Cтрэл вынес Лепшага на дах. Ляцеў уверх, а думаў уніз: “Кто падкапал? Снова Сёмуха с Баршчэвскім сваімі двадцатью замежнымі мовамі? Не зра немцы наградзілі Сёмуху высшым ордзенам… А можэт Шкловскі Ідал падкапал? Ілі не выдзержалі перекрыція секрэтнага метро?»
Ліхаманкава шукаў Лепшы супакаеньня, узгадаў кашмарны сон, калі пад яго падкапалі з супрацьлеглага боку зямной кулі апазіцыянеры і амерыканскі спецназ даставіў у суд ЗША. І мільганула выратавальнае: «А вдруг мой дварэц праляціт да амерыкі і выб'ет Белый дом в космос і я стану Презідзентам ЗША? У ніх жэ Прэзідзент нелігіцімный! А маіх працэнтав на дзве легіцімнасці хваціт…Буду «кіраваць” аднавременна Беларусью і США, лётая па танелю!»
У Найлепшай галаве гучалі і словы ДуППы:
«Президент должен быть президентом… Почему я должен быть иным президентом для своей страны, нежели тот канцлер Шредер или президент Франции? Они их ценят за твердость, несгибаемость, еще там может за что-то… Почему я должен быть у гордого народа какой-то мочалкой? Что я сделал плохого, чтобы испортить имидж нашего государства, что?!»
Шмат хто, гледзячы на Лепшага, захапляўся: "Какой харошый наш Прэзідзент, забоціцца а нас. Вон как на врагов разазлілся, што дажа в ліцэ перамянілся. Мы далжны Прэзідзенту памагаць, верыць яму, штоб спакойна спаць".
У гэты момант Мiнск накрыў сьвiст, быццам на горад пікіравала камета. Разгубленыя мінакі аглядвалi неба, пазiралi адзiн на аднаго, шукаючы адкуль жудасны гук. Апазыцыянеры і журналісты, як заўжды, зубаскалілі:
-- Гэта Лепшы ў космас на сваім спутніку паляцеў. Хоча стаць першым Прэзыдэнтам-касманаўтам.
Сьвіст мацнеў і сьведчыў, што нешта ляціць, набліжаецца да горада.
Тры асобы: Бог, чорт і Лявон бачылі, як Кашчавая дастала са сваёй кішэні кулю, якую выразала з галавы Шклоўскага Ідала на беразе рэчкі Серабранкі і шпульнула яе ў касмыль жарсьці, які закрываў простую зьвіліну.
Лявон не мог зразумець чаму Кашчавая зьнішчае свайго гадаванца.
Куля з маркiроўкаю "Лёзна" з жудасным сьвiстам ляцела да ўладнага палаца, а яе сьвіст раз-пораз заглушаў толькі голас ДуППы:
“Я президент государства, и это государство будет, пока я президент”
Куля дзёўбнулася ў галаву, нібы ўджаліла, і адскочыла з гукам каменя, які упаў на века каналізацыйнага люка. Лепшы разгубіўся. Разгубілася і Кашчавая, пачуўшы ДуППаў крык:
“Не пудрице нам мазги!” .
Лепшы упаў на калені і прыціснуў левую руку да сэрца, молячы сваю хросную за хутчэйшае выратаваньне. Але як толькі ён упаў укленчыў, акамянелыя ногі адваліліся, у галаве пранесліся ДуППавы словы:
"...Уважаемые депутаты Верховного Совета! Я не пришел просить извинения, как здесь Голубев этого требует. Вы этого, господин Голубев, от меня не требуйте, потому что не получите. Я просто хочу проинформировать вас, откуда ноги растут... Мы приняли закон, и этот закон надо сегодня осуществлять. Я сейчас скажу, откуда ноги растут... Да, далеко не прыгнули, не шагнули, но ничего не развалилось больше того, что было развалено. А теперь по поводу ног. Я очень сомневался, что этот вопрос будет внесен в Верховный Совет, но меня постоянно информировали о тех движениях..."
Лявон у роспачы ад таго, што Сьмяротная куля адскочыла ад Найлепшай галавы, націснуў на Лукапшыкавым тэлепульце кнопку, «Дождж» і яго руку з пультам паказалі тэлевізары ўсяго сьвету.
Кнопка вярнула час на той момант, калі сярод зор распадаўся Чарнобыльскі Саркафаг.
З неба хлынулі патокі сьлёз, пралітых па дыктатарах у ЧаСе, а людзі ў захапленьні крычалі:
«Вось сапраўдны Прэзідэнт! Не балбоча, а справу робіць! Хоць не абяцаў, а дождж даў!»
Патокі магічных сьлёзаў растваралі пацукоў і прусакоў, каменныя стоды ачышчаліся, а беларусы набывалі чалавечыя душы.
Сьлезы скончыліся, і як толькі прагучала першае «Дзякуй Богу!», як на беларусаў з ЧаСу пасыпаліся каменныя фаласы. Вуліцы апусьцелі. Зухі зьбіралі рарытэты, уварочваючыся ад удараў мэсыджаў продкаў.
Гучала: «Гэта нам кара Боская за ідалапаклонства…»
Фаласапад скапыціў ахоўнікаў Клімаўскай клеткі. А адмысловы тырчак зьбіў замок на клетцы Андрэя Клімава, Андрэй адкрыў клетку, але ня выйшаў на волю, бо зь неба сыпала, а падхапіў вызваліцеля, абцёр зь яго пыл, узьняў над галавой і ў захапленьні ўсклікнуў:
«Во б…ць! Хто мог подумать, что древний х…й выпустит меня на свободу!?»
Хоць тысячам чалавек пашчасьціла набыць каменны фалас, але Андрэеў набытак быў лепшым. Усе журналісты вакол Клімаўскай клеткі фатаграфавалі жаноцкія позіркі. Усе яны з захапленьнем пазіралі на Андрэя. Прычым ніводная не глядзела на каменны тырчак, а толькі на Андрэя. Яму ў рукі патрапіў чароўны ўладар, што стагодзьдзямі прыварожваў жанчын і… ўладу і не страціў свайго чараўніцтва.
Андрэй падумаў, гледзячы на скароныя позіркі: «А навошта мне зараз прэзыдэнцкая ўлада?! Я ітак – уладар сэнсу жыцьця, чараўнік…»
Але яго лёс ад яго ўжо не залежыў.
У руках Клімаў трымаў сімвал бязьмежнай улады на Беларусі -- тырчак Шклоўскага Ідала, якога Першы Прэзыдэнт выкінуў праз вакно, Душа Буша падправіла траекторыю і тырчак зьбіў замок на Клімаўскай клетцы, вызваліўшы яго.
Жанчыны пачалі крычаць:«Клі-маў- прэ-зы-дэнт!» і ўсе падхапілі вокліч.
Першым Андрэя з воляй павіншаваў Лявон. Уладар Кулі паціснуў руку ўладальніку чароўнага тырчака і фотаздымкі двух уладароў абышлі ўсе газэты. Іх супольнасьць істотна паўплывала на лёс краіны.
А маленькі каменны пэніс трапіў Лепшаму на панцырны касмыль жарсьці і ўвайшоў у яго. Галава скрыгатнула -- быццам нажом прадзіравілі кансервавую бляшанку. Такi самы гук быў пад Лёзнам, калi куля прабiла бок "Мерсэдэса". Толькi цяпер прабiтая галава пшыкнула, пэніс выціснуў з простай зьвіліны рэшткі Лукапшыкавага духа і ДуППу, якія ўзьвіліся словамі:
“Радзі сахранения спакойствия в стране я готов пажэртваваць собственным разумам!”.
«Ситуация всегда была сложной, мы всегда плакали, нам всегда чего то не хватало…Но в итоге оказывалось, что не хватало хорошего шила! И когда это шило в райкоме партии или еще где-то доставали, тогда мы начинали шевелиться».
Нi крывi, нi мазгоў не пырснула з галавы. Яго твар засьвяціўся асалодай, быццам яму ўвялі наркотык.
Пэніс з неба куляй увайшоў у адзіную "прямую извилину" -- "мазгавую вертыкаль", заткнуў, як корак затыкае бутэльку. Менавіта ў гэтай "вертикальной прямой извилине" і хаваліся Лепшыя – бязмежнае імкненьне да ўладараньня, страх і злосьць.
Лепшы не ўпаў і нават не пахіснуўся. Ён выцягнуўся, як салдат на каманду "зважай!", і канчаткова скамянеў. Вочы закаціліся і заплылі каменнай плеўкай. Вусны стуліліся, быццам хто заляпіў іх цэментам. Вушы прыліплі да галавы. Адпалі вусы, бровы і рэшткі валасоў з лысіны. Адпалі рукі. Тое ж самае адбылося з шыяй, яна раздалася па самыя плечы, і галава зрабілася працягам тулава. Лепшы канчаткова ператварыўся ў iдала.
А вакол яго віхурай круцілася ДуППА, уварочваючыся ад граду пэнісаў і Лявонаў сканер фіксаваў яе словы:
“Это бесперспективно – пытаться меня лишить власти силой или такими методами, какие были применены к Милошевичу. Меня, конечно, можно убить физически, но тогда на вашей демократии будет поставлен крест. Американские и немецкие политики слишком хорошо это понимают. Меня никто никогда не тронет, если меня не предаст российское руководство».
Каменнымі пэнісамі нікога не забіла і не пакалечыла! Бо да часу кіраваньня Лепшага народ так прывучылі да дубінак, што некаторыя маглі лавіць сваімі галовамі нават метэарыты! А тыя, хто не ведаў зьдзеку ўлады, хутка прыстасаваліся да камнепаду, як сапраўдныя беларусы.
А прэзыдэнскія ідэёлагі далдонілі, што камянямі народ дзяўбе апазыцыя з нябачных амерыканскіх бамбардзіроўшчыкаў, што купілі іх на 40 млн. даляраў, якія выдзеліў Кангрэс ЗША на дапамогу ўсталяваньня дэмакратыі. «Бачыце, якую хреновую дэмакратыю хочуць занесці нам амерыканцы?!» – рытарычна пыталі прапагандысты з тэлеэкрана. Але людзі не глядзелі тэлевізар. Усе збіралі пэнісы, каб потым прадаць іх як сувеніры замежным турыстам.
Праз імгненьні фаласападу палац і Лепшы на яго даху схаваліся, накрытыя куляй з пэнісаў. З пад іх даляцелі словы ДуППы:
"Президент как глава государства должен занимать лучшее здание, которое существует сегодня в нашем государстве. Есть бывшее здание Центрального комитета, где сидел тот коллективный президент. У нас всегда был, кстати, Президент, только, конечно, под крышей компартии. Поэтому я вам однозначно заявляю, что резиденция Президента будет в здании Центрального комитета партии".
Куля з палацам паціху пайшла пад ваду-сьлёзы.
І Лявон узгадаў словы Бібліі:
“... а калi Гасподзь учынiць незвычайнае, i зямля разьзявiць вусны свае i праглыне iх i ўсё, што ў iх, i яны жывыя сыдуць у апраметную, дык ведайце, што людзi гэтыя пагардзiлi Госпадам. Толькi ён сказаў словы гэтыя, як расьселася зямля пад iмi; i разьзявiла зямля вусны свае i праглынула iх i дамы iхнiя, i ўсiх людзей… i ўсю маёмасьць;i сышлi яны з усiм, што належала iм, жывыя ў апраметную, i накрыла iх зямля, i згiнулi яны спасярод супольства”.
Як толькі фаласапад скончыўся, людзі ўсе падабралі, нават кавалкі, і разабралі ўсе з кулі над прэзыдэнцкім палацам. Працяглы час іхны продаж, а таксама іх падробкаў стаў выгодным бізнесам для беларусаў.
На паверхню сьлёз, дзе схаваўся палац, выплывалі бурбалкі, лопаліся і з іх вылятаў ДуППаў вокліч:
“Просто мурашки бегут по спине, когда задумаешься, насколько мы погрязли и лезем глубже в это дерьмо”.
Выліваха ўзгадаў пра свае пакуты пад час дзермаўкрыжавання і падумаў: «Вось чаму Беларусь такая багатая на балоты! Бог не дае кожнаму гаўнюку паганіць нашу зямлю! Ён стварае пад такімі багну. Гэта ж колькі засранцаў разам з іх набыткам Усявышні паклаў на дно?!»
Пасля стрэлу Шклоўскага Ідала пад Лёзнам засталася дзірка ў "Мерсэдэсе", галовах людзей, гербе Беларусі. Прадзіравілася яе гісторыя і дэмакратычная Еўропа.
Пасля стрэлу Лепшага засталася яшчэ дзірка ў ягоных нагавіцах, на прастоле з "царскими полномочиями" і на месцы цэкоўскага палаца, а пад зямлёй "огромная дерьмовертикаль".
А ў шчырых беларусаў застаўся жарт для маленькіх дзетак. Калі каторае, загуляўшыся, нечакана "страляла", бацькі казалі: "Ты -- зусім як Прэзыдэнт! Глядзі! А то яшчэ раз "стрэліш", дык Шклоўскім Ідалам абернешся! Скамянееш, палысееш, і толькі касмыль жарсьці на галаве застанецца!"
ПЕРАБУДОВА ПА—БЕЛАРУСКУ
Журналісты перадавалі рэпартажы аб падзеях у цэнтры Мінска па ўсім сьвеце. Яны прыводзілі інтэрв'ю, дзе адны казалі, што прэзыдэнта паглынула зямля. А другія цьвердзілі, што палац паляцеў за аблокі касьмічным караблём і такім чынам Бог забраў прэзыдэнта. Заклікаў да сябе, каб, як Маісея, прызначыць на іншую планету для вывядзеньня істот з рабства…
Лявон жа кінуўся шукаць Настачку. Знайшоў у больніцы. Настачка ляжала ў ложку. Медсёстры праціралі ёй шнары, а ўрач ветліва тлумачыў: “Не хвалюйся, да вясельля зажыве, а пасьля абеду мы цябе выпішам”.
Лявон вызначыў, дзе знаходзіцца больніца, купіў кветкі, злавіў таксі і праз гадзіну шпарка крочыў па дворыку да ганка больніцы.
На лаўках сядзелі хворыя, дзе ў адзіноце, дзе разам з родзічамі. Каля самага ганка Лявона спыніў знаёмы голас, што выляцеў з пад капюшона хворага. Ён сядзеў у халаце і галава была таксама накрыта як у манаха:
-- Сядай на хвілінку! Настачка яшчэ не гатова… -- Загадаў голас, і Лявону стала млосна. Ён пазнаў…
-- Што зь ёй? Кажы! – І Лявон схапіў халат за каўнер, узьняў над галавой…
З пад капюшона голас спакойна сказаў:
-- Зь ёй усё добра. Зараз пабачыш… А вось с табой… табе прыдзецца вярнуцца назад у …наццатае стагодзьдзе… А гэта значыць, што твой лёс скончаны і перадаецца ў мае рукі…
-- Як!?
-- Так. Ты выканаў наканаванае… А каханьне да Настачкі – гэта табе не прадвызначана. Хочаш застацца зь ёй? Тады мусіш авалодаць мной – Смерцьцю… Гэта дасьць табе неўміручасьць і Настачку. Выбірай. Можаш не зважаць на мяне. Ляці да каханай! Але атрымаеш імгненьні спатканьня, а пасьля навечна страціш жыцьцё, а зь ім і Настачку, і каханье…
Сьлёзы зьявіліся на Лявонавых вачох. Ён кінуў долу халат, а тая, што вяшчала зь яго растаяла ў паветры.
А насустрач бегла Настачка. Яна, убачыўшы Лявона, пачырванела, сумка выпала з рук. Яна далонямі затуліла твар.
Лявон пацалаваў яе пальчыкі, расціснуў далоні і лёгкімі дотыкамі вуснаў расцалаваў шнары на яе твары.
Настачка, не расплюшчваючы вачэй, узмаліла:
-- Навошта я табе, такая пачварына?! Пакінь ты мяне, Лявон!
-- Ніколі і нізавошта! Нават калі пластом ляжаць будзеш, спаралізаваная, усё роўна не пакіну. Кахаў і буду кахаць.
І Лявон палка сьціснуў яе ў абдымках – гэтак, што яна войкнула і ўзмалілася: “Дзіцятка нашае пашкадуй – задушыш!”
-- Божачка, ты зацяжарыла!? Якое шчасьце! - усклікнуў Лявон і выцалаваў Настачкін зарубцаваны твар, кожны шнар, быццам цалаваў немаўлятка.
Яны ішлі абняўшыся і Лявон расказваў пра сваё віртуальнае жыцьцё і каханьне. Настачка нагадвала Лявону пра драбніцы, якія той забыў. І Лявон дзівіўся:
-- Адкуль ты гэта ўсё ведаеш? Ты ж увесь час непрытомная была… толькі трызніла. Можа, думкі чытаць можаш?
-- Ды не, я ж з табой усё гэта перажывала… Я трызьніла табой.
Лявон, даведаўшыся ад урача, што Настачку нельга хваляваць, не сьпяшаўся распытваць далей пра яе ўражаньні ад віртуальных спатканняў. Але нясьцерпна карціла задаць адно пытаньне і ён не вытрымаў:
-- А твой муж пад час нашых спатканьняў… Хто ён? Каго нагадваў з твайго ранейшага жыцьця?
Настачка крыху памаўчала. Потым пільна паглядзела на Лявонаў твар, быццам адшуквала на ім нешта і ціхенька сказала:
-- Гэта быў ты, ранейшы, якога я цябе знала да падзеньня з каня… Муж -- з нутра тваёй душы…
Чырвань разлілася па Лявонавым твары, па ўсяму целу, кроплі поту выступлі на ілбе. Ён прыгадаў Ластаўкіна згвалтаваньне ўначы, сутыкненьне з яе мужам у бібліятэцы, пах спаленай кнігі з тэлефонай трубкі. І запярэчыў:
-- Не мог я спаліць сваю кнігу… Не я гэта быў! Тым больш я не мог цябе…
Яна імкліва прыціснула палец да яго губ:
-- Вядома ж не ты. Ты пасля ўкрыжаваньня зусім іншы стаў. Але раней быў як сапраўдны «Пане каханку». Нездарма ж ты ў ЧаСе ў яго ўцелеўся. Але я цябе і такога кахала… І не хвалюйся так! Тыя выпадкі з мужам былі трызненьнем, а калі яны праходзілі, тады ты, ласкавы, з мілатою прыходзіў на спатканьне…
Для мяне нашае жыцьцё было выратаваньнем, хаця і было ў трызненьнях і мроях. Каб не тваё каханьне, я б ніколі не выжыла. А дарэчы, як твая кніга? Дапісаў?
-- Канцоўка не атрымліваецца. Нічога не магу прыдумаць. Кажуць, што мужчына мусіць пасадзіць дрэва, пабудаваць дом і выгадаваць сына. Беларусам цяжка гэта зрабіць. Толькі жыць пачнуць, як ворагі лясы выпальваюць, дамы нішчаць, сыноў забіваюць. Вось жа, замест гэтага, беларусы будуюць мару. Мая кніга – гэта тая ж мара, мой дом. Мне ж ніяк не выходзіць дапісаць кнігу, дабудаваць дом. Відаць, яшчэ нешта будзе…
... Яны ішлі абняўшыся, хмельныя ад радасьці. На цэнтральнай плошчы зьбіраліся пенсіянеры з партрэтамі Лепшага, аперазаныя чорнымі стужкамі. Перад імі апантаны прамоўца абяцаў правесьці з Галандыі малакаправод.
У кожную кватэру прамоўца абяцаў паставіць яшчэ два кранікі і разам з гарачай і халоднай вадой падаваць піва і віно. Іх ён зьбіраўся правесьці пасьля інтэграцыі з Германіяй і Францыяй.
-- Лозунг дня! -- крычаў прамоўца:-- ДОЛОЙ ДУРОПРОВОД! ДА ЗДРАВСТВУЕТ -- ВИНОПРОВОД! ПИВО -- В КАЖДЫЙ РОТ!
Ішла перадвыбарная прэзыдэнцкая кампанія.
Тут жа маладыя хлопцы рабілі бізнэс. Яны абменьвалі ў пэнсіянераў іх прыватызацыйныя чэкі на відэакасеты з запісамі выступаў Лепшага.
Шмат дзе было відаць, як людзі цягнулі ў хаты гербавыя Лепшыя седалы для унітазаў. Па горадзе ляцелі чуткі, што тыя, хто будзе мець гэтыя седалы, не будзе плаціць за камунальныя паслугі.
Лявон патлумачыў Настачцы, што адбываецца ў краіне:
-- Апазыцыя падзялiлася на два лагеры. Лiдэры грамадскага руху "Дураадвод за Народ" закінулі лiдэрам партыі Аб’яднанай Мудрасьці (АМ) ў віну, што яны ўсе тайныя агенты i стаўленiкi краiны Вялiкай Мудрасьці. Дураадводаўцы прынцыповым праграмным патрабаваннем зрабiлi тэставаньне на дурамеры ўсiх кандыдатаў у Прэзыдэнты i ў дэпутаты.
Лiдэры партыі Аб’яднанай Мудрасьці прынцыповым праграмным палажэньнем прынялі два тэзiсы:
1. Усе лiдэры антыдурацкай партыi ёсць генii.
2. Кожны чалавек, якiм бы дурнем цi вар'ятам нi быў, мае права на роўных удзельнiчаць у канкурэнтнай барацьбе на рынку эканамiчным i палiтычным.
Лявон прывёз Настачку на плошчу Чаканьня Рэвалюцыі Андрэя Клімава. Там дзе стаяў прэзыдэнцкі палац, месьціўся адкрыты басейн, абкладзены мармурам і абсаджаны ў перыметры дрэвамі. Над ім дугамі перакрыжоўваліся масты-ходнікі, якія пачыналіся з кутоў басейна. Пасярэдзіне басейна, выступаючы з паверхні вады, стаяла мармуровая зямная куля. З яе тырчэў мармуровы стод -- копія Шклоўскага ідала. З дзіркі ў яго галаве высока біў струмень вады, які затым парасонам накрываў ходнікі над стодам. Па перыметру басейна стаялі мятровыя каменныя фаласы крыху нахіленыя да сярэдзіны і таксама струменілі ў вадзяны ідалаў парасон.
-- Гэта новы беларус пабудаваў, каб выйграць парламенцкія выбары. Моладзь адразу палюбіла гэтае месца, і назвала яго Боскім. Чаму - так ніхто і не ведае. Але ўжо ёсьць прыкмета – тут нікому нічога не абяцаць, а калі і даваць слова, то толькі жартуючы, і дадаваць: «Ты ж мне тут не вер». І лічыцца, што калі дзяўчына і хлопец пройдуць разам пад вадзяным парасонам без слоў і візгату, тады іхняе каханьне будзе моцным і дзеці добра народзяцца.
Было горача, і маладыя плавалі ў басейне. Зухі скакалі з ходнікаў, ластаўкамі пралятаючы праз фаласавы струмяні і, даючы нырца пад кулю. Яна унутры была пустой і хлопцы хаваліся ў кулю, палохаючы дзяўчат сваім знікненьнем. А некаторыя маладыя, занырнуўшы ў Кулю разам, цалаваліся там і кахаліся.
-- Мы сюды яшчэ вернемся. – сказаў Лявон. – А зараз пойдзем на сьвята сьмеху.
-- Так.
СЬВЯТА СЬМЕХУ
Покуль яны ішлі на першае беларускае сьвята сьмеху Лявон расказваў:
-- Пасля перамогі над Ідалавай дыктатурай апазыцыя прыняла рашэньне паставіць шклоўскага стода як статую сьмеху -- першую за ўсё iснаваньне Беларусi. Яе паставілі насупраць цэнтральнага ўвахода ў Беларускі дзяржаўны ўніверсытэт тварам да плошчы незалежнасьці. Як раз насупраць помніка Леніну. Аснову помніка ідалу зрабілі з камля дуба і назвалі камель сьмеху, на якой кожны мог пакінуць анекдот пра беларуса. Габрэі маюць сьцяну плачу, а сьмяюцца зь сябе ў анекдотах і мы завялі камель сьмеху, бо ўсё жыцьцё плачам... Сьвята сьмеху прызначылі на той дзень, у якi беларусы паддалiся ачмурэньню i выбралi Першага Прэзыдэнта.
Сьвяткаваць вырашылі дзесяць дзён, у два туры, як і выбіралі.
Стоды глядзелі адзін аднаму ў вочы і адзін аднаго ачмуралі. На помніку Леніну было напісана: “Пад сцягам Леніна уперад да перамогі камунізму!”. Пад нагамі Шклоўскага ідала быў высечаны надпіс: "Если ты за Лукашенку, бейся лбом об эту стенку!"
Сьвята пачалося песняй жаўрука. Пад час панаваньня Лепшага ўсіх жаўрукоў муштравалі, каб напачатку бітвы за ўраджай яны сьпявалі разам. Вось такога і выпусьцілі на плошчу. Ён вылецеў на сярэдзіну і пачаў выводзіць рулады пра каханьне да ідалаў. Скончыўшы, праляцеў над ідалавым помнікам і пусьціў развітальную кроплю на "Касмыль жарсьці".
Нехта з гледачоў кінуў рэпліку:
-- Божы знак!
Ленін накінуўся на ідала:
-- Ты тут стоишь, потому что не смог этих соловьев переловить и в клетки засадить! А мы своих и изловили, и посадили, и расстреляли!
Ідал у кішэню па словы ніколі не лез:
-- Вот она дерьмократия! Эти интеллигентики всегда сначала песни поют, а потом на голову гадят! Хорошо, что коровы не летают!
Размову Ідалаў заглушыла гучнае мычаньне. На плошчу вылецела эскадрыльля кароў. На чале эскадрыльлі ляцела ўнучка каровы Першага Прэзыдэнта мілкі.
Каровы сьпікіравалі на стодаў і прадэманстравалі дакладнасць і шчодрасьць ляпёхаскіданьня. На іх галовы хляпнулі доказы сытнага жыцьця разняволеных кароў.
Ляпёшкі паэтычна планіравалі, вальсуючы у паветры, паступова набліжаючыся да галоў Ідалаў. І кожная -- ў выглядзе былога дзяржаўнага герба Першага Прэзыдэнта.
Шклоўскі Ідал прамаўляў голасам газеты «Советская Белоруссия»: “Особенно тревожная ситуация в сельском хозяйстве. За первый квартал количество крупного рогатого скота сократилось на 133 тысячи голов... К этой теме глава государства обращался в ходе совещания не раз, причем, в отличие от ряда руководителей правительства и облисполкомов, без напускного оптимизма. Действительно, уповать лишь на то, что коровы, выйдя на весеннее пастбище, тут же начнут резко прибавлять в надоях и привесах, вряд ли стоит. Нужна, как справедливо отметил Президент, железная дисциплина и тщательно спланированные меры”.
Ляпёшкавыя гербы плюхнуліся на лысіны і над плошчай выбухнуў рогат. Гнедкі рабілі разварот з захаду над інстытутам культуры для чарговай атакі. Іх віталі студэнцкія воклічы: “Гэта вам не інтэлігент Пушкін з адной тачкай гною ля ганка! Гэтыя шчодра проста на лысіны накладуць!”
І Кашчавая ўцяміла, што набліжаецца пагібель яе ўлюбёнца. Пачала ліхаманкава думаць, як свайго сынка выратаваць.
Усе ўбачылі, што Шклоўскі Ідал, узьляцеў над плошчай, працяў статак кароў і ўзняўся вышэй за кароў і аблокі. Сьмех аціх. Вокліч захопленных цудадзейным узьлётам злучыўся са зьдзіўленым мычаньнем і скалануў паветра так, што аблокі падскочылі, а каровы далі залп ляпёшак на камель і на ім з гною ўтварылася ідалава выява!
-- Вось гэта холдынг! -- Крычалі гледачы. – Вось табе «мастацтва і літаратура» адначасова! Не! Нават паэзія!
Сьмерць, пераскокваючы з воблака на воблака, патурыла стода на ўсход.
Даляцела да дзірцы ў зямной кулі пад Лёзна і закаркавала яе Шклоўскім Ідалам.
Як толькі аціхла рэха ад цмока зямной куляй Ідалавай сракі. Ідал сказаў словамі Першага Прэзыдэнта:
«Нас нельзя изолировать, мы Богом определены жить в центре Европы, и это право у нас сегодня никто не отнимет, нет такой силы!»
Сьмерць разлічыла, што скуты ў дзірцы гісторыі зямной куляй, Ідал не разваліцца не кавалкі.
Яна радасна заскакала вакол Лявона і Настачкі, пакручваючы азадкам:
-- Скончаны, Лявон, твой “Боскі час каханьня”.
Настачка ў роспачы ўсклікнула:
-- Што, што будзе, Лявон? Няўжо цябе забірае Сьмерць?
Лявон пяшчотна прыгарнуў каханую:
-- Басэтлю чароўную і Князёўны папараці моц, відаць, Бог даў толькі да таго часу, пакуль я з кланаваным Шклоўскім Ідалам і іх матухнай-цёткай у “Русскую рулетку” гуляў. Краіну ўдалося выратаваць, народ пазбавіць ад залішняй дурасьці і вар'яцтва. На тое была воля Бога. А сёньня, відаць, яна скончылася. І мушу я вярнуцца ў мінуўшчыну, -- у старажытную Беларусь.
-- А як жа я? Як нашае каханьне? Я ж без цябе не выжыву! Я ж толькі нарадзілася... толькі жыць па-сапраўднаму пачала! Ды і не сябе шкада...
Настачка ўся калацілася ад хваляваньня, і Лявон лашчыў яе, супакойваў. Настачка паклала рукі сабе на жывот і з сарамлівай усьмешкай, як бы не верачы сабе самой сказала:
-- А дзіця ўва мне ёсьць. Яно народзіцца!
-- Як?!—усклікнуў Лявон, -- Я ж цябе толькі ў віртуальным жыцьці кахаў!
-- Ды і я цябе гэты час толькі ў снах кахала… І больш ні з кім блізкай не была. Толькі
цябе і любіла, ды Бога маліла, каб табе жыцьцё захаваў, а нам дзіцё даў .
І напалохана спытала:
—Ты што, не хочаш, каб у нас было дзіця?!
-- Ды ў нас Боскі сын можа нарадзіцца?!—усклікнуў Лявон, гледзячы ў зьдзіўленыя вочы Настачкі. І тут жа ў кожнага пахаладзела ўнутры ад жудаснай думкі: “А калі, наадварот?”
Кашчавая кінулася да іх. У яе жудасным, бяздонным нутры сканцэнтравалася злосьць і нянавісьць усяго сьвету, што назапашвалася мільёны гадоў. З яе ашмёткамі спаўзла скукожаная штучная скура, пасыпалася апаленая нянавісьцю біямаса. Шкілет у чорнай накрыўцы апынуўся побач з закаханымі, у чэрапе палала і языкі полымя праз вачніцы і дзірку ад носа лізалі лоб. Сьмерць ускінула над Настачкай рукі-косткі, кінулася наперад. Здавалася, яшчэ імгненьне -- і Кашчавая раздзярэ прыгажуню на кавалкі і спаліць іх.
Але Сьмерць грукнулася аб нябачную сьцяну -- маланкі і грымоты страсянулі зямлю!
Дзяўчына стаяла, як стаяла!
Любоў пераўтварыла боскіх абранцаў!
Кашчавая не здавалася і полымям вачэй зыркнула на Лявона:
-- А што дачка твайго сябра Вайжбуна? Так і будзе ў Радзівілаўскім палоне? Ты ў будучыню зьбіраўся толькі на ноч, а раніцой мерыўся Вайжбунаўну вызваляць. Хутка сяброў забываеш і сябровак мяняеш…
Лявон жахнўся: “Сапраўды, у сваім доме ён стаў у басэтлю, каб за адну ноч згуляць у рускую рулетку. А колькі прайшло часу з таго вечара!? Безліч падзей! А можа то быў чароўны сон даўжынёй у адну ноч? Але ж тады сон яшчэ не скончыўся…
Лявон паглядзеў у каханыя вочы і сказаў сабе: “Лепей, каб гэты сон не канчаўся. А яшчэ лепей, каб гэта быў не сон”. Потым усьміхнуўся, зразумеўшы хітрыкі Кашчавай, і сказаў ёй:
-- Кніжкі, старая, чытаць трэба! Крашэўскі ў «Апошніх хвілінах князя ваяводы» апісаў, як Вайжбунаўну яе каханы вызваліў ад Пане Каханку і ў Вільні схаваў. Калі думала нас з Настачкай пасварыць, так ведай, што яна сама мне тую кніжку дала пачытаць пасьля першага спатканьня…
Лявон не хацеў вяртацца назад. Бо назад можна было толькі разам са Сьмерцю. А яму так хацелася жыць, каб дачакацца народзінаў сына. Быў пэўны, што народзіцца менавіта хлопчык і што ён дажыве да таго, калі ён пойдзе і загаворыць і нават паляціць. Куды паляціць і чаму не ведаў, але прадчуваў, што Бог адорыць яго сына крыламі.
Лявонавы і Настачкавы вусны злучыліся… у адзінай малітве да Бога:
-- Божачка! Не раздзяляй нас! Зберажы свой дар! Бо толькі ён мацней за ўсё набліжае нас да цябе!
Ад звышнапругі і нянавісьці Кашчавай выцьцём пакрыла прастору, і на тым месцы, дзе толькі што была Сьмерць, закруцілася віхура...
-- Ну і дзякуй Богу – з палёгкай уздыхнула Настачка, і закаханыя адчулі на сваіх шчоках макрэчу. Але іх вочы былі сухія.
Над усёй краінай сьвяціла сонейка. Не было ні хмаркі. А па ўсёй краіне ішоў цёплы дробненькі дождж.
Калі пайшоў чароўны дождж, ў лясах якраз бутоніла папараць-кветка і зрабіла бачным яшчэ адзін цуд.
Кроплі чароўнага дажджу ў багнах і гушчарах ажыўлялі клоны Ідалаў, прыхаваныя Сьмерцю ў вірах і балотах на чорны дзень. Клоны расьлі каменнымі пэнісамі, ажывалі, уздымаліся і з каменю ўзьнікала жывая тканіна. І прэзэдэнтам сярод іх, вышэй за ўсіх, узнёсься Шклоўскі Ідал – беларускі прыап, заторкнуты Кашчавай у дзірку гісторыі пад Лёзнам. У прыапавай галоўцы мацнела думка, Лявон у сканеры прачытаў:
“Политик в стране один, я вас давно к этому приучаю -- это Президент!”
Сьмерць, натхнёная прадчуваньнем нечаканай перамогі над Богам, кідалася да паўсталых ідалаў, абдымала, лашчыла і цалавала сваіх улюбёнцаў, каб выстаялі, дачакаліся ночы. А каб нехта не скукожыў іх, прыкрывала кулявой саломай. Кашчавая была ўпэўнена, што ў гэтую купальскую ноч беларускія дзяўчаты адродзяць старажытны абрад і кінуцца да паўсталых ідалаў-прыапаў, каб сесьці на іх. І тады памножацца яе сьмяротныя клоны і кланы ад Шклоўскага Ідала... І тады не з Богам у душы заселяць людзі беларускую зямлю, а з Ідалам у сэрцы і Кашчавай у душы. “Урэшце прабіў мой час! – думала Кашчавая. – Набліжаецца мая ноч! Беларускім прыгажуням прыдзецца пасесьці не на калені каханым, а на на маіх Ідалаў-прыапаў!”
Кроплі Дажджбогавага сітнічку ператваралі і Кашчавую. Яна, пралятаючы над возерам, убачыла сябе такою прыгажуняю, што, як зачараваная, гледзячы на свой адбітак у вадзе, наразала кругі над водным люстрам і сачыла за Лявонам.
Сітнічак абудзіў у Кашчавай галаве і адмысловы глузд.
Каханьне да Лявона ўрэшце нарадзіла ў ёй жаданьне стаць звычайнай жанчынай кахаючай і каханай. Цяпер яна была гатова прамяняць вечнае існаваньне перавозчыцай людзей з зямнога свету ў Боскі і д'ябальскі на імгненьні пакутлівага зямнога жаноцкага шчасця даваць і бараніць жыцьцё. Яна зразумела, што толькі так зможа зарадзіць каханьне ў Лявонавай душы і за гэта ўрэшце набыць канец свайму Боганаканаванаму існаваньню.
І ад звышчалавечай прагі зямнога жаноцкага шчасьця яе нованароджаная душа пакрыла воклічам зямную кулю. У ім вібравалі пацяг да Лявона, мара аб зямным жаноцкім лёсе і адчай ад разуменьня нязбыўнасьці ўсяго гэтага.
Ад сьмяротнага воклічу ажыў той клон, якога Кашчавая прыхавала ў абіўцы крэсла “с царскими полномочиями” ва ўладнай вертыкалі, што апусцілася ў “Невиданное миру государство”. Прэзыдэнцкі палац у выглядзе бочкі з “дзярмом” стаяў цяпер у “Невиданном миру государстве”. Туды не даставалі жыватворныя кроплі. Ідалаў клон у адказ на магічны поцяг Кашчавай пачаў расьці, прарваў абіўку крэсла.
Калі Сьмерць падлятала да свайго ўлюбёнца, які тырчаў фаласам у дзірцы гісторыі, кланаваны Лукавы, якога прыхавала Кашчавая у прэзыдэнтавым кабінеце, ужо сядзеў волатам у крэсле “с царскими полномочиями” і чытаў запавет Сьмерці, у якім былі і словы сына Лукашэнкі:
“Он вырос без отца, в деревне, ходил с матерью коров доить. И поднялся в таком молодом возрасте, в 40 лет только благодаря своему уму! Ведь все были против него, никто его не проталкивал”
Лукавы ўцяміў сакрэт свайго клона і з воклічам: «Ах так! Не проталкивал!» выскачыў з прэзыдэнцкага палаца і павялічыўся ў сотні разоў. Ён абхапіў палац валасатымі лапамі і пачаў выбіваць цэкоўскай вертыкальлю Шклоўскага Ідала з дзіркі ў зямной кулі. Той учапіўся кіпцюрамі, што адраслі на лапах пад зямлёй ад чароўнага дажджу, і залямантаваў:
“Меня часто били, не в прямом, конечно смысле, за то, что я не молчал, а всегда говорил правду, сражался за нее до крови в ногтях...”
У гэты момант Кашчавая сьпікіравала на “Прэзідэнта прыапаў”. Яна пакутавала ад падзеленасьці. Лашчыла Шклоўскага Ідала, як калісьці, калі нарадзіла на беразе рэчкі Серабранкі і тужылася выцягнуць ягонага клона з пад зямлі.
Чарговы ўдар Лукавага клона зьнізу па Шклоўскім Ідале, што тырчаў каменным пенісам у зямной кулі, падкінуў Кашчавую, і яна ўзьляцела, узмахнуўшы косткамі рук, спрабуючы зачапіцца за паветра; і сапраўды чорныя крылы яе рукавоў на імгненьне затрымалі Кашчавую ў паветры.
“Во дзіва! -- усклікнуў Лявон, назіраючы за ёй – узьляцела, бы крумкачыха з елкі”.
Пэнісаў штуршок скалануў Кашчавую душу, і яна ясна ўсьвядоміла сутнасны сэнс сапраўднага жыцьця і самы кароткі шлях да Лявонавага сэрца. Гукнула Лявона, і калі той азваўся перадала яму: «Ты мусіш ведаць, што сапраўднае жыцьцё – ёсць пераход, мост ад жыцьця да сьмерці. Менавіта ў гэты час чалавек жыве па-сапраўднаму. Жах невядомасьці і страх адзіноты цалкам валодае ім. І тады чалавек так моцна пачынае любіць жыцьцё, што яно авалодвае ўсім чалавекам і раздзірае яго душу. Боль ад гэтага і ёсць сэнс жыцьця. І я малю, Лявон, правесьці мяне праз гэты шлях!
Я столькі пакут прынесла табе… Столькі тваіх каханых прыбрала, што заслужыла твайго пакараньня і дараваньня.
Распні мяне! Як Хрыста распні!»
Хітравала яна, думала: «Хрыстос, даўшы ўкрыжаваць сваё цела, забраў, паланіў сэрцы. Калі ўгавару Лявона наладзіць мне Хрыстовы шлях, тады Лявонава сэрца будзе ў палоне майго каханьня».
Кашчавую абхапіў нехта нябачны, і яна паспрабавала вырвацца. «Няўжо Хапун?» -- мільганула думка. А волат скруціў Кашчавую ў кулю і запуліў проста на каменны тырчак. Кашчавая ляцела і не магла, як ні спрабавала, зьмяніць траекторыю. Яна вылаяла Хапуна мацюкамі, якія паляцелі на лес крумканьнем груганьня. Над пенісам Кашчавую распрастала, як выпростваюць цеста сялянскія рукі, зьдзерла з яе чорнае адзеньне і сонейкам апякло белыя косткі. У тут жа нябачны волат насадзіў Кашчавую сэксуальнай дзіркай на тырчак. Той ад удару скамянеў, а Кашчавы шкілет разваліўся. У той жа момант Лукавы зьнізу дзёўбнуў палацам па Шклоўскаму Ідалу. Ад двайнога удара расколіны дробнай сеткай пакрылі каменнага тырчака, і ён рассыпаўся. Толькі Ідалава срака тырчэла ў зямной, кулі скутая дзіркай гісторыі. Але пад час прымусовага зняволяньня і галадаваньня срака схуднела і паспрабвала выбрацца з зямной кулі. Хапун прытрымаў сраку і па ёй з грукатам сьцебанула Перунова маланка, аплавіла і ўпаяла яе ў зямную кулю.
“Вось табе, Кашчавая, і прыапаў абрад па-беларуску!” -- пракаментаваў Лявон. – Адмысловая зь цябе выйшла Куля для Прэзыдэнта – Боская Куля!”
Пярун з Хапуном абняўшыся паляцелі ў лясны гушчар да Дажджбога.
А Лукавы пад зямлёй ізноў натужыўся, сьціскаючы ў абдымках палац з “дзярмом”, а ДуППа вілася над ім, натхняючы:
“Надо серьезным образом пересмотреть весь мировой порядок!”
«Если мы не создадим альтернативные центры силы, сорвем планету с орбиты!»
І той палацам нанёс шалёны ўдар па аплаўленай прэзыдэнтавай срацы. Яна адказала апошнім стрэлам. І дзермавертыкаль распалася, заліла “Невиданное миру государство”. ДуППа перад тым як захлынуцца мовіла:
«Я родзился на этай земле. Эта мая земля. Я на ней и умру!»
ПОМНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ДУШЫ
Калі Боскі сітнічак акрапіў зямлю і ажывіў сьмяротныя клоны, зямная Куля ўздыбілася ў Курапацкіх ямах і ў іншых месцах растрэлаў рэпрэсаваных. З ям выходзілі вежы, складзеныя з чэрапоў і костак нявінна закатаваных і забітых і тых, хто катаваў і забіваў. З воклічамі жаху беглі ад тых ям гараджане, якія расклалі ў іх вогнішчы. З вежаў у мох бясшумна падалі пустыя бутэлькі, кавалкі смажанага мяса… Вежы ўздымаліся ўпоравень з соснамі.
У Мінскай Яме на вуліцы Мельнікайтэ, дзе немцы забівалі габрэяў, таксама ўздыбілася зямля і з Ямы пакрысе выходзіла вежа з чэрапоў. За ёй, аслупянеўшы, назіралі ўсе жыхары дамоў, пабудаваных над Ямай. Людзі думалі пра тое, як ім жыць далей каля Ямы…
Лявон, назіраючы, як зямная Куля выціскала з сябе вежы з чэрапоў, шаптаў:
«Зямля ставіць помнікі каб вярнуць беларусам чалавечую душу».
БОГАВА КУЛЯ
Праз некалькі гадоў геолагі знайшлі на Беларусі велізарнае радовішча газу і нафты, і праблема з энэрганосьбітамі для Беларусі была вырашана на тысячагодзьдзі, дзякуючы засранцам і засланцам. Адшукалі таксама радовішча каштоўных камянёў. То былі застыўшыя слёзы Воланда, якія з пад Зорнага Чорнабыльніка прасыпаліся метэарытным дажджом.
Не прапалі дарам і сьлезы, пралітыя па дыктатарах, што з саркафага трапілі на беларускую зямлю. Зямная Куля адфільтравала сьлёзы і геолагі адкрылі падземнае мора чысьцюткай вады, якая ў той час стала даражэй за газ і нафту. Па ўсёй краіне шчыльна паўсталі вышкі, з якіх качалі ваду, нафту і газ. З самалёта зямля нагадвала скуру вожыка. Усе вядучыя краіны сьвету пабудавалі з Беларусі вадаправоды.
І зажылі беларусы лепей, чым арабы ў у сваіх Эміратах.
Толькі старыя сумавалі па тых часах, калі яны вырошчвалі на сваіх сядзібах гародніну. На лазерных дысках яны слухалі парсючковае рохканне, пеўневыя сьпевы і мычаньне кароў, і сьлёзы каціліся па іх шчоках на клавіатуру кампутараў. А за вокнамі на месцы былых град і хлявоў, тырчэлі мінівышкі, як тырчаць часнык і цыбуля.
Праўда, праз некаторы час санкантроль заходніх краін зафіксаваў у беларускай вадзе наяўнасць невядомых псіхатропных крысталаў і запатрабаваў часова перакрыць вінцілі да правядзення комплекснага аналіза. Пусьцілі нават чуткі, што ў беларускай вадзе шмат яшчура і радыяцыі. Але ўжо было позна. Кіраўнікі краін Захаду адчулі, як з кожным годам ужываньня вады з Беларусі расьце да іх любоў выбаршчыкаў, узвышаюцца рэйтынгі. Усе яны правялі рэферэндумы і перамаглі па пытаньні неабмяжаванага терміна прэзыдэнства. Пасля чаго самые прынцыповыя грынпісы зьніклі няведама куды. Дасьледчыкі заўважылі, што менталітэт жыхароў краін Захада ўсё больш стаў нагадваць беларускі характар, а мова ўсё больш пазычала беларускіх слоў, робячыся трасянкай.
Вы спытаеце: «А што стала з каменнымі пэнісамі, якія пападалі з Чарнобыльскага саркафага і глыбока ўвайшлі ў зямлю?» Зямная Куля з іх апладнілася фаласавай беларускай душой. Кожны мужчына лічыў сваім абавязкам не толькі пабудаваць дом, пасадзіць дрэва і вырасціць сына, а таксама абавязкова адкапаць каменны пэніс і паставіць яго ў хаце на пачэснае месца. Бо наступствы Чарнобыля падкасілі мужчынскую моц беларусаў, а чароўны амулет вяртаў і бараніў яе.
Гэта было пазней, а тады ад ўдару Перуновай маланкі Ідалы-пенісы, што паўсталі ў лясах з клонаў Сьмерці і ад сітнічка Дажджбога ператварыліся ў сухастой.
З прыапава сухастою ў самую доўгую зімовую ноч беларусы будуць выкладаць крыжы над вірамі і паліць, каб не ўздымаліся на Беларусі больш Ідалы і не тужылася ў нялюдскіх высілках сьмяротных народзінаў Кашчавая.
А Сьмерць ад болю, што не атрымался набыць Боскую ўладу, што каханьне шчырага беларуса не падуладнае ёй, ад адмысловага прыапава абраду зайшлася ў жудасным рыку, ад якога па ўсёй краіне пранёсься ўраган; ён зрываў з дамоў дахі, вырываў з карэннем дрэвы і клаў слупы. Гэта быў апошні ўраган у краіне.
Кашчавая, аддаўшы ўсе сілы, усю жарсьць сваім улюбёнцам, заціхла на некалькі стагодзьдзяў, даўшы беларусам пажыць па-людзку. І толькі радкі з верша Брэхта, што калісьці падгледзела ў Лявона, круціліся ў яе пустой чарапушцы, як Боскі прысуд:
…
Бальзам уліе ў душу, і на гэтым сьвеце
Адкрыецца рай, і прыме твой дух асьвяжэньне,
І прыйдзе чысьцец, і змые аб’ёбіны зь цела.
У Настачкі народзіцца хлопчык. Настачка і Лявон да скону так і не разгадалі цуд яго нараджэньня, бо перад тым як Настачка зацяжарыла, яны сустракаліся паміж сабой толькі ў віртуальным жыцці і Лявон быў у яе адзіны мужчына. Хлопчык усіх уражваў незвычайнымі здольнасьцямі і дабрынёй і людзі казалі бацькам – гэта вам Боскі дарунак, відаць за пакуты.
Хрыстафера Паніко дзярждэп ЗША накіраваў паслом у вольную Беларусь. Вох, і пагулялі яны з Лявонам! Колькі дзяўчат дзячылі Богу за тое шчасьце, якім адорылі іх хаўруснікі пад зоркамі, – аднаму чорту вядома! І кожны раз яны, гледзячы на зоркі, што зіхацелі ў чырвоным віне, налітым у гранёныя шклянкі, марылі:
-- Як хочацца з іншапланецянкамі ночку правесьці!
-- Цікава, а ці могуць яны кахаць!?
-- Відаць, нашым сынам давядзецца гэтую таямніцу спасьцігнуць…
Усё гэта было пазьней, а цяпер… наблізілася купальская ноч, усё аціхла. Сонейка схавалася. Па ўсёй краіне хлопцы складвалі з сухастою вогнішчы. Калі полымя занялося, іскры імкліва ськіраваліся да зорачак і тыя сунуліся насустрач.
Дробненькія кроплі дажджу па-дзіцячаму бавіліся з агнём: давалі нырца ў полымя, адтуль узносіліся нябачнымі аблачынкамі і зноў, як са сьнежнай горкі, сасьлізгвалі па языках агню ўглыбь вогнішча.
Хлопцы і дзяўчаты, вышаўшы з рэчак, скакалі праз полымя.
Тут у небе палыхнула, і сьвятло разлілося па усёй краіне: зацьвіла Князёўна-папараці.
Яе цвет раскрыў усе палыновыя суквецьці. Іх водыр напоўніў душы і да шоргату кропель далучыліся галасы і па ўсёй краіне гучала: “Кахаю!” рэхам праносілася па барах – “ахаю!”, над рэкамі – “хаю!” і ўзлятала да неба - “аю!” І шчаслівы стогн А-А-А! Пралятаў над лугамі, абтрасаючы сітнічкавы кроплі з травы, наталяючы прагу зямлі.
Расквітнеў і Зорны Чoрнабыльнік. І галасы яго душаў упляліся ў чароўны хор кахаючых.
Хлопцы і дзяўчаты зноў скакалі праз вогнішчы. А агонь нябёсаў апраменьваў душы.
Лявона паклікаў сканер. На экране Лявон убачыў, што адно з вогнішчаў раскладзена проста на Лепшым азадку, заплаўленым у зямную кулю. Сканер паказаў, што з яе таксама ўзьняўся нейкі дымок і прагучалі словы ДуППы:
«Это была элегантная победа!»
А вакол таго вогнішча паселі беларускія Багі. Пярун расказваў, як спрабавалі завербаваць Хапуна, як ён параіўся з Пяруном і вырашылі, што Хапун войдзе ў змову з ідаламі, каб быць у курсе іхных задумак і ў адказны момант абароніць людзей. «Не было сярод беларускіх багоў здраднікаў і не будзе!» – падсумаваў Пярун і запалымяніў вогнішчам. Багі танчылі, як падлеткі, скакалі праз Пяруна, а той хапаў багоў рукамі-полымям. Багі заляцаліся, кахаліся, плавалі, лёталі, як і бывае ўсё і ў людзей.
Па шчоках Настачкі каціліся кропелькі, а вочы яе сьмяяліся.
Святы дождж -- сьлёзы Бога!
Усявышні плакаў ад шчасьця...
Лявон адчуваў, як Усявышні, акрапіўшы сьлёзным сітнічкам беларускую мару, з палёгкай уздыхнуў і увабраў у сябе Лявонаву і Настачкаву душы. Богаў удых вырваў беларусавы душы з рэшткаў кулявой саломы, асушыў іх ад слёз, і, пазбавіўшы зямнога цяжару, ўзняў да зорак, напоўніўшы імі сваю дыхаўку.
Лявон бачыў, як празрыстыя душы беларусаў лятуць да Князёўны папараці, ўтвараючы над краінай гіганскую празрыстую кулю. Залятаючы ў Князёўну папараці, падобную да гіганскай басэтлі, зямные душы злучаліся з душамі Зорнага Чорнабыльніка, і гулі разам, як пчолы. Потым, сьцішаныя, разам уздымаліся вышэй да Богавай дыхаўкі.
Не паспеў Лявон падумаць «што будзе з імі далей?”, як Бог, выдыхнуўшы, вярнуў асвечаныя душы гаспадарам. І Беларусы набылі часьцінкі Боскія душы, што ўмацавалі іх чалавечыя душы.
У небе над Беларуссю плылі белыя аблокі, расквечаныя чырвонымі маланкамі, але грому не было. Тое з усяго сьвету на боскае сьвята зляталіся буслы і несьлі свае дарункі.
КУЛЯ ДЛЯ ПРЭЗЫДЭНТА
У касьмічным разведцэнтры, што лётаў вакол зямлі, прачыталі кнігу. Пасьля некалькіх дзён апрацоўкі дадзеных, праверкі новых аб’ектаў камандзір карабля сабраў усіх кіраўнікоў груп на мазгавы штурм. Першым дакладваў кіраўнік дасьледчыкаў:
-- Мы праверылі прастору на зямлі, пад зямлёй, неба і бліжэйшы космас. Прыборы не зафіксавалі наяўнасьці такіх аб’ектаў, як “Бог”. Мы не маем ніякіх знакаў існаваньня такіх істот, як “Кашчавая (Сьмерць)” і “Князёўна папараці”. Нашы прыборы не змаглі зафіксаваць матэрыяльных часьцінак “Каханьня” - ні боскага, ні чалавечага, зямнога. Ні футарал ад басэтлі ні яго рэшткі таксама не знойдзены. Не знайшлі ніводнага сляда Пяруна, Хапуна, Хіхітуна, Цмока і Лёлі і інышх прывідаў. Шукалі таксама Воланда, Ката-Бегемота і такога гібрыда не знайшлі. Хоць катоў у зямлян шмат.
Знайшлі каменныя пэнісы на дне возера Сеніца, якое мясцовыя завуць х…ёвым. Але прыкметаў беларускага ЧаСа не зафіксавалі. І ў чарнобыльскім Саркафагу няма сьлядоў магічнай ночы. Не знайшлі мачулішча з беларускімі душамі.
Шклоўскі Ідал стаіць у музеі з гарматай на ганку па вуліцы Маркса, яго выява ў падручніках па гісторыі Беларусі за сёмы клас. Праўда яго там замаскіравалі назовам Магілёўскае Божышча.
Насупроць музея сапраўды жыве пісьменьнік Арлоў. Але Ідала ён не пільнуе, а наадварот за Арловым віжуюць ідалавы паслугачы.
Не ўбачылі мы ў палёце ніводнага кніжнага труналёта. Іх кніжкі ляжаць простымі трунамі ў бібліятэцы дома літаратараў.
Узровень радыяцыі беларусаў вельмі высокі. Нармальныя людзі мусілі б загінуць, а гэтыя жывуць. Можа таму беларусы жывуць, як бы ў іншым сьвеце і бачаць тое, што мы і нашыя прыборы не фіксуюць… І душы іхныя не спасьцігальныя. Шмат што жыве ў іхных душах, хаваецца там і мае сэнс толькі для ніх, узьдзейнічае толькі на ніх.
Мы не знайшлі “Зорны Чорнабыльнік”, а ягоных сьлядоў ў душах беларусаў безьліч. Можа зь іх ён і ўтвараеца ўначы раз угод.
Відаць у глыбіні іх душаў схаваны і дзермакрыж у якім кожны зь іх пакрысе хлябае сваё дзярмо. А дзермакрыж іхнага Лявона можа узьнёсься да Бога.
Відаць, пашкоджаньне псіхікі нашых астранаўтаў адбываецца ў дарозе – у космасе. Лічу, што трэба сесьці на зямлю і працягваць даследваньні ў кантакце з зямлянамі.
А алгарытм, закадаваны ў назве твора, прымітыўны --“Убить Президента”. “Куля” перакладаецца як -- “куля, снарад”. “Для” – азначае -- “убить”. Але гэта ўжо не наша справа, --і ён выразна паглядзеў на кіраўніка групы бясьпекі Прэзыдэнта.
Пасьля яго выказаўся кіраўнік каманды бясьпекі экіпажа:
-- Мы пакуль таксама не знайшлі шмат якіх рэчавых доказаў існаваньня ўсіх гэтых істот і ўтварэньняў. Але думаю, што прычыны гэтага ў недасканаласьці нашых прыбораў. І калі беларусы маюць машыну для перамяшчэння па часе, якую называюць футаралам ад басэтлі, дык яны, натуральна, будуць яе адмыслова хаваць. Відаць, яны адкрылі законы ўплыву будучыні на сапраўднасьць і карыстаюцца гэтым, каб карэктаваць будучыню і, тым самым, мяняць сваё сапраўднае жыцьцё. Магчыма, яны нават пераўзышлі нас у спосабе жыцьцядзейнасьці. Здаецца, яны, калі неабходна, вяртаюць сваю цывілізацыю назад, нешта там выпраўляюць, а потым даганяюць і абганяюць час. Яны жывуць не так, як мы, -- “прямолинейно”. Самае галоўнае, што іх кніга сапраўды мае таямніцы. Усе члены экіпажа, уключаючы дасьледчыкаў і камандзіра, пасля прачытаньня кнігі набылі істотныя зьмены ў псіхіцы: шмат хто хоча разгадаць таямніцы іх жыцьця. Гэта вельмі падобна на псіхатропны наркотык – цягне да чарговай дозы. А тое, што душы зямлян моцна трансфармуюцца пад узьдзеяньнем іх гістарычных кодаў, тут і вучню школы касьмічнай выведкі зразумела. А калі так, тады абавязкова ёсьць матэрыяльная крыніца як іх носьбіт. Лічу, што пасадку рабіць нельга. Нас можа напаткаць лёс нашых суродзічаў.
Кіраўнік групы бясьпекі Прэзыдэнта таксама выказаўся:
-- Сапраўды, не ўсё так проста, як здаецца на першы погляд. Пачнём з назвы твора. Вы прынцыпова памыліліся, даўшы сваю інтэрпрэтацыю назвы. “Забіць Прэзідэнта” – гэткі сэнс можна было б даць, калі б назва гучала так: “Куля НА Прэзыдэнта”. А мы маем у назве не “НА”, а “ДЛЯ”. Гэта галоўная ваша памылка. “Куля” мае першым сэнсам -- зямны шар, шар увогульле. Такім чынам першы сэнс назвы -- Зямля Прэзыдэнту. Гэта можа азначаць, что зямная куля створана… і для нашага Прэзыдэнта…
Мы знайшлі ў архівах інтэрв'ю з парадамі пасла ЗША Д. Спекхарда перад яго ад'ездам з Беларусі:
“Вопрос: Что бы Вы могли посоветовать, пожелать своим коллегам, которые начинают работать в Беларуси?
Спекхард: … быть осторожней и не допускать, чтобы Беларусь завладела их сердцем. Потому что потом будет очень тяжело уезжать отсюда”.
Як бачыце, пасол яшчэ тады прадбачыў небясьпеку беларускіх душаў.
Па-другое, “куля” – гэта стог кулявой саломы, а па кнізе - гэта душы беларусаў. Ведаеце, калі малоцяць жыта, тады частка саломы ператвараецца ў трасянку і мякіну, а частка застаецца моцнай. Яе складваюць у снапы – кулі. Дык вось душы беларусаў гісторыя так вымалаціла, што яны ператварыліся ў нешта падобнае на кулявую салому. Моцныя, гнуткія, што ўнутры -- не адразу пабачыш, бо абалонка хавае, як чэрапахаў панцыр. Вось гэтае, «што ўнутры», нам пакуль невядома. Менавіта яно і ўзьдзейнічае на нашых астранаўтаў, прыцягвае да беларусаў. І можа прыцягнуць. Такім чынам, другі сэнс назвы Кнігі -- беларускія душы -- Прэзыдэнту.
Па-трэццяе, “кулі” – гэта мыліцы, ці інакш кажучы – пратэзы, кастылі. Беларусы ўсё жыцьцё ці былі падпоркай другім народам: ці палякам, ці расейцам, альбо самі шукалі ў іншых людзях апірышча. І тут невядома, як адаб’ецца гэта беларуская куля на нашым Прэзыдэнце. Ці беларусы дапамогуць пераабраньню нашага Прэзыдэнта на новы тэрмін, як чароўныя мыліцы? Ці нашаму прыйдзецца стаць самому пратэзам для беларусаў…
Прэзыдэнцкая мыліца, на якую абапіраецца беларускі кіраўнік, - у тым, што без беларускіх цяглавых мужыкоў і баб няма Прэзыдэнта. І гэта небясьпека для кіраўніка нашай дзяржавы. Даведаецца пра беларусаў, спасьцігне іх душу і тады не захоча кіраваць нашым народам. А можа і так, что пасьля візіту пачне крытыкаваць нашых выбаршчыкаў, параўноўваць з беларускімі, і яго не пераабяруць.
І толькі апошні сэнс “кулі” – гэта “куля-снарад”.
Прыхільнік кулі-пулі падхапіўся:
-- Вы мусіце ведаць, што менавіта беларус Грынявіцкі забіў рускага цара, а забойца амерыканскага Прэзідэнта Освальд жыў у Менску.
Кіраўнік групы бясьпекі касмічнага карабля адмахнуўся, як ад назойлівай мухі:
-- Сёньня такія тэрарысты ні для каго не праблема. Нават дэтэктывы пра іх ужо не пішуць! Яны, -- ён кіўнуў на кіраўніка группы бясьпекі Прэзыдэнта,-- маюць свае метады барацьбы з імі. Іхныя кулі адмысловыя -- забіваюць чужыя душы. Палоняць іх, чаруюць.
Напрыклад -- вочы беларускіх дзяўчат? Мы даўно пазбавіліся шкодных звычак, уключаючы моцныя пачуцьці. А вочы беларускіх дзяўчат так цэляць у душу, такімі кулямі спакусы і каханьня страляюць, што наш Прэзыдэнт можа не ўстояць. А моцнае хваляваньне можа стаць летальным…
-- Дарэчы, -- зноў уточыўся кіраўнік групы бясьпекі Прэзыдэнта, -- я ўжо даслаў у цэнтр сваю расшыфроўку Кнігі. Вонкава статыстыка нашых невяртальнікаў сьведчыць – большасьць закахалася ў беларускіх дзяўчат. Насамрэч душы тамтэйшых інфіцыруць іншых магічнымі флюідамі, якія трансфармуюць чужыя душы.
Я даслаў свае прапановы, каб на зямлю накіравалі двайніка нашага Прэзыдэнта. Навошта рызыкаваць? Бо гэтыя беларусы маюць адмысловы гумар. Нават хх сьмехавыя кулі могуць быць сьмяротнымі нашаму Прэзыдэнту. Бо ўжо некалькі тысячагодзьдзяў як мы пазбыліся такой лішняй звычкі, як сьмех. Ад сьмеху дарэчы памерлі некаторыя з нашых астранаўтаў.
Выслухаўшы ўсіх, камандзір вырашыў садзіцца. На гэты выпадак ускрылі сакрэтныя інструкцыі. Па інструкцыях на пасадку мусіў пайсці невялікі карабель, а камандаваньне станцыяй пераходзіла да кіраўніка группы бясьпекі.
Калі карабель з большай часткай экіпажа адышоў ад станцыі і пайшоў да зямлі на пасадку, усе адчулі нейкую салодкую прагу таямніц. Табло паказвала 2 гадзіны ночы 26 красавіка. Калі карабель увайшоў у верхнія пласты атмасферы, усе члены экіпажа пачулі нейкія галасы. Спачатку мова была незразумелай, але праз некалькі секунд яны разумелі кожнае пачуцьцё, што трапляла ў іх душы.
Праз некалькі месяцаў на пазасонечную планету прыйшла інфармацыя, што экіпаж касьмічнага дасьледчыка адмовіўся вяртацца на планету. Новы камандзір карабля ўскрыў чарговыя інструкцыі. Там было напісана, што трэба вяртацца на родную планету з вынікамі даследаваньня. Але новы камандзір прыняў рашэнне другі раз даследаваць «Кулю», і станцыя працягвала палёт вакол зямлі ў зоне яе прыцягненьня. Толькі кіраўнік групы бясьпекі Прэзыдэнта вылецеў дамоў.
Пасля вяртаньня ён зрабіў грунтоўны даклад, да якога прыклаў Кнігі.
-- Галоўнае, -- казаў кіраўнік, -- беларусы маюць касьмічную душу. Іхны Казімір Семяновіч з пад Дуброўна распрацаваў тэорыю ракетабудавання тады, калі нават простых машых не было. Напачатку ХХ стагоддзя беларус намаляваў адваротны бок Марса і так дакладна, як быццам там пабываў. Двое беларусаў у ХХ стагодзьдзі лёталі ў космас. Можа зараз яны засялілі нейкую планэту…
Прэзэдэнт спытаў:
-- Чаму хочаш у адстаўку?
Кіраўнік адказаў:
-- Хачу вярнуцца на зямлю дасьледчыкам.
-- Адстаўку не прымаю. Відаць… паляцім разам!
Прэзэдэнт пачаў рыхтавацца да палёту на зямлю. Падрыхтоўка галоўным чынам заключалася ў тым, што яго вучылі чалавечым пачуцьцям, трэніравалі сэрца і давалі кнігі пра каханьне. Іміджмейкеры радасна паціралі рукі, калі бачылі як Прэзыдэнт сьмяецца, чытаючы дурноты дзядзкі Рыгора, Прэзідэнтаў ЗША Дж.Буша і Лукашэнкі.
І яшчэ Прэзыдэнт пазасонечнай цывілізаціі праглядваў запісы выступу перад сваімі суродзічамі трох маладых астранаўтаў. Яны расказвалі пра жыцьцё на зямлі. Хрыс-малодшы – пра амерыканскае, а маладыя Вылівахаў сын ды Шчукінава ўнучка - пра беларускае. Іміджмейкеры казалі Прэзыдэнту, што калі атрымаецца зрабіць нешта падобнае -- будзе перамога ў выбарах. І маладыя беларусы сапраўды скаралі сэрцы мясцовых прыгажунь. А жонка начальніка Прэзыдэнтавай бясьпекі, закахаўшыся ў Выліваху, па начах трызніла.
Усе жанчыны пазасонечнай сістэмы вар’яцелі ад незвычайнага пачуцьця, што апанавала іх душы. Але па жаночых тварах амаль нічога нельга было зразумець. А ўначы вохі і ўздыхі кулямі лёталі над пазасонечнай бяздушнай цывілізацыяй і не давалі заснуць цнатлівым грамадзянам цывілізаванай планеты.
У такія бяссонныя ночы Прэзыдэнт пазасонечнай цывілізацыі чытаў гісторыю Беларусі. А яшчэ з прэзыдэнцага кабінета раз-пораз чуўся рогат, што прыводзіла прэзыдэнцкую ахову ў шок. Напачатку і прэзыдэнскі ўрач вельмі хваляваўся. Бо сьмех лічыўся жудаснай заразнай хваробай. Але Прэзыдэнт даў і ўрачу пачытаць «Кулю для Прэзыдэнта», што падарыў яму Лявонаў унук. І з габінэта даносіўся падвоены рогат.
Перад самым палётам на Зямлю кіраўнік аховы папярэдзіў Прэзыдэнта пазасонечнай цывілізацыі, што лепш не ляцець, рызыкуючы, бо пачуцьці беларусаў вельмі моцныя, яго сэрца можа не вытрымаць, і тады -- сьмерць.
Прэзэдэнт адказаў:
-- Ты выклаў не ўсё. Прывёў толькі адмоўнае. Рызыка, безумоўна, вялікая. Але! Мая канкурэнтка на выбарах Прэзыдэнта ў праграму ўключыла вяртаньне ў душы людзей каханьня. Сацыёлагі сьведчаць, што гэтая мара апанавала амаль усіх, і рэйтынг суперніцы імкліва расьце. Таму, калі пасьля прылёту на зямлю мяне апануе каханьне і прыйдзе Сьмерць, тады бязмежна ўзрастае верагоднасьць атрымаць чароўную кветку – Князёўну-папараці. Для мяне асабіста і для нашай цывілізацыі гэта можа стаць лёсавызначальным! Тады я змагу даць сваім выбаршчыкам і каханьне і няўміручасьць.
Адлёт Прэзыдэнта на зямлю амаль ужо нішто не магло стрымаць. Ён аж трымцеў ад прадчуваньня прыгодаў.
І тут зь зямлі прыйшло яшчэ адно паведамленьне: «Беларусы кланавалі Хрыста, і наблізіўся час Яго зьяўленьня!»
Прачытаўшы тэкст, Прэзыдэнт узрадваўся. “Добра нашы хлопцы спрацавалі. Вось як прыдзецца вярнуцца на Радзіму…”
Рэшткі беларусаў, якія любілі Лепшага, ЛукаПШЫКА і Шклоўскага Ідала. Мы заселім імі тры нашы пустыя рэзервовыя плянэты. Потым я з’яўлюся да іх з космаса, утвару некалькі цудаў і стану іх Прэзыдэнтам. Нашы грамадзяне будут прылятаць да нас на райскія плянэты, як зямляне лётаюць адпачываць на Багамы, ці Сейшэлы.
Пакрысе беларусы зьменяць наш народ, і на чарговых выбарах мы пераможам!
У габінэт шпарка зайшоў кіраўнік касьмічнай бясьпекі і далажыў
-- Экстрэнае паведамленьне нашага агента з Зямлі.
Дасьледчыкі са спецэкспедыцыі шукалі і вывучалі не тую кнігу. Гэта была маскіровачная падманка, сапраўдная Куля для Прэзыдэнта, каб завесьці нас у зман і разбурыць прэзыдэнцую кампанію. І Зорны Чарнабыльнік, і кветка-папараць, і Князёўна-папараць – зброя ідэялагічных тэрарыстаў.
Сапраўдная кніга, дзе закадаваны коды беларускаў і сакрэты іх любові – гэта «Кніга аб Найцяжэйшых Бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай Сіле, Бліскучых Перамогах і Найвышэйшых Дасягненнях», якую пісалі палкоўнікі-апосталы Залівалін, Завісалін, Загібалін, Заклевалін, Запевалін і кіраўнік рэдактарскага калектыву генерал Задзяўбалін.
Супрацоўнікі Лепшых спецслужб стварылі сапраўдны твор пра любоў народа да Прэзыдэнта і сапраўдную павучальную гісторыю пра ўмацаваньне прэзыдэнкай бясьпекі. У кнізе расказваецца, як зрабіць бестэрміновым час прэзыдэнскага кіраваньня і сьціснуць да нуля час апазыцыйнага супрацьстаяньня.
Прэзыдэнт, бачучы адданасьць на твары генерала спытаў:
-- Хочаш узначаліць Службу Бясьпекі Прэзыдэнта?
Той кіўнуў.
-- Вось калі пераможам, тады і разгледзім тваё пытаньне. А зараз пачнем рыхтавацца да палёту на Зямную Кулю. На месцы разбярэмся.
Інтэграцыя пазасонечнай цывілізацыі і зямлянаў-беларусаў мела ўсе шанцы на посьпех. Амаль.
Генерал, вытрымаўшы паўзу, далажыў:
-- Перад адлётам Вы мусіце ведаць, што рэйтынг астранаўта з зямлі Вылівахі дасягнуў Вашага. І шмат хто з нашых апазыцыянераў прапануе менавіта Выліваху вылучыць адзіным кандыдатам ад апазыцыі, калі вы адляціце. І ён не раз жартаваў, што лёгка выйграе нашы выбары…
Да таго ж, па нашых зьвестках, Выліваха, як і бацька, як і дзед, адораны Князёўнай папараці. Калі ляцелі да нас, на іх караблі здарылася аварыя, і ўсе ледзь не загінулі. Выліваха не напалоўхаўся, бо закахаўся ў Шчукінскую ўнучку і выратаваў карабель. Так што каб здабыць Князёўну папараці, не трэба рызыкаваць…
Прэзыдэнт пазасонечнай цывілізацыі чамусьці ўсьміхнуўся
-- Настаў час. Падрыхтуйце мне сустрэчу з гэтым зухам!
А калі ўсе выйшлі, уключыў відэамагнітафон. На экране зьмяняліся кадры: вось маленькі хлопчык крычыць у радзільным доме, вось ён робіць першыя крокі, кажа першыя словы па-беларуску. Прэзыдэнт, замілавана гледзячы на выступы Лявонавага ўнука перад грамадзянамі пазасонечнай цывілізацыі, ледзь чутна мармытаў: «Ну, унучак, паглядзім у каго ты ўдаўся: у дзеда, ці ў бацьку…».
Праз некалькі хвілін унук стаяў перад дзедам, усьміхаўся і мовіў:
-- Я прыляцеў за табой! Пара вяртацца дамоў. Нам не хапае сапраўдных беларусаў. Такія як ты мусяць адрадзіць беларусам чалавечую душу!
-- А ці засталіся сярод Вас сапраўдныя габрэі?
-- Амаль не…
-- А бязь іх мы ня зможам вярнуць беларусам чалавечую душу. Прыдзецца шукаць нашчадкаў Пейцаха.
Такога трымценьня ў душы старога Вылівахі не было з часоў першага каханьня. На наступны дзень усе, хто заходзіў да Прэзыдэнта па справах адлёту першыя імгненьні знерухомлівалі ад непазнавальнасьці кіраўніка, так моцна памаладзеў яго твар. Ён праменіў зусім другую невядомую падначаленым душу – беларускую чалавечую душу.