з дэманстрацыяў, як разбэшчаных асобаў, што пагражаюць маралі грамадства і ёсьць думзлачынцы – рэцэдзівісты.
А на допыце ў ПолЧуМе не скажашь: “Я яе не кахаю!”, бо ўсё пішуць на відэо і паказваюць адзін аднаму. Да таго ж сумесные допыты і ўсе пра каханьне! Нас у турме невыпадкова ў адну камеру пасадзілі, бо так нельга, а яны ўсё разлічылі, здымалі нас схаванай камерай… Потым уся краіна глядзела.
Каханьне для апазыцыянераў у нас д’ябальская кара, а для адданых Лепшаму -- прэзыдэнскае шчасьце, бо яны маюць ільготы з усімі дазволамі на думкі і пачуцьці да любых, а таксама на безлімітные спатканьні.
Пачалося гэта пры Першым Прэзыдэнце. Ён ужо тады, падазраючы свайго прэм’ер-міністра Чыгіра ў здрадзе на ўсю Беларусь казаў:
“Я знаю пра што Чыгір са сваёй жонкай у ложку размаўляюць!”
Так, што глядзі не закахайся ў нас, а то з цябе порназлачынцу зробяць і вышлюць.