Сцяблінка на лязе

Дарафейчук Ірына


Не вяртай мaix вёсен

♦ ♦ ♦

Крыжаванка душы у лабірынце нябёс —
Без пустога размоўнага смецця —
Нібы вецер усмешкі ці полымя слёз
На чужой неабжытай планеце.
Я сатру непатрэбную чырвань са шчок.
3-за чаго узгарэлася спрэчка:
Чалавек чалавеку — не вораг, не воўк,
Чалавек чалавеку — пустэча.
Чалавек чалавеку — не кропля на шкле,
Не дрыготкае полымя свечак;
Чалавек чалавеку — зачынены склеп,
Чалавек чалавеку — пустэча.
Вы не згодны?
Маучыце?
Не ваша віна?
Зазірніце у сумныя вочы.
Зазірніце ў калодзеж да самага дна,
Да слязы, да збавення, да ночы.
Ноч заплача, пастукаўшы ціхенька ў шкло.
Я прашу, адчыніце ёй дзверы...
Чалавек чалавеку — каханне, святло!..
Мы няшчасныя, бо не верым...


ГУКАННЕ ВЯСНЫ

Я зраблю цябе птушкай — імкліваю звонкаю птушкаю,
У засіненым небе спакоем i воляй загушкаю.
Ты i ў летнюю спёку, i увосень, i сцюжай зімоваю
Адгукнешся на голас мой чыстай вясноваю моваю.

Я зраблю цябе кветкай — празрыстай халоднаю кветкаю,
Першай весняй адлігі i першай прагаліны сведкаю,
Медуніцай у лузе, пралескаю ў rai бярозавым,
Залацістаю, белай, блакітна-ружоваю — рознаю.

Я зраблю цябе песняй над лесам, над полем, над рэчкаю —
Непаўторнаю песняй, шчымліва-прасветленай, вечнаю.
Каб халодная ноч абярнулася сонечнай раніцай,
Каб, гукнуўшы аднойчы, пачуць, што вясна адгукаецца.


♦ ♦ ♦

Аднойчы, у aceннi зарапад,
Пад шорхат адлятаючага лісця
Ты зразумееш:
гулкі сэнс "калісьці”
У тым, што не вярнуць яго назад,
Бо ужо прайшлі дзіцячыя дажджы,
Вясёлкі, навальніцы i маланкі...
I ты прачнешся хмурым золкім ранкам,
I скончыш сумаваць, i будзеш жыць.
I будуць вёсны, i язмін, i бэз,
Але цябе ўжо называлі любым,
I перад першай непапраўнай згубай
Ужо ты прыпыняўся у журбе.
Яшчэ няма праклёнаў на зямлі,
Але ўжо ёсць падмурак нешчаслівы.
Яшчэ звініць — халодным пералівам
Апошняга цяпла — кляновы ліст...
Ды колькі сонца ў маладых вачах,
Ды колькі дабрыні, без слоў, без меры,
I чорнае глыбокае нявер'е
Цябе яшчэ не будзіць па начах.
I ты яшчэ не ведаеш пра крыж,
I можаш бесклапотна усміхацца —
Kani табе — ужо не васемнаццаць,
Але яшчэ не заўтра трыццаць тры.

♦ ♦ ♦

Колью вёсен прайшло.
Як жа легка мы ix не зауважылі...
Неба толькі у дзяцінстве
такое блакітна-бязважкае.
Кветкі толью у дзяцінстве
не вянулі, a naмipani.
I рабіна дарыла нам
гронкі свае на каралi...
Колькі казак было...
Як мы легка на казкі забыліся...
Развучыліся плакаць.
I усмешкі дарыць развучыліся.
I не здзівіш нас сёння
шчымліва-халоднымі pocaмi,
Бо вясёлкі і зоры
мы бачым вачамі дарослымі..
А дзяцінства ляцела
празрыстаю хмаркай над верасам,
зіхацела надзеяй,
іскрыла сяброўствам i вернасцю...

У сё дажджом заліло,
толькі мне яшчэ й сёння не верыцца...
Колькі шчасця было.
І прайшло.
І няма.
І не вернецца...


МАЛІТВА

I прыйдзе вечар — чорны i варожы.
I змрок праз вокны ў сэрца зазірне.
I стане гэтак адзінока мне,
Што узмалюся я:
"Вялікі Божа,
Дай сілы мне надзею не растраціць..."
Пастаўлю свечку... Патушу святло...
Каб можна так згасіць i боль. I зло.
I здрадніцтва, i зайздрасць, i нянавісць.
А я каханне узрасціць спрабую...
Ды прыйдзе холад — ці скразняк, ці смех —
I гэту свечку хісткую задзьме,
Танюткую, празрыстую, слабую.
3ipнy неўразумелымі вачамі
I памалюся ціхенька за ўcix:
"Ратуй нас, Божа, мёртвых i жывых...
Ратуй нас, Божа,
бо не можам самі..."

♦ ♦ ♦

А я — сцяблінка на лязе твайго нажа,
Ты не зауважыш глыбіні мaix вачэй.
Па жылах па мaix зусім не кроў цячэ, —
Цячэ каханне, горыч i нясцерпны жаль.
Я кветкай стаць магла пад позіркам твaiм,
Аеру вострай шабляй на смяротны бой,
Трыпутнікам гаючым на нясцерпны боль,
Прагорклым палыном на сумны успамін.
А я табе — НІХТО, сцяблінка на лязе.
I можна зрэзаць стан мой, вышць ropкi сок,
Ці уплясці ў касу дзявочых валасоў,
Ці жменю спелых ягад-пацерак надзець...
Усё роўна. Расцвіту, нібы ўбяруся ў бель.
Ну вось ён i прыйшоў, апошні зорны час, —
Я прыхінуся да ляза твайго нажа...
Ну, што ж ты?
Рэж.
Салодка гінуць для цябе..


АСЕННЯЯ ПЕСНЯ

Паводле Поля Верлена
Плачуць тонкія струны,
Плача позняя восень
Манатонным гулкім дажджом.
Сэрца просіць атруты,
Сэрца літасці просіць
У кароткіх пранізлівых дзён.
Суцяшаюць: ты ж бачыш —
Ўсё сціскаецца, гасне,
Што прайшло свой адведзены шлях.
Уздыхну i заплачу
Па шчаслівых, няшчасных,
Па былых ці сасніўшыхся днях.
Пачакай мяне, Вецер.
З путаў памяці ціха,
Думкі выпрастаўшы, пайду...
Закружы мяне, Вецер, —
Я змярцвелай лісцінкай
На далоні твае упаду...

♦ ♦ ♦


Не вяртай мaix вёсен,
няма ix, сплылі
Не шукай маю крыўду,
яна не уваскрэсне.
Я — апошняя песня на гэтай зямлі,
Жураўліных кліноў развітальная песня.
I мяне не кране непрадбачлівы лёс.
Хто я?
Толькі лілея — азёрная кветка,
Я — апошняя хмара ў блакіце нябёс.
Я апошнім дажджом упаду на палеткі.
Усё знарок так складана,
каб не кожны спасціг,
Бо без гэтага выжыць лягчэй,
безумоуна...
Я — апошняе слова на вуснах Твaix.
Развітальнае, шчырае
горкае слова.


КАЛЫХАНКА ПОЛАЦКУ

Плакаў горад дажджом начным.
Горка вецер яшчэ ўздыхае,
Але зоркі ужо мігцяць.
Сяду, як ля калыскі, на ганку.
Над табою кружляюць сны,
Твая крыўда сціхае, сцixae...
Cпi, мой горад, маё дзіця,
Я спяваю табе калыханку.
Калі мне столькі год было,
Колькі сёння табе стагоддзяў,
Я круцілася, бы ў вipax,
У надзеях, чаканнях i марах.
А цябе задушыла шкло.
Адлюструешся, хоць i не згодзен,
У балконах i ліхтарах,
У бетонна-неонавых хмарах.
Мы знішчаем сваю зямлю,
Мы зншчаем цябе, сляпыя...
Бачу твар твой сярод вясны
I адчай у вачах бязвінных...
Я усё роўна цябе люблю,
Бо душы тваёй боль — Сафія,
Бо прыцішаны гул начны —
Як дыханне заснулага сына...

♦ ♦ ♦

Вы таксама станеце Дзядамі—
Продкамі, слядамі на Зямлі...
Гэта ваша зломленая памяць
Кожнай ноччу цяжка мне баліць
Гэта ваша згвалчаная песня
Цішыню не пусціць на парог.
Хто не naмipaў—той не ўваскрэсне,
Хто не плакаў — песню не збярог.
I яе, мауклівую, зaбілi,
Словы здратавалі, знебылі,
I — не зразумелі, што згубілі
I куды — бязмоўныя — прыйшлі...
Чую крыкі, грозныя прамовы.
Бачу вочы, поўныя агню...
Памаўчыце!
Хто не мае Мовы,
Той не абароніць Цішыню!
Разаб'ецца зломленая памяць
Восеньскім спамінам ці вясновым...
Вы таксама станеце Дзядамі,
Можа, й вас памянуць добрым словам.

♦ ♦ ♦

Мёртваму гораду — мёртвыя птушкі,
Мёртваму дрэву — змярцвелае вецце.
Гойсае чорны вятрыска па свеце,

Каб у далонях дзяцей нашых гушкаць.
Мёртвым вачам — нерухомыя вei,
Мёртвым ільнам — абгарэлыя кросны...
Плач!.. Толькі плакаць ніколі не позна,
Слёзы — адзінае, што не счарнее.
Плач, толькі плакаць не позна ніколі,
Усё, што памерці магло—дык памёрла.
Мёртваму голасу — мёртвае горла,
Мёртваму коласу — мёртвае поле,
Серп затуплёны, i мёртвыя жорны.
Мёртваму звону — пустыя званіцы.
Хочаш жывою вадою напіцца, —
Bыпi з крыніцы, змярцвелай i чорнай.
Bыпi. Няхай нерухомыя вусны
Бога не бэсцяць i д'ябла не славяць.
Мёртваму розуму — вечная вусціш,
Мёртваму гораду — горкая памяць.

♦ ♦ ♦

Да маёй віны — сузор'е іншых він,
Бо заўжды мы ад жыцця
залішне просім.
Я ж усё аддам за рык аленя ўвосень,
За пралеску i прыгоршчы журавін.
Да маёй слязы —
не кропелька на шкле, —
Заінелы, доугі шлях змарнелай ночы.
Кожны сам сабе
няшчасце напрарочыць,
Кожны сам сабе збудуе
шчыльны склеп.
Да маёй бяды — чырвонае віно,
Бо нікому не баліць бяда чужая...
Я усё прыму — ад зайздрасці да жалю,
Я усё прыму, бо мне — усё адно.
Ах, суцішце хцівы бляск
cyxix вачэй —
Вас i так удача позіркам адзначыць,
Бо заўсёды хтосьці ёсць,
хто болей плача.
Ён часцей за ўсё не той,
каму гарчэй.


ПОЛАЦК

Мне цяжка гаварыць з табою –
3 мaix вачэй бруяе сінь,
А ты... Стагоддзі за спіною,
Ciвoe неба, далячынь...
Мне лёгка гаварыць з табою –
У нас аднолькавыя сны.
Адно жаданне непакою
I мары светлыя — адны.
Ты не anoшнi, ты не першы —
Мой сённяшні нясцерпны боль.
I мне так горка, так усцешна,
Так лёгка гаварыць з табой.

♦ ♦ ♦

Дзе aпoшнi дзіўны сон
3 вей прымружаных сцякае,
Прыгажуня-восень тчэ
Лёс — ашмоцце павуціны.
Дзе раптоўна абарве
Нітку тонкімі рукамі
На мяжы дабра i зла
Гэты горкі свет пакіну.
Дзе апошні цёплы дзень
Не саступіць сны сутонню,
На падсвечніках дубоў
Мне запаліць восень лісце.
Як малітву, прашапчу
Сінявокаму бяздонню
Казку сумную аб тым,
Што i я была калісьці.
Я не буду гаварыць,
Што ужо лета прамінае,
Што на бела-белым шкле Распластаная зіма.
Я не буду гараваць,
Што была зусім зямная,
А цяпер мяне няма...
Няма...


ПЕСНЯ

Як павольна пялёсткі выпроствае першая кветка,
так павольна выпростваўся голас з глыбіняў душы.
I замоўклі наўкол чараўніцтва таемнага сведкі
паміж злом i дабром на халоднай i звонкай мяжы.
Голас рваўся, мацнеў, узлятаў неслухмянай завеяй,
рассыпаўся дажджом i бурліваю рэчкаю цёк...
Чуеш, як ён трымціць? Не пужай яго, гэта Надзея.
Чуеш, як ён грыміць? Не гaнi яго, гэта Жыццё.