Сцяблінка на лязе
Дарафейчук Ірына
Мая восень
♦ ♦ ♦
Вецер над рэчкаю крылы стамлёныя студзіць,
Восень халоднаю знічкай мне цэліць у скронь...
Дзе ж вы падзеліся, смелыя гордыя людзі,
Што за каханне ішлi у ваду i ў агонь?
О, як жа цяжка мне бачыць вас — цixix, памершых,
Сонных, знямелых — атручаных сённяшнім днём...
Дзе ж вашы вусны, пякучыя сонечным вершам,
I пацалункам, i восеньскім сумным агнём?
Дзе ж вы падзеліся — з вечнаю марай аб цудзе,
3 верным сяброўствам, з уменнем адводзіць бяду?.
Вецер над рэчкаю крылы стамлёныя студзіць,
Восень халоднаю знічкай ляціць у ваду...
♦ ♦ ♦
I кожнаю чырвонаю цаглінай
Цягнуўся ён у прывіднае неба.
Акенцамі крутымі,
Купалaмi,
Карункавымі аркамі —
У неба.
Яму ўсё роўна, што каля падножжа
Маленьюя, зласлівыя, чужыя
Дзялілі між сабой яго імкненне
Да першай зоркі крыжам дацягнуцца,
Што атачылі змрочнай агароджай,
Замкоў паначаплялі на вароты...
Яму ўсё роўна.
Той, хто вельмі верыў
У справядлівасць, чысціню i праўду,
Свае памкненні, мары, спадзяванні
Узняў да першай зоркі — кожным шпілем,
Пілястрай,
Аркай,
Вежаю,
Акенцам...
I цягне апусціцца на калені..
Не перад Богам —
перад Прыгажосцю.
♦ ♦ ♦
Як з дрэва жоўты ліст, —
Так незваротна-горка, —
Як птушка ад зямлі
Ці з небасхілу — зорка,
Як першы снег на дол, —
Пайсці, не азірнуцца...
Не пакідай слядоў,
Не абяцай вярнуцца.
♦ ♦ ♦
Ці такая мая восень, як ваша?
Цi такія ў ёй каштаны i клёны,
Першы іней, ліст апошні зялёны?
Ці такімі яна коўдрамі ляжа?
Mi такія ў яе сумныя вочы?
L|i такія прыцягальныя зоры?
I аб чым яна спявае-гаворыць
Вашым снам, калі калыша ix ноччу?
I аб чым яна никому не скажа,
Ці аб тым, аб чым маўчыце вы caмi?
Светлым звонам, цішынёй, галасамі,
Ці такая мая восень, як ваша?
♦ ♦ ♦
Якое кароткае лета,
Як шчасце — нібы не было...
Асінавай звонкай манетай
За летняе плацім цяпло.
♦ ♦ ♦
Яліны ў непрытоенай журбе
Наурад ці скінуць свой убор жалобны.
I моляцца. Напэўна, аб сабе —
Хто ж пра другіх так плача непадробна.
Дуб на пагорку стомлены стаіць,
Зжаўцелай галавы схіліць не хоча.
Бярозанька пакрыўджана трымціць,
Далонькай трэ заплаканыя вочы.
Асіна прадае свой ліпкі страх —
За кожны грош таргуецца шалёна...
А восень у цыганскіх лахманах
Па лініях ліста варожыць клёну...
♦ ♦ ♦
Вы — болю майго прычына
I шчасце маё без меры...
Тут больш не жыве Жанчына,
Не стукайце ў дзверы.
Вы — прывідны сон світання
I лапа цяжкая смерці.
Тут больш не жыве Каханне,
Не стукайце ў сэрца.
Павольна душа сцвярдзее
I чорнаю стане постаць.
Тут больш не жыве Надзея,
Не стукайце. Позна...
♦ ♦ ♦
Храм — адзшка вымярэння
Гулкай цішыні...
Свечак цьмянае гарэнне,
Позіркі з бажніц.
Ты вачэй святло сустрэнеш –
Не стрымаеш слёз.
Храм — адзінка вымярэння
Вышыні нябёс.
Тут i крона, i карэнне...
Зноў захочаш жыць.
Храм — адзінка вымярэння
Чысціні душы.
♦ ♦ ♦
Закранаю неба рукою—
Неба адгукаецца звонам...
Я хачу пажыць у cnaкoi
Сонечным, блатным, зялёным.
Закранаю травы рукою —
Спевам адгукаюцца травы.
Як хачу i я быць такою —
Цёплаю, смяшлівай, ласкавай, —
Толькі разумею: ніколі
Ля былых агнёў не сагрэцца...
Закранаю неба рукою —
Болем адгукаецца сэрца.
♦ ♦ ♦
Табе не семнаццаць, i мне не семнаццаць.
I лёгка нам плакаць i лёгка смяяцца.
Усмешка стамлёнага твару не грэе,
А нам не семнаццаць, i мы не старэем.
Жыццё, нібы поле, — прайдуся па ўзмежку.
А слёзы сагрэюць хутчэй, чым усмешка.
Жыццё, нібы поле, засеяна хлебам,
А нам не семнаццаць, мы блізка да неба.
I цягне зямля, i дае адпіхацца,
I можна да зорак ляцець i вяртацца.
Ідзём па жыцці — як па жыце — сцяжынай,
А нам не семнаццаць, ужо ж палавіна.
I хутка нам тут назаўжды заставацца...
Ды нам не семнаццаць. I лёгка смяяцца...
♦ ♦ ♦
Шкада бяроз. Няшчырыя ў жаданнях,
Вясноваю няпэўнаю парой,
Мы рэжам вены iм без апраўданняў —
П'ём сок жывы, бярозавую кроў.
Усё, што засталося для праклёну —
Два словы роспачных: "Шкада бяроз!.."
У летнім гai — белым ды зялёным —
Ручай паплача пра няўмольны лёс.
Шкада бяроз. У восеньскіх турботах
Усё, што засталося для душы, —
Іх жоўтая гаркавая пяшчота
Ды клічнікі ствалоў – жаданне жыць.
Шкада бяроз. У змораку зімовым
Усё, што засталося для цяпла, —
Няскончаная доўгая раэмова
3 бярозаю, што ў вогнішча лягла...
♦ ♦ ♦
Наурад ui я суцешуся паловай —
Палова дня...
Чакання...
Болю...
Мары...
Аддай усё.
Хай хмельныя галовы
Згараць, не адчуваючы пажару.
Хай на шляхах,
Што нам сябе дарылi,
Я буду называцца не Каханай —
Аддай усё.
Хай абламаю крылы,
Мне потым восень зацалуе раны.
Мне потым восень
Памяць зацярушыць
Лістоў кляновых кожнай жоўтай зоркай.
Люблю цябе —
Раблю сабе балюча...
А не люблю —
Раблю яшчэ і горка...
ВОСЕНЬ
І
Як гарэлі шчыра дні,
Як мы ix паліліi шчыра!
Адляталі птушкі ў вырай —
Не жадалі чысціні.
Дачакаўшы халадоў,
Як гарэліi шчыра клёны.
Іх апошнія праклёны
Лісцем падалi на дол,
І закідвалі агні
Слоў, пустых i несапраўдных.
Як згаралі непапраўна,
Як гарэлі шчыра дні.
II
Не была з табою шчырай,
Бо сабе не давярала.
Не згасала, не згарала —
Не была з табою шчырай.
Адляцелi птушкі ў вырай –
Ім цяпла здалося мала,
Не была з табою шчырай.
Бо сабе не давярала.
ІІІ
Восень мая памерла.
Нема застылі палі
I нежывое цела
Дворнік стары спаліў.
А ў цішыні світальнай
Трубяць жалобу ласі...
Птушкі паадляталі —
Некаму галасіць.