
Сцяблінка на лязе
Дарафейчук Ірына
Я цябе адчуваю...
♦ ♦ ♦
Мы з табой адной крыві, цыганка... 
Ад дарог шукаючы дарог, 
Ноч замест вясёлае заранкі 
Моучкі прытулілася да ног.
Дам глыток вады з сухой скарынкай –
Стомленую ноч не праганю. 
Мы з табой адной крыві, іскрынка 
Зыркага цыганскага агню.
Каля нас заўжды таўкуцца людзі, 
Мы для ix спяшаемся згарэць... 
А яго, адзінага, не будзе. 
Ён душу не прыйдзе адагрэць.
Рукі не працягне, не ўсміхнецца, 
Не папросіць памяць спапяліць... 
У icкрынкі ці бывае сэрца? 
Не бывае?
Што ж тады баліць?
У яго свае шляхі, свой вецер, 
Ён сваіх трывог не абміне. 
Як ён у халодным гэтым свеце — 
Моцны i вясёлы — без мяне.
Мы з табой адной крыві, цыганка. 
Ад цяпла шукаючы цяпла, 
Ноч была, напэўна, самазванкай, 
Бо спакою так i не дала.
Мне яшчэ адказваць перад Богам, 
За каго малілася і — дзе... 
Мы з табой адной крыві, дарога,. 
Па якой мой любы сёння йдзе...
♦ ♦ ♦
А ты iзнoў ратуй маю душу 
Халодным словам, цёплаю рукою, 
Зямной пяшчотай, незямным спакоем — 
Сабой. Xiбa замнога я прашу?
Ты нада мною поўняю гарыш — 
Я смела ў заўтра адчыняю дзверы. 
I мне iзнoў смяяцца, плакаць, верыць, 
Любіць, блюзнерыць i icці на крыж.
♦ ♦ ♦
Люблю цябе здалёк— 
Шлях прывідны i горкі — 
Рванецца матылёк 
Да вераснёвай зоркі:
Не згінуць, не зманіць, 
Не ўбіцца ў павуцінне. 
I сэрца не згубіць 
У нe6acxіле ciнім.
А побач ліхтары, 
I вогнішчы, i свечкі, 
I крылаў не раскрыць — 
Адчай сціскае плечы.
А побач — цішыня, 
Магільная, чужая. 
I — непаўторнасць дня, 
I — непатрэбнасць жалю.
Але твая мяжа — 
Не велічнасць, а вечнасць. 
Не на табе цяжар 
Знішчаць або нявечыць.
Таму лячу ў палон 
I не лічу iмгненні: 
Aceннix зор святло 
Запалкай не заменіш.
♦ ♦ ♦
Едзе Сонца на белым каы 
Па валошкавым полі. 
I адлічвае крохкія дні.
I пускае на волю.
Конь у лузе прыпыніць свой бег 
Ля вадзіцы-аконца. 
Каб не думала я пра цябе — 
Думкі выпаліць Сонца.
Дні пакоцяцца ў цень, дзе трава
Іх атуліць пяшчотай. 
Застануся адна начаваць 
Каля рэчкі самотнай,
Дзе гайдаецца ноч на вярбе 
І паціху спявае,
Дзе не думаю я пра цябе – 
Я цябе адчуваю.
♦ ♦ ♦
Свет увесь падзялщь на дваіх, 
Свет, спакоем i сонцам сагрэты. 
Папалам кожны дзень, кожны уздых. 
Ды нашто мне палова свету?
Кожны позірк жыцця, кожны міг, 
Сны i мары, пачуцці i словы — 
Свет увесь падзяліць на дваіх... 
I аддаць Вам сваю палову...
♦ ♦ ♦
Юродстваваць яшчэ няма прычыны: 
Яшчэ званы па нас не адзванілі.. 
У Бога твар любімага мужчыны 
I вусны, што нi разу не зманілі.
Юродстваваць яшчэ няма патрэбы. 
Ён — Бог, пакуль я веру без умовы –
Як цішыні, як сонцу ці як небу —
Яго трывогам, i вачам, i словам.
I я прашу — у Лёсу ці ў каго там — 
Бялюткай, як ручнік, жаночай долі 
Любіць яго.
I цалаваць не употай. 
І гэтай веры не мяняць ніколi.
♦ ♦ ♦
Ад вялікай любві 
нараджаюць жанчыны паэтаў... 
Алесь ЖЫГУНОЎ
Мы на розных з табою 
берагах — цішыні, i Сусвету, 
i адчайнай самоты, 
i рэчкі пад назвай Любоў... 
Ад вялікага болю 
нараджаюць жанчыны паэтаў. 
I у спадчыну потым 
даюць той нязменлівы боль.