
Сцяблінка на лязе
Дарафейчук Ірына
Усім — па зорачцы
♦ ♦ ♦
Любщь жывых заўжды цяжэй, чым мёртвых. 
А кожны з нас на свеце — толькі госць, 
Што п'е свой келіх горкае самоты... 
Любі мяне — прымай такой, як ёсць, 
Бо як пайду, зipнеш услед мне з сумам. 
Любі цяпер, nepacтyпi спакой. 
Любі мяне такой, як Бог задумаў, 
I — вось убачыш! — стану я такой.
♦ ♦ ♦
Марыі БАРАВІК
Закрыю вочы — i адразу успомню: 
Сцяжына. Вечар. Зоркі ў цішыні. 
Усмешка маладая, нібы промнем, 
Шчаслівым птушкам асвятляе дні. 
А на зямлі так хораша i чыста, 
А на зямлі спагада i спакой... 
Плыве, плыве караблік у дзяцінства, 
Адпушчаны дарослаю рукой.
Я, можа, многа аб мінулым плачу 
I многа за мінулае плачу — 
Ды голас абяцае мне удачу. 
На голас я даверліва лячу. 
А неба ззяе светла i празрыста. 
I свет не бачыў вышыні такой... 
Плыве, плыве караблік у дзяцінства, 
Адпушчаны дарослаю рукой.
Салодкі водар над зямлёй i горкі, 
Усмешак промні, гора каламуць... 
Закрыю вочы — над зямлёю зоркі 
I мары над сцяжынаю плывуць. 
I мне прыгожы даўні сон прысніцца: 
Жанчына. Вечар. I крылаты конь. 
I зноў плыве караблік у дзяцінства, 
Адпушчаны дарослаю рукой.
♦ ♦ ♦
А я засну спакойна, як дзіця, 
Нічым не выдаваючы цяжару 
Таропкіх дзён, на памяці выжарын,
Атлумных слоў, знямоглага выцця. 
Наурад ці я стамлюся ад жыцця. 
I як бы нi смяяўся лёс над сэрцам, 
Не буду ў крыўдзе. Хай сабе смяецца, 
А я засну спакойна, як дзщя.
♦ ♦ ♦
Не прасіла б
нi шчасця, ні болю,
нi славы, нi літасці, 
Адчувала б, што поўна,
што добра i светла жыву... 
Як цудоўна было б у траве пераспелай заблытацца 
I вясёламу жніўню кружыць i кружыць галаву.
Размяняць бы асфальт —
на чабор, на рамонкі i доннікі 
I разбіць адзіноту i правілаў мудрых сцяну. 
I паўсюль на зямлі — толью вецер i звонкія конікі,
I шалёнае сонца, i неба, i пах палыну.
I шукаць вам —дарэмна,
i клікаць мяне — не даклікацца. 
Я вярнуся дадому па росных лугах нацянькі... 
Як цудоўна было б у траве пераспелай заблытацца 
I вясёламу жніўню дарыць пацалункаў вянкі.
♦ ♦ ♦
Ўciм па зорачцы i нікому — 
Залацістай noўнi з вачэй. 
Шлях да воceнi — шлях дадому: 
Кожны дзень, кожны крок—лягчэй.
Усім па зорачцы — без падману, 
Каб надзея ў душы жыла... 
Шлях да восені — шлях да мамы, 
Да спагадлівага цяпла,
Да прытулку, да ціхай стомы. 
Шлях, што кожны у жыцці прайшоў. 
Ўciм па зорачцы i — нiкомy... 
Сыйдзе поўня на веташок...
♦ ♦ ♦
Як плакала — слязінкі не было, 
А засмяюся — думаюць, што плачу...
Далі адказ. На шчасце ці на зло 
Я да яго прыдумваю задачу: 
Ляцела птушка — крыж у вышыні — 
Ці матылёк, ці з дрэва ліст anoшні — 
Хто з нас крылом не перагортваў днi? 
Ляцела птушка. Паляўнічы з пожні 
Услед глядзеў. Зрабілася шкада 
Забіць яе, не стрэліўшы адразу? 
Ці позіркам праводзіў да гнязда? 
Рашэнне не сыходзіцца з адказам... 
Пачнём спачатку... Так: далёкі шлях. 
I двое падарожных. Скрыжаванне. 
I, безумоўна, круглая зямля. 
Задача ёсць. Дзе ж да яе пытаннi? 
3 пытаннямі прасцей: за доугі век 
Іх столькі напрыдумвалі, аж млосна. 
...Як плакала — адзіны чалавек 
Прыйшоу сушыць няўбачаныя слёзы. 
Самоту адчуваючы здаля, 
Ён адганяў гатовыя пытанні: 
Хто тая птушка?
Дзе далёкі шлях? 
Ці лёгка тым, дваім, на скрыжаванні?
♦ ♦ ♦
Я й харошая, 
Я й прыгожая, 
Мая доля ліхая..
3 necнi
Я дауно не чакаю
Той, адзінай, сустрэчы.
"Мая доля ліхая", —
I дарэмна пярэчыць.
Раптам прыйдзе...
Каханне?
Не?
Душу растрывожыш...
"Мая доля ліхая", —
I дарэмна... А можа?..
♦ ♦ ♦
Правяду рукой — 
Валасы ўскудлачу... 
За зямны спакой 
Чым табе аддзячу?
Не патрабаваў
Hi цяпла, нi сцюжы. 
He абрабаваў. 
I не стаў мне мужам. 
Гора не прынёс, 
Шчасця не прарочыў. 
Hi адчайных слёз, 
Hi бяссоннай ночы. 
Hi спакусы той 
Ля цябе сагрэцца... 
Правяду рукой — 
Супакою сэрца...
♦ ♦ ♦
Hiчora не каштуе пацалунак, 
Бо ў вуснах не жыве душа.
І ўсё ж 
Не ахвяруй мне свой ламаны грош — 
Hiчora не каштуе пацалунак. 
Майго жыцця акрэслены малюнак: 
Нож у cпiнy або пад сэрца нож— 
Нічога не каштуе пацалунак, 
Бо ў вуснах не жыве душа.
І ўсё ж...
♦ ♦ ♦
На вуснах — смак сапраўднай згубы, 
На сэрцы — пуста i трывожна... 
Мы такспазніліся, мой любы. 
Што нам i ноч не дапаможа. 
Мы так стараліся, мой мілы, 
Забыць, што шчасце — НЕ КАШТУЕ! 
Але, як ночы не хапіла, 
То ўжо i ранак не ўратуе...
♦ ♦ ♦
У нас з табой не будзе
нi сына, нHi дачкі, 
Hi хаты па-над стромай,
нi бэзу ля парога. 
Hi коткі на прыступцы,
нi саду ля ракі. 
Hi сына, нi дачушкі —
не будзе у нас нічога. 
Hi спраўджанае мары,
нi спраўджаных трывог. 
Hi шчасця трапяткога,
нi трапяткога болю — 
Hiчora ў нас не будзе...
I толькі дай нам Бог, 
каб нашае НІЧОГА
не абражаць дзяльбою.
♦ ♦ ♦
Я жыву, не пакіюдаючы слядоў. 
Не шукай мяне, не кліч, не спадзявайся... 
Цішыня — зняменне сэрцаў i садоў, 
Хмары з месяцам у дзіўнай раўнавазе.
Не шукай мяне, душа мая плыве 
Над сцяжынкамі, над возерам, над пожняй. 
I сляды не застаюцца на траве, 
На пяску i на вадзе i — позна... Позна, 
Кліч — не Kлiч, не узірайся ў цішыню: 
Мне насустрач не ўсміхаюцца, не плачуць. 
Падману сябе, але й табе зманю — 
Не суцішу, не суцешу, не аддзячу, 
Бо дарэмна спадзявацца на цяпло. 
Мы падманутыя будзем неаднойчы. 
Цішыня — зняменне спраў, зняменне слоў 
I атручаны туман у шклянцы ночы.
Ясны месяц дачакае халадоў,
3 неба зваліцца ў ваду i разаб'ецца...
Я жыву, не пакідаючы слядоў
Hi на сцежках, нi на тварах, нi у сэрцах.
♦ ♦ ♦
Чытаю вершы,
што прысвечаны не мне...
Чужое сэрца сэрцам адчуваю.
Так месяц з неба
У люстэрку на сцяне
I боль свой, i пяшчоту адбівае.
Гляджу ў люстэрка —
мне не робіцца лягчэй.
Каханне не бывае несапраўдным.
Вачэй бяздонне
не запоўнена яшчэ —
чужое сэрца згіне непапраўна.
Чытаю вершы,
што прысвечаны не мне, —
даверліва гартаюцца старонкі,
i мне ў душу
з люстэрка на сцяне
прамень цячэ шчымліва-шчыры, тонкі.
Чытаю вершы,
на спакуслівай мяжы
чужым каханнем не магу сагрэцца...
Чужыя вершы...
А ці можа быць чужым
збалелае, але жывое сэрца?..
♦ ♦ ♦
Намалюй мяне, Мастак, — 
Каралеву, а не пешку. 
Намалюй мяне — "за так". 
За прыгожую усмешку, 
За дажджынку на шчацэ, 
За растрачаныя сілы. 
За пярсцёнак на руцэ, 
За мае былое "мілы..." 
На тваёй палітры ноч — 
Ciнi згустак акварэлі. 
Ты адзін у цемру кроч, 
Бо ўдваіх мы не сумелі, 
Бо на шэрым палатне 
Не імклівыя вясёлкі, — 
Змрочны вечар у акне, 
Вецер, прывідны i золкі. 
Бо ў вачах — пытання знак 
Без надзеі на удачу... 
Намалюй мяне, Мастак... 
Я ніколі не аддзячу.
♦ ♦ ♦
Я толькі непрытульнае дзяўчо, 
Ахвяра цішыні i адзіноты. 
I мне тваё надзейнае плячо, 
Твайго дыхання нерашучы дотык, 
Вачэй недасягальныя aгнi 
I слоў твaix з маёй усмешкай повязь 
Трывожнай марай ахінаюць дні, 
Як пра каханне дзіўнае аповесць...